🇨🇿 Вы калі-небудзь бачылі, каб людзі пратэставалі за захаванне падаткаў?
15 лістапада ў чэшскай сталіцы прайшоў мітынг, які сабраў ад 350-450 тысяч удзельнікаў. Мітынгоўцы выступілі супраць намеру ўладаў узяць грамадскія медыя пад фінансавы кантроль.
Belsat
Belsat (Belarusian: Белсат; Polish: Biełsat; stylised as B☰LSAT) is a Polish free-to-air terrestrial and satellite television channel aimed at Belarus. The channel is a subsidiary of TVP S.A. From the outset, it has been co-funded by the Polish Ministry of Foreign Affairs and international donors. More on Wikipedia
-
Belsat TV
@Belsat_TV
This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇪🇺🚫 Еўразвяз увёў санкцыі супраць заснавальніцы Wildberries Таццяны Кім
Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Францыі Жан-Ноэль Баро. Кім, якая ўзначальвае кампанію RWB, уключылі ў новы санкцыйны спіс.
Акрамя таго, 16 лістапада ЕЗ ухваліў 145 новых санкцыйных абмежаванняў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖У Менску завочна будуць судзіць пяцярых добраахвотнікаў палка Каліноўскага
Справу пяцярых байцоў, якія ваююць на баку Украіны, перадалі ў суд - паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі. Іх абвінавачваюць у тэрарызме, экстрэмізме і змове з мэтай захопу ўлады.
Усе фігуранты знаходзяцца за мяжой, таму судзіць іх будуць завочна. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😆 Павел Муравейка прызначаны кіраўніком Віцебскай вобласці
Перад гэтым былога кіраўніка Генштабу перавялі ў Адміністрацыю Лукашэнкі. Там Муравейка адказваў, сярод іншага, за маніторынг сацсетак і каардынацыю працы памочнікаў Лукашэнкі ў рэгіёнах.
Але ў адміністрацыі дыктатара ён прапрацаваў усяго 1,5 месяца. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥🪖 «Не будзем марнаваць народныя грошы»: у Мінабароны патлумачылі, чаму не збіваюць усе дроны над Беларуссю
Вайскоўцы збіваюць беспілотнікі толькі тады, калі лічаць іх пагрозай. Астатнія, паводле Мінабароны, не вартыя выдаткаў на ракеты. Пры гэтым дроны над Беларуссю з'яўляюцца амаль штодня.
📌 Больш падрабязна – чытайце тут
belsat.eu/96499964/minabarony-pra-drony
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ddxeuynm -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 На мяжы з Латвіяй знайшлі цела жанчыны-мігранткі
Відэа з ёй апублікаваў СК. Цела жанчыны знайшлі 14 лістапада ў Верхнядзвінскім раёне. Пры ёй не было ні дакументаў, ні тэлефона, ні асабістых рэчаў.
Што стала прычынай смерці, пакуль невядома.
⚠️ Увага: відэа можа вас шакаваць. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎨 Як можна зрабіць прыгожай звычайную ферму?
Мясцовыя жыхары проста ў захапленні!😍This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛰 NASA шукае спосаб выратаваць тэлескоп «Хабл»
Тэлескоп можа сысці з арбіты і ўвайсці ў атмасферу Зямлі ўжо ў 2033–2034 гадах. NASA прапануе прыватным касмічным кампаніям распрацаваць спосаб падняць яго на вышэйшую арбіту каб працягнуць яго працу.
Тэлескоп працуе з 1990 году, але мае тэхнічныя праблемы: з шасці гіраскопаў, якія дапамагаюць яму арыентавацца ў прасторы, спраўнымі застаюцца толькі тры. NASA разлічвае правесці місію па карэкцыі арбіты да 2032 года. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🙃 У Быхаве пасля крытыкі ўзяліся перарабляць скульптуру «Жанчыне-маці»
Пасля хвалі крытыкі вакол скульптуры, у гарадскім парку паставілі намёт, а аўтар Аляксандр Мінькоў узяўся перарабліваць яе балгаркай і малатком.
Скульптар сцвярджае, што працаваў над кампазіцыяй як падарункам гораду. Адсутнасць шыі ў жаночай фігуры ён патлумачыў асаблівасцямі фрызуры. А сябе ён параўнаў з Мікельанджэла:
«Ну хочаце акадэмічнае мастацтва — ну дайце мне круглую суму і год у запасе, і будзе вам любы шэдэўр, які рабіў Мікеланджэла. І Мікеланджэла таксама, дарэчы, з ягонай работай, якую ён рабіў пяць гадоў, „Давідам“ — і таксама незадаволеных было вельмі шмат!»
Мясцовыя ўлады прызналі, што гатовая скульптура не адпавядае эскізу. Паводле канала «Спадчына», чыноўнікі павінны былі ацаніць працу яшчэ падчас прыёмкі, але, як вынікае з іх уласных каментароў, канчатковы выгляд помніка яны ўбачылі толькі падчас адкрыцця. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦 Прынц Гары наведаў Львоў
Брытанскі прынц узяў удзел ва ўкраінскіх «Гульнях нескароных» – спартовыя спаборніцтвы для траўмаваных ветэранаў і наведаў канферэнцыю, прысвечаную дапамозе людзям з ваеннымі траўмамі. Гэта яго чацвёрты візіт ва Украіну ад пачатку поўнамаштабнай вайны.
Паводле Гары, раней міжнародныя эксперты прыязджалі ва Украіну, каб дзяліцца сваімі ведамі, а цяпер самі пераймаюць досвед украінскіх медыкаў і вайскоўцаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹🚫 На літоўска-беларускай мяжы размясцілі плакаты з папярэджаннем пра небяспеку паездак у Беларусь
«Не рызыкуйце сваёй бяспекай – не едзьце ў Беларусь. Вы можаце не вярнуцца».
Папярэджанне Міністэрства замежных справаў:
«Падарожжы ў Беларусь уяўляюць небяспеку для жыцця, здароўя і бяспекі грамадзян Літвы».
– гаворыцца у надпісе. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Кіраўнік расейскай акупацыйнай адміністрацыі Крыму: «Украіна ўдарыла па Крымскім мосце»
Паводле Сяргея Аксёнава, рух транспарту абмежавалі прынамсі да сярэдзіны дня. Для ліквідацыі наступстваў задзейнічалі экстранныя службы, а ў Керчы разгарнулі аператыўны штаб.
Тым часам маніторынгавыя каналы паведамляюць, што каля 2000 аўтамабіляў затрымаліся ў чэргах па абодва бакі моста. Паводле канала, баявая частка аднаго з беспілотнікаў упала на правую арку мосту. У выніку ўдару канструкцыю візуальна адхіліла прыкладна на 15 градусаў.
🔗 Падрабязнасці — чытайце тут
belsat.eu/96500192/udar-pa-krymskim-moscie
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/rhwxocbx -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚽️ Зборная Беларусі па футболе саступіла албанцам, аднак фінішавала на 2-м месцы ў сваёй групе Лігі нацыяў
У намінальна хатняй гульні (якая ў рэальнасці адбывалася ў Будапэшце) падначаленыя Віктара Ганчарэнкі прапусцілі ад супернікаў два галы, не забіўшы ў іхнюю браму ніводнага.
У верасні на сваім полі зборная Албаніі таксама перамагла беларусаў з такім жа самым лікам 2:0. Пазней беларускія футбалісты ў двубоях з Фінляндыяй ды Сан-Марына атрымалі тры перамогі і адну нічыю, набраўшы 10 пунктаў. Гэта дазволіла ім скончыць восеньскі этап турніру на другім месцы ў групе 1 Лігі С, а ўвесну беларусы згуляюць у стыкавых матчах за права падняцца ў вышэйшую Лігу B. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚁 Перуанскія вайскоўцы «пакаталі» Папу Рымскага на верталёце
Леў XIV гэтымі днямі ажыццяўляе візіт у Перу, і каб дабрацца да аднаго з высакагорных мястэчак у Андах, яму давялося скарыстацца паслугамі вайскова-паветраных сілаў краіны.
Глядзіце, як гэта было 👀This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥱 Беларуска расказала, што да яе завіталі супрацоўнікі Дэпартаменту аховы МУС, каб прапанаваць свае паслугі. Прычым зрабілі гэта раніцаю ў суботу
«Логіка геніяльная – каб абараніць мой сон, яны вырашылі яго перарваць», – наракае дзяўчына ў Threads.
«Шаноўныя супрацоўнікі органаў, калі вы чытаеце гэта: у 2026-м годзе ёсць інста, рэклама, электронная пошта. Грукацца ў дзверы да людзей, якія адпачываюць у свой законны выходны – гэта найлепшы спосаб выклікаць антыпатыю да вашай паслугі. Ці ў вас планы па продажах "гараць"?», – тлумачыць сваю незадаволенасць аўтарка допісу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Пуцін хоча забраць з Беларусі ядравую зброю і «Іскандэры»?
📌 Расея патрабуе ад Украіны і еўрапейцаў немагчымага. Гэта такі ход, каб сарваць мірныя перамовы?
📌 Журналісты апублікавалі расследаванне пад назвай «Таемнае жыццё МУС: злачынствы на службе». Там – тое, што служкі Лукашэнкі вельмі старанна хаваюць
⏯️ Падрабязнасці гэтых ды іншых тэмаў – у вечаровай «Студыі Белсату»: www.youtube.com/watch?v=etuWTqw2Svg -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇪🇺 Павел Латушка лічыць, што Еўразвяз мусіў бы мець спецпасланніка ў справах Беларусі
Адпаведную прапанову да еўрачыноўнікаў ён агучыў на Познаньскім эканамічным кангрэсе, дзе зладзілі дыскусію «Стратэгія Польшчы і ЕЗ у дачыненні Беларусі».
Латушка нагадаў таксама, што спробы Еўропы цывілізавана дамаўляцца з Лукашэнкам сканчваліся правалам цягам усёй гісторыі знаходжання дыктатара ва ўладзе. Да таго ж, у цяперашніх умовах ён па руках і нагах звязаны Крамлём, які ўсяляк абмяжоўвае нават мінімальныя спробы незалежных геапалітычных рухаў былога старшыні саўгасу:
«Ён падпісаў столькі пагадненняў з Расеяй, што не вызваліцца ад гэтых абавязацельстваў. Ён падпісаў і ваенную дактрыну, і дамову аб гарантыях стратэгічнай бяспекі, якія цалкам абавязваюць яго выконваць усе загады, што ідуць з Крамлю».
✅ Чытайце больш па тэме вось тут: belsat.eu/96491252/latushka-prapanavau-yez-pryznachyts-sp…
🔗 Каб адкрыць тэкст з Беларусі, націсніце сюды: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/tvzwvwra -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇪🇪 Ад 1 снежня Эстонія закрые ўсе памежныя пераходы з РФ
Як заявіў міністр замежных справаў балтыйскай краіны Маргус Цакхна, гэта звязана з тым, што Талін мае «відавочныя доказы, што расейскае ГРУ рыхтуе дыверсійную атаку супраць эстонскай кампаніі абароннай прамысловасці».
Паводле Службы бяспекі Эстоніі, мінулай ноччу хтосьці ажыццявіў спробу нападу на кампанію Threod Systems, што займаецца вырабніцтвам беспілотнікаў і месціцца непадалёк ад Таліна. Людзі, якія спрабавалі падпаліць будынак, былі затрыманыя. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛈️ Хто выжыве, той маладзец!
На хутар Мроя завіталі музыка Уладзімір Пугач, мастачка Надзея Бука і адукатарка Валянціна Чэкан. Госці ўзяліся за працу, асвоілі шурупакрут, узводзілі канструкцыі і нават паспрабавалі перамагчы стыхію, якая нечакана ўмяшалася ў іхнія планы.
🤔️ Ці можна спыніць беларусаў, калі яны разам? І што застаецца, калі навальніца разбурае ўсе планы?
Глядзіце новы выпуск дакументальнага серыялу «Талака. Будуем мрою» – пра беларускую ўпартасць, узаемадапамогу і людзей, якія не здаюцца!
www.youtube.com/watch?v=0y2Mxcqm1uo -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍅 Беларуска-французскі брэнд выпусціў парфумы з водарам бацвіння памідораў
Навінка з'явілася каля трох месяцаў таму і пакуль збірае досыць неадназначныя водгукі:
📍«Заклікаю: не пшыкайце гэта адразу на сябе. Не паўтарайце маіх памылак. Потым позна будзе»;
📍«Дзеля цікавасці нанесла сабе на руку. Прадавец на касе пытае: ооо, што гэта за водар? Я кажу: беларускія памідоры»;
📍«Адзіная на кім я магу гэты пах уявіць – жанчына-садавод, якая гандлюе сваімі сажанцамі таматаў на вясновым кірмашы»;
📍«Мне ён праз нейкі час пахне кацінай мачою, бо там ёсць базілік»;
📍«Калі я гэта папшыкала на паперку ды панюхала, проста ачмурэла! Ну вось зайшоў у цяпліцу з памідорамі, вельмі прыкольна. Але ўявіць такі пах на чалавеку я ніяк не магу»;
🤩 А які незвычайны водар парфумы сустракаўся ў жыцці вам? -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ Пад Гомлем ДАІшнікі спынілі кіроўцу, у крыві якога было амаль 4 праміле
Каб пазбегнуць адказнасці, 36-гадовы мужчына паспрабаваў хуценька пералезці на пасажырскае месца і заявіў, што не быў за стырном. Але пераканаўчым ягоны «перфоманс» не выглядаў.
У выніку мікрааўтобус, якім ён кіраваў, даставілі на штрафпляцоўку, а самому небараку давядзецца заплаціць штраф у памеры 200 базавых (9 000 рублёў) і развітацца з пасведчаннем кіроўцы на 5 гадоў.
У часе медагляду алкатэстар паказаў наяўнасць у крыві затрыманага 3,8 праміле этылавага спірту. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📍«Трэцяя дзяржаўная мова» працягвае ўмацоўваць свае пазіцыі ў Беларусі
Чарговы прыклад «сакавітай трасяначкі» заўважаны каля Азарычаў Калінкавіцкага раёну, дзе ў часы Другой сусветнай вайны месціўся канцэнтрацыйны лагер.
Карыстальнік Threads звярнуў увагу на тое, як падпісалі мемарыял на дарожным указальніку.
Не, ну а што? Галоўнае, што ўсе ўсё зразумелі 🫠 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 Быхаўская мадонна, тухлыя яйкі і турэмная роба на «Міс Сусвет». А за ўсім гэтым – куды больш змрочная рэальнасць.
Чаму беларусы вымушаныя шукаць праўды ў Threads, колькі нашых суайчыннікаў загінулі на вайне Расеі супраць Украіны і чаму нават былыя афіцэры КДБ больш не хочуць маўчаць?
У новым выпуску «Дэкодара» з Дзмітрыем Семчанкам расшыфроўваем навіны тыдня, шукаем абсурд у дзяржаўнай прапагандзе і гаворым пра рэчы, за якімі стаяць сапраўдныя чалавечыя лёсы.
▶️ Глядзіце відэа цалкам на на YouTube-канале «Белсат Life»: www.youtube.com/watch?v=yLoGIPXsUZo -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Раней супраціў быў больш відавочны. Але зараз тое, што яго не бачна на вуліцах, не значыць, што людзі з гэтым пагаджаюцца»
Фільм «Лісты» Андрэя Куцілы збірае «жніво» ўзнагародаў на еўрапейскіх фестывалях – і гэта прабіла яму дарогу ў «доўгі спіс» «Оскара».
«Белсат» паразмаўляў з рэжысёрам пра 5 гадоў працы над стужкаю, якая працягвае нагадваць усяму свету пра трагедыю, што адбываецца з Беларуссю ў гэтым бурлівым дзесяцігоддзі.
✅ Чытайце размову на нашым сайце: belsat.eu/96443492/kucila-pra-film-listy
🔗 Каб адкрыць тэкст з Беларусі, карыстайцеся гэтым лінкам: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/esjikgeq -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Шлях да ведаў – не такі ўжо і складаны, калі ідзеш у добрай кампаніі
Гэтага вучня з Эквадору не прывозяць пад школьны ганак бацькі на аўтамабілі, але наўрад ці гэта неяк засмучае хлопца.
Бо ягоная дарога да школы куды ўнікальней ☝️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
👁 З Менску ў пасёлак Праўдзінскі катаецца аўтобус з «кацінымі вочкамі»
Выглядае эфектна, але некаторыя каментатары перажываюць, што кіроўцу цяпер могуць пакараць: «Здалі кіроўцу. У парках такое не дапускаецца».
Як вам цюнінг? 🐈⬛ -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦌 «Гэй, карыстайся пераходам!» У сеціве завірусіўся кемлівы алень са Злучаных Штатаў
Спачатку ён паспрабаваў перасекчы аўтамабільную трасу абы-дзе, аднак кіроўца папрасіў яго зрабіць гэта на пешаходным пераходзе непадалёк. І алень... паслухаўся.
Гэтая жывёла вучыцца хутчэй, чым некаторыя людзі ☝️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Мая першая кніга "прайшла спакойна". Але калі я пісала другую, прадчувала, што будзе вялікая размова ў грамадстве і на мяне "наедуць"»
У межах фестывалю Pradmova адбылася прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічкі «Нябачныя: Галасы жонак беларускіх палітвязняў». Цягам апошніх 5 гадоў Вольга правяла размовы больш як з 60 жанчынамі. Паводле аўтаркі, у кнізе няма ніводнай гісторыі, якую б яна запісала без згоды гераінь, таму этыка была захаваная.
Але без скандальнага налёту ўсё родна не абышлося. Чаму так?
✅ Чытайце наш рэпартаж з прэзентацыі: belsat.eu/96488391/volga-vyalichka-prezentavala-knizhku
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/zfccptcm -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏒 У матчы НХЛ гледачы пабачылі адзін з самых дзіўных галоў у гісторыі хакею
Дакладней, дзіўным тут быў не сам гол, а абставіны, што прывялі да яго. Клюшка брамніка «Чыкага Блэкхокс» Спэнсэра Найта захрасла ў маленькай адтуліне паміж бартамі пляцоўкі, і пакуль небарака спрабаваў яе дастаць, супернікі з «Вініпэг Джэтс» скарысталіся сітуацыяй і забілі шайбу ў кінутую без належнай абароны браму.
«Чыкага» ў гэтым матчы вёў з лікам 4:0, аднак у выніку страціў сваю перавагу і саступіў у серыі булітаў.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✍️ Пуцін, Трамп і Сі Цзінь Пін правядуць на наступным тыдні трохбаковую сустрэчу
Гэта гістарычная падзея, бо раней кіраўнікі трох сучасных звышдзяржаваў яшчэ ніколі не сядалі за адзін стол перамоваў.
Прадстаўніца Белага дому падкрэсліла, што адной з галоўных тэмаў сустрэчы стане кантроль над ядравымі ўзбраеннямі і скарачэнне ядравых арсеналаў.
✅ Чытайце больш па спасылцы: belsat.eu/96487671/si-dzinpin-tramp-putsin
🔗 Калі вы ў Беларусі, націскайце сюды: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/kgwhzeuj -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐶 Брэнд корму для жывёлаў з Тайланду паставіў пад сумнеў стандарты прыгажосці «чатырохлапых» – і гэта спрацавала
Кампанія Kaniva замест здымкаў «ідэальных» (у плане знешнасці) сабак і катоў стала выкарыстоўваць вобразы жывёлаў з такімі дэфектамі як касавокасць, няправільны прыкус і г.д.
Лімітаваную серыю кармоў з гэтымі выявамі выпусцілі пад лозунгам No pets beauty standard («Ніякіх стандартаў прыгажосці для гадаванцаў») – яе размялі з паліцаў менш як за тыдзень.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎸 Tor Band сабраўся на першую рэпетыцыю пасля выхаду музыкаў на волю
На Instagram-старонцы гурта з'явіўся запіс з удзелам Зміцера Галавача, Яўгена Бурло і Андрэя Ярэмчыка – яны выконваюць песню «Наша лета».
«Хто б што ні казаў – у тых месцах ты асабліва востра маеш патрэбу ў каханні. Дзякуй жанчынам, якія дачакаліся сваіх мужоў, і тым, якія чакаюць іх цяпер», – такі подпіс Tor Band дадаў да відэазапісу.
✍️ Зміцер, Яўген і Андрэй былі вызваленыя сёлета ў верасні – яны знаходзіліся ў чарговай групе палітзняволеных, якіх адпусцілі пасля візіту ў Менск Джона Коўла і прымусова вывезлі з Беларусі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚀 SpaceX упершыню злавіла карабель Starship проста на стартавай вежы
Кампанія Ілана Маска здзейсніла тое, што яшчэ нядаўна выглядала фантастыкай. Пасля 22-гадзіннага палёту карабель Starship вярнуўся на касмадром і быў падхоплены механічнымі «рукамі» стартавай вежы.
«Мы злавілі Starship, і цяпер усё зменіцца», – заявілі ў SpaceX.
Падчас місіі карабель таксама вывеў на арбіту 26 спадарожнікаў Starlink.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔥 Гарыць адно з найбуйнейшых нафтахімічных прадпрыемстваў Расеі
Мясцовыя жыхары і Telegram-каналы паведамляюць пра атаку на Ніжнякамск у Татарстане. Паводле гэтых паведамленняў, пасля выбухаў пачаўся пажар на прадпрыемстве «Ніжнякамскнафтахім», якое ўваходзіць у структуру СІБУР.
Прадпрыемства лічыцца адным з ключавых цэнтраў расейскай нафтахіміі. У 2025 годзе там выпусцілі каля 3 млн тон прадукцыі, а магутнасць комплексу ЭП-600 складае 600 тысяч тон этылену за год.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
На добрую ноч, сябры! 🌙
Гурт ili-ili зайграў спеў «Ноч» у нашым шоў «Калыханка для дарослых»
🎧 Глядзіце выданне цалкам
#Штопаслухаць
www.youtube.com/watch?v=da5Fs9ZCUHgThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥Украінскія беспілотнікі ўдарылі па адным з ключавых вузлоў расейскай нафтавай сістэмы
На станцыі «Самара», дзе вырабляюць экспартную сумесь Urals, пашкоджаныя рэзервуары з нафтай і ўзнік пажар.
📌 Больш падрабязнасцяў — чытайце тут
belsat.eu/96478887/ukraina-udaryla-pa-naftavay-stantsyi-s…
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/flacwhwj -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎨 У Варшаве адкрылася выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні», якую падтрымалі Папа Леў XIV і Брыжыт Макрон
У экспазіцыі — каля 30 карцінаў 18 беларускіх мастакоў, якія жывуць у розных краінах Еўропы.
🔗 Як нарадзіўся праект і як ён дапамагае творцам у эміграцыі — у нашым рэпартажы
belsat.eu/96478050/vystava-belaruskiya-mastaki-u-vygnanni
📌Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/fhqupolt -
Belsat TV
@Belsat_TV
Ад заўтра ў Беларусі ўводзяць гранічныя цэны на бульбу, моркву, буракі, капусту, цыбулю і яблыкі
Чыноўнікі вызначылі, колькі максімальна павінны каштаваць гэтыя прадукты ў крамах. Але ці сапраўды яны стануць таннейшымі і што цяпер адбываецца з цэнамі на рынках?
🔗 Чытайце па спасылцы
belsat.eu/96478034/granichnyya-tseny-na-garodninu-i-yablyki
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/pyqpqeyt -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇮🇪 Святлана Ціханоўская паказала сваю ірландскую сям’ю
Пасля саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці Святлана Ціханоўская наведала сям’ю Дын у графстве Тыперэры ў Ірландыі:
Упершыню я прыехала сюды каля 30 гадоў таму, яшчэ дзіцем з Чарнобыльскай зоны. Генры і Мэрыян прынялі мяне як родную. Тыя выкацыі паўплывалі на тое, кім я стала, і сфармавалі маю еўрапейскую ідэнтычнасць.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
◾️Сталі вядомыя новыя падрабязнасці смяротнага ДТЗ пад Старымі Дарогамі
21-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes, які перавозіў тавары для маркетплэйса, сутыкнуўся з грузавіком. Загінулі абодва кіроўцы і 19-гадовая пасажырка мікрааўтобуса.
54-гадовы кіроўца грузавіка быў непрышпілены.
Сярод магчымых прычынаў аварыі – перавышэнне хуткасці, тэхнічны стан мікрааўтобуса і парушэнне рэжыму працы і адпачынку.
21-гадовы кіроўца неаднаразова груба парушаў ПДР, і яго ўжо хацелі пазбавіць правоў, але забарона мусіла пачаць дзейнічаць толькі 24 лістапада. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Новым Арлеане танкер патапіў круізнае судна 😳
Танкер урэзаўся ў прышвартаваны круізны параход American Heritage. Ад удару судна перакулілася, а дзясяткі пасажыраў апынуліся ў вадзе.
Нягледзячы на маштаб аварыі, усіх людзей удалося выратаваць. Паводле ўладаў, траўмы атрымалі 32 чалавекі, але крытычна пацярпелых няма.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦 ЗША спыталі Украіну, ці гатовая яна вывесці войскі з Данбасу ў абмен на сяброўства ў NATO
Пра гэта распавёў Уладзімір Зяленскі:
«Калі амерыканскі бок нам менавіта гэта пацвердзіць разам з іншымі калегамі па NATO, то тады я спытаюся думкі нашага грамадства: прымаем ці не прымаем? Я не маю права гэтага не зрабіць на свой одум. Але патрэбная канкрэтыка, якой пакуль няма, і ўсё гэта ў абмеркаванні»
Пры гэтым Украіна не будзе прызнаваць акупаваныя тэрыторыі расейскімі, падкрэсліў Зяленскі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Беларусі з’явілася табло ганьбы. Цяпер парушальнікаў ПДР паказваюць на ўвесь экран. Але ці тых людзей і ці там, дзе трэба? 😏
У «Хай так ТВ» прапануюць значна больш годнае месца для такога табло. І, здаецца, там хутка не будзе вольнага месца… Глядзіце ў відэа.
Цалкам праграму «Хай так ТВ» глядзіце на YouTube-канале «Белсат Life»
www.youtube.com/watch?v=3SGAur17B8E&list=PLVQbeKRzza1P5VZ… -
Belsat TV
@Belsat_TV
📕 «Чужая Бацькаўшчына». У Варшаве адкрыўся VIII фестываль «Pradmova»
Беларусы з розных краінаў, дзясяткі літаратурных сустрэчаў і адна вялікая размова пра Беларусь.
Ці можа Беларусь заставацца сваёй, нават калі ты жывеш далёка ад яе?
📌 Як беларускія дзеячы ў эміграцыі разважалі над гэтым пытаннем — чытайце ў нашым рэпартажы
belsat.eu/96476199/festyval-pradmova
🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/rfqdhmtj -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Афіцэра-ідэолага адправілі ў калонію паводле палітычнай справы
34-гадовага Паўла Кізюка, які служыў у 74-м палку сувязі ў Горадні, адправілі ў калонію. Паводле спісу КДБ, яго асудзілі за «заклікі да санкцый».
Раней праваабаронцы паведамлялі, што яму выставілі абвінавачанне ў «здрадзе дзяржаве». Тэрмін зняволення невядомы.
🔗 Больш падрабязнасцяў — па спасылцы
belsat.eu/96477177/aficera-adpravili-u-kaloniyu-pa-pality…
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ojhznmqw
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎾 Сабаленку абвінавацілі ў абразе ўкраінцаў падчас матчу са Світолінай
У сацсетках абмяркоўваюць відэа з матчу паміж Арынай Сабаленкай і Элінай Світолінай, на якім беларуская тэнісістка нібыта прамаўляе фразу з абразамі на адрас украінцаў.
На запісе, які разышоўся ў інтэрнэце, карыстальнікі пачулі словы: «...украінцы на***».
Частка гледачоў ужо заклікала Жаночую тэнісную асацыяцыю (WTA) правесці праверку і высветліць, што менавіта сказала спартоўка. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐀 Смеццеправод у Салігорску акупавалі пацукі
Такое відэа запісалі жыхары дому на вуліцы Леніна, 43. Мясцовыя скардзяцца на праблемы з вывазам смецця.
У кампаніі, якая абслугоўвае дом, запэўніваюць, што адходы вывозяць паводле графіку. Але, відаць гэтага недастаткова, каб пазбавіцца ад грызуноў.
🙈 А як вам такое суседства? -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 У Берасці пенсіянер страціў амаль мільён рублёў праз тэлефонных махляроў
А жыхару Віцебску выставілі рахунак за камунальныя паслугі амаль на тысячу рублёў.
За што беларускі стрыт-арт мастак Алег Ларычаў атрымаў сем гадоў калоніі?
Таксама распавядаем пра нашэсце пацукоў у шматпавярховіку ў Салігорску, рамонт дарогі ў Мядзеле пасля скаргі ў TikTok і праблему бяздомных сабак пад Горадняй.
📺 Гэтыя і іншыя падзеі — далей у свежым выданні навінаў
www.youtube.com/watch?v=v4y4TVqBF3o -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇨🇳 Трамп сустрэнецца з Пуціным і Сі Цзінь Пінам на саміце АЦЭС у Кітаі
Яны абмяркуюць нераспаўсюджанне ядравых узбраенняў. Пра гэта паведаміў Белы дом.
Сустрэча адбудзецца на наступным тыдні падчас саміту лідараў эканомік Азіяцка-Ціхаакіянскай эканамічнай супрацы -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦🏼 Лукашэнка хоча вярнуць прыгоннае права, і гэта не перабольшванне
«Яшчэ раз кажу, нікуды не імкніцеся. Без яго з гаспадаркі ніхто не з’едзе. Старшыня райвыканкаму прымае канчатковае рашэнне, куды завезці. Гэта называлася і называецца планамернае размеркаванне працоўных рэсурсаў у краіне. Таму шалтай-балтай і злачыннасць падвышаць у гарадах нам не трэба».
– заявіў нядаўна Лукашэнка.
Віталь Цыганкоў тлумачыць, ці магчыма рэалізаваць такі план:
Юрыдычна забараніць чалавеку звольніцца або змяніць месца жыхарства на сёння не выглядае магчымым. Аднак стварыць такія адміністрацыйныя і эканамічныя ўмовы, каб ён фактычна не мог сысці з гаспадаркі, – цалкам рэальна. Райвыканкамы будуць спрабаваць кантраляваць, хто і куды пераходзіць, выкарыстоўваючы залежнасць ад жытла, службовых кватэраў, сацыяльных выплатаў ды іншых рэсурсаў.
❓ Чаму рэжым абвінавачвае вяскоўцаў у дармаедстве, змяншае сацыяльную падтрымку насельніцтва і замест яе дабіваецца дысцыпліны?
Чытайце цалкам ў нашым матэрыяле
belsat.eu/96459435/lukashenka-hocha-vyarnuc-prygonnae-prava
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ejimnbkc -
Belsat TV
@Belsat_TV
💭«Я бачу вельмі добрую еўрапейскую перспектыву для Беларусі»
Пакуль Лукашэнка надалей дэманструе залежнасць ад Пуціна і Расеі, дэмакратычны сілы на чале са Святланай Ціханоўскай працягваюць дамагацца ў міжнароднай палітычнай супольнасці еўрапейскай будучыні для Беларусі. Хто пераможа?
У «Нацыянальным інтарэсе» з Сяргеем Пелясою, Віталём Цыганковым і былым амбасадарам Польшчы ў Беларусі Мар'юшам Машкевічам – пра ролі дыктатара і ўдзел Ціханоўскай у саміце лідараў Еўропы.☝️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎾 Арына Сабаленка прайграла ўкраінцы Эліне Світолінай і вылецела з Выніковага турніру WTA
Матч завяршыўся з лікам 3:6, 6:3, 1:6. У паўфінале Світоліна сустрэнецца з чэшкай Ліндай Насковай.
Пасля матчу ўкраінка зноў не паціснула руку Сабаленцы, працягваючы байкатаваць беларускіх і расейскіх тэнісістак праз вайну ва Украіне. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇳🇴🇪🇪 🚫 Нарвегія і Эстонія не будуць дапускаць беларускіх cпартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў, пакуль ідзе вайна ва Украіне
Пра гэта заявілі ўлады абедзвюх краін на фоне рашэння міжнародных спартыўных федэрацый змякчыць абмежаванні для спартоўцаў з Беларусі і Расеі, калі тыя выступаюць у нейтральным статусе.
МЗС Нарвегіі паведаміла, што краіна будзе адмаўляць ва ўездзе прафесійным спартоўцам і супрацоўнікам, якія іх суправаджаюць. У такім выпадку Іміграцыйная служба і паліцыя вышлюць іх з краіны.
Эстонія таксама паведаміла Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS), што не дазволіць беларускім і расейскім спартоўцам выступаць на сваёй тэрыторыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
◾️Трое загінулі ў ДТЗ пад Старымі Дарогамі
Аварыя адбылася каля сёмай раніцы. 21-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавіком. Загінулі абодва кіроўцы і жанчына, якая ехала ў мікрааўтобусе. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☕️ Ранішняе шоу на «Белсаце»
У новым выпуску разбіраемся, як удзел Беларусі ў перамовах пра вайну бачаць Лукашэнка і Святлана Ціханоўская, чаму гамельчукі арганізавалі народную чаргу на кватэры і як беларус здолеў прасачыць свой радавод да XV стагоддзя.
youtu.be/dcnxhiVoDMw -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤭 «То каза ўцячэ, то нутрыя ясі гарбуз з фотазоны»
Парк жывёлаў у Баранавічах падзяліўся ранішнім кур'ёзам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 У ЗША прыпынілі вылеты ўсіх самалётаў праз маштабны тэхнічны збой
Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША (FAA) увяло часовую забарону на вылеты з усіх амерыканскіх аэрапортаў пасля збою ў сістэме сувязі цэнтраў кіравання паветраным рухам. Пра праблему паведаміў міністр транспарту ЗША Шон Дафі.
З-за збою па ўсёй краіне былі затрыманыя або скасаваныя тысячы рэйсаў. Паводле сэрвісаў маніторынгу авіяперавозак, колькасць закранутых рэйсаў перавысіла 7 тысяч, а пазней вырасла яшчэ больш.
Улады сцвярджаюць, што прыкмет кібернападу пакуль не выяўлена. Папярэдне гаворка ідзе пра аварыю ў састарэлай тэлекамунікацыйнай інфраструктуры сістэмы кіравання авіярухам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Гэтая жанчына падымала людзей на паўстанне за 30 гадоў да Каліноўскага
Ейнае імя ўвекавечыў у сваім творы Адам Міцкевіч, а сляды ейнага роду дагэтуль захаваліся на Браслаўшчыне.
Расказваем пра Эмілію Плятэр, якая нарадзілася роўна 220 гадоў таму ✍️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️ «Лепш бы сядзела ўдома боршч варыла». 30 гадоў таму Лідзія Ярмошына ўзначаліла ЦВК
13 лістапада 1996 года нікому на той момант не вядомая бабруйская юрыстка заняла месца папярэдняга старшыні ЦВК Віктара Ганчара і распачала эпоху «элегантных перамогаў» Лукашэнкі. За чвэрць стагоддзя на сваёй пасадзе яна запомнілася не толькі фальшаваннем вынікаў выбараў, але і спрэчнымі выказваннямі на розныя тэмы. Прыгадваем, як гэта было.
А чым экс-старшыня ЦВК найбольш запомнілася вам? 🤔 -
Belsat TV
@Belsat_TV
😿 Ні ў чым не павінная котка сталася ахвяраю «п'яных разборак» людзей
Справа дайшла да суда, але вырак жорсткім дакладна не назавеш.
Расказваем пра гэтую дзікую сітуацыю ☝️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔍 500 тысяч чалавек, раскіданых па свеце: даследчыкі «падбілі статыстыку» па беларускіх эмігрантах
Падзеі, якія здарыліся ў Беларусі і агулам ва Усходняй Еўропе пачынаючы з 2020 года, рэзка павялічылі колькасць беларусаў, што жывуць (часта вымушана) за межамі радзімы.
Як выглядае лічбавая карціна «вялікага перасялення», дзе беларусаў жыве найбольш і найменьш, якія фактары змушалі нашых землякоў выязджаць з краіны?
✅ Пераказваем звесткі даследавання ў нашым матэрыяле: belsat.eu/96457681/belaruskija-emigranty-paslia-2020-goda
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/yhwpocsd -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Стала вядомая канкрэтыка перамоваў у Абу-Дабі
🔻У Варшаве пачынаецца фестываль Pradmova
Таксама пагаворым пра беларускіх наймітаў на баку Расеі ў вайне ва Украіне, базу «Фаварытаў» набліжаных да Лукашэнкі, новыя санкцыі Еўразвязу: youtube.com/live/ARI-NxF7Ffs -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 17-гадовага падлетка знайшлі жывым пасля шасці дзён пошукаў у аўстралійскай глушы
Юнак з аўтызмам знік падчас паходу ў штаце Вікторыя.
Яго шукалі сотні ратавальнікаў, сабакі, вадалазы і авіяцыя.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐮 Гарадскі патруль у польскай Гдыні прыехаў на выклік пра «мёртую карову» на ўзбочыне дарогі. Карову і праўда знайшлі, але ёсць нюанс
У гдыньскай «Стражы Мейскай» адрэагавалі на сітуацыю з гумарам:
«Як відаць, на нашай службе нудна ніколі не бывае. Патруль можа падняць на ногі нават карова», – пракаментаваў адзін з патрульных.
👀 Паведамленні пра падобных жывёлаў з пенапласту (або іншых матэрыялаў) рэгулярна паступаюць у паліцыю або гарадскія патрулі па ўсёй Польшчы. Калі чалавек быў шчыра перакананы, што жывёла сапраўдная, ніякіх наступстваў за «тэлефоннае хуліганства» для яго не будзе. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Арт-менеджар і мастак Алег Ларычаў пакараны 7 гадамі зняволення
Пра прысуд Ларычаву даведаліся праваабаронцы @viasna96. Акрамя турэмнага тэрміну, яму прысудзілі штраф у памеры 1 тысячы базавых (45 000 рублёў).
Мастаку закідалі крымінальныя артыкулы «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» і «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання». Справа была звязаная з культурніцкай суполкаю «Да зораў» і са старой мемнай ініцыятываю «Вейшнорыя».
Па той жа самай справе ў якасці абвінавачанага праходзіў Сямён Малашэнкаў. Ён атрымаў 4 гады зняволення і штраф 500 базавых.
📷 10 гадоў таму ў Менску можна было пабачыць вось такія білборды з выяваю Алега Ларычава ⬆️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «У гэтай сітуацыі мы павінны мець моцных саюзнікаў, якія б маглі рэпрэзентаваць нашу пазіцыю»
Новая спроба перамоваў паміж Украінаю і РФ пры пасярэдніцтве ЗША зноў узняла старую праблему: як беларускім палітыкам прасачыць за тым, каб нашую краіну не ператварылі ў «разменную манету» і не дапусціць вызначэння лёсу Беларусі без удзелу ў гэтым працэсе ўласна беларусаў?
Сёння на Познаньскім эканамічным кангрэсе шукалі адказ у тым ліку на гэтае пытанне.
✅ Чытайце каментары па тэме на нашым сайце: belsat.eu/96458024/poznanski-ekanamiczny-kangres
🔗 Клацайце сюды, каб адкрыць тэкст з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/wwylhgyr -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️ДТЗ з маршруткаю на Гомельшчыне: 10 чалавек дастаўленыя ў больніцу
Папярэдне, аварыю ў Жыткавіцкім раёне справакаваў 27-гадовы кіроўца цяжкавіка Iveco, які выехаў на сустрэчную паласу для абгону. Праз тое, што ён не пераканаўся ў бяспецы манёўру, адбылося сутыкненне з маршрутным мікрааўтобусам «Менск-Петрыкаў», які перавозіў 12 пасажыраў (13-м чалавекам у салоне быў кіроўца).
10 асобаў дастаўленыя ў шпіталь для абследавання, сярод іх трое дзяцей. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 На некаторых гарадзенскіх вуліцах «зебру» для пешаходаў будуць трансляваць на асфальт праектарамі
Сярод відавочных плюсаў такога «ноў-хаў» – тое, што «зебра» будзе добра заўважная ў цемры і пры любым надвор'і (нават калі праезную частку заваліць снегам).
Наколькі гэта выгадна ў плане фінансавых выдаткаў (у параўнанні з класічнай «зебрай», нанесенай фарбаю), не паведамляецца.
Пешаходныя пераходы такога фармату цяпер абсталявалі на вуліцах Свярдлова ды Леніна. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️ Сяргей Чалы разбурае міфы беларускай прапаганды, правярае гучныя заявы Лукашэнкі і шукае праўду за афіцыйнымі версіямі падзеяў.
Дзе заканчваюцца факты і пачынаецца прапагандысцкая выдумка?
Глядзіце новае выданне «Чалы. Дарэчы» на YouTube-канале «Белсат Life» 🎥️️️️️️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Гомлі здарыўся пажар на складах з пакрышкамі
Паведамленне пра загаранне на вуліцы Барыкіна ратаўнікі атрымалі сёння раніцай, на момант іхнага прыбыцця ўнутры металічных пабудоваў ужо было адкрытае полымя.
Пажар зліквідавалі, у тушэнні бралі ўдзел 5 адзінак тэхнікі.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Масква гатовая вывесці ядравую зброю з Беларусі ў абмен на маштабныя саступкі Захаду
☝🏻Новы парадак бяспекі ў Еўропе абмяркуем у жывым эфіры праграмы «Наш дзень»
Таксама пагаворым новыя санкцыі ЕЗ, хто плаціць за «льняное золата Лукашэнкі», змену эканамічнай палітыкі і ці ўдасца туркам выратаваць беларускі легпрам: youtube.com/live/55pdtI7B89U -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Нецвярозы мужчына гуляў па цэнтры Вільні са статуяй распятага Хрыста, а потым разбіў яе і ўцёк
Паліцыя літоўскай сталіцы цяпер шукае вандала. Статую ён скраў з храма Міласэрнасці Божай на вуліцы Дамінікону.
Вулічныя камеры відэаназірання зафіксавалі мужчыну ў той момант, калі ён падышоў са скульптураю да выпадковага чалавека, што сядзеў на лаўцы. Той спачатку ігнараваў мінака, але потым вырашыў зняць незвычайную карціну на тэлефон. Вандал у гэты момант паспрабаваў прыняць арыгінальную позу для здымка, але праз свае нязграбныя рухі паламаў статую і кінуўся ўцякаць.
На апублікаваным відэа чуваць, што мужчына гаворыць па-англійску (з выразным «п'яным» акцэнтам). -
Belsat TV
@Belsat_TV
😭 Сэрвісы Microsoft «ляглі» па ўсім свеце – непаладкі з імі цягнуцца з вечара чацвярга
Перш за ўсё, праблемы закранулі Teams, Word, Excel, PowerPoint і Outlook. Таксама зафіксаваныя збоі ў функцыянаванні ШІ-асістэнту Microsoft Copilot.
Паводле маніторынгавага цэнтру Downdetector, скаргі на непаладкі зафіксаваныя ў 74 краінах, пераважна яны ідуць з Амерыкі, Еўропы і Аўстраліі.
✅ Вось што яшчэ вядома: belsat.eu/96453947/microsoft-zboj
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/wqkzyntd -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚿 Не было часу, каб прыняць ранішні душ? Тае бяды!
Пасажыры менскага трамваю №11 мелі магчымасць троху «асвяжыцца» проста ў часе паездкі. Праўда, чамусьці гэтай магчымасцю ніхто не скарыстаўся 💁🏻♂️
✍️ «Тое, што ён "цячэ" – палова бяды. Поўная бяда будзе, калі ён пачне "караціць" і біць людзей токам», – справядліва зазначаюць у каментарах. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці просіць 18-гадовага сына не ехаць на вайну
Жыхарка Дуброўна шукае спосаб вярнуць сына Максіма, які таемна з’ехаў у Расею і падпісаў кантракт з расейскім войскам. Паводле маці, хлопец хацеў зарабіць грошай і вярнуцца дадому героем.
Цяпер 18-гадовы Максім праходзіць вайсковую падрыхтоўку. Пасля яе, як кажа жанчына, яго могуць адправіць у зону баявых дзеянняў. Зварот у міліцыю вынікаў не даў, там адказалі, што сын паўналетні.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 Адам Міцкевіч падмануў нас усіх? «Пан Тадэвуш» – не зусім пра Наваградчыну?
Паэт пачынае сваю паэму са словаў «Літва, мая Айчына!», але ёсць адна нечаканая дэталь: калі ён пісаў твор, яго натхнялі зусім іншыя мясціны. І гэта не проста здагадка – у паэме можна знайсці сляды Велікапольшчы.
🧐️️️️️️ Дык што насамрэч звязвае Міцкевіча з Познаншчынай і ці варта па-новаму паглядзець на «Пана Тадэвуша»? Глядзіце ў відэа.
А цалкам праграму «Сармацкі вус» глядзіце на YouTube-канале «Белсат History» 📺️️
youtu.be/bgjAtmsCKRU -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔍 Выбух аўтамабіля ў Маскве – сур'ёзна пацярпеў былы прэс-сакратар украінскага прэм'ера часоў Януковіча
Папярэдне, выбуховае прыстасаванне было закладзенае пад сядзеннем кіроўцы. Меркавана, яго актывізавалі дыстанцыйна.
Чорны джып Toyota Fortuner выехаў з двара і паспеў праехаць каля 200 метраў па вуліцы Кіраваградскай, перад тым як пралунаў выбух. За стырном знаходзіўся 72-гадовы Сяргей Заваротны, які ў свой час працаваў прэс-сакратаром прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава.
Заваротнага шпіталізавалі ў цяжкім стане, ён атрымаў аскепкавыя раненні грудзі ды спіны, таксама моцна пацярпелі ягоныя ногі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚫 Беларускім і расейскім спартоўцам могуць забараніць удзел у міжнародных спаборніцтвах на тэрыторыі Еўразвязу
Гэтую ініцыятыву плануюць уключыць у новы пакет санкцыяў, які Еўракамісія прадставіць у канцы лістапада. Пра гэта заявіла кіраўніца еўрадыпламатыі Кая Калас.
«Спартоўцы – гэта важнае пытанне, бо для такога дыктатара, як Пуцін... чалавечыя жыцці, страчаныя на полі бою, не маюць значэння. Але ён сапраўды клапоціцца пра буйныя спартыўныя мерапрыемствы, на якіх можа паказаць, што яго краіна вялікая, магутная і прынятая на роўных з усімі астатнімі», – патлумачыла Кая Калас.
Таксама ў новы пакет санкцыяў плануюць уключыць абмежаванні супраць банкаў, крыптавалютаў і закрыццё шляхоў для абыходу санкцыяў праз трэція краіны. Акрамя таго, абмяркоўваюцца візавыя забароны для былых удзельнікаў вайны супраць Украіны з боку РФ. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Пасля атакі ЗСУ гарыць Валгаградскі НПЗ
Магутнасць завода – да 15 мільёнаў тон нафты за год. Ён вырабляе бензін, дызель, мазут і авіяцыйнае паліва, а таксама забяспечвае патрэбы расейскага войска.
Уначы расейцы пачалі займаць чэргі на запраўках.
У Растоўскай вобласці пасля атакі загарэўся склад, а маскоўскія аэрапорты часова спынялі працу праз пагрозу дронаў.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦊 «Урбанізаваная» лісіца бегае проста пасярод шматпавярховікаў у Петрыкаве
Аўтар відэа сцвярджае, што яна не баіцца людзей. Аднак будзьце пільныя: такія паводзіны лісіцы могуць сведчыць пра шаленства. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📸 Беларуска скарыла сваімі фатаграфіямі журы прэстыжнага конкурсу ў Італіі
Але шырокая публіка даведалася пра гэта праз Threads – бо медыям унутры Беларусі тэма падалася нецікаваю 💁🏻♂️
Расказваем пра трыумф нашай зямлячкі 🏆This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕯 Беларусы дагэтуль прыносяць кветкі і знічы на магілу Рамана Бандарэнкі. А ягоная стрыечная сястра не страціла веры ў справядлівае пакаранне для забойцаў
Вольга Кучарэнка кажа, што нават у Польшчы, дзе яна цяпер жыве, людзі часам падыходзяць да яе і кажуць, што ставілі ў царкве свечку за спачын Рамана.
Паслухайце, што расказвае Вольга ☝️
Чытайце таксама на сайце: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/lewfzwzl -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Гомель рыхтуюць да ўдараў БПЛА?
🔻Як развязаць праблему з вывазам смецця?
🔻Беларусь мае быць уключаная ў перамовы аб міры. Ціханоўская ўдзельнічае ў саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці
Таксама пагаворым пра сітуацыю з правамі чалавека і палітвязнямі, запужванне за каментары ў тыктоку, небяспечнае надвор'е, чарговую прэмію фільму «Лісты» пра беларускіх палітвязняў: youtube.com/live/nwX9u-uCXlE -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔️ Хто насамрэч калоў дровы за Лукашэнку? І за што яго «нахілілі» ў Маскве?
Лукашэнка пакінуў краіну, Азаронак зганьбіўся, рэзідэнцыю выставілі на продаж, а пад Шкловам абвясцілі новы стандарт дабрабыту. Што стаіць за ўсімі гэтымі гісторыямі?
☝️ Пра гэта і не толькі раскажа Сцяпан Пуціла ў новым выпуску «Прабелу». Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат News»: youtu.be/Xxd_6wsZvOY -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸Былы следчы і экс-палітвязень Яўген Юшкевіч расказаў пра сваю размову з Аляксеем Храловічам у СІЗА
Падпалкоўнік КДБ Храловіч, нагадаем, «зліў» тэлеграм-каналам запісы размоваў Наталлі Эйсмант у ноч збіцця Рамана Бандарэнкі сілавікамі.
«Мы сядзелі з ім у камеры Валадаркі за некалькі дзён да ягонага этапу ў калонію. Я спытаў у яго ў апошні дзень:
- Слухай, ты ж усё жыццё на службе, ты нават вучыўся ў акадэміі [у РФ], ты ведаў што цябе ЎСЁ РОЎНА знойдуць. Ты ведаў яшчэ да пачатку гульні, што прайграеш. Навошта ты гэта зрабіў?
- Шчыра – проста за*бала гэта ўсё, вось так вось жыць. Проста за*бала»
Юшкевіч таксама паказаў «аўтограф» Храловіча, які яму ўдалося вынесці з калоніі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✍️ 3/4 апытаных згодныя на захаванне цяперашняй сітуацыі замест пераменаў
Цэнтр новых ідэй (ЦНІ) правёў даследаванне, якое пралівае святло на актуальныя настроі ў беларускім грамадстве. Рэспандэнты былі адабраныя метадам выпадковага набору нумароў у сетках трох асноўных аператараў мабільнай сувязі, якія разам ахопліваюць каля 98% мэтавай аўдыторыі.
Складана ацэньваць шчырасць адказаў людзей, якія жывуць у рэаліях лукашэнкаўскай Беларусі пасля падзеяў 2020-га, але на іх падставе як мінімум можна зрабіць выснову, што грамадства адаптавалася да бягучай сітуацыі.
✅ Шукайце канкрэтныя лічбы ў нашым матэрыяле: belsat.eu/96439035/dasledavanne-centru-novyh-idej-gramads…
🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/svtfqthy -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Жыхар Менску прыйшоў у цырульню пасварыцца, але яго праігнаравалі. Тады ў ход пайшла «граната»
Калі адна з супрацоўніц цырульні выйшла з памяшкання, 68-гадовы мужчына прыгразіў ёй прадметам, падобным на ручную гранату. Як пазней высветлілася, гэта была ўсяго толькі запальнічка арыгінальнай формы, але ад крымінальнай справы жартаўніка гэта не выратавала.
Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што ніхто не рэагаваў на ягоныя спробы «прыцягнуць увагу». -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Страляніна ў Вашынгтоне непадалёк ад Белага дому: 5 чалавек параненыя
Пра здарэнне піша Associated Press. Чалавека (або групу людзей) якія зладзілі страляніну ў квартале Logan Circle, пакуль не затрымалі.
Паліцыя перакрыла шэраг вуліцаў у згаданым квартале, доступ людзей у іх абмежавалі.
📷 Фота ілюстрацыйнае -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦬 У Беларусі статак зуброў можна сустрэць нават вельмі далёка ад Белавежскай пушчы
Напрыклад, гэтых прыгажуноў пабачылі ў Асіповіцкім раёне Магілёўшчыны.
Дасце рады падлічыць, колькі іх тут? 🫠 -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Сядзець удома і нікуды не выходзіць – не выйсце. Ад гэтага пачуццё трывогі і напружанасці будзе толькі расці»
Тэракт у Кракаве чарговы раз прымусіў задумацца пра тое, як шмат у нашым жыцці залежыць ад выпадку. Часам – залежыць літаральна самое жыццё.
Як падобныя падзеі ўплываюць на псіхіку і што рабіць, каб не паддацца доўгатрываламу страху? Тлумачыць крызісная псіхалагіня Алена Грыбанава.
✅ Чытайце ейныя парады на нашым сайце: belsat.eu/96423075/shto-rabic-kali-paslia-teraktu-strashna
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/dxockwgx -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️ Гэта гісторыя беларуса з пазыўным Беларус, які стаў на абарону Украіны яшчэ ў 2016 годзе. Пра тое, што прымусіла яго змагацца, як вайна змяніла ягонае жыццё і чаму нават на фронце ён не адмовіўся ад мары прафесійна займацца музыкаю.
«Хацеў нават паспрабаваць пажыць цывільным жыццём, але чарвяк, які ўнутры сядзіць, што дзецюкі ваююць, а я тут, не даў мне спакою».
Ён прайшоў Майдан, Аўдзееўку, Бахмут і пакроўскі кірунак. Перажыў кантузіі і раненні, звольніўся з войска, каб аднавіць здароўе. Але чаму ўсё ж вярнуўся на фронт?
Глядзіце ў поўным выданні праграмы «Ваяры і валанцёры» на YouTube-канале «Белсат DOC» 🎬️️
youtu.be/x8R2MOtIZNE -
Belsat TV
@Belsat_TV
📷 Фотафакт: Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Дубліне з Уладзімірам Зяленскім
Размова паміж імі адбылася на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які прымае сталіца Ірландыі.
Ціханоўская перадала прэзідэнту Украіны словы салідарнасці і падтрымкі ад беларусаў, а таксама падкрэсліла, што «беларускае пытанне» павінна стаць часткаю перамоваў пра трывалы мір у рэгіёне. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Беларусаў адсякаюць ад ШІ?
Новыя абмежаванні для карыстальнікаў і кампаніяў абмяркоўваем з IT-Барадой у жывым эфіры праграмы «Наш дзень» youtube.com/live/yB5AM2nKTuE
Таксама абмяркуем, чым небяспечная перадача асабістых звестак чат-ботам, працу Кіберпартызанаў ды звесткі беларускіх хакераў пра расейскія страты. Пагаворым пра абарону прыватных дамоў і пра дамоўленасць па Украіне, якія могуць закрануць і Беларусь. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Чарговы беларус пацярпеў праз атаку беспілотніка ў Бранскай вобласці
Паведамляецца, што ён ехаў у легкавіку яшчэ з двума людзьмі (яны не былі грамадзянамі Беларусі). Усе трое атрымалі траўмы.
Пацярпелага беларуса шпіталізавалі ў больніцу мястэчка Злынка. Ягоны стан ацэньваюць як стабільны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Нечаканы вобраз удзельніцы конкурсу «Міс Сусвет» ад Беларусі
Алія Кароткая (між іншым, адна з мадэляў з атачэння Лукашэнкі) прадэманстравала свой конкурсны строй, які выклікае вельмі неадназначныя асацыяцыі.
Хіба што кайданкоў не хапае 💁🏻♂️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤫 Як «Чынчыны» спрабавалі абдурыць ГУБАЗіК?
Дзіму затрымалі і пачалі распытваць пра здымкі серыялу «Чынчыны ў мундзірах». Але ён прыдумаў нечаканую версію: маўляў, у кадры быў не ён, а яго лічбавая копія, створаная з дапамогай штучнага інтэлекту.
Як усё скончылася? Глядзіце ў відэа 👆
🎬 А цалкам праграму «Калыханка для дарослых» глядзіце на YouTube-канале «Belsat Life»!
youtu.be/da5Fs9ZCUHg -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌳 На Віцебшчыне ўзялі пад ахову сосны, якім больш за 200 гадоў
Гаворка ідзе пра 13 дрэваў у Дабрамыслінскім лясніцтве Лёзненскага раёну. Іхны ўзрост знаходзіцца ў межах 200-230 гадоў, а вышыня ўсіх соснаў перавышае 30 метраў.
Спецыялісты адзначаюць, што дрэвы знаходзяцца ў «здавальняючым стане». Цяпер ім нададзены статус «помніка прыроды мясцовага значэння», пра што афіцыйна паведамілі на Нацыянальным прававым партале.
📷 Фота ілюстрацыйнае -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛩 Belavia вяртае рэйсы ў Катар. Але яны будуць не рэгулярнымі, а чартарнымі
Пра аднаўленне палётаў у сталіцу гэтай арабскай дзяржавы Доху паведамілі ў сацсетках авіяперавозніка.
Вылеты будуць ажыццяўляцца кожныя 10-11 дзён пачынаючы з 29 студзеня 2027-га. Купіць квіткі можна выключна ў складзе туру. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Адзін з ганаровых вартавых Елісейскага палацу страціў прытомнасць проста на вачах у Макрона
Гэта здарылася, калі прэзідэнт Францыі вітаў у рэзідэнцыі свайго славацкага калегу Петэра Пелегрыні.
Як пазней высветлілася, аналагічны інцыдэнт адбыўся ў часе таго ж мерапрыемства яшчэ з адным вартавым.
📹 Відэа: ReutersThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Праваабаронцы: экс-спецслужбісту, які перадаваў рэдакцыі NEXTA тэлефонныя размовы Эйсмант па тэме Рамана Бандарэнкі, накінулі год зняволення
Гаворка пра падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча, асуджанага за «здраду дзяржаве» на 10 гадоў узмоцненага рэжыму. Цяпер яму вырашылі павялічыць тэрмін за кошт «традыцыйнага» артыкула за «непадпарадкаванне адміністрацыі».
Храловіч быў затрыманы ў сакавіку 2021-га, а фінальны вырак у ягонай справе вынеслі праз год. Тры гады таму Аляксея перавялі на турэмны рэжым у Магілёў, дзе трымаюць дагэтуль. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕯️ Сёння гадавіна смерці Рамана Бандарэнкі
Увечары 11 лістапада 31-гадовы беларус заўважыў, што невядомыя зрываюць БЧБ-стужкі ў двары на «Плошчы Пераменаў». Ён напісаў у мясцовы чат кароткае: «Я выходжу».
Праз некалькі хвілін завязаўся канфлікт. Як мінімум чацвёра мужчын скруцілі Рамана, вынеслі яго за рукі і ногі да дарогі і пагрузілі ў светлы мікрааўтобус. Хлопца ў непрытомным стане спачатку прывезлі ў міліцыю, а потым даставілі ў больніцу.
Днём 12 лістапада, праз некалькі гадзін пасля аперацыі, Раман Бандарэнка памёр.
За яго смерць ніхто не адказаў, але асудзілі тых, хто распавёў праўду: медыкаў, сведкаў і журналістаў.
Як гэтая трагедыя паўплывала на беларусаў і хто можа быць датычны да забойства, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ: belsat.eu/96427406/gadavina-zabojstva-bandarenki
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/emsbarpo -
Belsat TV
@Belsat_TV
💵 Дзяўчына з Берасця перадала махлярам 18 тыс. долараў
Затым збіралася перадаць яшчэ 15 тыс рублёў, але вось што яе спыніла 👇🏻This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Беспілотнікі над Беларуссю: адзін пабудзіў жыхароў Жлобіну ўночы, а другі, імаверна, упаў у Лёзненскім раёне
📌 У Беларусі з'явілася французская вакцына ад грыпу. Колькі каштуе і як прышчапіцца?
📌 У Threads раскрытыкавалі лістападаўскае падвышэнне пенсіяў
📺 Размаўляем пра гэта ў вечаровай Студыі Белсату. Далучайцеся!
www.youtube.com/watch?v=tn3peSvF5rU -
Belsat TV
@Belsat_TV
💉У Беларусі з'явілася французская вакцына ад грыпу «Ваксігрып»
Зрабіць платную прышчэпку можна ў дзяржаўных паліклініках і прыватных медцэнтрах. Кошт у паліклініках складае 23–32 рублі, у прыватных клініках — да 55 рублёў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✊🏻 Жыхары вёсак пад Віцебскам сабралі 1500 подпісаў супраць будаўніцтва смеццевага палігона каля сваіх дамоў
Пасля пратэстаў улады заявілі, што шукаюць для аб’екта іншае месца, аднак канчатковае рашэнне пакуль не прынятае. Супраць будаўніцтва таксама выступіў кіраўнік мясцовага сельгаспрадпрыемства.
🔗 Больш падрабязнасцяў чытайце тут
belsat.eu/96423353/sabrali-podpisy-suprac-smeccevaga-pali…
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/wieqczgl -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️🇺🇸🇷🇺 Памёр амбасадар Расеі ў ЗША Аляксандр Дарчыаў
Яму было 66 гадоў. Пра смерць дыпламата 11 лістапада паведаміла расейскае МЗС. Прычына смерці не ўдакладняецца.
Дарчыаў працаваў у МЗС Расеі з 1992 года, а амбасадарам у ЗША быў прызначаны ў сакавіку 2025-га. -
Belsat TV
@Belsat_TV
◾️ У Слуцкім раёне асфальтаўкладчык насмерць наехаў на 72-гадовага пенсіянера
Здарэнне адбылося 11 лістапада ў аграгарадку Грэск: 49-гадовы машыніст здаваў назад і не заўважыў мужчыну. Завялі крымінальную справу аб прычыненні смерці па неасцярожнасці. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💸 У Расеі былому міліярдэру – ураджэнцу Беларусі вынеслі новы прысуд, за кратамі ён будзе 14 год
Былога расейскага міністра і ўраджэнца Менску Міхаіла Абызава асудзілі на 14 гадоў калоніі строгага рэжыму.
Яго прызналі вінаватым у крадзяжы 5 млн долараў, выдзеленых на развіццё сонечнай энергетыкі.
Таксама суд прызначыў яму штраф і забараніў на тры гады займаць кіроўныя пасады. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 Проста не разлічыў сілу?
У сацсетках разыйшлося відэа, на якім хлопец моцна тузае маленькага сабаку за павадок. Міліцыя яго знайшла.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Галодная Беларусь 1930-х – трагедыя, якую ўчыніла савецкая ўлада.
Пад лозунгамі пра светлую будучыню камуністы забіралі ў сялян апошняе: зямлю, гаспадарку і збожжа. Людзі галадалі, выходзілі на вуліцы з пратэстамі, паміралі цэлымі сем’ямі. Улады хавалі сапраўдныя маштабы катастрофы за грыфам «Совершенно секретно» 🗄️
Як Беларусь перажывала голад і што адбывалася за зачыненымі дзвярыма савецкіх кабінетаў? Пра гэта – у новым выпуску праграмы «Беларускі след». Глядзіце на YouTube-канале «Белсат History» 🎥
youtu.be/tawvXj7NSvgThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇦🇲 Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ
Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў:
«У сувязі з тым, што Арменія не выконвала свае абавязкі ўжо некалькі гадоў, кіруючыся статутам арганізацыі, было прапанавана і прынятае рашэнне пазбавіць Арменію права голасу, а таксама права прызначаць сваіх прадстаўнікоў на адказныя пасады ў АДКБ». -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Праваенныя Telegram-каналы: падчас атакі дронаў на Санкт-Пецярбург разбіўся расейскі вайсковы верталёт
Паводле расейскіх каналаў, загінулі абодва лётчыкі. Пра крушэнне паведаміў канал Fighterbomber. Абставіны катастрофы невядомыя, Мінабароны Расеі не каментавала страту верталёта.
У ноч на 11 лістапада Ленінградская вобласць зазнала масаваную атаку беспілотнікаў. Паводле губернатара рэгіёну, над вобласцю збілі 150 дронаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐶 У Беларусі плануюць увесці абавязковы выгул сабак на павадку
Павадок павінен быць дастаткова трывалым і такой даўжыні, каб гаспадар мог кантраляваць жывёлу. Адпускаць сабак без павадка і займацца іх дрэсіроўкай дазволяць толькі на спецыяльных пляцоўках.
Такую норму прадугледжвае праект пастановы Савета міністраў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖❗️«2025 год быў адным з самых крывавых з часоў Халоднай вайны, а колькасць актыўных узброеных канфліктаў была найбольшай з 1946 года»
Свет даўно не ваяваў так шмат, як цяпер. Найбольш крывавая вайна працягваецца каля беларускіх межаў, але ўзброеныя канфлікты ахапілі і Афрыку, і Блізкі Усход, і Азію. Дзе сёння ідуць войны і колькі людзей у іх гіне – чытайце ў артыкуле «Белсату» цалкам па спасылцы
belsat.eu/96382215/sviet-dauno-stolki-nie-vajavau
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/gorfvasz -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶Жывы эфір «Наш дзень»
🔻Што Лукашэнка насамрэч абмяркоўваў з Пуціным у Маскве на фоне перамоваў у Абу-Дабі.
🔻Што чакае АДКБ пасля фактычнага выхаду Арменіі.
🔻Чаму МУС Беларусі перастала публікаваць спісы «экстрэмістаў».
🔻 Як Беларусь вяртаецца ў вялікі спорт
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
www.youtube.com/live/aR_tETks5BQ -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇻 Латвійскі палкоўнік: улады Беларусі стварылі «фальшывую мяжу» для мігрантаў
Паводле вайскоўца ў Беларусі стварылі дадатковы плот за 0,4-1 кіламетр ад сапраўднай мяжы з Латвіяй. Мігрантам кажуць, што за ім пачынаецца Еўразвяз, але насамрэч людзі трапляюць у буферную зону і ўжо не могуць вярнуцца назад.
Пра гэта распавёў кіраўнік латвійскага Цэнтру кіравання крызісамі палкоўнік Арвіс Зіле ў інтэрв'ю польскай газеце Rzeczpospolita. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Украіна адхіліла новую мірную прапанову Трампа па Данбасе
ЗША прапанавалі тэрытарыяльны кампраміс, паводле якога Расея атрымала б поўны кантроль над Данбасам па цяперашняй лініі фронту. План меў на мэце разблакаваць мірныя перамовы, аднак Кіеў яго адхіліў.
Пра гэта паведамляе The Telegraph са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з перамовамі.
Крыніца заявіла, што ўкраінская дэлегацыя ніколі не абмяркоўвала саступкі адносна акупаваных тэрыторый і не збіраецца прызнаваць іх расейскімі — ні фактычна, ні юрыдычна. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💱 Курсы валютаў 11 лістапада
Даляр працягнуў рост і яшчэ больш замацаваўся вышэй за псіхалагічную мяжу ў тры рублі. Еўра, наадварот, істотна патаннеў, а расейскі рубель нязначна падаражэў.
#курсывалютаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Прусакі ў менскіх гандлёвых цэнтрах, пажар на хлебазаводзе ў Жлобіне і аварыя з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук»
Лукашэнка дзякуе Пуціну за новае ўзбраенне, а Літва зноў паведамляе пра паветраную небяспеку праз аб’екты, падобныя да метэазондаў.
📺 Пра гэтыя ды іншыя падзеі серады, 11 лістапада — у нашым выданні навінаў
www.youtube.com/watch?v=WgHdxkK-KTg -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳У Магілёве знайшлі каналізацыйны люк з гербам Мадрыду. Як ён туды патрапіў?
Відэа з люкам, на якім напісана «Мэрыя Мадрыду. Каналізацыя», стала вірусным у іспанскіх сацсетках.
Беларусы патлумачылі, што такія люкі маглі вырабляць у Беларусі на экспарт. Забракаваныя або лішнія пасля замовы вырабы маглі застацца ў краіне. Аднак пацверджання, што магілёўскі люк трапіў туды менавіта такім чынам, няма. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💊 На мяжы з Польшчай у беларуса знайшлі амфетамін
Супраць мужчыны завялі дзве крымінальныя справы – за незаконны абарот наркотыкаў і іх правоз праз мяжу.
Ён вяртаўся з Польшчы на аўтамабілі і схаваў амфетамін сярод асабістых рэчаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
◾️ 33-гадовы Беларус, што знік у Італіі, патануў
Пра трагічны выніку пошукаў паведаміла ягоная маці ў Threads:
«Да майго няўцешнага гора, інфармацыя, што мой сыночак патануў, пацвердзілася. Дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у прасоўванні паста. Дзякуй, сыночак мой, што калісьці абраў мяне ў мамы і ўсе гады быў маім самым любімым і тым, хто любіць, шчырым, надзейным, разумелым і верным сябрам. Ты маё сэрца, мая душа, мой святло, маё ўсё! Як гэта перажыць і як далей жыць...»
Цела мужчыны знайшлі ў моры яшчэ 19 верасня, але асобу змаглі пацвердзіць толькі пасля аналізу ДНК.
Алдохін жыў у Вільні і працаваў інжынерам-электрыкам у IT-кампаніі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇻 Латвія працягнула візавыя абмежаванні для беларусаў
Абмежаванні на выдачу кароткатэрміновых шэнгенскіх візаў працягнуцца да канца 2027 года.
Звяртацца па іх па-ранейшаму змогуць асобныя катэгорыі грамадзян: сваякі жыхароў Латвіі і ЕЗ, людзі з гуманітарнымі падставамі, перавозчыкі і дыпламаты.
Доўгатэрміновыя нацыянальныя візы застаюцца даступнымі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱🇷🇺 ФСБ заявіла пра затрыманне двух мужчынаў у Калінінградскай вобласці, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Польшчы
Паводле расейскіх спецслужбаў, яны збіралі інфармацыю пра вайскоўцаў і аб’екты Мінабароны РФ, а таксама пра сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў рэгіёне.
Таксама ФСБ вынесла папярэджанні яшчэ тром грамадзянам Расеі і сямі палякам за кантакты з польскімі спецслужбамі.
Прадстаўнік польскага ўраду назваў заявы расейскіх спецслужбаў чарговай правакацыяй і дэзынфармацыяй. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✈️ «Белавія» абвясціла вялікі распродаж. Прапануе зніжкі да 50%
Акцыя ахоплівае дзясяткі міжнародных кірункаў, а набыць квіткі можна толькі сёння. Падарожнічаць са зніжкай дазволена да 27 сакавіка 2027 года.
Зніжкі дзейнічаюць на наўпроставыя рэгулярныя рэйсы з Менску ў Баку, Бангкок, Дэлі, Дубай, Ерэван, Калінінград, Маталу, Санью, Ташкент, Тбілісі, Туркменбашы, Урумчы, Алматы, Астану, Батумі, Екацярынбург, Кутаісі, Казань, Стамбул, Уфу, Маскву (таксама з Берасця і Гомля), Санкт-Пецярбург, а таксама ў зваротным кірунку. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤢 Беларусы скардзяцца на яйкі з цвіллю птушкафабрыкі «Дзяржынская»
Птушкафабрыка «Дзяржынская» прызнала тэхналагічны збой абсталявання, але не ўдакладніла, колькі такой прадукцыі магло трапіць у продаж.
🔗 Больш падрабязнасцяў – у артыкуле
belsat.eu/96419785/yayki-z-tsvillyu
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/lxuxivwi -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 У Літву з боку Беларусі заляцеў беспілотнік, які двойчы беспаспяхова спрабавалі збіць знішчальнікі NATO
Дрон перасек мяжу каля Друскенікаў, ненадоўга заляцеў у Польшчу, а затым вярнуўся ў Літву і праляцеў праз некалькі рэгіёнаў у напрамку поўначы — піша LRT.
Знішчальнікі не сталі атакаваць яго над Коўнам праз рызыку для жыхароў. Адна з выпушчаных ракет не трапіла ў цэль і самазнішчылася – яе абломкі знайшлі каля Біржая.
Паводле літоўскіх уладаў, магчыма, гэта быў украінскі дрон, які збіўся з курсу падчас атакі на Расею. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎲 З'явілася новая беларуская настольная гульня з выкарыстаннем альтэрнатыўнай версіі лацінкі
Выдавецтва Gutenberg Publisher выпускае метафарычную гульню «Цмок». Калода складаецца з 84 карт, заснаваных на беларускіх прымаўках і фразеалагізмах. Яе распрацаваў Сяржук Сай разам з аднадумцамі.
Гульня можа выкарыстоўвацца для індывідуальных разважанняў або размоў з іншымі людзьмі. Гэта хутчэй інструмент рэфлексіі, чым звычайная настольная гульня з пераможцамі і баламі.
Для гульні стваральнікі распрацавалі альтэрнатыўную версію беларускай лацінкі – Латку. Паводле выдавецтва, гэта эксперымент з новымі формамі беларускай пісьмовасці, а не крытыка традыцыйнай лацінкі.
Перадзамова ўжо адкрытая, пачатак продажаў запланаваны на 5 снежня.
gutenbergpublisher.eu/shop/cmok-by/ -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦🏼 Лукашэнка выкарыстаў віншаванне з Днём незалежнасці Польшчы для палітычных папрокаў
Значную частку віншавання дыктатар прысвяціў крытыцы польскай палітыкі. Лукашэнка раскрытыкаваў санкцыі і памежныя загароды, а таксама заклікаў аднавіць дыялог з Менскам:
«Праз абмен забаронамі і санкцыямі, агароджы і сцены пераадолець гэтыя абставіны немагчыма. У нас розныя пазіцыі па шэрагу праблем — так было і будзе»
— гаворыцца ў віншаванні.
Таксама Лукашэнка заявіў, што «на крыўдзе суседа свайго шчасця не пабудуеш».
Больш падрабязна:
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/smkgssvz -
Belsat TV
@Belsat_TV
❄️ Горадню накрыла снегам
Гарадзенцы дзеляцца ў сацсетках зімовымі краявідамі, якія пабачылі сёння зранку за сваімі вокнамі.
Belsat TV
@Belsat_TV
-
Belsat TV
@Belsat_TV
◾️ У Лос-Анджэлесе аўтамабіль урэзаўся ў групу пешаходаў, загінулі тры чалавекі
Яшчэ трое, у тым ліку кіроўца, атрымалі цяжкія траўмы і знаходзяцца ў крытычным стане. Здарэнне адбылося ў раёне Норт-Галівуд. Прычыны наезду высвятляюць. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖💥 Як лідскі завод «Оптык» забяспечвае расейскае войска оптыкай для бранятэхнікі? РАССЛЕДАВАННЕ
Завод хваліцца пашырэннем вытворчых магутнасцяў, але не раскрывае сваю супрацу з расейскім ВПК. Як высветліў «Белсат», прадпрыемства вырабляе аптычныя кампаненты для прыцэлаў расейскіх БТР.
Паводле BELPOL, завод займае каля пятай часткі расейскага рынку оптыкі для бранятэхнікі.
Адкуль завод атрымлівае абсталяванне для пашырэння ваеннай вытворчасці?
Хто дапамагае з яго пастаўкамі і які след у гэтай схеме вядзе да КДБ?
🔗 Глядзіце ў нашым расследаванні – па спасылцы
📌 Адкрыць спасылку ў БеларусіThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Перамовы ў Абу-Дабі: што вядома на гэты момант?
📌 Беларускі завод працуе на расейскую абарону і робіць прыцэлы для танкаў
📌 Што Лукашэнка зноў паляцеў рабіць у Расеі?
📌 Беларуская міліцыя хоча зрабіць высновы з тэракту ў польскім Кракаве
▶️ Гэта ды іншае – глядзіце ў вечаровай Студыі «Белсату»!
www.youtube.com/live/Wp4r0NP0B8c -
Belsat TV
@Belsat_TV
😡 Беларуска ўзяла крэдыт на рамонт даху, але падрадчыкі кінулі працу
Адна брыгада з'ехала ў Расею, другая піла, а дом працягнуў разбураццаThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📸 Кароткі спіс конкурсу Weather Photographer of the Year 2026
Каралеўскае метэаралагічнае таварыства адкрыла галасаванне за найлепшы фотаздымак надвор’я 2026 года.
Які са здымкаў вам падабаецца найбольш?Post not available here, view on X
Belsat TV
@Belsat_TV
Belsat TV
@Belsat_TV
-
Belsat TV
@Belsat_TV
🐺 У лесе знайшлі ваўчаня-мутанта
Ваўчаня з моцна дэфармаванымі лапамі знайшлі ў пад Дзяржынскам. Зоаабаронцы мяркуюць, што жывёла раней жыла ў людзей і пацярпела праз няправільнае харчаванне.
Нягледзячы на свой стан, ваўчаня вельмі цягнецца да людзей: радуецца ім, віляе хвастом і просіцца, каб яго гладзілі.
Цалкам аднавіць здароўе жывёлы ўжо не атрымаецца, але ў цэнтры рэабілітацыі спадзяюцца забяспечыць яму годнае жыццё і клопат. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦🏼 Качанава заявіла, што ўлады бачаць спробы дэстабілізаваць Беларусь праз сацсеткі і няўрадавыя арганізацыі
Каментуючы папулярнасць Threads, яна сказала:
«Укінутыя такія грошы і сродкі, каб сёння дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне. І я думаю, што ёсць тыя, якія спрабуюць сёння выбудоўваць сваю працу – бачную ці не вельмі бачную. Калі раней мы казалі НКА, НПА, то сёння, канешне, мы ўжо разумеем, што гэтым арганізацыям не месца тут, бо гэта толькі дэструктыў».
За апошнія шэсць гадоў у Беларусі ліквідавалі або давялі да самаліквідацыі не менш за 2090 некамерцыйных арганізацый. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖🇺🇦 Зяленскі назваў трохбаковыя перамовы ў Абу-Дабі канструктыўнымі і змястоўнымі
Паводле прэзідэнта Украіны, сярод галоўных тэмаў былі вызваленне ваеннапалонных і гарантыі бяспекі:
«Дэталёва гаварылі пра змест гарантыяў бяспекі для Украіны і аснову іх доўгатэрміновага функцыянавання. Патрэбныя рэальныя інструменты, каб заблакаваць любое паўтарэнне вайны. Таксама абмяркоўвалі неабходнасць крокаў дзеля дээскалацыі»
— паведаміў Зяленскі.
Наступны раўнд перамоваў запланаваны на заўтра. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☢️ Смаленская АЭС-2 можа з'явіцца да 2034 года – або так і не быць дабудаванай
Расейскі эксперт па радыяцыйнай бяспецы кажа, што цяпер ідзе толькі падрыхтоўка пляцоўкі, а сам праект могуць замарозіць. Ён нагадаў, што «Расатам» ужо спыняў будаўніцтва іншай АЭС пасля вялікіх фінансавых выдаткаў.
🔗 Наколькі імаверна, што яшчэ адна АЭС з'явіцца блізу беларускай мяжы – чытайце па спасылцы
belsat.eu/96406224/smalienskaja-aes-2
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/emafecml -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ Пасля «памілавання» былому палітвязню, якому дазволілі застацца ў Беларусі, анулявалі пашпарт. У выдачы новага – адмовілі
«Мяне адразу папярэдзілі, што судзімасць з мяне не знялі, бо гэта не прадугледжана ўказам прэзідэнта. У маім пасведчанні толькі напісана пра вызваленне з магчымасцю застацца ў Рэспубліцы Беларусь. То-бок яны нібыта дазваляюць мне жыць у Беларусі»
– распавёў ён у інтэрв'ю выданню «Зеркало».
Мужчыну таксама паставілі на прафілактычны ўлік, забаранілі наведваць масавыя мерапрыемствы і запатрабавалі знайсці працу:
«Сілавікі патрабавалі, каб я знайшоў працу цягам 14 дзён. Але праз судзімасць ніхто не хацеў мяне браць. Міліцыянты пагражалі: калі сам не знайду працу, накіруюць працаваць прымусова – магчыма, нават на сметнік».
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
📮 У адным з буйных аграгарадкоў Гомельскага раёну закрылі пошту — працаваць няма каму
Мясцовая жыхарка распавяла ў TikTok, што паштальёнка звольнілася праз заробак 600–800 рублёў. Акрамя таго, супрацоўнікам трэба было самастойна тапіць печку і мыць падлогу ў памяшканні.
Пры гэтым у вёсцы шмат пенсіянераў, якім пошта па-ранейшаму патрэбная. «Флагшток» праверыў вакансіі і высветліў, што па ўсёй Гомельскай вобласці не хапае больш за 50 работнікаў пошты.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️ Ягоныя прагнозы ніколі не спраўджваюцца. Мы праверылі!
Мы вырашылі згадаць папярэднія абяцанні ды прадказанні Лукашэнкі і падлічылі, колькі з іх спраўдзіліся. Спойлер: статыстыка зусім не на карысць нашага «прадказальніка».
Глядзіце ў відэа!
✍️ А ў свежым выданні «Дэкодар» Дзмітрый Семчанка тлумачыць самыя актуальныя навіны тыдня простай мовай і зразумела для ўсіх. Глядзіце свежае выданне проста цяпер!
youtu.be/Sq2VpZHzvWQThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 У Telegram знік канал сілавікоў са спісамі «экстрэмістаў»
Там штотыдзень публікавалі звесткі пра людзей, прызнаных рэжымам «экстрэмістамі». Праўда замест яго з'явіўся новы канал, і пакуль там толькі адзін допіс.
МУС таксама ўжо шэсць тыдняў не абнаўляе адпаведны спіс, які раней папаўняўся кожную пятніцу.
Праваабаронцы «Вясны» мяркуюць, што ўлады могуць спрабаваць схаваць сапраўдны маштаб рэпрэсій.
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚖️ Закрыты чат адвакатаў Менскай гарадской калегіі прызналі экстрэмісцкім
Ён быў створаны ў Viber для прафесійнай супольнасці.
Паводле «Вясны», цяпер у зняволенні застаюцца шэсць беларускіх адвакатаў. Агулам з 2020 года пад палітычны пераслед патрапілі прынамсі 16 адвакатаў, а сотні страцілі права займацца прафесіяй.
#рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
◾️Падводны паляўнічы знайшоў у рацэ Бярэзіне цела мужчыны, які знік яшчэ ў снежні 2025 года
Загінулы быў 45-гадовым жыхаром Бабруйску. Ён прыехаў да брата ў Асіповіцкі раён, пайшоў на рыбалку і не вярнуўся. Асобу ўстанавілі з дапамогай ДНК-экспертызы, бо цела доўга праляжала ў вадзе.
Экспертыза таксама паказала, што прыкметаў гвалтоўнай смерці няма. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✊🇺🇦 Украіна падоўжыла час на афармленне дакументаў вайскоўцаў-замежнікаў
Фонд «Вільна Білорусь» назваў гэта важным крокам і для беларускіх добраахвотнікаў, якія раней сутыкаліся з праблемамі легалізацыі ва Украіне.
Цяпер у іх будзе час да 10 траўня 2027 года, каб урэгуляваць свой статус. умовы легальнага знаходжання ва Украіне для тых, хто толькі падпісаў кантракт або завяршыў службу.
Праблемы з легалізацыяй, пашпартамі і даведкамі ва Украіне застаюцца актуальнымі для беларусаў, а актывісты працягваюць шукаць развязанні разам з украінскімі чыноўнікамі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Міліцыянты самі заблыталіся ў выніках праверак школьнікаў
У верасні яны паведамлялі пра 18 выпадкаў, калі дзеці спрабавалі пранесці ў школы забароненыя рэчы, а цяпер рапартуюць толькі пра чатыры. Сярод знаходак былі нажы і патроны.
Пры гэтым у МУС працягваюць палохаць бацькоў гісторыямі пра падлеткаў, якіх нібыта завербавалі праз Telegram для нападаў на школы.
🔗 Больш падрабязнас пра сёлетнюю практыку праверкі школьнікаў — па спасылцы
belsat.eu/96403875/ahlyad-na-uvakhodzye-u-shkoly-i-kalyedzhy
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/vpytloyt -
Belsat TV
@Belsat_TV
😡 У Беларусі запусцілі банкаўскую картку для аматараў азартных гульняў. У сетках абурыліся
Адзін з беларускіх банкаў выпусціў сумесную картку з кампаніяй, якая прымае стаўкі на спорт і прапануе азартныя гульні ў онлайн-казіно. Людзеў заахвочваюць крэдытнымі бонусамі пры ўмове карыстання паслугамі казіно і бясплатнымі спробамі ў азартных гульнях.
Навіна выклікала хвалю абурэння ў сацсетках. Карыстальнікі раскрытыкавалі не толькі банк але і партал «Myfіn.bу», які апублікаваў навіну. Але там запэўнілі, што гэта не рэклама. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😡 У Беларусі запусцілі банкаўскую картку для аматараў азартных гульняў. У сетках абурыліся
Адзін з беларускіх банкаў выпусціў сумесную картку з кампаніяй, якая прымае стаўкі на спорт і прапануе азартныя гульні ў онлайн-казіно. Людзеў заахвочваюць крэдытнымі бонусамі пры ўмове карыстання паслугамі казіно і бясплатнымі спробамі ў азартных гульнях.
Навіна выклікала хвалю абурэння ў сацсетках. Карыстальнікі раскрытыкавалі не толькі банк але і партал «Myfіn.bу», які апублікаваў навіну. Але там запэўнілі, што гэта не рэклама. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Памёр роўпджампер, у якога адарваўся трос падчас скачка ў Менску
Трагедыя адбылася 10 кастрычніка ў прамзоне Сосны: 36-гадовы мужчына правяраў абсталяванне перад скачкамі кліентаў з 40-метровай вышыні. Ён атрымаў цяжкія траўмы галавы і пазваночніка, месяц праляжаў у рэанімацыі, але лекары не змаглі яго выратаваць. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔️ Сямейны бізнес ледзь не каштаваў Францыску Скарыну свабоды.
Усё пачалося ў Познані, дзе брат першадрукара гандляваў скурамі. Пасля ягонай смерці засталіся даўгі і неразвязаныя справы. Разбірацца з імі давялося Скарыну – і ў выніку ён сам апынуўся за кратамі.
Як яму ўдалося выйсці на волю і хто дапамог яму ў гэтай сітуацыі? Глядзіце ў відэа.
А цалкам праграму «Сармацкі вус» глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY» 📺️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 У Абу-Дабі пачаліся перамовы па Украіне. Якія вынікі былі б карыснымі для Лукашэнкі, а якія для грамадскай супольнасці Беларусі?
📌 Ці новы штам каронавірусу ўжо ў Беларусі?
📌 Навошта дыктатару яшчэ адзін азотны камбінат у нашай краіне?
▶️ Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркуем у Нашым дні.
youtube.com/live/CmqzfbDDxdk -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇬🇪 Беларуса ў Тбілісі арыштавалі на тры месяцы за пратэрмінаваныя дакументы. Могуць дэпартаваць
Яго арыштавалі праз пратэрмінаваныя беларускі пашпарт і грузінскую ID-картку.
Паводле праваабаронцы Рамана Кісляка, у Беларусі мужчына можа сутыкнуцца з палітычным пераследам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😡 Расеец атрымаў больш за 20 штрафаў у Беларусі за перавышэнне хуткасці за месяц.
Ці сапраўды ў Беларусі выявілі новы штам каронавіруса? І што за правакацыйную працу за $500 прапануюць беларусам у Польшчы?
У Менску закрылі другую пякарню у Dana Mall праз прусакоў. А бібліятэкам дазволяць рабіць платныя паслугі, каб выжыць.
📺 Пра гэта і не толькі – у кароткім выданні навінаў на «Белсаце»
www.youtube.com/watch?v=eSmuUqmfs2QThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️У Польшчы за $500 прапануюць пісаць «Слава УПА» на помніках.
Журналіст MOST адгукнуўся на падазроную вакансію ў Telegram-чаце беларусаў Беластоку. За надпіс «Слава УПА» на помніках у Познані абяцалі $500, аплату дарогі і бяспечныя ўмовы. Таксама трэба было наклеіць QR-код.
Працадаўца прызнаў, што заданне незаконнае, але запэўніваў, што выканаўцу не знойдуць, калі схаваць твар. Падобныя заданні, паводле яго, ёсць таксама ў Варшаве, Уроцлаве і Любліне.
У BelPol мяркуюць, што за такімі правакацыямі могуць стаяць беларускія або расейскія спецслужбы. Іх мэта – распальваць варожасць паміж палякамі і ўкраінцамі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎾 Максім Мірны перастаў трэнаваць Арыну Сабаленку
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (цяпер другая ракетка свету) спыніла супрацу са славутым беларускім тэнісістам – піша тэлегарм-канал «Лучший теннисный подкаст».
Мірны далучыўся да каманды Сабаленкі ў жніўні 2025 годe ў якасці кансультанта. Ён дапамагаў ёй удасканальваць гульню каля сеткі. Прычыны «расставання» бакі пакуль не каментавалі.
Мірны – алімпійскі чэмпіён Лондана-2012 і дзесяціразовы пераможца турніраў Вялікага шлема ў парным і змяшаным парным разрадах. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📄 У Беларусі абавязалі публічна справаздачыцца пра зборы на медычную дапамогу
Арганізатары дабрачынных збораў на медычную дапамогу павінны будуць штогод да 31 сакавіка публікаваць інфармацыю пра сабраныя грошы і іх выкарыстанне. Гэта датычыцца як арганізацый, так і фізічных асобаў.
Раней улады таксама абмежавалі магчымасць збіраць грошы на лячэнне для іншых людзей: цяпер фізічныя асобы могуць рабіць гэта толькі для сябе і блізкіх сваякоў.
📌 Якія звесткі трэба будзе публікаваць – чытайце тут
belsat.eu/96401221/spravazdaczy-za-zbory
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/fydikrue -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤩 У 2027 годзе выйдуць дзве новыя кнігі з серыі пра Гары Потэра
Але гэтыя кнігі будуць не працягам гісторыі пра хлопца-чараўніка, а хутчэй ілюстраванымі даведнікамі. Там будуць змешчаныя факты пра некаторых персанажаў, цытаты з арыгінальных раманаў і схаваныя неспадзяванкі.
Першая кніга «Pocket Potters: McGonagall» прысвечана гісторыі прафесара Мінервы МакГонагал, другая – «Pocket Potters: Fred and George» – двайнятам Фрэду і Джорджу Уізлі.
📌 Больш падрабязнасцяў – па спасылцы
belsat.eu/96401866/novyya-knigi-harry-potter-2027
🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/xcipsvsf -
Belsat TV
@Belsat_TV
Аўтар скандальнай скульптуры ў Быхаве заявіў, што зрабіў яе для гораду бясплатна
У адказ на крытыку кампазіцыі «Жанчыне-маці», якую ўсталявалі ў гарадскім парку Быхава яе аўтар Аляксандр Мінькоў сказаў, што месяц працаваў з гранітам бясплатна, а з бюджэту аплацілі толькі камень і падаткі.
На закіды крытыкаў мастак прапанаваў ім самім паспрабаваць за месяц апрацаваць сем тон граніту. Раней мясцовыя ўлады прызналі, што да помніка ёсць «вялікія заўвагі», і паабяцалі выправіць недахопы.
На каментары аўтара звярнула ўвагу выданне «Зеркало». -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨13-гадовая школьніца з Менску пад прымусам стала кур’ерам махляроў пасля знаёмства праз Telegram-бот
Дзяўчына пазнаёмілася з хлопцам праз чат-бот для знаёмстваў у Telegram і даслала яму свае каардынаты. Пазней ёй даслалі відэа не з падлеткам-аднагодкам, а з мужчынам у вайсковай форме, праз што дзяўчына спужалася і выдаліла перапіску.
Пасля гэтага невядомая жанчына пачала запалохваць школьніцу абвінавачаннямі ў дзяржздрадзе і тэрарызме па тэлефоне. Ёй пагражалі, што бацькоў пасадзяць на 25 гадоў, а яе саму адправяць у дзіцячы дом.
Спалоханую дзяўчыну прымусілі сесці ў таксі, аб’ехаць два адрасы, забраць у іншых дзяцей бацькоўскія грошы і адвезці іх у прызначанае месца за горадам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😮У Францыі невядомы мужчына скраў з касцёлу фрагмент мошчаў Святога Мікалая, пасля чаго спаліў і раструшчыў яго
Паліцыя затрымала падазраванага. Ён прызнаўся ў злачынстве і патлумачыў, што хацеў знішчыць рэліквію, бо лічыў ушанаванне костак формай ідалапаклонства.
Імя і іншыя звесткі пра затрыманага не раскрываюцца. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨13-гадовая школьніца з Менску пад прымусам стала кур’ерам махляроў пасля знаёмства праз Telegram-бот
Дзяўчына пазнаёмілася з хлопцам праз чат-бот для знаёмстваў у Telegram і даслала яму свае каардынаты. Пазней ёй даслалі відэа не з падлеткам-аднагодкам, а з мужчынам у вайсковай форме, праз што дзяўчына спужалася і выдаліла перапіску.
Пасля гэтага невядомая жанчына пачала запалохваць школьніцу абвінавачаннямі ў дзяржздрадзе і тэрарызме па тэлефоне. Ёй пагражалі, што бацькоў пасадзяць на 25 гадоў, а яе саму адправяць у дзіцячы дом.
Спалоханую дзяўчыну прымусілі сесці ў таксі, аб’ехаць два адрасы, забраць у іншых дзяцей бацькоўскія грошы і адвезці іх у прызначанае месца за горадам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😍 У ЗША коргі выбег на поле і ледзь не сарваў матч па амерыканскім футболе
Некалькі супрацоўнікаў стадыёна кінуліся лавіць сабаку, але той спрытна ўцякаў ад іх. Сітуацыя выклікала ўсмешкі ў гледачоў.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 Дзецям эмігрантаў дазволяць паступаць у віленскую гімназію з беларускай мовай навучання
У 2026 годзе віленскія ўлады змянілі правілы прыёму ў школы: дзяцей з краінаў па-за ЕЗ, якія ўпершыню ідуць у пачатковую школу, абавязалі выбіраць школы з літоўскай мовай выкладання.
Гэта выклікала занепакоенасць беларускіх бацькоў, бо магло абмежаваць паступленне дзяцей без літоўскага грамадзянства ў гімназію імя Францішка Скарыны – адзіную дзяржаўную школу ў Літве, дзе выкладаюць па-беларуску.
Пасля звароту Асацыяцыі беларускіх бацькоў улады пацвердзілі, што новыя правілы не перашкодзяць прыёму такіх дзяцей у гімназію ў 2027/28 навучальным годзе. Таксама паступіць у першыя класы змогуць дзеці, якія цяпер наведваюць там падрыхтоўчыя групы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦🇷🇺 Перамовы ў Абу-Дабі будуць трываць два дні
Трохбаковыя перамовы паміж Украінай, ЗША і Расеяй пройдуць 10 і 11 лістапада. Сустрэча будзе прысвечаная гарантыям бяспекі і ўрэгуляванню вайны. Расейскую дэлегацыю ўзначаліць памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі, украінскую – кіраўнік Службы замежнай разведкі Рустэм Умераў – паведамляюць расейскія медыя.
Еўрапейскія прадстаўнікі не будуць удзельнічаць у трохбаковых перамовах. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻КДК запускае онлайн-платформу для скаргаў на бюракратыю, а Лукашэнка абяцае страсянуць сацыяльную сферу
🔻У свеце новы Эль-Ніньё, у Беларусі – рэкордна гарачы кастрычнік. Што адбываецца? Разбярэм з кліматолагам
Таксама пагаворым пра беларусаў загінулых на вайне ва Украіне, візіт нямецкай дэлегацыі ў Менск, аварыю аўтобусу ў Харватыі, вышкі сотавай сувязі на мяжы ды адносіны з Польшчай: youtube.com/live/bD-fjzsljl0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 Журналіста «Еўрарадыё» унеслі ў базу «Міратворца»
Пра гэта паведаміў сам журналіст Тарас Круцкіх, які працуе пад псеўданімам Тарас Тарналіцкі.
Нагодай стала публікацыя інтэрв’ю з украінцам, які перасек мяжу праз Беларусь, каб пазбегнуць мабілізацыі. На сайце «Міратворца» яму закідаюць дзеянні супраць Украіны.
«Мяне, чалавека са сталай і публічна выразнай праўкраінскай пазіцыяй, запісалі ў спіс ворагаў Украіны. Смех і абсурд!»
– напісаў журналіст.
Тарас заявіў, што хоча дамагчыся выдалення свайго імя з базы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥹️ «Не крыўдуй, прабач мяне, калі ласка»
Прынеслі вам мілату дня! 🫶This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Застаецца толькі тое, што ўхвалілі чыноўнікі». У Беларусі становіцца ўсё цяжэй арганізоўваць канцэрты і фестывалі.
Улады тлумачаць новыя патрабаванні неабходнасцю бяспекі. Аднак яны яшчэ больш узмацняюць дзяржаўны кантроль над культурнай сферай і выціскаюць незалежных арганізатараў з рынку:
«Галоўная праблема беларускай канцэртнай індустрыі сёння – гэта не вецер 10 метраў за секунду, а дзяржава, якая вырашыла, што мае права кіраваць кожным крокам арганізатара і артыста»,
– кажа прамоўтар Аляксандр Багданаў (Papa Bo).
🔗 Чаму ўлады ўскладняюць арганізацыю канцэртаў і як адбываецца манапалізацыя культурнага жыцця ў Беларусі – чытайце ў нашым матэрыяле
belsat.eu/96220080/kancerty-u-bielarusi
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/lsgdwkef -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯У Менск прыехала дэлегацыя нямецкіх палітыкаў і актывістаў з Брандэнбургу, якая выступае за аднаўленне кантактаў з Беларуссю
Сярод удзельнікаў — палітыкі, звязаныя з прарасейскімі сіламі BSW і AfD. Ініцыятарам візіту стаў дэпутат Свэн Горнаўф, які раней наведваў амбасаду Расеі і выступаў супраць узмацнення абароны Нямеччыны.
На сустрэчы з дэлегацыяй намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Ігар Сакрэта абвінаваціў Брусель і Берлін у пагаршэнні адносінаў, заявіўшы, што Менск хоча наладзіць сувязі з Нямеччынай, але не коштам адносінаў з Расеяй і Кітаем. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚌 У Харватыі перакуліўся аўтобус – сярод пацярпелых беларуска, два чалавекі загінулі
Аварыя адбылася раніцай 8 лістапада падчас рэйсу з Бялграду ў Заграб. Яшчэ 30 пасажыраў пацярпелі, пяцёра з іх — цяжка.
Паводле некаторых пасажыраў, кіроўца мог заснуць за рулём, але афіцыйна гэта не пацверджана.
🔗 Больш пдарабзяна — па спасылцы
belsat.eu/96385608/u-harvatyi-perakulisya-autobus-pacyarp…
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/qsvmxrne -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔🪖У памежным з Расеяй раёне жыхароў заклікалі паведамляць пра падазроных людзей у камуфляжы
Міліцыя Крычава папрасіла мясцовых жыхароў паведамляць пра людзей у вайсковай форме, якія паводзяцца скрытна і цікавяцца аб’ектамі інфраструктуры.
Абвестку апублікавалі на фоне вучэнняў тэрытарыяльнай абароны. Пры гэтым сілавікі папярэдзілі, што набліжацца да падазроных асобаў і спрабаваць іх затрымліваць нельга.
Гэтая абвестка заблытала і напужала жыхароў. З аднаго боку, выглядае так, нібы сілавікі чакаюць нейкага нападу ці дыверсіі, а з іншага – падчас вучэнняў сапраўды людзей у камуфляжы мае стаць болей навідавоку. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥔 Як прыцягнуць увагу ў медыях і прымусіць усіх гаварыць пра сябе?
Чаму адны публікацыі застаюцца незаўважанымі, а іншыя выклікаюць бурныя спрэчкі і ператвараюцца ў сапраўдныя бульбасрачы? Як працуе механіка такіх скандалаў і ці можна наўмысна стаць іх эпіцэнтрам?
Медыяменеджар і галоўны рэдактар Rеfоrm.nеws Фёдар Паўлючэнка падзяліўся адказамі на гэтыя пытанні ў відэа!
🎬 А цалкам праграму «Калыханка для дарослых» глядзіце на YouTube-канале «Belsat Life»! -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️🪖 Паводле ўцечкі з базы «Расстату», з 2022 года ва Украніе загінулі 1500 беларусаў
Калі гэтыя звесткі пацвердзяцца, гэта будзе самая смяротная для беларусаў вайна з 1945 году – піша «Радыё Свабода». Таксама гэта лічба амаль удвая большая, чым колькасць беларусаў, якія загінулі ў Афганістане.
Пры гэтым база не дазваляе вызначыць, ці ўсе загінулыя былі вайскоўцамі і на чыім баку ваявалі. Прадстаўнік АПК Вадзім Кабанчук назваў гэта вялікай трагедыяй і адзначыў, што страты могуць павялічвацца. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚠️ Увага! Жахлівыя кадры ДТЗ!
На вуліцы Герояў 120-й дывізіі ў Менску кіроўцу стала дрэнна за стырном – ён на вялікай хуткасці збіў пешахода.
Падчас руху мужчыну стала дрэнна, аўтамабіль вылецеў за межы праезнай часткі і наехаў на чалавека.
Як паведамляецца, кіроўца меў медычныя абмежаванні на кіраванне аўтамабілем. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💸 Працаўнікі рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №132 у Рэчыцы з красавіка не могуць атрымаць заробак
Паводле іх, Рэчыцкае рачное параходства вінаватае больш за 180 тысяч рублёў за рамонт баржаў. Кіраўніцтва тлумачыць затрымку адсутнасцю фінансавання з боку Міністэрства транспарту.
Звароты ў Міністэрства працы і Адміністрацыю Лукашэнкі вынікаў не далі.
🔗 Больш падрабязнасцяў – па спасылцы
belsat.eu/96382273/rechytsa-zatrymki-zarobkau
📌 Чытаць з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/aavpucdj -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 На поўдні Беларусі выйшлі з ладу тры вышкі мабільнай сувязі, якія маглі выкарыстоўвацца для кіравання расейскімі беспілотнікамі
Паводле выдання «Флагшток», дзве вышкі знаходзіліся ў Гомельскай вобласці (каля Хойнікаў і Лельчыцаў), яшчэ адна – у Берасцейскай (каля Маларыты). Яны размешчаныя за 12–27 км ад мяжы з Украінай.
Украінскія ўлады раней заяўлялі, што такія вышкі могуць выкарыстоўвацца для рэтрансляцыі сігналу і кіравання расейскімі БпЛА.
Усе тры базавыя станцыі перасталі працаваць у перыяд з 21 кастрычніка да 3 лістапада. Пры гэтым дакладна пацвердзіць іх ролю ў кіраванні дронамі і эфект ад адключэння пакуль немагчыма. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️Жывы эфір «Наш дзень»
Сёння ў студыі абмяркуем:
🟠Прыгоннае права па-лукашэнкаўску. Падчас наведвання Шклоўшчыны самаабвешчаны ізноў забараніў вяскоўцам з’язджаць з вёсак без дазволу кіраўнікоў прадпрыемстваў і райвыканкамаў
🟠Прапаганда танчыць на касцях. Пагаворым з Віталём Цыганковым пра рэакцыю лукашэнкаўскай прапаганды на тэракт у Кракаве
🟠Чарговы наступ «рускага міра» абмяркуем з Паўлам Севярынцам
Таксама пагаворым пра рост інфляцыі, звароты працоўных да Лукашэнкі, папярэджванні сілавікоў ды іншыя апошнія навіны: youtube.com/live/T18SbH8Jlzs -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 У Беларусі махляры выманьваюць грошы ў дзяцей!
У Калінкавіцкім раёне ў ДТЗ загінула жанчына, а ў Магілёве знішчылі гістарычны мурал з Пагоняй.
Тым часам Трамп зноў загаварыў пра тэрытарыяльныя саступкі Украіны, а ў Кракаве памёр нападнік, які расстраляў людзей у цэнтры гораду.
❓Крамы якога заходняга брэнду ліквідуюць у Беларусі і чаму беларус раскрытыкаваў польскага журналіста, якія асвячаў падзеі тэракту – глядзіце ў кароткім выданні навінаў за 9 лістапада на «Белсаце»
www.youtube.com/watch?v=xywMaBj7zsQ -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 У Гомлі жанчына забіла сужыцеля праз сварку вакол стрыму ў TikTok. Пасля спаліла цела ў бочцы
53-гадовую жанчыну абвінавачваюць у забойстве 31-гадовага замежніка. Каб схаваць злачынства, яна прыцягнула да справы свайго 18-гадовага сына.
Паводле СК, трагедыя адбылася ўвечары 23 траўня. Жанчына і мужчына выпівалі. Калі мужчына пачаў весці стрым у TikTok, гаспадыня кватэры запатрабавала спыніць трансляцыю, выхапіла тэлефон і разбіла яго. Падчас сваркі яна ўдарыла мужчыну нажом у грудзі. Ён памёр на месцы.
Пасля жанчына прымусіла сына дапамагчы схаваць цела. Спачатку яны вывезлі яго на лецішча і закапалі. Аднак раніцай вырашылі, што пахаванне могуць знайсці. Тады цела адкапалі, спалілі ў металічнай бочцы, а рэшткі раскідалі па гародзе і прыхавалі саджанцамі.
Пра знікненне мужчыны заявіў дырэктар аўтасэрвісу, дзе той працаваў аўтаслесарам, бо мужчына не выйшаў на працу.
Жанчыне выставілі абвінавачанне ў наўмысным забойстве, яе сыну – ва ўтойванні асабліва цяжкага злачынства.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 Рагaчоўская скарае беларускую сцэну
Нарадзінка Рагачова і студэнтка першага курсу БДУ Паліна Казакевіч праспявала на тэлешоу «Зорны шлях» песню пра знакаміты мясцовы ласунак.
Выступленне так спадабалася журы, што дзяўчына атрымала максімальную адзнаку.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 BELPOL прадставіў даклад пра мілітарызацыю Беларусі ў парламенце Аўстрыі
5 лістапада прадстаўнікі BELPOL правялі закрыты брыфінг. Яны распавялі аўстрыйскім дэпутатам пра мілітарызацыю беларускай эканомікі, развіццё ВПК, вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Расеяй і выкарыстанне тэрыторыі Беларусі расейскім войскам.
Брыфінг прайшоў пры падтрымцы Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 Дзеці зладзілі бойку ў двары дома на вуліцы Грыбаедава ў Берасці
Канфлікт каля дома № 37 трапіў на камеры відэаназірання ў гэтую суботу. Удзельнікам бойкі на выгляд усяго 8–10 гадоў.
Адметна, што паблізу размешчаныя арэндныя дамы, у якіх атрымалі кватэры вайскоўцы 38-й дэсантна-штурмавой брыгады і берасцейскія памежнікі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 У Гомлі жанчына забіла сужыцеля праз сварку вакол стрыму ў TikTok. Пасля спаліла цела ў бочцы
53-гадовую жанчыну абвінавачваюць у забойстве 31-гадовага замежніка. Каб схаваць злачынства, яна прыцягнула да справы свайго 18-гадовага сына.
Паводле СК, трагедыя адбылася ўвечары 23 траўня. Жанчына і мужчына выпівалі. Калі мужчына пачаў весці стрым у TikTok, гаспадыня кватэры запатрабавала спыніць трансляцыю, выхапіла тэлефон і разбіла яго. Падчас сваркі яна ўдарыла мужчыну нажом у грудзі. Ён памёр на месцы.
Пасля жанчына прымусіла сына дапамагчы схаваць цела. Спачатку яны вывезлі яго на лецішча і закапалі. Аднак раніцай вырашылі, што пахаванне могуць знайсці. Тады цела адкапалі, спалілі ў металічнай бочцы, а рэшткі раскідалі па гародзе і прыхавалі саджанцамі.
Пра знікненне мужчыны заявіў дырэктар аўтасэрвісу, дзе той працаваў аўтаслесарам, бо мужчына не выйшаў на працу.
Жанчыне выставілі абвінавачанне ў наўмысным забойстве, яе сыну – ва ўтойванні асабліва цяжкага злачынства.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Маладыя студэнты аказваюцца на фронце ва Украіне ці на заводах па вытворчасці беспілотнікаў. Расейская сістэма вербавання працуе без разбору»
❓Чаму беларускія студэнты выбіраюць расейскія ўніверсітэты замест еўрапейскіх і якія небяспекі іх там чакаюць – чытайце ў нашым артыкуле.
belsat.eu/96372021/raseya-akty-na-peracyagvae-moladz
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/fpjypxtj -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥У Менску аўтамабіль урэзаўся ў будынак
57-гадовы кіроўца Hyundai не даў рады з кіраваннем на праспекце Машэрава, пашкодзіў ліхтарны слуп і ўрэзаўся ў фасад будынку. Ніхто не пацярпеў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Памёр стралок, які забіў шэсць чалавек у цэнтры Кракава
Польская паліцыя паведаміла, што 24-гадовы мужчына, які 7 лістапада адкрыў агонь па людзях на Рыначнай плошчы ў Кракаве, памёр раніцай у шпіталі.
Пасля нападу ён быў паранены падчас затрымання і знаходзіўся ў крытычным стане. Ахвярамі страляніны сталі шэсць чалавек, яшчэ некалькі былі шпіталізаваныя. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💪 Сапраўдная моц беларускай зямлі
Толькі паглядзіце на гэтую прыгажосць! ❤️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔥 ЗСУ ўдарылі па другім паводле магутнасці НПЗ Расеі
Паведамляецца, што ўражаны Кірышскі нафтаперапрацоўчы завод у Ленінградскай вобласці – адзін з ключавых нафтаперапрацоўчых аб'ектаў Расеі.
Праектная магутнасць прадпрыемства складае 20–21 млн тон нафты за год, што забяспечвае каля 7% усёй расейскай нафтаперапрацоўкі.
Завод вырабляе дызельнае паліва, бензін, авіяцыйны газ і мазут. Паводле адкрытых звестак, ён забяспечвае палівам не толькі Ленінградскую вобласць, але і ўдзельнічае ў пастаўках для расейскага войска.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 #галоўнае за 8 лістапада
✔️ Страляніна ў Кракаве прызнаная тэрактам. Сярод загінулых і параненых – грамадзяне пяці краінаў. Асобна расследуюць забойства трох сваякоў нападніка.
✔️ Беларус падаў заяву ў пракуратуру Польшчы на галоўнага рэдактара TV Republika праз словы пра замежнікаў
✔️ З Грузіі з пачатку года дэпартавалі 39 беларусаў. Сярод іх – палітычныя ўцекачы
✔️ У Магілёве знішчылі мурал з «Пагоняй» на будынку новай расейскай амбасады.
✔️ Федэрацыя хакею Беларусі збіраецца аспрэчыць недопуск нацыянальнай і моладзевай зборных да чэмпіянатаў свету
✔️ У Беларусі рэзка падаражэла курынае філе: з 11–13 рублёў улетку да 17 рублёў у лістападзе
✔️ Упершыню за 15-гадовую гісторыю літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця галоўную ўзнагароду атрымаў ананімны аўтар
✔️ У Лідзе згарэлі 14 гандлёвых павільёнаў на тэрыторыі міні-рынку. Людзі не пацярпелі.
✔️ У Быхаве адкрылі помнік да Году беларускай жанчыны. Аднак манумент выклікаў крытыку праз свой выгляд -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇪🇬 У Егіпце сутыкнуліся два цягнікі: чацвёра загінулі, 88 пацярпелі
Аварыя адбылася ў правінцыі Гіза. Адзін цягнік, які ехаў з Гізы ў Фаюм, урэзаўся ў хваставую частку другога. Некалькі вагонаў сышлі з рэек.
Усе пацярпелыя шпіталізаваныя. Прычыны аварыі высвятляюцца, на месцы аднаўляюць рух цягнікоў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎹 Сёння адзначаецца Сусветны дзень піяніста
Барысаў лічыцца беларускай сталіцай гэтых музычных інструментаў. З 1935 года тут выраблялі знакамітыя піяніна «Беларусь». Дарэчы, адзін з іх выкарыстаў Kanye West пры запісе альбому «Ye» у 2018 годзе.
Яшчэ больш цікавых фактаў – у нашай падборцы👇🏻
Belsat TV
@Belsat_TV
-
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
🔸Лукашэнка прапануе Захаду перагарнуць старонку. Ці гатовыя Еўропа і беларускія дэмсілы да перамоваў? Франак Вячорка – пра магчымыя кампрамісы, санкцыі, спрэчкі вакол палітвязняў ды раскол у апазіцыі
🔸Тым часам Беларусь рыхтуе вайсковую інфраструктуру да вясны 2027 года. Ці можа Беларусь зноў стаць плацдармам для расейскай агрэсіі?
🔸З Сяргеем Пелясой абмяркуем што стаіць за трагедыяй у Кракаве: разбіраемся ў абставінах нападу, магчымых матывах і наступствах для бяспекі ў Польшчы
Таксама абмяркуем наступствы расейскіх удараў па ўкраінскай энергетыцы ды пераможцаў прэміі Гедройця, якія хаваюць імёны: youtube.com/watch?v=NhvCtDJlg-E -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏒 Федэрацыя хакею Беларусі мае намер аспрэчыць недопуск зборных на чэмпіянаты свету
Там не выключаюць звароту ў Спартыўны арбітражны суд (CAS).
Раней IIHF пастанавіла не дапускаць беларускія мужчынскую і моладзевую зборныя да чэмпіянатаў свету 2027 года. У федэрацыі лічаць такі падыход несправядлівым на фоне рашэння CAS пра вяртанне расейскіх камандаў.
Больш падрабязнасцяў — па спасылцы
belsat.eu/96371015/federacyja-chakieju-budzie-zmahacca-za…
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/khikgqkx -
Belsat TV
@Belsat_TV
📕Сёння – дзень народзінаў Вацлава Ластоўскага!
143 гады таму нарадзіўся чалавек-энцыклапедыя, гісторык, мовазнаўца, пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, акадэмік і кіраўнік ураду БНР.
Ластоўскі прысвяціў жыццё беларускай культуры і нацыянальнай ідэі. Даследаваў гісторыю Беларусі, развіваў мову і літаратуру, а таксама папулярызаваў назву «Крывія» як адну з магчымых для нашай краіны.
З гэтай нагоды зрабілі для вас невялікую падборку, якая дапаможа бліжэй пазнаёміцца са спадчынай выбітнага беларуса:
🔹 Адкуль узялася назва Беларусі – Крывія? Чаму Ластоўскі прасоўваў крывіцкую ідэю і хто з беларускіх паэтаў называў сябе крывічам – у праграме «Мова Нанова»
youtu.be/46ISwl_TPfc
🔹 «Вусы Скарыны» пра Вацлава Ластоўскага. Спецыяльны выпуск
www.youtube.com/watch?v=ZFiFcoqyHNM
🔹 Калінкавіцкі строй і экспедыцыя Ластоўскага. Якія сакрэты народнага строю захавалі фотаздымкі экспедыцыі 1928 года – у праграме «Нітка Зорка»
www.youtube.com/watch?v=omsfz-78x-QThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Магілёве знішчылі мурал з «Пагоняй» на новым будынку расейскай амбасады
А Кіраваць дыпламатычным офісам будзе былы прадстаўнік самаабвешчанай «ЛНР».
Камяніцу XVIII стагоддзя на вуліцы Ленінскай рэканструявалі пад дыпламатычнае прадстаўніцтва РФ. А Мурал з гістарычным гербам Магілёва і панарамай гораду, створаны ў 2017 годзе, цалкам зафарбавалі.
Пры гэтым дзяржаўная экспертыза забараняла знішчаць роспіс і патрабавала яго захаваць. На рамонт з гарадскога бюджэту выдзелілі каля 613 тысяч рублёў – піша Наша Ніва. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦♂️ «Дзякуючы нашым продкам, мы жывем пад мірным небам, мы бачым сонца»
У Беларусі працягваюць афіцыйна адзначаць савецкія даты, а маладыя людзі ўдзельнічаюць у імпрэзах ля помнікаў бальшавіцкім правадырам.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐓 У Беларусі рэзка падаражэла курынае філе: з Br 11–13 улетку да Br 17 у лістападзе
Эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі звязвае гэта з ростам попыту на беларускую кураціну ў Расеі, дзе скарацілася ўласная вытворчасць, а таксама з падаражаннем імпартных кармоў.
🔗 Што яшчэ можа падаражэць у Беларусі найбліжэйшым часам — чытайце тут
belsat.eu/96369383/paslya-uzlyotu-cenau-na-kurycu-budze-d…
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/gxewntgw -
Belsat TV
@Belsat_TV
📸 Пратэсты ў Еўропе, рэлігійныя ўрачыстасці і наступствы расейскіх удараў па Украіне
Усё гэта – у нашай падборцы галоўных фотаздымкаў тыдня. Сярод кадраў – дэманстрацыя студэнтаў і выкладчыкаў у Афінах, традыцыйная Ноч вогнішчаў у Вялікай Брытаніі і знішчэнне дамоў палестынцаў на акупаваным Заходнім беразе Ярдану.
Belsat TV
@Belsat_TV
-
Belsat TV
@Belsat_TV
З Грузіі з пачатку года выслалі 39 беларусаў
У трэцім квартале Грузія выслала 15 беларусаў – 11 мужчын і 4 жанчын. Сярод іх – Леў Міхееў, які пяць гадоў дамагаўся прытулку ў краіне. Цяпер ён знаходзіцца ў Арменіі.
З пачатку 2026 года з Грузіі дэпартавалі 39 беларусаў. Агулам за дзевяць месяцаў краіну мусілі пакінуць 3170 замежнікаў.
Тым часам 6 лістапада ў Грузіі затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які прасіў прытулку. Яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь, дзе ён можа сутыкнуцца з рэпрэсіямі.
Суд ужо адхіліў яго апеляцыю на адмову ў прытулку. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔥 Святлана Ціханоўская на Купаллі! Хутар Мроя сабраў вядомых беларусаў на вялікае свята.
Разам варылі юшку, збіралі ягады, плялі вянкі, спявалі песні і гулялі ў народныя гульні. А ўвечары запалілі купальскае вогнішча!
🌿 Як прайшло Купалле на хутары Мроя? Глядзіце ў новым выпуску дакументальнага серыялу «Талака. Будуем Мрою»!
🎬 Поўныя выпускі – на YouTube-канале «Belsat Life».
youtu.be/GBfXXuJGbWw -
Belsat TV
@Belsat_TV
Лукашэнка і Ціханоўская выказаліся пра на страляніну ў Кракаве
Лукашэнка выказаў спачуванні Польшчы ў сувязі з трагедыяй, што адбылася 7 лістапада. Пра гэта паведаміла прэс-служба дыктатара.
У заяве гаворыцца, што ўлады Беларусі з «глыбокім смуткам» успрынялі вестку пра напад. Лукашэнка перадаў словы падтрымкі родным загінулых і пажадаў выздараўлення пацярпелым.
Са спачуваннямі таксама выступіла Святлана Ціханоўская. Яна напісала ў сацсетцы X, што беларусы падзяляюць смутак палякаў у гэты змрочны час:
«Мае думкі з кожнай сям’ёй, якая смуткуе праз страту блізкага чалавека. Жадаю ўсім пацярпелым сіл і хутчэйшага выздараўлення. Нашым польскім сябрам: беларусы падзяляюць ваш смутак у гэты -
Belsat TV
@Belsat_TV
✍️Упершыню за 15-гадовую гісторыю літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця галоўную ўзнагароду атрымаў ананімны аўтар
Урачыстае ўзнагароджанне прайшло 7 лістапада ў Гданьску.
Хто яшчэ трапіў у тройку пераможцаў і чаму пісьменнікі вымушаныя хаваць свае імёны — у нашым рэпартажы
belsat.eu/96368395/15-premiyaj-gedrojtsya
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/snksisae
Belsat TV
@Belsat_TV
-
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Беларус падаў заяву ў пракуратуру Польшчы на кіраўніка TV Republika праз словы пра замежнікаў
Беларус Яўген Собалеў просіць праверыць словы журналіста на прадмет распальвання нянавісці на нацыянальнай глебе.
Пасля страляніны ў Кракаве журналіст Томаш Сакевіч сказаў:
«Вядома, што ў гэтым удзельнічалі замежнікі».
Пазней паліцыя паведаміла, што затрыманы падазраваны – грамадзянін Польшчы, які дзейнічаў адзін.
Собалеў лічыць, што такая заява магла ўзмацніць варожасць да іншаземцаў:
«Я глыбока абураны тым, што перад абліччам такой жудаснай трагедыі хтосьці мог распаўсюдзіць непацверджаную інфармацыю, якая можа распаліць нянавісць да замежнікаў, якія жывуць у Польшчы». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 Землятрус магнітудай 5,7 адбыўся ў цэнтральнай частцы Японіі
Па меншай меры 22 чалавекі атрымалі траўмы.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Быхаве адкрылі помнік да Году беларускай жанчыны. Спадабаўся ён не ўсім
Манумент усталявалі 6 лістападу ў парку ў гонар 60-годдзя вызвалення Быхаўскага раёну ад нямецкай акупацыі.
Помнік уяўляе сабой каменную скульптуру жанчыны з доўгай касой і дзіцяці, якое абдымае яе.
Палітык Анатоль Лябедзька раскрытыкаваў скульптуру ў Threads:
Гэта помнік жанчыне ці ўсё ж помнік культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку?
Прапаганда кепскага густу і пачварнасці! Напэўна, за гэты «твор» яшчэ нехта і адшчыкнуў кавалак з мясцовага бюджэту, які і без таго худзее.
❓А як вам скульптура? -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Тры дні крынжу». Выступ расейскага гурта ў Менску скончыўся скандалам
Выступ расейскага гурта «Тры дні дажджу» ў менскім палацы спорту затрымалі больш чым на гадзіну, а замест абяцаных дзвюх гадзінаў ён трываў менш за адну. Квіткі каштавалі ад 135 да 295 рублёў.
Паводле гледачоў, перад канцэртам за кулісы заходзілі медыкі хуткай дапамогі. Франтмэн Глеб Віктараў забываў словы, не трапляў у ноты, а частку песень выканаў пад фанаграму. Абураныя менчукі патрабуюць вярнуць грошы.
Віктараў раней прызнаваўся ў залежнасці ад наркотыкаў і алкаголю. Ён таксама падтрымліваў Пуціна і вайну супраць Украіны, але ў ліпені 2026 года нечакана выступіў з антываеннай прамовай. Прадстаўнікі гурта назвалі гэта «трызненнем», заявілі пра рэцыдыў і адправілі яго на лячэнне.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌲У Беларусі дазволілі паляваць на вавёрак. На каго яшчэ?
Таксама ў восеньска-зімовы сезон цяпер можна паляваць на куніц, амерыканскіх норак, андатраў і лясных тхароў. Таксама дазволена рознымі метадамі паляваць на зайцоў незалежна ад полу і ўзросту.
🔗 Больш падрабязна – чытайце тут
belsat.eu/96359622/dazvolili-palyavats-na-vavyorak
📌 Чытаць з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/rtnbkaxo -
Belsat TV
@Belsat_TV
☕️ Ранішняе шоу на «Белсаце»
Курыца рэзка падаражэла: расплачваемся за расейскія праблемы? 177 гарадоў і вёсак абвесцяць чыстымі ад радыяцыі. Збор для дзяцей беларускіх палітвязняў і добраахвотнікаў. Байкот чэмпіянатаў, да якіх дапусцілі спартоўцаў з Беларусі і Расеі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚠️ ЗША заявілі пра ўдар па судне, якое спрабавала прарваць марскую блакаду Ірану
Паводле паведамленняў, Цэнтральнае камандаванне Узброеных сіл ЗША атакавала судна ў Аманскім заліве пасля таго, як яно праігнаравала папярэджанні і паспрабавала прайсці праз зону блакады.
Таксама паведамляецца пра новыя авіяўдары ЗША ў раёне іранскага порта Джаск і на востраве Кешм, дзе былі чутныя выбухі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📹 Трагедыя ў Кракаве: так выглядалі пачатковая і канцавая фазы тэракту
На першым відэа чорны Subaru заязджае на рог Галоўнага Рынку, пасля чаго кіроўца адкрывае агонь па выпадковых людзях.
На другім відэа – канец пагоні і нейтралізацыя «польскага Брэйвіка» (як яго ўжо назвалі ў медыях).
❗️УВАГА: КАДРЫ МОГУЦЬ ВАС ШАКАВАЦЬ. НЕ ГЛЯДЗІЦЕ ІХ, КАЛІ МАЕЦЕ ВЕЛЬМІ ЎРАЗЛІВУЮ ПСІХІКУ -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️У доме тэрарыста, які расстраляў людзей у цэнтры Кракава, знайшлі трупы трох чалавек
Гэтую інфармацыю агучыў польскі прэм'ер Доналд Туск на адмысловай прэс-канферэнцыі. Гаворка ідзе пра дзвюх жанчынаў і аднаго мужчыну. Падобна, усе яны – чальцы сям'і стралка.
Маладзён, які ўчыніў страляніну ў Кракаве, паходзіць з невялікага мястэчка Астровец Свентакшыскі.
✍️ На той жа прэс-канферэнцыі выступіў прадстаўнік паліцыі, які расказаў, што сярод забітых ёсць грамадзянін Вялікай Брытаніі. Іншаземцы прысутнічаюць і ў спісе параненых. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️У аўтамабілі тэрарыста, які ўчыніў страляніну ў Кракаве, знайшлі цэлы арсенал зброі
Чорны Subaru дагэтуль стаіць на скрыжаванні вуліцаў Страдомскай і Дытля, дзе нападнік быў нейтралізаваны. Легкавік абследуюць спецыялісты ў выбуховай справе, бо існуе рызыка, што ў ім знаходзяцца небяспечныя прылады.
Папярэдне польскія журналісты высветлілі, што тэрарысту 25 гадоў і ён паходзіць са Свентакшыскага ваяводства.
Тым часам паліцыя афіцыйна пацвердзіла, што ў выніку страляніны загінулі 6 асобаў. Яшчэ 15 параненыя, прычым адзін з паліцэйскіх знаходзіцца ў крытычным стане. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😂 На матчы ў Гомлі галоўнымі зоркамі раптам сталі не футбалісты
Пакуль «Гомель» упэўнена перамагаў «Арсенал» з Дзяржынска, некалькі юных заўзятараў вырашылі выкарыстаць свой шанец на «хвіліну славы». -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️У метро Тбілісі затрымалі беларуса з пратэрмінаваным пашпартам. Яму можа пагражаць дэпартацыя ў РБ
Паводле праваабаронцы Рамана Кісляка, які падзяліўся інфармацыяй з выданнем «Позірк», раней гэты чалавек звяртаўся да ўладаў Грузіі з просьбаю пра палітычны прытулак, але атрымаў адмову.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі расказаў «Белсату», што іх юрыдычная каманда ў курсе сітуацыі.
✅ Вось што яшчэ вядома: belsat.eu/96359211/u-gruzii-zatrymali-belarusa-yaki-prasi…
🔗 Націскайце сюды, каб прачытаць з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/atselhmn -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 Галоўныя падзеі дня ў вечаровых навінах на Белсаце
У сённяшнім выданні:
🔻Страляніна ў Кракаве
🔻Лукашэнка кінуўся прадаваць зброю
🔻Уладальнікаў прыватных дамоў чакаюць новыя абмежаванні
Таксама абмяркуем, як у Беларусі адзначылі гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі, рэкорд спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕЗ, наступствы расейскай атакі па Кіеве, чаму Алесь Бяляцкі дагэтуль не атрымаў грошы ад Нобэлеўскай прэміі: youtube.com/watch?v=OLZWneuTepo -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️Тэракт у Кракаве. Што вядома станам на гэты час
📍Спраўца тэракту быў апрануты ў камуфляжную форму польскага ўзору. Паліцыя пацвердзіла, што ён грамадзянін Польшчы, а не замежнік. Гэта досыць малады чалавек, ва ўзросце 20-25 гадоў
📍З'яўлялася інфармацыя пра тое, што ў тэрарыста быў хаўруснік. Афіцыйныя службы яе абвяргаюць
📍У тэрарыста не было мэты забіваць кагосьці канкрэтнага. Ахвярамі сталі выпадковыя асобы. Найбольш людзей ён забіў на рагу Галоўнага Рынку, дзе скрыжоўваюцца вуліцы Шчэпаньская і Слаўкоўская
📍Паліцыя пераследавала аўтамабіль Subaru з тэрарыстам на працягу прыкладна двух кіламетраў. Ён праехаў у тым ліку ўсю папулярную ў турыстаў вуліцу Гродзкую ды мінуў Вавэль. Пагоня скончылася толькі на вуліцы Страдомскай
📷 Мапа: onet.pl -
Belsat TV
@Belsat_TV
Вельмі рызыкоўны манёўр на дарозе пад Кобрынам
Рагаты ліхач і хуткасць перавысіў, і паваротнік не паказаў... 🫠
📹 Кадры знятыя каля вёскі Камень. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Нападнік быў апрануты ў вайсковую форму і страляў з баявога аўтамата
Яго завезлі ў шпіталь.
Прэм'ер Польшчы Доналд Туск афіцыйна назваў здарэнне тэрактам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📹 Яшчэ запісы відавочцаў, на якіх чуваць страляніну ў Кракаве
Напрыканцы першага відэа бачна, як паліцыя пераследуе чорны аўтамабіль Subaru з тэрарыстам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Тэрарыст расстрэльваў людзей у Кракаве проста з аўтамабіля, які рухаўся
Чорны легкавік выехаў на Галоўны Рынак (так называецца цэнтральная плошча Кракава) з боку вуліцы Шчэпаньскай.
Загінулых не меней за 5, колькасць пацярпелых удакладняецца. Сярод параненых ёсць паліцэйскія. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️У цэнтры Кракава невядомы адкрыў агонь па людзях, ёсць забітыя
Звесткіх пра колькасць ахвяраў разыходзяцца: іх можа быць ад 2-х да 5-ці.
Страляніна вялася з аўтамабіля.
Тэрарыст быў зліквідаваны паліцыяй. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔍 «Кіберпартызаны» падлічылі прыкладную колькасць загінулых на вайне з Украінаю расейскіх вайскоўцаў
Для гэтага яны выкарысталі базы «Росстату», прааналізаваўшы інфармацыю пра смерці з 2022 па канец жніўня 2026 года. Для статыстыкі бралі толькі тых грамадзянаў, дзе ў графе «прычына смерці» дакладна ўказваецца пра «смерць у выніку баявых/вайсковых дзеянняў».
Падлік паказаў, што страты Расеі на вайне ва Украіне (толькі загінулымі, без уліку зніклых без вестак і цяжкапараненых) складаюць не менш за 393 881 чалавека.
Гэта супастаўна з насельніцтвам такіх гарадоў, як Курск, Бранск, Цвер або Стаўрапаль.
☝️«Кіберпартызаны» дадаюць, што ў падлік мог трапіць нязначны адсотак мірных жыхароў, загінулых праз ракетныя або дронавыя ўдары. У той жа час у спіс маглі не ўвайсці тыя вайскоўцы, якія загінулі ў часе баявых дзеянняў, аднак іхную смерць (наўмысна або не) не залічылі ў адпаведную катэгорыю. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔫 Магілёўская епархія зладзіла «вайсковыя спаборніцтвы» для дзяцей
У праграме былі зборка-разборка «калаша», стральба з пнеўматыкі, паласа перашкодаў. Мерапрыемства правялі ў лесе пад Магілёвам у сераду.
Рыхтуюць змену на новыя «крыжовыя паходы»?
✍️ На падзею звярнуў увагу @MAYDAYMog. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Калі ваш профіль не будзе даступны нават проста для азнаямленчага прагляду чужынцам, гэта ўжо вырашае вельмі шмат праблем»
«Віртуальныя сляды» пакідае пасля сябе які-кольвек чалавек, які хаця б мінімальна карыстаецца інтэрнэтам і сучаснымі тэхналогіямі. Пытанне ў тым, наколькі гэты след глыбокі і як шмат інфармацыі пра сябе гатовы раскрыць кожны.
Калі 20 гадоў таму баўленне часу ў інтэрнэце вылівалася максімум у нязначныя праблемы са здароўем ды сімвалічныя грашовыя вытраты, то цяпер спецслужбы або ашуканцы, карыстаючыся «сусветным павуціннем», могуць у літаральным сэнсе паламаць вам жыццё.
Як не даць ім гэтага зрабіць?
✅ Расказваем у нашым матэрыяле: belsat.eu/96355862/ty-zho-pakidaesh-velmi-shmat-slyadou
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/nhxucesw -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚌 «Наступны прыпынак – Вольная Беларусь»?
Святлана Ціханоўская падзялілася ў сацсетках фатаздымкам з грамадскага транспарту.
«Так таксама бывае», – дадала яна лаканічны подпіс. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥴 2026 год. У свеце даўно няма СССР, але ў Беларусі ўсё яшчэ адзначаюць гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі
Большасць постсавецкіх краін даўно развіталася з гэтым святам, але ў нас яго па-ранейшаму адзначаюць на дзяржаўным узроўні 💁🏻♂️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Футбольны клуб з першай лігі зрабіў анонс свайго матчу ў выглядзе «павесткі» ў войска
«Прыйшло вось такое, значыць трэба ехаць», – дадаюць прадстаўнікі клубу «Астравец» у сацсетках.
Як вам? Крэатыўна ці крынжова? -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 На Аршаншчыне затрымалі кіроўцу, які нападпітку вёз у салоне трох дзяцей
Акрамя няпоўнагадовых, у ягоным Volkswagen быў таксама адзін паўналетні пасажыр. Інспектары спынілі аўтамабіль у аграгарадку Барздоўка.
Калі 62-гадовага кіроўцу завезлі на медагляд, алкатэстар зафіксаваў у ягонай крыві амаль 1,5 праміле.
Парушальніку далі аграменны штраф (200 базавых або 9 тысяч рублёў) і пазбавілі права кіраваць транспартнымі сродкамі на 5 гадоў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏒 Міжнародная федэрацыя хакею адмовілася дапускаць да чэмпіянатаў свету моладзевую і нацыянальную каманды Беларусі
Адпаведнае паведамленне апублікаванае на афіцыйным сайце IIHF. Там адзначаецца, што Дысцыплінарны камітэт арганізацыі пацвердзіў «адсутнасць законных падставаў для пастановы пра неадкладнае вяртанне зборных».
🤔 Чаму ж у такім выпадку да чэмпіянату свету дапусцілі Расею? Сітуацыя выглядае як «падвойныя стандарты», але тут ёсць тлумачэнне. У выпадку з Расеяй пастанову выдаць ёй дазвол на ўдзел вынес Спартовы арбітражны суд у Лазане (CAS). IIHF не мае іншага выйсця, акрамя як падпарадкавацца волі згаданага органу (хоць у самой Міжнароднай федерацыі хакею адкрыта кажуць пра сваю нязгоду).
Прадстаўнікі Беларускай федэрацыі хакею, тым часам, у CAS не звярталіся, абмежаваўшыся перамовамі з Дысцыплінарным камітэтам IIHF. Яны плёну не далі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ Франтмэн гурту «Дразды» заклікаў беларусаў да нацыянальнага замірэння. У «Жоўтых сліваў» падгарэла
Яно і не дзіўна: калі твая праца – распальваць варожасць, замірэнне дакладна не пойдзе на карысць.
✍️ Таксама ў выданні: смерць магілёўскага таксіста ў ДТЗ, віцебскую рэзідэнцыю Лукашэнкі выставілі на продаж, хакейны чэмпіянат свету пад пагрозаю зрыву праз удзел Расеі.
👀 Глядзіце нашае выданне экспрэс-навінаў проста цяпер: www.youtube.com/watch?v=KVPn9M3k7N4This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐺 У Гарадзенскім заапарку ваўкам прапанавалі незвычайнае восеньскае меню
Жывёліны спачатку вывучылі новы аб'ект, а пасля ўзяліся разбіраць яго на часткі 😊This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤡 Паплечнікі Лукашэнкі разыгралі перад камерамі чарговы спектакль. Але журналісты разабраліся з тым, што хаваецца «за кулісамі»
У верасні дзяржаўная прапаганда прадэманстравала, як Дзмітрый Баскаў падарыў заплечнікі і канцылярскія прыналежнасці шматдзетнай сям’і. Здавалася б, чалавечны і шляхетны жэст, варты павагі.
Уся павага, праўда, кудысьці знікае, калі разабрацца з «бэкграўндам» канкрэтна гэтай сям'і. Нюансы раскапалі журналісты @zerkalo_io.
✅ Расказваем пра сітуацыю і мы: belsat.eu/96356505/baskau-i-shmatdzetnaya-syamya-z-domam-…
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/lcfkxmlt -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎬 Персанаж, які адлюстроўвае эпоху – у польскім серыяле стварылі вобраз беларускага доктара, які ўцёк з радзімы ад рэпрэсіяў
На аднаго з герояў серыялу «Znieczulenie» («Анэстэзія»), прэм'ера якога адбылася на Netflix 4 лістапада, звярнуў увагу @mostmediaio.
Цэнтральная фігура серыялу – нейрахірург, які пасля няўдалай аперацыі вымушаны пераехаць з Варшавы ў «правінцыйныя» Сувалкі на Падляшшы і працягваць сваю кар'еру ў мясцовым шпіталі. У тым жа самым шпіталі працуе прыбіральшчыкам беларус Алег Кавалёў. У свой час на радзіме ён быў доктарам, але прайшоў праз турму і цяпер змагаецца з ПТСР ды ўспышкамі агрэсіі. На паясніцы ў Алега – вялікі шнар ад выпаленага слова «здраднік» (так, менавіта па-беларуску). У Польшчы мужчыну даводзіцца доўга чакаць на пацверджанне свайго медычнага дыплому, таму пакуль што ён знаходзіцца ў самым нізе шпітальнай іерархіі.
Праз псіхалагічныя праблемы, выкліканыя перажытымі падзеямі, Алег перыядычна крадзе псіхатропныя прэпараты. Але агулам яго паказваюць як эмпатычнага чалавека, здольнага адчуваць чужы боль.
Ролю беларускага палітуцекача ў «Анэстэзіі» сыграў 31-гадовы ўкраінскі актор Андрэй Жураўскі.
👀 У адной з серыяў ускосна падымаецца і тэма «мігранцкага крызісу» на польска-беларускай мяжы. Сужэнцы выпадкова натыкаюцца ў лесе на цемнаскурую дзяўчынку, якая знаходзіцца ў крытычным стане, і выклікаюць хуткую дапамогу. Беларус Алег пазней вырушае на пошукі ейнай маці. Калі жанчыну знаходзяць, ён бярэ на сябе адказнасць зрабіць ёй аперацыю, у той час як галоўны герой серыялу выступае ў ролі ягонага асістэнта.
У гэты момант паміж мужчынамі адбываецца такі дыялог:
– А што ты ўвогуле рабіў у Беларусі?
– Верыў шмат у што, хацеў нешта змяніць.
– Але ўжо не верыш?
На гэтае пытанне Алег адказу не дае.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💌 Трохіі магіі ад беларусаў: сэрвіс, што ператварае віртуальныя паштоўкі ў рэальныя
Як гэта працуе? Расказваем у відэа ✍️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌌 Паўночнае ззянне ў вёсцы Іказнь гэтай ноччу
Паглядзіце на цуд над Браслаўшчынай -
Belsat TV
@Belsat_TV
☕️ Ранішняе шоу на «Белсаце»
Абмяркуем вынікі амерыканскіх выбараў і іх магчымы ўплыў на Беларусь, разбярэмся, чаму савецкае свята ўсё яшчэ засталося ў беларускім календары, а таксама пагаворым пра манасферу, культуру мужчынскай салідарнасці і межы, за якімі пачынаецца жанчынаненавісніцтва.
youtu.be/5aCWIyuvJGU -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔥 У Саратаве пасля начнога ўдару дронаў загарэўся нафтаперапрацоўчы завод
Пажар быў даволі маштабным і відовішчным.
У Арле ракеты ўдарылі па заводзе «Пратон». Гэта прадпрыемства вырабляе мікраэлектроніку і оптаэлектронныя кампаненты для ўзбраення – у прыватнасці, для балістычных ракет «Іскандэр-М» і зенітных ракетна-гарматных комплексаў «Панцыр-С1».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏠 На беларускім хутары за пару гадзін паўстаў цэлы дамок
Беларусы працягваюць будаваць свой вырай на Падляшшы. Для гэтага ім даводзіцца вырашаць шмат нестандартных задачаў. Напрыклад: як, не маючы нічога асаблівага пад рукою, зняць з грузавіка паўтары тоны вагі і дакладна паставіць на бетонныя слупкі?
🔨 Але ж далі рады! Як? Глядзіце ў новым выданні праекту «Талака. Будуем Мрою» на YouTube-канале «Belsat Life»! -
Belsat TV
@Belsat_TV
🙄 Расеец знайшоў працу ў Менску, але на жыццё ў яго застаецца 200 рублёў
Карыстальнік Threads Аляксандр, які прыехаў з суседняй краіны (але з павагаю ставіцца да Беларусі і беларускай мовы) падзяліўся досведам жыцця ў Беларусі.
«Я устроился работать в магазин продуктов в переходе метро. Отработал уже месяц с лишним. 1500 рублей, график 2/2/3, с 7 до 22 и обед на час (успеваю сбегать домой, погулять с собакой)».
Аляксандр прызнаецца, што пасля аплаты арэнды ў яго застаецца 150-200 рублёў.
У каментарах беларусы з разуменнем паставіліся да допісу расейца і раяць яму змяніць працу. Мужчыне зычаць знайсці спецыяльнасць, дзе можна зарабляць больш.
☝️Трэд Аляксандра і рэакцыя на яго значна адрозніваюцца ад многіх іншых допісаў гасцей з РФ. Калі чалавек паважае месца, куды прыехаў, і цікавіцца мясцовай культураю, то заўсёды можа разлічваць на добрае стаўленне. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Беларусы вырошчвалі каноплі, залучыўшы да справы суперсучасныя тэхналогіі
Магчыма, у нейкай краіне гэта пацягнула б на шматмільённы стартап. Ну а ў Беларусі... вы самі ведаеце 💁🏻♂️
Расказваем больш у нашым відэа 🔍This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛑 Сікорскі заклікаў спыніць выдачу расейцам турыстычных шэнгенскіх візаў
Пасля сустрэчы кіраўнікоў дыпламатыі краін Балтыйскага рэгіёна ў Варшаве міністр замежных справаў Польшчы нагадаў: у 2025-м годзе грамадзяне РФ атрымалі 623 тысячы шэнгенскіх візаў. Каля 84% з іх былі выдадзеныя з турыстычнымі мэтамі. Для параўнання, Польшча за гэты перыяд выдала расейцам толькі 100 візаў, пераважна па гуманітарных прычынах.
Міністр таксама выступіў за абмежаванне выдачы візаў асобам, звязаным з расейскім рэжымам, расейскім спартоўцам і вайскоўцам, якія ўдзельнічалі ў агрэсіі супраць Украіны.
Пытанне візавых абмежаванняў Радослаў Сікорскі ўзняў у кантэксце неабходнасці ўзмацнення еўрапейскага санкцыйнага ціску на Маскву. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Лукашэнка прадае рэзідэнцыю. Што па чым?
☝️ Трамп пойдзе на прамую дамоўленасць з Крамлём за спінай Украіны? Што рабіць, каб Беларусь не стала «разменнай манетаю»?
😮 Выйшла на яў тое, чаго мы не ведалі пра спевака Ярмоленку
▶️ Пра гэтыя ды іншыя тэмы пагамонім у нашай вечаровай «Студыі Белсату»: www.youtube.com/watch?v=o0TPZAdAYIw -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐴 Як прыцягнуць увагу на дарозе, маючы транспартны сродак магутнасцю толькі ў адну конскую сілу?
Спытайце ў гэтых хлопцаў з Гомля 👌
📹 Відэа знялі на скрыжаванні вуліцаў Барыкіна ды Інтэрнацыянальнай -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸Пранкеры праверылі менчукоў на талерантнасць і спагадлівасць
Ці вытрымалі яны гэты тэст? Глядзіце ў відэа 👌This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 Лакальнае «паўстанне машынаў» (а дакладней, адной машыны) здарылася ўначы ў Віцебску
Кіроўца таксі «Яндекс» прыпаркаваў легкавік каля адной з крамаў, пасля чаго разам з пасажырамі пакінуў салон. Раптам рухавік аўтамабіля самавольна запрацаваў, і таксоўка вырашыла праехацца без чалавека за стырном. Мужчыны паспрабавалі спыніць аўта, але пазбегнуць сутыкнення з будынкам не атрымалася.
✍️ Такія казусы могуць здарацца праз збоі ў сістэме аўтаматычнага запуску рухавіка або праз непаладкі з замком запальвання. Таму не забывайцеся зацягваць у сваім аўтамабілі ручны тормаз ☝️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤩 1700 еўра «чыстымі» і ніякага загрузу «пісанінаю»
Настаўніца, што мела досвед працы ў беларускай школе, а цяпер выкладае ў літоўскай, параўнала дзве сістэмы адукацыі. Параўнанне выйшла зусім не на карысць айчыннай.
Расказваем, што радуе жанчыну ў цяперашняй працы ☝️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Чыноўнікі напрыдумлялі новых правілаў для замежнікаў. Занурыліся ў законапраект
У апошнія дні кастрычніка ўрад унёс у Палату прадстаўнікоў праект зменаў у закон «Аб вонкавай працоўнай міграцыі». Большасць паправак датычыць іншаземцаў, якія прыязджаюць у «сінявокую» працаваць, а таксама арганізацыяў, якія іх наймаюць.
Нашыя журналісты вывучылі, што там цікавага, і за якімі момантамі замежным гасцям трэба сачыць асабліва пільна.
✅ Чытайце аналітыку на нашай старонцы: belsat.eu/96320937/pratsounyya-mihranty-novyya-pravily
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, каб адкрыць тэкст з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/xcfphzvn -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸Варшава збірае еўрапейскіх дыпламатаў: Польшча, Украіна і ЕЗ шукаюць шлях да трывалага міру
У варшаўскіх Каралеўскіх Лазенках сёння сабраліся кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін Балтыйскага рэгіёну, міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга і вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас. Гаспадар сустрэчы – кіраўнік польскага МЗС Радослаў Сікорскі.
📍У цэнтры абмеркавання – будучыня вайны ва Украіне і роля балтыйскіх дзяржаваў у стварэнні ўмоваў для яе ўстойлівага завяршэння. Размова ідзе не толькі пра дыпламатычныя формулы і магчымыя перамоўныя механізмы, але і пра галоўнае пытанне: як зрабіць так, каб заканчэнне баявых дзеянняў не стала часовай паўзай перад новай расейскай агрэсіяй.
📍Акрамя таго, востра гучыць пытанне зімовай падтрымкі Украіны. Напярэдадні халоднага сезону Кіеў зноў сутыкаецца з неабходнасцю абараняць энергетычную інфраструктуру і падтрымліваць працу крытычна важных аб'ектаў.
📍Асобны блок перамоваў прысвечаны гібрыдным пагрозам з боку Расеі. Краіны Балтыі застаюцца адным з найбольш адчувальных участкаў еўрапейскай бяспекі, дзе ваенныя рызыкі пераплятаюцца з дыверсіямі, кібератакамі, інфармацыйнымі аперацыямі і іншымі формамі ціску. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Беларусу, які амаль 6 гадоў таму з'ехаў з радзімы, далі завочны турэмны тэрмін, статус «тэрарыста», а цяпер яшчэ і «аджымаюць» усю маёмасць
Дзмітрый Баніт, які быў вымушаны пакінуць Беларусь яшчэ ў снежні 2020-га, расказаў пра сваё «завочнае» супрацьстаянне з рэжымам Лукашэнкі журналістам @mostmediaio.
Нагодаю завесці на Дзмітрыя крымінальную справу стаў ягоны ўдзел у маршах пратэсту ды каментары ў інтэрнэце. У часе, пакуль ішло следства, да сваякоў мужчыны перыядычна прыходзілі сілавікі; аднойчы яму нават тэлефанавалі з нумара дачкі і пагражалі, што «дастануць і ў Польшчы, знойдуць у канаве або лесапаласе».
Увесну гэтага года Дзмітрыю завочна далі 6 гадоў узмоцненага рэжыму, прызнаўшы вінаватым паводле 5 крымінальных артыкулаў. «Бонусам» да гэтага ішоў штраф у памеры 1000 базавых велічыняў (45 000 BYN), статус «тэрарыста» і пазбаўленне звання малодшага сержанта запасу.
На момант ад'езду з радзімы Дзмітрый меў ва ўласнасці дзве кватэры і лецішча. Неўзабаве пасля вымушанай эміграцыі мужчына развёўся, пакінуўшы двухпакаёвую кватэру былой жонцы з дачкой. Аднапакаёўка ў Баранавічах ды лецішча засталіся запісанымі на мужчыну. Цяпер уся нерухомасць знаходзіцца пад арыштам, а маці Дзмітрыя тэлефануюць з органаў прымусовага выканання ды просяць пакінуць жытло.
Забіраюць маёмасць і з той кватэры, дзе цяпер жывуць былая жонка і дачка «завочна асуджанага». Баніт кажа, што адтуль ужо вынеслі мікрахвалёўку, пыласос, прас, хатні тэлефон, электрагітару ды два стулы. Нядаўна прыйшлі, каб сфатаграфаваць шафу-купэ і заявілі, што мэбля будзе выстаўленая на продаж праз сайт Kufar.
📷 Фота ілюстрацыйнае -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️На наваполацкім прадпрыемстве рабочы загінуў, бо на яго паваліліся вялізныя металічныя дзверы
Следчы камітэт паведамляе, што мужчыну было 38 гадоў і ён працаваў фармоўшчыкам. Рамантаваць браму, што доўгі час не выкарыстоўвалася, ён узяўся пасля выканання сваіх асноўных абавязкаў. Ці была гэта ягоная ўласная ініцыятыва або загад кіраўніцтва – незразумела. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤨 У адміністрацыі Першамайскага раёна Менску паказалі, як вядуць «паляванне» на вулічных гандлярак
Чыноўнікі рапартуюць, што з пачатку 2026 года ў гэтым раёне склалі на нелегальных гандляроў ужо каля 130 пратаколаў.
Меркаванні ў каментарах розныя, але пераважна народ стаў на абарону «бабулек»:
📍«Прадукты – сумнеўна, асабліва "закаткі". А кветачкі нібы хай прадаюць»
📍«Ведаеце, які выдатны часнык прадаюць гэтыя бабулькі/дзядулькі? Мы на насенне купляем, дык на наступны год вырастаюць вялізныя галовы»
📍«А можна мне самому вырашаць, якія прадукты есці, а якія не? Атручуся разок – тады не буду болей купляць»
📍«У вашых ср**ых крамах хутчэй атруцішся, чым [купляючы] у бабулек»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❄️ На Віцебшчыне ўжо сыпанула трохі сняжку
Праўда, не факт што гэта менавіта «першы снег» – жыхар Горак у каментарах напісаў, што ў гэтым райцэнтры сняжыла яшчэ ў сераду.
📹 Відэа: mlyn.by -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Джон Коўл зоймецца пытаннем аднаўлення экспарту беларускіх калійных угнаенняў з літоўскіх партоў. Ці скончыцца гэта поспехам?
📌 Курыца ды вэнджаная скумбрыя больш не па кішэні беларусам? Чаго чакаць?
📌 Напярэдадні 7 лістапада разважаем, чаму Беларусь аніяк не можа развітацца з савецкай мінуўшчынай?
⏯️ Пагамонім пра гэта ў Нашым дні. Далучайцеся!
youtube.com/live/3WxQg2s40vo -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏥 Беларусы занадта шыкоўна хварэюць!
Адкрываючы новы інфекцыйны шпіталь, Лукашэнка нагадаў, што больніца – не курорт, і параіў беларусам не патрабаваць лішняга. Тым часам для звычайных пацыентаў дэфіцыт дактароў, чэргі па талоны і праблемы з бясплатнаю медыцынаю застаюцца штодзённасцю.
🤔️️️️ Чаму бясплатнае лячэнне ў Беларусі ўсё часцей нагадвае раскошу? І колькі насамрэч каштуе медыцына для тых, хто можа дазволіць сабе асаблівыя ўмовы?
Глядзіце поўнае выданне праграмы «Навіны з будучыні» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 📺️️️️️️
youtu.be/MXWLsEpth0k -
Belsat TV
@Belsat_TV
💪 Dodo Pizza анансавала беларускамоўны інтэрфэйс у сваім мабільным дадатку
У беларускім прадстаўніцтве кампаніі адзначылі, што ён будзе даступны ўжо пасля найбліжэйшага абнаўлення.
Карыстальнікі Threads дзякуюць Dodo Pizza ў каментарах. Падобна, як мінімум у гэты ўік-энд колькасць замоваў падрасце 🍕
«Адразу піцку захацелася», – піша адзін з каментатараў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 У Вільні шукаюць магілу князя Вітаўта
Каб дабрацца да магчымай сенсацыйнай знаходкі, свідруюць сцены і выкарыстоўваюць эндаскапічныя камеры.
✍️ Таксама ў выданні: яшчэ адзін беларускі тэатр аддалі ў рукі расейскаму рэжысёру, нечаканы працяг гісторыі з забітымі канямі ў Магілёве, Трамп у чарговы раз (хтосьці падлічыць, у які?) анансуе канец вайны.
💻 Выданне нашых экспрэс-навінаў ужо даступнае на канале «БЕЛСАТ NOW»: www.youtube.com/watch?v=Wq1ZNJZpyB8This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Пэўны прагрэс ёсць, але я не хацела б ствараць уражанне, што праблемы ўжо вырашаныя, бо гэта не адпавядае рэчаіснасці»
Мінула амаль паўгода з моманту гістарычнага візіту Святланы Ціханоўскай у Кіеў. У палітычным сэнсе гэта можна назваць поспехам, але ці паўплываў неяк той візіт на становішча звычайных грамадзянаў Беларусі, што працягваюць пражываць ва Украіне?
Распыталі пра гэта ў кіраўніцы Місіі беларускіх дэмсілаў ва Украіне Вольгі Зазулінскай. Яна не стала ствараць занадта «вясёлкавую карцінку» ды расказала ўсё як ёсць.
✅ Чытайце размову на нашым сайце: belsat.eu/96323009/prablemy-belarusa-va-ukraine
🔗 Калі вы ў Беларусі, націскайце сюды: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/rbdcvkzb -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 У часе контрнаступу пад Ліманам ЗСУ выкарысталі дзясяткі наземных робатаў – расейскі вайсковы паблік
Згодна з інфармацыяй каналу «Военный Осведомитель», у штурме расейскіх пазіцыяў на гэтым участку бралі ўдзел ажно 28 наземных рабатызаваных комплексаў са складу 3-га армейскага корпусу ЗСУ. Большасць з іх была ўзброеная супрацьтанкавымі гранатамётамі АТ-4, яшчэ некалькі – аўтаматычнымі гранатамётамі Mk-19, а частка ўяўляла з сябе робатаў-камікадзэ. Расейцы адбівалі гэты наступ, выкарыстоўваючы FPV-дроны.
«Военный Осведомитель» лічыць, што такія ноў-хаў у вядзенні баявых дзеянняў выводзяць вайну на новы ўзровень, а наземныя рабатызаваныя комплексы ператвараюцца са сродкаў падтрымкі ў паўнавартасную ўдарную сілу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Пад Барысавам вучыліся ладзіць эвакуацыю параненых дронам
Праўда, жывога чалавека да беспілотніка мацаваць не сталі – абмежаваліся манекенам.
Кадры, верагодна, былі знятыя на палігоне «Белая Лужа», які належыць Вайсковай акадэміі РБ. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐺 Проста каля літоўска-беларускай мяжы гуляла зграя ваўкоў
Яны прайшліся па сцежцы, якую літоўскія службы выкарыстоўваюць для патрулявання, а таксама ўшчыльную наблізіліся да памежнага плоту з калючым дротам.
Пару тыдняў таму акурат у гэтым месцы некалькі мігрантаў спрабавалі пралезці на тэрыторыю ЕЗ праз трубу. Тады іх спынілі краты, усталяваныя на выхадзе з трубы. Але, як бачым, на літоўскім баку мяжы бываюць і іншыя нечаканыя перашкоды. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Трамп паабяцаў вялікае пагадненне, якое закране не толькі Украіну
Пра гэта ён заявіў пасля перамоваў з кіраўніком Расейскага фонду прамых інвестыцый Кірылам Дзмітрыевым.
«Я не магу расказаць вам, што менавіта мы абмяркоўвалі. Я толькі кажу, што пагадненне будзе. Гэта будзе буйное пагадненне, і яно закране не толькі Украіну.
Я нават мог бы сказаць, што яно можа закрануць усю Еўропу. Гэта будзе вялікае, цудоўнае пагадненне, і ўсе будуць у захапленні», – сказаў ён.
Кірыл Дзмітрыеў прыехаў у ЗША па запрашэнні Меланіі Трамп для абмеркавання гуманітарнай аперацыі ў Алэшках. На сустрэчы таксама прысутнічаў прадстаўнік Украіны Давід Арахамія. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇲🇩 Малдова ў межах працэсу еўраінтэграцыі можа ўвесці візавы рэжым для беларусаў
Такую заяву зрабіў у эфіры тэлеканалу TV8 прэм'ер-міністр краіны Васілэ Тофан.
«Калі нормы Еўразвязу гэтага патрабуюць, я лічу, што мы мусім прымаць пастановы, што дазволяць нам прасоўвацца ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі», – дадаў чыноўнік. Праўда, Тофан не назваў канкрэтных тэрмінаў, калі краіна можа зацвердзіць такую норму.
Варта падкрэсліць аднак, што візавы рэжым у гэтай сітуацыі закране не толькі грамадзянаў Беларусі, але таксама Расею, Казахстан, Арменію, Азербайджан, Турцыю, Катар ды іншыя дзяржавы.
Раней адаптацыю сваёй візавай палітыкі да стандартаў ЕЗ зрабіла Чарнагорыя: ад 1 лістапада ўладальнікі пашпартоў РБ, РФ, Турцыі і Саўдаўскай Аравіі не могуць заязджаць туды без візы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👶🏻 Неўзабаве бацькам народжаных у Польшчы немаўлят-беларусаў можа стаць прасцей легалізоўваць дзіця
Пра змены, якія прапануецца ўнесці ў польскае заканадаўства, датычнае замежнікаў, расказала ў эфіры @euroradio юрыстка Вольга Дабравольская.
Цяпер для легалізацыі нованароджанага сям'я беларусаў-эмігрантаў у Польшчы мусіць пацвердзіць ягоную асобу. Для гэтага варта або атрымліваць міжнародную абарону (тэрміны чакання якой перавышаюць год), або звяртацца ў консульствы РБ за пасведчаннем аб нараджэнні. Вольга кажа, што неўзабаве мусіць з'явіцца магчымасць атрымліваць дакумент, што пацвярджае асобу дзіцяці, калі прынамсі адзін з бацькоў мае польскі «праязны дакумент».
Пакуль гэты законапраект не прыняты, дакладныя тэрміны прыняцця папраўкі не называюцца. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚔️ Зянон Пазняк зрабіў рэзкі выпад у бок Сцяпана Пуцілы. Той адказаў
На сваёй старонцы ў Facebook ветэран беларускай палітыкі чарговы раз раскрытыкаваў людзей, датычных да каардынацыі пратэстаў-2020. Сцяпану Пуцілу ён прыгразіў тым, што той «пойдзе пад следства нават пры мінімальным беларускім раскладзе»:
«[...] Вайна рухаецца да завяршэння, і Масква адчула слабасць пазіцый у Беларусі – бо ўсе іхныя маскоўскія дзеянні шытыя белымі ніткамі [...]. Рашылі зацямніць карціну.
Пра Расею тут казаць шмат не будзем. Адгарадзіць яе не ўдасца. Не ўдасца вынесці за дужкі і "Рому" з "Нэкстам" (канал "Nexta"). Нават пры мінімальным беларускім раскладзе яны пойдуць пад следства.
З усёй спаленай расейскай агентуры гэты "Рома" (Раман Пратасевіч) выглядае найбольшым падонкам. З-за яго ледзь ня знішчылі "Белавію" (патрэбную беларусам), нанесеныя вялікія страты народу [...]
"Нэкста" (Сцяпан Пуціла) з'яўляўся, магчыма, асобай уплыву ("агентам уплыву"). Але па беларускім заканадаўстве гэта не адмяняе справы. Успомняць і спадара Рудзіка, які, відаць, зразумеў, куды трапіў, і максімальна аддаліўся (нават за мяжу). І галоўнае – даведаюцца, хто стаяў за ўсёй правакацыяй 2020 года, хто спусціў у пясок увесь стыхійны народны рух, калі народ звярнуўся не да белых лентачак, як было задумана, а да беларускай салідарнасці пад нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сцягам.
Расейскія вушы былі відаць ад самага пачатку. І ўся гэтая публіка з Газпраму, з "рускага міру", з КГБ і АГП таксама была відаць. Нічога ўжо нікому схаваць ня ўдасца. Беларусы ўсё ведаюць і ўсё памятаюць».
🔹Рэакцыя Сцяпана Пуцілы на гэты допіс не прымусіла сябе доўга чакаць:
«Пратэсты 2020 года зрабілі беларусы, а не нейкая міфічная расейская агентура. Прыпісваць сотням тысяч людзей удзел у "маскоўскай правакацыі" азначае абясцэньваць іх мужнасць і ахвяры. Калі ў вас ёсць доказы маёй працы на Расею, нарэшце пакажыце іх публічна. А калі няма, то майце смеласць спыніць гэтыя інсінуацыі. Паважаць вашую ролю ў гісторыі Беларусі не азначае маўчаць, калі вы пераходзіце ўсе межы. Гістарычны аўтарытэт не дае індульгенцыі на хлусню».
🔹На бок «Нехты» стаў таксама іншы блогер і былы палітвязень Ігар Лосік:
«Дзве рэчы, доказаў якіх так ніхто і ніколі не пабачыў: як беларусам плацілі грошы за ўдзел у пратэстах і як Пуціла працаваў на Расею» -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️У Чэрыкаве згарэла хата – у агні загінулі маці і сын
Пажар здарыўся сёння ўдзень. Загінулай жанчыне было 53 гады, а ейнаму сыну – 35. Вядома, што напярэдадні яны ўжывалі спіртныя напоі, што, імаверна, спрычынілася да трагедыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👆 «Не наша мэта – пакараць Лукашэнку. Працэс пераходнага правасуддзя нашмат шырэйшы»
Ці павінен Лукашэнка апынуцца на лаве падсудных? І што рабіць, калі гэта так і не адбудзецца?
Юрыстка-міжнародніца Кацярына Дзяйкала тлумачыць, чаму будучае правасуддзе ў Беларусі не павінна засяроджвацца толькі на адным чалавеку: важна прыцягнуць да адказнасці і тых, хто выконваў загады, а таксама аднавіць справядлівасць для ахвяраў рэпрэсіяў. Кацярына Дзяйкала лічыць:
«Устойлівы эфект для грамадства, які дасць нармальна арганізаваны працэс пераходнага правасуддзя, нашмат важнейшы, чым жаданне адпомсціць Лукашэнку».
🎙 Пра тое, якім можа быць апошні дзень Лукашэнкі пры ўладзе і як Беларусь будзе аднаўляць справядлівасць, – у падкасце нашай праграмы «Мне толькі спытаць».
youtu.be/izTWOLylULY -
Belsat TV
@Belsat_TV
😺 Ну і хто там будзе расказваць, што каты – лянівыя істоты?
Глядзіце, якая карысная ў хатняй гаспадарцы жывёла ☝️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤨 135 рублёў за кавалак гісторыі: будынак у Ваўкавыскім раёне можа быць знесены пасля продажу за «капейкі»
Дарэвалюцыйная пабудова, якая першапачаткова была паліклінікаю пры цэментным заводзе, паўстала ў пасёлку Краснасельскім яшчэ ў 1912 годзе. Яна дагэтуль захавала аўтэнтычныя рамы вокнаў і ўваходныя дзверы, звяртае ўвагу тэлеграм-канал @spadczyna.
Арганізатарам электроннага аўкцыёну, падчас якога будынак збіраюцца прадаць, выступае Ваўкавыская цэнтральная раённая больніца. Таргі правядуць 10 снежня.
Ацэначны кошт збудавання з мінулай эпохі на пачатак 2022 года складаў каля 100 тысячаў BYN, аднак гандляванні пачнуць з сімвалічнай сумы ў 135 рублёў. Новы ўласнік атрымае права ў тым ліку знесці былую паліклініку, калі таго пажадае. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Ад імя Офісу Ціханоўскай невядомыя ладзяць дзіўную рассылку з просьбаю «спыніць крытыку»
Былыя палітвязні і актывісты атрымліваюць у асабістыя паведамленні Telegram заклікі не крытыкаваць Офіс і «не падрываць давер донараў». Усё гэта, маўляў, шкодзіць тым людзям, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі.
Сам Офіс Ціханоўскай падкрэслівае, што не мае ніякага дачынення да гэтай рассылкі:
«Мы расцэньваем гэтыя дзеянні як магчымую правакацыю, скіраваную на падрыў даверу і стварэнне канфліктаў у беларускай супольнасці. Не выключаем, што за такімі паведамленнямі могуць стаяць спецслужбы рэжыму. Таксама заклікаем памятаць, што падобныя кантакты могуць быць спробай атрымаць асабістую інфармацыю пра былых палітвязняў, іх сувязі і месцазнаходжанне». -
Belsat TV
@Belsat_TV
👌У профілі беларускага футбаліста Іллі Шкурына на сайце клубу «Катавіцы» замянілі чырвона-зялёны сцяг на бела-чырвона-белы
Гэта адбылося пасля звароту ў клуб аўтара каналу @DzikMedia. У «Катавіцах» адрэагавалі на просьбу пра замену сімвалу, і пасля кансультацыяў з самім Шкурыным сцяг на ўэб-старонцы быў заменены.
✍️ Ілля Шкурын з 8 забітымі галамі цяпер знаходзіцца на другой пазіцыі ў гонцы бамбардзіраў польскага футбольнага чэмпіянату. У зборную Беларусі яго не выклікаюць, бо ў 2020-м годзе Шкурын засудзіў фальсіфікацыю выбараў і гвалт сілавікоў, і з таго часу на радзіму болей не вяртаўся.
📷 GKS Katowice -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛩 Шэсць самалётаў сёння былі тэрмінова пасаджаныя ў Еўропе праз «мінаванні»
Інфармацыя пра выбухоўку не пацвердзілася ні ў адным з выпадкаў. Чарада такіх «мінаванняў» адбываецца ў Старым Свеце ледзь не штодня ад пачатку лістапада.
✅ Вось што яшчэ вядома: belsat.eu/96316919/ekstrannaja-pasadka-praz-bomby
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/osjhtwhw -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 На МКАД адбылося сутыкненне буса з двума легкавікамі
Фургон Mercedes рэзка развярнула, аднак ён усё ж утрымаўся на колах і не перакуліўся. Больш за ўсіх пацярпеў у гэтай аварыі Peugeot – кіроўца і пасажыр дастаўленыя ў больніцу для абследавання. -
Belsat TV
@Belsat_TV
50 тыс. савецкіх вайскоўцаў, тысячы затрыманых і 592 зніклыя без следу 😐
У ліпені 1945 года на беларуска-польска-літоўскім памежжы савецкія войскі і НКВД правялі маштабную вайсковую аперацыю – Аўгустоўскую аблаву. За тыдзень былі ператрэсеныя сотні вёсак, затрыманыя больш за 7 тыс. чалавек. А частка арыштаваных так і не вярнулася дадому.
Чаму Масква разгарнула такую маштабную аперацыю на невялікім памежным участку? Што хавала савецкая ўлада? І дзе ў гэтай трагедыі шукаць беларускі след?
Пра адну з найменш вядомых старонак савецкіх рэпрэсіяў – у праграме «Беларускі след» з Паўлам Мажэйкам.
🎬 Глядзіце поўнае выданне на YouTube-канале «Belsat History».
youtu.be/NK41iiH-JL0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
Крыштыяну Раналду заявіў пра заканчэнне кар'еры ў зборнай Партугаліі
У сваіх сацсетках ён апублікаваў 5-хвіліннае відэа, у якім звярнуўся да партугальцаў і сказаў, што «настаў дзень вярнуць футболку з нумарам 7, гонар апранаць якую я меў цягам 23 гадоў».
Напрыканцы верасня Крыштыяну Раналду самавольна з'ехаў з лагеру зборнай Партугаліі, якая праводзіла матчы Лігі нацыяў, бо быў незадаволены пастановаю галоўнага трэнера Жоржэ Жэзуша выдаткаваць для яго занадта мала гульнявога часу.
✍️ Нагадаем: месяц таму сваю кар'еру ў зборнай Аргентыны скончыў іншы легендарны футбаліст пачатку XXI стагоддзя – Ліянэль Мэсі. Пры гэтым клубную кар'еру абодва гульцы працягваюць.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❓ Як беларусы дапамагаюць украінцам у Варшаве, Вільні ды нават Кіеве?
❓ Чаму не хочуць «купляць беларускае»?
❗️ У Еўрапарламенце абмяркоўваюць, як абараніць беларусаў за мяжой
▶️ Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у Нашым дні. Уключайце трансляцыю!
youtube.com/live/Cuj2fXAI0lE -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Чаму Беларусь не прайшла праз дэкамунізацыю? Як савецкая спадчына ўплывае на нашае грамадства сёння? Ці можна будаваць будучыню, не пераасэнсаваўшы мінуўшчыны?
Свае аргументы і погляды на будучыню дэкамунізацыі Беларусі ў адкрытых дэбатах прэзентуюць гісторык Віктар Якубаў, журналіст Віталь Цыганкоў і даследнік сталінскіх рэпрэсіяў Ігар Станкевіч.
🎬 Глядзіце поўнае выданне праграмы «А хто там ідзе?» на YouTube-канале «Belsat Life».
youtu.be/b0J06Xm802w -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇨🇿 Ад наступнага тыдня чэшская амбасада ў Менску пачне прымаць заяўкі на візы ад найбліжэйшых сваякоў беларускіх палітэмігрантаў
Будуць разглядацца ўнёскі на кароткатэрміновы шэнген ад бацькоў, бабуляў і дзядуляў, а таксама сыноў і дачок тых грамадзянаў Беларусі, што пражываюць у Чэхіі на падставе дзейнай доўгатэрміновай візы ці дзейнага дазволу на жыхарства.
Ад аўторка 10 лістапада амбасада пачне прымаць лісты з запытамі на дату падачы на электронны адрас minsk.visa@mzv.gov.cz. Там абяцаюць, што адказ з прызначанай датаю і часам прыйдзе ў самы кароткі магчымы тэрмін.
✍️ Чэхія спыніла прыём і апрацоўванне заяваў на візы для грамадзянаў Беларусі праз некалькі дзён пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Спачатку гэтая захада ўводзілася часова, аднак у лютым 2024-га зрабілася бестэрміноваю. Выключэнне складаюць толькі гуманітарныя візы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📍На «Каменным Логу» распачалі маштабную рэканструкцыю, якая скончыцца толькі ў 2029-м
Аднак зачыняць гэты КПП на мяжы з Літвою на час правядзення мадэрнізацыі не будуць. Дзяржаўны памежны камітэт абяцае, што змены схемы руху ніяк не паўплываюць на прапускную здольнасць.
У часе працаў цалкам пераробяць будынкі пункту пропуску, а таксама зменяць каналы руху. Паводле плану, пасля заканчэння рэканструкцыі прапускная магутнасць павялічыцца ў тры разы.
Мінулы раз «Каменны Лог» мадэрнізавалі больш за 20 гадоў таму. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Польскія службы затрымалі траіх беларусаў, датычных да нелегальнага вырабу папіросаў
Падпольны «тытунёвы завод» быў арганізаваны на тэрыторыі прыватнага дому ў Мазавецкім ваяводстве. Адтуль сканфіскавалі прыкладна 400 000 нелегальна вырабленых цыгарэтаў агульнай вартасцю каля €90 тысяч.
Акрамя траіх грамадзянаў Беларусі, арыштаваны таксама паляк. Усіх змясцілі пад варту на тры месяцы, ім пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️У часе пажару ў менскай кватэры загінула жанчына
Паведамленне пра загаранне на сталічнай вуліцы Бельскага ратаўнікі атрымалі ўчора ўвечары. Пасля таго, як яны суцішылі агонь, у адным з пакояў знайшлі цела 58-гадовай жанчыны без прыкметаў жыцця.
Папярэдне, полымя разгарэлася праз неасцярожнае абыходжанне з запаленай цыгарэтаю. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ Менск адмовіўся выдаць Вільні літоўскага еўраскептыка і кавід-дысідэнта, якога на радзіме асудзілі за махлярства
Гаворка пра 46-гадовага прадпрымальніка і палітыка Антанаса Кандротаса (мянушка «Цэлафанас»), якога неаднаразова судзілі яшчэ ў 2010-х гадах.
У часе пандэміі Кандротас набраў папулярнасць дзякуючы сваім пратэстам супраць уведзеных у сувязі з хваробаю абмежаванняў. За месяц да выбуху паўнамаштабнай вайны ва Украіне «Цэлафанас» у складзе дэлегацыі маргінальнага літоўскага руху «Зара справядлівасці» наведаў Беларусь. Там для чальцоў руху (яны выступалі супраць знаходжання Літвы ў складзе NATO і Еўразвязу) арганізавалі сустрэчы з топавымі чыноўнікамі Лукашэнкі.
У жніўні 2023-га Кандротас абвесціў пра стварэнне палітычнай партыі «Мы – Літва», а ў 2024-м планаваў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах (выбарчая камісія яго не зарэгістравала).
Апошняя крымінальная справа ў дачыненні адыёзнага палітыка скончылася тым, што ў чэрвені гэтага года яму прысудзілі рэальны турэмны тэрмін (3,5 года) за ўхіленне ад сплаты падаткаў і незаконны гандаль палівам. Адбываць гэтае пакаранне Кандротас, аднак, не стаў – незадоўга да фінальнага судовага працэсу ён парушыў ужытую ў дачыненні да яго меру стрымання ды выехаў у Беларусь. Там мужчына даў інтэрв'ю дзяржаўным прапагандыстам, дзе прэзентаваў сябе ў якасці «палітычнага ўцекача».
Ковенскі акружны суд улетку выдаў у дачыненні Кандротаса Еўрапейскі ордар на арышт, аднак Генпракуратура РБ адмовілася задаволіць хадайніцтва з боку Літвы пра выдачу палітыка. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Ёсць некалькі выпадкаў, калі сітуацыя вырашылася з дапамогай аднаго электроннага ліста да працадаўцы »
Мікалай Мінкоў у Беларусі быў актывістам незалежнага прафсаюзу РЭП, аднак у 2023-м выехаў з радзімы праз пагрозу пераследу. Зрэшты, займацца прафсаюзным актывізмам ён не кінуў і ў Польшчы. Хоць грошы мужчына зарабляе, працуючы ў таксі (а яшчэ спрабуе настрыфікаваць свой дыплом інжынера-будаўніка аўтадарог).
Разам з паплечнікамі Мікалай стварыў у Польшчы прафсаюз «Еднасць» з мэтаю дапамагаць мясцовым беларусам развязваць праблемы на працы ды вырашаць цяжкасці з легалізацыяй.
Якімі кейсамі займаецца «Еднасць» ды як да яе звярнуцца?
✅ Расказваем у нашым матэрыяле: belsat.eu/96297522/prafsajuz-jednasc
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/plugkdqf -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 З кватэры магіляўчанкі знік залаты пярсцёнак. Яго скраў рабочы, што рабіў рамонт
37-гадовы мужчына зайшоў у спальню, пабачыў там дарагі ювелірны выраб у падарункавай упакоўцы ды «паклаў на яго вока». Пасля заканчэння працы ён забраў знаходку сабе і здаў яе ў ламбард. Атрыманыя грошы вытраціў на асабістыя патрэбы.
Злодзей не ўлічыў аднак, што ў пакоі было відэаназіранне. Цяпер на яго заведзеная крымінальная справа, хоць шкоду ў памеры 1 тысячы рублёў ён і кампенсаваў.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥲 Жыхары Магілёву заўважылі дзіўную аб'яву
«Реклама в троллейбусе в Могилёве. Как так? Почему? И так сойдёт?», – цікавіцца карыстальніца Threads.
Абʼяву, верагодна, зрабілі праз ШІ, і цяпер паслугі там напісаныя на незвычайнай мове. Пад сантэхнічнымі работамі прапануецца «промия кремальны», а пад будаўнічымі – «маскотрланости».
А вам трапляліся падобныя рэкламы? Пішыце ў каментарах, калі для вас гэта бяспечна. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Я гатовы прызнаць сваю памылку, але не гатовы размаўляць аб прыдуманых вамі фактах маёй біяграфіі» ⛔️
Канстанцін Каверын распавёў пра скандал вакол сексісцкага пытання да Святланы Ціханоўскай, хвалю крытыкі і перапрашэнні, якія выклікалі не менш пытанняў, чым сама сітуацыя.
Ці прызнае ён сваю памылку? Ці лічыць перапрашэнні дастатковымі? І чаму не прымае частку крытыкі?
Размова, у якой не абышлося без нязручных пытанняў. Глядзіце поўнае выданне «Калыханкі для дарослых» на YouTube-канале «Belsat Life» 🎬
www.youtube.com/watch?v=b2B1-B2RQjE -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Выйшаў даклад Рады Еўропы пра гандаль людзьмі ў Беларусі. Большая частка выпадкаў адносіцца да дзяцей. У Беларускай статыстыцы гэтага няма. Чаму?
📌 «Адно акно» пераедзе ў гандлёвыя цэнтры. Ці гэта сапраўды зручна?
📌 «Вайлдберыз» пачынае выплачваць беларускім гандлярам кампенсацыі за страты. Сумы разгалошваць забаронена
⏯️ Пра гэта ды іншае пагаворым у вечаровай Студыі Белсат. Уключайце трансляцыю!
www.youtube.com/live/b_xy5HeQ0vU -
Belsat TV
@Belsat_TV
🟥 У Бразіліі суддзя паказаў больш за 50 чырвоных картак за адну гульню – сусветны рэкорд
Падчас матчу моладзевых камандаў «Уберландыя» і «Маморэ» футбалісты і трэнеры ўчынілі масавую бойку. Арбітр выдаліў 51 удзельніка, а паводле некаторых звестак – 53.
Папярэдні рэкорд складаў 36 чырвоных картак. Яго ўсталявалі ў 2011 годзе ў матчы пятага дывізіёна Аргентыны.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Сяргей і Наталля будуюць уласны хутар – месца, дзе можна запаволіцца, зазямліцца і адчуць сябе ўдома.
Пакуль тут яшчэ даводзіцца спаць у адзенні, а прыхарошвацца – перад машынным люстэркам. Але тое, што для кагосьці спартанскія ўмовы, для людзей з такім жыццёвым досведам – амаль люкс.
Як выглядае жыццё на беларускім хутары ў Падляшшы? Глядзіце ў дакументальным серыяле «Талака».
🎬 Поўныя выпускі – на YouTube-канале «Belsat Life»
www.youtube.com/watch?v=BZjr18bvaoo -
Belsat TV
@Belsat_TV
Згарэлы тавар на Wildberries? Падпішы пагадненне пра маўчанне — і, магчыма, атрымаеш 5% кампенсацыі
Беларускія прадаўцы маркетплэйсу пачалі атрымліваць прапановы кампенсацыі за тавары, знішчаныя падчас пажараў на расейскіх складах. Але разам з грашыма ім прапануюць падпісаць пагадненне аб неразгалошванні. За парушэнне — штраф у 50 тысяч.
Памеры кампенсацый адрозніваюцца: ад 5–7% ад стратаў у адных выпадках да 50% у іншых — піша reform.nеws -
Belsat TV
@Belsat_TV
Пачаўся суд над палітвязнем Алегам Ларычавым. Падчас пасяджэння яму выклікалі хуткую дапамогу
У Ларычава цукровы дыябет. У яго на нагах не загойваюцца язвы і павысілася тэмпература. Медычную дапамогу яму надаюць нерэгулярна, існуе рызыка гангрэны.
Мастака і арганізатара фестывалю Urban Myths затрымалі ў лістападзе 2025 года.
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤢 У расейскім гарошку знайшлі нечаканую дабаўку – каларадскага жука 🥫🐞
Фота слоіку з гарошкам разляцелася па сацсетках. Каментатары ўжо ацанілі незапланаваны «камплект»: гарнір і асноўная страва ў адной тары.
Сама сетка Еўраопт, дзе заўважылі тавар, адрэагавала на публікацыю: аўтару напісалі ў асабістыя паведамленні каб зрабіць праверку. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😾 «Гомельская праўда», вярні котку!
Пасля таго, як жывёла, вывезеная з Алэшак, была забраная журналісткай «Гомельскай праўды», знайшліся яе сапраўдныя гаспадары.
Але ж гісторыя на гэтым не скончылася.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😢 Памёр хлопчык, на лекаванне якога беларусы сабралі 150 000 даляраў
This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Топ-5 цікавостак па выніках прамежкавых выбараў у ЗША
Дэмакраты атрымалі нечакана моцную перамогу на прамежкавых выбарах. Яны адбіраюць у рэспубліканцаў пасады нават у традыцыйна «чырвоных» штатах.
Прычыны паразы Трампа – не толькі вайна з Іранам і рост цэнаў на паліва. Больш за дзве траціны амерыканскіх выбарнікаў лічаць, што ягоныя дзеянні пагоршылі эканамічную сітуацыю, а больш за палову не бачаць у ім лідара, які змагаецца за свой народ.
📌 Чаму рэспубліканцы прайгралі і якія наступствы гэта можа мець для Трампа – чытайце ў нашым матэрыяле
belsat.eu/96298941/niezvyczajnaja-paraza-trampa
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/epbdbqra -
Belsat TV
@Belsat_TV
Частка расейцаў, якія пераязджаюць у Беларусь, расчароўваюцца і вяртаюцца назад. Чаму?
Прычыны – не толькі негатыўнае стаўленне беларусаў да масавага прыезду расейцаў, але і нізкія заробкі, дарагое жыллё, бюракратыя, складанасці з працаўладкаваннем і легалізацыяй.
Яшчэ адзін момант – розніца ў менталітэце:
«Аказалася, што беларусы не надта кантактныя людзі, і завесці знаёмствы, калі табе 25–30 гадоў, ужо дастаткова складана, калі ў вас няма сабакі, дзяцей і вы не ходзіце ў офіс на працу».
❓ Чаму Беларусь не стала такім простым і прывабным месцам для жыцця, як уяўлялася некаторым расейцам – чытайце ў матэрыяле «Белсату»
belsat.eu/96284075/chamu-rasejcam-ne-padabaecca-belarus-i…
🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/tdrgbxvt -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚅 Да 1100 рублёў за працу на чыгунцы - гэта нармальна?
І гэта, імаварна, яшчэ завышаная лічбаThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥У Менску два Volkswagen сутыкнуліся на вуліцы Арлоўскай
Здарэнне адбылося ўвечары 3 лістапада. Пасля сутыкнення мужчына, які разбіраўся з няспраўнасцю аднаго з аўтамабіляў, упаў на праезную частку.
Гаспадар няспраўнага аўтамабіля не выставіў знак аварыйнага прыпынку.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏒Канада не пусціць беларускіх хакеістаў на моладзевы чэмпіянат свету
Прэм’ер-міністр Марк Карні заявіў, што забарона будзе дзейнічаць, пакуль працягваецца вайна Расеі супраць Украіны:
Пакуль Расея і Беларусь падтрымліваюць гэтую незаконную, неапраўданую і жахлівую вайну ва Украіне – да таго часу, пакуль яна працягваецца, – спартоўцы з гэтых краін не будуць выступаць у Канадзе
– сказаў ён. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶Жывы эфір «Наш дзень»
У Віцебскай вобласці затрымліваюць чыноўнікаў за карупцыю, а ўлады заклікаюць пісаць даносы. Што азначае разгром кампаніі Bayer, як вынікі выбараў у ЗША паўплываюць на Беларусь і якія наступствы мела атака Кіберпартызанаў.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️«Мяне Радзіма павіншавала з днём народзінаў»: Супраць журналісткі «Белсата» Кацярыны Андрэевай завялі новую крымінальную справу
Пра гэта яна напісала ў Facebook. Бацькоў журналісткі ўжо выклікалі ў Следчы камітэт. Артыкул, паводле якога заведзеная справа, пакуль невядомы.
Сваё новае абвінавачванне яна пракаментавала «Белсату»:
"Проста менавіта цяпер, у чаканні новага раўнду перамоваў з амерыканцамі, рэжым не прыдумаў нічога лепшага, як на сапраўды публічнага чалавека, якога ў папярэдні раз менавіта праз дамовы з Коўлам вызвалілі, завесці новую крымінальную справу. І часам складаецца такое адчуванне, што гэта проста робіцца дэманстратыўна"
Андрэева выйшла на волю ў сакавіку 2026 года пасля пяці гадоў і чатырох месяцаў зняволення. Яе вызвалілі разам з іншымі 250 палітвязнямі і дэпартавалі ў Літву.
🔗 Больш падрабязна каментар журналісткі — чытайце тут
belsat.eu/96298198/kryminalka-na-kaciarynu-andrejevu
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/nlaxghrr
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
◾️59 % ахвяраў гандлю людзьмі ў Беларусі – дзеці. Але за тры гады суд разгледзеў толькі адну такую справу
У 2022–2025 гадах ахвярамі гандлю людзьмі ў Беларусі прызналі 1161 чалавека. 96,6 % выпадкаў былі звязаныя з сексуальнай эксплуатацыяй, 86 % ахвяраў эксплуатавалі ўнутры краіны.
«Ніводная ахвяра не атрымала бясплатнай юрыдычнай дапамогі прафесійнага адваката»,
– кажуць эксперты Рады Еўропы GRETA у новым дакладзе.
Паводле дакладу, у Беларусі з 2013 года -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Беларусі затрымалі пяцярых чалавек ва ўзросце ад 36 да 66 гадоў за «негатыўныя каментары» пра чыноўнікаў і міліцыянтаў у сацсетках
Ім пагражае да чатырох гадоў зняволення.
У МУС сказалі, што ўсе затрыманыя прызналі віну. Сілавікі таксама папярэдзілі карыстальнікаў Threads пра сачэнне за публікацыямі і каментарамі ў інтэрнэце.
🔗 Больш падрабязнасцяў — па спасылцы
belsat.eu/96296151/silaviki-zatrymali-pyacyarykh-belarusau
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/dqnjlahs -
Belsat TV
@Belsat_TV
✈️ У самалёта «Победа», які ляцеў з Менску ў Маскву, адмовіў адзін з рухавікоў падчас заходу на пасадку
Экіпаж абвясціў сігнал пра сур'ёзную няштатную сітуацыю на вышыні 1,5 км. Але нягледзячы на няспраўнасць, Boeing 737-800 паспяхова прызямліўся ва Унукаве. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐦А паглядзіце, як на Гомельшчыне мужчына выратаваў птушку з чырвонай кнігі
На ўзбочыне ён заўважыў чорнаваллёвую гагару, якая не магла ўзляцець.
Спецыялісты агледзелі птушку і высветлілі, што яна здаровая. Пасля яе выпусцілі.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨На вядоўцу вяселляў з Віцебску напісалі данос за жарт
Вядоўца вяселляў Віталь Савельеў расказаў у TikTok, што пасля жарту на закрытай сустрэчы калегаў да яго прыехала міліцыя.
Вядоўцы ладзілі паміж сабой «прасмажку» – жартаўліва высмейвалі адно аднаго. Аднак адзін з калегаў адправіў жарт Савельева ў чат-бот міліцыі. Ужо праз дзве гадзіны міліцыянты прыехалі да вядоўцы і папрасілі даць тлумачэнні, бо на іх думку жарт меў «палітычны характар».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Прапрадзед абранага ў Сенат палітыка нарадзіўся каля Слуцку
У дэмакрата Джона Осафа, які зноў будзе самым маладым сенатарам ад штату Джорджыя, гісторыя сям’і пачынаецца з нашай краіны.
Ягоны прапрадзед у XIX стагоддзі жыў у вёсцы Восава (Асавы) непадалёк Слуцку. Менавіта ад назвы гэтага паселішча пайшло прозвішча сям'і – Асоўскія.
Сын Ізраіль (ужо прадзед Джона) у пачатку ХХ стагоддзя ўцёк у ЗША ад антысемітызму і скараціў прозвішча да Осаф.
Сам Джон Осаф падчас прыняцця прысягі ў Сенаце ЗША трымаў у кішэні копіі карабельных маніфестаў свайго прадзеда Ізраіля і прабабулі Эні. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Былы кіраўнік Талачынскага раёна шэсць гадоў аднаўляў 200-гадовую капліцу-пахавальню князёў Хамянтоўскіх у вёсцы Равучча
Ён працаваў уласнымі рукамі і фінансаваў рэканструкцыю з пенсіі, а таксама прымаў дапамогу спонсараў.
Капліца была амаль цалкам разбураная: абваліліся дах, столь і падлога. Рэстаўрацыю завяршылі ў 2024 годзе. У будынак вярнулі пяць надмагільных помнікаў прадстаўнікоў роду Хамянтоўскіх.
Цяпер капліца адкрытая для наведнікаў, сюды прыязджаюць турысты, а па вялікіх святах праходзяць набажэнствы — піша Onliner. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦 Экс-прэс-сакратарку Зяленскага падазраюць у дзяржаўнай здрадзе
СБУ завочна паведаміла Юліі Мендэль пра падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе і апраўданні расейскай агрэсіі.
Падставай стала, у прыватнасці, інтэрв’ю Такеру Карлсану, у якім Мендэль заявіла, што Украіна знаходзіцца «на мяжы знікнення», а ўкраінская нацыя «дэградуе». Паводле следства, яна распаўсюджвала наратывы, выгадныя Расеі.
Цяпер Мендэль знаходзіцца за межамі Украіны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👾«Парушыць дзяржаўнае кіраванне і планаванне ў Расейскай Федэрацыі». Кіберпартызаны распавялі пра дэталі атакі на Расстат
Хакеры атрымалі доступ да больш як 25 тысяч камп'ютараў і 5 тысяч сервераў з агульным абʼёмам інфармацыі каля 5 тысяч тэрабайтаў. Паводле прадстаўніка групоўкі Змітра Шчыгельскага, частку знішчаных дадзеных аднавіць немагчыма.
Падчас аперацыі хакеры таксама скапіявалі дзясяткі тэрабайтаў інфармацыі, у тым ліку дзяржаўныя таямніці, а таксама дадзеныя пра эканоміку, санкцыі, дэмаграфію і ваенныя страты.
Цяпер «Кіберпартызаны» шукаюць экспертаў і медыі, якія дапамогуць апрацаваць і прааналізаваць гэтыя дадзеныя.
Пра гэта прадстаўнік групоўкі распавёў у каментары «Белсату»
belsat.eu/96286076/detali-ataki-kibierpartyzanau-na-rasstat
🔗 Чытаць матэрыял з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/krdysqyi -
Belsat TV
@Belsat_TV
😬 «І як табе жывецца з дзвюма мамамі?» – для дачок актывісткі Насты Базар гэта не праблема і нават не пытанне.
Як расказаць дзецям пра свае стасункі? Ці трэба пытацца ў іх дазволу на новае каханне? І як зрабіць так, каб з'яўленне новага чалавека ў сямʼі не сталася для дзяцей стрэсам?
Пра прыняцце, асабістыя межы, унутраную гамафобію і тое, чаму дзеці не павінны пастанаўляць, з кім бацькам будаваць сваё асабістае жыццё, – у шчырай размове Насты Базар і Дашы Чурко ў «Калыханцы для дарослых» з Дзянісам Дудзінскім.
www.youtube.com/watch?v=b2B1-B2RQjE -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦽 Дзяржава плануе яшчэ больш эканоміць на беларусах з інваліднасцю
Хаця ёсць іншыя, не самыя важныя выдаткіThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Лукашэнка зноў прапануе мірныя перамовы ў Беларусі. Што стаіць за гэтай рыторыкай?
🔻Менск і Масква спрашчаюць пастаўкі ўзбраенняў. АБСЕ папярэджвае пра рызыку «татальнай вайны»
🔻Пераслед каталікоў, ахова польскай мяжы і датэрміновая выплата пенсіяў
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
www.youtube.com/live/5JtrbvVEoUY -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇮🇱 Маці забітай у Ізраілі беларускі рэкамендуюць аддаць апеку над унукам
Сацыяльныя службы Ізраіля рэкамендуюць перадаць маці загінулай Яніны Русінавай з Гомля апеку над яе немаўлём. Мужчыну, якога падазраюць у забойстве жанчыны, неўзабаве плануюць афіцыйна абвінаваціць. Пасля гэтага ён страціць права апекі над дзіцем.
Паліцыя ўжо завяршыла расследаванне справы. Але канчатковае рашэнне пра апеку яшчэ не прынятае. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😡 Дзяцей, якія займаюцца ў гуртках і майстэрнях, высяляюць з памяшкання, каб размясціць там кадэцкую вучэльню.
А на месцы старой вучэльні будуюць базу спецназу. У гэтым кругавароце сілавых структур месца для дзяцей не знайшлосяThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Палітвязень пасівеў за адну ноч пасля допыту, на якім фігуравалі паказанні Пратасевіча
Ён атрымаў 15 гадоў зняволення пасля гэтых паказанняў, расказаў праваабаронца Уладзімір Лабковіч.
Паводле яго, спачатку мужчыну абвінавачвалі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні, але перад заканчэннем расследавання дадалі абвінавачанні ў тэрарызме і здрадзе дзяржаве.
Увесь прысуд, паводле Лабковіча, грунтаваўся толькі на пісьмовых паказаннях Пратасевіча, якога нават не выклікалі ў суд.
Пасля допыту мужчына вярнуўся ў камеру зусім сівым – яму было 35 гадоў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Меланія Трамп збярэ ў Белым доме прадстаўнікоў Расеі і Украіны
Першая лэдзі ЗША асабіста арганізуе сустрэчу прадстаўнікоў Расеі і Украіны ў Белым доме. Пра гэта 3 лістапада паведаміла адміністрацыя Доналда Трампа.
Удзельнікаў сустрэчы і яе парадак дня пакуль не раскрываюць. Вядома, што ў чацвер, 5 лістапада, а 11-й раніцы паводле вашынгтонскага часу Меланія Трамп выступіць з заявай пра перамір’е ў акупаваных Алэшках. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📕 «Нябачныя»: выйшла кніга Вольгі Вялічкі пра жонак беларускіх палітвязняў
У яе аснове — гісторыі жанчын, чые мужы апынуліся за кратамі праз свае перакананні. Гэта ўжо другая кніга аўтаркі, якая раней ужо пісала пра дзяцей беларускіх палітвязняў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Пуцін зацвердзіў новыя правілы вайсковых паставак паміж Расеяй і Беларуссю
Яны павінны спрасціць і паскорыць абмен узбраеннямі, тэхнікай і камплектуючымі. Паводле новых правілаў, увоз і вываз такой прадукцыі могуць ажыццяўляцца без асобных ліцэнзіяў на падставе зацверджаных пералікаў і дазволаў Федэральнай службы па вайскова-тэхнічнай супрацы (ФСВТС) Расеі.
Пры гэтым Беларусь не зможа перадаваць атрыманую прадукцыю трэцім краінам без згоды Масквы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Ува што ператварыўся фестываль «Лістапад» і як успрынялі галоўную прэм’еру фестывалю
Сёлетні «Лістапад» усё больш нагадвае ідэалагічную пляцоўку для беларуска-расейскіх праектаў: амаль 40% фільмаў звязаныя з Расеяй і Беларуссю, а галоўнай прэм’ерай стала стужка пра партызана Міная Шмырова.
🔗 Расказваем, як змяніўся фестываль за апошнія сем гадоў — у нашым артыкуле
belsat.eu/96266565/listapad2026ahliad
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі -
Belsat TV
@Belsat_TV
Ува што ператварыўся фестываль «Лістапад» і як успрынялі галоўную прэм’еру фестывалю
Сёлетні «Лістапад» усё больш нагадвае ідэалагічную пляцоўку для беларуска-расейскіх праектаў: амаль 40% фільмаў звязаныя з Расеяй і Беларуссю, а галоўнай прэм’ерай стала стужка пра партызана Міная Шмырова.
🔗 Расказваем, як змяніўся фестываль за апошнія сем гадоў — у нашым артыкуле
belsat.eu/96266565/listapad2026ahliad
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/manbiokz -
Belsat TV
@Belsat_TV
📚 Яшчэ не ведаеце, што рабіць 7 лістапада?
Едзем у Гданьск на цырымонію ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця – галоўнай незалежнай беларускай літаратурнай узнагароды!
Вас чакаюць сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, кінапаказы, кніжны кірмаш, выстава графікі, дыскусіі, перакладчыцкая майстэрня і нават заняткі па беларускіх праклёнах 😁
А ўвечары – абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі і канцэрт Лявона Вольскага!
📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск.
Не можаце прыехаць? Далучайцеся да онлайн-трансляцыі!
Захоўвайце афішу – і да сустрэчы на прэміі Гедройця – 2026! 💛This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏰 Аднаўленне Гальшанскага замка фактычна замарожанае — маўляў, і так пойдзе
Пад Менскам будуюць новую базу для спецназа Лукашэнкі, аўташколы рэзка падымаюць кошты, а на трасе М6 пасля выбуху загарэлася фура.
А таксама масавае ДТЗ у Менску, трагічная гібель рабочага на будоўлі ў Мядзеле і шайба ў галаве заўзятаркі на «Менск-Арэне». Пра гэта і іншае — у новым выпуску навінаў ад «Белсату»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 28 гадоў у дарозе пешшу вакол свету
Брытанец Карл Бушбі вярнуўся ў родны Хал пасля падарожжа, якое доўжылася амаль тры дзесяцігоддзі.
У 1998 годзе ён пакінуў дом, каб абысці свет пешшу, а цяпер нарэшце зрабіў апошнія крокі сваёй неверагоднай вандроўкі.
«28 гадоў – і вось мы тут. У гэты апошні дзень, у гэты апошні момант. Лепшага завяршэння і пажадаць нельга».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❓ Куды інвеставаць грошы ў Беларусі, каб яны пачалі працаваць?
🤔 Ці стануць выбары ў Кангрэс ЗША перашкодай у вызваленні беларускіх палітвязняў?
❓ Міністэрства культуры скасавала адразу пяць праектаў зон аховы гістарычнага цэнтру Наваградка і некалькіх будынкаў на вуліцы Менскай. Ці застануць нашыя нашчадкі хаця б крыху гістарычнай спадчыны?
⏯️ Разбіраемся ў Нашым дні. Далучайцеся!
youtube.com/live/VdV6TNczVIo -
Belsat TV
@Belsat_TV
💊Жыхарка Менску з чацвёртай стадыяй агрэсіўнага раку малочнай залозы просіць аплаціць хіміятэрапію
Ей прапанавалі купіць лекі за свой кошт.
Жанчына чатыры гады змагаецца з хваробай і адна выхоўвае чатырохгадовага сына. Аднак Міністэрства аховы здароўя адмовіла ў бясплатным прэпараце «Эрыбулін» і прапанавала набываць яго за ўласныя сродкі або шукаць іншыя крыніцы фінансавання.
🔗 Больш падрабязна пра яе гісторыю, і як яе можна падтрымаць — чытайце тут
belsat.eu/96277818/belaruska-z-chacvyortaj-stadyyaj-raku
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/oyvrhugq -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥Над Кіевам стварылі купал РЭБ, каб перашкаджаць расейскім аператарам дыстанцыйна кіраваць рэактыўнымі «Шахедамі».
Антэны і абсталяванне размясцілі ў сотнях месцаў па ўсім горадзе. Паводле дарадцы прэзідэнта Украіны Сяргея Бяскрэстнава, аперацыя прымусіла расейцаў прыпыніць выкарыстанне гэтай тэхналогіі і мадэрнізаваць дроны.
Купал РЭБ стварылі за некалькі тыдняў -
Belsat TV
@Belsat_TV
💱 Курсы валютаў 3 лістапада
Долар і еўра працягнулі расці: амерыканская валюта падаражэла прыкладна на 2,3 капейкі, еўрапейская — на 1,1. Расейскі рубель таксама нязначна ўмацаваўся.
#курсывалютаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
✝️ Каталіцкага святара Анатоля Парахневіча асудзілі на тры гады зняволення і штраф
Закрыты суд прайшоў у Вілейскім раёне ў кастрычніку. Паводле звестак вернікаў, абвінавачанне ў «здрадзе дзяржаве» замянілі на «абразу ўлады і экстрэмізм», але падрабязнасці справы невядомыя.
Парахневіч быў пробашчам каталіцкай парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📚 Сёння спаўняецца 144 гады з дня нараджэння Якуба Коласа
Ён быў аўтарам твораў, якія сталі сапраўднай класікай і гімнамі беларускай літаратуры. Свае найвыбітнейшыя паэмы, як часта здаралася з беларускімі творцамі, Колас пісаў у зняволенні.
Больш пра жыццё і творчасць класіка, яго ўдзел у беларусізацыі і сяброўства з Янкам Купалам — глядзіце ў праграме «Вусы Скарыны»
www.youtube.com/watch?v=mgFmjF9RiegThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
◾️ У Бабруйскім раёне жанчына памерла ад укусу змяі каля ўласнага дому
Нягледзячы на дапамогу медыкаў, праз дзве гадзіны ў яе развіўся анафілактычны шок. Паводле судмедэкспертаў, ён і стаў прычынай смерці.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/fmtdpcvx
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
belsat.eu/96276779/pamerla-ad-ukusu-zmyai -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі жывуць паўмільёна ўкраінцаў. Але іх усяго 43 тысячы
Дыктатар агучыў гэтую лічбу, абгрунтоўваючы свае заклікі правесці мірныя перамовы ў Менску.
Аднак, паводле афіцыйных звестак IOM, у 2026 годзе ў Беларусі пражываюць каля 43 тысяч грамадзян Украіны.
Лічба ў паўмільёна, якой аперуе Лукашэнка, датычыць усіх, хто перасякаў мяжу, а не тых, хто застаўся жыць у краіне.
Таксама дыктатар заявіў, што ўкраінцы маюць роўныя з беларусамі правы, забяспечаныя жыллём і не парушаюць грамадскага парадку. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💼 Якія вакансіі з заробкамі ад 10 тысяч рублёў ёсць у Беларусі?
«Белсат» паглядзеў, якія патрабаванні выстаўляюць працадаўцы да кандыдатаў на самыя высокааплатныя вакансіі ў Агульнарэспубліканскім банку вакансіяў.
🔗 Каму і за што прапануюць такія грошы — чытайце ў артыкуле
belsat.eu/96276307/vakansii-ad-br10-000
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/usmfovjp -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥔 У Беларусі гандлёвым сеткам выдзелілі льготныя крэдыты на закуп гародніны і садавіны
Дзевяць беларускіх гандлёвых сетак атрымаюць 24,6 млн рублёў льготных крэдытаў.
Найбольшую суму — 14,47 млн рублёў — выдзеляць «Еўрагандлю», які кіруе сеткай «Еўраопт». Крэдыты выдаюць пад 3 % гадавых, а страты банкаў дзяржава кампенсуе з бюджэту.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
belsat.eu/96275609/gandlyovym-setkam-vydzelili-lgotnyya-k…
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/fucrxlwn -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ «Рэальная Беларусь»: 19-гадовы вайсковец загінуў падчас тэрміновай службы
Мікіта Гусеў загінуў 23 кастрычніка на палігоне каля Зябраўкі ў Гомельскай вобласці — паведамляе тэлеграм-канал «Рэальная Беларусь» са спасылкай на уласаныя крыніцы.
Падчас рамонту бронемашыны яна раптоўна пачала рухацца і прыціснула салдата да дрэва. Медыкі не змаглі яго выратаваць.
Гусеў служыў у 103-й паветрана-дэсантнай брыгадзе ў Віцебску. Яго пахавалі 25 кастрычніка.
Мінабароны Беларусі пра здарэнне публічна не паведамляла. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦🏼 Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне скончыцца ў бліжэйшыя месяцы
Пры гэтым ён прыпісвае Беларусі значныя намаганні дзеля спынення вайны:
«У 2022 годзе гэтае супрацьстаянне магло скончыцца цягам некалькіх тыдняў. Беларусь прыклала да гэтага нямала намаганняў»,
— перадаюць словы дыктатара дзяржаўныя медыя.
Аднак ён не ўдакладняе, у чым менавіта заключаліся гэтыя намаганні. Затое вінаватымі ў тым, што мір не быў дасягнуты, называе «сяброў» Украіны, якія падтрымалі яе зброяй.
Такім чынам, пад «мірам» Лукашэнка, відаць, мае на ўвазе капітуляцыю Украіны перад Расеяй у першыя дні вайны, калі расейскі войскі заходзілі з тэрыторыі Беларусі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😱 У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі
У гаражы сям'і пенсіянеркі знайшлі металічныя і пластыкавую ёмістасці з чалавечымі парэшткамі. Іх выявілі падчас пошукаў жанчыны, пра знікненне якой у міліцыю паведаміла дачка.
Паводле тэлеграм-канала «Витебск, я гуляю!», сама дачка магла расчляніць маці і захоўваць яе парэшткі ў саляным растворы. Мяркуецца, што жанчына загінула некалькі гадоў таму, а дачка ўвесь гэты час атрымлівала за яе пенсію.
Следчы камітэт пакуль не пацвердзіў гэтыя звесткі. Прызначаная экспертыза, якая павінна ўстанавіць асобу загінулай і прычыну смерці. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😢 У Беларусі зніклі яшчэ дзве вёскі
У Пухавіцкім раёне вырашылі скасаваць дзве вёскі – Сіротку і Наваполле. У 2026 годзе ў Беларусі прынялі рашэнні аб скасаванні як мінімум 21 сельскага населенага пункта.
📌 Больш падрабязна пра дынаміку знікнення вёсак у Беларусі — чытайце тут
belsat.eu/96275689/znikli-yashche-dzve-vyoski
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/miudmxms -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥅 Хакеісты менскага «Дынама» наведалі ў больніцы заўзятарку, якой шайба трапіла ў галаву
Падчас матчу менскага і маскоўскага «Дынама» на «Менск-Арэне» шайба трапіла ў галаву заўзятарцы, якая сядзела ў першым шэрагу: галава жанчыны моцна крывавіла, яна страціла прытомнасць, але ачуняла пасля таго, як ёй далі панюхаць нашатырны спірт. Затым была шпіталізаваная.
Гульцы Сяргей Кузняцоў і Данііл Сацішвілі перадалі жанчыне падарункі ад клуба і пазычылі хутчэй адужаць.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Чаму спецпасланнік Трампа Коўл не вярнуўся ў Беларусь у сярэдзіне кастрычніка, як абяцаў?
Што тармозіць перамовы Беларусі і ЗША, і ці варта чакаць новага этапу перамоваў і вызвалення палітвязняў — тлумачаць палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/dxzaecsy -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔥 Удар па адным з найбуйнейшых НПЗ Расеі
Паведамляецца, што Сілы абароны Украіны атакавалі «Славнефть-ЯНОС» у Яраслаўлі – адзін з пяці найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расеі.
Прадпрыемства перапрацоўвае каля 15 млн тон нафты за год і вырабляе бензін, дызель, авіяцыйны газ і іншыя нафтапрадукты, забяспечваючы ў тым ліку Маскоўскі рэгіён і расейскі ВПК.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖Жыхары Гомеля паведамляюць пра гук, падобны да палёту «Шахеда»
Пра гэта пішуць людзі з раёну гандлёвага дому «Рэчыцкі» і Давыдаўскага рынку.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Роля Эдуарда Пальчыса ў пратэстах 2020 года
🔻У Беларусі рэкордна нізкае беспрацоўе. Заробкі працягваюць расці. Ці доўга так будзе?
🔻Што адбываецца на Сусветным форуме за дэмакратыю ў Страсбуры
Далучайцеся да нашага эфіру: www.youtube.com/live/irW4G30IT0I -
Belsat TV
@Belsat_TV
✝️ Упершыню з 1990-х каталікам па ўсёй Беларусі не дазволілі памаліцца на месцах савецкіх рэпрэсіяў
2 лістапада ўлады забаранілі вернікам правесці традыцыйнае набажэнства ў Гомлі ля месца масавых пахаванняў ахвяраў НКВД.
Гомель заставаўся апошнім горадам, дзе захоўвалася такая традыцыя. У Курапатах падобныя малітвы забаранілі яшчэ ў 2023 годзе. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💔 Курапаты – месца, дзе гісторыя Менску захоўвае адну з самых трагічных старонак ХХ стагоддзя
Паслухайце, як у 1937–1941 гадах тут адбываліся масавыя расстрэлы мірных жыхароў, зарганізаваныя НКВД.
❓ Кім былі людзі, пахаваныя ў Курапатах? Як адбываліся расстрэлы? Чаму гэтае месца так доўга заставалася ў ценю і што мы ведаем пра яго гісторыю сёння?
Больш падрабязна разбіраемся ў праграме «Каса на камень».
🎥 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «Belsat History» -
Belsat TV
@Belsat_TV
✈️ Новы рэкорд па колькасці залётаў беспілотнікаў у Беларусь зафіксаваны ў кастрычніку
Паводле падлікаў «Флагштока», у кастрычніку расейскія беспілотнікі парушылі паветраную прастору Беларусі як мінімум 24 разы.
Гэта новы рэкорд за 2026 год. Папярэдні зафіксавалі ў верасні — 21 залёт. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Расея афіцыйна выйшла з Еўрапейскай канвенцыі супраць катаванняў
Закон аб дэнансацыі Канвенцыі Пуцін падпісаў 29 верасня 2025 года, а 30 кастрычніка Масква афіцыйна паведаміла Савету Еўропы пра сваё рашэнне.
Канвенцыя дазваляла Еўрапейскаму камітэту па прадухіленні катаванняў праводзіць незалежныя інспекцыі турмаў і іншых месцаў зняволення. Цяпер гэты механізм больш не будзе дзейнічаць на тэрыторыі Расеі.
Расея далучылася да дакумента ў 1998 годзе. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Вясна»: па «справе Гаюна» пацверджана 240 асуджаных
Рэальная колькасць фігурантаў значна большая, затрыманні працягваюцца па ўсёй Беларусі – кажуць праваабаронцы.
Усяго з пачатку года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі каля 550 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму».
Большасць атрымлівае «хатнюю хімію», але ёсць і выпадкі пазбаўлення волі.
«Справа Гаюна» — пераслед беларусаў, якіх улады абвінавачваюць у перадачы інфармацыі пра перамяшчэнне расейскіх войскаў і вайсковай тэхнікі ў Беларусі праз маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 BELPOL: МЗКЦ бярэ ўдзел у выкананні расейскіх дзяржаўных абаронных замоваў
Паводле дакументаў, атрыманых аб'яднаннем былых беларускіх сілавікоў, МЗКЦ бярэ ўдзел у 15 дзяржаўных абаронных замовах Расеі. Завод пастаўляе шасі для вайсковай тэхнікі, у тым ліку на базе якіх размяшчаюць ракетныя комплексы «Іскандэр».
Рухавікі для гэтай тэхнікі пастаўляе расейскі Тутаеўскі маторны завод. BELPOL сцвярджае, што такім чынам беларускі вытворца ўбудаваны ў сістэму забеспячэння расейскага войска. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱У Польшчы хочуць спрасціць выдачу «замяняльніка пашпарта» беларусам
Пра гэта заявілі на Польска-беларускім форуме грамадзянскай супольнасці ў Варшаве 29 кастрычніка. Удзельнікі таксама прапанавалі прыцягнуць камерцыйныя структуры для апрацоўкі дакументаў — паводле прыкладу візавых цэнтраў, якія працуюць у Беларусі.
Акрамя спрашчэння працэдуры, беларусы дамагаюцца павелічэння тэрміну дзеяння дакументаў і павышэння іх прававога статусу.
🔗 Больш падрабязна — чытайце па спасылцы
belsat.eu/96260805/spraszczennie-atrymannia-padarozhnaga-…
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/kfbtalim -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦🏼 Лукашэнка 9 гадоў будаваў камбінат, а цяпер шукае вінаватых у недаробках
Нежынскі горнаўзбагачальны камбінат, які планавалі запусціць яшчэ ў 2022 годзе, дагэтуль мае праблемы з будаўнічымі працамі. На нарадзе Лукашэнка запатрабаваў патлумачыць затрымкі і абурыўся, што на прадпрыемстве не ізаляваныя трубы і не нанесеная антыкаразійная абарона.
Праект, які першапачаткова ацэньвалі ў $2 млрд, затрымаўся праз санкцыі і праблемы з фінансаваннем. Цяпер яго дабудоўваюць за дзяржаўныя і крэдытныя грошы.
🔗 Падрабязнасці – па спасылцы
belsat.eu/96260312/skladanastsi-z-nezhynskim-guk
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/wqvjpcqw -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛓ З палітзняволеным журналістам Дзянісам Івашыным ужо 20 дзён няма сувязі
Ягоная жонка Вольга мяркуе, што мужа маглі зноў змясціць у штрафны ізалятар (ШІЗА). Сям’я не атрымлівае лістоў і не дачакалася запланаванага на 23 кастрычніка тэлефанавання.
Івашын адбывае 13 гадоў і 1 месяц зняволення. Раней у магілёўскай калоніі №15 яго, паводле сведчанняў былых вязняў, збівалі і неаднаразова каралі ШІЗА.
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇬🇧 Брытанія перахапіла расейскі разведвальны карабель і ваенныя судны ў Ла-Маншы
Брытанскі флот за 17 дзён перахапіў і адсочваў тры расейскія караблі каля сваіх берагоў: фрэгат «Неустрашимый» і дэсантны карабель «Александр Шабалин», якія суправаджалі грузавыя судны праз Ла-Манш, а таксама разведвальны карабель «Віктар Лявонаў», які сачыў за вучэннямі NATO каля Шатландыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍁 Лістапад абяцае быць багатым на культурніцкія падзеі! Фотавыставы, інтэрактыўныя прыгоды, літаратурныя сустрэчы і прэзентацыі кніг – сабралі для вас самае цікавае ў Беларусі і за яе межамі.
📸 Паглядзець на прыгажосць беларускіх народных строяў, трапіць у казачную прыгоду ў Дукорскім маёнтку, сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі і адкрыць для сябе новыя кнігі – варыянтаў дастаткова!
Асаблівая ўвага – Гданьску, дзе адбудуцца імпрэзы да ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця: з літаратурнымі дыскусіямі, кінапаказамі, выставамі і выступам Лявона Вольскага.
Захоўвайце афішу, каб не прапусціць цікавых падзеяў і пішыце ў каментарах, куды плануеце схадзіць, калі гэта, вядома, бяспечна для вас 💛This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛢Бензін і дызель зноў падаражэюць
З 4 лістапада кошты на паліва вырастуць у цане на адну капейку за літр:
Пасля падаражэння АІ-92 будзе каштаваць 2,63 рубля, АІ-95 – 2,73, АІ-98 – 2,95, а дызель – 2,73 рубля.
Апошні раз паліва даражэла 7 кастрычніка. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌐 Інтэрнэт у Беларусі абяцаюць зрабіць хутчэй
Затрыманы чарговы лукашэнкаўскі чыноўнік, як быў «асобай году».
У Бельгіі сарвалі магчымую атаку на беларускую грэка-каталіцкую царкву.
У Менску хуткая дапамога сутыкнулася з трамваем, а пад Менскам міліцыянты са стралянінай спынялі п’янага кіроўцу.
Таксама раскажам, хто стаў новым чэмпіёнам Формулы-1 і як беларусы адзначаюць Дзяды👇
📺 Пра гэта і не толькі – у кароткім выданні навінаў за 2 лістапада
www.youtube.com/watch?v=8LzACzQdzY4This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Я не веру ў рэвалюцыйныя замены ў Беларусі такога ж накалу, як у 2020 годзе. [...] Можа, гэта і наіўнасць, але гэта дакладна не дурасць»
Паводле палітыка, будучыя перамены хутчэй будуць эвалюцыйнымі, а апазіцыі варта засяродзіцца не на барацьбе за ўладу, а на дапамозе людзям і кампенсацыі шкоды ад рэжыму.
🔗 Што Бабарыка адказаў на пытанне «Белсату» пра тое, што рабіць, калі беларускія ўлады аслабяць рэпрэсіі – чытайце па спасылцы
belsat.eu/96258458/babaryka-revalucyjny-scenar
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/xjbpaagj -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️Жывы эфір «Наш дзень»
Абмяркоўваем важнейшыя падзеі дня з нашымі журналістамі ды гасцямі студыі.
Сёння гаворым пра зварот Лукашэнкі да ЗША, візіт талібаў у нашую краіну, вынікі перамір’я ў Алэшках, здарэнне каля беларускай святыні ў Бельгіі: youtube.com/live/MNrf0nGjzgM -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛪️ У Беларусі ліквідуюць Евангелічна-лютэранскую царкву, зарэгістраваную ў Бабруйску
Сёлета гэта ўжо другое ліквідаванае рэспубліканскае аб’яднанне лютэранаў. Акрамя таго, пад ліквідацыю трапілі дзве мясцовыя супольнасці – у Магілёве і Клічаве. Гэта адбываецца на фоне абавязковай перарэгістрацыі рэлігійных арганізацыяў, якую праваабаронцы называюць рэпрэсіўнай.
🔗 Падрабязнасці – чытайце тут
belsat.eu/96259105/likvidujuc-abjadnannie-luteranau
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/jdmzhsvn -
Belsat TV
@Belsat_TV
◾️Пахавалі беларускага добраахвотніка Віталя «Вітушку» Трыгубава
На пахаванні 30 кастрычніка прысутнічалі ягоныя родныя і пабрацімы. З меркаванняў бяспекі колькасць удзельнікаў цырымоніі давялося абмежаваць.
Віталь пахаваны на Нацыянальных вайсковых могілках Украіны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🖼 «Мы мусім захаваць памяць пра тых людзей, якія загінулі як героі, і пры дапамозе мастацтва спрабаваць спыніць крыважэрных вар’ятаў»
У Варшаве адкрылася выстава «Беларусы з Украінай у сэрцы» – 21 праца мастакоў, створаная пасля пленэру каля лініі фронту ў 2015 годзе. Сярод экспанатаў – дзве карціны закатаванага ў турме Алеся Пушкіна.
🔗 Як мастацтва захоўвае памяць пра вайну і беларускіх добраахвотнікаў — чытайце больш у рэпартажы
belsat.eu/96246049/spynits-kryvazhernyh-varyatau-u-varsha…
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/mkyocgap -
Belsat TV
@Belsat_TV
😥Беларуска распавяла, што пасля падзення з вышыні на працы яе брату не выклікалі хуткую дапамогу. Ён памёр
Мужчына ўпаў з вышыні на прадпрыемстве ТАА «Карыё» 21 жніўня 2026 года. Замест таго, каб выклікаць хуткую, ейнага брата вывезлі на аўтавакзал і пакінулі там. Прыкладна праз 18 гадзінаў яна разам з мужам прыехала з Менску, але выратаваць брата ўжо не ўдалося.
Калі б хуткую дапамогу выклікалі адразу, у Мядзелі была магчымасць зрабіць камп'ютарную тамаграфію. Аднак пацярпелага павезлі ў Паставы, дзе ён упаў у кому. Праз адсутнасці КТ аперацыю праводзілі без адпаведнай дыягностыкі. Мужчына памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.
Цяпер ягоная сястра шукае сведкаў і адваката, і намагаецца каб яе і іхную маці прызналі пацярпелымі, але Следчы Камітэт дае адпіскі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Эдуард Пальчыс назваў сябе галоўным каардынатарам маршаў 2020 году
Ён заявіў, што быў каардынатарам пратэставага чата «ХАТА», у які ўваходзілі многія ўплывовыя беларускія блогеры:
«План сабрацца 9 жніўня на Стэле, планы першых васьмі маршаў, „План Перамогі“ і практычна кожны вялікі тэкст, які вы чыталі ў NEXTA, „Беларусь головного мозга“, МКБ і іншых медыя, — усё гэта было напісана мной або ў асноўным зыходзіла ад мяне. Як і шмат-шмат чаго іншага».
Пальчыс сказаў, што маршы 2020 года арганізоўваліся і каардынаваліся непасрэдна ў Менску, без удзелу замежных спецслужбаў, насуперак сцвярджэнням беларускай прапаганды.
Сваё маўчанне пасля вызвалення ён патлумачыў тым, што ў Беларусі заставаўся апошні ўдзельнік іх групы – былы следчы і IT-спецыяліст Яўген Юшкевіч, якога вывезлі з краіны толькі 16 верасня. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦🏼 Прапаганда пахвалілася выратаваннем ката з Алэшак, але ў яго знайшліся сапраўдныя гаспадары
Дзяржаўныя медыя распавялі гісторыю пра рудую котку, якая нібыта знайшла новы дом у Беларусі. Ёй далі імя Міра, а забрала яе супрацоўніца газеты «Гомельская праўда».
Аднак пасля публікацыі ў Threads адгукнуліся сваякі гаспадыні жывёлы. Паводле жанчыны, котку насамрэч завуць Ева, і яна жыла ў Алешках з бабуляй, якая загінула. Сусед жанчыны пагадзіўся вывезці жывёлу, а сям'я чакала, што з ёй звяжуцца ў Гомелі для перадачы коткі гаспадыні:
Яна — член нашай сям’і, і для нас вельмі важна знайсці яе, пераканацца, што з ёй усё добра, і вярнуць дадому. На пераносцы добра бачна яе імя і нумар тэлефона.
– піша аўтарка допісу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥Заснавальнік медцэнтру «Новы зрок» заявіў, што таемна наведаў Беларусь і застаўся незаўважаным для КДБ
Алег Каўрыгін сцвярджае, што нядаўна таемна пабываў у Менску «не парушаючы законы аніводнай краіны». Пра гэта ён расказаў у інтэрв’ю праекту «ТОК».
Паводле бізнесоўца, ён трапіў у Беларусь праз Кітай, Арменію і Расею, выкарыстаўшы адмысловы дакумент, які не правяраюць на мяжы. У Менску бізнесовец правёў некалькі дзён, карыстаўся чужым адзеннем і роварам, а тэлефоны захоўваў у адмысловых экранаваных чахлах.
Ён таксама заявіў, што зрабіў сэлфі каля будынку КДБ.
Пры гэтым Каўрыгін не раскрыў сапраўдную мэту паездкі.
У Беларусі Каўрыгіна завочна асудзілі на 12 гадоў зняволення. У сакавіку 2026 года Інтэрпол выключыў яго са сваёй базы вышуку, прызнаўшы справу палітычнай. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😡 Расея выкарыстоўвае замірэнне ў Алэшках для ўмацавання пазіцыяў
Генштаб УСУ заявіў, што войскі РФ скарысталіся рэжымам спынення агню ў раёне Алэшак на Херсоншчыне для ратацыі падраздзяленняў, умацавання пазіцый і папаўнення боепрыпасаў.
Паводле ўкраінскага боку, таксама расейцы пашырылі сродкі супрацьдзеяння дронам на дарогах і наладзілі дадатковую лагістыку. Украінскія сілы, паводле Генштабу, выконвалі дамоўленасці і захоўвалі рэжым цішыні.
Замірэнне для правядзення гуманітарнай аперацыі дзейнічала з 27 кастрычніка да 1 лістапада. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔥 Ужо ў пяты раз: ЗСУ атакавалі нафтатранспартны вузел «Самара»
Украінскі бок паведамляе пра чарговы ўдар па ЛВДС «Самара» у Самарскай вобласці – адным з найбуйнейшых нафтатранспартных вузлоў Еўропы. Аб'ект мае 71 рэзервуар агульнай ёмістасцю больш за 1,6 млн кубаметраў.
Таксама выбухі прагучалі ў акупаваных Данецку, Луганску і ў раёне Мелітопаля. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎵 Трохі беларускага музычнага рэлаксу вам на добры сон
Дуэт «mnogolun + Applepicker» выканаў у студыі нашай «Калыханкі для дарослых» свой трэк пад назваю «Ci ŭ bok?»
Ацэньваем 🤌This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔍 «Наша Ніва»: некалькі дзён таму быў затрыманы дэпутат Віцебскага аблсавету
Папярэдне, Дзмітрыю Калягу выставілі абвінавачванні ў карупцыі. Мужчыну 50 гадоў, а ў 2018-м ён прызнаваўся «Чалавекам года Віцебшчыны».
✅ Што яшчэ вядома пра чыноўніка?: belsat.eu/96249218/asobu-hoda-vitsyebshchyny-zatrymali-za…
🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/oqkgzrwe -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️У бельгійскім Антвэрпэне невядомы сарваў набажэнства ў беларускай уніяцкай царкве
Пра скасаванне традыцыйнага нядзельнага набажэнства ў храме Найсвяцейшага Сэрца Ісуса паведаміў святар Іван Майсейчык.
Як піша выданне VRT, каля ўваходу ў царкву хтосьці пакінуў каністру з бензінам, да якой была прымацаваная піратэхніка. У сувязі з інцыдэнтам паліцыя затрымала аднаго чалавека, цяпер правяраецца ягоная датычнасць да сітуацыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
🔸Ці не стане незалежнасць Беларусі цаной міру ва Украіне? Абмяркуем з Аляксандрам Марозавым
🔸Пра новыя прызнанні Соф'і Сапегі і пра тое, якой мусіць быць апазіцыя сёння – штабам барацьбы за змену ўлады ці цэнтрам падтрымкі і прадстаўніцтва беларусаў, пагаворым з Іванам Краўцовым
🔸Ад расстраляных паэтаў да сённяшніх палітвязняў. Як захаваць беларускую культуру і яе спадчыну, калі яе стваральнікаў зноў кідаюць за краты? Абмяркуем з Алесем Чумаковым
Далучайцеся да нашага эфіру: www.youtube.com/live/tUAu-9C1-Ug -
Belsat TV
@Belsat_TV
Гэты амерыканец – фанат лукашэнкаўскай «моцнай рукі». Хто ён – новы кумір прапаганды?
У Менск Кліфард Кіракаф прыехаў на запрашэнне Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, якую ўзначальвае Алег Гайдукевіч.
За некалькі дзён заакіянскі госць сустрэўся з дэпутатамі, наведаў Гомельскі хімічны завод і даў інтэрв'ю дзяржаўным медыям. Ён гаварыў пра гандаль, угнаенні, стасункі з Вашынгтонам і лёс сусветнай палітыкі. Апошні, на думку амерыканца, цалкам мог бы вырашацца пры ўдзеле Лукашэнкі, якога Захад, маўляў, незаслужана ігнаруе.
✅ Больш пра новы «масток» рэжыму Лукашэнкі з ЗША расказваем тут: belsat.eu/96150207/klifard-kirakaf
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі чытаеце нас з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/nqodifwl -
Belsat TV
@Belsat_TV
📷 Фотафакт: беларускія «Дзяды» на «Вайсковых Павонзках» у Варшаве
Беларусы, што сабраліся на акцыю, усклалі кветкі і знічы на месцы пахавання Эдуарда Лобава, Сяргея Пясецкага і сімвалічную магілу Станіслава Булак-Балаховіча. Таксама ўшанавалі памяць Аляксандра Мілінкевіча, які пайшоў з жыцця 11 жніўня гэтага года.
Сярод іншых, на мерапрыемстве прысутнічаў Зянон Пазняк. Арганізаваў акцыю рух «Вольная Беларусь». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚑 Хуткая дапамога «падбіла» трамвай у сталічнай Серабранцы. Той развярнула амаль на 90 градусаў
Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліцаў Ракасоўскага і Пляханава. Двух медычных супрацоўнікаў і кіроўцу трамвая даставілі ў больніцу для абследавання.
ДАІ не спяшаецца называць вінаватага ў ДТЗ. А вы як думаеце? 🧐 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏔 60 кг на спіне, бочка піва ў грузе і ніякіх перакусаў па дарозе
Гэта традыцыйнае спаборніцтва горных насільшчыкаў (носічаў) Sherpa Rally у Татрах.
Удзельнікі цягнуць у горныя прытулкі груз вагою 60 кг, і абавязковая частка гэтай ношы – бочка піва🍯This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎃 Ідэолагі змагаюцца з Гэлаўінам, але жыццё ў РБ можа быць куды страшнейшым, чым гэтае «свята нячысцікаў»
Дзмітрый Семчанка ў сваёй праграме «Дэкодар» сабраў 10 навінаў тыдня, ад якіх кроў у жылах стыне нашмат хутчэй, чым ад гарбузоў са свечкамі ды цацачных шкілетаў.
👀 Глядзіце свежае выданне проста цяпер на канале «БЕЛСАТ NEWS»: www.youtube.com/watch?v=rSLN9nnHoB8 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤢 Наведвальнікі менскай цукерні сустрэліся з прусаком
Паведамляецца, што кадры знятыя ва ўстанове «Ц'еры» на тэрыторыі ГЦ Dana Mall. Гэтых «гасцей» бачылі там і раней.
💁🏻♂️ Ну што тут сказаць: «Стоп таракан!»
📹 Відэа: Минск. Главное! -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 На Гэлаўін мадэль Хайдзі Клум зноў здзівіла публіку
На сваю штогадовую вечарыну яна прыехала ў вобразе... проста паглядзіце 🙈This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Ніколі ў жыцці такога не рабіў!». Першыя госці далучаюцца да працы на хутары «Мроя»
Беларусы і палякі з імпэтам бяруцца за працу!
Якія падарункі прывезлі першыя госці Наталлі і Сяргею, як працавалі ды пра што беларусы размаўляюць за вячэраю, глядзіце ў новым выданні дакументальнага серыялу «Талака. Будуем мрою» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
🎬 youtu.be/BZjr18bvaooThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Часам хочацца залезці пад коўдру і тыдзень адтуль не вылазіць. Але даводзіцца браць сябе ў рукі»
301 дзень у СІЗА стаў для валанцёркі фонду «Краіна для жыцця» Таццяны Астроўскай суворым выпрабаваннем, аднак цяжкасці ў ейным жыцці не скончыліся і пасля пераезду ў Варшаву.
Падзеі 5-гадовай даўніны дагэтуль балюча б'юць па жыцці жанчыны ды яе сям'і. Нягледзячы на ўсе ўдары лёсу, Таццяна трымаецца і дае прыклад трываласці для іншых.
✅ Чытайце пра ейную гісторыю на нашым сайце: belsat.eu/96235466/tacciana-astrouskaja
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/jirtoswm -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏆 Дакументальны фільм пра рэпрэсіі ў Беларусі ўганараваны на вядомым фестывалі DOK Leipzig
Стужка Андрэй Куцілы «Лісты» атрымала «Залатога голуба» – галоўную ўзнагароду імпрэзы. Таксама фільму прысудзілі адмысловую прэмію MDR Documentary Award.
Журы ў сваім рашэнні падкрэсліла, што праз перажыванні беларусаў – тых, хто выказваецца, малюе ці змагаецца іншым чынам – стужка ператварае сведчанні людзей у магутны акт супраціву.
✍️ Раней «Лісты» паспяхова дэбютавалі на 81-м Венецыянскім кінафестывалі, а таксама трапілі ў шорт-ліст прэстыжнай Еўрапейскай кінапрэміі (European Film Awards 2027), дзе прэтэндуюць на званне найлепшага дакументальнага фільма года. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕯 На могілках Варшавы і Вільні пахавана нямала беларускіх дзеячаў палітыкі, навукі і мастацтва. Расказваем, да каго «пайсці ў госці» на Дзяды
На жаль, многія эмігранты цяпер не маюць магчымасці вярнуцца на радзіму і наведаць магілы продкаў. Зрэшты, на Павонзках у польскай сталіцы і на Росах у літоўскай знайшлі вечны спакой дзясяткі нашых выбітных землякоў.
У якасці своеасаблівай «тэрапіі» і аддаючы даніну традыцыям можна наведаць месцы іхнага пахавання.
✅ Расказваем болей па тэме вось тут: belsat.eu/96234950/dziady-vilnia-warszawa
🔗 А калі вы ў Беларусі, чытайце праз гэты лінк: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/jllnsvvs -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 67-гадовы кіроўца заснуў за стырном на трасе М1 – вынік на відэа
Здарэнне адбылося ў суботу раніцаю ў Талачынскім раёне Віцебшчыны. Мужчына, што кіраваў аўтамабілем Hyundai, атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎃 Учорашняга менскага вайбу ў стужку
Паглядзіце, што адбывалася ў Беларусі ў ноч ГэлаўінуThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️«Кіберпартызаны » і групоўка «Silent Crew» знайшлі ключ да базаў дадзеных расейскага «Росстата»
Заўляецца, што ў выніку атакі атрыманы доступ да значнай часткі IT-інфраструктуры ведамства – як у цэнтральным апараце, так і ў рэгіянальных падраздзяленнях.
Сумарна атрымалася выкачаць 23 тэрабайты інфармацыі. У тым ліку гэта звесткі, што тычацца стратаў расейскай арміі на вайне ва Украіне. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☕️ Ранішняе шоу на «Белсаце»
Ці можа Ціханоўская вярнуцца ў Беларусь, а Венесуэла стаць прыкладам для беларусаў?
Абмяркуем самыя гарачыя палітычныя тэмы разам з палітычным аналітыкам Яўгенам Красуліным. А яшчэ пагаворым пра небяспеку вэйпаў для падлеткаў з псіхіятрам-нарколагам Уладзімірам Пікірэнем
youtu.be/QT4O2DZ9GAY -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Атакаваны адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расеі
Кстоўскі нафтаперапрацоўчы завод вырабляе паліва і змазачныя матэрыялы. Магутнасць прадпрыемства складае прыкладна 17 мільёнаў тон нафты ў год.
Гэта чацвёрты па велічыні нафтаперапрацоўчы завод у РФ паводле аб'ёму перапрацоўкі і адзін з ключавых вытворцаў бензіну і дызельнага паліва для расейскай арміі.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎧PAN SAVYAN выпусціў новую песню і кліп – але старому фірмоваму стылю не здраджвае
Беларускі спявак, які скарае польскую аўдыторыю сваімі «наўмысна крынжовымі» творамі, прэзентаваў кампазіцыю «Zimno nie będzie» («Халодна не будзе»).
😏 У каментарах ужо пытаюць, ці чакаць яго зноў у польскім адборы да «Еўрабачання»: www.youtube.com/watch?v=A_EQf-PQcCo -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Ці шкадуе Каверын пра тое самае пытанне да Ціханоўскай?
Гасцямі новага выдання «Калыханкі для дарослых» з Дзянісам Дудзінскім сталі вядучыя «Обычного утра» Канстанцін Каверын і Марына Ментусава
🔻...а яшчэ – феміністкі Наста Базар ды Дар'я Чурко ☝️
🚀 Залятайце на канал «БЕЛСАТ LIFE» проста цяпер, каб зацаніць найсвяжэйшы выпуск «Калыханкі»: www.youtube.com/watch?v=b2B1-B2RQjE -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 Галоўныя падзеі дня ў вечаровых навінах на Белсаце
У сённяшнім выданні:
🔻«Белавія» зноў зможа наўпрост супрацоўнічаць Boeing
🔻Што адбываецца вакол Канстытуцыйнага трыбуналу ў Польшчы?
🔻Чаму G20 стаў халодным душам для Масквы?
Таксама абмяркуем змены ў Беларусі ад 1 лістапада, гуманітарную аперацыю ў акупаваных Расеяй Алэшках, датычнасць «Беларуськалію» да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей: www.youtube.com/live/kCz47oXAl0c -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 На «Варшаўскім мосце» хтосьці кінуў ката. Гаспадар знік, на польскім баку прыняць жывёлу не могуць
Пераноску з катом паставілі проста на нейтральнай паласе. Дакументаў у ёй няма, таму польскія памежнікі не маюць магчымасці прапусціць яго на тэрыторыю сваёй краіны з якім-небудзь іншым пасажырам.
Цяпер неабыякавыя людзі спрабуюць вярнуць коціка на беларускі бок, аднак пра «хэпі-энд» у гэтай справе нічога яшчэ не вядома. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💔 Яны чакалі гэтага больш за чатыры гады...
Паглядзіце, як сустракалі ва Украіне эвакуяваных жыхароў Алешак, якія былі пад акупацыяй з першых дзён поўнамаштабнай вайны.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫠 Супрацоўнікі офісу ў Кэйптаўне прыпынілі працу дзеля прагляду крыкетнага матчу, але іх «спаліла» камера тэлетрансляцыі
Два мужчыны разняволена назіралі за матчам зборнай Паўднёвай Афрыкі супраць каманды Аўстраліі проста праз панарамную офісную шыбу. Як раптам рэжысёр трансляцыі вырашыў зладзіць для іх «хвіліну славы».
«Рабацягі», здаецца, такой папулярнасці зусім на хацелі. Давялося тэрмінова рабіць выгляд, што праца ў офісе «кіпіць» 👨🏻💻
💁🏻♂️ Як то кажуць, 0% асуджэння. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📺 Эксперты даследавалі, які вобраз Польшчы стварае для сваіх спажыўцоў дзяржаўная прапаганда РБ
«Пужалкі» пра «імперскія амбіцыі» і жаданне «вярнуць тэрыторыі» перамяжоўваюцца з насмешкамі, пабудаванымі вакол таго, што «Польшча – васал ЗША» ды нібыта не мае ніякай самастойнасці.
Гэта толькі адна са шматлікіх супярэчнасцей у антыпольскай прапагандзе рэжыму Лукашэнкі, але мэты стварыць нейкую лагічную карцінку Азаронак і кампанія перад сабою, падобна, і не ставяць.
✅ Чытайце наш аналітычны матэрыял па спасылцы: belsat.eu/96223877/prapahanda-suprac-polszczy
🔗 Калі вы ў Беларусі, тэкст даступны тут: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/pcuwbzgu -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «У нас очень много любви. И государство, в том числе президент, очень много делает для этого»
🕷Павук паспрачаўся з прадстаўніцай лукашэнкаўскага ідэалагічнага сектару пра сямейныя каштоўнасці і дэмаграфічны крызіс у Беларусі.
Высветлілася (хаця, у прынцыпе, і раней было вядома), што прытрымлівацца сямейных каштоўнасцей у нашай краіне мусяць толькі звычайныя грамадзяне. На Лукашэнку, напрыклад, гэтае патрабаванне не распаўсюджваецца 💁🏻♂️
👀 Свежы выпуск «Шухер шоу» ужо чакае вашых праглядаў на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»: www.youtube.com/watch?v=avyw6ZfqIT8 -
Belsat TV
@Belsat_TV
📍Эвакуяваныя самалётам у Гомель жыхары Алешак ужо перасяклі ўкраінскую мяжу
Пра гэта паведаміў у сваім Telegram-канале Уладзімір Зяленскі.
Ён падзякаваў за пасярэдніцтва амерыканскаму боку і паабяцаў, што ўсім людзям будзе нададзеная неабходная дапамога.
У Чарнігаўскую вобласць жыхары Алешак выехалі праз пункт пропуску «Новая Гута». Там іх чакалі аўтобусы і аўтамабілі хуткай дапамогі, што прыехалі з украінскага боку мяжы.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Міністэрства гандлю ЗША дазволіла карпарацыі Boeing супрацоўнічаць з Belavia
Пра гэта паведаміў гендырэктар нацыянальнай беларускай авіякампаніі Ігар Чаргінец, якога цытуюць дзяржаўныя медыі.
Чарнігец падкрэсліў, што цяпер Belavia можа наўпрост атрымліваць запчасткі і праграмнае забеспячэнне для сваіх самалётаў Boeing. Больш за тое, дазвол амерыканскага ведамства адкрывае шлях да магчымасці наўпрост закупляць лайнеры ў згаданай кампаніі.
Нагадаем: амерыканскія санкцыі былі знятыя з Belavia летась, у выніку перамоваў Лукашэнкі з прадстаўнікамі Доналда Трампа. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✍️ Кіраўнік Беларускага Чырвонага крыжа сёння быў у Гомлі побач з эвакуяванымі з Алешак жыхарамі. Тры гады таму ён ездзіў у акупаваны Марыупаль
Журналісты выдання @flagshtok звярнулі ўвагу на тое, што Дзмітрый Шаўцоў пастараўся быць максімальна непрыкметным – ён апрануў шэрае паліто, чорную старамодную кепку ды цёмныя акуляры (хоць надвор'е далёка не сонечнае).
Раней, у часы сваіх візітаў на акупаваны Данбас, Шаўцоў не саромеўся насіць форму колеру хакі з Z-нашыўкамі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📚 Максім Знак напісаў працяг «Зэкамерону». Наш журналіст распытаў, што там цікавага
Кніга «Каланісты» – гэта зборнік аповедаў з віцебскай зоны. Усяго пад вокладкаю чытач знойдзе 72 гісторыі.
Чаму акурат столькі? Пра гэта і пра іншыя нюансы свежага выдання Максім Знак расказвае ў размове з «Белсатам».
✅ Чытайце інтэрв'ю на нашай старонцы: belsat.eu/96174645/znak-pra-novuyu-knigu-kalanisty
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/wsogsrfd -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸Палітзняволенага журналіста Ігара Ільяша ўзгадалі ў Вашынгтоне ў часе акцыі Roll Call for Freedom
Ля Мемарыялу Лінкальна, дзе рэгулярна ладзяцца праваабарончыя акцыі, зачыталі імёны зняволеных, якія знаходзяцца ў турмах па ўсім свеце за свае перакананні.
Сярод іншых, назвалі і імя Ігара Ільяша, якога трымаюць за кратамі ўжо больш за два гады. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 У чаты беларускай дыяспары ў Польшчы ды Літве закідваюць вельмі сумнеўныя прапановы «падпрацоўкі». Падобна, за імі стаяць спецслужбы РФ або РБ
На сітуацыю звярнула ўвагу @nashaniva. Зацікаўленым прапануюць перайсці ў адмысловы Telegram-бот, дзе спачатку даюць «тэставае заданне»: расклейваць улёткі па горадзе. Кожную трэба сфатаграфаваць, каб давесці «куратару», што «праца» выкананая. Тарыф: 1 еўра за 1 улётку.
Здавалася б, нічога крымінальнага. Аднак уся сутнасць у змесце гэтых улётак. Калі гаворка ідзе пра польскія гарады, то людзям, якія павяліся на «лёгкія грошы», даецца заданне клеіць інструкцыю «як паводзіць сябе ў выпадку акупацыі». Мясцовых жыхароў заклікаюць «не правакаваць» акупантаў, не здымаць вайсковую тэхніку акупанта, не перашкаджаць яе руху і гэтак далей. Калі ў часе распаўсюджвання такіх «інструкцый» у мінакоў узнікнуць пытанні, «куратары» раяць адказваць, што ідзе падрыхтоўка да здымак фільму або праводзіцца сацыяльны эксперымент.
Тых «выдатнікаў», якія далі рады з «тэставым заданнем», пераводзяць «на павышэнне»: даручаюць фатаграфаваць стратэгічныя аб'екты і выконваць «іншую працу», за якую могуць плаціць ужо ад 150 да 1400 еўраў.
❗️Будзьце пільнымі, не пераходзьце па сумнеўных спасылках у Telegram ды не запускайце сумнеўныя боты -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Падлетак, што зладзіў смяротную аварыю ў Лельчыцкім раёне, быў п'яны. Ягоныя пасажыры таксама
Як паведамляе Следчы камітэт, кампанія нецвярозых маладзёнаў пасля сумеснага адпачынку вырашыла «пакатацца па раёне». 17-гадовы хлопец без дазволу ўзяў ключы ад Audi старэйшага брата, і павёз сваіх сяброў насустрач прыгодам.
Прыгоды скончыліся трагічна а 3:30 ночы, калі падлетак не даў рады кіраванню: ён спрабаваў вярнуць аўтамабіль з сустрэчнай паласы ў сваю, але легкавік вынесла ў правы кювет, дзе ён ударыўся аб дрэва.
Кіроўца выжыў, ён цяпер шпіталізаваны. Пашанцавала і аднаму з пасажыраў – 15-гадоваму маладзёну. А вось трое іхных сяброў (дваім было па 17 і яшчэ аднаму 16 гадоў) загінулі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💛 Бабруйскаму буслу, што не паляцеў у вырай, далі прытулак
Відэа з разгубленай птушкай, што ходзіць па вуліцы райцэнтру, з'явілася ў сацсетках тыдзень таму. Цяпер жа бусел мае дах над галавою і ўжо аблюбаваў сабе ложак.
Ну не Егіпет канешне, але таксама норм 👌
📹 Відэа: Threads -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Самалёты з эвакуяванымі жыхарамі Алешак прызямліліся ў Гомлі
На кадрах, якія публікуе дзяржаўнае агенцтва БелТА, відаць, што разам з людзьмі эвакуявалі шмат хатніх гадаванцаў.
Далей з Гомля яны паедуць на падкантрольную Украіне тэрыторыю. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Польшчы адхілілі старшыню Канстытуцыйнага трыбунала, што прывяло да абвастрэння шматгадовага канфлікту
Будынак судовага органа ахоўвала паліцыя, на вуліцы сабраліся пратэстоўцы. Прэзідэнт Польшчы абвясціў, што разгарнуў самалёт, на якім накіроўваўся ў Сенегал, і вяртаецца назад у Варшаву.
Што менавіта адбылося?
Увечары 30 кастрычніка суддзя Анна Корвін-Пятроўская абвясціла, што часова бярэ на сябе кіраўніцтва Канстытуцыйным трыбуналам, а яго старшыню Багдана Свенчкоўскага і намесніка Бартломея Саханьскага адхіляе ад выканання абавязкаў на месяц.
Паводле яе, кіраўніцтва трыбуналу перашкаджала скліканню агульнага сходу суддзяў, не дапускала да працы новых чальцоў суда, а таксама фармавала склады для разгляду спраў з парушэннем закона. Свенчкоўскі і яго прыхільнікі адхіленне не прызналі.
На фоне гэтага каля будынку трыбуналу сабраліся пратэстоўцы. Суддзя Корвін-Пятроўская звярнулася ў паліцыю, папярэдзіўшы пра магчымыя пагрозы жыццю і здароўю супрацоўнікаў установы.
Дональд Туск назваў змены ў трэбунале – «аднаўленнем вяршэнства права». Ягоныя палітычныя супернікі называлі гэта «дзяржаўным пераваротам».
З чаго ўсё пачалося?
Палітычны канфлікт вакол Канстытуцыйнага трыбуналу пачаўся ў 2015-м, калі партыя «Права і справядлівасць» (PiS), якая прыйшла да ўлады, пачала змяняць склад суда.
Пасля прыходу да ўлады ўрада Дональда Туска ў 2023-м канфлікт атрымаў новы імпульс. Кіроўная кааліцыя лічыць, што трыбунал страціў незалежнасць праз палітызаваныя прызначэнні, і дамагаецца аднаўлення яго легітымнасці. Прадстаўнікі PiS, наадварот, абвінавачваюць урад у спробе падпарадкаваць сабе судовую ўладу.
Вясной 2026 года Сейм абраў новых суддзяў Канстытуцыйнага трыбуналу. Аднак прэзідэнт Наўроцкі адмовіўся прымаць прысягу ў часткі з іх. У выніку абраныя парламентам суддзі не маглі паўнавартасна прыступіць да працы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❌ Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў спыніў дзейнасць
Так пастанавілі Міністэрства культуры і Савет міністраў. Цэнтр існаваў 11 гадоў і за гэты час зладзіў шмат яскравых мерапрыемстваў.
Пра жыццё і смерць НЦСМ расказваем у нашым відэа ☝️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔺«Мы выйшлі на волю, але думалі, што мы можам зрабіць для тых, хто застаўся за кратамі?»
Праваабаронца Наста Лойка распавяла, як нарадзілася ідэя «Ліста 73-х», які выклікаў шырокую дыскусію.
Паглядзіце!
🎥 А цалкам размову можна паслухаць у нашай праграме «Карані праблемаў» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»: youtu.be/9-397bbvMR4This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚌 З Алешак вывозяць 750 мясцовых жыхароў, для гэтага задзейнічалі 25 аўтобусаў
Пра гэта напісала на сваёй старонцы ў X Мэланія Трамп, спасылаючыся на Упаўнаважаную па правах чалавека ў РФ Яну Лантратаву.
Аўтобусы будзе суправаджаць спецыяльны канвой, а таксама машыны хуткай дапамогі і 50 медыкаў.
👀 Украінскі амбудсмэн Дмытро Лубінец тым часам запісаў супольнае відэа з Янай Лантратавай з Алешак. Абодва пацвердзілі, што ўсё падрыхтавана для эвакуацыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Кіроўцы аўтобусаў у Беларусі змогуць правяраць квіткі пасажыраў самастойна – на канцавых прыпынках
📌 Мірных жыхароў эвакуююць з акупаваных Алешак. Хто і куды паедзе?
📌 Трамп хоча, каб Літва аднавіла транспарт беларускага калію. Што на гэта адкажа краіна-суседка?
▶️ Гэта і не толькі абмяркуем у вечаровай Студыі Белсату. Далучайцеся!
youtube.com/live/6ux5bktyQ1A -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «У паэзіі я б пачынаў з Таўбіна і Кляшторнага. У прозе – з Майсея Кульбака»
Памяць пра беларускіх літаратараў, забітых 89 гадоў таму, не падтрымліваецца ў Беларусі на дзяржаўным узроўні. Асабліва ў цяперашніх умовах, калі лукашэнкаўцы фактычна капіююць метады сталіністаў (хай сабе і ў рэжыме «лайт», без расстрэлаў).
У такой сітуацыі вялізную ролю ў захаванні памяці і творчасці «(не)расстраляных» граюць энтузіясты і даследчыкі-аматары, адным з якіх з'яўляецца Алесь Плотка. Прычым ён пагрузіўся ў вывучэнне не толькі беларускай, але і ўкраінскай «расстралянай літаратуры».
Пагутарылі з Алесем пра падабенствы і адрозненні беларускага і ўкраінскага літаратурных рухаў 100-гадовай даўніны, а таксама пра тое, як магла б выглядаць сучасная беларуская культура, калі б не тая фатальная ноч.
✅ Шукайце размову па спасылцы: belsat.eu/96197731/ales-plotka-pra-rasstralianyh-paetau
🔗 Націскайце сюды, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/tjncahwn -
Belsat TV
@Belsat_TV
💧 Такую ілюзію вы дакладна не бачылі
Выглядае магічна! -
Belsat TV
@Belsat_TV
На тэрыторыі полацкага прадпрыемства згарэў цяжкавік. Прычына – кароткае замыканне праводкі
МНС паведамляе, што пажар здарыўся на вуліцы Фабрыцыюса. Назву прадпрыемства не раскрываюць, аднак, падобна, гаворка ідзе пра «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў».
У момант загарання ў кабіне цяжкавіка нікога не было. Ратаўнікі аператыўна патушылі полымя. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 Літоўскія службы перахапілі метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Затрыманыя два мясцовыя жыхары
Паведамляецца, што памежнікі заўважылі метэазонд яшчэ ў паветры, пасля чаго працягнулі назіранне і аператыўна выехалі ў кропку, дзе аб'ект мог прызямліцца. Гэты пункт выявіўся каля вёскі Лаўкінікай Салечніцкага павету. Там службоўцы акурат натрапілі на двух мужчынаў, якія прыехалі «лавіць» незаконны тавар і перагружалі яго ў аўтамабіль VW Passat.
Затрыманым – 37 і 20 гадоў, яны пражываюць у ваколіцах Вільні. Пры сабе мужчыны мелі прыбор начнога бачання і некалькі нажоў. Што тычыцца метэазонду, то ён нёс на сабе 3 тысячы пачкаў цыгарэт гарадзенскай фабрыкі «Нёман». Агульны кошт кантрабанднага грузу ацэньваецца прыкладна ў €16 500. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ Ехалі ў Беларусь як у рай, а цяпер нешта не вельмі падабаецца
Расейцы, якія паверылі ў казкі пра таннае жыццё і высокія заробкі, пачалі здымаць «ружовыя акуляры». Высветлілася, што пераезд у «брацкую краіну» не гарантуе ні працы, ні нейкага «асаблівага» стаўлення.
Як чаканні расейцаў разбіліся аб рэальнасць, разбіраемся ў праграме «Навіны з будучыні».
🎥 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📖 Аўтараў расстралялі, але вершы забіць не атрымалася. Рэпартаж з «Ночы (не)расстраляных паэтаў»
У Музеі вольнай Беларусі зноў прыгадвалі імёны і творчасць тых, хто мог бы сфармаваць трывалы падмурак айчыннай інтэлігенцыі XX стагоддзя, але скончыў свой жыццёвы шлях вельмі несправядлівым ды страшным чынам.
«Для нас, беларусаў, якія праходзяць зараз новы віток рэпрэсіяў, захаванне гэтай памяці – абсалютны абавязак. На жаль, у падзеях тых часоў мы занадта выразна пазнаем сённяшнюю Беларусь…»
✅ Чытайце рэпартаж вось тут: belsat.eu/96215725/noch-ne-rastralyanyh-paeta
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, каб адкрыць тэкст з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/gnhpljol -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Жанчына з 2 праміле ў крыві пашкодзіла тры прыпаркаваныя аўтамабілі і перакулілася сама
ДТЗ адбылося сёння раніцай ў сталічным раёне Сухарава, на вуліцы Акадэміка Фёдарава.
50-гадовая кіроўца «Belgee» за лічаныя секунды стварыла сабе безліч праблемаў. Яшчэ маштабнейшымі яны сталі ад таго факту, што алкатэстар паказаў наяўнасць у ейнай крыві 2-х праміле алкаголю. Гэта адпавядае выпітай бутэльцы віна або палове бутэлькі гарэлкі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ Быхаўчанка, што мае цяжкахворага сына, пайшла да магілёўскіх чыноўнікаў з просьбаю пра дапамогу. І атрымала пару вельмі «карысных» парадаў
Дзе іх толькі вучаць такой «кемлівасці», у Акадэміі кіравання пры Лукашэнку?
Расказваем больш у нашым відэа ☝️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📷 Фотафакт: еўрапейскія дыпламаты ўшанавалі ў Курапатах памяць ахвяраў сталінскага тэрору
Прадстаўнікі дыпмісіяў многіх краінаў Еўразвязу ладзяць такую акцыю штогод. Звычайныя беларусы за ўдзел у падобным мерапрыемстве ў цяперашнія часы рызыкуюць быць затрыманымі ды стаць фігурантамі крымінальнай справы.
✍️ Кадрамі падзялілася амбасада Нямеччыны ў Менску. Павераная ў справах гэтай краіны ў Беларусі Катрын аус дэм Зіпэн таксама ўзяла ўдзел у акцыі памяці. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏦 Польскі банк Millennium, які ў снежні збіраўся заблакаваць рахункі тысячам беларусаў, змякчыў сваю пазіцыю
13 кастрычніка грамадзяне Беларусі, што маюць рахункі ў згаданым банку, атрымалі SMS з просьбаю прынесці ў які-кольвек аддзел два дзейсных дакументы – пашпарт і карту побыту. У адваротным выпадку ім гразіліся заблакаваць доступ да грошай.
Многія беларусы, што жывуць у Польшчы, не маюць фізічнай магчымасці выканаць такую ўмову: тэрмін дзеяння пашпартоў некаторых людзей скончыўся, а вярнуцца на радзіму для замены дакументу яны не могуць. Польская дзяржава выдае такім асобам «Падарожны дакумент замежніка», які, аднак, банк Millennium адмаўляўся прызнаваць. Тым часам значная частка тых беларусаў, якія дагэтуль маюць дзейсныя пашпарты РБ, не маглі надаць банку другі з запатрабаваных ім дакументаў – дзейсную карту побыту. Гэта вынікае з таго, што разгляды заявак на ВНЖ у Польшчы для нашых землякоў цяпер могуць цягнуцца больш за год.
Беларусы стварылі ў Telegram адмысловы чат для абмеркавання праблемы, дзе раіліся наконт таго, як правільна пісаць скаргі ў банк ды паведамляць пра сітуацыю польскім юрыстам, што займаюцца фінансавымі справамі. У выніку праз тры тыдні гэтыя высілкі далі плён – Millennium апублікаваў у сваіх сацсетках такое паведамленне:
«Мы разумеем сітуацыю кліентаў, якія па не залежных ад іх прычынах не могуць атрымаць новы пашпарт у сваёй краіне паходжання. У сувязі з гэтым мы сканчваем унясенне змяненняў у нашы працэдуры і сістэмы, што дазволіць нам не пазней за снежань 2026 года прымаць польскі "праязны дакумент замежніка" ў якасці сапраўднага дакумента, які сведчыць асобу. Акрамя таго, мы падоўжылі тэрмін абнаўлення дакументаў да 30 студзеня 2027 года, каб у кліентаў было дастаткова часу для выканання неабходных фармальнасцей. Мы разглядаем кожны выпадак індывідуальна, улічваючы канкрэтныя абставіны кліента і адпаведныя нарматыўныя патрабаванні». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦊 Лісіца патрапіла ў пастку пад Гомлем. Яе вызвалілі, а паляўнічага неўзабаве затрымалі
Мужчына раставіў пасткі ў лясным масіве, дзе паляванне забаронена. Супрацоўнікі Інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету дапамаглі жывёліне, якая захрасла ў пятлі заднімі лапамі. Пасля інспектары зладзілі ў гэтым месцы схаванае назіранне, і яно дало плён: ужо на наступны дзень паляўнічы вярнуўся за «здабычаю» і быў адразу ж затрыманы.
У дачыненні мужчыны могуць завесці крымінальную справу паводле артыкулу за незаконнае паляванне. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Заробкі бюджэтнікам абяцаюць павысіць у новым годзе. А што наогул з занятасцю?
☝️ Слонімцы абураныя: у горадзе не хапае асвятлення, а грошы марнуюцца на асвячэнне храму да Дажынак
🎊 Галоўнаму ўніверсітэту краіны 105 гадоў. Ці застаецца БДУ прэстыжным?
⏯️ Глядзіце ў Нашым дні!
youtube.com/live/5LTZM9nm46U -
Belsat TV
@Belsat_TV
Савецкая фуражка – ідэальны аксэсуар для святкавання Гэлаўіну
Так вырашылі бацькі хлопчыка, што быў сярод дзяцей, якіх Доналд і Мэланія Трамп прынялі ў Белым доме.
Малыя, апранутыя ў арыгінальныя (і не вельмі) касцюмы, па чарзе падыходзілі да прэзідэнта ЗША і ягонай жонкі, каб атрымаць прысмакі.
💁🏻♂️ Хлопчык у фуражцы быў апрануты яшчэ і ў вайсковую форму. Падобна, савецкага або расейскага ўзору. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👆Тое, пра што ў 2020-м марылі мільёны беларусаў, стала рэальнасцю. Але не ў Беларусі
У адной з еўрапейскіх сталіц адбыліся падзеі, якія беларусам могуць здацца да болю знаёмымі. Толькі гэтым разам гісторыя атрымала зусім іншы працяг.
Што адбылося і ці дачакаемся мы такога калі-небудзь у нашай краіне, разбіраўся Сцяпан Пуціла.
🎥 Даведацца больш можна ў праграме «Прабел» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Украінская дэлегацыя прыехала ў акупаваныя Алешкі, амбудсмэн Лубінец сустрэўся з жыхарамі
Гэта адбываецца ў межах дамоўленасцей, дасягнутых раней паміж украінскім і расейскім бакамі. Жыхароў гэтага населенага пункту, якія пажадалі выехаць на падкантрольную Украіне тэрыторыю, будуць эвакуяваць праз Беларусь. Такіх асобаў ужо больш за 500.
Некаторыя людзі, аднак, не хочуць пакідаць свае дамы нават у такой складанай сітуацыі, і пастанавілі застацца ў Алешках. Для іх арганізуюць дастаўкі гуманітарнай дапамогі.
Рэжым цішыні ў Алешках і на навакольных тэрыторыях трывае ўжо 80 гадзінаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💪 Беларусы за лічаныя дні сабралі грошы на лекаванне экс-палітвязню Канстанціну Залатых
У былога дырэктара газеты «Беларусы і рынак», які правёў у зняволенні больш за 3,5 гады, дыягнаставалі рак ныркі. Цяпер яму неабходна прайсці лекаванне ў спецыялізаванай клініцы ва Ўроцлаве, таксама патрабуюцца сродкі для арэнды жытла і закрыцця побытавых патрэбаў для сям'і Канстанціна тэрмінам на тры месяцы.
Дзякуючы салідарнасці неабходную суму «закрылі» за некалькі дзён. На рахунку ўжо амаль € 7000, і збор усё яшчэ працягваецца. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Вучаніца жлобінскай школы скончыла жыццё самагубствам?
Telegram-канал «Свободный Жлобин» напісаў пра здарэнне, якое адбылося ўчора ў школе №10.
Папярэдне, дзяўчына-падлетак, што вучылася ў 8-м класе, задушылася павадком для выгулу сабакі. Яна пакінула перадсмяротны тэкст, у якім абвінаваціла ў сваёй смерці настаўнікаў і бацькоў.
Згодна з інфармацыяй каналу, у школе ўчора цэлы дзень працавалі следчыя, якія апытвалі настаўнікаў ды іншых вучняў. Таксама размовы праводзіліся з бацькамі загінулай.
Ніякай афіцыйнай інфармацыі ад дзяржаўных органаў РБ або лукашэнкаўскіх медыяў пра гэты інцыдэнт няма. Выданне @flagshtok звяртае ўвагу аднак, што апошні пост у сацсетках 10-й жлобінскай школы прысвечаны гарачым лініям псіхілагічнай дапамогі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚓️ Рабочы з Магілёва знайшоў сабе «падпрацоўку», за якую атрымаў крымінальную справу
35-гадовы мужчына ажыццяўляў працы па дэмантажы непадалёк ад рачнога порту. Ён заўважыў чатыры незачыненыя цеплаходы, і вырушыў іх «даследаваць». У машынных аддзелах гэтых суднаў быў выяўлены сілавы кабель, у складзе якога прысутнічаюць каляровыя металы (звычайна гэта медзь ды алюміній).
«Кемлівы» рабочы пабачыў у гэтым добры шанец зарабіць – ён зрэзаў кабелі ды здаў іх у пункт прыёму металаў. Аднак крадзеж не застаўся незаўважаным: прадстаўнікі адной з юрыдычных фірмаў звярнуліся ў міліцыю.
Цяпер на небараку заведзеная «крыміналка». Шкоду, якую ён нанёс, ацэньваюць у 2 тысячы рублёў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Хакеры ўзламалі найбуйнейшую крыптабіржу Binance
Страты могуць перавысіць $6 млрд.
Паведамляецца, што невядомыя скампраметавалі ноўтбук аднаго з інжынераў DevOps. Дзякуючы гэтаму хакеры змаглі атрымаць доступ да сэрвіснага кантэйнера і ініцыяваць вывад грошай.
Binance пацвердзіла ўзлом і паабяцала апублікаваць справаздачу пасля расследавання. У кампаніі заявілі, што сродкі карыстальнікаў знаходзяцца ў бяспецы.
Крыптабіржа таксама запэўніла, што кампенсуе ўсе страты за кошт фонду бяспекі актываў карыстальнікаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Новая газета» спыняе сваю працу
Выданне працавала 33 гады і ўнесла вялікі ўклад у развіццё незалежнай журналістыкі ў Расеі.
За час існавання «Новай газеты» загінулі шэсць яе журналістаў, сярод якіх – Ганна Паліткоўская. Заснавальнік выдання Дзмітрый Муратаў у 2021 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.
Газета аб'ектыўна і незалежна асвятляла падзеі ў Расеі і свеце. Яна перастала выходзіць у друкаванай версіі ў 2022-м пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Тады расейскі суд пазбавіў яе ліцэнзіі СМІ.
У верасні 2026-га «Новую газету» прызналі «замежным агентам». Цяпер выданне цалкам высяляюць з офісу ў Маскве.
«Газеты больш няма. Расейскія ўлады і расейскія спецслужбы прымусілі рэдакцыю спыніць працу», – гаворыцца ў заяве выдання.
Фота: вокладка газеты ад 25.02.2022. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📡 Украіна назвала тры беларускія кампаніі, што дапамагаюць Расеі стварыць замену Starlink
Гэта Завод дакладнай электрамеханікі і яго філіял «Белінтэрсат» у Станькаве пад Менскам, а таксама ЗАТ «Аэракасмічныя прыборы» ў Менску.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
belsat.eu/96198039/zamiena-starlink
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/jqubesmc -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Берасці ў на вуліцы Савецкай заўважылі зусім «несавецкага» чалавека😁
Смела? -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Беларусь усё ж удзельнічае ў перамоўным працэсе? У нашу краіну праехалі прадстаўнікі Расеі і Украіны, каб эвакуяваць жыхароў акупаваных Алешак
📌 Што за ФСБшнік кіруе Домам Масквы ў Менску?
📌 Расстраляных беларускіх паэтаў памінаюць у Вільні
▶️ Гэта ды іншае глядзіце ў нашай вечаровай Студыі Белсату!
www.youtube.com/live/M2fMKUUpiiQ -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐎 Беларуска 7 гадоў укладвала грошы ў конную гаспадарку, каб выкупіць будынак
Але дзяржаўнае прадпрыемства ў апошні момант «дала заднюю»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Вязні выгналі ахову з лагера і прымусілі савецкіх генералаў сесці за стол перамоваў
Гэта адбылося ў 1953 годзе, калі тысячы зняволеных паўсталі супраць умоў жыцця ў ГУЛАГу. Сярод удзельнікаў былі і беларусы.
Як вязні кінулі выклік савецкай сістэме і чым усё скончылася, расказваем у нашых картках.
🎥 Падрабязнасці можна даведацца ў нашай праграме «Беларускі след» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»
Belsat TV
@Belsat_TV
Belsat TV
@Belsat_TV
-
Belsat TV
@Belsat_TV
◾️Расстралялі ў 1937-м, а сям’і толькі праз 19 гадоў паведамілі, нібы памёр у лагеры ў 1944-м
Як камуністы хавалі праўду пра лёс рэпрэсаваных беларускіх дзеячаў – у нашым відэаThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎵 У гэтым таксі вы можаце ўключыць любую музыку. Нават тую, за якую вам будзе крыху сорамна
Бо гэты беларускі таксіст вас ніколі не асудзіць. І вось чаму 👇This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛓ Вясна: у спіс палітвязняў дадалося яшчэ 6 імёнаў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Таццяну Конюхаву, Антона Макарава, Сяргея Белага, Паўла Губенку, Сяргея Рыбалёва і Віктара Фёдарава.
Цяпер усяго ў афіцыйным спісе 890 палітвязняў
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
😢 Расея ўдарыла па вакзале ў Дняпры. Загінулі прынамсі 14 чалавек
⚠️Увага: кадры могуць вас шашкаваць
Рэактыўны дрон ўдарыў па платформе чыгуначнага вакзалу. Загінулі 14 чалавек, яшчэ 14 атрымалі раненні, у тым ліку 11-гадовы хлопец.
У выніку расейскіх атак за дзень таксама загінулі людзі ў Крэменчуку і Чарнігаве. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў узмацніць санкцыі супраць Расеі.
🔗 Больш падрабязна — чыатйце тут
belsat.eu/96194992/udar-pa-dniapry
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/mjksloom -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Рэчыцы каля школы заўважылі вярблюда
Ён спакойна шпацыраваў па вуліцы. Імаверна, жывёла прыехала з цыркам або на шоу-праграму. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Бурбалка ШІ можа прывесці да сусветнага эканамічнага крызісу?
У Кітаі акцыі тэхналагічных кампаніяў ужо страцілі сотні мільярдаў долараў. Эканаміст Яраслаў Раманчук патлумачыў «Белсату», чым гэта пагражае сусветнай эканоміцы і беларусам, а таксама ці працягне ШІ выцясняць людзей з рынку працы.👇
📌 Пра гэта чытайце ў нашым матэрыяле
belsat.eu/96153101/shi-davyadze-da-novaga-kryzisu-chago-c…
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/mkyocgap -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️ Штучны інтэлект усё часцей ставіць дыягназы беларусам. Ці правільныя яны?
☝️ У Дзень барацьбы з інсультам гамонім пра гэтую хваробу і небяспеку БАДаў
☝️ Акрамя таго, сёння чорны дзень беларускай гісторыі і творчасці – гадавіны Ночы расстраляных паэтаў. А што з культурай у сённяшняй Беларусі?
📺 Глядзіце ў Нашым дні!
youtube.com/live/HlGIeQfQUrw -
Belsat TV
@Belsat_TV
Былога палітвязня і музыку Аляксея Санчука выклікалі ў Следчы камітэт у якасці падазраванага
Верагодна, справу завялі за ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду. Санчук ужо знаходзіцца ў Польшчы, куды з’ехаў з сям’ёй праз тры дні пасля вызвалення ў ліпені 2026 года.
Таксама на Менскім трактарным заводзе не працягнулі працоўны кантракт бацьку Санчука. Былы палітвязень не выключае, што гэта можа быць звязана з ягонай дзейнасцю і інтэрв’ю пасля вызвалення.
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦🏼У Дагестане беларуску аштрафавалі за відэа з лагатыпам Instagram
Кізлярскі раённы суд Дагестана аштрафаваў грамадзянку Беларусі на 1000 расейскіх рублёў (каля 12 долараў ) за публікацыю ў Telegram відэа з сімволікай Instagram.
Суд прызнаў жанчыну вінаватай у дэманстрацыі забароненай сімволікі. Беларуска прызнала віну і сказала, што згубіла тэлефон, з якога апублікавала відэа. Суд улічыў таксама, што на яе ўтрыманні двое непаўналетніх дзяцей.
У Расеі кампанія Meta, якой належыць Instagram, прызнаная экстрэмісцкай і забараненая. -
Belsat TV
@Belsat_TV
◼️ У гэтую страшную ноч Беларусь страціла больш сотні прадстаўнікаоў інтэлегенцыі
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя 108 выбітных беларусаў. Сярод іх былі навукоўцы, культурныя дзеячы і літаратары: паэты, празаікі, перакладнікі і шмат іншых.
Тады, усяго за адну ноч, сталіністы пазбавілі Беларусь асобаў, якія маглі б моцна паўплываць на нашую культуру і мову.
Штогод беларусы згадваюць тыя жудасныя падзеі і называюць іх Ноччу расстраляных паэтаў.
Агулам у Беларусі ў перыяд кіравання Іосіфа Сталіна было рэпрэсавана каля 500 літаратараў, а ва ўсім СССР – каля дзвюх тысячаў. Наступствы гэтага ўдару адчуваюцца і сёння. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📺 Украінцаў перапраўляюць з акупаваных Алешак праз Гомель
Двух беларусаў затрымалі ў Нямеччыне па падазрэнні ў падрыхтоўцы дыверсіяў на чыгунцы і лініях электраперадач.
А ў Берасці мужчына з нажом забіў жонку і ейную маці.
У менскай краме шакаладкі «Спартак» аказаліся з непрыемным сюрпрызам — што там знайшлі?
📌 Пра гэта і не толькі — у кароткім выпуску навінаў Белсату за 29 кастрычніка
www.youtube.com/watch?v=nBDR6ZrzeFY -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Прадстаўнікі Украіны і Расеі сустрэліся ў Гомлі перад пачаткам гуманітарнай аперацыі ў Алешак
Украінцы на чале з омбудсманам Дмытром Лубінцом прыехалі ў Гомель праз пункт пропуску «Новая Гута», расейцы дабраліся самалётам.
Учора тэлеканал Fox News апублікаваў ліст, згодна з якім жыхароў Алешак, якія захочуць эвакуявацца ва Украіну, павязуць праз Гомель.
Замірэнне ў Алешак, якое было дясягнутае пры пасярэдніцтве Мелані Трамп, трывае з 27 кастрычніка. Акрамя таго, абодва бакі пацвярджаюць, што пачалі размінаванне дарогаў, якія вядуць у горад, для бяспечнай дастаўкі гуманітарных грузаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
💪Тры разы яго рыхтавалі да ампутацыі ног, але ён адужаў і зноў абараняе Украіну
Беларускі ваяр з пазыўным Футбаліст атрымаў цяжкія мінна-выбуховыя раненні. Пасля доўгага лячэння ён не толькі аднавіўся, але і знайшоў для сябе новую справу.
Як ён прайшоў гэты шлях і чаму зноў мае справу з выбухоўкай, добраахвотнік распавёў журналістам нашай праграмы «Ваяры і валанцёры».
🎥 Глядзіце ягоную гісторыю цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC».
youtu.be/QB_5HJBY1dUThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💸 Федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі на €30 тысяч за банер супраць Лукашэнкі
Падчас матчу зборных Фінляндыі і Беларусі ў Лізе нацый 29 верасня фанаты вывесілі банер з надпісам Sun päiväs koittaa – «Твой дзень надыдзе». На ім сава атакуе насякомае, якое нагадвае таракана.
€20 тысяч штрафу прызначылі за палітычны банер, яшчэ €10 тысяч – за парушэнні падчас выканання дзяржаўных гімнаў. Гімн Беларусі заўзятары сустрэлі свістам.
Як вам такі банер?😁 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚬 На Падляшшы затрымалі паляка з кантрабанднымі цыгарэтамі на $ 23 тысячы
Пасля пагоні ў аўта 29-гадовага мужчыны знайшлі цыгарэты без акцызаў і абломкі метэаралагічнага зонда.
Мужчына спрабаваў уцячы ад памежнікаў, але яго затрымалі ў полі. Суд арыштаваў яго на тры месяцы. Яму закідаюць удзел у арганізаванай злачыннай групе, падатковае злачынства, парушэнне санкцыяў і адмову спыніцца на патрабаванне службовай асобы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💭«Ён стаяў перада мной на каленях і паўтараў: "Соня, калі ласка, падпішы"».
Соф’я Сапега, якая была ў самалёце Ryanair разам Раманам Пратасевічам, распавяла падрабязнасці пра прымусовую пасадку і затрыманне. Першую частку вялікай размовы апублікавала выданне «Зеркало».
Паводле Сапегі, пасля затрымання ў СІЗА КДБ Пратасевіч угаворваў яе падпісаць пагадненне аб супрацы са следствам. Ён плакаў і прасіў пагадзіцца, кажучы, што ёй могуць даць 12 гадоў зняволення.
Сапега падпісала пагадненне. Цяпер яна лічыць, што спецслужбы выкарыстоўвалі яе пачуцці да Пратасевіча. Паводле яе, сам Пратасевіч пачаў даваць паказанні ўжо ў першыя гадзіны пасля затрымання і распавёў пра яе і іншых удзельнікаў праекту «Чорная кніга Беларусі».
Яна кажа, што сярод ГУБАЗіК-аўцаў, якія былі ў аэрапорце, яна пазнала Артур Гайко, які працаваў у «Чорнай кнізе Беларусі». Падазрэнні пра яго ўзніклі яшчэ ў 2020 годзе.
Падчас затрымання на Сапегу таксама ціснулі пагрозамі збіцця. Калі сілавікі прымушалі яе запісаць «пакаяльнае» відэа, адзін з супрацоўнікаў ГУБАЗіКу сказаў: «Ты либо читаешь текст, либо мы тебя здесь сейчас изобьем».
У інтэрв’ю яна таксама расказала пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна і ў СІЗА КДБ, а яшчэ пра хатні арышт разам з Пратасевічам пад наглядам спецслужбаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💷 Калі вы гэта чытаеце — праверце беларускія рублі ў гаманцы
У Менскай вобласці пачасціліся выпадкі, калі ў крамах расплачваюцца сувенірнымі купюрамі, якія імітуюць сапраўдныя грошы. На іх замест слова «рублёў» могуць пісаць «дублёў» або «цублёў». -
Belsat TV
@Belsat_TV
😢У былога палітвязня, медыяменеджара Канстанціна Залатых выявілі рак ныркі
На сайце BYSOL адкрылі збор на падтрымку ягонай сям’і, якая жыве ў Польшчы.
Канстанцін Залатых кіраваў незалежнай газетай «Беларусы і рынак» і карэспандэнцкім пунктам Еўрапейскага радыё для Беларусі. У 2022 годзе яго затрымалі і асудзілі на чатыры гады калоніі.
Больш падрабязнасцяў тут
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/daplwltc -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Двайное забойства ў Берасці: мужчына забіў жонку і цешчу
📌 Сын Кубракова стаў начальнікам РУУС
📌 У Трэдсе з’явілася гісторыя пенсіянераў якія плоцяць 22 гады за збітага п’янога
⏯️ Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркуем у Студыі Белсату. Далучайцеся!
youtube.com/live/mCYNoSUhAeo -
Belsat TV
@Belsat_TV
Жыхароў акупаваных Алешак будуць эвакуяваць ва Украіну транзітам праз Беларусь
Іх плануюць вывезці расейскім вайсковым самалётам праз Анапу і Гомель. Пра гэта сведчаць дакументы, апублікаваныя Fox News.
Паводле плана, 31 кастрычніка эвакуяваных павінны даставіць у Гомель. Аперацыя стала магчымай пасля дамоўленасці Расеі і Украіны пра лакальнае перамір’е пры пасярэдніцтве Меланіі Трамп.
У акупаваных Алешках каля 2 тысяч жыхароў застаюцца фактычна ў закладніках расейцаў і выжываюць без ежы, вады ды электрычнасці. Апошні раз прадукты ў крамы завозілі ў траўні. Падыходы да гораду замінаваныя. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✨ Так выглядаў наш сусвет напярэдадні Вялікага выбуху
Навукоўцы стварылі мадэль Lumina, якая паказвае шлях, пройдзены сусветам: ад газу – да першых галактык і чорных дзіраў. З часам гэты кактэйль ператварыўся ў тое, што мы ведаем сёння.
Візуалізацыя ахоплівае перыяд ад 50 мільёнаў да 2 мільярдаў гадоў пасля Вялікага выбуху.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚖 Таксіст з Беларусі ў Гданьску патрабаваў ад украінкі размаўляць па-расейску
Паўдарогі яны прамаўчалі, а затым кіроўца вырашыў адпомсціць дзяўчынеThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Эдуард Пальчыс завёў тэлеграм-канал пасля 5,5 года зняволення
Палітычны блогер стварыў новы канал, бо да старога не мае доступу.
Ён плануе пісаць пра беларускую палітыку, гісторыю і іншыя тэмы. Допісы будуць выходзіць па-беларуску і па-расейску. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤ Эдуард Пальчыс завёў тэлеграм-канал пасля 5,5 года зняволення
Палітычны блогер стварыў новы канал, бо да старога не мае доступу.
Ён плануе пісаць пра беларускую палітыку, гісторыю і іншыя тэмы. Допісы будуць выходзіць па-беларуску і па-расейску. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️У Берасці мужчына забіў жонку і цешчу
Раніцай 28 кастрычніка 50-гадовы мужчына нанёс нажавыя раненні сваёй 35-гадовай жонцы і яе 56-гадовай маці. Абедзве жанчыны памерлі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️🩹 Ёсць месцы, куды заходзіш на гадзінку, а застаешся на цэлы дзень
Менавіта такім атрымаўся беларускі літаратурны фэст «Прадмова» ў Вроцлаве. Тры дні сустрэчаў з любімымі аўтарамі, новых кніг, вершаў, музыкі і размоваў за кавай. А галоўнае – адчування, што нават далёка ад дому можна быць сярод сваіх.
Крысціна Дробыш сабрала самыя цёплыя і яркія моманты гэтага літаратурнага свята.
📚 А даведацца больш цікавых і важных рэчаў можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏠 Рэжым у Беларусі будзе збіраць персанальныя звесткі пра дачнікаў
Звесткі будуць выкарыстоўваць для стварэння і вядзення зямельна-інфармацыйных сістэм. Новая пастанова абавязвае садовыя таварыствы, дачныя і гаражныя кааператывы, МУС, выканкамы і Нацыянальнае кадастравае агенцтва перадаваць гэтыя дадзеныя:
🔸Пра ўласнікаў будуць збіраць прозвішча, імя і імя па бацьку, дату нараджэння, ідэнтыфікацыйны нумар і грамадзянства.
🔸Пра ўчасткі – адрас, плошчу і звесткі пра размешчаныя на іх будынкі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Сын кіраўніка МУС Кубракова ўзначаліў РУУС Менску
Маёр міліцыі Уладзімір Кубракоў, сын міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова, стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Менску.
Раней ён быў намеснікам начальніка гэтага аддзелу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💊 У Менску ўпершыню правялі складаную аперацыю пры цяжкай форме эндаметрыёзу
На Вілейшчыне ў ДТЗ загінулі тры чалавекі, сярод іх — 18-гадовая кіроўца без правоў.
У Магілёўскай вобласці ў падазраванага ў браканьерстве знайшлі цэлы арсенал зброі. Што менавіта там было?
Тым часам у дэмакратычных колах працягваюць абмяркоўваць зварот былых палітвязняў да кіраўніцтва Еўразвязу. Яго рэзка раскрытыкаваў Мікола Статкевіч.
💥 Пра гэта і не толькі — у кароткім выданні навінаў cерады, 28 кастрычніка, на Белсаце
www.youtube.com/watch?v=UbgalkM8Y2k&t=2s -
Belsat TV
@Belsat_TV
💱 Курсы валютаў 28 кастрычніка
Долар другі дзень трымаецца ў зоне росту пасля працяглага падзення. Еўра страціў паўкапейкі, а расейскі рубель працягнуў трэнд на умацаванне.
#курсывалютаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇨🇿 Беларуса з чэшскім грамадзянствам асудзілі на шэсць гадоў за данаты
52-гадовы Віталь Дзямідчык нарадзінец Горадні, з 2006 года пастаянна жыў у Чэхіі.
У Беларусь ён прыехаў наведаць хвораю маці, але 30 чэрвеня 2026 года яго затрымалі.
Пра прысуд паведаміла Крысціна Шыянок.
Пераслед мужчыны звязаны з данатамі, меркавана Палку Каліноўскага. Аднак падрабязнасці справы невядомыя. Дзямідчыка прызналі палітвязнем.
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
❓ У Беларусі рыхтуецца новая амністыя. Ці трапяць пад яе палітвязні?
❓ Больш за 3500 украінскіх дзяцей вывезлі ў нашую краіну на «перавыхаванне». Які кошт могуць панесці за гэта лукашэнкаўцы?
❓ Ці страцяць беларусы ў выгнанні грамадзянства?
⏯️ Гэтыя ды іншыя тэмы глядзіце ў Нашым дні.
youtube.com/live/R9eHLTx_77c -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 У Іспаніі сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі: не менш за 46 загінулых
Трагедыя адбылася ў правінцыі Таледа. Паводле ABC, у выніку лабавога сутыкнення двух пасажырскіх цягнікоў загінулі як мінімум 46 чалавек.
Паводле папярэдняй версіі, дыспетчар памылкова дазволіў аднаму з цягнікоў працягнуць рух, нягледзячы на тое, што шлях ужо быў заняты іншым саставам.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📨 Саша Філіпенка раскрытыкаваў ліст былых палітвязняў да Еўропы
На думку пісьменніка, ліст не ўлічвае рэаліяў міжнароднай палітыкі і вайны ва Украіне, а таксама не прапануе канкрэтных крокаў для вызвалення людзей:
«Гэта эмацыйны, інфантыльны, выгадны Менску крык аб дапамозе, які мае мала агульнага з тым, як уладкаваная рэальная палітыка. У чарговы раз еўрапейцы нам нешта павінныя. Украінскія Узброеныя сілы абавязаныя зрынуць Пуціна дзеля расейцаў, а еўрапейцы павінныя вызваліць палітвязняў дзеля беларусаў, але цяпер пачаць рабіць гэта „больш правільна або любым спосабам“»
— напісаў Філіпенка.
Філіпенка таксама кажа пра супярэчнасць: у лісце патрабуюць ад еўрапейцаў весці перамовы з Менскам, але самі не звяртаюцца да Лукашэнкі.
Пры гэтым ён прызнаў важнасць звароту, які нагадвае пра катаванні ў беларускіх турмах. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚡️Трамп анансаваў сустрэчу Зяленскага і Пуціна «у найбліжэйшым часе»
Паводле Трампа, у пытанні спынення расейска-ўкраінскай вайны дасягнуты «значны прагрэс». Але ён не ўдакладніў магчымую дату сустрэчы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦🇺🇸Financial Times: ЗША не будуць прымушаць Украіну да тэрытарыяльных саступак
Пра гэта выданню паведамілі дзве крыніцы, знаёмыя з ходам арганізацыі перамоваў.
Адной з галоўных тэмаў трохбаковых перамоваў ЗША, Украіны і Расеі, якія плануюцца ў лістападзе ў Абу-Дабі, стануць магчымыя гарантыі бяспекі для абедзвюх краінаў пасля заканчэння вайны.
Паралельна Вашынгтон і Масква абмяркоўваюць магчымыя эканамічныя пагадненні, у тым ліку вяртанне амерыканскіх нафтавых кампаніяў на расейскі рынак і аднаўленне паставак расейскай нафты ў Еўропу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹🪖Літоўскія кансерватары прапануюць увесці ўсеагульны вайсковы прызыў з 2030 года
Апазіцыйная партыя «Саюз Айчыны – Літоўскія хрысціянскія дэмакраты» (TS-LKD) прапануе з 1 студзеня 2030 года ўвесці ўсеагульны абавязковы вайсковы прызыў для маладых мужчынаў.
Паводле апытанняў 76% жыхароў Літвы падтрымліваюць такую прапанову.
Ініцыятарам выступіў кіраўнік фракцыі кансерватараў у Сейме Лаўрынас Кашчунас. Прапанова прадугледжвае адмову ад выпадковага адбору прызыўнікоў. Жанчыны змогуць служыць добраахвотна.
Цяпер у Літве прызыўнікоў адбіраюць выпадковым чынам з улікам вызначанай колькасці вайскоўцаў, якіх плануюць прызваць. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛓ Лукашэнка анансаваў амністыю. Імаверна, яна закране жанчынаў
Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя прапагандысцкія рэсурсы:
«Галоўнае ў будучым акце гуманізму – жанчына»
– гаворыцца ў паведамленні.
Дыктатар даручыў МУС распрацаваць адпаведны законапраект. Пакуль невядома, каго канкрэтна закране амністыя і ці будзе яна тычыцца палітвязняў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚗 Эвакуатар у Беларусі падаражэў амаль удвая
Цяпер буксаванне аўта з дастаўкай на штрафную стаянку каштуе 200 рублёў замест 105, пішуць дзяржаўныя медыя. Калі аўта перамяшчаюць без дастаўкі на ахоўную стаянку, паслуга абыдзецца ў 120 рублёў замест 75.
Падаражэлі і содні захоўвання машыны на штрафной стаянцы – з 9 да 16 рублёў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💭«Адэпты ідэалогіі асабістага выжывання». Статкевіч рэзка раскрытыкаваў зварот былых беларускіх палітвязняў
На думку былога палітвязня, аўтары адкрытага ліста ад імя беларускіх палітвязняў да еўрапейскіх лідараў фактычна прапануюць Еўропе стаць «пакупнікамі» ў гандлі палітвязнямі, які вядзе рэжым Лукашэнкі.
У сваім допісе найбольш жорстка Статкевіч ацаніў лозунг «Няма нічога больш каштоўнага за чалавечае жыццё», кажучы, што з гэтым хаваецца іншы прынцып: «Няма нічога больш каштоўнага за маё жыццё».
Ён называе імкненне выжыць любой цаной апорай рэпрэсіўных рэжымаў:
«Адэпты такой ідэалогіі складаюць апору любога рэпрэсіўнага рэжыму, бо дзеля ўласнага дабрабыту і самазахавання яны гатовыя на парушэнне любых нормаў чалавечай маралі»
А тэзы пра другаснасць палітычных мэтаў перад гуманітарнымі, на яго думку, дыскрэдытуюць барацьбу за свабоду
🔗 Больш падрабязны разбор чытайце тут
belsat.eu/96169248/statkievich-pra-list-palitviazniau
📌Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/yznqrnpz -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️У Вілейскім раёне ў жахлівым ДТЗ загінулі трое чалавек
Лабавое сутыкненне адбылася ўчора на трасе Р28 Менск – Маладзечна – Нарач каля аграгарадка Любань каля 20:40
18-гадовая дзяўчына без правоў кіравала Volkswagen Polo, не справілася з кіраваннем і выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з Mitsubishi Outlander.
Кіроўца Volkswagen і двое яе пасажыраў, якім было па 19 і 20 гадоў загінулі на месцы. 33-гадовага кіроўцу пазадарожніка шпіталізавалі з траўмамі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎃 У Кобрыне гарбузы пагражаюць духоўным традыцыям
Кобрынскі райвыканкам папярэдзіў кіраўнікоў установаў, напярэдадні Гэлаўіну лепш устрымацца ад тэматычных мерапрыемстваў, не ставіць гарбузы, не вешаць павуцінне і маскі на дзверы, а заадно прыбраць рэкламу свята з сацсетак.
Паводле чыноўнікаў, Гэлаўін звязаны з «цёмнымі сіламі», прапагандуе агрэсію і асацыяльныя паводзіны ды супярэчыць духоўным традыцыям беларускага народа. 🤦 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔥 Удар па расейскім «Азоце»: пасля атакі загарэлася ўстаноўка па вытворчасці аміяку
ЗСУ нанеслі ўдар па хімічным заводзе «Азот» у Навамаскоўску Тульскай вобласці. Прадпрыемства выпускае аміячную сялітру, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці выбуховых рэчываў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на заводзе гарыць устаноўка па вытворчасці аміяку «Ам-70».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌳🚗 Гэта беларуская сям'я абʼехала ўсю Беларусь
Годны прыклад для натхнення!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Бацькі паведамляюць пра кішачныя інфекцыі ў дзяцей у Берасці ды іншых гарадах Беларусі. Што вядома пра сітуацыю?
🔻Ці Еўразвяз уключыцца ў вызваленне палітвязняў і якім чынам? Дыскусія «за» і «супраць» з нагоды ліста былых палітвязняў у краіны ЕЗ
Таксама пагаворым пра планы пашырэння БелАЭС і будаўніцтва яшчэ адной атамнай станцыі, званкі еўрапейскіх лідараў Пуціну, заробкі для працоўных мігрантаў, вяртанне Пачобута ў Беларусь: youtube.com/live/YNW_QokLaJk -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 «Калі глядзець на статыстыку, то нам патрэбна завозіць па 70 тысяч чалавек у год, штогод»
Такія лічбы агучыў Леў Львоўскі, акадэмічны дырэктар BEROC.
Улады цяпер шукаюць іх у Таджыкістане, але Беларусь прайграе канкурэнцыю за працоўныя рукі іншым краінам.
🔗 Чаму людзі з’язджаюць, а замяніць іх няма кім? Чытайце ў меркаванне эксперта па спасылцы
belsat.eu/96153092/rabotniki-z-tadzhykistanu
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/dqelvfbm -
Belsat TV
@Belsat_TV
💔 «Нешта ў вока трапіла...»
Проста паслухайце гэтую мілату 🥹This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇻У Латвійскай пракуратуры падазраюць, што беларускія памежнікі прымушаюць мігрантаў пашкоджваць памежную інфраструктуру Латвіі.
Паводле крыніцаў у латвійскай пракураты, «людзі ў форме» патрабуюць ад мігрантаў аплату за нелегальны пераход мяжы. Тых, хто не заплаціў, пад пагрозамі гвалту і катаванняў прымушаюць ламаць камеры назірання і электрашчыты з латвійскага боку. Пасля гэтага мігранты вяртаюцца ў Беларусь.
Паводле латвійскай памежнай службы, сёлета зафіксавалі больш за 60 выпадкаў пашкоджання памежнай інфраструктуры – летась іх было 23. З пачатку году таксама перадухілілі больш за 12 тысяч спробаў незаконнага перасячэння.
Маршрут мігрантаў праз Расею і Беларусь каштуе каля 5 тысяч долараў, а разлічваюцца яны найчасцей крыптавалютай. Латвійскія ўлады лічаць, што за схемай стаяць міжнародныя злачынныя групоўкі, якія супрацоўнічаюць з беларускімі службовымі асобамі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐺 Вось такое небяспечнае суседства
У Мядзелі заўважылі ваўка, які шпацыраваў па горадзе. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💔 Пасля расейскага ўдару па Кіеве ратавальнікі дасталі з-пад завалаў параненага сабаку і перадалі яго ветэрынарам. Ягоны гаспадар загінуў
Пазней знайшлі яшчэ аднаго сабаку. Ён моўчкі ляжаў каля плота і чакаў чалавека, якога вайна ўжо забрала.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎨 Ініцыятыва MALDZIS купіла ў Ізраілі карціну мастака з Гомля Міхаіла Кікоіна
Карціна «Партрэт жанчыны» датуецца 1918–1920 гадамі. У будучыні яе плануюць перадаць у Музей гісторыі Гомля – бо цяпер у гомельскіх музеях няма жывапісных твораў Міхаіла Кікоіна.
📌 Як мастак з Гомля стаў прадстаўніком Парыжскай школы мастацтва, і чаму ягоная спадчына мусіць вярнуцца ў Беларусь – чытайце ў артыкуле
belsat.eu/96151206/maldzis-karcina-mikhaila-kikoina
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/dildsfrx -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕹Dissidentby выпусціў гульню пра жыццё пад рэпрэсіямі ў Беларусі
У гульні «1 з 100 000» можна пражыць лёс беларуса – ад нараджэння да сутыкнення з рэпрэсіўнай сістэмай.
Гулец стварае лёс выпадковага беларуса – ад нараджэння да 2020 года і далей, калі звычайнае жыццё можа раптам ператварыцца ў квэст з допытамі, калоніяй і эміграцыяй.
Нават пасіўнасць не гарантуе бяспекі, а данос ці выпадковы лайк могуць змяніць жыццё.
Адно праходжанне такой сімуляцыі жыцця займае 20–40 хвілінаў.
1in100k.dissidentby.com?lang=by -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Стала вядомая прычына выбуху газу ў кватэры ў Менску
Прычынай выбуху апынуўся 55-гадовы мужчына, які запраўляў запальнічку газам з балончыка, не прызначанага для гэтага.
Пасля запраўкі ён вырашыў праверыць ці запальнічка працуе, гэта выклікала ўзгаранне і выбух.
Мужчыну шпіталізавалі з апёкамі, аскепкі аконнай рамы траўмавалі 26-гадовага мінака. Таксама былі пашкоджаныя прыпаркаваныя аўтамабілі.
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/plrsxlrr -
Belsat TV
@Belsat_TV
На праваслаўным фестывалі ў Менску працаваў Z-стэнд «Дапамога Данбасу».
Там збіралі грошы і прапаноўвалі пісаць лісты расейскім вайскоўцам — піша MAYDAY.TЕAM
Пры гэтым афіцыйна ў праграме фестывалю былі заяўленыя заняткі «Зачараванне жаноцкасцю», гутарка пра сіндром ідэальнай маці і антыстрэсавае мерапрыемства для сучасных мам
Фестываль праходзіў з 11 да 18 кастрычніка пры падтрымцы Менгарвыканкаму і з дабраславення мітрапаліта Веніяміна. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📺 Кажуць, што можна бясконца глядзець на агонь і ваду, але ёсць і трэці варыянт...
На тое, як Паўночная Карэя дэманстратыўна выстаўляе артылерыю на мяжы, а турысты і мясцовыя жыхары праз біноклі назіраюць, што адбываецца па той бок дэмілітарызаванай зоны.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕯Ноч расстраляных паэтаў – 2026: дзе ўшанаваць памяць ахвяраў 1937 года
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года НКВД расстраляў у Менску больш за сотню беларускіх дзеячаў культуры, навукоўцаў і інтэлектуалаў.
Ва ўмовах вымушанай эміграцыі адзначэнне гэтай даты распаўсюдзілася па ўсім свеце.
🔗 Дзе будуць праходзіць імпрэзы памяці – глядзіце па спасылцы
belsat.eu/96091615/nock-rasstralianych-paetau
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/fafeweah -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️Чаму новае падвышэнне пенсіяў выглядае як здзек і адкуль у Горадні абяцанне плаціць па $1200 таджыкам?
Разбіраемся ў сённяшнім выданні праграмы «Наш дзень». Таксама абмяркуем хто можа стаяць за дыверсіямі ў Еўропе і чаму ў іх фігуруюць беларусы, якія санкцыі можа зняць ЕЗ ў адказ на ліст былых палітвязняў.
Пра што гавораць на міжнародным форуме, прысвечаным эканоміцы і бяспецы, і як Еўропа рыхтуецца супрацьстаяць расейскім пагрозам раскажа Зміцер Міцкевіч: youtube.com/live/J7sg1SUWBjM -
Belsat TV
@Belsat_TV
☢️ Беларусь рыхтуе пагадненне з расейскім «Расатамам» аб будаўніцтве трэцяга энергаблоку БелАЭС
Паводле міністра энергетыкі Дзяніса Мароза, дакумент амаль гатовы да падпісання. Паралельна чыноўнікі прапрацоўваюць праект другой атамнай электрастанцыі, якую могуць пабудаваць у Магілёўскай вобласці.
Рэжым апраўдвае будаўніцтва новых энергаблокаў неабходнасцю «энергетычнай незалежнасці», хоць супраца з расейскім «Расатамам» акурат паглыбляе залежнасць Беларусі ад Расеі.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
belsat.eu/96147611/pagadniennie-ab-trecim-energabloku-belaes
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/aozsaegc -
Belsat TV
@Belsat_TV
💱 Курсы валютаў на 27 кастрычніка
Долар спыніў працяглае падзенне, падчас якога апусціўся ніжэй за 3 рублі, і стабілізаваўся. Еўра працягнуў заўважна таннець, страціўшы 1,4 капейкі. Расейскі рубель крыху ўмацаваўся.
#курсывалютаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 Пачобут канчаткова вяртаецца ў Беларусь
У Беларусі павышаюць пенсіі і дапамогі на дзяцей: каму і на колькі?
Жыхары Барысава і Салігорску скардзяцца на праблемы з гарачай вадой.
Двух беларусаў і ўкраінца падазраюць у дыверсіях у Еўропе.
І што вядома пра выбух газу ў менскім шматпавярховіку?
💥 Пра гэта і не толькі — у кароткім выданні навінаў аўторка, 27 кастрычніка, на Белсаце
www.youtube.com/watch?v=k3Pacw1Wf98 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 Прадстаўнік прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот беларускіх палітвязняў да лідараў Еўропы
Марцін Пшыдач заклікаў Еўразвяз актывізаваць дыпламатычныя намаганні для вызвалення беларускіх палітвязняў, але выступіў супраць змякчэння санкцый супраць Менску без зменаў у палітыцы беларускіх уладаў – піша @svaboda:
"Сёння я не бачу прычын для таго, каб змяняць санкцыйную палітыку, хіба што ўлады Беларусі сапраўды пачнуць мяняць сваю ўнутраную і міжнародную палітыку. На гэты момант я не бачу з боку Менску такой далёкасяжнай гатовасці" -
Belsat TV
@Belsat_TV
💊У Берасці дзеці масава хварэюць на кішэчную інфекцыю
Бацькі ў Threads пішуць пра тэмпературу да 40 градусаў, ваніты, моцныя болі ў жываце і дыярэю. Некаторыя дзеці трапляюць у інфекцыйныя аддзяленні.
Адна з карыстальніц кажа, што яе дзіця выпісалі з дыягназам «сальманелёзны энтэрыт».
У каментарах таксама з'яўляюцца паведамленні пра падобныя выпадкі ў Кобрыне, Лідзе і Менску.
Бацькі мяркуюць, што дзеці маглі падхапіць інфекцыю ў дзіцячых садках. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇲🇳 Лукашэнка шукае партнёраў у Манголіі. Што стаіць за візітам яе прэзідэнта ў Менск?
Дыктатар працягвае дэманстраваць, што Беларусь нібыта не ізаляваная ад свету. Але перспектывы канкураваць з Кітаем і Расеяй, якія ёсць ключавымі гульцамі ў Манголіі, – не вельмі вялікія:
«Каб канкураваць з Кітаем, мы вымушаныя набываць абсталяванне ў Кітаю»,
– кажа кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін.
📉 Чаму Беларускі экспарт не можа канкураваць на рынках, якія застаюцца адкрытымі – чытайце ў поўным каментары гісторыка па спасылцы
belsat.eu/96139302/lukashenka-shukae-partnyora-u-mangolii
🔗Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/galjkdtn -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Бярозе школьнік знайшоў рэвальвер 1895 года, прыдатны да стральбы
Падчас прагулкі падлетак знайшоў на беразе ракі Крэчэт бот, у якім ляжалі рэвальвер сістэмы Нагана і 19 патронаў.
Экспертыза паказала, што зброя, вырабленая на Тульскім зброевым заводзе, застаецца прыдатнай да стральбы. Такімі ж аказаліся 15 патронаў.
Бот маглі падняць са дна падчас ачысткі рэчкі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🙈 «Наша Ніва»: прынамсі аднога лукашыста асудзілі на 10 сутак за каментары пад «экстрэмісцкімі» допісамі
Цяпер рэжым лічыць распаўсюдам экстрэмізму нават асуджальныя каментары з боку прыхільнікаў дыктатара, якія выказваюць думкі супраць дзеячаў, прызнаных у Беларусі экстрэмістамі. Распаўсюдам лічыцца сам факт такога каментара.
Як паведаміла «Наша Ніва», аднаго з прыхільнікаў Лукашэнкі пакаралі 10 суткамі арышту за абразлівыя каментары ў адрас Святланы Ціханоўскай у Threads.
У судзе мужчына казаў, што пісаў каментары з «добрых намераў», і спасылаўся на тое, што дэпутат Алег Гайдукевіч таксама размаўляе з апазіцыянерамі ў Threads. Але ж у судзе не прынялі гэтыя аргументы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Двух беларусаў і ўкраінца абвінавачваюць у дыверсіі ў Румыніі
Іх падазраюць у датычнасці да пажару каля румынскага абароннага прадпрыемства CARFIL SA. Пра гэта паведамляюць румынскія спецслужбы.
Пажар адбыўся ў верасні ў горадзе Брашаве. Паводле следства, двое падазраваных затрыманыя ў Нямеччыне, дзе, як сцвярджаюць следчыя, рыхтаваліся да падобных дзеянняў у Румыніі ды краінах Еўразвязу. Трэцяга знайшлі ў Польшчы, ордар на яго арышт выдалі 26 кастрычніка. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸️ Анджэй Пачобут абвясціў, што ў снежні вернецца жыць у Беларусь
Былы палітвязень і журналіст Анджэй Пачобут, вызвалены з беларускай турмы ў красавіку гэтага года, заявіў, што ў снежні вернецца ў Беларусь на сталае жыхарства. Пра сваё рашэнне ён расказаў у інтэрв’ю польскаму выданню Rzeczpospolita.
«Такое рашэнне было з самага пачатку. Я ўвесь час пра гэта кажу. У снежні вяртаюся ў Беларусь», – сказаў Пачобут.
У верасні журналіст ужо прыязджаў у Горадню на тыдзень. Паводле яго словаў, пасля вяртання дадому да яго адразу завітаў супрацоўнік міліцыі з відэарэгістратарам і задаваў пытанні пра працу і планы знаходжання ў краіне.
Пачобут таксама расказаў, што ў Беларусі яму фактычна забаронена мець мабільны тэлефон праз статус «экстрэміста» і «тэрарыста». Нават пасля пераафармлення старога нумара сувязь адключылі праз некалькі званкоў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚽️ Гары Кейн атрымаў «Залаты мяч»
Нападнік «Баварыі» і зборнай Англіі Гары Кейн стаў уладальнікам галоўнай індывідуальнай футбольнай узнагароды.
У сезоне 2025/26 англійскі форвард забіў 73 галы за клуб і зборную, што стала адным з найлепшых паказчыкаў у сусветным футболе.
Для 33-гадовага Кейна гэта першы «Залаты мяч» у кар'еры. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔺 У выніку начной атакі на Кіеў загінуў адзін чалавек, яшчэ як мінімум дзесяць атрымалі раненні
Расейская ракета трапіла на тэрыторыю аднаго з універсітэтаў. Пашкоджаныя навучальны корпус, інтэрнаты і жылыя дамы побач. Таксама ў Дняпроўскім раёне пацярпелі два медычныя ўстановы.
Пад ударам апынуўся і Паўднёвы мост. Паводле мэра Кіева, пашкоджаная інфраструктура метро, а рух транспарту праз мост часова перакрылі ў абодвух кірунках. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ У Менску ў шматпавярховіку адбыўся выбух газапаветранай сумесі: ёсць пацярпелыя
Здарэнне адбылося ў кватэры на першым паверсе дзевяціпавярховага дома на вуліцы Алтайскай.
Паводле папярэдняй інфармацыі, апёкі атрымаў гаспадар кватэры. Яшчэ адзін мужчына, які ў гэты момант праходзіў побач з домам, быў траўмаваны аконнай рамай, выбітай выбуховай хваляй.
Таксама пашкоджаныя два прыпаркаваныя аўтамабілі. Абодвух пацярпелых шпіталізавалі.
На шчасце, апорныя канструкцыі дома і суседнія кватэры не пашкоджаныя. Прычыны інцыдэнту цяпер высвятляюцца. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛲ Восеньскі пейзаж у адным з двароў Магілёва сёння нечакана ўпрыгожыў гейзер
На вуліцы Аўтазаводскай прарвала трубу, у выніку чаго вада ўтварыла фантанчык вышынёю пад тры метры.
📹 Відэа: Могилев. Главное! -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎃 Па Менску ўжо катаецца «Гэлаўін-мабіль»
Цікава, дарожных інспектараў гэта будзе адпужваць або, наадварот, прыцягваць?
☝️Дарэчы, пару гадоў таму мы публікавалі гайд, як выразаць сабе такую ж галаву з гарбуза: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/jansmsqu -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤭 «Дзікі ласось, абалдзець!»
Нечаканая сустрэча наўпрост на трасе дзесьці ў Беларусі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Зварот былых палітвязняў да еўрапейскіх палітыкаў выклікаў розныя рэакцыі
🔻Сяброўства для абыходу санкцый? Ці выкарыстае Лукашэнка сустрэчу з прэзідэнтам Манголіі
🔻У Сербіі прайшлі выбары. Вучыч прайграў. Будзе хуткі паварот да Еўропы? Ці стане Сербія менш сяброўскай для Расеі і Беларусі? youtube.com/live/RLSXgwsNw64 -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Маладая лекарка са Старобіна не прачнулася пасля анэстэзіі ў часе стаматалагічнай аперацыі
На гісторыю звярнула ўвагу @nashaniva.
Валерыі Баброўнік было 30 гадоў, яна працавала намесніцай загадчыка па медыцынскай частцы Старобінскай гарадской больніцы.
Каля месяца таму яна папрасіла парады ў карыстальнікаў Threads – шукала добрага стаматолага, які б выдаліў зуб мудрасці. Звычайна гэта вельмі простая аперацыя, аднак у выпадку з Валерыяй сітуацыя была досыць складаная. «Стаматолагі ў маім горадзе адмовіліся выдаляць, бо трэба пілаваць костку (корань пайшоў у костку)», – тлумачыла дзяўчына.
У выніку Валерыя дамовілася на аперацыю з менскай клінікаю «Стамарус». Для агульнай анэстэзіі ў гэтай установе выкарыстоўваюць прэпараты «Севафлуран» і «Прапафол». Для дарослага чалавека яны, як правіла, бяспечныя, аднак могуць здарацца вельмі рэдкія (на ўзроўні статыстычнай пагрэшнасці) выпадкі вострай алергічнай рэакцыі.
Падобна, акурат нешта такое адбылося з Валерыяй – пасля наркозу яна не прачнулася.
Заўтра ў Мікашэвічах пройдзе цырымонія развітання з Валерыяй. У яе застаўся муж і 7-гадовы сын. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔨 Закінуты хутар, дзіўныя знаходкі, старыя таямніцы і сюрпрызы, да якіх новыя гаспадары зусім не гатовыя
Менавіта ў такім таямнічым месцы Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава вырашылі пачаць новае жыццё. Абое перажылі рэпрэсіі, а цяпер яны хочуць ператварыць старую сядзібу ў прастору для жыцця і экатурызму.
🎥 З якімі сюрпрызамі ўжо сутыкнуліся героі, і ці атрымаецца ажыццявіць задуманае, глядзіце ў нашым новым праекце «Талака. Будуем Мрою»: youtu.be/ht9rFs1LgnMThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Украінская кампанія, што вырабляе дроны і ракеты: «Часам мы выкарыстоўваем сала»
Выглядае як анекдот, але такая цікавіка была апублікаваная ў акаўнце Fire Point на поўным сур'ёзе:
«Пры тэмпературы каля -20°C мароз можа скаваць камеры і кабелі беспілотніка, а таксама прывесці да больш хуткага разраду акумулятараў. Развязанне простае: пласт сала, які абараняе адчувальныя дэталі ад холаду.
Разумная інжынерыя – гэта не пра тое, каб усё занадта ўскладняць, а пра разуменне таго, што сапраўды працуе» -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Міліцыя склала адміністратыўны пратакол на магілёўца, які пінаў свайго шпіца
Як заяўляюць сілавікі, 30-гадовы гаспадар сабакі патлумачыў свае паводзіны «стрэсавай сітуацыяй»: шпіц выбег на праезную частку і ледзь не патрапіў пад колы аўтамабіля.
Думаць над тым, якое пакаранне прызначыць для мужчыны, цяпер будзе суд. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪤 Сілавікі зноў раставілі свае пасткі ў Telegram – будзьце пільнымі!
Гэтым разам яны падрабілі чат-бот праваабаронцаў «Гомельскай вясны».
Расказваем, што вядома ☝️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Жадаю, каб вам, дарагія МТСаўцы, рабілі тату майстры, якія па вашых SMS вучыліся»
Беларус Віктар расказаў у сацсетках, як адзін з айчынных мабільных аператараў займаецца, фактычна, «узаконеным махлярствам» – робіць рассылкі з прапановамі падпісацца на разнастайную «лухту», на якія часта «клююць» дзеці або пенсіянеры. Прычым клікнуць на спасылку чалавек можа нават выпадкова – і гэта адразу ж выліваецца ў грашовыя выдаткі:
«Паўгода таму я сварыўся з МТС Беларусь, якія пападпісвалі маю дачку на кучу "левых" рассылак. Нават у МАРГ пісаў зварот, адкуль прыйшоў адказ, што яны пакладуць канец падобнай практыцы. І што вы думаеце? Толькі падлучыў меншага сына, як тут жа гэтыя ўш***кі ўзяліся за сваё - за 26 дзён спісалі 41 рубель.
Аказалася, што Янка паспеў падпісацца на "Женские штучки", правілы дарожнага руху і "Майстэрства тату". Блін, я шчыра жадаю, каб вам, дарагія МТСаўцы, рабілі тату майстры, якія па вашых SMS вучыліся!. Разлік просты і абсалютна гнюсны – дачакацца, пакуль пасля размовы дзіця або стары чалавек выпадкова не націсне не тую кнопку на кнопачным тэлефоне. Усё, SMS аўтаматычна адпраўлена!
Разумею, што ўсё вырашаецца выключэннем паслугі "Будь в курсе", але ж не заўсёды пра гэтую паслугу ўзгадваеш, калі падлучаеш нумар. А пакуль узгадаеш – гэтыя заразы паспеюць сабе хаця б пару дзясяткаў рублёў урваць».
🤔 А вы сутыкаліся з падобным «легальным метадам адбірання грошай» з боку беларускіх мабільных аператараў? -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Для мяне гульні з Лукашэнкам пад шыльдаю клопату пра палітвязняў непрымальныя. Гэта здраджвае наймацнейшых духам з нас»
Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк (як раней і Эдуард Пальчыс) таксама адзначыла, што не мае энтузіязму адносна новых спробаў выцягнуць рэжым Лукашэнкі на дыялог дзеля вызвалення людзей.
«Я была апошняй палітзняволенай, якая размаўляла з Вольгай Маёравай. [...] Вользе было вельмі цяжка. Яна слепла. [...] На яе жоўтай бірцы канцом тэрміну значыўся 2042 год.
Мы хадзілі ўпрыцемках па марозе, ад плота да плота "лакалкі" і размаўлялі, размаўлялі. Вольга была шчаслівая, і я была шчаслівая гэтымі размовамі. Ведаеце, што сказала мне тады Вольга?
– "Я пратрымаюся, я ўсё выцерплю! Я гатовая быць тут – толькі б даціснулі Лукашэнку, толькі б гэта дапамагло скончыць з рэжымам!"
Я хачу сказаць усім, хто лямантуе, хто енчыць – такія людзі як Вольга Маёрава ў лукашысцкіх засценках таксама ёсць. [...]
Праблему беларускіх палітвязняў вырашыць толькі ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі. Гнайнік мусіць быць выдалены хірургічным шляхам, а не прыпудраны». -
Belsat TV
@Belsat_TV
👆Карбалевіч мог быць у лазні з Ганчаром і Красоўскім у дзень іхнага знікнення
Палітычны аглядальнік прыгадаў дзень, калі выпадковы збег абставінаў, магчыма, выратаваў яму жыццё.
Пра два дні, якія ён запомніў назаўсёды, Валер Карбалевіч расказвае ў нашым відэа.
🎙А паслухаць размову цалкам можна ў нашай праграме «Мне толькі спытаць» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Geely перакуліўся як дзіцячая цацка. У Менску няўважлівасць кіроўцы ў часе манёўру прывяла да ДТЗ
45-гадовая кабета, што кіравала легкавіком Opel, не пераканалася ў тым, што змяняе паласу для руху бяспечна – і зачапіла Geely, якім кіравала 31-гадовая жанчына.
Маладзейшую кіроўцу накіравалі ў больніцу для абследавання.
Усё здарылася на Партызанскім праспекце. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️Жывы эфір «Наш дзень»
Абмяркоўваем важнейшыя падзеі дня з нашымі журналістамі ды гасцямі студыі. Сёння гаворым пра зварот былых палітвязняў да Еўразвязу
Таксама ў выданні: змены ў выплаце аліментаў у Беларусі, вырак у справе Гараўскага, умовы ЗША для вяртання амбасады ў Менск: youtube.com/live/awvtyjxRNJo -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔌 Вось такі цуд інжынернай думкі прадаюць у полацкай краме «канфіскату»
З такой зарадкаю для тэлефону вы, без сумневаў, прыцягнеце да сябе ўвагу ў якой-кольвек кампаніі. І ўсё гэта толькі за 3 рублі!
✍️ Калі ж без жартаў, то карыстацца падобнай прыладаю смяротна небяспечна. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Вы ж бачылі, як Лукашэнка ў апошні раз падмануў Коўла наконт выпуску 200 нашых зняволеных»
Былы палітвязень Эдуард Пальчыс вельмі скептычна адрэагаваў на сваёй Facebook-старонцы на адкрыты ліст 73 іншых экс-палітзняволеных да Еўразвязу.
«Чамусьці інтуіцыя мне падказвае, што гэты "адкрыты ліст" будзе выкарыстоўвацца ў кулуарных размовах з еўрапейскімі дыпламатамі зусім іншымі асобамі. І вось ужо да гэтых асобаў (а не да падпісантаў ліста) у мяне ёсць канкрэтныя пытанні. [...]
Вы ж бачылі, як Лукашэнка ў апошні раз падмануў Джона Коўла наконт выпуску 200 нашых зняволеных. Людзі ўжо сабралі рэчы, іх чакалі родныя каля варотаў, але ў апошні момант усё адмянілі.
Я не ведаю, якое эга павінна быць у галаве тых людзей, якія сапраўды думаюць, што вось з імі нехта проста так сядзе пра нешта размаўляць. Тым больш, калі ў вас не будзе ніякага сур'ёзнага рычагу ціску.
Паверце, адна дзяржаўная бюракратыя будзе перамаўляцца з іншай, а не з людзьмі, якія не заўжды безпраблемна дакументы па легалізацыі могуць атрымаць.
Іншы момант – як нам вызваліць усіх? Абсалютна ўсіх? [...] Як нам даведацца пра ўсіх? Бо сістэма стала настолькі непразрыстай, што мы можам не бачыць новых палітычных вязняў. [...]
Я ўжо маўчу пра той пакет законаў і практык, які ператварыў Беларусь у лакальную "КНДР", дзе сілавік прама на вуліцы можа залезці ў тэлефон. Трэба думаць наперад і пра астатнія 9 мільёнаў, якіх мы пакідаем у вялізнай калоніі БССР 2.0»
Пальчыса ў каментарах пад пастом падтрымалі прафсаюзны лідар Аляксандр Ярашук ды журналістка Аксана Колб, якія таксама прайшлі праз рэпрэсіі. А Павел Севярынец адзначыў, што да яго аўтары ліста з просьбаю паставіць подпіс наогул не звярталіся. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚽️ У Мёрах – свой «Залаты мяч»
Капітан мясцовага футбольнага клубу, які гуляе ў трэцім дывізіёне чэмпіянату Беларусі, атрымаў ад фан-сектару тазік свежых журавінаў з балота Ельня.
Якімі б крутымі ні былі Ламін Ямаль або Кіліян Мбапэ, такога трафею яны не здабудуць ніколі... -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Маскаваўся пад таксіста, сустракаўся з КДБ у Будапэшце. Стала вядома больш пра Уладзіслава Надзейку, якога Польшча перадала Беларусі ў межах «шпіёнскага абмену»
У рэпартажы «Nowa zimna wojna» тэлеканалу TVP раскрываюцца падрабязнасці дзейнасці Надзейкі ў Польшчы. Мужчына жыў у Беластоку, куды перабраўся з Горадні пасля падзеяў 2020 года.
Жанчына, да бацькі якой у Беларусі пасля размоваў з Надзейкам прыходзілі сілавікі, расказала журналістам: шпіён хваліўся, што мае вялізныя сумы грошай, заробленыя дзякуючы кантрабандзе цыгарэтаў. Іх, маўляў, хопіць да канца жыцця.
Надзейка жыў у люксавых апартаментах у цэнтры гораду, за жытло плаціў толькі наяўнымі.
Галоўным поспехам шпіёна стала тое, што ён інфільтраваўся ў парамілітарную арганізацыю «Паспалітае рушэнне» ды здолеў перадаць сілавікам Лукашэнкі прозвішчы ейных чальцоў. Асабістыя сустрэчы Надзейкі з КДБістамі адбываліся ў Будапэшце, бо ў часы кіравання Віктара Орбана спецслужбы РБ і РФ маглі не перажываць за сваю бяспеку ў сталіцы Вугоршчыны.
Польская Агенцыя ўнутранай бяспекі затрымала Уладзіслава Надзейку ў верасні 2025 года. А сёлета ў красавіку мужчына стаў часткаю абмену, па выніках якога з турмы быў вызвалены Анджэй Пачобут. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Былога сілавіка Гараўскага швейцарскі суд прызнаў вінаватым у датычнасці да выкрадання Анатоля Красоўскага
Суд Санкт-Галэну пастанавіў пакараць Юрыя Гараўскага двума гадамі пазбаўлення волі ўмоўна. Па справе аб выкраданні Юрыя Захаранкі былы баец САХРу быў апраўданы.
✍️ Бізнесовец Анатоль Красоўскі знік 16 верасня 1999 года. Разам з ім быў выкрадзены апазіцыйны палітык Віктар Ганчар. Ні Красоўскага, ні Ганчара ніколі не знайшлі ані жывымі, ані мёртвымі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸Дзясяткі былых палітвязняў падпісалі адкрыты ліст з заклікам да Еўразвязу актыўней спрыяць вызваленню людзей з лукашэнкаўскіх турмаў
У тэксце, пад якім паставілі свой подпіс 73 асобы (у тым ліку Марыя Калеснікава, Ірына Слаўнікава, Марына Золатава ды іншыя публічныя экс-палітзняволеныя) нагадваецца пра тое, што Беларусь на сёння – краіна ці з не найбольшай колькасцю палітвязняў у свеце.
«Мы заклікаем Еўрапейскі звяз стаць актыўным удзельнікам працэсу вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі. Мы просім выкарыстоўваць для гэтага ўсе даступныя сродкі: дыпламатычныя каналы, перамоўныя фарматы, ціск і стымулы, публічную і закрытую працу. Няхай гэтыя намаганні будуць паслядоўнымі і скаардынаванымі, а вызваленне людзей стане пастаянным пунктам парадку дня ў любым кантакце з Менскам і ў любых размовах пра будучыню адносін з Беларуссю. [...]
Вызваленне павінна быць часткай устойлівага рашэння, а не разавым эпізодам. Людзі, якія выходзяць на волю, не павінны апынацца ў вымушаным выгнанні без права вярнуцца, а тыя, хто застаецца, не павінны жыць пад пагрозай новага арышту. [...]
Дыялог пра людзей і каштоўнасці павінен весціся разам з беларускім грамадствам. Мы заклікаем ЕС слухаць розныя галасы беларусаў, у тым ліку тых, хто прайшоў праз турму, і ўлічваць іх досвед пры выпрацоўцы рашэнняў».
Марына Золатава таксама апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook аргументы для магчымых крытыкаў адкрытага ліста:
«Я пастаянна чую "толькі ціск", "толькі санкцыі". Мінула 6 гадоў. Што змянілася?
Я вам скажу, што змянілася. 9 чалавек ужо памерлі, шмат у каго разбуранае здароўе, шмат у каго – сем'і.
Найбольш нас цяпер хвалююць дзве тэмы: вызваленне людзей і спыненне рэпрэсіяў. Таму мы і напісалі гэты ліст.
Мы нідзе не гаворым пра адмену санкцыяў. Дылема "альбо санкцыі, альбо перамовы" – ілжывая. Мы гаворым пра тое, што людзей трэба ратаваць». -
Belsat TV
@Belsat_TV
Ягоныя кнігі раскуплялі за некалькі тыдняў, а ягоныя вершы разышліся на цытаты
26 кастрычніка нарадзіўся Анатоль Сыс – адзін з самых яркіх і самабытных беларускіх паэтаў канца ХХ стагоддзя.
Пры яго жыцці выйшлі толькі тры зборнікі, але творчасць Сыса паўплывала на цэлае пакаленне беларускіх літаратараў.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Ноччу грымела ў Варонежы, Мелітопалі і на чыгунцы ў Свярдлоўскай вобласці
Украінскія дроны масавана атакавалі Варонеж. Паводле паведамленняў мясцовых уладаў і расейскіх Telegram-каналаў, у горадзе пасля працы СПА ўзніклі шматлікія пажары, былі пашкоджаныя дамы, бізнес-цэнтр і аўтамабілі.
Выбухі таксама чулі ў акупаваным Мелітопалі.
Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся ў Свярдлоўскай вобласці Расеі: з рэек сышлі 20 вагонаў грузавога цягніка, загарэліся сем цыстэрнаў з палівам.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Маргарыта Ляўчук заспявала з журналістам «Белсату» Алесем Залеўскім
☝🏻Гэтая неспадзяванка здарылася ў жывым эфіры «Студыі Белсат». Паглядзіце, што атрымалася 🤩
А поўную размову глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎬This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐶 «Спачатку пачастуй майго сябра»
Вельмі ветлівы сабака завірусіўся ў сацсетках – ён ніколі не бярэ ласунак з рук гаспадара першым, калі побач стаіць ягоны невідушчы сябрук.
Паглядзіце на мілату 🥰This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Пасля 5 гадоў, праведзеных у турме, я зразумеў, што чалавек можа стаміцца ад пастаяннай прысутнасці іншых людзей»
Блогер і былы палітычны вязень Павел Спірын на цэлы месяц стаў добраахвотным «пустэльнікам». Чым ён кіраваўся, калі пастанавіў зладзіць такі незвычайны «эксперымент»?
Павел расказаў «Белсату» пра тое, як выправіўся ў лес без гаджэтаў і сувязі, каб наноў адкрыць сябе.
✅ Чытайце размову па спасылцы: belsat.eu/96119519/spiryn-zyu-u-lesie
🔗 Калі вы ў Беларусі, карыстайцеся гэтым лінкам: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/sgbypokm -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Губернатар Бранскай вобласці паведаміў пра смерць машыніста грузавога цягніка «Бранск-Гомель»
Цягнік быў атакаваны дронам-камікадзэ ў Навазыбкаве непадалёк ад расейска-беларускай мяжы.
44-гадовага мужчыну тэрмінова шпіталізавалі, аднак выратаваць яго не змаглі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
🔸Вялікая ўгода ЗША і Расеі: што чакае Беларусь? Пра што Лукашэнка дамаўляецца з Вашынгтонам? Ці аслабляюць пратэсты і палітычныя крызісы пазіцыі ЕЗ у перамовах пра Украіну?
🔸Крызіс беларускага ІТ і штучны інтэлект у медыцыне абмяркуем з архітэктарам у галіне лічбавай эканомікі з Майкам Ананьіным
🔸З Маргарытай Ляўчук пагаворым пра жыццё ва Украіне, музыку і новыя канцэрты
youtube.com/live/s0E10TvIASI -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧐Мілата ці крыпата?
Недзе ў Гарадзенскай вобласці заўважылі смеццевоз вось з такім «аздабленнем». Кіроўцу, які ехаў следам, насмяшыла тое, што ён пабачыў.
Але не ва ўсіх у каментарах аналагічныя эмоцыі: «Мне заўсёды сумна на гэта глядзець. Калі гэта не ШІ» -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Яны глядзелі на нас зверху, як на малпаў, калі мы гулялі ў дворыку для шпацыраў»
Журналістка Ксенія Луцкіна, што правяла ў зняволенні больш за 3,5 гады, прыгадала, як у СІЗА і ў калонію, дзе яе трымалі, рэгулярна вадзілі на «экскурсіі» школьнікаў ды студэнтаў.
Выглядае як нейкая «дзіч», але для сучаснай Беларусі гэта цалкам «нармальная» практыка. Больш за тое, каб абудзіць у школьнікаў дадатковую цікавасць, ім нават дазваляюць задаваць вязням пытанні.
«Пытаюць і пра тое, як карыстацца ў калоніі мабільным тэлефонам. Для іх жа немагчыма ўявіць, як гэта – калі няма ніякага тэлефону і інтэрнэту, а тэлефанаванні родным паводле раскладу чатыры разы на месяц»
✅ Чытайце вялікі матэрыял на нашым сайце: belsat.eu/95827939/navoshta-shkolnikau-vodziac-u-kalonii
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/aevwpvxh -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪄 Лукашэнкаўскія чыноўнікі – выпускнікі Хогвартсу?
Ну а як яшчэ патлумачыць тую магію, на якую яны здольныя: бац – і забруджаная радыяцыяй зямля з Гомельшчыны раптам становіцца прыдатнай для сельскай гаспадаркі!
✍️ Дзмітрый Семчанка «праганяе» актуальныя навіны тыдня праз свой «Дэкодар» і робіць іх простымі ды зразумелымі для ўсіх. Глядзіце свежае выданне проста цяпер!
www.youtube.com/watch?v=oTiS0pjlQVE -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Бусел у Беларусі ў канцы кастрычніка – незвычайная з’ява
У такі час гэтыя птушкі ўжо грэюцца дзесьці ў Егіпце. Гэтага ж нешта змусіла застацца ў Бабруйску 💁🏻♂️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ МЗС РБ раіць беларусам устрымацца ад паездак у некаторыя краіны Еўропы, бо там «отмечается резкое осложнение внутриполитической обстановки»
Маюцца на ўвазе пратэсты, якія ўжо некалькі тыдняў працягваюцца ў Францыі, Італіі ды Албаніі, а ў апошнія дні распаўсюдзіліся таксама на Іспанію ды Партугалію.
Усе названыя вышэй краіны (а таксама Бельгію) МЗС Лукашэнкі лічыць небяспечнымі для грамадзянаў РБ у гэты момант. Паездкі туды (калі няма вострай неабходнасці) раяць перанесці.
Тым жа беларусам, якія ўжо знаходзяцца ў ахопленых пратэстамі краінах, рэкамендуюць захоўваць павышаную пільнасць і пазбягаць месцаў правядзення масавых акцыяў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏆 Прэмія Анемпадыстава ўжо ў восьмы раз знайшла свайго лаўрэата. Расказваем пра чарговую цырымонію
Для нямецкай мастачкі расейскага паходжання Ліны Хесэ, што атрымала галоўны прыз сумесна з Ігарам Юхневічам, гэты досвед стаў сапраўды ўнікальным:
«Гэта вельмі дзіўна, нечакана і радасна атрымаць прэмію ў такой монабеларускай супольнасці. Так раптам у ёй апынуцца ды яшчэ і атрымаць Анёла».
✅ Чытайце рэпартаж на нашым сайце: belsat.eu/96117153/premija-aniempadystava
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/dnneagzv -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Аэрапорт Коўна ўначы спыняў працу на гадзіну з лішкам. Паведамляецца, што праз «гібрыдную атаку з тэрыторыі Беларусі»
Гэтым разам, праўда, гаворка ідзе не пра дрон, а пра метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі.
Ковенскі аэрапорт не функцыянаваў з 23:37 па 01:10 мясцовага часу. Пасажырам, якіх закранула сітуацыя, раяць звяртацца ў авіякампаніі, што абслугоўваюць іхныя рэйсы.
Год таму праз метэазонды з цыгарэтамі шмат разоў спынялі працу аэрапорту Вільні. Сёлета гэта здараецца даволі рэдка. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 У Докшыцах збіраюцца рабіць рамонт у дзіцячай школе мастацтваў. Ёсць рызыка, што там прыбяруць старыя вітражы і барэльефы
На гэта звяртаюць увагу тыя ж самыя актывісты, што раней спрабавалі ўратаваць мазаіку на сцяне «асуджанай» да разбурэння школы ў Наваполацку. На жаль, тыя спробы апынуліся марнымі.
Гэтым разам шанец уратаваць 50-гадовыя творы мастацтва вышэйшы, бо яны ўяўляюць сабою элементы інтэр'еру, якія нескладана зняць ды захаваць (пры жаданні). -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Уначы РФ нанесла ўдары ажно па чатырох гіпермаркетах сеткі «Эпіцэнтр»
«Прылёты» зафіксаваныя ў Харкаве, Палтаве, Вінніцы ды Запарожжы.
«Татальнае знішчэнне сеткі», – пракаментавалі начныя атакі ў самім «Эпіцэнтры».
👀 Паглядзіце, як змагаліся з наступствамі ўдараў у Харкаве. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏠 Пара беларусаў будуе новае жыццё ў закінутай сядзібе на Падляшшы. А «Белсат» за ўсім назірае☝️
Героі праекту «Талака. Будуем Мрою» – Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава. Абое прайшлі праз рэпрэсіі ў Беларусі. Сяргей правёў больш як два гады ў лукашэнкаўскай турме, але, нягледзячы на гэта, не адрокся ад мары – стварыць уласную прастору для жыцця, аднавіць старую ферму і развіваць экатурыстычны праект.
«Спадзяёмся, нашая гісторыя натхніць іншых беларусаў. Магчыма, хтосьці наважыцца зрабіць такі крок, а хтосьці іншы прыйдзе да нас і дапаможа стварыць гэтае месца ўласнымі рукамі»
👀 Першы выпуск новага праекту ўжо даступны на нашым YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»: youtu.be/ht9rFs1LgnMThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📝 «Колькі ц сабралі з 300 га?»
Памятаеце беларускамоўны дзённік узростам больш за палову стагоддзя, што завірусіўся ў Threads? Той жа карыстальнік прадэманстраваў публіцы яшчэ адзін артэфакт – гэтым разам сшытак для заняткаў па матэматыцы з 1971 года. ☝️
Прывітанне ўсім скептыкам, што задаюцца пытаннямі «Как вы себе представляете изучение математики и физики на белорусском языке?» -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚦На менскім праспекце Незалежнасці сёння раніцаю сутыкнуліся дзве таксоўкі
ДАІ паказала кадры здарэння, на якіх відаць, што кіроўца аднаго з легкавікоў (KIA) груба парушыў правілы дарожнага руху, праігнараваўшы чырвонае святло. Пасля сутыкнення KIA вылецеў на ходнік. На шчасце, пешаходаў там не было.
29-гадовы спраўца аварыі і пасажыр ягонага аўта дастаўленыя ў больніцу для абследавання. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ На тэрыторыі Свята-Елісавецінскага манастыра стралялі з гранатамёта
На мінулым тыдні тут адбыўся так званы «казачий круг», які зладзіла беларуская грамада Саюзу казакоў-воінаў Расеі ды замежжа.
Госці мерапрыемства забаўляліся не толькі стралянінаю, былі таксама іншыя актыўнасці:
«По завершении Круга гости из МГУТУ им. Разумовского продемонстрировали приемы рукопашного боя и способов обезвреживания нападающих. Их высокое мастерство по достоинству было оценено всеми собравшимися. А юные казачата не могли сдержать своего восторга.
Затем состоялся Атаманский обед. Гостей и участников Круга угощали блюдами, с заботой приготовленными монахинями, которых поблагодарили за заботу троекратным "Любо!" и казачьей песней».
У якасці аднаго са «спікераў» выступіў баец ММА і «ўдзельнік СВА» Павел Шульскі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛩 Belavia ад сённяшняга дня пачала лётаць у Бангкок
Для пасажыраў «дэбютнага» рэйсу, якія вырушылі ў сталіцу Тайланду сёння ўначы, зладзілі ўрачыстую цырымонію.
Рэйсы будуць выконвацца адзін раз на тыдзень (па нядзелях), кошт квітка туды-назад складзе каля 3 тысяч рублёў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Адзін чалавек загінуў, яшчэ 14 атрымалі раненні ў выніку нападу дронаў на Белгарад
Паводле мясцовых уладаў, былі пашкоджаныя жылыя дамы і дзясяткі аўтамабіляў. Расейскі Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле артыкулу «тэракт».
Пад удар таксама маглі трапіць гандлёва-забаўляльны цэнтр і жылы комплекс, паведамляюць мясцовыя тг-каналы.
Як заяўляе Мінабароны РФ, сродкі СПА знішчылі 532 украінскія беспілотнікі над 22 рэгіёнамі Расеі і акупаваным Крымам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Трампу неўзабаве зноў можа пагражаць імпічмент?
Засталося ўсяго 10 дзён да прамежкавых выбараў у ЗША, якія могуць істотна змяніць баланс сілаў у амерыканскіх колах улады.
☝️Расказваем у нашым эксплэйнеры, што гэта за падзея і чаму яна можа пахіснуць стабільнасць «вельмі стабільнага генія», як некалі назваў Доналд Трамп самога сябе.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕷 Павук пацікавіўся, чаму ў айчынных раёнках так мала «гістарычнай праўды»
Напрыклад, ніхто не піша, што Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў Беларусі пад бела-чырвона-белым сцягам. Хоць гэты факт добра зафіксаваны фота- і відэахронікаю.
👀 Глядзіце (і слухайце) новае выданне «Шухер шоу» на канале «БЕЛСАТ LIFE»: www.youtube.com/watch?v=sk8eTaiMMfU -
Belsat TV
@Belsat_TV
Сёння – Дзіцячае «Еўрабачанне». Зноў без Беларусі
24-ты Дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне» праходзіць сёння на Мальце. Фінал пачнецца а 22-й гадзіне (па беларускім часе).
Беларусь не ўдзельнічае а ні ў дарослым, а ні ў дзіцячым «Еўрабачанні» з 2021-га. У чэрвені таго года Еўрапейскі вяшчальны саюз прыпыніў членства Белтэлерадыёкампаніі праз палітычную сітуацыю ў краіне і яе наступствы для свабоды СМІ. Гэта пазбавіла Беларусь магчымасці ўдзельнічаць у конкурсах пад эгідаю саюзу. Агулам жа Беларусь двойчы перамагала ў дзіцячым «Еўрабачанні» – у 2005 і 2007 гадах.
✍️ Таму беларусам, якія будуць глядзець «Еўрабачанне» з Польшчы, мы прапануем прагаласаваць за ўдзельніка ад гэтай краіны – 14-гадовага Віктара Саса, які выступіць з песняю Gravity. Так, на дзіцячым конкурсе, у адрозненні ад дарослага, можна галасаваць і за тую краіну, дзе вы знаходзіцеся ☝️
Зрабіць свой выбар трох кампазіцыяў, якія спадабаліся найбольш, можна бясплатна на сайце jesc.tv 🎤 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦🏻♂️ Чырвонае святло гарэла ўжо 5 секундаў, але кіроўца нават не падумала спыніцца
Сёння ў Менску адбылася аварыя, выкліканая дзікай няўважлівасцю 47-гадовай жанчыны за стырном Citroen. ДТЗ здарылася на скрыжаванні вуліцы Радыяльнай з 2-м Дражненскім завулкам.
Глядзіце, як гэта было ☝️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️ Дэлегаты з'езду БХД абралі адзінаасобным старшынём партыі Паўла Севярынца
Пра гэта паведамляе выданне pozirk.online.
На сустрэчы ў Беластоку дэлегаты вырашылі адмовіцца ад ранейшага сустаршынства (якое ў тым ліку спрычынілася да расколу ў партыі) і перайсці да кіравання адной асобай.
«Гэта першы крок да яднання дэмакратычных сілаў: аб'ядноўваем хрысціянскую дэмакратыю, пасля аб'ядноўваемся і дамаўляемся з усімі дэмакратычнымі сіламі», – пракаментаваў падзею сам Павел Севярынец.
✅ Чытайце больш па спасылцы: belsat.eu/96108084/sieviaryniec-starszynia
🔗 Калі вы ў Беларусі, націскайце сюды: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/tcgamiqg -
Belsat TV
@Belsat_TV
📷 У Варшаве назвалі пераможцаў Прэміі Анемпадыстава-2026
Сёлета лаўрэатамі сталі Ліна Хесэ і Ігар Юхневіч за вокладку кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень і Ліны Хесэ.
Журы адзначыла іх «за майстэрскую гульню паміж крафтам і поп-артам, за дзіцячую адкрытасць, за дарослы сімвалізм». -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Неўзабаве могуць адбыцца перамовы між дэлегацыямі Украіны, Расеі і ЗША наконт заканчэння вайны. А пакуль Трамп прыгразіў Украіне і Расеі 200% мытамі, калі тыя не падпішуць мірнага пагаднення
📌 На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік. Што вядома?
📌 Прабітыя лёгкія, разарваная печань і секс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае?
⏯️ Глядзіце ў вечаровым выпуску навінаў на Белсаце!
youtube.com/live/mxkC8N2s2ew -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Здаецца, што часам ты на 80% беларуская і на 20% – французская. Але гэтыя суадносіны змяняюцца»
Пісьменніца Алёна Глухава прэзентавала ў Варшаве пераклад на беларускую мову сваёй трэцяй кнігі «Nos corps lumineux» – «Нашы зіхоткія целы». У арыгінале яна пісалася па-французску.
Журналіст «Белсату» пабываў на прэзентацыі ў кнігарні «Букіністка».
✅ Чытайце ягоны рэпартаж: belsat.eu/96104739/alyona-gluhava-nashy-zihotkiya-cely
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ralgzzsv -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔺«Гэта былі 8 гадзінаў слабасці. Калі б яны [сілавікі] да мяне прыйшлі тады, ёсць адчуванне, што я б шмат чаго падпісаў»
Былы палітвязень і актывіст Павел Вінаградаў адкрыта расказаў пра самы страшны дзень свайго жыцця. Цягам гэтых 8 гадзінаў за кратамі паніка была такой моцнай, што ён сам спалохаўся ўласнага стану.
Што адбылося з Паўлам у ваўкавыскай калоніі, глядзіце ў нашым відэа.
🎥 А паглядзець інтэрв'ю цалкам можна ў нашай праграме «Калыханка для дарослых»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Каля Бярозаўкі на Лідчыне давялося спыняць п'янага бяспраўніка са стралянінаю
Кіроўца Hyundai праігнараваў сігналы інспектараў і не стаў тармазіць па іхным патрабаванні. Распачалася пагоня, фіналам якою сталі стрэлы па колах. Толькі пасля гэтага 48-гадовы мужчына перастаў «гуляцца ў GTA».
Высветлілася, што пасведчання кіроўцы ён не меў праз стан здароўя, а канкрэтна ў момант затрымання ў ягонай крыві быў 1 праміле алкаголю (адпавядае прыкладна 200 грамам гарэлкі або адной бутэльцы віна).
За кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане мужчыну збіраюцца аштрафаваць на 200 базавых велічыняў (9 тысяч рублёў). Агулам жа на яго склалі 6 адміністратыўных пратаколаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧊Канадка скокнула ў Атлантычны акіян з айсбергу. Да яе ў свеце такога не рабіў ніхто з жанчын
Молі Карлсан выканала скачок з ледзяной скалы вышынёю прыкладна 15 метраў. Гэта адбылося непадалёк ад узбярэжжа выспы Ньюфаўндлэнд.
«Ідэя зрабіць гэта прыйшла мне ў галаву таму, што я змагаюся з псіхалагічнымі праблемамі. Айсберг – нешта вельмі падобнае на псіхічны разлад, іншыя людзі бачаць толькі 10% таго, што ён сапраўды з сябе ўяўляе», – прызналася рэкардсменка.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍢 На раённых «Дажынках» пад Віцебскам пасмажылі шашлык проста на камбайне
Гэта адбылося ў аграгарадку Бабінічы, дзе сёння ладзяць свята хлебаробаў Віцебскага раёну.
✍️ Цікава, што два гады таму гэтак жа сама смажылі мяса на гарадзенскіх абласных «Дажынках» у Мастах. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🙏🏻 Неабходную суму для пахавання стваральніка суполкі «Беларусы ў Варшаве» сабралі за тры дні
Пра смерць 50-гадовага Яна Памедора Рэуцкага (сапраўднае імя – Сяргей Пархаць) стала вядома ў аўторак. На платформе zrzutka.pl для арганізацыі развітання з ім пастанавілі сабраць 30 000 злотых (каля €6800). Станам на раніцу суботы гэтую суму ўжо нават перавысілі.
Прычынаў смерці Сяргея не называюць. Вядома, што 10 кастрычніка ён раптам абвясціў пра продаж суполкі. На пытанне аб прычынах адказаў: «Абставіны майго жыцця вам невядомыя». 12 кастрычніка Пархаць пісаў, што шукае працу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐴 Пакуль свет абмяркоўвае «лятучы аўтамабіль» Ілана Маска, у Менску заўважаны «транспарт» з Сярэднявечча
Кантэкст гэтай сітуацыі застаецца загадкаю. Відаць толькі, што вершнікі перасоўваюцца па сталічнай вуліцы Якуба Коласа.
📹 Відэа: Минск. Главное! -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Трайное забойства ў Столінскім раёне – затрыманы 33-гадовы мужчына
Здарэнне адбылося сёння раніцай у Альгомелі. Вясковец, які раней ужо быў асуджаны за забойства, распіваў алкаголь разам з двума іншымі жыхарамі той жа вёскі (братамі ва ўзросце 37 і 40 гадоў). У хаце таксама прысутнічала іхная 64-гадовая маці. У часе застолля ўзнік канфлікт, які скончыўся для гаспадароў трагічна – агрэсар схапіў нож і пачаў наносіць ім удары. Калі ўсе былі мёртвымі, забойца сымітаваў у хаце беспарадак і збег да знаёмай, дзе спрабаваў схавацца.
Калі суд давядзе віну затрыманага, яму пагражае пакаранне ажно да расстрэлу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Пажар у «Арліным гняздзе» Гітлера: паліцыя падазрае падпал
У Баварскіх альпах моцна пацярпеў ад агню «Кельштайнхаус» (таксама вядомы як «Арлінае гняздо») – рэзідэнцыя, пабудаваная для фюрэра Трэцяга Райху напрыканцы 1930-х гадоў. Хоць вельмі часта Гітлер ёю не карыстаўся, толькі зрэдка прымаючы там замежных дыпламатаў або іншых высокапасадовых гасцей.
Маштабны пажар распачаўся ў гістарычным будынку ўчора каля 22-й гадзіны. Пажарныя скончылі змагацца з агнём толькі каля апоўначы. Паводле нямецкіх медыяў, адзін чалавек быў затрыманы па падазрэнні ў падпале, аднак пакуль гэтая версія загарання не пацверджаная.
✍️ «Кельштайнхаус» амаль не пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны і да апошняга часу выкарыстоўваўся як рэстаран ды турыстычны аб'ект, які нагадваў пра злачынствы нацысцкага рэжыму. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📖 Унікальныя беларускія кнігі ўзростам больш як 100 гадоў паказалі ў бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэту
На выставе, якую зладзілі на гэтым тыдні, наведнікі маглі пабачыць выданні «Беларусаў» Яўхіма Карскага, «Беларускага зборніку» Еўдакіма Раманава, «Жалейку», «Гусляра» і «Шляхам жыцця» Янкі Купалы, «Песні-жальбы» Якуба Коласа і «Дудара беларускага» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Акрамя таго, быў прэзентаваны «Беларускі каляндар "Нашай нівы" на 1911 год» і «Мова беларуская» Язэпа Лёсіка (з тытульным аркушам, выкананым беларускай лацінкаю).
Супрацоўніца бібліятэкі Наталля Брэйва падкрэсліла, што, імаверна, такой колькасці кніг, аформленых беларускай лацінкаю, раней наогул ніколі не паказвалі наведнікам якой-кольвек выставы. Наталля таксама звярнула ўвагу на тое, што напрыканцы XIX і на пачатку XX стагоддзя выдаць кнігу па-беларуску было вельмі складана, і для гэтага даводзілася шукаць нестандартныя шляхі:
«Беларусы і даследчыкі беларускай тэматыкі мелі велізарныя цяжкасці з выданнем кніжак па-беларуску альбо кніжак, якія датычыліся Беларусі. Таму аўтары былі вымушаныя шукаць, дзе можна было б такую кніжку выдаць. Гэта мог быць Пецярбург, Львоў, Вільня. Вельмі рэдка сустракаецца Менск. Напрыклад, Дуніну-Марцінкевічу ўдалося выдаць кніжкі ў Менску». -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Я бачу: чым маладзейшыя жанчыны, тым больш адказна яны ставяцца да свайго здароўя. Таму хваробы сталі часцей знаходзіць на ранняй стадыі»
Ужо больш за 30 гадоў кастрычнік па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з'яўляецца месяцам барацьбы з ракам малочнай залозы.
✍️ Размаўляем з онкахірургам-мамолагам Дзянісам Карпегіным пра тое, як змянілася дыягностыка, лекаванне і стаўленне саміх жанчын да раку малочнай залозы ў апошнія часы.
✅ Чытайце інтэрв'ю па спасылцы: belsat.eu/96086107/mamolag-pra-prafilaktyku-raku-malochna…
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/gwxlgagk -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️Ва Украіне ў часе выканання баявой задачы загінуў беларускі добраахвотнік Віталь Трыгубаў
Тэлеграм-канал @BDK022 паведамляе, што гэта здарылася 19 кастрычніка. Трыгубаў (пазыўны Вітушка) быў забіты, калі прыкрываў пабрацімаў з батальёну Hatred.
Віталю Трыгубаву было 34 гады. У 2022-м ён быў сярод тых беларускіх добраахвотнікаў, якія вырушылі на абарону Кіева. Развітанне з ім пройдзе ва ўкраінскай сталіцы 30-га кастрычніка, дакладны час і месца не раскрываюць у мэтах бяспекі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💃 Калі ты хочаш танчыць – то танцполам можа быць што заўгодна
Дзве «шальныя» гамяльчанкі (ва ўзросце 40 і 42 гадоў) выбралі для такога «адрыву» праезную частку вуліцы. ДАІ вызначыла іх дзякуючы «маніторынгу сацыяльных сетак» і запісам з вулічных камераў.
Абедзвюх аштрафавалі за стварэнне аварыйнай абстаноўкі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😡 У Магілёве мужчына здзекаваўся са шпіца – кадры ўжо перадалі ў міліцыю
Інцыдэнт здарыўся на вуліцы Крупскай каля кавярні «Саломінка». Жанчына, што стала сведкаю такога абыходжання з сабакам, сказала, што віскат шпіца было чуваць нават праз зачыненую шыбу аўтамабіля.
Паводле відавочцаў, мужчына не жыве ў гэтым раёне – раней яго тут не бачылі.
📹 Відэа: МогилевОнлайнThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤪 У Менску пройдзе вечарына, дзе замест «фэйс-кантролю» будзе «нэйм-кантроль»
Уладальнікі іншых імёнаў, што перашкаджае вам арганізаваць такую ж тусу? -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 У пойме Сожу знайшлі хахулю – раней лічылася, што яна знікла з Беларусі яшчэ ў 1993-м
Сляды хахулі ў часе спецыяльна арганізаваных абследаванняў выявіла сумесная група беларускіх ды расейскіх заолагаў. Саміх жывёлак, праўда, не зафіксавалі, аднак былі знойдзеныя вельмі характэрныя прыкметы жыццядзейнасці хахулі – напрыклад, ўскрытыя тыповым чынам ракавіны малюскаў.
Жыхароў вёсак, што знаходзяцца ў басейне Сожу, просяць паведамляць пра заўважаных хахуляў у НПЦ Акадэміі навук па біярэсурсах. Тэрыторыі, дзе жыве гэты звярок, мусяць атрымліваць ахоўны статус. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💔 Павел Белавус нарэшце сустрэўся з сям’ёй пасля вызвалення
Экс-палітвязень паказаў відэа доўгачаканай сустрэчы з жонкай і дзецьмі.
Нагадаем, Павел Белавус, сузаснавальнік symbal.by і пляцоўкі «Арт Сядзіба», быў затрыманы ў лістападзе 2021 года і асуджаны рэжымам на 13 гадоў пазбаўлення волі.
16 верасня 2026 года ён выйшаў на волю ў выніку перамоваў ЗША з уладамі РБ.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💸 Навучанне ў аўташколах падаражэе
Галоўным чынам гэта звязана з павелічэннем колькасці практычных заняткаў і абавязковай устаноўкай відэарэгістратараў.
Таксама кошт навучання расце праз падаражэнне паліва. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦡 Нечакая сустрэча падчас звыклай паездкі
Раніцай у Валожыне на дарозе заўважылі барсука
😊 А ці траплялася вам гэтая жывёліна? -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 Непаўнагадовая дзяўчына атрымала 2 рублі за 12 гадзін працы на складзе OZON
Як так атрымалася?This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Пяскоў: трохбаковыя перамовы з удзелам Украіны, Расеі і ЗША могуць прайсці ў Абу-Дабі ў першай палове лістапада. Пра што будуць дамаўляцца?
📌 У Воршы ліквідуюць грэка-каталіцкі прыход. Чаму?
📌 Генпракуратура Беларусі хоча праверыць цішотку расейскага спевака Ягора Крыда на «адмаўленне генацыду беларускага народу». У чым справа?
▶️ Глядзіце ў Студыі Белсату!
youtube.com/live/dpLy42Vx3N0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
📉 Кадравы голад расце: у Беларусі зафіксавалі новы мінімум беспрацоўя
Зафіксаваны новы мінімум беспрацоўя – 1,9 %. Паводле Белстату, у III квартале 2026 года ўзровень занятасці насельніцтва працаздольнага ўзросту склаў 85,3 %.
Эканамісты кажуць, што надзвычай нізкае беспрацоўе сведчыць пра дэфіцыт кадраў. Нястача работнікаў прымушае працадаўцаў павышаць заробкі, што стварае дадатковую фінансавую нагрузку на прадпрыемствы -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Украіна ўдарыла па заводзе электронікі «Пратон» у расейскім Арле
Гэтае прадпрыемства робіць электроніку для расейскай ваенкі, у тым ліку для ракетаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💉У Беларусі зніклі еўрапейскія вакцыны ад грыпу
«Белсат» патэлефанаваў у некалькі паліклінік, дзе пацвердзілі, што еўрапейскіх прышчэпак няма. У шэрагу паліклінік даступны толькі расейскі «Грыппол плюс».
А на пастаўкі французскай «Ваксігрып» і нідэрландскай «Інфлювак» яшчэ чакаюць.
📌 Калі і дзе з'явяцца замежныя вакцыны — чытайце па спасылцы
belsat.eu/96089417/u-belarusi-znikli-erapejskiya-vakcyny-…
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/loxnxrml -
Belsat TV
@Belsat_TV
💉У Беларусі зніклі еўрапейскія вакцыны ад грыпу – ёсць толькі расейская
«Белсат» патэлефанаваў у некалькі паліклінік, дзе пацвердзілі, што еўрапейскіх прышчэпак няма.
У шэрагу паліклінік даступны толькі расейскі «Грыппол плюс».
А на пастаўкі французскай «Ваксігрып» і нідэрландскай «Інфлювак» яшчэ чакаюць.
📌 Калі з'явяцца замежныя вакцыны — чытайце па спасылцы
belsat.eu/96089417/u-belarusi-znikli-erapejskiya-vakcyny-…
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/loxnxrml -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦 Украіна вярнула з палону 270 чалавек, у тым ліку 9 цывільных
Дадому вяртаюцца вайскоўцы Нацгвардыі, памежнікі, марскія пяхотнікі і байцы іншых падраздзяленняў.
Большасць з іх была ў палоне з 2022 года і абараняла Марыюпаль.
Абмен адбываўся праз беларускі памежны пераход «Новая Гута» на Гомельшчыне.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Меланія Трамп дамовілася пра лакальнае спыненне агню паміж Расеяй і Украінай у Алешках
Бакі часова спыняць баявыя дзеянні ў акупаваных Алешках на Херсоншчыне з 29 кастрычніка, каб даставіць гуманітарную дапамогу і эвакуяваць мірных жыхароў.
Пра гэта паведаміў Белы дом.
Жыхарам, якія захочуць эвакуявацца, абяцаюць арганізаваць транспарт у Расею альбо Украіну і дапамогу.
У акупаваных Алешках каля 2 тысяч жыхароў застаюцца фактычна ў закладніках расейцаў і выжываюць без ежы, вады ды электрычнасці. Апошні раз прадукты ў крамы завозілі ў траўні. Падыходы да гораду замінаваныя.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Застрэлены сілавікамі пенсіянер з Астравецкага раёну жыў самотнікам у лесе
65-гадовы былы ляснік жыў на хутары без электрычнасці і амаль не кантактаваў з людзьмі. Паводле мясцовых жыхароў, пасля трагічнай гібелі маці ён змяніўся, але раней не праяўляў агрэсіі.
22 кастрычніка сілавікі прыехалі да яго праз паведамленне пра незарэгістраваную стрэльбу. Паводле МУС, мужчына адкрыў агонь, пасля чаго сілавікі застрэлілі яго.
🔗 Больш падрабязнасцяў — чытайце тут
belsat.eu/96087300/perastrelka-u-astravetskim-rayone
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/dobqmzdo -
Belsat TV
@Belsat_TV
✈️🚫 Усе чатыры маскоўскія аэрапорты прыпынілі працу
Гэта адбылося праз пагрозу атакі беспілотнікаў. У Шарамецьева абвясцілі паветраную трывогу і папрасілі пасажыраў перайсці ў бяспечныя зоны.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што расейская СПА збіла прынамсі 17 дронаў, якія ляцелі ў бок Масквы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦫 Вось такая нутрыя жыве ў Гарадзенскім заапарку
Нягледзячы на паўднёваамерыканскае паходжанне, нутрыя спакойна пераносіць нават 30-градусныя маразы, яе поўсць такая шчыльная, што не прамакае нават пасля доўгага плавання. -
Belsat TV
@Belsat_TV
◾️Пайшла з жыцця Таццяна Прановіч – выкладчыца журфаку БДУ і дачка пісьменніка Чыгрынава
Яна шмат гадоў выкладала замежную літаратуру на факультэце журналістыкі БДУ, спецыялізавалася на антычнай літаратуры.
Таксама працавала ў папулярнай у 1990-я і 2000-я гады моладзевай газеце «Пераходны ўзрост», дзе з 1998 года была намесніцай галоўнага рэдактара.
У 2020 годзе яна падтрымала пратэсты, а праз некалькі гадоў пакінула журфак БДУ.
Пра яе смерць паведаміла «Наша Ніва». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚌Лукашэнка ўзяўся за транспарт: не падабаецца праца МАЗ і «Штадлер», хоча трамвай у метро
Апроч гэтага – у Беларусі плануюць зрабіць «маршруткі па выкліку» для маланаселеных вёсак. Ці дапаможа гэта развязаць транспартныя праблемы? Абмяркуем у Нашым дні.
⏯️ Далучайцеся! -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛢Услед за беларускім каліем у ЗША накіраваўся першы танкер з расейскім дызельным палівам
На борце – 40 тысяч тон паліва, якое загрузілі ў порце Прыморск. Чакаецца, што карабель прыбудзе ў Нью-Ёрк 7 лістапада.
Вашынгтон часова дазволіў імпарт расейскага дызелю, каб знізіць цэны на паліва перад выбарамі ў Кангрэс ЗША 3 лістапада.
Трамп абвясціў пра планы паставіць спачатку 300 тысяч тон, затым яшчэ 500 тысяч у лістападзе і мільён тон пазней. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Генпракуратура Беларусі хоча праверыць цішотку расейскага спевака на «адмаўленне генацыду беларускага народа» пасля скандалу з прынтам з фільму «Ідзі і глядзі»
Пракуратура даручыла СК праверыць майку спевака Ягора Крыда на наяўнасць прыкмет распальвання варожасці і рэабілітацыю нацызму.
Крыд з’явіўся ў гэтай вопратцы ў новым кліпе. На ёй быў зменены постар фільма «Ідзі і глядзі» пра злачынствы нацыстаў у Беларусі, дзе галоўнаму герою дадалі татуіроўкі і пірсінг.
Пасля крытыкі спявак папрасіў прабачэння, сказаўшы, што раней не чуў пра фільм і не ўклаў у свой вобраз ніякага гістарычнага ці палітычнага сэнсу. Ён таксама заблюрыў выяву ў кліпе. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ Украіна і Расея правялі ў Беларусі абмен паводле формулы «270 на 270»
Пра гэта паведамляюць расейскія крыніцы.
Тым часам украінскі амбудсмен Дзмітро Лубінец паведаміў пра вяртанне сямі цывільных украінцаў у межах узаемнага абмену для ўз'яднання сем'яў. Яшчэ сем чалавек выехалі ў Расею.
Сярод тых, хто вярнуўся ва Украіну, – 90-гадовая жанчына з абмежаванай мабільнасцю, украінка, якая перанесла інфаркт і інсульт, а таксама жанчына з дзіцём, якія пасля акупацыі Марыупалю не маглі вярнуцца да сям'і. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ За паўгода Расея і Беларусь учынілі больш за 50 гібрыдных атак у Еўропе
Паводле сумеснага расследавання журналістаў еўрапейскіх медыя, 48 інцыдэнтаў звязваюць з Расеяй, яшчэ чатыры – з Беларуссю.
Найбольш такіх выпадкаў зафіксавалі ў Польшчы – прынамсі дзевяць. Сярод іх – дыверсіі, шпіянаж, парушэнні паветранай прасторы і спробы незаконнага перасячэння межаў.
Пра гэта паведамляюць нашыя калегі з «Вот Так», якія ўдзельнічалі ў расследаванні.
t.me/vot_tak_exclusive/18693 -
Belsat TV
@Belsat_TV
💱 Курсы валютаў 23 кастрычніка
Долар працягнуў падаць і страціў амаль капейку. А еўра яшчэ больш паскорыў падзенне, страціўшы 2.1 капейкі. Расейскі рубель на іх фоне заўважна падрос на 1.4 капейкі за сотню.
#курсывалютаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔺 Крэмль патрабуе ад Менску «дзеянняў на выпераджэнне»
Міністр абароны РФ Белавусаў прывёз у Беларусь сцэнар маштабных манеўраў і загаварыў пра рашэнні на ўзроўні галоўнакамандуючых.
🎥 Пра небяспечныя сцэнары і магчымыя наступствы для размаўляем у новым выданні праграмы «Нацыянальны інтарэс»
youtu.be/ON1jMfVr2NI -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛢 Рост сусветных цэнаў на нафту праз абвастрэнне канфлікту на Блізкім Усходзе выгадны Расеі і беларускім уладам
Нафта падаражэла да максімуму за пяць месяцаў. Аднак звычайныя беларусы ад гэтага не выйграюць: паліва ў краіне працягвае даражэць:
«Ён узбагачаецца сам, узбагачаецца 3 % сіндыкатаў вакол Лукашэнкі, а ўсе астатнія проста павінны выжываць, зацягваць свае бюджэты»,
– кажа эканаміст Яраслаў Раманчук.
❓ Як рост цэнаў на нафту ўплывае на рэжымы Пуціна і Лукашэнкі і жыццё беларусаў – чытайце ў нашым матэрыяле
belsat.eu/96071969/nafta-na-maksimume-raseya-i-lukashenka…
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/gjaygojv -
Belsat TV
@Belsat_TV
😱 «Дзяніс Ігаравіч, а мы ўсё памятаем!»
Кадэбісты дагэтуль нагадваюць вядоўцу Дзянісу Дудзінскаму пра адзін эпізод з ягонай маладосці, хоць мінула ўжо каля 30 гадоў.
Пра што менавіта не забываюцца ў КДБ, вядоўца распавёў у праграме «Калыханка для дарослых».
🎥Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚊У Мазыры запусцяць першы ў Беларусі ШІ-трамвай
Штучны інтэлект будзе кіраваць рухам, тармазіць і адчыняць дзверы. Кіроўца застанецца ў кабіне, але будзе кантраляваць сістэму і падстрахоўваць яе.
Гэты праект мусіць павысіць бяспеку, зменшыць колькасць аварый і зрабіць рух больш прадказальным. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️У Гомлі сёння адбудзецца чарговы абмен расейскімі і ўкраінскімі ваеннапалоннымі
На памежным пераходзе «Новая Гута» сустрэліся ўпаўнаважаная ў правах чалавека ў Расеі Яна Лантратава і ўпаўнаважаны Вярхоўнай рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец.
Абмен закране і цывільных жыхароў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 Польскія спецслужбы паказалі, як адбываўся абмен Пачобута
Відэа апублікавала Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы напярэдадні выпуску праграмы «Новая халодная вайна» на польскім тэлебачанні. У ёй супрацоўнік ABW будзе распавядаць пра падрыхтоўку і дэталі аперацыі.
Беларускі палітвязень і дзеяч польскай дыяспары Анджэй Пачобут быў вызвалены ў межах абмену, які адбыўся 28 красавіка на памежным пераходзе «Баброўнікі» – «Бераставіца» паводле формулы «пяць на пяць».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Украіна атакавала дата-цэнтр падатковай службы Расеі
У горадзе Гарадзец Ніжагародскай вобласці Расеі адбыліся выбухі ў раёне дата-цэнтра Федэральнай падатковай службы. У дата-цэнтры захоўваюцца падатковыя дадзеныя, запісы ЗАГС і рэестр юрыдычных асоб.
Мясцовыя ўлады кажуць пра падзенне абломкаў беспілотнікаў і часовае спыненне транспарту. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎶 Як зрабіць, каб беларускі хіт гучаў яшчэ больш па-беларуску?
Музычны дуэт з Менску зайграў на цымбалах легендарны спеў «Песняроў»
Як вам такое гучанне? 🔥This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎈Былы міліцыянт збіў памежніка пры спробе запуску паветранага шара ў Літву. Яго асудзілі і пазбавілі звання лейтэнанта запасу
28-гадовы былы міліцыянт з Горадні спрабаваў пераправіць у Літву цыгарэты і іншыя каштоўнасці ў ноч з 2 на 3 верасня. Падчас затрымання ён ударыў памежніка па плячы, перакінуў яго праз сябе і ўцёк.
Мужчыну пазней знайшлі. Суд прызначыў яму 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Таксама ён мусіць выплаціць пацярпеламу 1500 рублёў маральнай кампенсацыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📰 Перастае існаваць газета, у якой некалі ўпершыню надрукавалі праўду пра Курапаты
З 2027 года «Літаратура і мастацтва» перастане выходзіць як асобная газета і стане дадаткам да «Звязды».
Выданне выходзіла з 1932 года, з перапынкам у часы нямецкай акупацыі. Першы галоўны рэдактар Хацкель Дунец трапіў пад рэпрэсіі і быў забіты 29 кастрычніка 1937 года. У розныя гады газету ўзначальвалі Аркадзь Куляшоў, Анатоль Вярцінскі, Мікола Гіль, Уладзімір Някляеў, Віктар Шніп ды іншыя вядомыя творцы.
У 1988 годзе «Літаратура і мастацтва» першай распавяла пра Курапаты – месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
З 2002 года рэдакцыйная палітыка «ЛіМа» апынулася пад дзяржаўным кантролем. А з 2020-га афіцыйныя выданні перасталі друкаваць «нядобранадзейных» творцаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸Пачаліся прамежкавыя выбары ў ЗША: пагроза ўладзе Трампа. Што варта пра іх ведаць
Рэспубліканцы могуць страціць большасць у Кангрэсе, а ўлада Доналда Трампа – сутыкнуцца з новымі абмежаваннямі.
Дэмакраты ў выпадку перамогі змогуць расследаваць дзеянні адміністрацыі Трампа і ўскладніць прасоўванне ягоных ініцыятываў.
❓ Што гэта за выбары і чым яны пагражаюць Трампу – сабралі галоўнае ў нашым матэрыяле.
belsat.eu/96050847/midterms
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ghhwifuz -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤬 «Свядомая прага зрабіць як мага больш стратаў і згубы цывільным»
У ноч на 22 кастрычніка Расея атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі. Адна з ракет з касетнай боегалоўкай трапіла на тэрыторыю паміж Кіева-Пячэрскай лаўрай і Свята-Уведзенскім манастыром.
У выніку начной атакі на Кіеў загінуў адзін чалавек, яшчэ прынамсі 24 атрымалі раненні, у тым ліку сем дзяцей.
Каментуючы ўдар, Уладзімір Зяленскі сказаў, што расейсцы білі туды свядома і мелі на мэце ўразіць менавіта цывільных жыхароў, бо паблізу няма вайсковых аб'ектаў:
«Гэта свядомы выбар зброі, свядомы выбар раёну прымянення, свядомая прага зрабіць як мага больш стратаў і згубы цывільным». -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️ Увага! Пад пагрозай маглі апынуцца звесткі мільёнаў беларусаў. Імаверна, узламалі базу кліентаў «Белдзяржстраху». Што гэта значыць?
😮 У менскім аэрапорце затрымалі 18-гадовага хлопца, які спрабаваў вывезці больш за дзвесце трыццаць тысяч рублёў у эквіваленце. Як выявілася, ён выступаў у ролі кур'ера махляроў
🤔 У ЗША адбываюцца прамежкавыя выбары. Гэта яшчэ што такое? Патлумачым у Студыі Белсату.
⏯️ Далучайцеся!
youtube.com/live/zq2QBB_4098 -
Belsat TV
@Belsat_TV
😔 Ім было ад 15 да 22 гадоў, а іх ужо абвінавацілі ў змове
І не, гэта гісторыя – не з сучаснай Беларусі. Яна адбылася сто гадоў таму. У сярэдзіне 1920-х маладыя беларусы са Слуцкіх настаўніцкіх курсаў выдавалі ўласны рукапісны часопіс, пісалі пра родную мову і будучыню сваёй краіны.
Неўзабаве імі зацікавіліся савецкія спецслужбы. Справа дайшла да гучнага суда, а сярод тых, хто трапіў пад падазрэнне, нечакана апынуўся нават Якуб Колас.
Распавядаем гэтую гісторыю ў нашых картках.
👣 А даведацца больш можна ў праграме «Беларускі след» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
Belsat TV
@Belsat_TV
-
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 Гаспадары схавалі ад ветэрынараў кантакт ката з дзікай жывёлай. Больш за 10 супрацоўнікаў праходзяць экстраную вакцынацыю
У Менскую ветклініку «Доктар Вет» прынеслі ката з цяжкімі сімптомамі, у тым ліку паралічам задніх лап. Ветэрынары не западозрылі шаленства, бо гаспадары запэўнівалі, што кантактаў з іншай жывёлай не было. Падчас абследавання кот памёр.
Пазней лабараторнае даследаванне пацвердзіла шаленства. Высветлілася, што кот кантактаваў з кажаном, але гаспадары гэта замаўчалі, паставіўшы ветэрынараў пад смяротную пагрозу. Цяпер больш за 10 супрацоўнікаў клінікі праходзяць тэрміновую вакцынацыю.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯Пакуль у свеце ствараюць лятучыя аўтамабілі, у Беларусі робяць ШІ-відэа з лятучымі трактарамі
У краіне, дзе пра сваю Tesla пакуль можна толькі марыць, будучыня выглядае даволі своеасабліва.
Пра тэхналогіі, фантазію і кантраст паміж тэхналагічнымі амбіцыямі, распавяла Вольга Старасціна ў новым выданні «Навінаў з будучыні».
🚀 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
youtu.be/vsLm-8CSCzoThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☢️ Беларусаў чакае радыёактыўны ўраджай?
This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔎 Невядомыя спрабуюць выйсці на сувязь з кіраўніцай місіі дэмсілаў ва Украіне Вольгай Зазулінскай пад выглядам супрацоўнікаў СБУ
Паводле праваабаронцаў «Вясны», суразмоўца прапаноўваў супрацу і ўзнагароду за інфармацыю, а ягоны нік у Telegram нагадвае імя намесніка старшыні СБУ Андрэя Тупікава.
Раней невядомыя таксама спрабавалі кантактаваць з дэлегатам Каардынацыйнай рады, выкарыстоўваючы імя ўкраінскага супрацоўніка спецслужаў Іллі Рудніцкага. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎖 У паваенным Менску можна было жыць як пан, але для гэтага патрэбныя былі пагоны
Пакуль звычайныя людзі жылі ў зямлянках і ледзь зводзілі канцы з канцамі, савецкая ўлада, якая абяцала грамадства без паноў і прыслугі, фактычна стварыла ўласную сістэму прывілеяў.
Як гэта працавала, разбіраемся ў праграме «Каса на камень».
🎥 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💸 Беларусам будуць прыходзіць апавяшчэнні пра штрафы ў банкаўскія праграмы
Нацыянальны цэнтр электронных паслуг Беларусі распрацоўвае сэрвіс «Е-Вестка», які плануюць інтэграваць з банкаўскімі праграмамі.
Праз яго можна будзе атрымліваць паведамленні пра штрафы, маёмасныя падаткі і заканчэнне тэрміну дзеяння дакументаў. І адразу іх аплачваць. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚢 Беларусь адправіць у ЗША новую партыю калію
Пра гэта сказаў прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў:
«Адна партыя нашага калію ўжо знаходзіцца ў порце Новага Арлеана. Яна цалкам прайшла мытнае афармленне і прызнаная беларускім прадуктам.
У бліжэйшай перспектыве, відавочна, будзе адпраўлены наступны груз на амерыканскі рынак» -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏅Міжнародны крымінальны суд атрымаў прэмію імя Сахарава
Еўрапарламент прысудзіў прэмію імя Сахарава Міжнароднаму крымінальнаму суду і ягоным супрацоўнікам за працу ў абарону міжнароднага права і правасуддзя.
МКС расследуе і разглядае справы аб генацыдзе, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці.
Прэмія прысуджаная на фоне санкцый ЗША супраць суда і ягоных супрацоўнікаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💱 Курсы валютаў 22 кастрычніка
Долар і еўра працягваюць упэўненна таннець ужо 4 дзень запар. Сёння амерыканская валюта страціла 1,7 капейкі, еўрапейская – 1,2 капейкі.
А вось расейскі рубель ідзе ўверх: за дзень ён падаражэў на 2 капейкі за сотню.
#курсывалютаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Беларусь і ЗША рыхтуюць новую здзелку? А пакуль у Менску падводзяць вынікі старых
📌 У гэты ж час беларусы больш не змогуць трапіць у Чарнагорыю без візы. Што цяпер рабіць, каб пагрэцца пад сонейкам у гэтай краіне?
📌 Расейцы прыехалі ў Беларусь, каб дамаўляцца пра пашырэнне народнага апалчэння. Навошта гэта нашай краіне?
▶️ Падрабязней абмяркоўваем у Нашым дні. Далучайцеся!
www.youtube.com/live/DEJK_mtmGUw -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌍 Беларусам закрываюць бязвіз у Чарнагорыю, а ўлады абмяжоўваюць інтэрнэт
З 1 лістапада беларусам для паездак у Чарнагорыю спатрэбіцца віза. Таксама з лістапада кіроўцаў пачнуць штрафаваць за адсутнасць тэхагляду паводле звестак з дарожных камераў.
У Беларусі пачалася адпраўка прызыўнікоў у войска, а ўлады ўзмацняюць ахову вайсковых авіябазаў.
Тым часам Расея зноў абстраляла Кіеў балістычнымі ракетамі, а Украіна атакавала вайсковыя аб’екты ў Расеі. Ці набліжаюцца перамовы Украіны, ЗША і Расеі да новага этапу?
І з каго са старшыняў дзяржаўных прадпрыемстваў ЗША знялі санкцыі?
📺 Пра гэта і не толькі — у новым выпуску навінаў на Белсаце
www.youtube.com/watch?v=F1iLNJt11n8 -
Belsat TV
@Belsat_TV
✊ У Еўрапарламенце рыхтуюць канферэнцыю высокага ўзроўню, прысвечаную Беларусі
Яна можа адбыцца у снежні 2026 года з удзелам прадстаўнікоў ЕС, у тым ліку кіраўніцтва Еўрапарламента, Еўракамісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.
Пра гэта паведамляе «Парламенцкі канал», звязаны з дарадцам Святланы Ціханоўскай Анатолем Лябедзькам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤬 Палітвязню, асуджанаму на 19 гадоў, дадалі яшчэ 5
Супраць Віктара Снегура, асуджанага па «справе Аўтуховіча», завялі новую крымінальную справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі – ужо чацвёртую па ліку.
Паводле праваабаронцаў, Снегур некалькі месяцаў знаходзіцца без сувязі са знешнім светам, а ягоны фізічны стан значна пагоршыўся. Агульны тэрмін зняволення складае 24 гады і шэсць месяцаў.
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
😡 Ва ўсіх чатырох дзіцячых садках Ляхавічаў стварылі вайскова-патрыятычныя клубы
Пяцігадовых дзяцей вучаць маршыраваць, выконваць каманды і прымаць прысягу. Для іх пашылі адмысловую форму.
Паводле MAYDAY TEAM, у стварэнні гэтых клубаў удзельнічаюць мясцовыя ўлады і адукацыйныя структуры. У канцы траўня 2026 года ў Ляхавічах нават правялі раённы фестываль дашкольнікаў «Юныя патрыёты Беларусі». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚇 Вось як мыюць цягнікі менскага метро
Перад мыйкай машыніст правярае, ці зачыненыя ўсе форткі ў вагонах. За дзень такую працэдуру праходзяць чатыры склады.
👀 Паглядзіце на працэс знутры.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Украіна і Расея на тэрыторыі Беларусі правялі абмен целамі загінулых
Расея перадала Украіне 252 целы, а ўзамен атрымала 25. Абмен адбыўся на памежным пераходзе Новая Гута — кажуць дзяржаўныя медыя. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇸🇰 Праз 3 гады адкрылася амбасада Беларусі ў Славаччыне
У 2023 годзе лукашэнкаўскі рэжым закрыў амбасаду, афіцыйна не патлумачыўшы прычынаў. Беларусы Славаччыны вымушаныя былі тады ставаць на консульскі ўлік у Аўстрыі.
🔗 Падрабязнасці:
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/dyscbaol -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐦 У аграгарадку Буйнічы пад Магілёвам засталася зімаваць стая буслоў
Мясцовыя жыхары падкормліваюць птушак, а Магілёўскі заасад ужо гатовы прыняць іх на зімоўку ў цёплыя вальеры, калі спатрэбіцца.
Сярод магчымых прычын, чаму буслы не паляцелі, – позні вывадак, траўмы або смерць бацькоў, якія не паспелі навучыць птушанят. Таксама, кажуць спецыялісты, магла паўплываць падкормка людзьмі. Птушкі адвыкаюць самастойна здабываць ежу і разлічваюць на дапамогу чалавека. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📨 Ад сёння нельга будзе адпраўляць праз «Белпошту» пасылкі ў ЗША
Гэта адбылося праз тэхнічныя праблемы з сэрвісам Zonos Prepay, праз які трэба афармляць мытныя дакументы і аплачваць пошліны. Звычайныя лісты і дакументы без укладанняў адпраўляць па-ранейшаму можна. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚠️ Facebook атрымаў штраф на $25 млрд праз персанальныя звесткі карыстальнікаў
Суд у амерыканскім штаце Нью-Мексіка прызнаў Meta вінаватай у тым, што кампанія ўводзіла карыстальнікаў у зман наконт таго, хто мае доступ да іхных асабістых звестак.
Справа звязаная са скандалам вакол Cambridge Analytica, якая атрымала звесткі мільёнаў карыстальнікаў Facebook і працавала з выбарчым штабам Доналда Трампа.
Паводле суда, гаворка ідзе амаль пра 44 млн парушэнняў. Meta з рашэннем не пагадзілася і збіраецца яго абскардзіць. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔥 ЗСУ нанеслі ўдары па 75-м арсенале ў Серпухаве, недалёка ад Масквы
Гэты аб'ект выкарыстоўваецца для захоўвання, рамонту і аднаўлення зенітна-ракетных комплексаў – у прыватнасці, сістэм сямействаў «Бук» і С-300.
Таксама пад атакай быў Ліпецк і Белгарад. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦♂️ Ад школы прыгажосці – да адмены прэзідэнцкіх выбараў. Вось гэта кар'ерны рост!
Кіраўніца Нацыянальнай школы прыгажосці піша дысертацыю па юрыспрудэнцыі, а ў ёй перадаць права выбіраць прэзідэнта ад грамадзянаў Усебеларускаму народнаму сходу.
💅Выпадковая навуковая ініцыятыва ці падрыхтоўка да чарговай перабудовы сістэмы Лукашэнкі? Разбіраемся ў новым выданні праграмы «Чалы. Дарэчы»▶️ www.youtube.com/live/pPs5pbUn2Qo -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎸 Праект Filamaty выпусціў дэбютны альбом, натхнёны гісторыяй таемнага студэнцкага таварыства
Удзельнікі – Уладзь Лянкевіч і музыкі гурта Relikt – спалучылі рок-музыку з тэмамі беларускай ідэнтычнасці, нацыянальнай культуры і змагання за свабоду. У песнях аўтары праводзяць паралелі паміж лёсам філаматаў, якіх царскія ўлады адправілі ў высылку, і сучаснымі беларускімі палітвязнямі.
Альбо можна ўжо паслухаць тут па спасылцы
#ШтопаслухацьThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 «Беларусь перадусім»: малады афіцэр, асуджаны на 19 гадоў пісаў па-беларуску – Наша Ніва
23-гадовы Яўген Жарыкаў служыў афіцэрам у 5-й брыгадзе спецназа ў Мар’інай Горцы.
У сацсетках ён пісаў па-беларуску, выступаў супраць расейскага імперыялізму і вайны супраць Украіны:
«Беларуская культура будзе развівацца толькі пры падтрымцы дзяржавы. Ва ўмовах глабалізацыі і напору рускіх, якім мала таго, што мы саюзнікі, сама па сабе мова не вывезе»
– прыводзіць словы хлопца выданне.
У лютым 2025 года яго затрымалі супрацоўнікі КДБ, а ў маі 2026-га асудзілі на 19 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве» і аштрафавалі на 22 500 рублёў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму невядома, што стала прычынай пераследу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤷♀️ Люстрацыя пасля Лукашэнкі: як пакараць вінаватых і не ператварыць усё ў паляванне на ведзьмаў?
Пасля змены ўлады Беларусі давядзецца разбірацца з адказнасцю тых, хто працаваў на рэжым. Але паміж справядлівым пакараннем і помстай ёсць прынцыповая розніца. Вось, што думае пра гэта блогерка і экс-палітзняволеная Вольга Такарчук:
«Праца на рэжым Лукашэнкі не роўная аўтаматычна нейкаму злачынству. Трэба вельмі дакладна размежаваць, хто наколькі вінаваты. Чалавек, які вязе зняволеных у аўтазаку не роўна – чалавек які збіваў гэтых зняволеных, закідваў у аўтазак і зверху яшчэ нагой галаву да падлогі прыціскаў. Альбо даносчыкі: адзін з уласнай волі піша, бо ненавідзіць усё і ўсіх і не хоча змены ўлады, а друга прымушаюць пад пагрозамі і ціскам. Гэта важна размежаваць, і павінен быць сумленны суд, бо іначай мы нічым не будзем адрознівацца ад рэжыму Лукашэнкі».
⚖️ Як аднавіць справядлівасць, разбіраемся ў падкасце ад праграмы «А хто там ідзе?»
youtu.be/gIn6iFHv7G8 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Расейскія дроны зноў залятаюць у Беларусь. Ці могуць Трамп і Пуцін дамовіцца пра лёс Беларусі без беларусаў?
🔻Беларусь у топе краінаў, найміты з якіх ваююць за Расею супраць Украіны. Ці страты дагоняць афганскія? І што будзе пасля з тымі, хто вернецца з вайны?
Таксама пагаворым пра ўдзел беларусаў у падрыхтоўцы расейскіх дыверсіяў у Еўропе, перспектывы ЕГУ, абмежаванні крыптабіржаў, таблеткі супраць аблысення ад беларускіх навукоўцаў і гісторыю Анатоля Лябедзькі: youtube.com/live/EdKoLX2gPC0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
Photo
👆 Пра беларускую эміграцыю яшчэ будуць пісаць падручнікі па гісторыі
І не толькі праз маштабы ад'езду пасля 2020 года. Беларускі выпадак можа аказацца ўнікальным зусім з іншай прычыны, мяркуе палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч:
«Пра беларускую палітычную дыяспару, я думаю, будуць пісаць кніжкі, даследаванні, бо яна вельмі моцна адрозніваецца ад палітычных эміграцыяў іншых краінаў таму, што вось ужо 6 гадоў яна трымае беларускае пытанне ў павестцы дня краінаў Захаду. Яна не дае ад яго адмахнуцца. Тэма беларускіх палітвязняў – самая вядомая ў свеце, хаця ў свеце шмат краінаў, дзе ёсць палітвязні. А чаму? Таму, што беларуская дыяспара змагла пралабіяваць гэтае пытанне ў заходнім палітычным класе».
🎙А вялікае інтэрвʼю з Карбалевічам можна паслухаць у падкасце ад нашай праграмы «Мне толькі спытаць».
youtu.be/towNdnocZks
#падкаст28 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎭 У Вільні дванаццаць выпускнікоў ЕГУ разам з выкладчыкамі стварылі незалежны беларускамоўны тэатр «Тэатр 21»
Тэатр будзе ставіць творы сусветнай і беларускай драматургіі, а таксама дакументальныя і паэтычныя спектаклі. Сярод тэм — жыццё паміж краінамі і культурамі, страх, нявызначанасць і права быць іншым.
Бліжэйшы спектакль «Галадар» паводле Франца Кафкі ў пераасэнсаванні беларускага драматурга Сяргея Кавалёва адбудзецца 23 кастрычніка. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📷 У Беларусі з лістапада пачнуць штрафаваць за адсутнасць тэхагляду праз камеры
Камеры будуць распазнаваць нумары аўтамабіляў і звяраць іх з базай даных, каб вызначыць, ці ёсць у машыны дзейсны дазвол.
За кіраванне без дзейснага дазволу ўладальніку аўта можа пагражаць штраф да трох базавых велічыняў – цяпер гэта 135 рублёў. За паўторнае парушэнне цягам года прадугледжаны штраф ад дзвюх да пяці базавых велічыняў – ад 90 да 225 рублёў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 У Калінінградскай вобласці разбіўся расейскі знішчальнік Су-30СМ
Ён упаў на поле паміж населенымі пунктамі Цімафееўка і Зялёны Бор. Абодва пілоты паспелі катапультавацца, але атрымалі траўмы. Іх шпіталізавалі ў вайсковы шпіталь.
Прычыны крушэння пакуль невядомыя -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 У Полацку вырабляюць бронекамізэлькі «ZoV» – «правераныя ў баявых умовах»
Уцягнутым у расейскую ваенку апынулася беларускае прадпрыемства «ПОЛСПО» Бронекамізэлькі беларускай вытворчасці прадаюць у Расеі за 115 тысяч рублёў (каля $1400).
Назва камізэлькі складзеная з літараў Z, O і V, якія на пачатку поўнамаштабнай вайны выкарыстоўваліся як пазнакі на расейскай ваеннай тэхніцы, і праз гэта сталі сімваламі прыхільнікаў расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Акрамя расейскіх вайскоўцаў гэтую камізэльку выкарыстоўваюць і беларускія сілавікі і спецслужбы.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
belsat.eu/96046616/broniekamizelki-zov
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/bpydelmj -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️Судзіць цяперашніх злачынцаў пры ўладзе – па новых законах, або па цяперашніх? Ці ёсць у дэмсілаў нейкі план?
Абмяркуем у сённяшнім выданні праграмы «Наш дзень».
Таксама пагаворым пра змаганне пракуратуры з «экстрэмізмам», візіт Уіткафа ў Расею, адкрыццё беларускіх навукоўцаў, дзень бацькі ў Беларусі ды новыя правілы для гідаў: youtube.com/live/uVPlgi8aTbU -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎬 Дакументальны фільм атрымаў прэмію New York Film & Female Actress Award за рэжысуру кароткаметражнага дакументальнага кіно
Стужка «Інга» распавядае гісторыю пяцігадовай дзяўчынкі, якая разам са сляпымі бацькамі ўцякае ад вайны з Украіны ў Варшаву.
📌 Больш пра фільм – чытайце тут
belsat.eu/96045688/uznaharoda-dla-inhi
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/zhcotjhy -
Belsat TV
@Belsat_TV
😍 «Абалдзець, які красаўчык»
Глядзіце з гукам – рэальныя бабруйскія селебрыці. 🙊This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤪 У Расеі ўжо і Z-патрыёты недастаткова патрыятычныя для ўлады
Яны падтрымліваюць вайну супраць Украіны, але варта ім раскрытыкаваць расейскае камандаванне – і можна апынуцца за кратамі.
Як гэта працуе, расказваем у нашым відэа.
🎥 Даведацца больш моэна ў праграме «Тут і там» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✈️ Расейскія дроны зноў заляцелі ў Беларусь. Тры з іх, імаверна, засталіся ў Беларусі
19 кастрычніка адзін беспілотнік праляцеў праз Брагінскі раён.
20 кастрычніка два дроны заляцелі з боку Жытоміршчыны і Оўруча ў напрамку Лельчыцаў.
Пра іх вяртанне ва Украіну не паведамлялася: магчыма, яны ўпалі або былі збітыя ў Беларусі, піша «Флагшток».
Яшчэ адзін дрон рухаўся ў бок Хойнікаў, пасля чаго вярнуўся ва Украіну. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✈️ Расейскія дроны зноў заляцелі ў Беларусь. Тры з іх, імаверна, засталіся ў Беларусі
19 кастрычніка адзін беспілотнік праляцеў праз Брагінскі раён.
20 кастрычніка два дроны заляцелі з боку Жытоміршчыны і Оўруча ў напрамку Лельчыцаў.
Пра іх вяртанне ва Украіну не паведамлялася: магчыма, яны ўпалі або былі збітыя ў Беларусі, піша «Флагшток».
Яшчэ адзін дрон рухаўся ў бок Хойнікаў, пасля чаго вярнуўся ва Украіну. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚠️ Сайт «Белсату» не працуе
У нас узніклі тэхнічныя праблемы, але мы ўжо разбіраемся, што да чаго.
Заставайцеся з намі ў сацсетках❤️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛓ Падчас сустрэчы Пуціна з Уіткафам стала вядома пра вызваленне асуджанага ў Расеі амерыканца
Уладзімір Пуцін паведаміў пра вызваленне 74-гадовага грамадзяніна ЗША Стывена Хабарда, якога ў Расеі асудзілі да 6 гадоў і 10 месяцаў калоніі.
Хабард жыў ва Украіне з 2014 года. Пасля акупацыі Ізюму ў 2022 годзе ён трапіў у расейскі палон праз удзел ва ўкраінскай тэрытарыяльнай абароне. Дзярждэпартамент ЗША прызнаў яго неправамерна ўтрыманым у Расеі.
Сустрэча Пуціна са спецпасланнікам ЗША Стывам Уіткафам праходзіць у Санкт-Пецярбургу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦🏼Акадэмікаў стане менш, а ідэалагічнага кантролю – больш: Лукашэнка змяніў статут НАН
Рэформа скароціць колькасць сапраўдных членаў НАН са 100 да 90, а членаў-карэспандэнтаў – са 145 да 120.
Перашкодай для абрання могуць стаць пакаранні за ўдзел у масавых мерапрыемствах і распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Таксама будуць правяраць публікацыі ў сацсетках.
Паводле новага ўказу, акадэмікі і члены-карэспандэнты павінны «ствараць пазітыўны імідж беларускай навукі» і не дапускаць выказванняў, якія могуць нашкодзіць рэпутацыі Акадэміі навук і дзяржавы.
Частка пунктаў указу мае грыф «для службовага карыстання». -
Belsat TV
@Belsat_TV
✝️ У БХД два з’езды. Ці здолеюць Севярынец і Рымашэўскі дамовіцца?
Пакуль Павел Севярынец рыхтуе аб’яднаўчы з’езд Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Беластоку, каманда Віталя Рымашэўскага ўжо сабралася ў Варшаве і абрала чатырох сустаршыняў.
Цяпер бакі вядуць перамовы.
Якія прычыны стаяць за расколам у БХД, ці атрымаецца ім аб’яднацца, і калі так, то ў якой форме? 👇
🔗 Распавядаем у нашым матэрыяле.
belsat.eu/96033079/dva-zjezdy-bchd
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/wuggyzap -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 У Менску мужчына выпаў з акна дзясятага паверха і павіс на тросе
На мужчыне была балаклава. Пра здарэнне выданню Onlíner паведамілі відавочцы.
На месца здарэння прыбылі міліцыя і ратавальнікі МНС. Спецыялісты змаглі трапіць у кватэру, з якой, імаверна, выпаў мужчына.
Інфармацыі пра стан мужчыны і прычыны здарэння пакуль няма. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Медыя: выбухоўку для расейскіх дыверсіяў у Еўропе перавозілі беларусы. Дзейнічалі па загадзе Пуціна
Паводле нямецкіх следчых і супрацоўнікаў выведкі, некалькі беларускіх агентаў перавозілі выбухоўку праз межы, збіралі беспілотнікі і рыхтавалі іх да атакі на аэрапорт Лейпцыг/Гале, піша The Wall Street Journal.
Названае імя імавернага каардынатара атакі – Алега Лёвушкіна, былога расейскага вайскоўца, завербаванага расейскай вайсковай выведкай (ГРУ).
Паводле крыніцаў WSJ, адным з транзітных пунктаў для падрыхтоўкі дыверсіі была Сербія. Лёвушкін і адзін з яго беларускіх паплечнікаў выехалі туды за два дні да атакі, а затым накіраваліся ў Расею.
Таксама, паводле WSJ, амерыканскія спецслужбы прыйшлі да высновы, што Уладзімір Пуцін асабіста загадаў узмацніць таемныя аперацыі і дыверсіі супраць краін НАТА. Імаверная мэта – узмацніць ціск на заходнія краіны, якія дапамагаюць Украіне -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱🥇 Анджэй Пачобут атрымаў польскую прэмію Залаты лаўр «Super Biznesu» ў намінацыі «Асоба году»
У сваёй прамове былы палітвязень сказаў, што не лічыць сябе героем. Ён назваў героямі звычайных людзей у Беларусі, у тым ліку актывістаў Саюзу палякаў, якія працягваюць сваю дзейнасць нягледзячы на пераслед.
Цырымонія адбылася 20 кастрычніка ў Варшаве. Узнагароду ўручыў нобэлеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. Гэтую прэмію ўручаюць штогод за дасягненні ў эканоміцы і грамадскім жыцці. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📸 Сямейны архіў беларуса выпадкова знайшлі на сметніцы ў Польшчы
Стогадовыя негатывы, лісты і здымкі сваякоў, якіх ён шукаў амаль 30 гадоў.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤬 Расея зноў масавана атакавала Украіну – ёсць загінулыя і параненыя
На Харкаўшчыне расейскія беспілотнікі ўдарылі па жылым сектары пасёлка Каротыч. З-пад завалаў аднаго з дамоў дасталі целы мужчыны і жанчыны. Яшчэ 11 чалавек пацярпелі, сярод іх двое дзяцей.
На Палтаўшчыне пад ударам апынуліся Палтава і Крэменчук. У Крэменчуку пасля атакі загарэўся пяты паверх навучальнага корпусу ўніверсітэту імя Міхайла Астраградскага. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі трое, у тым ліку 16-гадовае дзіця.
На месцах удараў працуюць украінскія ратавальнікі.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 Сілавікі хацелі павесіць забойства журналісткі на яе ўласнага непаўналетняга сына
22 гады таму знайшлі мёртваю Вераніку Чаркасаву. Хто здзейсніў тое злачынства, невядома дагэтуль. І, падобна, не стане вядома ўжо ніколі...
Прыгадваем гэтую страшную гісторыю, прыпраўленую нахабствам сілавікоў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Расследавальнікі раскапалі сляды атачэння Лукашэнкі сярод уладальнікаў беларускага Wildberries
«Бюро» высветліла, што вялікую частку дывідэндаў ад дзейнасці беларускага падраздзяленні маркетплэйсу атрымлівае Дзмітрый Курнасенка, які мае сувязі з блізкім колам дыктатара. У прыватнасці, ён мае выхады на былога асабістага кіроўцу Лукашэнкі і нават рэгулярна ездзіў з ім разам у замежжа напрыканцы 2010-х гадоў.
✅ Што яшчэ паказала расследаванне?: belsat.eu/96030935/wildberries-lukashenka
🔗 Націскайце сюды, калі хочаце прачытаць з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/wmyorvon -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️Пайшоў з жыцця віцэ-прэзідэнт EPAM Алег Вільчынскі. Яму было ўсяго 47 гадоў
Пра смерць калегі напісаў заснавальнік IT-кампаніі Аркадзь Добкін. Ён пачынаў працаваць у EPAM з Вільчынскім 20 гадоў таму ў Менску. Пазней абодва пераехалі ў Злучаныя Штаты.
«Усяго тры тыдні таму ён удзельнічаў у важным унутраным інтэнсіве. Калега расказаў мне, што Алег адчуваў сябе нядобра, але быў цалкам уцягнуты ў працу і верыў, што справіцца з "усім гэтым". Ён яшчэ не скончыў свой шлях. У яго былі планы далей развівацца і зрабіць яшчэ вельмі многае.
Гэта вельмі несправядліва – сысці з жыцця ў 46 гадоў». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔹У Нарвегіі адбываюцца перамовы Зяленскага з прадстаўнікамі Трампа. А ўжо заўтра амерыканцы, магчыма, наведаюць РФ
На перамовах у Осла, акрамя прэзідэнта Украіны і Стыва Ўіткафа, прысутнічаюць таксама нарвежскі прэм'ер Ёнас Гар Стэрэ і прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб.
Паводле выдання The New York Times, заўтра Стыў Ўіткаф і Джарэд Кушнэр (у сённяшняй сустрэчы ён бярэ ўдзел дыстанцыйна праз хваробу) накіруюцца ў Санкт-Пецярбург, дзе могуць сустрэцца ў тым ліку з Пуціным. Адной з меркаваных мэтаў сустрэчы ў Расеі можа стаць вызваленне з расейскай турмы 73-гадовага грамадзяніна ЗША Стывена Габарда, які быў узяты ў палон ва ўкраінскім Ізюме.
📹 Відэа: Zelenskiy / Official -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Як сям’я Лукашэнкі кантралюе Wildberries у Беларусі? Разбіраем расследаванне «Бюро медыя» 🔻Назвалі самы буйны хабар у Беларусі, а генпракуратура сцвярджае, што агулам карупцыі паменела
Таксама пагаворым пра забарону латвійскіх тавараў і перамовы пра спыненне вайны ва Украіне, патанненне долара, першую дыстанцыйную аперацыю з дапамогай робату: youtube.com/live/WSHWe9vzvYk -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤨 Мігранты рызыкнулі пралезці з Беларусі ў Літву праз трубу. Як поспехі?
Вадапрапускная труба дыяметрам каля трох метраў на першы погляд выглядала як зручнае месца для незаўважнага патрапляння ў Еўразвяз. Вось толькі ёсць нюанс: выхад з трубы на літоўскі бок перакрыты металічнай брамаю з кратамі.
Мігранты мелі свой план і для вырашэння гэтай праблемы, бо ўзброіліся (або хтосьці іх узброіў) нажніцамі для металу. Аднак у выніку іхная задумка правалілася – нажніцы з брамаю не справіліся. Да таго ж, на месца аператыўна прыехалі літоўскія памежнікі, якія пабачылі «гасцей» на камерах відэаназірання.
У выніку парушальнікі мяжы правялі ў трубе каля хвіліны, а потым вярнуліся на беларускі бок.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️У Беларусі будуць судзіць пяць чалавек за перакідку цыгарэтаў метэазондамі ў Польшчу ды Літву
Усе абвінавачаныя – жыхары Воранаўскага раёну. Як выявіла следства, сумарна яны зарабілі на кантрабандзе тытунёвых вырабаў гарадзенскай фабрыкі 317 тысяч рублёў.
Запускі метэазондаў з цыгарэтамі мужчыны (сярод іх быў нават адзін пенсіянер) ажыццяўлялі з тэрыторыі Воранаўскага, Камянецкага і Браслаўскага раёнаў. Сваю злачынную дзейнасць яны вялі з чэрвеня 2025-га па сакавік 2026-га. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Вы хочаце быць прыкаваным кайданкамі да трупа?»
☝🏻Былы камандуючым войскамі ЗША ў Еўропе звярнуўся да Лукашэнкі падчас інтэрв'ю нашаму журналісту.
У часе Варшаўскага форуму бяспекі Сяргей Пеляса абмеркаваў з Бэнам Годжэзам, чаму NATO слаба дае рады з гібрыднымі атакамі Расеі, ці актуальная пагроза Сувальскаму калідору, стратэгію адміністрацыі Трампа, правакацыі на беларускіх межах і як Крэмль рыхтуе Беларусь да вайны.
Размову цалкам глядзіце на YouTube-канале Белсат NEWS: youtu.be/EAeziBwXUCw
Або чытайце на нашай старонцы: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/heyxghrzThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📱 Як насамрэч працаваў NEXTA падчас пратэстаў 2020 года?
Тады за паведамленнямі ў тэлеграм-канале сачылі сотні тысяч беларусаў. Але што адбывалася па той бок экрана і як прымаліся рашэнні ў самыя напружаныя дні?
Пра ўнутраную кухню праекту распавёў Сцяпан Пуціла ў нашай праграме «Калыханка для дарослых».
🎥 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»: youtu.be/ez4Rk-FLg6kThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Топ-менеджары шэрагу буйных беларускіх прадпрыемстваў затрыманыя за ўдзел у карупцыйных схемах
Паводле Генпракуратуры, група замежных кампаніяў, якія пастаўляюць прамысловае абсталяванне і запчасткі, цягам 10 гадоў падкупала службовых асобаў беларускіх прадпрыемстваў, каб атрымаць кантракты на пастаўкі.
✅ Што яшчэ вядома пра сітуацыю?: belsat.eu/96028806/zatrymanni-za-chabar
🔗 Націскайце сюды, каб адкрыць тэкст з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/kkzveamh -
Belsat TV
@Belsat_TV
👨🍳 Гэты беларус быў інжынерам у Крэмніевай даліне, аднак выбраў кулінарны шлях
Цяпер ягоныя ролікі збіраюць мільёны праглядаў, а месячны прыбытак з YouTube вымяраецца дзясяткамі тысяч долараў.
Расказваем пра гэтага чалавека☝️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ У Польшчы працягваюць разглядаць заяўкі на «карту побыту» па два гады. Актывісты скардзяцца на гэта нават у органы Еўразвязу, але марна
На паперы закон дае ўсяго 60 дзён на разгляд звароту аб часовым відзе на жыхарства, але ў 2023-м тэрміны часова замарозілі. Актывісты не вераць у «часовасць»: замарозку тэрмінаў працягвалі ўжо шэсць (!) разоў. Цяпер яны замарожаныя прынамсі да 4 сакавіка 2027-га.
✅ Больш пра сітуацыю чытайце тут: belsat.eu/96027346/skarha-na-czakanni-karty-pobuty
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/kmmlzadg -
Belsat TV
@Belsat_TV
Кіроўца сталічнай маршруткі страціў пільнасць на секунду – і гэтага хапіла каб уляцець у аўтобус
Менская ДАІ паказала запіс з камеры відэаназірання, дзе відаць сутыкненне двух адзінак грамадскага транспарту.
Адну з пасажырак маршруткі завезлі ў больніцу для абследавання. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏃 180 крокаў на хвіліну – сакрэт ідэальнага бегу. Што?!
Кажуць, менавіта з такой частатою трэба перабіраць нагамі, каб бегаць правільна. Але ці сапраўды існуе чароўная лічба, якая пасуе ўсім?
Разбіраемся ў міфах пра тэхніку бегу разам з удзельніцай Алімпійскіх гульняў Крысцінай Ціманоўскай.
💃🏼 Даведацца больш цікавых і важных рэчаў можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️Жывы эфір «Наш дзень»
Абмяркоўваем падзеі дня з нашымі журналістамі ды гасцямі студыі.
Сёння гаворым пра змены ў крэдытах на жыллё ды набыцці золата і срэбра, фільм «Двіж», чысткі ў Акадэміі навук, схемы ашуканцаў, пагромы ў Італіі. Далучайцеся да нашага эфіру: -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️Раптоўна памёр Ян Памедор Рэуцкі, вядомы многім беларусам Варшавы
Пра смерць Сяргея (так яго звалі ў рэальнасці) піша @nashaniva.
Ян Памедор Рэуцкі паходзіў з Берасця і ў свой час быў адным з аўтараў «Музыкальнай газеты». У Польшчы жыў з 2012-га, працаваў барыстаю ды стварыў суполку «Беларусы ў Варшаве», у якую цяпер уваходзяць амаль 30 тысяч чалавек.
Яму было 50 гадоў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍷 Калі навокал хаос, але столік у кавярні ўжо забраніраваны
Пакуль непадалёк ад Трыумфальнай аркі ў Парыжы адбываліся сутыкненні і гарэлі сметніцы, гэтая пара спакойна сядзела на тэрасе з напоямі 🙈This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Незалежна ад таго, што кажа Лукашэнка, я заўсёды верыў і адчуваў, што большасць беларусаў не хоча ўвязвацца ў вайну з NATO і Украінаю»
Наш журналіст Сяргей Пеляса ў часе Варшаўскага форуму бяспекі паразмаўляў з былым камандуючым войскамі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнантам Бэнам Годжэзам.
❓Ці рыхтуе Крэмль Беларусь для «гарачай» вайны?
❓Чаму NATO слаба дае рады з гібрыднымі атакамі Расеі?
❓Ці застаецца актуальнай пагроза Сувальскаму калідору?
✅ Чытайце вялікую размову на нашым сайце: belsat.eu/96011429/belarusy-ne-hochuts-vayavats
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/heyxghrz -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Праваабаронцы: памежнік з Хойнікаў быў асуджаны па «справе Гаюна», яму далі 3,5 года калоніі
Гаворка пра 31-гадовага Артура Сыраквашу, які быў зампалітам памежнай заставы. Гомельскі абласны суд прызнаў мужчыну вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
Сыраквашу накіравалі адбываць у віцебскую калонію № 3, ён знаходзіцца ва ўмовах агульнага рэжыму.
Прысуд быў вынесены яшчэ год таму, аднак інфармацыя пра яго дайшла да праваабаронцаў толькі цяпер. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚦На менскім праспекце Незалежнасці сутыкнуліся два легкавікі – кіроўца аднаго з іх праігнараваў чырвонае святло
Грубае парушэнне, здзейсненае 25-гадовым маладзёнам з Hyundai, прывяло да аварыі з Mercedes.
Людзі ў ДТЗ не пацярпелі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧝БЧБ-эльфы. Чулі пра такіх?
А між тым яны і сапраўды існуюць, толькі не ў казках, а ў беларускіх сацсетках. І там разгарнулася сапраўдная барацьба: боты з розных бакоў спрачаюцца, атакуюць пасты і нават ваююць адно з адным.
🤖 Хто такія БЧБ-эльфы, з кім яны змагаюцца і хто стаіць за гэтай вайной у каментарах? Тлумачыць Павел Лібер.
А размову цалкам глядзіце ў шоу «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «Белсат Life»!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚡️ У сеціве разышліся чуткі, што Кім Чэн Ын нібыта ў коме. Але ён ужо з’явіўся на новых фота
Брытанскі таблоід The Sun падхапіў непацверджаныя паведамленні, што кіраўнік КНДР нібыта перанёс кровазліццё ў мозг і быў тэрмінова дастаўлены на лячэнне ў Кітай.
Некаторыя паведамленні ў сацсетках пайшлі яшчэ далей і абвясцілі пра яго смерць. Аднак ні Пхеньян, ні Пекін гэтага не пацвярджалі, а незалежных доказаў шпіталізацыі няма.
Больш за тое, 20 кастрычніка паўночнакарэйскія дзяржаўныя медыі апублікавалі новыя фотаздымкі Кім Чэн Ына. Сцвярджаецца, што напярэдадні ён разам з жонкай і дачкой наведаў выставу адзення і абутку.
Падобныя чуткі пра крытычны стан і нават смерць Кім Чэн Ына ўжо ўзнікалі ў 2020 годзе, але тады таксама не пацвердзіліся. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Беспілотнікі атакавалі станцыю «Нікольская» у Тамбоўскай вобласці
Яна з'яўляецца важным вузлом паліўнай інфраструктуры, паколькі адказвае за транспартаванне і пастаўку паліва адначасова ў некалькі расейскіх рэгіёнаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️«Двіж» атрымаў узнагароду журы на Шчэцінскім кінафестывалі-2026
Фільм зняў рэжысёр Аляксандр Гарадко, прадусар – тэлеканал «Белсат». Міжнароднае журы адзначыла фільм за «погляд на свет без межаў і войнаў».
«Двіж» распавядае гісторыю беларускага рэпера Макса Каржа і субкультуры, якая развілася вакол яго музыкі. Гэта гісторыя дзясяткаў тысяч маладых людзей, якія наведваюць яго канцэрты. Таксама гэта гісторыя пра ідэнтычнасць, супольнасць і неабходнасць самавыяўлення праз межы.
Шчэцінскі кінафестываль – гэта міжнароднае мерапрыемства, прысвечанае дакументальнаму і аўтарскаму кіно, якое прэзентуе фільмы з Польшчы, Еўропы і іншых краін. Фестываль дае пляцоўку для сустрэч кінематаграфістаў, гледачоў і прадстаўнікоў кінаіндустрыі, прасоўваючы фільмы, якія закранаюць важныя сучасныя праблемы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 Хрыстос прызямліўся ў Магілёве?
Жыхарка абласнога цэнтру падзялілася кадрамі, на якіх відаць, як рыбак дайшоў да сярэдзіны так званага Фацінскага заліву на Дняпры (і не патануў).
Насамрэч ніякіх цудаў тут няма – проста затока настолькі моцна абмялела, што вада не дастае нават да каленаў 💁🏻♂️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️🩹 Якімі бачаць беларусаў тыя, хто сёння змагаецца за Украіну?
Украінская ваярка Кацярына Палішук – тая самая Пташка з «Азоўсталі» – расказала, што для яе значыць Беларусь, а таксама распавяла балючую і вельмі асабістую гісторыю аднаго з беларускіх добраахвотнікаў.
Даведацца больш можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»: www.youtube.com/live/uPxV3zKnFmQThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 У польскае мястэчка на турнір па каратэ прыехалі 11 беларусаў. Памежнікі загадалі ім пакінуць краіну, бо ў пашпартах – «няправільны» тып візы
Дзіўнаватая гісторыя здарылася на выходных. На чэмпіянат свету сярод кадэтаў і юніёраў да 21 года, які адбываўся ў горадзе Бельска-Бяла на поўдні Польшчы, завіталі 15 спартоўцаў з Беларусі ды Расеі, хоць арганізатары іх не запрашалі. Больш за тое, удзел каратыстаў з грамадзянствам РБ і РФ у міжнародных спаборніцтвах забаронены сусветнай федэрацыяй гэтага віда спорту.
Аднак беларусы і расейцы ўсё роўна прыехалі на месца турніру. Арганізатары выклікалі памежнікаў, а тыя спраўдзілі пашпарты спартоўцаў і высветлілі, што ў Польшчу яны патрапілі дзякуючы турыстычным візам. Гэта не адпавядала сапраўднай мэце візіту, таму «Страж Гранічна» выдала ім загад пакінуць тэрыторыю Польшчы цягам 8 дзён.
✍️ Застаецца адкрытым пытанне стасоўна турыстычных візаў у пашпартах расейцаў – Польшча ў прынцыпе не выдае такі тып візы грамадзянам Расеі ў цяперашіх геапалітычных абставінах. Беларусам жа турыстычныя візы выдаюць, аднак у рэальнасці запісацца ў візавыя цэнтры для падачы дакументаў цяпер з'яўляецца вялізнай праблемаю. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Заявы літоўскага міністра пра дыверсіі ды дзейнасць беларускай актывісткі
🔸«Беларусбанк» зніжае стаўкі для некаторых крэдытаў на нерухомасць, а долар апусціўся ніжэй за 3 рублі
Таксама пагаворым пра пагромы ў Францыі, праверку беларускіх сілавікоў, перамовы пра будучыню Украіны і змены надвор'я: www.youtube.com/live/RMAjQ50M-uM -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕯Сваякі беларускі, зніклай падчас страшнай паводкі ў Непале, зладзілі развітальную цырымонію. Цела дзяўчыны так і не знайшлі
У часе цырымоніі былі спаленыя фатаздымкі і асабістыя рэчы Кацярыны Саковіч, а попел пазней будзе развеяны над морам.
Пошукі ахвяраў катаклізму, што здарыўся на мяжы Непалу і Кітаю напрыканцы жніўня, больш не вядуцца. Улады Непалу спынілі іх 8 кастрычніка, піша @onlinerby са спасылкаю на сястру Кацярыны Дарыну. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💦 На тэрыторыі Берасцейскай крэпасці ўтварыўся вадаспад
Вось толькі дадаваць яго да тамтэйшага ландшафту ніхто не планаваў – вада проста прарвала дамбы са шчабёнкі, якімі раней перагарадзілі абводны канал. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 Улады Літвы лічаць, што «Наш дом» Вольгі Карач можа несці пагрозу нацыянальнай бяспецы
Міністр унутраных справаў Марцінас Кацялінас лічыць, што Карач актыўна распаўсюджвае ў сацыяльных сетках інфармацыю, якая адпавядае расейскім прапагандысцкім наратывам.
«Сітуацыя адначасова абсурдная і недапушчальная: нашыя спецслужбы канстатуюць, што канкрэтная асоба ўяўляе пагрозу для нацыянальнай бяспекі, але міжнароднае права не дазваляе яе дэпартаваць, таму сама дзяржава павінна выдаць такой асобе дазвол на пражыванне і працу тут. Больш за тое, выдачу такога дазволу аплачвае не сама асоба, чыя дзейнасць шкодзіць нашай дзяржаве, а літоўскія падаткаплатнікі»
✅ Вось што яшчэ вядома пра сітуацыю: belsat.eu/96009116/moguc-zlikvidavac-nash-dom
🔗 Калі вы ў Беларусі, націскайце сюды: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/cdyykyuw -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐻 Беларусы спаткалі мядзведзя, што гуляў па полі на Віцебшчыне
Закадравы каментар тут не горшы за змест самога відэа, так што лепш глядзіце з гукам 🔉 -
Belsat TV
@Belsat_TV
💔 Турма – таксама месца для мастацтва
Ася Булыбенка, асуджаная па «справе студэнтаў», паказала артэфакты, якія засталіся ў яе пасля зняволення.
Дзяўчына стварала розныя рэчы з міліцэйскай формы, малявала ў СІЗА і рабіла паштоўкі ў калоніі.
Паглядзіце!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💍 Святлана Ціханоўская стала з’яўляцца на публіцы без заручальнага пярсцёнка
Вядоўцы падкасту «Саша, что ты несешь?!» звярнулі ўвагу, што ў Празе на канферэнцыі Forum 2000 лідарка дэмсілаў была без шлюбнага сімвалу. Пазней сітуацыя паўтарылася на сустрэчы з былымі палітвязнямі ў Варшаве.
Апошні раз Ціханоўская была з пярсцёнкам на руцэ на пачатку кастрычніка ў часе візіту ў Іспанію.
Прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна не адказала «Белсату» на просьбу аб каментары.
✍️ Нагадаем, асабістыя адносіны паміж Ціханоўскімі трапілі ў цэнтр грамадскай увагі пасля публічных рэзкіх выпадаў Сяргея на адрас жонкі. Раней блогер называў яе «выпадковай асобаю ў палітыцы» і казаў пра «перапісванне гісторыі». -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Малады афіцэр спецназу асуджаны на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»
Праваабаронцы даведаліся, што яшчэ ў траўні Менскі абласны суд пакараў 23-гадовага Яўгена Жарыкава з Бабруйску паводле гэтага цяжкага крымінальнага артыкулу. Падрабязнасці справы, аднак, невядомыя, бо судовы працэс адбываўся ў закрытым рэжыме.
Жарыкаў адбывае пакаранне ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама яму далі штраф 500 базавых велічыняў (22 500 рублёў). -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔍 Камітэт дзяржантролю выявіў, што дзіцячым футбольным трэнерам з Горадні налічвалі зарплату за заняткі, якіх яны не праводзілі
Сумарна тры «спецыялісты» атрымалі 8,5 тысячаў рублёў, але не адпрацавалі ні капейкі з гэтай сумы – а ў табелі працоўнага часу ўносіліся ілжывыя звесткі.
У той жа самай спартовай школе кантралюючы орган выявіў нястачу экіпіроўкі на суму 2,3 тысячы BYN. Але матэрыяльна адказная асоба скампенсавала гэтыя сродкі ў поўным аб'ёме.
📷 Фота ілюстрацыйнае -
Belsat TV
@Belsat_TV
Долар вырасце да 3,7 рубля. Калі гэтага чакаць абмяркоўваем з эканамістам у эфіры праграмы «Наш дзень»
Таксама пагаворым пра рэвалюцыйныя змены для бізнесу і новы законапраект, мільёны на сметніку ды сітуацыю вакол вайны ва Украіне і перамоваў з Пуціным: www.youtube.com/live/LYRPMRDc7ec -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎈Польскія памежнікі знайшлі здаравенны метэазонд з 15 тысячамі пачкаў цыгарэт
Паведамляецца, што «канструкцыю» сабралі з трох метэазондаў звычайнага памеру. Яна прызямлілася ў Люблінскім ваяводстве, непадалёк ад мяжы з Беларуссю.
Да шароў былі замацаваныя скрыні, што ўтрымлівалі 15 тысячаў пачкаў безакцызных папіросаў. Іхная сумарная вартасць ацэньваецца больш як у 300 000 злотых (пад 70 тысячаў еўра).This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️На будоўлі менскага метро загінуў рабочы – ён зваліўся з 7-мятровай вышыні
Трагедыя здарылася сёння раніцай на вуліцы Багдановіча – 40-гадовы мужчына перасоўваўся па прадольным поясе мацавання катлавану, аднак паслізнуўся і сарваўся ўніз на бетоннае дно. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.
Следчыя будуць вывучаць, наколькі пільна на гэтай будоўлі сачылі за выкананнем правілаў бяспекі працы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Усе суседзі падняліся, а ў Беларусі – мінус тры пазіцыі. Аналізуем новы даклад Economic Freedom of the World
Аўтары ацэньваюць, наколькі свабодна ў той ці іншай дзяржаве людзі і прадпрыемствы могуць распараджацца ўласнасцю, заключаць дамовы, інвеставаць, весці бізнес і гандляваць з іншымі краінамі.
Індэкс разлічваюць паводле пяці кірункаў – удзел дзяржавы ў эканоміцы, прававая сістэма і абарона ўласнасці, стабільнасць грашовай сістэмы, свабода міжнароднага гандлю і рэгуляванне бізнесу.
✅ Вось што найбольш абніжае пазіцыі Беларусі: belsat.eu/95926480/economic-freedom-of-the-world-2026
🔗 Націскайце сюды, калі чытаеце нас з РБ: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/gjwouben -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Невядомыя ціснуць на Сяргея Мельянца і хочуць «зачысціць» ягоную ініцыятыву па раздачы прадуктаў малазабяспечаным беларусам Варшавы
У Беларусі Мельянец (евангельскі прапаведнік і бацька сямі дзяцей) рэгулярна наведваў «палітычныя» судовыя працэсы, каб падтрымліваць арыштаваных і пазней расказваць у Facebook, што адбывалася ў судовай зале. Так працягвалася да вясны 2024-га, пакуль яго самога не затрымалі. У зняволенні па адміністратыўных арыштах Сяргей правёў амаль месяц. Апынуўшыся на волі, пастанавіў разам з сям'ёю выехаць у Польшчу.
У Варшаве мужчына заняўся дабрачыннасцю – раздаваў бясплатныя прадукты беларусам, якія апынуліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Для каардынацыі працы была створана адмысловая група ў Facebook. Але два месяцы таму сітуацыя змянілася.
✅ Размаўляем з Сяргеем Мельянцом пра тое, што здарылася: belsat.eu/95993658/syargej-melyanec-belarusy-emigracyya-d…
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/rkjjmyrt -
Belsat TV
@Belsat_TV
Мінулай ноччу дрон лётаў над Берасцейшчынай, а гэтым ранкам БПЛА назіралі над Гомлем
Выданне @flagshtok працягвае збіраць звесткі пра БПЛА, якія аказваюцца ў беларускай паветранай прасторы.
Згодна з назіраннямі ўкраінскіх маніторынгавых паблікаў, учора беспілотнік даляцеў да вёскі Прыбарава (Берасцейскі раён, на самай мяжы з Польшчаю). Гэта было прыкладна а 2:30. Яшчэ два дроны пазней рухаліся «звыклым маршрутам» праз Гомельшчыну ў бок Чарнобыля.
Сёння рэактыўны БПЛА ляцеў непасрэдна над Гомлем, далей накіроўваўся праз паветраную прастору над Рэчыцкім ды Лоеўскім раёнамі, а следам трымаў курс на Чарнігаўшчыну. Хутчэй за ўсё, гэты дрон запусцілі з Бранскай вобласці. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Трамп зноў раскрытыкаваў Зяленскага
«Ён "выкарыстоўвае" расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы ў якасці мішэняў, ведаючы, што гэтыя атакі наносяць сур'ёзную шкоду сусветным рынкам дызельнага паліва, у тым ліку рынку ЗША.
Зяленскаму да гэтага няма справы. Ён не хоча заканчваць гэтую вайну і, верагодна, ніколі не хацеў», – напісаў ён у Truth Social.
Паводле прэзідэнта ЗША, два гады таму ўкраінскі лідар мог бы заключыць больш выгадную здзелку, чым цяпер.
Учора, у інтэрв’ю NBC News, Зяленскі выказаў апасенне, што калі ЗША стануць на бок Расеі, Украіна не зможа выстаяць. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Бліны з лапаты» – беларуская версія
У аграгарадку Стадолічы Лельчыцкага раёну правялі свята «Пакроўскі дранік».
Агулам атрымалася душэўна, калі не лічыць дзіўнаватай падачы гэтай бульбяной стравы на лапаце адной з мясцовых чыноўніц. Таксама ў межах свята правялі спаборніцтвы па «бульбяным боўлінгу».
📷 Фота: lelchitsy.by -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 У Магілёве проста на вуліцах пасвяцца вярблюд і поні
Як ні парадаксальна, патлумачыць наяўнасць у горадзе вярблюда прасцей – ён, падобна, належыць перасовачнаму цырку, які цяпер дэманструе свае выступленні магілёўцам.
А вось вакол поні разгараюцца гарачыя дыскусіі ў мясцовых чатах: відавочцы сцвярджаюць, што гаспадар штодня прывязвае яго ў месцах, дзе расце шмат травы, і кідае так жывёлу ажно да ночы. Сітуацыя назіраецца ў 8-м мікрараёне. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦 Зяленскі агучыў перасцярогі наконт магчымага сцэнару заканчэння вайны
«Калі ЗША падтрымаюць Пуціна, гэта будзе проста неймаверна. Гэта станецца гістарычнай памылкаю і велізарнай трагедыяй», – сказаў ён у інтэрв’ю NBC News.
Прэзідэнт Украіны дадаў, што трэба быць прагматычнымі і не мець ілюзіяў.
«Калі Злучаныя Штаты афіцыйна стануць на бок Расеі, калі гэтыя дзве краіны аб’яднаюць намаганні, мы не здолеем перамагчы. Мы проста не здолеем выстаяць», – заявіў Уладзімір Зяленскі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 У цэнтры Менску матацыкліст зрабіў два сальта ў паветры пасля сутыкнення з Mercedes
Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліцаў Карла Маркса і Янкі Купалы, непадалёк ад будынка цырку.
Мужчыну, які кіраваў матацыклам Kawasaki, шпіталізавалі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❓ Фэйк пра намер NATO напасці на Беларусь падхапілі прапагандысты, МЗС і нават Лукашэнка. Якая па факце палітыка альянсу адносна Беларусі?
❓ Што адбылося за тыдзень паміж Украінай і Расеяй?
❓ Наколькі беларуская лічбавая сістэма завязаная на расейскай? І пры чым тут удары па vkontаkte i Оzon?
▶️ Глядзіце ў Студыі Белсату!
youtube.com/live/mx4FxatJ4ks -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️Полымя знішчыла хату ў Гарадку на Віцебшчыне. Гаспадара-пенсіянера знайшлі мёртвым пад аскепкамі даху
Папярэдне, да трагедыі прывяло неасцярожнае абыходжанне мужчыны з агнём.
Мясцовыя жыхары знялі на відэа, як выглядаў пажар.
📹 Відэа: Витебск. Главное! -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 У Літве мяркуюць, што дрон, праз які часова спынялі працу ковенскага аэрапорту, прыляцеў з боку Польшчы. Палякі абвяргаюць
У літоўскіх узброеных сілах заявілі, што радары зафіксавалі траекторыю палёту БПЛА з боку мяжы з Польшчаю. Ён рухаўся ў паўночным кірунку, але дакладную ідэнтыфікацыю вельмі ўскладнялі ўмовы надвор'я (моцны туман).
«Польскае радыё» пацікавілася, з боку якой дакладна польскай мясцовасці – Сувалак або Сейнаў – прыляцеў аб'ект. Літоўскія вайскоўцы сказалі, што такой інфармацыі ў іх на гэты момант няма.
Тым часам Аператыўнае камандаванне польскіх узброеных сілаў выпусціла камунікат пра тое, што тамтэйшае войска не фіксавала ніякіх рухаў неапазнаных аб'ектаў каля мяжы з Літвою і што доказы меркаванага залёту БПЛА з Польшчы ў Літву адсутнічаюць. Міністры абароны дзвюх краінаў знаходзяцца ў кантакце між сабою.
📹 Літоўскае выданне Delfi паказала запіс, на якім відаць выбух меркаванага беспілотніка пасля падзення ў Пасвальскім раёне на поўначы краіны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Барыкады на вуліцах і натоўпы пратэстоўцаў – не нагода прапускаць ранішнюю прабежку
У сацсетках завірусілася жыхарка Парыжу, якая выйшла на бегавое трэнаванне ў не самых спрыяльных умовах.
Або яна проста не чытае навінаў 💁🏻♂️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 На дне асушанага возера ў Магілёве знайшлі нешта, падобнае да артылерыйскага снараду
Як (і з якой гістарычнай эпохі) ён туды патрапіў – незразумела.
✍️ Вадаём у Пячэрскім лесапарку Магілёва пачалі асушаць напрыканцы верасня, каб зладзіць глабальную ачыстку дна. Плануецца, што ўжо ўвесну яно зноў будзе гатовае для адпачынку жыхароў гораду. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤡 «Жду пока везде будет Россия»
Карыстальнік Threads апублікаваў фота нашыўкі, якую заўважыў на рукаве таксіста з Берасця. На ёй быў такі «жарт»:
📍«Загранпаспорт не заказываю, жду, пока везде будет Россия»
У каментарах «гумар» не вельмі зацанілі:
🔹«Какой еще загранпаспорт в Беларуси?»
🔹«Судя по шеврону, водитель любит разруху, нищету, рабство, воровство олигархов, продажную власть и Терешкову в госдуме»
🔹«Дапамагчы немагчыма. Медыцына тут не зможа нічога. Толькі спачуванні» -
Belsat TV
@Belsat_TV
😺 Пад восеньскім лісцем можа хавацца шмат таямніцаў...
Некаторыя з іх – жывыя, таму махайце граблямі акуратней ☝️
📹 Відэа: Гарадзенскі заапарк -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 Страшныя кадры з Эквадору: на святара проста ў часе імшы паваліўся крыж
Здарэнне адбылося ў суботу ў адным з каталіцкіх прыходаў у горадзе Гуаякіль. На месца тэрмінова выклікалі дактароў, аднак выратаваць Патрыс'я Альфрэда Санчэса Малінары яны не змаглі.
Усе імшы з прыходу, дзе здарылася трагедыя, транслююцца ў жывым эфіры праз сацсеткі, таму смерць святара патрапіла на відэа.
❗️УВАГА: КАДРЫ МОГУЦЬ ВАС ШАКАВАЦЬ -
Belsat TV
@Belsat_TV
😢 Мазаіку са сцяны наваполацкай школы ўсё ж не ўратавалі – будынак разбурылі разам з ёй
Відэа апублікавала ў TikTok адна з былых вучаніц гэтай навучальнай установы.
На мінулым тыдні стала вядома, што група энтузіястаў шукае сродкі і магчымасці выразаць і захаваць прынамсі кавалак мазаікі. Зняць і захаваць яе цалкам, на жаль, не існавала ніякай тэхнічнай магчымасці.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Гэта класічны почырк амерыканскай вонкавай палітыкі, адпрацаваны за апошнія 80 гадоў»
Руслан Ігнатовіч у сваёй калонцы на нашым сайце разбірае выпадкі, калі саюзнікі Амерыкі раптоўна ператвараліся для яе ў «непатрэбны клопат», які варта «скінуць з плеч».
Падобны падыход у «зорна-паласатай» адміністрацыі ўзнік зусім не з прыходам Трампа. Ён існаваў ужо дзясяткі гадоў, і гэта прызнавалі ў тым ліку самі амерыканскія чыноўнікі.
Чарговай нагодаю прыгадаць пра такую досыць цынічную практыку стала «дызельная ўгода» з РФ і беспрэцэндэнтны ціск на Украіну з мэтаю змусіць яе да нявыгаднай мірнай дамовы.
✅ Чытайце калонку ў нас на старонцы: belsat.eu/95967345/zdrady-zsza
🔗 Калі вы ў Беларусі – карыстайцеся гэтым лінкам: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ddkehwyd -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 Прэм'ер-міністр Літвы: уначы невядомыя спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне для Starlink
Пра гэта Міндаўгас Сінкявічус напісаў у сваім Facebook. Ён адзначыў, што спецслужбы загадзя інфармавалі гэтую кампанію пра магчымыя напады і правакацыі, таму ахова тэрыторыі была ўзмоцненая. У тым ліку дзякуючы гэтаму план дыверсантаў праваліўся.
Сінкявічус дадаў, што літоўскія службы «вельмі ўважліва сочаць за дзейнасцю варожых дзяржаваў» і прымаюць неабходныя захады для абароны насельніцтва краіны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Маці забітай у Ізраілі беларускі дамагаецца таго, каб ёй перадалі на выхаванне ўнука
Паводле ізраільскай актывісткі Лілі Бэн-Амі, цяпер трохмесячны хлопчык знаходзіцца ў часовай прыёмнай сям'і пад «канфідэнцыйнай апекаю». Гэта значыць, што ні сям'я ахвяры, ні сям'я забойцы (мужа Яніны) не мусяць ведаць дакладнага месцазнаходжання дзіцяці.
Аднак бабуля хлопчыка Ганна (маці Яніны) хоча, каб на час расследавання дзіця перайшло пад апеку сям'і расейскамоўных ізраільцянаў, што былі добрымі знаёмымі ейнай забітай дачкі. Цяпер гэтая сям'я спрабуе дамагчыся такога права. У далейшым Ганна разлічвае на тое, што хлопчык трапіць на выхаванне да яе самой.
✍️ 31-гадовую беларуску Яніну Русінаву знайшлі мёртваю 25 верасня ў Хайфе. Галоўным падазраваным стаў ейны муж Алі Масвада, які, аднак, адмаўляе сваю датычнасць да злачынства. Жанчыну ўжо пахавалі на радзіме. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Пагражалі пасадзіць у турму маю маці і жонку, а дзяцей, маўляў, будзе выхоўваць дзяржава. Яны тлумачылі гэта тым, што цяпер ім усё дазволена»
77 былых палітзняволеных, якія прайшлі праз рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі, прынялі ўдзел у даследаванні, прысвечаным катаванням і жорсткаму абыходжанню ў месцах зняволення.
Яно паказала, сярод іншага, адну характэрную рэч: часта найвялікшым выпрабаваннем для людзей былі не фізічныя здзекі, а адзінота і растанне з блізкімі.
✅ Расказваем больш у нашым матэрыяле: belsat.eu/95845655/yak-lamayuc-belaruskih-palitvyaznyau
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/vmyruouc -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚽️ Хто сказаў, што гуляць у футбол могуць толькі людзі?
Гэтую птушку ўжо можна заяўляць прынамсі ў рэзервовы склад якога-небудзь беларускага клубу ☝️
📹 Відэа: Минск. Главное! -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚎 У Менску кіроўца Geely справакаваў ДТЗ з тралейбусам
47-гадовы мужчына паварочваў з праспекту Незалежнасці на вуліцу Сурганава па зялёнай стрэлцы святлафору (у той час як асноўным сігналам быў чырвоны). Ён не саступіў дарогу тралейбусу, што прывяло да дробнай аварыі.
Акрамя пашкоджанняў транспартных сродкаў, іншых наступстваў ДТЗ, на шчасце, не мела. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У некаторых рэгіёнах Літвы да Латвіі сёння раніцай абвяшчалі паветраную трывогу
Ад 7-й да 8-й гадзіны раніцы прыпыняў працу аэрапорт Коўна. Кіраўнік Нацыянальнага цэнтру кіравання крызісамі Літвы Вілмантас Віткаўскас паведаміў, што прычынаю стаўся «неапазнаны аб'ект у паветранай прасторы».
Ён дадаў, што гаворка, імаверна, ідзе пра дрон. У паветра падымаліся знішчальнікі.
Тым часам жыхары Баўскага, Огрскага і Айзкраўкльскага краёў Латвіі таксама атрымалі паведамленні аб магчымай небяспецы ў паветранай прасторы. Ім рэкамендавалі заставацца ў памяшканнях, выконваць «прынцып дзвюх сценаў», зачыняць вокны і дзверы.
Мэр Огрскага краю сказаў, што рэкамендацыі былі выкліканыя паведамленнем з Літвы пра пагрозу для паветранай прасторы. Аднак у паветра Латвіі ніякія аб'екты ў выніку не заляцелі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Павел Севярынец расказаў (і паказаў) як пакінуў аўтограф у пратэрмінаваным беларускім пашпарце
Гэта адбылося ў часе ягонай сустрэчы з беларусамі Гданьску.
«На папярэднім развароце ўжо распісаўся Алесь Бяляцкі. Калі што, дакумант ужо нядзейсны – але пачуцці ўсё адно своеасаблівыя», – напісаў палітык і былы палітзняволены.
☝️Тым часам Франак Вячорка ў каментарах да пасту нагадаў, што нават пратэрмінаваны пашпарт РБ можа быць карысным:
«Я бы не спяшаўся спісваць старыя пашпарты. У многіх краінах яго будуць прымаць незалежна ад пратэрмінаванасці». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔥 Дакументальны фільм «Белсату» узнагародзілі на фестывалі ў Лодзі
Стужка «Движ» рэжысёра Аляксандра Гарадко распавядае пра фанатаў Макса Каржа, іх супярэчнасці, пошукі свабоды і свайго месца ў свеце.
Журы прысудзіла фільму прыз імя Аляксандра Каміньскага «за дэталёвы партрэт маладых людзей з Украіны, Беларусі і Расеі, якія, нягледзячы на досвед вайны і дыктатуры, знаходзяць прастору для дыялогу і ўзаемапаразумення праз мастацтва і музыку».
Галоўная рэдактарка Белсату Аліна Коўшык пракаментавала поспех стужкі:
«Вельмі рада першай узнагародзе «Двіжу»! Важна, каб на «Белсаце» не толькі сачылі за падзеямі, але і знаходзілі жывыя тэмы, якія чапляюць, выклікаюць дыскусіі, прымушаюць задумацца.
Мы не баімся амбітных праектаў і працуем з рэжысёрамі, якія маюць уласны погляд. "Белсат" – гэта месца, куды можна прыходзіць са смелымі ідэямі, спрабаваць новае і рабіць кіно, якое будзе цікавае гледачам і ў Беларусі, і за яе межамі. І я рада, што ў нас гэта атрымліваецца!» -
Belsat TV
@Belsat_TV
✅ 7 прыкладаў беларускай нематэрыяльнай культуры ў спісах ЮНЭСКО
Да Міжнароднага дня нематэрыяльнай культурнай спадчыны сабралі беларускія традыцыі, якія ўвайшлі ў міжнародны пералік славутасцяў
Belsat TV
@Belsat_TV
Belsat TV
@Belsat_TV
-
Belsat TV
@Belsat_TV
🔥 Лявон Вольскі, J:МОРС, «Дзецюкі», «Дай дарогу!» і «Разбітае сэрца пацана» — на адной сцэне ў канцэрце «Грай-2026»!
🎙 Глядзіце сёння ў анлайн-эфіры «Белсата» а 20:25 паводле менскага часу!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 У Наваполацку пабудуюць сакрэтны завод. Усё б нічога, але ў дакуменце аб інвестыцыйным праекце па будаўніцтве тры чвэрці пунктаў – «для службовага карыстання». Што за гэтым можа стаяць?
🧐 Цягнікі з Менску ў Адлер і назад будуць абмінаць участак беларуска-расейскай мяжы пад Гомлем. А што здарылася?
☝️ Тым часам постаць Тадэвуша Касцюшкі стала прадметам спрэчак палітыкаў. Святлана Ціханоўская ў сацсетцы Х напісала пост пра генерала, але не ўзгадала што ён таксама і герой Польшчы. Палякі адрэагавалі.
▶️ Гэтыя ды іншыя навіны – у нашай вечаровай Студыі Белсату.
youtube.com/live/U5KbeGlwCLg -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦌Нават алімпійцы вераць у прыкметы і носяць з сабой талісманы на ўдачу!
Здавалася б, у вялікім спорце ўсё вырашаюць трэнаванні, падрыхтоўка і ўласныя сілы. Але перад адказным стартам часам хочацца паверыць і ў маленькі цуд.
Які незвычайны талісман гадамі суправаджаў беларускую спартоўку Крысціну Ціманоўскую на спаборніцтвах і якая прыкмета дагэтуль прымушае яе хвалявацца?
😴 Глядзіце ў відэа ад нашай праграмы «Калыханка для дарослых»! А праграму цалкам можна паглядзець на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
www.youtube.com/watch?v=ez4Rk-FLg6kThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Выгнанне з раю». Ці сапраўды беларусаў за мяжою будуць пазбаўляць грамадзянства і чаго рэжым хоча дасягнуць гэтымі пагрозамі?
«Пазбаўленне грамадзянства – хутчэй, сімвалічны крок, каб паказаць тым, хто застаецца жыць у Беларусі: і так будзе з кожным, хто пойдзе супраць нас, мы цябе выкінем у Польшчу, і там ты памрэш пад плотам ад жабрацтва»
– тлумачыць праваабаронца Міхаіл Кірылюк.
🔗 Чаму рэжым узняў гэтую тэму і ці могуць пагрозы перайсці ў рэальную практыку – чытайце меркаванне палітолага Віталя Цыганкова па спасылцы
belsat.eu/95966599/geta-ne-prosta-pashpart-geta-raj-yak-p…
✅ Чытаць з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/hswrachv -
Belsat TV
@Belsat_TV
💭 «Якія мы палітычныя? Мне было шэсць гадоў, сястры – чатыры, другой – два. Якія мы палітычныя? Мы самі ўжо пагарэлі ад гэтай палітыкі»
Амаль 50 тысяч чалавек вывезлі з Беларусі ў Котлас на поўначы Расеі падчас сталінскіх рэпрэсіяў. Сярод іх былі дзеці, якія перажылі высылку, голад і холад.
Гісторык Ірына Раманава сабрала іх гісторыі ў кнізе «Трэскі лятуць. Дзеці спецпасяленцаў: Беларусь–Котлас–Беларусь».
📕 Пра гэта — у нашым рэпартажы з прэзентацыі кнігі
belsat.eu/95980811/iryna-ramanava-kniga-sssr-represii
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/crvzoehb -
Belsat TV
@Belsat_TV
✍️ Вось так выглядалі дзённікі больш за 55 гадоў таму
Карыстальнік Threads знайшоў у хутары сапраўдны артэфакт. Гэта школьны дзённік, які вёў вучань у 1970-ым годзе.
Ці заўважылі вы штосьці незвычайнае? -
Belsat TV
@Belsat_TV
😁 «Я не буду слухаць, як вы дрэнна кажаце пра нашага прэзідэнта»
У новым выпуску «Шухер-шоў» член Савету Рэспублікі Людміла Сапега спрабуе выкруціцца, пасля пытання Андрэя Павука, чаму «міралюбівы» Лукашэнка сам прызнае, што Беларусь дапамагае Расеі ў вайне супраць Украіны👇 -
Belsat TV
@Belsat_TV
👨👨👧👦 Чыноўнік абвінаваціў у дэмаграфічным крызісе ў Беларусі алгарытмы сацсетак
А змагацца з праблемай ён прапанаваў праз праваслаўе і вяртанне да традыцыяў продкаўThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇨🇭У Швейцарыі адкрылі абноўлены помнік Касцюшку. Ён стаіць на беларускім валуне
17 кастрычніка ў швейцарскім Золётурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу Касцюшку. Яго падмурак зрабілі з беларускага валуна вагой амаль тону, які спецыяльна прывезлі з Беларусі.
Для рэстаўрацыі спатрэбіліся намаганні вялікай каманды, перамовы з гарадскімі ўладамі і складаная лагістыка каменя праз некалькі краінаў - піша Радыё Свабода. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Зяленскі: Расея плануе размясціць балістычныя ўстаноўкі ў Беларусі
Паводле прэзідэнта Украіны гэта створыць пагрозу ракетных удараў па Львове, Цярнопалі, Луцку і іншых гарадах на захадзе Украіны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦 Зяленскі дапускае сустрэчу з Пуціным на саміце G20 у ЗША
Сустрэча можа адбыцца падчас саміту G20 у Маямі ў снежні або ў адной з краінаў Блізкага Усходу ці Еўропы. Аднак пацверджанняў ад Расеі і ЗША пакуль няма.
ЗША прапрацоўваюць магчымасць трохбаковых перамоваў Украіны, ЗША і Расеі, піша ТСН са спасылкай на словы Зяленскага.
Раней Трамп заявіў, што «хацеў бы бачыць Пуціна» сярод удзельнікаў саміту G20 у ЗША. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📕 Вядоўца «Белсату» Кацярына Ваданосава напісала новую кнігу вершаў
Папярэдні зборнік вершаў Кацярыны Ваданосавай «Міфатворчасць» выйшаў у 2015 годзе. Паэтка жартуе, што выдае кнігі прыкладна раз на дзесяць гадоў.
Кнігу ўжо можна замовіць са зніжкай у «Камунікаце». Рассылку пачнуць 10 лістапада.
Больш падрабязна:
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/mnlpkxac -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Расея нанесла адзін з найбуйнейшых удараў па энергетыцы Украіны. І цешыцца зняццю «пякельных санкцыяў»
Сотні тысяч людзей засталіся без святла, ёсць загінулыя і параненыя. Праз гэта Зяленскі заклікаў не аслабляць санкцыі супраць Расеі, бо гэта толькі заахвочвае Пуціна працягваць вайну:
«Амерыканскі санкцыйны блэкаўт, паслабленне ціску на агрэсара і грашовыя ўзнагароды для Пуціна – усё гэта толькі заахвочвае яго надалей біць, – даводзіў Зяленскі. – Трэба не здаваць пазіцыі і намагацца скончыць вайну. Скончыць, а не даць Пуціну ўсе падставы працягваць яе бясконца»
📌 Больш падрабязнасцяў — чытайце тут
belsat.eu/95981373/udar-pa-energietycy
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/xllopdgr -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐶 У Беларусі з'явіўся сайт для пошуку новага дому для хатняй жывёлы
«Лапамір» - гэта цэлая платформа, каторая будзе карысна і тым, хто ўжо мае гадаванцаўThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💊 Дыябет, хваробы шчытападобнай залозы, праблемы са зрокам. На што ўсё часцей хварэюць беларускія дзеці?
У беларускіх дзяцей за пяць гадоў на 71% часцей сталі выяўляць эндакрынныя захворванні, на 38% – хваробы апорна-рухальнага апарату і на 23% – праблемы са зрокам.
Пры гэтым у краіне скарачаецца колькасць дзіцячых бальнічных ложкаў і педыятраў.
🔗 «Белсат» вывучыў, як змянілася дзіцячая захворвальнасць у Беларусі – пра гэта ў матэрыяле
belsat.eu/95943917/chym-hvareyuc-belaruskiya-dzeci
📌 Адкрыць спасылку, калі вы ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ctcfrrvi -
Belsat TV
@Belsat_TV
⭐️ Расейскага матэматыка абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» за «зорачкі» ў Telegram
«Зорачкі» ў Telegram — гэта своеасаблівая валюта, праз якую можна фінансава падтрымліваць каналы. Паводле следства, расеец перавёў такім чынам ажно $26. За гэта яму пагражае пажыццёвае зняволенне.
📌 Як сілавікі выявілі гэта, і як абараніць сябе ад падобнай рызыкі — чытайце па спасылцы
belsat.eu/95980782/zoraczki-u-telegram
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/hemjpqzn -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐦 У Беларусі заўважылі незвычайных птушак: у Менску – слонку, а ў Горадні – белую варону
У Гомлі пачалі даваць ацяпленне пасля скаргаў жыхароў. Тым часам міма Гомля едуць цягнікі праз атакі на чыгункі ў Расеі.
Другую АЭС у Беларусі плануюць пабудаваць, але не раней за 2045 год.
Беларуска Іна Кардаш застаецца пад вартай ва Украіне па падазрэнні ў шпіянажы.
А крыптабіржа BetGet спыняе працу ў Беларусі.
🤔 Пра гэтыя і іншыя навіны глядзіце ў кароткім выданні навінаў на «Белсаце»
www.youtube.com/watch?v=UQQXe1BmySEThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ Рэферэндум «пад шумок» трагедыі ў Беслане і заблытанае пытанне ў бюлетэнях
22 гады таму Лукашэнка правёў рэферэндум, пасля якога ён атрымаў «безліміт» на прэзідэнцкія тэрміны
🔗 Згадваем, як гэты было ў нашым відэа і артыкуле па спасылцы
belsat.eu/95970300/referendum-2004
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/xlarxyovThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📱 Што такое Reddit – найбуйнейшая інтэрнэт-супольнасць, пра якую беларусы амаль не ведаюць?
Тут можна ананімна абмяркоўваць розныя тэмы, знаходзіць аднадумцаў і атрымліваць парады. Але ўсё ж трэба асцерагацца фэйкаў.
📌 Чым гэтая пляцоўка адрозніваецца ад звыклых сацсетак і ці можа яна быць карыснай беларусам? Зрабілі для вас падрабязны разбор – па спасылцы
belsat.eu/95945849/szto-takoje-reddit
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
belsat.eu/95945849/szto-takoje-reddit -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔎 Лукашэнка засакрэціў шэсць пунктаў указу аб будаўніцтве ў Наваполацку цэлюлознага заводу
Сакрэтнасць вакол праекту можа быць звязаная з інтарэсамі падсанкцыйнага бізнэсоўца Мікалая Вараб’я. У 2012 годзе ягонай кампаніі «Інтэрсэрвіс» перадалі комплекс былога заводу, на тэрыторыі якога плануюць новае будаўніцтва.
15 кастрычніка Лукашэнка паабяцаў Вараб’ю новыя землі і датацыі для жывёлагадоўчага комплексу. Ці звязаныя гэтыя падзеі, невядома.
Адкрытымі засталіся толькі пункты пра скасаванне ранейшых указаў і неадкладнае набыццё моцы новага дакумента. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😁 Нечаканая паслуга ў гомельскім салоне прыгажосці
Усяго за 10 рублёў , на працягу 5 хвілінаў вам будзе дазволена хаміць!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Трамп адмовіўся ўводзіць «пякельныя санкцыі» супраць Расеі
Прэзідэнт ЗША спачатку ўвёў іх, бо быў абавязаны законам, але адразу ж адмяніў.
«Я адмаўляюся ад прымянення санкцый, абмежаванняў і мытаў, прадугледжаных законам Грэма. Я прадставіў Кангрэсу пацверджанне таго, што прадастаўленне такой адмовы ў цяперашні час адпавядае нацыянальным інтарэсам Злучаных Штатаў».
Такім чынам, Трамп паставіў на паўзу ўвядзенне дадатковых мытаў у памеры 500% на расейскія тавары і 100% на прадукцыю краінаў, якія ўваходзяць у топ-5 найбуйнейшых пакупнікоў нафты і газу з РФ (сярод іх Кітай і Індыя).
Раней Кангрэс ухваліў закон Ліндсі Грэма, які Трамп падпісаў 18 верасня. Паводле дакументу, ён павінен быў уступіць у сілу цягам 30 дзён. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏁 З 2027 года ў аўташколах Беларусі зменяцца правілы навучання і экзаменаў
Аўташколы змогуць не ўсталёўваць GPS на навучальныя аўтамабілі, калі заняткі запісваюць на відэа. Запісы экзаменаў трэба будзе захоўваць паўгода, а тэорыю выкладаць вочна.
Таксама дазволяць здаваць экзамен на іншай навучальнай машыне, калі звыклая недаступная.
🔗 Больш падрабязна – чытайце тут
belsat.eu/95964633/autashkoly-zmenyac-pravily
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/pocrvydr -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕸 У Нью-Ёрку з’явіўся скрыжаванне, названае ў гонар Чалавека-павука
У гонар супергероя назвалі скрыжаванне на Інгрэм-стрыт. Паводле коміксаў, менавіта тут Пітэр Паркер жыў са сваёй цёткай Мэй.
І самае цікавае: калісьці ў доме па гэтым адрасе сапраўды жыла сям’я Паркер!
А вось цяперашні ўладальнік дома спачатку нічога не ведаў пра яго зорнае мінулае. Ён толькі здзіўляўся, чаму яму прыходзяць лісты, адрасаваныя Чалавеку-павуку. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍂 Менчукоў зноў клічуць бясплатна папрацаваць дворнікамі. Інвентар абяцаюць выдаць
Узімку гараджанаў ужо заклікалі дапамагчы са снегам. А цяпер настала чарга лісця.
Менгарвыканкам апублікаваў спіс месцаў, дзе можна далучыцца да прыборкі. Там паабяцалі забяспечыць ахвотных граблямі ды пальчаткамі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤝Дзве беларускі выйшлі на волю пасля больш як года ў цэнтры ўтрымання ў ЗША
Пра гэта паведамляе BYSOL. Паліна і Саша вызваліліся з-пад варты ў Каліфорніі пасля таго, як за іх унеслі заклад. Беларусы і беларускі штату збіралі грошы, каб дапамагчы сёстрам пазбегнуць дэпартацыі ў Беларусь. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️ Расейская «Бандэроль» прыляцела ў Беларусь. Разам з ёй было паў цэнтнеру выбухоўкі. Чым гэта магло скончыцца?
😮 5 чалавек шпіталізаваныя ў Падмаскоўі з падазрэннем на воспу малпаў. Як засцерагчыся і ці ёсць небяспека для нашай краіны?
🤔 У аўташколах цяпер будуць абавязкова здымаць іспыты на відэарэгістратар. Навошта?
📺 Глядзіце ў Студыі Белсату!
youtube.com/live/wtK0bYdrjLI -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇻🇦Папа Рымскі патэлефанаваў Пуціну
Падчас размовы пантыфік заклікаў да замірэння ў акупаваных Алешках на Херсоншчыне.
Яно патрэбнае, каб даставіць жыхарам ежу і лекі, а таксама бяспечна эвакуяваць цывільных.
У Алешках застаюцца некалькі тысяч чалавек, падыходы да гораду замінаваныя, паставак ежы няма з траўня, а жыхары перажываюць гуманітарную катастрофу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤡 Лукашэнка нечакана заступіўся за Зяленскага ў спрэчцы з Трампам
Галоўны геапалітык і стратэг не прамінуў спрэчку паміж прэзідэнтамі Украіны і ЗША, і скарыстаўся нагодай, каб выказаць сваё меркаванне:
«Гэта не Трампа пытанне. Хто будзе ва Украіне прэзідэнтам, вырашыць украінскі народ».
«На выбары трэба ісці. У гэтым Трамп мае рацыю: абяцаў – трэба выконваць абяцанні. Але толькі дыктаваць не трэба. Трампу не варта дыктаваць, як паступаць Украіне»
Дыктатар таксама дадаў, што вайна моцна вымотвае расейскую эканоміку, і сказаў, што, на яго думку, скончыцца яна сёлета ці ў наступным годзе.
🔗 Больш падрабязна — чытайце па спасылцы
belsat.eu/95964919/lukashenka-pra-stan-rasejskaj-ekanomiki
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ldbazhwk -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛹 Толькі фізіка і адвага
Іспанец паказаў сапраўды хуткі спуск на скейце.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔥Уявіце вечар, калі ўсе вашы любімыя беларускія хіты гучаць з адной сцэны!
Лявон Вольскі, J:МОРС, «Дзецюкі», «Дай дарогу!» і «Разбітае сэрца пацана» збяруцца на грандыёзным канцэрце «Грай-2026».
🎙 Глядзіце на «Белсаце» ў суботу, 17 кастрычніка а 20:25 паводле менскага часу!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Журналісты пацвердзілі гібель амаль 282 тысяч расейскіх вайскоўцаў ва Украіне.
Паводле ацэнак Бі-бі-сі і «Медыязоны», рэальная колькасць загінулых можа перавышаць 600 тысяч. Пацверджаныя імёны складаюць толькі 45–55% ад гэтай колькасці.
Сярод загінулых расейскіх вайскоўцаў, чый статус удалося вызначыць, 35% – кантрактнікі-добраахвотнікі, якія пайшлі ваяваць пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, 10% – завербаваныя зняволеныя, і каля 8% – мабілізаваныя.
Найбольшыя пацверджаныя страты зафіксавалі сярод марской пяхоты і дэсантнікаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Беларусам навязваецца трыяда «Вайна. Ахвярнасць. Правадыр»»
BELPOL апублікаваў даклад пра тое, як Беларусь паступова рыхтуюць да вайны на баку Расеі.
Сярод сведчанняў: на вышках МТС разгортваюць вайсковую сувязь, у цэнтры кіравання Беларускай чыгункай вайскоўцам адвялі цэлы паверх, а пад Слуцкам будуюць завод боепрыпасаў.
🔗 Чым Беларусь можа дапамагчы расейскаму войску і што пагражае самім беларусам у выпадку вайны – чытайце ў матэрыяле
belsat.eu/95945740/daklad-belpol
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/qroqfhww -
Belsat TV
@Belsat_TV
❓Што будзе з Беларуссю, калі ў Еўропе пачнецца новая вялікая вайна?
Прадстаўнік БХД Сяргей Верамеенка мяркуе, што, нягледзячы на ўсе магчымыя жахі вайны, гэта можа даць шанец для Беларусі:«Праблему імперскай Расеі, якая ўсё ніяк не разваліцца, вайна можа вырашыць. Прайграе Расея – выйграе Беларусь».
А вы што думаеце?
🎥 Што можа адбыцца ў найбліжэйшы час, разбіраемся ў падкасце ад праграмы «Карані праблемаў»
youtu.be/hCKg727EWgs -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥У Расеі атакавалі Сургутскі завод «Газпрама» за 2400 км ад Украіны
У Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе Расеі пасля атакі беспілотнікаў загарэўся прамысловы аб’ект. Паводле OSINT-аналітыкаў, гэта быў Сургутскі завод па стабілізацыі газавага кандэнсату.
Завод можа перапрацоўваць да 12 млн тон сыравіны за год – гэта прыкладна траціна гадавой здабычы газавага кандэнсату ў Расеі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌍 «Савецкі чалавек здольны да самаўзнаўлення»
Анджэй Пачобут у Варшаўскім універсітэце выступіў з прамовай пра савецкую спадчыну, жывучасць homo sovieticus і канфлікт паміж дэмакратыяй і аўтарытарызмам.
🤔 Чаму, на думку Пачобута, «вялікае сяброўства» паміж Захадам і аўтарытарным Усходам немагчымае і што гэта азначае для Беларусі – чытайце ў нашым рэпартажы
belsat.eu/95962178/pachobut-vystupiu-u-varshave-z-pramovaj
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/binmlrpe -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️У Еўропе знік 22-гадовы беларус, які ехаў на канцэрт Макса Каржа
Данііл Санін, які жыў і працаваў у польскім Плоцку, 9 кастрычніка мусіў вылецець з Аўстрыі ў Франкфурт-на-Майне, дзе яго чакалі сябры. З таго дня ён не выходзіць на сувязь, а ягоны тэлефон выключаны.
Пошукі беларуса падтрымліваюць фанаты Макса Каржа і пошукавы атрад «Анёл». На момант публікацыі мужчыну не знайшлі.
Данііл мае рост 187 см, спартовы целасклад і блакітныя вочы. Сярод асаблівых прыкмет – татуіроўкі на правай руцэ і спіне, а таксама шнар над верхняй губой.
🔗 Больш інфармацыі — тут па спасылцы
belsat.eu/95962961/znik-bielarusё
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/vmmqomcf -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧐 У Швецыі падаткі вялізныя, а ў Беларусі – маленькія? Усе не так проста!
Шведы аддаюць дзяржаве значную частку заробкаў, але добра ведаюць, што атрымліваюць узамен. Беларусы ж часта ўпэўненыя, што плацяць усяго 13%. Насамрэч дзяржаве дастаецца куды больш.
Вось толькі на што ідуць гэтыя грошы?
🎥 Разбіраўся Сцяпан Пуціла ў праграме «Прабел» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥Расейская ракета-дрон «Бандэроль» заляцела на Гомельшчыну на пяць хвілінаў
Паводле выдання «Флагшток», ён перасёк мяжу сёння раніцай каля 9:05, праляцеў праз Брагінскі раён і праз пяць хвілінаў вярнуўся ва Украіну, у бок Чарнігава. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❓ Чарговая серыя «абяцанак Лукашэнкі»: шматдзетным кватэру за год. Ці гэта ўвогуле рэальна?
❓ Тым часам Расея інвестуе ў Беларусь, а расейскія IT-гіганты хочуць будаваць у нашай краіне свае дата-цэнтры. Хто на гэтым заробіць?
❓ Навіны з палёў саміту ЕЗ: што вырашаюць еўрапейскія лідары, ці будуць новыя санкцыі супраць Беларусі і чаго чакаць ад выніковай прэс-канферэнцыі?
📺 Глядзіце ў «Нашым дні»!
youtube.com/live/9LVA7PMqU64 -
Belsat TV
@Belsat_TV
👨🏼💻 Набліжаны да Баскава і асуджаны за махлярства стартапер адкрыў выставу па ШІ ў Беларусі
У Менску пачаўся AI ATOM GLOBAL EXPO 2026 – форум пра штучны інтэлект і новыя тэхналогіі. Яго заснавальнік – Дзмітрый Саксонаў пратэжэ скандальна вядомага чыноўніка Дзмітрыя Баскава.
Цікавы факт, што ў 2018 годзе Саксонава асудзілі на чатыры гады калоніі за махлярства з грашыма, крыптавалютаю і абсталяваннем для крыптафермаў. Пацярпелымі тады прызналі 38 чалавек, а шкоду ацанілі больш як у 1,15 млн рублёў.
Цяпер на выставе абяцаюць паказаць больш за 50 праектаў і стартапаў. У праграме пазначаныя 58 спікераў. Апроч стартапераў, праграмістаў і бізнесоўцаў, сярод іх – былы дарадца Інстытуту нацыянальнай бяспекі Беларусі, былы афіцэр разведкі Сінгапуру і кіраўнік Прафесійнага саюзу рускіх праграмістаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️ Беларусы дзеляцца відэа ўчорашняга туману
Густы туман ахутаў гарады, дарогі і палі – паглядзіце, якая атмасфера атрымалася.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Зяленскі згадзіўся з прапановай прыпыніць удары па расейскіх НПЗ на 100 дзён у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink
Амерыканскія сенатары прапанавалі павялічыць яе прыкладна на 300 кіламетраў углыб Расеі — піша The Wall Street Journal. Раней Зяленскі тлумачыў Financial Times, чаму гэта важна для Украіны:
«Калі вы адкрыеце Starlink на тэрыторыі Расеі, мы знішчым расейскія пускавыя ўстаноўкі балістычных ракет. Пуцін сядзе і будзе размаўляць, а я не буду знішчаць ніякія энергетычныя аб’екты. Мне гэта не трэба». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎬Фільм пра фанатаў Макса Каржа паказалі з аншлагам на фестывалі ў Лодзі
Прэм’ера дакументальнага фільма «Двіж» рэжысёра Аляксандра Гарадко адбылася на 36-м фестывалі медыя Człowiek w Zagrożeniu («Чалавек у небяспецы»).
Фільм прысвечаны субкультуры прыхільнікаў беларускага музыкі Макса Каржа з Беларусі, Расеі і Украіны. Стужка даследуе, што аб’ядноўвае гэтых людзей і ці магчыма заставацца па-за палітыкай у свеце, дзе ідзе вайна.
Пасля паказу адбылася размова з рэжысёрам. Наступны конкурсны паказ «Двіжа» запланаваны на 17 кастрычніка ў межах кінафестывалю ў Шчэціне. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦♂️ У Беларусі нават у казку прымудрыліся дадаць сілавікоў!
У Белавежскай пушчы з'явіўся «казачны спецназ». Гучыць як жарт, але нават казачны свет у Беларусі ўсё больш нагадвае рэальнасць пры Лукашэнку.
Чаму гэтая гісторыя насамрэч не такая смешная, як здаецца, разбіраемся ў нашай праграме «Чалы. Дарэчы».
🎥 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 Маск паказаў лятучае аўта
Паводле прэзентацыі, новы Tesla Roadster здольны падскокваць над аўтамабілямі, пераварочвацца ў паветры і разганяцца да 100 км/г за 0,81 секунды.
Электракар абсталяваны рэактыўнымі паскаральнікамі, распрацаванымі разам са SpaceX. Пачатак серыйнай вытворчасці плануюць на 2028 год.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 У Яндэкса – яшчэ мінус адзін сэрвіс у Беларусі
Гэта наступствы ўкраінскіх удараў па расейскіх дата-цэнтрах. Цяпер іх плануюць пераносіць у Беларусь і Казахстан.
Яшчэ адно рэха вайны – расейскія дроны зноў залятаюць на Гомельшчыну. А ў Жлобіне жыхароў заклікаюць паведамляць у міліцыю пра радыёмаякі для беспілотнікаў.
У ЗША Трамп адмовіўся ад трансляцыі расстрэлу асуджанага вайсковага псіхіятра. А ў пачатковай школе штата Арагон адбылася страляніна, у выніку якой загінулі чатыры чалавекі.
❓За што затрымалі стваральніка карты «Халва», і чаму не зробіш шчасце на крадзеных самакатах – глядзіце ў кароткім выданні навінаў на «Белсаце»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Жлобіне заклікалі паведамляць пра маякі для дронаў
Беларускі металургічны завод 15 кастрычніка апублікаваў засцярогу пра «шкоднае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне». На прадпрыемстве заклікалі паведамляць у міліцыю, калі недзе заўважаць прылады, як на фота. Але канкрэтна, што гэта за прылада – не напісалі.
Як высветліла «Зеркало», імаверна, гаворка ідзе пра радыёмаякі ўкраінскай кампаніі Sine Engineering. Такое абсталяванне дапамагае дронам арыентавацца ва ўмовах падаўлення GPS.
У выданні кажуць, што абвестка і выява, якую распаўсюджвае прадпрыемства, імаверна створаныя ШІ.
zerkalo-6oct.site/news/life/138599.html?tg=0
Belsat TV
@Belsat_TV
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
belsat.eu/95960497/radyjomajaki
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/gjpybpne -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Лукашэнка загадаў павялічыць народнае апалчэнне ў Беларусі
«У вас адно падраздзяленне, добрае падраздзяленне. Але гэтага мала. І трэба нам пашырацца. Трэба недзе яшчэ ствараць такія базавыя атрады. Яны павінны быць звязаныя паміж сабой»,
— перадаюць словы дыктатара дзяржаўныя медыя.
Паводле Лукашэнкі, атрады народнага апалчэння павінны размяшчацца ў асобных вёсках у межах сельсаветаў:
«На самым ніжнім узроўні — народнае апалчэнне. Далей — тэрытарыяльная абарона, якая адказвае за абарону інфраструктурных аб’ектаў, а наверсе — армія. Натуральна, уся гэтая структура будзе пад камандаваннем прэзідэнта».
Раней Лукашэнка даручыў старшыні Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігару Шуневічу прыцягваць у апалчэнне людзей, якія ўмеюць абыходзіцца са зброяй. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❓Як з абарончай стратэгіі NATO зрабілі фэйк пра пагрозу ўдараў па Беларусі?
Рэжымныя ўлады заявілі пра нібыта падрыхтоўку прэвентыўных удараў па Беларусі, спасылаючыся на словы амерыканскага генерала Алексуса Грынкевіча.
Аднак гаворка ішла пра абарончую стратэгію, якая прадугледжвае ўдары па расейскіх вайсковых аб’ектах у выпадку, калі Расея першай нападзе на краіны NATO.
🔗 Поўны разбор гэтага кейса прапаганды чытайце ў артыкуле
belsat.eu/95959140/udary-nato-pa-bielarusi
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/fpwicpce -
Belsat TV
@Belsat_TV
😥Пажар у інтэрнаце на праспекце Пушкіна ў Менску: мужчына загінуў, жанчыну шпіталізавалі
Ратавальнікі знайшлі ў агорнутым агнём пакоі на шостым паверсе мужчыну і жанчыну без прытомнасці. Жанчына пасля рэанімацыі прыйшла ў сябе і была шпіталізаваная, мужчына памёр.
МНС выратавалі 11 чалавек, у тым ліку пяцёх дзяцей, і эвакуявалі яшчэ 40 жыхароў. Прычыны пажару высвятляюць. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 «У кожным бачу агента». Псіхолаг – пра тое, што адбываецца з людзьмі ў Беларусі
Шматгадовае жыццё ва ўмовах рэпрэсіяў і выбудоўвання таталітарнай сістэмы не можа не ўплываць на псіхіку звычайных людзей.
Дзяўчына, якая жыве ў замежжы, але ездзіць у Беларусь, падзялілася назіраннямі, як рэагуюць у Беларусі на публічныя размовы на пэўныя тэмы:
«Бацькі ўдома чытаюць і глядзяць незалежныя медыі, а на вуліцы, у кавярнях торгаюць мяне, калі я штосьці скажу пра палітыку, (Аляксандра) Лукашэнку, Украіну. Тое самае і нават горш з сяброўкамі – яны нават удома ў кухні не хочуць закранаць гэтыя пытанні»
Яна кажа, што праблемы ўзнікаюць нават пры спробах хадзіць на спатканні.
🔗 Пра падобныя выпадкі «Белсат» паразмаўляў з беларусамі і крызісным псіхолагам Аленай Грыбанавай – пра гэта чытайце ў артыкуле па спасылцы
belsat.eu/95907711/shto-adbyvajecca-z-ludzmi-u-belarusi
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/czumhxqo -
Belsat TV
@Belsat_TV
😶 Маўчаць пра палітыку нават дома і бачыць у незнаёмцах «агентаў». Што рэпрэсіі робяць з беларусамі
Крызісная псіхалагіня Алена Грыбанава называе гэта натуральнай адаптацыяй псіхікі да пастаяннай небяспекі.
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/czumhxqo -
Belsat TV
@Belsat_TV
💳 Польшча хоча істотна павялічыць суму грошай, якую замежнікі павінны мець пры сабе пры ўездзе ў краіну
Для паездкі да чатырох дзён мінімум можа вырасці з 300 злотых (каля 76 долараў) да 1000 злотых (каля 256 долараў), а для больш працяглага знаходжання — з 75 злотых (каля 20 долараў) да 300 злотых (каля 77 долараў) на дзень.
Пакуль гэта толькі праект пастановы. Новыя патрабаванні не закрануць уладальнікаў відаў на жыхарства і некаторых тыпаў віз. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☢️ Момант калі свет найбольш блізка стаяў да ядравай вайны
Гэта быў самы напружаны перыяд халоднай вайны паміж ЗША і СССР, які ўрэшце скончыўся мірна.
📺 Распавядаем пра «Карыбскі крызіс» у нашым відэаThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇪🇺 Кіраўніца еўрадыпламатыі Кая Калас падтрымала ўдары Украіны па расейскіх НПЗ
Яна назвала іх законнай самаабаронай:
«Калі звярнуцца да міжнароднага права, відавочна, што для Украіны – гэта форма абароны, таму што менавіта яны забяспечваюць фінансаванне вайны, якая кожны дзень забірае жыцці ўкраінцаў»
Паводле яе Захад павінен узмацняць ціск на Маскву, а не на Кіеў:
«Мы павінны чыніць ціск на агрэсара, каб ён спыніў вайну, а не прымушаць ахвяру да капітуляцыі. Чыніць ціск на Украіну – няправільны падыход»
🔗 Больш падрабязна — чытайце тут
belsat.eu/95944880/kalas-padtrymala-udary-pa-npz
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/vjfoptlw -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻На паперы беларусы багацеюць, а што насамрэч?
🔻У Італіі ідуць вучэнні NATO па ядравым стрымліванні. Ці не сведчыць гэта пра тое, што альянс фактычна рыхтуецца да магчымага канфлікту з Расеяй, у тым ліку ядравага?
Таксама пагаворым пра новыя збоі Yandex у Беларусі, як Лукашэнка зноў ратуе сельскую гаспадарку, падзеі вакол вайны ва Украіне.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
www.youtube.com/live/00UJZs8uTjk -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖«Трэсліся не толькі вокны, але і сцены». Расейскія дроны зноў залятаюць на Гомельшчыну
З 13 па 15 кастрычніка на Гомельшчыне было прынамсі пяць выпадкаў залёту расейскіх ударных дронаў, піша «Флагшток». Адзін з беспілотнікаў праляцеў міма паўднёвых ускраін Гомеля.
Тым часам жыхары беларуска-ўкраінскага памежжа рэгулярна чуюць выбухі. Вось што распавёў адзін з мясцовых жыхароў:
«На працягу дня ў нас пастаянна нешта “гукае”, а некалькі разоў за апошнія дні выбухі былі такімі моцнымі, што страшна трэсліся не толькі вокны, але і сцены». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪦«Яндэкс.Таксі» усё? Сервіс часова не падключае новых партнёраў у Беларусі
Падаць заяўку на рэгістрацыю цяпер немагчыма. У Асацыяцыі прафесійных перавозчыкаў пасажыраў кажуць пра прыпыненне падключэння. Прычынай называцюць «тэхнічны збой».
На фоне праблем кіроўцы шукаюць альтэрнатывы. Сэрвісы 7788 і «Таксі 135» кажуць, што цяпер у іх рост колькасці заявак на 30–40%. «Таксі 135» таксама плануе пашыраць працу за межы Менску.
Раней перабоі ў «Яндэксе» адбываліся пасля ўдараў Украіны па расейскіх дата-цэнтрах. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 Здаецца, хутка будзем жыць як у Туркменістане. Прынамсі, Лукашэнка і Бердымухамедаў – нібы браты-блізняты
І чым больш прыглядаешся да гэтых двух кіраўнікоў, тым больш падабенстваў знаходзіш.
Што ж у іх агульнага? Распавядае Вольга Старасціна ў праграме «Навіны з будучыні».
🎥Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💸 Лукашэнка паабяцаў новыя землі і датацыі набліжанаму бізнесмену Вераб'ю
Паводле прэс-службы дыктатара, гэтыя землі аддадуць для вырошчвання кармоў для жывёлы. Бізнесмен павінен падрыхтаваць план да вясны. Лукашэнка таксама падтрымаў ягоныя праекты ў сферах дрэваапрацоўвання і турызму.
Мікалай Верабей, якога называюць набліжаным да Лукашэнкі бізнесменам, раней зарабляў на нафтапрадуктах. Паводле расследавання «Бюро», у 2025 годзе ён працягваў гандляваць імі, нягледзячы на санкцыі.
🔗 Падрабязнасці – па спасылцы
belsat.eu/95941790/lukashenka-paabyacau-novyya-zemli-i-da…
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/aovcfteb -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤰🏼У Менску запусцілі пілотны мабільны сэрвіс для цяжарных
У ім можна сачыць за здароўем, захоўваць медычныя дадзеныя, атрымліваць напаміны пра візіты да лекара і кансультавацца з ім анлайн.
Пакуль платформу тэстуюць у 4-й жаночай кансультацыі 1-й гарадской клінічнай бальніцы.
У будучыні сэрвіс могуць пашырыць на ўсю краіну. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦🏼Праваабаронцы: у беларускіх школах усё больш пашыраюць відэасустрэчы з вязнямі калоніяў
У кастрычніку такія сустрэчы прайшлі ў Полацку і Ваўкавыскім раёне. Вязні распавядалі школьнікам пра злачынствы, звязаныя з наркотыкамі — піша MAYDAY.TЕAM.
29 верасня навучэнцы Жабінкаўскага раёна таксама выйшлі на відэасувязь з жаночай калоніяй №24 «Зарэчча». Гутарка была прысвечаная злачынствам у IT-сферы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇮🇪 У Ірландыі беларусы змогуць працягваць ВНЖ з пратэрмінаваным пашпартам
Кожны выпадак будуць ацэньваць індывідуальна, а заяўнікам трэба будзе патлумачыць, чаму яны не могуць атрымаць новы дакумент.
Пра гэта паведаміў міністр міграцыі Ірландыі Колм Брофі ў адказ на запыт дэпутата — піша «Зеркало».
Раней падобныя захады для беларусаў прынялі Іспанія, Швецыя і Данія. -
Belsat TV
@Belsat_TV
◾️ У Варшаве пройдзе вечар памяці Наталлі Адамовіч
18 кастрычніка ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве ўшануюць памяць філолагіні Наталлі Адамовіч — дачкі пісьменніка Алеся Адамовіча.
Наталля Адамовіч памерла 7 верасня 2026 года. Яна захоўвала і вывучала архіў бацькі, дапамагала даследчыкам і выступала за выданне яго твораў без цэнзуры. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤳🏻 Гісторыя пра знікненне расейскіх ботаў была перабольшаная?
Пасля ўдараў Украіны па дата-цэнтрах «Яндэксу» ў сацсетках пачалі пісаць, што расейскіх ботаў стала менш, а інтэрнэт — чысцейшым ад нянавісці і варожасці. Аднак нямецкі палітык, які адным з першых заявіў пра гэта, прызнаў, што памыліўся: графік, на які ён спасылаўся, быў згенераваны ШІ.
🔗 Чаму прапаганда праз ботаў у сацсетках такая эфектыўная і што з гэтым можна зрабіць, — у тлумачым нашым артыкуле
belsat.eu/95940569/jak-aczyscic-internet-ad-kremlebotau
📌 Адкрыць артыкул з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/fkqwelru -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 Сілавікі прыходзілі да сваякоў заснавальніцы Dissidentby Марыны Касінеравай
Пра гэта яна напісала ў Facebook:
"Сёння ад 7 раніцы да 21 вечара да ўсіх магчымых сваякоў хадзілі мяне шукаць. Дзесьці паведамілі, што «начальник сказал, что я приехала домой», а дзесьці – што мяне «всё равно депортируют и рано или поздно я буду у них» і дадуць мне «большой срок».
Яна звязвае гэтыя візіты з хадайніцтвам, у якім папрасіла пазнаёміць яе з прызначаным абаронцам і растлумачыць, за што яе збіраюцца судзіць".
Заўтра ў Менску пачнецца завочны суд над заснавальнікамі ініцыятывы Dissidentby Марынай і Вячаславам Касінеравымі. Справу разглядаюць у парадку «спецыяльнай вытворчасці» – без удзелу абвінавачаных.
#рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
📸 Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Польшчы тры рэдкія фотаздымкі 1930-х гадоў
Яны звязаныя з Косавам і Мерачоўшчынай. На адным з іх, імаверна, адзіная вядомая выява мемарыяльнай шыльды на доме, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка.«Гэтыя фотаздымкі былі зробленыя ў Беларусі, захавалі сведчанні пра яе часовае польскае мінулае і цяпер вяртаюцца ў месца свайго ўзнікнення»
— кажа кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч.
Фотаздымкі у будучыні плануюць перадаць у музей-сядзібу Касцюшкі ў Мерачоўшчыне. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫣 Па Менску праехаў аўтамабіль з вельмі незвычайным пасажырам
У каментарах ужо прапануюць новы тарыф таксі – «Дыскамфорт» 😁This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💭 «Выходзіць з турмы, ды яшчэ і ў іншай краіне, — такі ж моцны стрэс, як і трапляць у турму»
Былы палітвязень Яўген Юшкевіч падзяліўся ўражаннямі пасля 5,5 года зняволення ў допісах у Threads.
Юшкевіч — былы следчы Следчага камітэта Беларусі. У 2020 годзе ён запусціў праект bychange.mе, які дапамагаў сілавікам, што хацелі звольніцца з сістэмы, перакваліфікавацца і знайсці новую працу.
Яго затрымалі ў 2020 годзе, а ў красавіку 2021-га — паўторна. У снежні 2022 года суд у закрытым рэжыме прысудзіў Юшкевічу 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚡️Жахлівая медычная дапамога ў Глыбоцкай ЦРБ, новыя правілы дэкрэтных выплатаў у Беларусі і аплата пакупак на Wildberries растэрміноўку
Паехаць на Мальдывы будзе прасцей, а ў Казахстан – складаней?
Распавядаем пратэсты студэнтаў і школьнікаў у Францыі, найстаражытнейшы знойдзены патанулы карабель і кароткае пацяпленне, якое чакае беларусаў👇
📺 Пра гэтыя і іншыя падзеі – у нашым выпуску навінаў
www.youtube.com/watch?v=HxpGIlmnetM -
Belsat TV
@Belsat_TV
✊ Беларускі пашпартны цэнтр у Вільні спыняе працу, але праект «пашпарта Новай Беларусі» працягнецца
Біяметрыю для атрымання пашпарта працягнуць збіраць у Польшчы і Літве, аднак фізічны офіс у Вільні закрыюць. Адкрываць новыя цэнтры пакуль не плануюць праз фінансавыя выдаткі. Пра гэта піша «Радыё Свабода».
Каманда Святланы Ціханоўскай шукае юрыдычныя і палітычныя магчымасці для міжнароднага прызнання дакументу, аднак канкрэтных дамоўленасцяў пакуль няма. На верасень 2026 году было вядома пра каля 600 выдадзеных пашпартоў.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Украіна аднаўляе ўдары па расейскіх НПЗ пасля трохдзённай паўзы
Кіеў на тры дні спыніў атакі на расейскія энергетычныя аб’екты пасля ціску з боку ЗША. Аднак за гэты час Расея працягнула біць па ўкраінскай энергетыцы.
Уладзімір Зяленскі заяўляе, што Украіна вернецца да ўдараў па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах.
На фоне паўзы ўзніклі і новыя праблемы: украінскія вайскоўцы паведамілі пра абмежаванні Starlink, а Кіеў двойчы не атрымаў загадзя папярэджанняў ад партнёраў пра пускі расейскіх балістычных ракетаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚧 Як Беларусь шукае сабе партнёраў на «далёкай дузе», пакуль Еўропа «апусціла шлагбаўм»
Пасля падзеяў 2020 году, і тым больш пасля далучэння Лукашэнкі да спрыяння расейскай агрэсіі ва Украіне, «чырвона-зялёным» чыноўнікам давялося забыць пра блізкія кантакты з дзяржавамі Еўразвязу. Нават калі жаданне іх аднавіць у Лукашэнкі ды ягоных памагатых і існуе, «старэйшы брат» з Усходу наўрад ці дазволіць вывесці такую супрацу на які-кольвек сур'ёзны ўзровень.
Таму шукаць сабе «прыяцеляў» даводзіцца сярод азіятаў, афрыканцаў і троху нават сярод лацінаамерыканцаў. Наколькі паспяхова ідзе гэты працэс?
✅ Расказваем у нашым аналітычным матэрыяле: belsat.eu/95926841/yakih-partnyorau-znajshla-belarus-na-d…
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/bsgizsbt -
Belsat TV
@Belsat_TV
Сілавікі Лукашэнкі палохаюць беларусаў ваеннай пагрозай з боку NATO
Што адказаў ім міністр унутраных справаў Эстоніі ды чаго чакаць беларусам, якія супраць дзейснага рэжыму? Глядзіце ў нашым відэа ☝🏻
Больш размоваў з Варшаўскага форуму бяспекі глядзіце ў нашым эфіры 🎬This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👮♂️ Беларус затрыманы ў Эстоніі паводле падазрэння ў адмыванні грошай. Расказваем, што за ён
Нашыя крыніцы кажуць, што абвінавачаны – гэта Алег М. Паводле публічнай інфармацыі, у 2020 годзе ён быў даверанай асобаю Святланы Ціханоўскай і ўваходзіў у асноўны склад Каардынацыйнай рады.
20 верасня таго ж года яго затрымалі ў Менску падчас Маршу справядлівасці.
Пазней сцежкі Алега М. з камандаю Ціханоўскай разышліся, ён пачаў актыўна крытыкаваць дзейнасць Офісу.
✅ Яшчэ больш інфармацыі пра гэтага чалавека шукайце тут: belsat.eu/95926967/admyvanni-groshaj
🔗 Або клацайце сюды, каб адкрыць матэрыял з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/nhvwjgct -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎾 Арына Сабаленка прайграла ўжо свой трэці матч з чатырох згуляных цягам апошняга месяца
Гэтым разам беларуская зорка тэнісу апынулася слабейшаю за 31-ю ракетку свету, амерыканку Эн Лі. Матч 1/16 фіналу на турніры ў кітайскім Ўухані распачаўся для Сабаленкі ўдала – яна перамагла ў першым сэце 6:3. Потым, аднак, амерыканка запісала ў свой актыў дзве партыі запар і ў выніку выбіла нарадзінку Менску з турніру.
Шанцаў вярнуцца на першы радок сусветнага рэйтынгу ў гэтым годзе ў Арыны Сабаленкі амаль не засталося.
📹 Відэа: WTA -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Дыпламаты Лукашэнкі абвінавачваюць NATO ў агрэсіі: што стаіць за заявамі МЗС і ці пагражае Беларусі вайна?
🔻Беларусам у 2027 прыйдзецца папрацаваць больш, чым сёлета. Гэта вынікае з апублікаваных нормаў працоўнага часу ад Мінпрацы
Таксама пагаворым пра сітуацыю на мяжы з Латвіяй, расейскія ўдары па Украіне ды абмежаванні Starlink. Абмяркуем даўгі беларускіх прадпрыемстваў, банкруцтва прадаўца дронаў і абыход санкцыяў: www.youtube.com/live/gUDNLC-w2uA -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ Двое бізнесоўцаў з ліку «гаманцоў Лукашэнкі» – больш не пад санкцыямі Еўразвязу
У базе заканадаўства ЕЗ апублікаваная пастанова, згодна з якой з санкцыйных спісаў выкраслілі Міхаіла Гуцэрыева і Віктара Шаўцова.
У дакуменце пазначана, што гэта звязана з «прапановаю вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у справах вонкавай палітыкі ды палітыкі бяспекі», а таксама з улікам «адпаведных акалічнасцяў».
✅ Што яшчэ вядома?: belsat.eu/95927045/hutseryyeva-i-shautsova-vykraslili-z-s…
🔗 Чытайце тут, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/hfrwldjz -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Як папрасіць грошы так, каб у суразмоўцы рука сама пацягнулася да гаманца?
Аказваецца, важна не толькі тое, што мы гаворым, але і тое, якім голасам. Адно і тое ж слова можа гучаць упэўнена, наіўна ці нават вінавата – і людзі счытваюць гэтыя сігналы.
Як наш голас уплывае на ўражанне пра нас? Распавяла спявачка Руся ў нашай праграме «Калыханка для дарослых».
🎙Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»: youtu.be/_o-_p52o-mgThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👊 Будні беларускага ваяра на фронце: прайсці міннае поле, заняць варожыя пазіцыі і ўзяць расейцаў у палон
Беларус з пазыўным «Ваўкалака» ваюе ва Украіне ў складзе Трэцяга армейскага корпусу.
Падчас аперацыі «Вівальдзі» ягонаму падраздзяленню давялося прайсці праз шчыльна замінаваную тэрыторыю і выбіваць расейскіх вайскоўцаў з пазіцыяў.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛑 Магчыма, пастоў сёння болей не будзе
Проста «Кіберпартызаны» выпусцілі «заліпацельную» гульню, у якой трэба «наносіць удары» па рэжыме Лукашэнкі. Пішуць, што стварыў яе адзін з «кібераў» у часе тэставання працоўных інструментаў.
Гульня пераклікаецца з легендарнай Angry Birds, толькі тут паўсюль беларускі антураж, а знішчаць трэба не свіней, а прусакоў. Гульцу даступныя дзве мовы – беларуская і англійская: cdn.staticdelivr.com/gh/lalalaby/game/master/dist/index.1…
Карацей, з заняткам на вечар вызначыліся 🎮 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥰 «Журавы перад адлётам»
Беларуска зняла птушак, што збіраюцца ў вырай 🕊This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛰ Салігорск можа пазбавіцца сваёй (ці не адзінай) вядомай на ўсю Беларусь славутасці
Гаворка пра тэрыконы, якія назапашваюцца каля гораду яшчэ з 1960-х, калі было запушчанае першае рудаўпраўленне. Фактычна, гэтыя салявыя адвалы з'яўляюцца равеснікамі гораду.
За ўвесь гэты час яны выраслі на вышыню прыкладна 40-павярховага дому. Тэрыконы ўжо займаюць сотні гектараў, а агульны аб'ём пароды вымяраецца сотнямі мільёнаў тонаў.
Цяпер гэтыя адкіды паспрабавалі «пусціць у справу». Спецыялісты Акадэміі навук разам з «Беларуськаліем» і іншымі прадпрыемствамі змяшалі глінiста-салявы шлам з торфам і арганікай і ўнеслі на доследны ўчастак плошчай 20 гектараў у Менскім раёне. Кукуруза там дала заўважна больш зялёнай масы і катахоў, чым на зямлі без угнаенняў.
Эксперымент праводзілі на даручэнне Лукашэнкі, які 12 кастрычніка азнаёміўся з яго вынікамі. Ужываць адкіды плануюць найперш на поўдні краіны, дзе шмат пясчанай глебы. Так можна было б адначасова падкарміць «складаныя» палі і паступова вызваліць зямлю пад Салігорскам.
Будзеце сумаваць па тэрыконах? 🫠 -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Корж – гэта беларус, і не трэба аддаваць сваіх, незалежна ад таго, на якой мове яны спяваюць і для якой аўдыторыі»
Беларускі рэжысёр Аляксандр Гарадко шмат у чым нечакана для самога сябе стварыў «дакументалку» пра фанатаў Макса Каржа. Ужо ў кастрычніку стужку «Движ» пакажуць адразу на двух польскіх кінафестывалях – у Лодзі і Шчэціне.
«Белсат» паразмаўляў з Аляксандрам пра эмоцыі, якія выклікае ягоны фільм, а яшчэ пра эмоцыі, якія адчуваў сам аўтар, працуючы над сваім кінатворам. Вядома ж, гаворка ішла і пра ўласна асобу Макса Каржа, ягоны ўплыў на «зумераў» ды пра цэлую субкультуру, якую сфармавалі фанаты лунінецкага рэп-выканаўцы.
✅ Чытайце размову па спасылцы: belsat.eu/95825507/fanaty-maksa-karzha-velmi-roznyya-lyud…
🔗 Каб адкрыць тэкст з Беларусі, карыстайцеся гэтым лінкам: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/bwsraxfo -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫶 Беларуска цягам года здымала відэа касцёлу Святой Тройцы ў Засвіры
Паглядзіце на прыгажосць! -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️Карная псіхіятрыя вяртаецца ў Беларусь?
Гісторыю прымусовага лячэння ў помсту за скаргі а таксама маштаб палітычных рэпрэсіяў абмяркуем у сённяшнім выданні праграмы «Наш дзень» з юрысткаю Кацярынай Дэйкала.
Таксама пагаворым пра тое, як асуджаныя чыноўнікі ўзначальваюць калгасы, якія праблемы напаткалі сем'і дзяцей з інваліднасцю ды дэмаграфічны спад у Беларусі: youtube.com/live/mGA4EueFJmY -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛂 Як там справы з «пашпартам Новай Беларусі»? Спыталі ў Франака Вячоркі
Ён лічыць, што асабліва запатрабаваным гэты дакумент можа быць у краінах, дзе няма практыкі выдачы «пашпартоў замежніка» ці дарожных дакументаў.
Вячорка сцвярджае, што ёсць нават выпадкі, калі «пашпарт Новай Беларусі» дапамагаў у побытавых справах і чыноўнікі прымалі яго як пасведчанне асобы. Палітык падкрэсліў: самае важнае пры такіх зваротах – пазначаць, што гэта не пашпарт дзяржавы.
✅ Чытайце больш па тэме на нашым сайце: belsat.eu/95914056/paszpart-novaj-bielarusi
🔗 Каб адкрыць тэкст з Беларусі, націсніце сюды: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/prronpav -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️SpaceX зноў «абрубіла» ўкраінцам Starlink, гэта сарвала некаторыя планы ЗСУ
Напярэдадні ўладальнік SpaceX Ілан Маск падтрымаў Трампа, які скрытыкаваў Уладзіміра Зяленскага за ўдары па расейскіх НПЗ і заявіў, што Украіне трэба знайсці новага лідара. Пры гэтым ніякіх афіцыйных заяваў ад кампаніі пра абмежаванні для Starlink на тэрыторыі Украіны не гучала. Амерыканская адміністрацыя і ўкраінскае Міністэрства абароны таксама захоўваюць маўчанне.
👀 Тым часам адказаць Маску вырашыў міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі:
«Гэй, Ілан Маск, big man, ты зноў гуляешся ў палітыку са сваімі прадуктамі? Мы, твае еўрапейскія кліенты, сочым за табою»
Чытайце больш: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/eiafkvqm -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 У Пінску, падобна, здарыўся пажар на тэрыторыі аўтобуснага парку
МНС апублікавала відэа працы ратаўнікоў, якія сёння раніцай «ліквідоўвалі загаранне на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў» райцэнтру.
Назву прадпрыемства і ягоны адрас ведамства не раскрывае, аднак на запісе відаць шэраг прыпаркаваных зялёных гарадскіх аўтобусаў МАЗ. Напрыканцы роліка дэманструецца таксама аўтобус, што стаіць у задымленым боксе для рамонту.
Нагадаем: у апошнія гады аўтобусы МАЗ неаднаразова загараліся проста ў часе руху. Гэта здаралася не толькі ў Беларусі, але і ў расейскіх гарадах. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💔 Ён марыў стаць юрыстам, але замест універсітэту апынуўся на вайне
Беларускі добраахвотнік з пазыўным Сын – самы малады ваяр падраздзялення «1514». Хлопцу ўсяго 18 гадоў, і ён яшчэ толькі асвойвае вайсковую справу ды шмат вучыцца, а за ягонымі плячыма – вымушаны ад'езд з Беларусі і мары, якія давялося адкласці.
🎥 Знаёмім вас з юнаком, якому давялося пасталець значна раней, чым ён планаваў, у новым выданні нашай праграмы «Ваяры і валанцёры» на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC»: youtu.be/ljLyP2zBRIg -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍼 Святлана Ціханоўская павіншавала беларусак з Днём маці
«Быць маці – адна з самых складаных і адначасова самых важных і каштоўных задач, з якой сутыкаюцца жанчыны. Гэта тытанічная праца, у якой няма выходных, перапынкаў і водпуску.
Я ведаю, што цяпер у Беларусі многія з вас адчуваюць трывогу за будучыню сваіх дзяцей, за іх бяспеку і свабоду. І нават калі самім бывае страшна і няпроста, вы працягваеце быць для сваіх дзяцей апорай, даваць ім любоў, клопат і адчуванне бяспекі.
Менавіта таму яшчэ важней зноў і зноў паўтараць: дзякуй. Дзякуй за вашу любоў, цярпенне і сілу. За тое, што вы захоўваеце ў дзецях веру ў дабро, свабоду і справядлівасць, нават калі навокал часта адбываецца зусім іншае. І я цалкам упэўненая, што вашыя дзеці вырастуць у цудоўных дарослых, якія зробяць Беларусь лепшай»
❤️🩹 Паводле апошніх звестак, цяпер у лукашэнкаўскіх турмах трымаюць паводле палітычных матываў не менш за 18 маці непаўналетніх дзяцей. Як мінімум 26 дзяцей і падлеткаў знаходзяцца з гэтай нагоды ў вымушанай разлуцы са сваімі матулямі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🖼 На магілёўскай пешаходнай вуліцы стварылі мурал з выявамі сярэднявечнага гораду
Ён упрыгожыў сабою трансфарматарную падстанцыю насупраць школы мастацтваў на вуліцы Ленінскай. Над творам працавалі мастакі з Менску, Барысава, Жодзіна ды Мядзеля. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Лукашэнкаўцы дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Instagram-акаўнт Дар'і Чульцовай
Гэта вынікае з апошняга «апдэйту» згаданага спісу, што адбыўся ўвечары аўторка.
Дар'я Чульцова – журналістка і відэааператарка «Белсату», затрыманая 15 лістапада 2020 у часе стрыму з «Плошчы Пераменаў». У лютым 2021-га адбыўся суд, які прызначыў ёй 2 гады агульнага рэжыму. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Трэба тлумачыць, што мілітарызацыя [у Беларусі] – гэта не толькі пра ваенны аспект, гэта таксама мілітарызацыя ў адукацыі, у эканоміцы, у прапагандзе»
Тэма Беларусі сёлета стала адной з цэнтральных на Варшаўскім форуме бяспекі. Рызыка паўнавартаснага ўцягвання нашай краіны ў вайну супраць Украіны і «калетыўнага Захаду», на думку прадстаўнікоў беларускіх дэмсілаў, застаецца істотнай, і проста «махнуць рукою» на «беларускае пытанне» ў такой сітуацыі нельга.
Святлана Ціханоўская ўдзельнічала на форуме ў некалькіх дыскусіях і правяла шэраг размоваў з палітыкамі і экспертамі. Галоўнае, што яна даносіла да суразмоўцаў, укладваецца ў чатыры тэзісы.
✅ Расказваем пра іх і не толькі: belsat.eu/95914171/cichanouskaja-na-forumie
🔗 Чытайце праз гэты лінк, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/omerpocm -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫤️ У эфіры нашая пастаянная рубрыка «Без каментара»
Свежы пост Доналда Трампа ў сацсетцы truthsocial.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 На Навашахцінскім НПЗ у Растове выбухнуў яшчэ адзін рэзервуар для захоўвання
Атака на гэты аб'ект адбылася яшчэ 10 кастрычніка. Таксама быў нанесены ўдар па дата-цэнтры класа «Мега-ЦОД» у горадзе Балакава Саратаўскай вобласці.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😫 Здаецца, праз боль у спіне часам пакутуюць амаль усе
У такія моманты звычайна хочацца толькі легчы і не рухацца. Але часам менавіта рух можа дапамагчы адчуць сябе лепш ☝️
Беларускі музы́ка і спартовы энтузіяст Піт Паўлаў паказаў нескладаныя практыкаванні, якія могуць дапамагчы пазбавіцца ад гэтага дакучлівага болю назаўсёды.
Глядзіце і захоўвайце, каб не забыцца!
🧘 А больш цікавых і важных тэмаў асвятляем у нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✝️ На гэтай гары людзі ўжо тры стагоддзі шукаюць паратунку і дапамогі
На Грабарцы, адным з самых містычных месцаў Падляшша, стаяць тысячы крыжоў, а штогод сюды прыходзяць паломнікі. З гэтай гарой звязаная і старажытная легенда пра цуд.
Што гэта за легенда і чаму людзі дагэтуль вераць у асаблівую сілу гэтага месца? Расказваем у праграме «Сармацкі вус».
👨🦰 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️ Датчанкі праспявалі беларускую народную песню ў французскім храме
Відэа дацкіх жанчын з беларускім спевам завірусілася ў Instagram і прагляды ўжо перавалілі за мільён.
Беларускую народную песню «Што й па мору» заспяваў дацкі жаночы хор Konur.
Ролік, дзе дзяўчаты спяваюць яе акапэльна ў храме французскага горада Спеланката, ад 11 кастрычніка ўжо сабраў 1,4 млн праглядаў і сотні захопленых каментароў як ад беларусаў, так і ад замежнікаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ Навошта плаціць прафесійным рабочым, калі ёсць «рукастыя» бацькі?
Больш за тое, яны яшчэ і самі грашыма скінуцца, калі папрасіць.
Традыцыі школьнага «добраўпарадкавання» ў Беларусі вельмі спецыфічныя, але, падобна, многіх гэта нават задавальняе. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Гэтыя цытаты іншыя краіны будуць выкарыстоўваць, каб размарозіць стасункі з рэжымам Лукашэнкі
На Варшаўскім форуме бяспекі абмеркавалі дачыненні не толькі з беларускімі дэмсіламі, але і з рэжымам Лукашэнкі.
Пра што там казалі, у якім кантэксце ўзгадвалі Беларусь, ды што за цытаты возьмуць на ўзбраенне замежныя чыноўнікі, расказала «Белсату» адна з удзельніцаў форуму экспертка Марыя Садоўская-Камлач, паслухайце 🔽This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💔 «У яго была мара – быць абраным у парламент свабоднай Беларусі»
Сёння свой дзень народзінаў святкаваў бы мужны беларус Вітольд Ашурак. Больш за пяць гадоў таму ён памёр за кратамі рэжыму Лукашэнкі.
Крымінальная справа і расследаванне так і не былі распачатыя.
Вітольда затрымалі 19 верасня 2020-га за ўдзел у мірных акцыяў пратэстаў. Яго абвінавацілі паводле двух крымінальных артыкулаў і пакаралі 5 гадамі зняволення. Лёс беларуса вызначыў так званы суддзя Максім Філатаў.
21 траўня 2021 года Вітольд памёр у Шклоўскай калоніі № 17. Улады назвалі папярэдняю прычынаю смерці спыненне сэрца. Канчатковай версіі так і не агучылі.
«Вітольда забілі, бо ён быў вельмі добрым чалавекам, сапраўдным беларусам, цудоўным сябрам. Ён шмат зрабіў для Беларусі і шмат яшчэ мог бы зрабіць», – апавядала «Белсату» ягоная сяброўка Вольга Быкоўская.
Паводле яе, Вітольду падабалася займацца палітыкай, ён марыў быць абраным у свабодны беларускі парламент. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️«Яндекс» штарміць пасля ўдараў па дата-цэнтрах – гэта вельмі адчуваецца і ў Беларусі
Як апавялі «Белсату» некалькі жыхароў Менску, 11 кастрычніка цалкам не працаваў «Яндекс Go». Учора магчымасць замовіць таксоўку праз праграму ўжо была (паказвала час чакання каля трох хвілінаў). Але наколькі паездку можна было зрэалізаваць на практыцы, невядома.
Акрамя таго, паводле суразмоўцаў, «Яндекс.Карты» 12-га кастрычніка не паказвалі затораў у Менску.
✅ Больш аналітыкі па гэтай тэме шукайце ў нашым матэрыяле: belsat.eu/95908438/ataki-na-yandex-i-bielarusy
🔗 Націскайце сюды, калі чытаеце нас з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/xmxfgmys -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 У Менску мужчына самастойна замацаваў страхоўку для роўпджампінгу і скокнуў з трубы. Цяпер ён у цяжкім стане
36-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, які арганізоўвае скокі для аматараў роўджампінгу, рыхтаваў пляцоўку для кліентаў-экстрымалаў. Яму дапамагаў 40-гадовы знаёмы, які вырашыў праверыць надзейнасць страховачнага абсталявання. Высветлілася, што яно было замацаванае некарэктна – у выніку небарака ўдарыўся аб зямлю і атрымаў цяжкія траўмы, яго шпіталізавалі.
Цяпер следчыя будуць больш глыбока вывучаць усе акалічнасці, што паспрыялі здарэнню. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Што адбываецца з бяспекай Беларусі і якія рызыкі нясе мілітарызацыя?
🔻Размовы са Святланай Ціханоўскай ды Вадзімам Кабанчуком, вынікі Варшаўскага форуму па бяспецы і даклад BelPol
Таксама пагаворым пра цэны на садавіну і гародніну, збоі ў працы «Яндэкс», заняпад гандлю на вёсках, расследаванне Бюро пра рэжымных прапагандыстаў www.youtube.com/live/W0zC4nmhRYU -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Мадэль абмену палітвязняў на зняцце санкцыяў, адпрацаваную на Лукашэнку, Пуцін цяпер спрабуе прапхнуць для Расеі»
Былы чэмпіён свету па шахматах і адзін з найвядомейшых расейскіх апазіцыйных актывістаў паразважаў на Варшаўскім форуме бяспекі пра ролю Лукашэнкі ў супрацьстаянні «русского мира» з Захадам. А таксама пра тое, ці будзе абараняць дыктатара армія РБ у выпадку сур'ёзнай эскалацыі.
Паслухайце, што ён кажа ☝️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😶 Наколькі далёка могуць зайсці правакацыі супраць суседзяў Беларусі?
У Польшчы паведамляюць пра напады на школы і пагрозы палітыкам, а на мяжы з Латвіяй адбылася ўзброеная правакацыя. Ці могуць такія інцыдэнты перарасці ў нешта больш небяспечнае?
🔍 Аналізуем з калегамі ў новым выданні нашай праграмы «Тут і там».
🎥 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»: youtu.be/1MHiy8rIDyo -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 У адным з двароў комплексу «Менск-Свет» памёр мужчына. Падобна, ён атруціўся алкаголем
Целы двух непрытомных людзей у двары на вуліцы Аэрадромнай сёння раніцай выявіла выпадковая жанчына-мінак. Яна выклікала хуткую дапамогу. Калі дактары прыехалі на месца здарэння, то высветлілася, што аднаму з небаракаў аказваць дапамогу ўжо позна.
Мясцовыя жыхары, адгледзеўшы запісы з камераў відэаназірання, пабачылі такую карціну: двое мужчынаў уначы сядзелі на лаўцы. Адзін з іх у нейкі момант паваліўся на зямлю і больш не падняўся.
«Сабутэльнік» 35-гадовага памерлага, як высветлілі следчыя, аказаўся ягоным братам і равеснікам. Ён выжыў, аднак у цяжкім стане быў шпіталізаваны.
Прыярытэтнае версія трагедыі – вострае атручванне алкаголем. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Эйсмант vs Быкоўскі: кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі намякае, што медыяэксперта варта пазбавіць грамадзянства
«Апошнім часам у нас у медыйнай сферы часта кажуць пра пазбаўленне грамадзянства тых, хто нанёс шкоду нашай краіне і прадпрыемствам. Мне здаецца, гэта адзін з прэтэндэнтаў», – сказаў Іван Эйсмант у эфіры праграмы «Скажи не молчи», дадаўшы пры гэтым, што ён «не пагражае», а «проста гаворыць».
Усё гэта прагучала ў часе абмеркавання матэрыяла «Белсату», дзе Паўлюк Быкоўскі аналізуе новы статут БТ, у якім зацвердзілі яшчэ большую залежнасць нацыянальнага вяшчальніка ад Адміністрацыі Лукашэнкі.
Таксама набліжаны да Лукашэнкі прапагандыст назваў Быкоўскага «грантасмокам, задача якога – скардзіцца ў еўрапейскія структуры» і заявіў, нібыта той не ведае, што «Марат Маркаў ужо паўгода з'яўляецца міністрам культуры», а не міністрам інфармацыі. Хоць у згаданым матэрыяле Быкоўскі наўпрост заяўляе пра змену пасады Маркава і звязвае гэта з развязаннем магчымага канфлікту паміж Мінінфармам і БТ. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📍Украіна рыхтуе санкцыі супраць мабільных аператараў Беларусі
Санкцыі запланаваныя супраць аператараў мабільнай сувязі, чыю інфраструктуру рэжым Лукашэнкі дазваляе выкарыстоўваць для нанясення атак па ўкраінскай тэрыторыі. Пра гэта на Варшаўскім бяспекавым форуме заявіў журналістам міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга.
Паводле міністра, Менск спрабуе размяшчаць ваенную інфраструктуру ў жылых кварталах, выкарыстоўваючы беларусаў у якасці жывога шчыта. Сыбіга падкрэсліў, што афіцыйны Кіеў ужо папярэдзіў рэжым Лукашэнкі і больш не дапусціць паўтарэння падзеяў 2022 года, калі тэрыторыя Беларусі была прадастаўленая для прамой агрэсіі.
Кіраўнік МЗС Украіны таксама адзначыў, што ніякіх дыпламатычных кантактаў з афіцыйным Менскам зараз няма, акрамя працы амбасады па консульскай дапамозе ўкраінцам. У той жа час Кіеў актыўна супрацоўнічае з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
На пытанне журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай, ці з'яўляецца стварэнне беларускай роты БПЛА ў складзе Узброеных сілаў Украіны праявай новай палітыкі Кіева ў дачыненні да беларускіх добраахвотнікаў, Андрэй Сыбіга адказаў, што Украіна гатовая дзяліцца сваім досведам у сферы беспілотных тэхналогіяў.
«Я лічу, што якраз гэта сіла Украіны – у нашых дронавых тэхналогіях. Важна мець такія веды з пункту гледжання будучыні. І тут мы гатовыя падставіць плячо», – сказаў міністр. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🙄 Малады літовец «зігануў» у Асвенцыме. Яго затрымала польская паліцыя
10 кастрычніка 26-гадовы мужчына знаходзіўся разам з жонкаю на тэрыторыі былога канцэнтрацыйнага лагеру «Аўшвіц-Біркенаў», дзе цяпер функцыянуе музей. Ён вырашыў зрабіць некалькі здымкаў на памяць, і, каб дадаць ім «арыгінальнасці», прадэманстраваў перад аб'ектывам нацысцкае вітанне. Фатаграфавала «жартаўніка» ягоная жонка.
Супрацоўнікі музею заўважылі дзіўныя паводзіны грамадзяніна Літвы і паведамілі пра іх у паліцыю. Турыста затрымалі і выставілі яму абвінавачванні ў прапагандзе нацызму. Магчымае пакаранне: ад штрафу да пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📷 Фотафакт: Святлана Ціханоўская праводзіць сустрэчу з міністрам замежных справаў Украіны Андрэем Сібігам
Гэта адбываецца ў межах Варшаўскага форуму бяспекі, які другі дзень працягваецца ў польскай сталіцы.
👀 Падрабязнасці сустрэчы – у нашых пазнейшых публікацыях і выпусках навінаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
😰 Жанчына-кіроўца з Азіі насмерць збіла беларуску ў Варшаве і ўцякла за мяжу. Цяпер ніхто не ведае, дзе яе шукаць
Грамадзянка Таджыкістану наехала на 46‑гадовую Наталлю Борухаву на пешаходным пераходзе. Нашай зямлячцы зрабілі пяць аперацыяў, але праз 16 дзён яна памерла – піша выданне Wiadomości.
Інцыдэнт адбыўся ў польскай сталіцы яшчэ 1 чэрвеня. Кіроўца «Таёты» Шахназ М. спачатку збіла беларуску, а потым яшчэ і наехала на яе.
У той дзень Наталля спрабавала патэлефанаваць мужу, які працуе дантыстам, але ён скінуў званок, бо быў з пацыенткаю. Даведаўшыся пра аварыю ад старэйшай дачкі, мужчына адразу прыбег на месца аварыі да жонкі. Яна была бледная і казала, што не адчувае ног.
Наталлю павезлі ў клінічны шпіталь МУС. Траўмы былі вельмі цяжкія: разбіты таз і пашкоджаны тазасцегнавы сустаў, пераломы адросткаў пазванкоў, траўма брушной поласці і раздушаныя ўнутраныя органы. У выніку жанчына памерла.
Паводле выдання Wiadomości, наступныя два тыдні пасля аварыі кіроўцу нават не дапыталі, ейнага тэлефона не забралі, а асобу не праверылі. Паліцыя толькі агледзела месца здарэння і праверыла ўдзельнікаў на алкаголь. Шахназ М. магла свабодна перасоўвацца па Варшаве. Толькі калі стала вядома пра смерць Наталлі, грамадзянка Таджыкістану выехала з Польшчы. Экстрадаваць яе адтуль цяпер амаль немагчыма.
Муж памерлай застаўся адзін з дзвюма дочкамі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Праз месяц пасля ўказу, што зацвердзіў новыя правілы дабрачынных збораў, бацькі хворых дзяцей ужо запісваюць калектыўны зварот да Лукашэнкі
І ў гэтым звароце – зусім не падзяка за тое, што грошы цяпер збіраць стала прасцей. Роўна наадварот. Хоць згадку пра «поўнае падтрыманне дзеянняў дзяржавы» ў апісанне пад відэа ўсё роўна дадалі:
«Мы цалкам падтрымліваем кантроль дзяржавы, выступаем за празрыстасць і гатовыя пацвярджаць дакументамі кожны рубель.
Але сёння бяда прыйшла ў сотні дамоў: лячэнне, закупка жыццёва неабходных прэпаратаў і бесперапынная рэабілітацыя асаблівых дзяцей і дарослых апынуліся на паўзе.
Для чалавека з цяжкім захворваннем кожны прапушчаны месяц – гэта не проста чаканне. Гэта крок назад, страта навыкаў, напрацаваных гадамі, вяртанне спастыкі і болю, а таксама страта каштоўнага часу, які ўжо немагчыма вярнуць».
🔍 Падрабязней пра спрэчныя новаўвядзенні, датычныя дабрачынных збораў, мы расказвалі ў нашым матэрыяле, які выйшаў месяц таму: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/pikwgmox -
Belsat TV
@Belsat_TV
😐 Трамп: «Расея і Украіна дамовіліся таму, што я ім сказаў»
Той самы сябар, які пастаянна крыху «прыўкрашвае» свае гісторыі 💁🏻♂️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ «Это было сделано самими латышами, как информационный повод, чтобы получить деньги от ЕС»
Такую заяву сёння зрабіў Лукашэнка наконт правакацыі на беларуска-латвійскай мяжы, што здарылася на мінулым тыдні. Тады, нагадаем, на тэрыторыю балтыйскай дзяржавы зайшлі ўзброеныя людзі ў масках, якія скралі з латвійскага боку камеры відэаназірання і пашкодзілі размеркавальную шафу.
На сённяшняй нарадзе са сваімі сілавікамі самаабвешчаны кіраўнік РБ заявіў, што «падобныя аперацыі немагчымыя без узгаднення з прэзідэнтам», а з ім, маўляў, «такія рэчы не ўзгадняліся». У «самадзейнасць» з боку сваіх службаў Лукашэнка (прынамсі публічна) не верыць.
🌚 Разам з тым нечакана намалявалася групоўка, што ўзяла на сябе адказнасць за інцыдэнт. Наўрад ці нехта з вас раней увогуле пра яе чуў. Мы сабралі крупінкі той нешматлікай інфармацыі, што пра яе вядомыя. І, падобна, «ногі» гэтай групоўкі растуць прыкладна з тых жа ведамстваў, кіраўнікоў якіх сёння сабраў у сваім кабінеце Лукашэнка.
✅ Чытайце падрабязнасці вось тут: belsat.eu/95905279/chornyya-rusy
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/goheaahs -
Belsat TV
@Belsat_TV
Белдзяржцырк рассмяшыў Threads 🤡
Як установа шукае працаўнікоў, чым здзівіла сацсеткі ды што ўвогуле адбываецца з рынкам працы і заробкамі ў Беларусі, абмяркуем з Львом Львоўскім у сённяшнім выданні «Наш дзень».
Таксама пагаворым пра заявы на Варшаўскім форуме па бяспецы, па якіх беларускіх гарадах можа прыляцець у выпадку адказу на расейскую агрэсію? Зазірнем на прэзентацыю фільму пра Нобэлеўскага лаўрэата, былога палітвязня Алеся Бяляцкага: youtube.com/live/qP__3kbUhqE -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Махляры запужалі дзяўчынку-падлетка адказнасцю за «здраду дзяржаве» і выцягнулі з яе ўсе бацькоўскія ашчаджэнні
Пачалося ўсё з перапіскі, у якой да 13-гадовай дзяўчыны звярнуўся нібыта ейны равеснік з Пецярбургу ды папрасіў падзяліцца геалакцыяй найлепшага ў Менску гандлёвага цэнтру. Калі «ахвяра» даслала лакацыю, ёй у адказ скінулі відэапаведамленне, дзе прысутнічаў дзіўны мужчына ў камуфляжы.
Неўзабаве на тэлефон дзяўчынкі патэлефанаваў невядомы, назваў сябе следчым і сказаў, што яе цяпер будуць «судзіць за здраду дзяржаве», бо яна нібыта раскрыла таемныя каардынаты замежным спецслужбам.
Далей махляры загадалі дзіцяці ўключыць відэазванок і зладзіць «ператрус» ва ўласнай кватэры пад іхным наглядам. Дзяўчынка ў часе гэтага «мерапрыемства» знайшла бацькоўскія грошы, якія злачынцы загадалі перадаць іхнаму кур'еру «для праверкі». Пасля гэтага іх нібыта павінны былі вярнуць цягам 20 хвілінаў. У выніку сувязь з непаўналетняй абарвалі, а грошы, вядома ж, ніхто вяртаць ужо не стаў.
Дзяўчынка была настолькі напужаная гэтымі падзеямі, што паведаміла пра здарэнне бацькам толькі праз некалькі дзён.
Міліцыя ўжо ўстанавіла асобу кур'ера, што забіраў грошы. Паводле сілавікоў, яго прыцягнулі да махлярскіх дзеянняў падманам, бо раней ён і сам стаў ахвяраю ашуканцаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Матуліны будні…»
Лідарка дэмсілаў падзялілася ў сацсетках зробленымі ёю «сабойкамі» для дзяцей: «Ланч-бокс Агніі», «Карнею з сабой у школу» і «Карней. Сняданак».
«Калі вяртаешся дадому, а дзеці ўжо спяць, а заўтра трэба сыходзіць, калі яны яшчэ спяць… Матуліны будні…» – напісала Ціханоўская. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍖 На «Дажынках» у Шклове прадэманстравалі «Мясную каралеву»
Так мусіць выглядаць «апетытная жанчына» паводле версіі Магілёўскага мясакамбінату. На вырабніцтва ейнай «сукенкі» вытрацілі больш за сотню палак каўбасы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ Вярхоўны суд расейскай Карэліі пастанавіў забараніць беларусу ўезд у РФ на 100 гадоў. Што здарылася?
Пра незвычайную гісторыю пераследу Максіма Стасевіча расказвае @nashaniva. У 2020-м хлопец выходзіў на маршы пратэсту ў Менску, а праз год пераехаў у Карэлію, дзе яшчэ праз нейкі час уладкаваўся на працу ў дзіцячы лагер «Палярны круг». Там беларус выкладаў кіналогію і марскі турызм, быў важатым. Ён сабраў выключна станоўчыя характарыстыкі ад кіраўніцтва. Цікава, што згаданы лагер месціцца на ўзбярэжжы Белага мора, і доступ на гэтую тэрыторыю можна атрымаць толькі з асаблівым дазволам ФСБ. Гэты дазвол Стасевічу без праблем выдалі, ён дзейнічаў да канца 2023 года.
У снежні 2025-га Максіма раптоўна затрымалі ў Санкт-Пецярбургу. Прычына – прыйшоў запыт з Беларусі, дзе мужчыну абвесцілі ў вышук. Аднак расейскі пракурор вырашыў, што ў дзеяннях беларуса няма складу злачынства (паводле расейскага заканадаўства), таму дэпартаваць на радзіму яго не сталі і проста адпусцілі.
Але і гэта быў не канец гісторыі. Сёлета ўвесну Стасевіч знаходзіўся ў карэльскай вёсцы Нільмагуба, куды таксама закрыты доступ без дазволу ФСБ. Яго затрымалі, аднак суд вырашыў не ўжываць у дачыненні беларуса дэпартацыю. Да справы, аднак, далучыўся Цэнтр па супрацьдзеянні экстрэмізму МУС Карэліі. Там палічылі справядлівым забараніць Максіму ўезд у РФ тэрмінам на 100 гадоў, бо ён «схаваўся на расейскай тэрыторыі ад органу крымінальнага пераследу».
Каб «адбіцца» ад гэтых прэтэнзіяў, Стасевічу давялося хадайнічаць у Следчы камітэт РБ з просьбаю замяніць для яго крымінальны пераслед за пратэсты на адміністрацыйны. Цікава, што гэта было зроблена – мужчыну па выніку проста выпісалі штраф.
У новым статусе беларус абскардзіў пастанову пра забарону на ўезд у РФ – гарадскі суд Петразаводску спачатку скасаваў для яго ўсе абмежаванні. Але паліцыя так проста не пакінула справы, і разглядаць яе давялося ўжо Вярхоўнаму суду Карэліі, які заняў пазіцыю сілавікоў. Такім чынам, у фінале гэтай эпапеі Максім Стасевіч апынуўся з пажыццёвым «банам» на наведванне Расейскай Федэрацыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Паўночная Карэя пахвалілася запускам балістычнай ракеты
Галоўнае ўпраўленне ракетабудавання КНДР назвала выпрабаванні «Вялікім поспехам».
Лідар краіны Кім Чэн Ын у сваю чаргу заявіў, што ўзбраенні, якія ўмацоўваюць пазіцыі Паўночнай Карэі, «будуць распрацоўвацца і ўдасканальвацца яшчэ больш інтэнсіўнымі тэмпамі», паведамляе KCNA. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Макрон: Францыя затрымала танкер ценявога флоту Расеі
Паводле яго, аперацыю сёння раніцай правялі Ваенна-марскія сілы.
«Францыя рашуча настроеная змагацца з ценявым флотам па ўсім свеце», – напісаў французскі лідар.
Затрыманае судна знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, ЕЗ, Швейцарыі, Канады, Вялікай Брытаніі і Украіны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Харкаве пасля расейскага ўдару абрынуўся пад'езд дому
З-пад завалаў дасталі целы трох загінулых, паведамляе ДСНС Украіны. Яшчэ як мінімум 15 чалавек пацярпелі.
Расея атакавала Харкаў ракетамі «Бандэроль» увечары 12 кастрычніка. Пад удары трапілі прыватныя дамы і шматкватэрны жылы дом. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❓Што трэба зрабіць Лукашэнку для аднаўлення супрацы з Еўропай?
Польскі дэпутат Еўрапарламенту назваў галоўныя ўмовы ✍️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👮♂️ Беларусы таксама могуць адчуць на сабе наступствы ўдараў па расейскіх дата-цэнтрах
Да прыкладу, «Яндэкс» займае 96% рынку таксі ў Менску. Але гэта далёка не ўсё, што можа выйсці з ладу.
Паўлюк Быкоўскі тлумачыць, пра што лепш паклапаціцца, калі вы – актыўны карыстальнік сэрвісаў гэтай кампаніі.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Бацьку і сына з Украіны асудзілі за «тэрарызм» у Беларусі. Як высветлілася, на радзіме да іх таксама ёсць прэтэнзіі
Гаворка ідзе пра Сяргея і Паўла Кабарчукоў, затрыманых у сярэдзіне лютага 2024-га ў Лельчыцкім раёне падчас так званай «контртэрарыстычнай аперацыі».
Аднак яшчэ раней, у снежні 2022-га, у лесе на тэрыторыі Жытоміршчыны сваякоў арыштоўвалі ўкраінскія сілавікі. Тады побач з іхным аўтамабілем знайшлі дзве сумкі і заплечнік з пакункамі наркотыкаў агульнай вагою 45 кг.
✅ Вось што яшчэ вядома пра гэтую заблытную гісторыю: belsat.eu/95888300/kabarczuki
🔗 Націскайце сюды, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/mxmldjfx -
Belsat TV
@Belsat_TV
👧 Кіраваць амбасадай – адно, сабраць дачку ў школу – зусім іншае
Калі Павел Латушка пачаў самастойна выхоўваць сваю дачку Яну, яму давялося асвойваць новыя ролі. Не ўсё атрымлівалася адразу і ідэальна, затое ў іх з'явіліся свае стравы, жарты і традыцыі.
Бацька і дачка ўспамінаюць час, калі вучыліся спраўляцца з усім разам, у нашай праграме «Калыханка для дарослых».
🎞 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Тое, што мы зараз адзначаем, сур'ёзна: рэжым Лукашэнкі рыхтуецца да таго, каб уцягнуць Беларусь у суагрэсію РФ ужо цалкам»
BELPOL апублікаваў перад Варшаўскім форумам бяспекі адмысловы даклад, прысвечаны паскарэнню мілітарызацыі Беларусі.
Прысвечаную яму дыскусію не транслявалі, а сам даклад апублікаваны не цалкам: у адкрытай частцы ёсць пераказ пэўных дакументаў, доступ да якіх абмежаваны.
Як адзначыў прадстаўнік BELPOL Мацвей Купрэйчык у размове з «Белсатам», на прэзентацыі справаздачы амаль не было вольных месцаў, «быў аншлаг».
✅ Чытайце больш па гэтай тэме: belsat.eu/95886365/daklad-belpol-pra-militaryzacyju
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/oxoxckma -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Віцебскі кіроўца вельмі дзіўна выканаў паварот направа – у выніку ледзь не пацярпела дзіця
Мужчына 1988 года нараджэння, які кіраваў Audi, выбраў (незразумела спецыяльна або не) занадта высокую хуткасць для ажыццяўлення манёўру. Легкавік у выніку вынесла на «выспу» каля трамвайных рэек, дзе стаялі 43-гадовая жанчына і 5-гадовае дзіця.
Жанчыну давялося шпіталізаваць. Дзіця ж, на шчасце, не пацярпела. ДАІ праводзіць праверку па факце здарэння. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 12 мільёнаў закладзена на сілавікоў у новым бюджэце Беларусі. На што канкрэтна яны павінны пайсці?
📌 Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускай біржы крыптавалюты
📌 Яндэкс упаў у Беларусі. Што рабіць?
📺 Пра гэтыя ды іншыя тэмы пагамонім у Студыі Белсату. Далучайцеся! -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐸🐍 Азаронак і Гладкая зноў кінуліся «мачыць» «рускамірскую» актывістку Мірсалімаву – маўляў, ужо даўно «нагаварыла сабе на крымінальныя артыкулы»
Гладкая прапануе прызнаць чат каналу Мірсалімавай «экстрэмісцкім», таму што там «пасутся и нацики, и беглые уголовники, и циПсы всех мастей».
Азаронак дадаў, што «там уже давно самые отвратительные оскорбления президента, вечная ложь, передергивания и ненависть к суверенной Беларуси» і назваў жанчыну «віцебскай свіннёй».
✍️ Гэта не першыя атакі адданых лукашэнкаўскіх прапагандыстаў на Эльвіру Мірсалімаву – нападкі на яе ў медыйным полі перыядычна ўзнікаюць з 2024 года. Мірсалімава хоць і з'яўляецца прыхільніцай «русского мира», аднак не хавае сваёй антыпатыі да Лукашэнкі ды ягоных памагатых. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Вядомы ў Беларусі футбольны трэнер ледзь не згарэў жыўцом ва ўласным аўтамабілі
8 кастрычніка ў аўтамабільным раздзеле парталу Onliner з'явілася навіна пра тое, што на адной з беларускіх дарог загарэўся проста падчас руху красовер Volvo XC90. Было апублікаванае і відэа інцыдэнту, на якім заўважна, як аўтамабіль спыняецца на ўзбочыне, пасля з-пад капоту пачынае валіць чорны дым, а потым узнікае і паўнавартаснае полымя. Кіроўца не адразу пакінуў салон – у нейкі момант яму на дапамогу нават кінуўся іншы мужчына. Спробы патушыць Volvo «ўласнымі сіламі» не мелі плёну.
Сёння журналісты @tribuna_by пацвердзілі, што за стырном пацярпелага красоверу знаходзіўся галоўны трэнер гарадзенскага футбольнага клубу «Нёман» Ігар Кавалевіч. Ускосна пра здарэнне ён прыгадаў і сам падчас прэс-канферэнцыі пасля матчу чэмпіянату Беларусі, дзе ягоныя падначаленыя перамаглі «Баранавічы»:
«Ну, мне прыемна, што я правёў 600 матчаў у добрым горадзе, які вельмі люблю. Так склалася, так загадаў лёс. Жыццё, ведаеце, такая дзіўная рэч, 600-га матча магло б і не быць. Мяне вельмі любіць мая радзіма, таму я, напэўна, павінен быў згарэць у горадзе Іванава. Я там нарадзіўся і, на шчасце, застаўся жывы. Магло б быць 599 матчаў, а так – 600. Будзем рухацца далей, наколькі хопіць сіл»
Журналісты, якія не ведалі пра згарэлы легкавік Кавалевіча, наўрад ці нават зразумелі, што ж за такія дзіўныя рэчы ён кажа.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👨🎨 Расейцы зноў прысвойваюць Шагала, а ён упершыню «загаворыць» па-беларуску
У перакладзе Сяргея Шупы выходзяць раннія ўспаміны мастака – без пазнейшай літаратурнай шліфоўкі, з жывымі гісторыямі пра Віцебск, сям'ю і дзяцінства. Чым асаблівая гэтая кніга і чаму за Шагала дагэтуль даводзіцца спрачацца, распавяла аўдыявыдаўца Крысціна Дробыш.
Дарэчы, ёсць і перамога: дзякуючы Радзе культуры і кампаніі #art_born_belarus у нью-ёркскім Метраполітан-музеі ўжо пачалі выпраўляць подпісы да карцінаў Шагала: цяпер там згадваюць Беларусь.
Крысціна Дробыш дзякуе перакладчыку Сяргею Шупу за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу.
🎨 Больш цікавых і важных тэмаў абмяркоўваем у праграмме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ «Хрысціянская візія»: падчас імшы ў каталіцкай парафіі Шклова памаліліся асабіста за Лукашэнку
Гэта здарылася на мінулым тыдні і, як сцвярджаюць аўтары каналу, раней такіх выпадкаў зафіксавана не было (хоць маліцца агулам за ўладу з'яўляецца нармальнай практыкаю як на каталіцкіх, так і на праваслаўных набажэнствах).
Згаданую імшу, на якой прысутнічалі каля 10 чалавек, цэлебраваў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі, якога ў сувязі з абласнымі «Дажынкамі» запрасіў кіраўнік Магілёўскага аблвыканкаму Анатоль Ісачанка. За яго, дарэчы, памаліліся таксама. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💰 У Менску стане істотна больш платных паркінгаў
Кіроўцам варта будзе часцей звяртаць увагу на дарожныя знакі, каб звычайны прыпынак у цэнтры сталіцы не прывёў да нечаканага штрафу. Найбліжэйшым часам у горадзе ўвядуць у эксплуатацыю яшчэ 7 такіх зонаў.
Зоны платнай паркоўкі з'явяцца на асобных участках вуліцаў Мельнікайтэ, Беларускай, Максіма Танка, Валадарскага, Чырвонай, Сурганава і Чарвякова. Акрамя таго, дакументы па яшчэ чатырох адрасах – Маякоўскага, Ерусалімскай, Крапоткіна і Кірылы Тураўскага – на стадыі ўзгаднення ў ДАІ.
Агулам да канца гэтага года гарадскія ўлады плануюць павялічыць колькасць платных парковак у Менску мінімум да 100, што складзе больш за 10 тысяч машынамесцаў. А ў наступным годзе платная прастора для легкавікоў у горадзе пашырыцца яшчэ амаль на 2 тысячы месцаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔍 Зняцце санкцыяў з беларускага калію – gamechanger для сусветнага калійнага рынку? Разбіраемся
Злучаныя Штаты і праўда вельмі залежаць ад імпартаваных калійных угнаенняў, вось толькі вялізная частка гэтага імпарту ідзе зусім не з Беларусі, а ад найбліжэйшага суседа ЗША.
Дадатковая праблема – лагістыка. Пакуль порт у літоўскай Клайпедзе застаецца для рэжыму Лукашэнкі закрытым, выдаткі на перапраўку калію працягваюць заставацца завысокімі. Расейскія порты (хоць гэта і «Саюзная дзяржава») сітуацыю тут не асабліва ратуюць.
✅ Шукайце больш фактаў у нашым вялікім матэрыяле: belsat.eu/95845794/yakaya-rolya-chakae-belaruski-kalij-u-…
🔗 Карыстайцеся гэтай спасылкаю, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/gjvoepst -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇻 Вытворца знакамітага «Рыжскага бальзаму» – на мяжы банкруцтва
Прадпрыемства, якое доўгія гады было «візітоўкаю» харчовай прамысловасці Латвіі, сёлета адчувае сур'ёзныя фінансавыя праблемы.
Кампанія Amber Latvijas balzams мае ажно $28 млн еўраў падатковай запазычанасці перад дзяржаваю. За першую палову 2026 года абарот прадпрыемства зменшыўся прыкладна на траціну плюс быў зафіксаваны амаль мільён еўраў стратаў (хоць годам раней Amber Latvijas balzams яшчэ атрымлівала прыбытак).
Вытворчасць «Рыжскага шампанскага» давялося перанесці ў Літву з мэтаю скарачэння выдаткаў, але на паляпшэнне агульнай фінансавай сітуацыі гэта паўплывала слаба.
✍️ Паводле экспертаў, цяжкасці прадпрыемства звязаныя не столькі з унутраным рынкам, колькі з пагаршэннем сітуацыі ў міжнародным гандлі.
Адным з фактараў стала скарачэнне экспартных заказаў ад групы Stoli, асабліва на амерыканскім рынку. Свой уплыў аказвае агульнае зніжэнне спажывання алкаголю ў свеце, рост акцызаў і памяншэнне аб'ёмаў кантрактнай вытворчасці. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️Былы кіраўнік Рэчыцкага раёну, асуджаны ў лютым да 7 гадоў, не адседзеў нават і паўгода
Паводле звестак выдання @flagshtok, Віталь Панчанка стаў дырэктарам сельскагаспадарчага прадпрыемства «Скараднянскі» ў Ельскім раёне.
У лютым Панчанка атрымаў прысуд за фальсіфікацыю звестак пра падзеж жывёлы, ціск на сведак і спробу аформіць фіктыўную інваліднасць. Акрамя таго, суд на 5 гадоў забараніў яму займаць кіраўнічыя пасады. Аднак ужо ў ліпені чыноўнік зноў узначаліў прадпрыемства. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта стала магчымым дзякуючы пратэкцыі былога кіраўніцтва Гомельскай вобласці і памілаванню ад Лукашэнкі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔹Амерыканскі марпех выказаўся пра беларускіх ваяроў ва Украіне
💬 «Я сустракаў іх па-за фронтам, у розных сітуацыях, калі даводзілася ўзаемадзеяць. Ведаеце, проста сустракаеш людзей, якія некуды спяшаюцца.
Я ніколі не ваяваў поплеч з імі, таму не ведаю. Але ў цэлым яны здаюцца вельмі ветлівымі і прыязнымі», – распавёў Нэйт Вэнс у інтэрв'ю «Белсату».
Паводле ветэрана вайны ва Украіне, да замежнікаў у ЗСУ ставяцца гэтак жа, як і да ўкраінскіх вайскоўцаў.
💬 «У цэлым нікому не даюць асаблівых прывілеяў і нікога не абдзяляюць. Да ўсіх ставяцца прыкладна аднолькава. Думаю, ва ўмовах, якія склаліся, да кожнага ставяцца настолькі добра, наколькі гэта магчыма».
Амерыканскі ваяр лічыць, што Лукашэнку не стае смеласці.
💬 «Беларусь – васальная дзяржава Расеі. Яна насамрэч не незалежная краіна. Таму Лукашэнка фактычна не можа выказвацца самастойна. Пуцін ведае пра гэта.
Але "прэзідэнт Беларусі" мог бы набрацца смеласці і сказаць Пуціну "не", калі б захацеў».
Аднак ветэран думае, што Лукашэнка баіцца Пуціна і не пойдзе на такі крок. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❓ Як беларусы адчуваюць на сабе атакі па дата-цэнтрах Яндэксу ў Расеі?
🤔 Расея не пагадзілася на 60 дзён перамір'я. Што далей?
☝️ Новаўвядзенні ў Беларусі: цяжарным могуць дазволіць сыходзіць з працы да дактароў. Чаму толькі цяпер задумаліся пра такую захаду?
▶️ Глядзіце ў Нашым дні!
youtube.com/live/1qSvpJ6vbxc -
Belsat TV
@Belsat_TV
📹 Відэафакт: Святлана Ціханоўская размаўляе з Марыяй Калеснікавай перад стартам Варшаўскага форуму бяспекі
Заўтра Ціханоўская возьме ўдзел у круглым стале пра лідарства супраць расейскага аўтарытарызму, а Марыя Калеснікава – у аналагічным мерапрыемстве, прысвечаным праграме «Усходняе партнёрства».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏆 Нобэлеўскую прэмію ў галіне эканомікі сёлета аддалі двум амерыканцам
Робэрт Хол і Майкл Ўудфард узнагароджаныя за даследаванні «мікраэканамічных асноваў макраэканамічнай стабілізацыі».
Гэта апошняя прэмія 2026 году, «Нобэлеўскі тыдзень» на гэтым скончыўся. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✝️ У беларускім касцёле асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам
Праект @katolik_life паведамляе, што гэта першы падобны выпадак у Беларусі (і не выключана, што ў свеце).
Выяву Карла Акуціса, згенераваную ШІ, блаславіў арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч падчас учорашняй імшы ў касцёле святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі.
✍️ Карла Акуціс – італьянскі падлетак, які ў 2006-м памёр ад лейкеміі ва ўзросце 15 гадоў. Ён актыўна выкарыстоўваў інтэрнэт для распаўсюду хрысціянскай веры і каштоўнасцей. Каталіцкая царква афіцыйна прызнае два цуды, здзейсненыя Акуцісам. Год таму Ватыкан прагалосіў яго святым. Карла называюць «інфлюэнсерам Бога» ды «заступнікам Інтэрнэту». -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Амбасадар ЗША ў Польшчы: «У пастаўках калію ў ЗША зацікаўленыя і амерыканскі, і беларускі народы»
Перад пачаткам Варшаўскага форуму па бяспецы Томас Роўз адказаў на пытанне адносна таго, як будзе далей развівацца «перамоўны трэк» Злучаных Штатаў і Беларусі.
«Будучыня беларуска-амерыканскіх перамоваў залежыць ад Лукашэнкі. Прэзідэнт Трамп ясна даў зразумець, што ён гатовы працягваць гэтыя перамовы. Што да паставак калію – у гэтым зацікаўленыя нашыя народы, і для народу Беларусі гэта будзе добра»
✍️ Warsaw Security Forum будзе адбывацца ў польскай сталіцы ў панядзелак і аўторак. Святлана Ціханоўская сёння адкрые «круглы стол» на тэму поўнамаштабнай мілітарызацыі Беларусі. Ад Беларусі за ім выступіць прадстаўнік BELPOL Мацвей Купрэйчык, а дыскутаваць з ім будуць эксперты з Нямеччыны, Славаччыны, Украіны і Швецыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧯Як там вашая скарбонка фобіяў? Мы прынеслі яшчэ адну
Пасажыры авіярэйсу ў Індыі проста на шматкіламетровай вышыні сутыкнуліся вось з такім «фаер-шоу». Экстрыму ім падкінуў паўэрбанк, які загарэўся ў багажным адсеку.
Глядзіце, што было далей 👀This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Ажно 9 беларусаў дэпартавалі з Польшчы за нелегальны выраб тытунёвай прадукцыі
Як паведамляе Марскі аддзел польскай Стражы Гранічнай, гэтыя людзі займаліся абслугоўваннем лініі вырабу цыгарэтаў у адной са складскіх залаў. Цыгарэты прызначаліся для гандлю без пазначэння польскімі акцызнымі маркамі. Усім мужчынам выставілі абвінавачванне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы.
У выніку ў дачыненні ўсіх грамадзянаў РБ выданая пастанова аб дэпартацыі і забароне ўезду ў Польшчу і краіны Шэнгену тэрмінам на 7 гадоў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Беларусы, што маюць у сваёй біяграфіі працу на якім-кольвек дзяржаўным прадпрыемстве, могуць стаць у Літве «пагрозаю бяспецы». Што рабіць?
Гаворка ідзе не толькі пра высокапасадоўцаў, сілавыя структуры або доступ да сакрэтнай інфармацыі. Пытанні могуць узнікаць і да людзей, якія займалі шараговыя пасады.
Адвакаты Міхаіл Беньяш і Дзмітрый Захватаў, якія з’ехалі з РФ з прычыны пераследу і цяпер займаюцца праблемамі легалізацыі ў Літве, на адмысловай сустрэчы ў Вільні прэзентавалі ўмоўны «партрэт» чалавека з «групы рызыкі».
✅ Расказваем болей пра праблему ў нашым матэрыяле: belsat.eu/95765103/bielarusau-pryznajuc-pahrozaj
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/mpdwbvjj -
Belsat TV
@Belsat_TV
Рыжанкоў: Беларусь гатовая да аднаўлення адносін з Польшчай
Міністр замежных спраў у эфіры «Беларусь 1» распавёў пра сустрэчу з Радаславам Сікорскім і выказаў спадзяванне:
«Узаемных прэтэнзіяў не было наогул, таму што і мы, і палякі разумеем, што трэба рухацца наперад. Вельмі добра, што такая сустрэча адбылася. Яна была своечасовай. Пытанні, якія мы абмяркоўвалі, у прынцыпе, вельмі актуальныя для нашых краін.
Мы гатовыя да аднаўлення адносін, гандлёвай супрацы, больш актыўнага ўзаемадзеяння на мяжы. Польскі бок гэта ўжо бачыць, і папракнуць нас няма ў чым», – заявіў Рыжанкоў.
Чыноўнік, аднак, папракнуў польскі бок у санкцыях, закрыцці памежных пераходаў і спыненні супрацы паміж ведамствамі па ахове мяжы.
Нагадаем, 22 верасня адбылася першая за 10 гадоў сустрэча міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі. Перамовы прайшлі падчас 81-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Макс Корж зноў заклікаў са сцэны спыніць вайну ва Украіне
Паводле выдання DW, на ўчорашні канцэрт беларускага спевака ў Франкфурце-на-Майне прыйшлі амаль 30 тысяч чалавек. Большасць гледачоў былі ўкраінцамі.
Падчас выступу Корж заклікаў дамаўляцца, а не ваяваць:
«Песні прысвечаныя тым, хто загінуў на гэтай вайне... Яе трэба неадкладна спыніць. Яны кажуць: як? Але немагчыма спыніць метэарыт, чуму... Вайну могуць спыніць тыя людзі, каму гэта выгадна.
Спыніце гэтую вайну. І дамаўляйцеся колькі хочаце. Вам падабаюцца перамовы! Можна нікога не адпускаць, можаце пакінуць хлопцаў у казармах. Хай усе чакаюць! Дамаўляйцеся 10, 20, хоць 100 гадоў. Спыніце забойствы людзей, спыніце бамбаванні!»
Пасля канцэрту былі затрыманыя больш за 60 чалавек. Прычынай сталі выкарыстанне піратэхнікі і сутычкі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇳🇵За лічаныя хвіліны вада паглынула ўсё
This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️🩹 Ён ледзь стрымаў слёзы, калі дачка папрасіла застацца з ім
Тады Павел Латушка яшчэ не ведаў, як моцна гэтае рашэнне зменіць іхнае жыццё. Ён стаў для сваёй дачкі Яны не проста татам, а чалавекам, які ўзяў на сябе абедзве бацькоўскія ролі.
Кранальную гісторыю пра любоў, давер і сям'ю Павел і Яна Латушкі распавялі ў нашай праграме «Калыханка для дарослых».
Паглядзіце!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 У Беларусі пачаліся вучэнні АДКБ «Непарушнае братэрства – 2026».
У іх задзейнічаныя больш за 1500 вайскоўцаў з пяці краінаў, звыш 300 адзінак тэхнікі і каля 80 беспілотнікаў. Вайскоўцы будуць адпрацоўваць міратворчыя аперацыі і ліквідацыю біялагічных пагрозаў.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
belsat.eu/95872831/vuczenni-nieparusznaje-braterstva
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/eszdabbq -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚗 Як табе такое, Ілан Маск?
Аўта з хісткімі коламі заўважылі на дарогах Гомля 😳 -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Ён быццам вяртае нас дамоў»
У Варшаве адкрылася выстава акварэляў беларускага мастака Фёдара Кісялёва, якому сёлета споўнілася б 80 гадоў.
Ягоная дачка Ганна, былая палітзняволеная, прывезла ў эміграцыю кавалачак радзімы — 20 рэпрадукцый пейзажаў, прасякнутых Беларуссю.
🔗 Як праходзіць выстава — чытайце ў нашым рэпартажы!
belsat.eu/95872260/varshava-vystava-fyodara-kisyalyova
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/onrphepk -
Belsat TV
@Belsat_TV
Сабралі галоўныя здымкі за тыдзень 📸
Гадавіна нападу «Хамас» на Ізраіль, масавыя акцыі пратэсту ў Францы масаваныя расейскія атакі на Кіеў.
Belsat TV
@Belsat_TV
Belsat TV
@Belsat_TV
-
Belsat TV
@Belsat_TV
❓ Трамп, Зяленскі, Пуцін... Хто лішні ў гэтым трохкутніку і што між імі адбываецца? Ці рызыкуе Украіна страціць падтрымку ЗША?
❓ Ці сапраўды Лукашэнку больш не трэба выбіраць паміж Захадам і Расеяй?
❓ Ці можа «чума з Іркуцку» пагражаць Беларусі?
📺 Разбіраемся і падводзім вынікі тыдня ў нашай Студыі Белсату. Далучайцеся!
youtube.com/live/sYHyEazpZ70 -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 Зяленскі даведаўся пра энергетычнае перамір’е Трампа нечакана
«Гэтая заява стала для мяне навіной. Але калі расейцы пагодзяцца на спыненне агню ў энергетыцы, Украіна таксама пагодзіцца»
— заявіў прэзідэнт Украіны ў каментары Axios. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Паглядзіце на гэты гол! 😁
Беларус Кірыл Рабчынскі, які гуляе за польскі гандбольны клуб «Індустрыя Кельцы», закінуў мяч у вароты суперніка. Але без дапамогі брамніка не абышлося. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Трамп: Расея і Украіна дамовіліся на энергетычнае перамір'е
Пра гэта прэзідэнт ЗША напісаў у сацсетцы Truthsocial:
"Неадкладна ўступае ў сілу ЭНЕРГЕТЫЧНАЕ ПЕРАМІР’Е ў вайне паміж Расеяй і Украінай. Абодва бакі пагадзіліся. Не парушайце яго! Дзякуй за ўвагу да гэтага пытання"
Доналд Трамп учора заклікаў Украіну спыніць атакі на НПЗ, бо яны ўплываюць на сусветныя цэны на дызель. Зяленскі пагадзіўся на ўзаемнае спыненне такіх удараў пры ўмове, што Расея таксама перастане атакаваць украінскую энэргетычную інфраструктуру. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇻🇦Папу Льва XIV прааперуюць праз вузельчык у лёгкім
Падчас медычнага абследавання ў Папы Рымскага выявілі новаўтварэнне ў лёгкім на ранняй стадыі. Паводле парады лекараў, ён вырашыў яго выдаліць.
Аперацыю правядуць у шпіталі Джэмэлі ў Рыме ў бліжэйшыя дні. На аднаўленне спатрэбіцца каля тыдня. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ Украіна правядзе выбары прэзідэнта пры ўмове, што Пуцін пагодзіцца на перамір'е на 60 дзён
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на словы Уладзіміра Зяленскага.
Нагадаем, напярэдадні Доналд Трамп заклікаў Украіну не атакаваць расейскія НПЗ, бо гэта ўплывае на кошты паліва ў ЗША, а таксама сказаў, што «Украіне патрэбны новы прэзідэнт».
Зяленскі на гэта адказаў, што Украіна гатовая спыніць удары па расейскіх НПЗ, калі Расея перастане атакаваць украінскую энергетыку. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Варшаве анансавалі стварэнне парталу дапамогі беларусам, якіх спрабуюць завербаваць на вайну супраць Украіны
На працягу месяца плануюць запусціць платформу, дзе беларусы змогуць атрымаць кансультацыі і інструкцыі, каб не трапіць пад вербаванні, і не апынуцца на вайне.
Таксама ініцыятары плануюць прафілактычную працу, каб засцерагчы беларусаў ад пастак расейскіх і беларускіх спецслужбаў, у тым ліку ў сацыяльных сетках.
Пра ініцыятыву паведамілі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ Ціханоўскі: Лукашэнка прызнаўся ў спробе фальсіфікацыі праз платформу «Голас»
На сваім стрыме Сяргей Ціханоўскі распавёў пра дэталі знакамітай сустрэчы ў СІЗА КДБ з Лукашэнкам.
Паводле Ціханоўскага, Лукашэнка казаў, што ягоныя падначаленыя прапанавалі ўкінуць у альтэрнатыўную сістэму «Голас» каля 600 тысяч фальшывых галасоў за дыктатара. Але потым гэтыя галасы нібыта прыбралі з сістэмы:
«Яны за мяне ўкінулі каля 600 тысяч бюлетэняў. І што вы думаеце? Я там таксама перамог».
– пераказаў словы Лукашэнкі Ціханоўскі.
Таксама былы палітвязень узгадаў размову пра 900 тысяч долараў, якія, яму падкінулі падчас крымінальнай справы. На пытанне пра гэтыя грошы Лукашэнка, згодна з Ціханоўскім, адказаў, што палітыка – брудная справа, і трэба было быць да гэтага гатовым:
«Калі вы пайшлі ў палітыку, то павінны быць гатовыя да таго, што вам падкінуць грошы, схопяць і пасадзяць у турму».
Паводле Ціханоўскага, Лукашэнка таксама распавядаў, што хацеў вызваліць яго і разам са Святланай Ціханоўскай выправадзіць з Беларусі.
На аповеды Ціханоўскага падчас стрыму звярнула ўвагу выданне «Зеркало» -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔥У Магілёве з інтэрнату эвакуявалі 104 чалавекі праз пажар
Раніцай у дзевяціпавярховым інтэрнаце на вуліцы Бялінскага ў Магілёве здарыўся пажар на восьмым паверсе. Сярод эвакуяваных былі 23 дзіцяці.
Адзін з жыхароў атрымаў апёкі, калі спрабаваў самастойна патушыць агонь. Яго шпіталізавалі. Па -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐗 Нечаканая сустрэча на лясной дарозе
Хто б што не гаварыў, а кабаны – вельмі спрытныя і рухавыя жывёліны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚖 У Беларусі збоі ў працы «Яндэкс Таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр кампаніі ў Расеі
Міліцыя закрыла справу пра збіццё хлопчыка ў Гомельскай псіхіятрычнай больніцы. А ў Менску таксоўка збіла 11-гадовага раварыста.
Беларускі калій – пернік для Пуціна? Паводле The New York Times, прадстаўнікі Трампа прапаноўвалі аднавіць яго экспарт у абмен на крокі да спынення вайны. Сам Трамп тым часам зноў заклікае Украіну выбраць новага прэзідэнта.
📌 А таксама: попыт на туркменамоўных працаўнікоў у Беларусі, звярыны спецназ у Белавежскай Пушчы і атака на галоўны аэрапорт Саудаўскай Аравіі.
📺 Пра гэта і не толькі – у кароткім выданні свежых навінаў на Белсаце
www.youtube.com/watch?v=NGpX1AxaCrw -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥🇵🇱 У Польшчы паведамілі пра падрыхтоўку замаху на найвышэйшых чыноўнікаў
Польская паліцыя атрымала інфармацыю пра магчымы замах на прэм’ер-міністра Дональда Туска і міністра абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша.
Міністр унутраных справаў Марцін Кервіньскі і кіраўнік спецслужбаў Томаш Семаняк даручылі праверыць гэтую інфармацыю.
11 кастрычніка ў Агенцтве ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) правядуць нараду, каб абмеркаваць магчымую пагрозу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💸 Беларусы бачаць няправільныя балансы на рахунках «Беларусбанку»
У працы анлайн-банка «Беларусбанку» і «М-Банкінга» адбыўся збой. Некаторыя карыстальнікі могуць увогуле не бачыць баланс, альбо не маюць доступу да карыстання сэрвісамі.
У банку паведамілі, што спецыялісты ўжо займаюцца выпраўленнем непаладак. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Трамп заявіў, што Украіне патрэбны новы прэзідэнт
10 кастрычніка ён сказаў, што Украіне варта абраць новага кіраўніка, які зможа дамовіцца пра завяршэнне вайны.
Паводле Трампа, Уладзімір Зяленскі нібыта неаднаразова меў магчымасць заключыць пагадненне, але не скарыстаўся ёю. Якія менавіта прапановы меў на ўвазе Трамп, ён не ўдакладніў.
Таксама Трамп заклікаў Украіну спыніць удары па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах, бо гэта, маўляў, спрыяе росту коштаў на дызельнае паліва ў ЗША.
Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сыбіга ў адказ падтрымаў Зяленскага:
Прэзідэнт кіруе нашай краінай у час вайны – вайны за незалежнасць, свабоду і годнасць. Ён мае падтрымку ўкраінскага народа, і яны маюць права вырашаць. Заявы з-за мяжы толькі пацвярджаюць, што ён добра выконвае сваю працу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Сёння ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень дзяўчынак
Гэтая дата не святочная, а прысвечаная праблемам, з якімі яны сутыкаюцца ва ўсім свеце.
Сёння каля 600 мільёнаў чалавек на планеце – гэта менавіта дзяўчынкі. Кожная чацвёртая з іх ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў не мае доступу да адукацыі. Таксама кожныя тры секунды адну дзяўчынку прымусова выдаюць замуж.
Міжнародны дзень дзяўчынак быў заснаваны ў 2011 годзе, каб нагадваць пра правы чалавека і звяртаць увагу на сацыяльныя праблемы і няроўнасць. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❓Чаму Беларусь не адмаўляецца ад смяротнага пакарання, а ЗША вяртаюцца да публічных расстрэлаў?
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму смяротнае пакаранне не стрымлівае злачынцаў і як яго выкарыстоўваюць улады.
📌 Чытайце ў каментары для «Белсату»
belsat.eu/95860083/smyarotnae-pakaranne-u-belarusi-i-zsha
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/fnmzftug -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚡️Пакемоны дабраліся да космасу
Хто і навошта адправіў героя вядомага анімэ на МКС – глядзіце ў відэа.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❓ Адкуль у звычайнай прыбіральшчыцы грошы на катэдж у элітным раёне Менску?
❓ Як Трамп дамаўляецца з Пуціным за спінаю Зяленскага
❓ Чаму «навярнуўся» рэсурс «Обращения.бел» і якую гэта нясе небяспеку?
❓ Дзень супраць смяротнага пакарання: чаму Лукашэнку выгодна, каб вышэйшая мера заставалася ў Беларусі?
⏯️ Пра гэтыя ды іншыя тэмы паразважаем у эфіры Студыі Белсату. Далучайцеся!
youtube.com/live/YlVZZ6jD1Sc -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌍Цяпер вы ведаеце, хто круціць зямны шар
This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😜 Чаму шклоўская раёнка піша пра далёкую Манголію, а пра вайну ва Украіне — не?
У новым выпуску «Шухер-шоў» Андрэй Павук спрабуе разабрацца, чаму ў Шклове не «перапісваюць гісторыю», а проста расказваюць яе «па-свойму».
🤡 Пра раёнку з роднага раёну Лукашэнкі — глядзіце ў новым выпуску «Шухер-шоў»!
www.youtube.com/watch?v=A25jVpqKIfg -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 Польшча правярае расейскі след у распаўсюдзе дэзынфармацыі пасля нападаў на школы.
Пасля нападаў з нажамі на польскія школы ў сацсетках пачалі распаўсюджваць чуткі пра новыя атакі.
Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш назваў гэта сур’ёзнай дэзынфармацыйнай кампаніяй. Паводле яго, такія паведамленні могуць сеяць паніку і ўзмацняць напружанасць у грамадстве:
«Нашыя праціўнікі з Усходу актыўна спрабуюць скарыстацца гэтай сітуацыяй».
Тым часам cёння стала вядома пра новы напад, ужо ў Варшвае. 21-гадовая дзяўчына напала з нажом на людзей. Пацярпелі тры дзяўчыны ва ўзросце 17, 17 і 24 гадоў. Адна з іх трапіла ў шпіталь. Нападніцу затрымалі.
Гэта ўжо трэці напад у польскіх навучальных установах за некалькі дзён.
🔗 Падрабязнасці:
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/pqtmblsy -
Belsat TV
@Belsat_TV
Ва Украіне прапануюць спрасціць атрыманне ВНЖ для беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі
Праект закону прадугледжвае тры змены:
🔸 Часовае пражыванне: можна будзе абмяняць пасведчанне з пратэрмінаваным пашпартам.
🔸 Пастаяннае пражыванне: у некаторых выпадках дакументы можна будзе аформіць нават з копіяй страчанага пашпарта.
🔸 Законнае знаходжанне: беларусы змогуць легальна заставацца ва Украіне пасля заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта, калі іх пасведчанне аформлена паводле новых правілаў.
Пакуль гэта толькі прапанова. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦 Украіна назвала беспадстаўнымі абвінавачанні ў датычнасці да атакі на грузавік у Бранскай вобласці Расеі, у выніку якой пацярпела беларуска
МЗС Украіны заклікаў Менск не абвінавачваць Украіну без доказаў і не нагнятаць напружанасць у рэгіёне.
Інцыдэнт адбыўся 8 кастрычніка. Паводле беларускага МЗС, дрон атакаваў грузавік з беларускімі нумарамі. У выніку беларуска атрымала цяжкія раненні. Аднак доказаў таго, што дрон быў украінскім, не апублікавалі.
9 кастрычніка МЗС Беларусі ўручыла ноту пратэсту ўкраінскаму дыпламату. Рэжым сцвярджае, што атака была наўмыснай. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌿 У Кітаі прырода настолькі ачысцілася, што паглынула цэлыя жылыя кварталы
У кітайскім Гуанао шматпавярховікі, якія пачалі будаваць у 2000-х, засталіся закінутымі. За гэты час фасады будынкаў зараслі зелянінай, а навокал утварыліся сапраўдныя джунглі.
Так выглядае горад, у якім амаль 20 гадоў не было людзей.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💰Былая прыбіральшчыца з Горадні купіла катэдж за 830 тысяч долараў. Але ёсць нюанс
Тым часам Трамп дзякуе Пуціну за пастаўкі дызелю а Зяленскі называе гэтыя дамоўленасці інвестыцыяй у працяг вайны.
У РТБД ставяць Пушкіна па-расейску, бо не хочуць «ушчамляць сябе» беларускай мовай.
А расейскі маркетплэйс Ozon тым часам павялічвае складскія плошчы ў Беларусі.
👇 Пра гэта і не толькі — у свежым выданні навінаў на «Белсаце»
www.youtube.com/watch?v=Heja6IeJw0w -
Belsat TV
@Belsat_TV
😯 У Мядзеле відавочцы заўважылі дзікага ваўка проста каля праезнай часткі
Жывёліна падышла настолькі блізка да дарогі, што яе ўдалося добра зняць на відэа.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😶🌫️ Доналд Трамп зноў пакрыўдзіўся на Нобэлеўскую прэмію, што дасталася не яму
Ён заявіў, што заслугоўвае васьмі Нобэлеўскіх прэміяў міру за ўрэгуляванне войнаў. Таксама прэзідэнта ЗША раскрытыкаваў рашэнне камітэту ўзнагародзіць паўднёваафрыканскую праваабаронцу Наві Пілляй, назваўшы яе чалавекам, пра якога «ніхто ніколі не чуў».
Трамп таксама абвінаваціў Нобэлеўскі камітэт у дыскрэдытацыі прэміі і назваў яго рашэнне
«непазбыўнай плямай на Нарвегіі».
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
belsat.eu/95858728/donald-tramp-i-nobeleuskaya-premiya
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/bhmzmvvp -
Belsat TV
@Belsat_TV
😁 Тэлеграм-канал менскай ДАІ зноў хакнулі
Спасылка, якая павінна весці на канал ДАІ з навінамі пра дарожны рух і ДТЗ, цяпер вядзе на нешта, так скажам, менш традыцыйнае.
Раней спасылку на канал ДАІ ўжо кралі падобным чынам, а яшчэ раней быў скрадзены адрас «Пула Первого» - канала прэсавай службы дыктатара. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💸 У Беларусі з 2027 года падвысяць падатак на арэнду жылля, гаражоў і парковак
Гэта прадугледжвае праект змяненняў у Падатковы кодэкс.
У Менску падатак за кожны жылы пакой можа вырасці з 53 да 56 рублёў, за гараж — да 23 рублёў, за парковачнае месца — да 18 рублёў.
🔗 Больш падрабязна — чытайце тут
belsat.eu/95858233/padatak-na-zdachu-kvater
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/wavjwsjo -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦🇺🇸 Трамп падзякаваў Пуціну за паліва. Пасля гэтага датэрмінова скончыліся перамовы з Украінай
Планавалася, што перамовы ўкраінскай і еўрапейскай дэлегацыяў з прадстаўнікамі адміністрацыі Трампа ў Маямі будуць трываць два дні, але завяршыліся ўжо пасля 6 гадзінаў.
Гэта супала з рашэннем ЗША прыпыніць санкцыі на экспарт расейскага дызельнага паліва да красавіка 2027 года. Трамп падзякаваў Пуціну за дамоўленасці аб пастаўках:
«Гэтая нафтавая ўгода з Расеяй – вялікая справа. У нашу краіну паступяць велізарныя аб’ёмы нафты. І гэта дызельнае паліва – менавіта тое, што нам трэба. Таму, шчыра кажучы, я хачу падзякаваць прэзідэнту Пуціну»
Зяленскі раскрытыкаваў гэтае рашэнне:
«Падарункі Пуціну не спрацуюць на карысць міру. Расея „аддзячыць“ за дызель далейшым тэрорам і подласцямі. Дазвол Расеі прадаваць нафтапрадукты — гэта інвестыцыя ў вайну, якую трэба скончыць, а не працягваць»
Рашэнне Трампа таксама рэзка асудзіў Сенатар-дэмакрат Рычард Блюменталь:
«Рашэнне прэзідэнта зняць санкцыі з расейскага дызельнага паліва — гэта ганьба, якая робіць нас саўдзельнікамі вайны Пуціна супраць Украіны» -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦🏼 Дадзеныя карыстальнікаў дзяржаўнага сэрвісу трапілі ў Telegram-бот
Уцечка адбылася праз сэрвіс «Обращения.бeл». Дадзеныя карыстальнікаў знайшлі ў Telegram-боце для «прабіву». У адкрыты доступ трапілі імёны, нумары тэлефонаў, электронныя адрасы і нават тэксты зваротаў у дзяржорганы.
Пра ўцечку афіцыйна не паведамлялі, піша «Зеркало».
Сярод тых, чые звароты былі знойдзеныя – дырэктар дзяржаўнай кампаніі «Цэнтр лічбавага развіцця» Сяргей Белікаў, супрацоўніца газеты «СБ» Людміла Гладкая і прарасейская актывістка Вольга Бондарова.
Паводле законаў арганізацыя павінна была паведаміць пра ўцечку. Аднак інфармацыі пра інцыдэнт з «Обращения.бeл» пакуль няма. Таму незразумела, ці там не ведаюць пра здарэнне, ці проста вырашылі не паведамляць.
Усяго на сэрвісезарэгістраваныя больш за 413 тысяч фізічных асобаў, а таксама 19 тысяч дзяржаўных органаў і арганізацый. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Ранішняе шоу на «Белсаце»
Як у Еўропе ставяцца да беларусаў і што можа змяніць пагроза вайны? Чаму ў Беларусі захоўваюць смяротнае пакаранне і ці магчымы мараторый?
Таксама ў «Раніцы з Белсатам» – раман «Халодныя землі», прэмія Гедройця і размова пра прастуды. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Гарыць філіял «Растоўскі» Навашахцінскага завода нафтапрадуктаў
Гэты тэрмінал забяспечвае перавалку нафтапрадуктаў на экспарт, пастаўляе паліва расейскай арміі і прыносіць валютную выручку. Яго магутнасць складае прыкладна 2,5 мільёна тон у год.
Таксама быў атакаваны чыгуначны мост у Растоўскай вобласці.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤬 «Усім фіялетава, ідзі ўначы і правальвайся»
Жыхар Віцебшчыны скардзіцца ў ТыкТок на стан мостуThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏒 Шлях да вялікага хакею для беларусаў праходзіць за межамі Беларусі
І гэта ў краіне, дзе гадамі будуюць лядовыя палацы і называюць хакей нацыянальным гонарам. Чаму адных арэн недастаткова, каб выхоўваць чэмпіёнаў?
Параўналі Беларусь з іншымі краінамі і паглядзелі, чаго нам не хапае, у праграме «Прабел» ад NEXTA.
🎥 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☎️ Пяскоў: Пуцін неўзабаве паразмаўляе з Трампам па тэлефоне
Пры гэтым 8 кастрычніка Пяскоў казаў, што дакладнай даты размовы пакуль няма, і адмовіўся раскрываць яе магчымы змест.
Таксама прадстаўнік Крамля заявіў, што Пуцін чакае ў Маскве амерыканскіх перамоўнікаў Стыва Ўіткафа і Джэрэда Кушнэра. Калі яны могуць прыехаць, таксама пакуль невядома. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Як вам такі ўлоў у цэнтры Менску? 🐟
Мужчына выцягнуў са Свіслачы ладную рыбіну, але ў каментарах пад відэа за яго радыя не ўсе. Пішуць пра цэлую «табліцу Мендзялеева» у рыбе і цікавяцца, ці наважыцца рыбак з'есці свой улоў.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Пратэрмінавыя прадукты, адсутнасць дакументаў, дзіўнае цэнаўтварэнне – процьма парушэнняў у аб'ектах грамадскага харчавання
🔸Беларускую грамадскую кансультацыйную раду па супрацьдзеянні расейскай гібрыднай агрэсіі прэзентавалі ў Польшчы
Далучайцеся да нашага эфіру: youtube.com/live/2Vi7qoTAn8k -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 ЗША ўвялі санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суду
Маркаў Руб'ё сказаў, што Вашынгтон гатовы ўзмацняць ціск на Міжнародны крымінальны суд (МКС), калі не атрымаецца дамовіцца:
«Або МКС спыніць свае пагрозы, або мы спынім існаванне МКС»
- сказаў дзяржсакратар ЗША ў сацыяльнай сетцы X.
Санкцыі прадугледжваюць замарожванне актываў суду, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй ЗША, і абмежаванне фінансавых аперацыяў. Прычынай канфлікту сталі расследаванні МКС амерыканскіх вайскоўцаў і ордары на арышт ізраільскіх кіраўнікоў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇨🇦Падлетак у Канадзе заблукаў у гарах, даверыўшы маршрут ШІ. Яго давялося ратаваць верталётам
16-гадовы Брайс Вінсэнт Гаўрылюк папрасіў чат-бот Claude пракласці маршрут у гарах Брытанскай Калумбіі, але ў выніку апынуўся ля стромкай скалы, з якой не мог выбрацца. Ратавальнікі прыбылі на верталёце, але праз блізкасць скалы не маглі забраць падлетка непасрэдна з паветра. Двух ратавальнікаў спусцілі да яго, пасля чаго хлопца ўжо паднялі на борт.
Паводле ратавальнікаў, ён быў добра падрыхтаваны да паходу, але не да скалалажання. 😅
Пасля аперацыі ратавальнікі заклікалі не спадзявацца выключна на ШІ і лічбавыя мапы пры планаванні такіх хайкаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Колькасць ахвяраў вайны Расеі супраць Украіны сярод беларусаў набліжаецца да ліку беларусаў, загінулых у Афганістане
Пра гэта 9 кастрычніка ў Варшаве распавёў прадстаўнік АПК па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук.
Паводле яго, беларусаў вярбуюць праз сацсеткі, прывабліваючы вялікімі выплатамі. Асабліва ўразлівыя жыхары бедных рэгіёнаў краіны.
📌 Больш падрабязна – чытайце па спасылцы
belsat.eu/95842761/zahinuli-za-rasieju
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/bbylrsod -
Belsat TV
@Belsat_TV
💱 Курсы валютаў 9 кастрычніка
Долар і еўра працягнулі падзенне трэці дзень запар. Долар – адразу на 2,5 капейкі, еўра – на 1,7 капейкі. Расейскі рубель нязначна ўмацаваўся.
#курсывалютаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
✊ «Беларусь трэба адкрываць зноў. Беларусь трэба адкрываць нам, беларусам»
Павел Севярынец прэзентаваў у Варшаве новую кнігу «Соль зямлі» – зборнік з 12 віктарынаў пра Беларусь, навуку, культуру, палітыку і Біблію.
Кнігу пісьменнік склаў у зняволенні, дзе правёў пяць з паловай гадоў.
Цяпер Севярынец едзе ў тур па Польшчы, каб сустрэцца з беларускімі чытачамі яшчэ ў дзевяці гарадах.
📌 Як прайшла першая такая сустрэча – чытайце ў рэпартажы «Белсата»
belsat.eu/95841714/sevyarynets-prezentavau-zbornik-sol-zy…
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/evjsepzs -
Belsat TV
@Belsat_TV
💭«Не перабольшваю пагрозу, але ўсяго можна чакаць»
Журналіст Аляксандр Класкоўскі не выключае звароту ў паліцыю пасля ананімнага ліста з пагрозамі фізічнай расправы:
«У лісце паведамляюць, што мне трындзец (змякчаю выраз), і раяць павесіцца самому. На ўсякі выпадак паведамляю: такога намеру ў мяне няма. І адмаўляцца ад крытыкі пэўных персон і з'яў я таксама не збіраюся»
📌 Хто, на думку журналіста, можа стаяць за гэтымі пагрозамі — чытайце ў каментары «Белсату»
belsat.eu/95839485/kamyentar-klaskouskaha
🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/fqyvmjrh -
Belsat TV
@Belsat_TV
💸 Кажуць: «Купляйце беларускае», але крэдыты даюць на пакупкі ў Расеі?
«Беларусбанк» пачаў выдаваць крэдыты да 50 тысяч рублёў на пакупкі ў Wildberries. Аформіць пазыку можна імгненна, падчас замовы тавараў на платформе.
Такім чынам, грошы могуць пайсці замежным вытворцам і прадаўцам, якія дамінуюць на платформе, а беларусам застануцца даўгі.
💭 Эканамістка Аліса Рыжычэнка распавяла «Белсату», каму насамрэч выгадная гэтая схема і чым яна можа пагражаць беларускім пакупнікам і вытворцам.
belsat.eu/95825215/kamu-vyhadna-supracounictva-belarusban…
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/imoxywls -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️Жывы эфір «Наш дзень»
Сёння пагаворым пра павышэнне падаткаў, разбяром што адбываецца з інфляцыяй і спажывецкімі цэнамі, паглядзім пра што гавораць на саміце СНД, куды паехаў Лукашэнка.
А таксама абмяркуем праблемы беларускіх вёсак: сёлета ў Беларусі знікла ўжо 20 вёсачак: -
Belsat TV
@Belsat_TV
😖 Правакацыі на беларускай мяжы набываюць новыя формы
Невядомыя ў масках пашкодзілі інфраструктуру на мяжы з Латвіяй і апублікавалі пагрозы ад імя групоўкі «Чорныя русы». Аналізуем, хто можа стаяць за гэтымі дзеяннямі, навошта яны патрэбныя і ці здольны Лукашэнка кантраляваць тое, што адбываецца на беларускай мяжы, у новым выданні «Нацыянальнага інтарэсу».
🎥 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».
youtu.be/GgnZeZMCZXo -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔎 Хто ёсць хто ў беларускім дэмакратычным руху?
Разбіраемся, якія сілы і структуры яго фармуюць, і хто якою ролю адыгрывае – у нашым матэрыяле
belsat.eu/95508354/struktura-demsilau
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/gijfzgch -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔹 17-гадовы рабочы загінуў на прадпрыемстве на Берасцейшчыне: падлетка зацягнула ў вентыляцыйную ўстаноўку
Колькі атрымалі фігуранты справы гібелі беларускі Веры Краўцовай у М'янме?
Ці вяртаецца сухараўскі скуралуп?
Чаму стваральніка інтэрнэт-бібліятэкі і кнігавыдаўца, які жыве ў Польшчы, абвясцілі ў вышук у Расеі?
✍️ Таксама ў выпуску: дзве атакі на навучальныя ўстановы ў Польшчы, Лукашэнка на саміце СНД у Туркменістане, дзевяць тэмпературных рэкордаў у Беларусі і рэзкае пахаладанне.
👀 Пра ўсё гэта глядзіце ў свежым выпуску навінаў на «Белсаце»!
www.youtube.com/watch?v=cKdjLkYGufI -
Belsat TV
@Belsat_TV
У ЗША ўпершыню ў гісторыі краіны могуць паказаць у жывым эфіры смяротнае пакаранне
Расстраляць плануюць былога вайсковага псіхіятра Нідаля Хасана, асуджанага за забойства 13 саслужбоўцаў у 2009 годзе.
Трансляцыю плануюць арганізаваць 3 снежня на вайсковай базе Форт Гуд у Тэхасе, дзе адбылася страляніна. У ЗША гэта будзе першы расстрэл паводле прысуду з часу Другой сусветнай вайны.
📌 Падрабязнасці:
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/zdguogiq -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 «Залаты колер для мяне сімвалізуе царскую стаць і святую энергію»
Паглядзіце, у чым паедзе пакараць Шры-Ланку прадстаўніца Беларусі Маргарыта Маскалене.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏅Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі юрыстцы з ПАР Наві Пілляй
Яна займала пасаду вярхоўнай камісаркі ААН у правах чалавека ў 2008–2014 гадах. Таксама працавала суддзёй Міжнароднага крымінальнага трыбуналу па Руандзе і Міжнароднага крымінальнага суду.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
belsat.eu/95838338/nobeleuskaja-premija-miru-26
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/vuhtpdwp -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Зноў пашкоджаны дата-цэнтр «Яндэкса». Гэтым разам – у Калузе
Паводле кампаніі, некалькі модуляў цэнтру цалкам выйшлі з ладу, таму ў працы некаторых сэрвісаў магчымыя перабоі.
Гэта ўжо другі за некалькі дзён удар па інфраструктуры дата-цэнтраў расейскага інфармацыйнага гіганта.
Эксперты адзначаюць, што галоўнае слабае месца Расеі ў інфармацыйнай сферы – моцная цэнтралізацыя. Перанос магутнасцяў у іншыя рэгіёны або краіны можа заняць прынамсі год – кажуць у каментары DW.
Таксама замяніць знішчанае абсталяванне складана праз санкцыі, а пераход на кітайскія аналагі патрабуе часу і грошай. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❣️ Часам для дзіцячага шчасця дастаткова двух цацак і таты, які вельмі хоча зрабіць нешта асаблівае
Стваральнік платформы «Голас» Павел Лібер распавёў, як штучны інтэлект дапамог яму ажывіць любімых герояў сваіх дзяцей, і як гэты выпадак стаў прыкладам, чаму новыя тэхналогіі не абавязкова павінны замяняць чалавека.
🎙 Цалкам вялікую размову з Ліберам глядзіце ў нашай праграме «Мне толькі спытаць» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😢 Праблема жорсткага абыходжання з жывёламі ў Беларусі ўсё яшчэ актуальная
У Горадні затрымалі мужчыну, які скінуў ёркшырскага тэр’ера з 9 паверха. Сабака спрабаваў заступіцца за гаспадыню, калі яе п'яны госць спрабаваў ужываць сілу. На мужчыну завялі крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёлай.
Тым часам у сацсетках паведамляюць пра магчымае вяртанне так званага сухараўскага скуралупа Мікалая Кавалёва. Акаўнт з такім імем зʼявіўся ў сацсетцы трэдс і піша каментары пад пастамі, дзе шукаюць новых гаспадароў для жывёлаў
У 2022 годзе Кавалёва асудзілі на тры гады калоніі за жорсткае абыходжанне з жывёламі: даказалі гібель 14 катоў і кошак. З улікам амністыі і часу пад вартай ён правёў у зняволенні каля года і сямі месяцаў.
Цяпер міліцыя праводзіць праверку, каму належыць новасвтораны акаўнт – піша «Анлайнер».
Гэтыя выпадкі паказваюць, што тэма жорсткага абыходжання з жывёламі ў Беларусі застаецца балючай. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Польшчы закрываюць школы праз крывавы інтэрнэт-чэлендж. Што адбываецца?
У сеціве распаўсюджваюцца паведамленні пра магчымыя напады на школы 9 кастрычніка, а таксама відэа з людзьмі ў масках, якія пагражаюць расправай. Гэта называць «Крывавай Пятніцай».
Трывога ўзрасла пасля двух нападаў непадалёк ад Варшавы: 7 кастрычніка ў Астроленцы нажом паранілі дзевяць чалавек, сярод іх пяцёра – вучні. А на наступны дзень у Лешчыдоле-Новінах 15-гадовы падлетак напаў на трох супрацоўнікаў школы – адна жанчына памерла, яшчэ двое пацярпелі.
Праз гэтыя пагрозы ў некаторых населеных пунктах ваяводства заняткі адмянілі або перавялі на дыстанцыйнае навучанне, а ў Варшаве ўзмацнілі ахову школ і павялічылі колькасць паліцэйскіх патрулёў.
Паліцыя затрымала некалькіх падлеткаў, але кажа, што існаванне арганізаванага інтэрнэт-чэленджу «крывавая пятніца» пакуль не пацверджанае.
У Польшчы закрываюць школы праз крывавы інтэрнэт-чэлендж. Што адбываецца?
У сеціве распаўсюджваюцца паведамленні пра магчымыя напады на школы 9 кастрычніка, а таксама відэа з людзьмі ў масках, якія пагражаюць расправай. Гэта называць «Крывавай Пятніцай».
Трывога ўзрасла пасля двух нападаў непадалёк ад Варшавы: 7 кастрычніка ў Астраленцы нажом паранілі дзевяць чалавек, сярод іх пяцёра - вучні. А на наступны дзень у Лешчыдоле-Новінах 15-гадовы падлетак напаў на трох супрацоўнікаў школы – адна жанчына памерла, яшчэ двое пацярпелі.
Праз гэтыя пагрозы ў некаторых населеных пунктах ваяводства заняткі адмянілі або перавялі на дыстанцыйнае навучанне, а ў Варшаве ўзмацнілі ахову школ і павялічылі колькасць паліцэйскіх патрулёў.
Паліцыя затрымала некалькіх падлеткаў, але кажа, што існаванне арганізаванага інтэрнэт-чэленджу «крывавая пятніца» пакуль не пацверджанае. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦊 Пад Лагойскам заўважылі рэдкую чорную лісу
Жывёліна трапіла у аб’ектыў фотапасткі. Такія лісы-меланісты нараджаюцца вельмі рэдка праз генетычную асаблівасць.
Цёмны кажушок выглядае эфектна, але ў дзікай прыродзе можа стаць праблемай – ліса мацней вылучаецца сярод зеляніны і асабліва на снезе. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Гарыць завод, што вырабляе паліва для ракет Х-55 і Х-101
Рэдкінскі вопытны завод вырабляе кампаненты «Дэцылін-М» для крылатых ракет, а таксама прысадкі да дызельнага і авіяцыйнага паліва.
Таксама моцны пажар з дэтанацыяй хімікатаў успыхнуў у падмаскоўным Пушкіна. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Спачатку хацеў забіць аднакурснікаў, а потым пераключыўся на выпадковых людзей з гандлёвага цэнтру
Першае, што ўсплывае ў галаве большасці беларусаў, калі яны чуюць словазлучэнне «тэракт у Менску» – выбух у метро ў 2011 годзе. Аднак праз пяць з паловаю гадоў у сталіцы быў здзейснены яшчэ адзін тэракт, пра які цяпер мала хто памятае.
Маладзёну, які яго ўчыніў, на той момант не споўнілася і 18 гадоў, а цынізм і «фантазія» ў выбары сродкаў забойства здзівіла нават следчых.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❌ «Яны хаваюць людзей у сваіх агародах»
У Кіеве нагадалі пра гуманітарную катастрофу ў акупаваных Алешках і заклікалі адкрыць калідор для прыкладна 2-х тысячаў жыхароў, якія там застаюцца.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ Скасаваныя тры канцэрты расейскага Z-спевака SHAMANа, якія мусілі адбыцца ў беларускіх гарадах
Яраслаў Дронаў (сапраўднае імя артыста) мусіў выступіць 20 снежня ў Берасці, на наступны дзень - у Горадні, а 23-га снежня завітаць да публікі ў Гомлі.
Цікава, што ўсе гэтыя выступленні першапачаткова меліся адбыцца яшчэ ўзімку 2025-га, аднак іх перанеслі на год наперад. Цяпер жа білетны аператар Ticketpro паведаміў, што канцэртаў не будзе ўвогуле.
Тыя, хто набыў квіткі, каб паслухаць SHAMANа, могуць цяпер іх вярнуць і атрымаць свае грошы назад (цэннік складаў ад 80 да 245 рублёў). -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні абмяркуем перамовы Лукашэнкі з Захадам, як Латвія будзе адказваць на правакацыі з боку Беларусі, што вядома пра хапун пад Менскам.
Таксама пагаворым пра «контрэрарыстычныя вучэнні», пацярпелую ад атакі дрона ў Бранскай вобласці ды пра пратэсты шкаляроў у Францыі: youtube.com/live/A0hm3z7R9rA -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥔 Блогерка пахвалілася ў сваіх сацсетках гіганцкай бульбінай
Паглядзіце, колькі важыць карняплод-волат!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Лукашэнка прыляцеў у Туркменістан. Мясцовыя дзеці прывіталі яго на беларускай мове
Акрамя таго, на вялізны экран непадалёк ад узлётна-пасадачнай паласы вывелі партрэт самаабвешчанага кіраўніка Беларусі на фоне дзяржаўнага сцяга і беларускамоўны надпіс «Сардэчна запрашаем!».
Мэта візіту Лукашэнкі ў Туркменістан – удзел у саміце СНД. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👓 А што, калі бліжэйшым часам замест камп'ютараў у нас будуць... акуляры?
Здаецца, Цукерберг лічыць, што гэта добрая ідэя. І новыя распрацоўкі Meta паказваюць, што за ёй стаіць значна больш, чым чарговы незвычайны гаджэт.
Разбіраемся, ці сапраўды разумныя акуляры могуць адправіць кампʼютары ў мінулае.
А даведацца, што яшчэ чакае нас наперадзе, можна ў праграме «Навіны з будучыні». Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👆У 1967 годзе жыхары Слуцку ўзнялі бунт супраць савецкага суду
Усё пачалося з забойства, у якім абвінавацілі мясцовага чыноўніка-камуніста. Людзі баяліся, што «свайго» ўлады адмажуць, і вырашылі не чакаць моўчкі.
Чым скончылася гэтая гісторыя (сапраўдны гістарычны трылер!) распавядаем у нашым відэа.
🎥 А даведацца больш можна ў нашай праграме «Каса на камень» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Беларуска пацярпела ад удару БПЛА ў Бранскай вобласці, ёй давялося ампутаваць канцавіны
Пра здарэнне афіцыйна заявіла МЗС Беларусі. У заяве гаворыцца, што інцыдэнт здарыўся сёння. Дрон атакаваў цяжкавік з беларускімі нумарамі.
Грамадзянку Беларусі тэрмінова шпіталізавалі, ёй давялося правесці ампутацыю канцавінаў (якіх менавіта – не ўдакладняецца). Цяпер жанчына знаходзіцца ў вельмі цяжкім, але стабільным стане. Яе падключылі да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх.
У паведамленні ведамства звяртае на сябе ўвагу яшчэ такі абзац:
«Министерство иностранных дел Беларуси ранее предупреждало о повышенной опасности и рекомендовало гражданам воздерживаться от поездок в данную местность. Однако эти предупреждения не возымели должного действия. Сегодняшнее происшествие подтверждает актуальность рекомендации». -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «У лісце паведамляюць, што мне трындзец (змякчаю выраз), і раяць павесіцца самому»
Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі расказаў у сваім Facebook, што на ягоны адрас паступаюць пагрозы фізічнай расправы. Вызначыць аўтара ліста немагчыма, бо ён скарыстаўся сэрвісам Atomic Mail, які не паказвае атрымальніку IP-адрас адпраўніка.
«У лісце паведамляюць, што мне трындзец (змякчаю выраз), і раяць павесіцца самому. На ўсякі выпадак паведамляю: такога намеру ў мяне няма. І адмаўляцца ад крытыкі пэўных персон і з'яў я таксама не збіраюся», – напісаў Класкоўскі.
✍️ У апошні час Аляксандра Класкоўскага рэзка крытыкаваў у публічным полі Сяргей Ціханоўскі. Аднак ніякіх доказаў таго, што атрыманы палітычным аглядальнікам ліст неяк звязаны з Ціханоўскім, няма. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔍 Зноў зазірнулі ў памежныя чаты, каб паглядзець, што там з чэргамі. Аказалася – усё досыць няблага
Беларусы ў чатах расказваюць, што ў Берасці праходзілі мяжу ў бок Польшчы за 1,5-2 гадзіны. У адваротны бок чаргі няма ўвогуле. Нават з праверкай на рэнтгене некаторыя праязджаюць за гадзіну альбо меней.
А вось з аўтобусамі (хоць сайт ДПК паказвае нуль) усё не так адназначна, пішуць карыстальнікі.
✅ Падсумавалі ўсю інфармацыю ў нашым матэрыяле: belsat.eu/95820752/kolki-chasu-zajmae-myazha-z-polshchaj
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/nrtxrbgo -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️«Баіцца ехаць у шпіталь, бо можа не вытрымаць этапу». Палітвязень Вацлаў Арэшка зусім страціў зрок у калоніі
Пра гэта піша @radiosvaboda са спасылкаю на сваячку мужчыны, якая атрымлівае ад яго лісты.
Жанчына расказала, што былы актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП , якога трымаюць у івацэвіцкай калоніі №22, раней прынамсі мог адрозніць святло ды цень, аднак цяпер страціў нават такую здольнасць. Як ён дае рады з такой сур'ёзнай праблемаю, Вацлаў Арэшка не хоча абмяркоўваць нават у ліставанні з блізкімі:
«Нічога не расказвае, абыходзіць гэтую цяжкую тэму. Тры дні таму даслаў ліст, павіншаваў унукаў з днямі народзінаў. Некалькі словаў нават напісаў сваёй рукой, праўда, неразборліва ў яго атрымалася, амаль нічога не ўдалося прачытаць, але добра, што намагаецца»
Адміністрацыя калоніі, як сцвярджае сваячка Арэшкі, прапаноўвала яму перавод у шпіталь, аднак 71-гадовы палітзняволены адмаўляецца. Ён перажывае, што можа не вытрымаць «этапу» ў медычную ўстанову. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇫🇷 Чаго хочуць французскія школьнікі, якія ўжо тры тыдні «хістаюць» краіну?
Як гэта часта бывае, маштабныя акцыі нарадзіліся з аднаго лакальнага ачага, які, здавалася б, можна было хутка «патушыць». Замест гэтага французскія ўлады атрымалі найбуйнейшыя вулічныя выступленні апошніх гадоў.
Як разгортвалася спіраль пратэстаў, як змяняліся патрабаванні мітынгоўцаў ды што такое Parcoursup і чаму ён абурае падлеткаў?
✅ Расказваем пра ўсё гэта ў нашым матэрыяле-эксплэйнеры: belsat.eu/95807149/chamu-pratestuyuc-francuzskiya-shkolniki
🔗 Карыстайцеся гэтай спасылкаю, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/evjxzhti -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸У менскім Чырвоным касцёле ўжо неўзабаве пачнуць аднаўляць страчаныя роспісы
Тэлеграм-канал @katolik_life звярнуў увагу, што сталічнае будаўнічае ўпраўленне абвесціла адпаведны тэндар: шукаюць арганізацыю, што выканае рэстаўрацыю мастацкага роспісу і заменіць шклопакеты з вітражом. У месцах расколінаў і падмаканняў на скляпеннях трэба будзе прыбраць прычыны дэфектаў, а следам аднавіць роспісы, што былі там раней.
Спецыялісты будуць рэстаўраваць роспіс на столі богаслужбовай залы і чысціць каменныя калоны ды капітэлі ад позніх фарбаў. Кошт работ ацэньваецца ў 850 тысяч рублёў, іх варта будзе скончыць да сярэдзіны сакавіка. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏆 Літаратурная «нобэлеўка» гэтага году прысуджаная канадскай пісьменніцы Эн Карсан
76-гадовую нарадзінку Таронта ўганаравалі «за яе смелую і вынаходлівую творчасць, якая, у гульнявым дыялогу з класічнай традыцыяй, стварае новыя формы для сучаснай літаратуры».
Нагадаем: у 2015 годзе Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры атрымала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️Жывы эфір «Наш дзень»
Ці становіцца беларусам за мяжой складаней атрымаць абарону і легалізавацца? Абмяркуем у сённяшнім выданні.
З Леанідам Марозавым пагаворым пра сітуацыю ў Польшчы, Еўропе і ЗША, візы і бяспеку вяртання ў Беларусь. З Паўлам Севярынцам абмяркуем беларускую літаратуру пасля Нобэля Алексіевіч, кнігі ў зняволенні і «Соль зямлі»: youtube.com/live/AoIkn8oJzB0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️Ратавальнікі налічылі ўжо 33 загінулых у выніку расейскага ўдару па аўтобусе ў Краматорску
Паводле ўкраінскай Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях, яшчэ 18 асобаў параненыя.
На здымках з месца ўдару відаць антыдронавую сетку, што была расцягнутая над вуліцай, аднак у гэтым выпадку расейцы ажыццявілі атаку не беспілотнікам, а авіябомбаю. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 «Террористы выходят на лёд и ведут огонь по хоккеистам»
У межах «контртэрарыстычнага форуму» ў Менску сілавікі адпрацавалі на «Чыжоўка-Арэне» наступную сітуацыю са страшных сноў Лукашэнкі: група злачынцаў перарывае стралянінаю хакейны матч, забівае ды раніць гульцоў, а таксама бярэ ў закладнікі гледачоў на трыбунах.
Глядзіце, як гэта было 👁This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Пад Менскам матацыкліст загінуў пасля сутыкнення з ласём
Здарэнне адбылося ўчора каля 23-й гадзіны на дарозе «Менск-Дзяржынск». Мужчыну, які кіраваў матацыклам Suzuki, было 43 гады.
Мяркуючы па здымках, якія публікуе ДАІ, лось фатальнае сутыкненне таксама не перажыў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️У прыфрантавым Краматорску пад удар патрапіў аўтобус з цывільнымі – 12 загінулых
Такую лічбу паведамілі ў афіцыйным канале Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі.
Яшчэ 14 чалавек атрымалі раненні. У горадзе спынілі курсаванне грамадскага транспарту.
У мясцовых пабліках мяркуюць, што ўдар наносіўся не дронам, а 100-кілаграмовай планіруючай авіябомбаю. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Звычайны ранак на Гомельшчыне: зноў зафіксаваныя палёты расейскіх дронаў
Згодна з паведамленнямі ўкраінскіх маніторынгавых паблікаў, на якія звярнуў увагу @flagshtok, сёння каля 5-й гадзіны раніцы рэактыўны БПЛА рухаўся курсам на Нароўлю з боку ўкраінскага адцінку зоны адчужэння. Прыкладна праз 10 хвілін ён вярнуўся на тэрыторыю Украіны, паляцеўшы ў кірунку Оўруча.
А 5:30 падобны маршрут паўтарыў яшчэ адзін рэактыўны беспілотнік.
Сумарна ў кастрычніку над Гомельшчынай ужо фіксаваліся 4 дроны. Папярэдняе іхнае «ўварванне» назіралася ў ноч з 4 на 5 кастрычніка. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤍 Шэры журавель прагульваўся па Менску
Птушку, занесеную ў Чырвоную кнігу, заўважылі каля 53-й школы.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️У Менску новы помнік: дзецям-героям
Але не ўсім, а толькі выхаванцам вайскова-патрыятычных клубаў.
Гэтыя клубы створаныя і дзейнічаюць пад патранажам карных службаў, як МУС і войскі спецназ. Пра гэта нагадвае і аздабленне помніка.
Якія гераічныя ўчынкі дзяцей ушаноўвае мемарыял – не паведамляецца🤷 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫂 «Каб сказаць, што ўсё гэта ўжо перажылі, патрэбна больш часу»
Беларуская псіхалагіня Віялета Нікіцік даследуе, як рэпрэсіі, эміграцыя і сямейныя гісторыі траўмаў уплываюць на беларусаў у Польшчы.
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/wknwsqfa -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 У Разанскай вобласці гарыць станкабудаўнічы завод «Саста»
На тэрыторыі прамысловага комплексу таксама знаходзіцца буйны дата-цэнтр «Yandex DC Sasovo». Кампанія ўжо паведаміла пра збоі ў працы Yandex Cloud з прычыны праблем з электразабеспячэннем.
У Башкартастане атакаваны нафтахімічны комплекс «Газпрам Нафтахім Салават».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥊 Прэзідэнт Польшчы выйшаў у рынг супраць знакамітага філіпінскага баксёра Мэні Пак'яа
Праўда, гэта быў не паўнавартасны двубой, а трэнаванне – Пак'яа апрануў на рукі так званыя «баксёрскія лапы», а Караль Наўроцкі наносіў па іх удары.
«Для мяне было гонарам трэнавацца з прэзідэнтам Каралем Наўроцкім», – падсумаваў легендарны філіпінскі спартовец гэтую незвычайную сустрэчу ў сваім Instagram.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏼♀️«Чалы. Дарэчы»
У сённяшнім выданні Сяргей Чалы аналізуе ядравыя пагрозы Пуціна, магчымы сцэнар нападу на краіны Балтыі і ўплыў выбараў на рашэнні Захаду. Таксама – культ Лукашэнкі, узмацненне Вальфовіча ды перастаноўкі ва ўладзе.
Далучайцеся да нашага эфіру: -
Belsat TV
@Belsat_TV
Так выглядае сяброўства сінічак і чалавека ў гомельскім парку
Сініцы – адны з самых даверлівых да чалавека птушак. А калі ў вашай далоні ёсць арэхі – то й пагатоў 👌 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 Не пытайце што тут адбываецца, мы і самі не ведаем...
Такую карціну знялі на відэа менчукі, якія ўчора апынуліся непадалёк ад сталічнага Палацу спорту.
Выраз «два браты-акрабаты» зайграў новымі фарбамі... 🫠 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
Чаму адмянілі вызваленне дзясяткаў палітвязняў і што стаіць за правакацыяй на мяжы з Латвіяй? Абмяркоўваем санкцыі, адносіны з суседзямі ды пытанне ядравай зброі ў Літве з госцем студыі Зянонам Пазняком.
Таксама пагаворым пра суд ад заснавальнікамі Dissidentby, русіфікацыю беларускіх тэатраў, чарговы масаваны абстрэл Украіны, змены ў кантролі даходаў чыноўнікаў і візіт Лукашэнкі ў Туркменістан: youtube.com/live/oyHpfCAcGII -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤖Прапаганда змагаецца ўжо і за тое, што пра Беларусь будзе «ведаць» ШІ
І незалежныя беларускія медыі – адзін з галоўных бар’ераў на яе шляху. Прынамсі, так мяркуе стваральнік платформы «Голас» і былы старэйшы дырэктар EPAM па лічбавай стратэгіі і карыстальніцкім досведзе Павел Лібер:
«Калі мне кажуць: а навошта патрэбныя беларускія незалежныя СМІ, калі заўтра знікнуць беларускія незалежныя медыі, паслязаўтра беларускія гісторыя для чату GPT, Anthropic і іншых ШІ стане расейскай гісторыяй.
Хто бы цяпер не хэйціў беларускія незалежныя медыі, мне здаецца, тое, як беларускія медыі ўмеюць прымаць на сябе ўдар, тое, як на іх Расея і Беларусь абкатваюць усе свае прапагандысцкія машыны і тое, што яны [незалежныя СМІ] працягваюць заставацца на сувязі з людзьмі – гэта ўнікальнае вопыт».
Згодныя? -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️Ратаўнікі працягваюць разбор завалаў на месцы прылёту ў Прылуках на Чарнігаўшчыне: загінулых ужо 18, сярод іх 4 дзяцей
Колькасць жа пацярпелых перавысіла 50 чалавек. У іх ліку таксама ёсць дзеці, не меней за 7. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 На Гомельшчыну перавязуць з Расеі завод
Выданне @flagshtok знайшло на сайце дзяржаўных закупак РБ незвычайнае тэхзаданне ад «Дарожна-будаўнічага трэсту №2». У ім вядзецца пра «перавозку заводу Benninghoven ECO 2000» з расейскага Ліпецку ў Калінкавіцкі раён РБ.
Дзякуючы зборным канструкцыям Benninghoven ECO 2000 можна вырабляць асфальтабетонныя сумесі. Каб змяніць лакалізацыю заводу, цяжкавікам давядзецца выканаць больш за 40 рэйсаў. Перавозіць, сярод іншага, будуць прыёмны бункер, сушыльны барабан і элеватар. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Дзіўна размаўляць пра пагрозу тэрарызму ў краіне, кіраўніцтва якой забівае сваіх палітычных апанентаў і тэрарызуе ўласнае насельніцтва»
Лукашэнкаўцы цешацца з нагоды таго, што чарговы раз трохі адышлі ад прорвы міжнароднай ізаляцыі – у Менску адбываецца Контртэрарыстычны форум СНД і ШАС.
Разбіраемся разам з экспертамі, чаму самаабвешчанае кіраўніцтва Беларусі рэгулярна гаворыць пра пагрозу тэрарызму, хоць паралельна само не цураецца выкарыстоўваць відавочна тэрарыстычныя метады. І фактычна трымаецца за кошт гэтых метадаў пры ўладзе.
✅ Шукайце матэрыял па спасылцы: belsat.eu/95789719/antyterarystychny-forum
🔗 Або карыстайцеся гэтым лінкам, каб адкрыць тэкст з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ljpugzfm -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Група энтузіястаў спрабуе ўратаваць старую мазаіку з Наваполацку, якая можа знікнуць разам з будынкам школы
Справа ў тым, што школу збіраюцца разбураць, каб расчысціць месца пад іншы будынак. Варыянтаў проста зняць мазаіку са сцяны не існуе – тэхналогія, згодна з якой яе стваралі, не дазваляе зрабіць гэта чыста тэхнічна.
Застаюцца яшчэ дзве вельмі дарагія опцыі: пакінуць усю сцяну цалкам, разбурыўшы іншыя часткі пабудовы (такога ў Беларусі яшчэ не рабілі) альбо выразаць кавалкі мазаікі разам з цаглінамі (для такога патрабуецца спецыяльная тэхніка).
Энтузіясты знайшлі кампрамісны варыянт: папрасіць будаўнікоў выразаць хаця б кавалак сцяны з мазаікай, каб пазней перадаць яго на захоўванне. Для гэтай мэты яны цяпер шукаюць грошы і адпаведных спецыялістаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Статкевіч выказаўся пра мэты Крамля ва Украіне
Паводле былога палітвязня, агучаная кіраўніцтвам РФ мэта ўзяцця пад кантроль усяго Данбасу – хлуслівая. Насамрэч, як мяркуе Статкевіч, Расея хоча поўнага знішчэння ўкраінскай дзяржавы і нацыі.
«Каб пазбыцца памяці пра ганебныя стагоддзі мангольскага рабства ды атрымаць правы на Украіну і Беларусь, Масква нахабна прысвоіла сабе гісторыю сучасных украінцаў, абвясціла яе сваёй».
Мікалай Статкевіч упэўнены, што ўкраінцы ў вачах усяго свету даказалі сваё права на існаванне, і, такім чынам, на сваю старадаўнюю гісторыю. Палітык таксама дае параду расейцам:
«Бярыце прыклад з беларусаў. Мы не прэтэндуем на чужое. Грунтуемся на сваім. Хай гісторыя Полацкага княства крыху пазнейшая за Кіеўскае і было яно ненадоўга (нашы гісторыкі кажуць пра 70 гадоў агулам) падпарадкавана Кіеву, але ж, затое, сваё. І дае нам несумненнае права весці ад яго гісторыю сваёй дзяржаўнасці». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍽 Вязні амерыканскай турмы «скінуліся» на школьныя сняданкі для дзяцей з бедных сем'яў
І зрабілі гэта без усялякага прымусу – проста многія зняволеныя добра памяталі ўласнае галоднае дзяцінства і захацелі пазбавіць ад такой жа трасцы новае пакаленне.
☝️Гісторыя пра тое, што чалавечнасць можна захаваць нават у турме -
Belsat TV
@Belsat_TV
📹 Татальны кантроль і размыццё адказнасці. Як трансфармаваўся рэпрэсіўны апарат Беларусі цягам апошніх гадоў
Рэпрэсіі ў РБ часта ўспрымаюцца як кропкавыя ізаляваныя акцыі сілавікоў, аднак насамрэч у краіне дзее сапраўдны карны апарат, у які ўцягнутыя цалкам цывільныя міністэрствы, школы, банкі, натарыусы, прыватныя працадаўцы ды шмат хто яшчэ. Да такой высновы прыйшлі аўтары свежага даследавання, прысвечанага гэтай тэме.
Разбіраем яго ў нашым вялікім матэрыяле.
✅ Чытайце яго тут: belsat.eu/95789850/transfarmacja-represijau
🔗 Альбо карыстайцеся гэтай спасылкаю, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/epvzxhti -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧨Дзе мяжа паміж гібрыднай атакай і ўзброеным інцыдэнтам і як можа адказаць Латвія?
Абмяркуем у эфіры праграмы «Наш дзень».
Таксама ў выданні пагаворым пра масавы наплыў расейцаў у Горадню, магчымую сустрэчу Лукашэнкі з Трампам. Якія рызыкі для беларусаў нясе прапанова перагледзець паняцце «тэрарызму»? Як Ізраіль адзначае гадавіну нападу і як там успрымаюць сённяшнюю Беларусь на фоне яе сувязяў з Іранам?
www.youtube.com/live/bMt7LC6jPss -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏆 Абвешчаныя Нобэлеўскія лаўрэаты-2026 ў галіне хіміі
Француз Анры Каган і японец Кенсо Соаі былі ўганараваныя «за адкрыццё нелінейных эфектаў і аўтакаталізу ў асіметрычным арганічным сінтэзе».
Фактычна навукоўцы змаглі дасягнуць разгадкі таямніцы, якой больш за 100 гадоў, – так званай гамахіральнасці. Чытайце пра гэта падрабязней на нашым сайце: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/xlliwhif -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫡 Легенда сусветнага футболу Ліянэль Мэсі скончыў сваю кар'еру ў зборнай Аргентыны
Апошнім матчам для яго ў складзе «бела-блакітнай» дружыны стаў таварыскі двубой супраць Беніну, які адбыўся ў Буэнас-Айрэсе ў прысутнасці амаль 85 тысячаў гледачоў. Аргентына перамагла ў гэтай гульні з лікам 3:0, а Мэсі акурат паставіў у ім кропку, забіўшы з пенальці ў другім тайме.
✍️ Ліянэль Мэсі дэбютаваў у нацыянальнай камандзе Аргентыны ў жніўні 2005 года – некаторыя з цяперашніх гульцоў зборнай тады яшчэ нават не нарадзіліся. На рахунку нападніка – перамога на чэмпіянаце свету-2022, дзве перамогі на Кубку Амерыкі (2021 і 2024), а таксама золата Алімпійскіх гульняў-2008 у Пекіне. Гэта толькі тытулы разам з Аргентынаю, а на клубным узроўні іх было нашмат больш. За 21 год Мэсі апранаў бела-блакітную футболку 208 разоў і стрэліў у ёй 125 галоў.
🤩 Глядзіце, якое лазэрнае шоу зладзілі для «аргентынскага караля» на развітанне!
Belsat TV
@Belsat_TV
-
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Палітвязні з групы вызваленых 16 верасня ўжо атрымалі легалізацыю ў Літве
Гэта стала вядома ў часе сустрэчы Святланы Ціханоўскай з кіраўніком віленскага офісу Freedom House Віцісам Юрконісам. Згаданая арганізацыя дапамагала афармляць дакументы для дазволу на жыхарства людзям, вызваленым пасля апошняга візіту ў Менск Джона Коўла.
Паводле Юрконіса, усе былыя палітзняволеныя, якія вырашылі застацца ў Літве (такіх было 13 з 25-ці чалавек) ужо маюць на руках свае дакументы легалізацыі.
Святлана Ціханоўская падзякавала Freedom House за спрыянне ў гэтай справе. Таксама яна выказала падзяку афіцыйным органам Літвы – МЗС, МУС і Дэпартаменту міграцыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️Целы трох дзяцей дасталі з-пад завалаў разбуранага жылога дому ў Прылуках
Гэтае мястэчка ў Чарнігаўскай вобласці было атакаванае сёння ўначы. Уладзімір Зяленскі назваў знішчэнне будынку ў Прылуках «падарункам Пуціну на дзень народзінаў» ад расейскай арміі.
Агулам на гэты момант вядома пра 9 загінулых у пашкоджаным доме.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️🔥 Навошта той Tinder, калі існуе Kufar
Так, падобна, думаюць некаторыя беларускія мужчыны.
Як высветлілася, прадаючы рэчы на гэтай платформе, можна напаткаць не толькі пакупнікоў, але і цэлую каманду патэнцыйных жаніхоў.
Раскрываем падрабязнасці ў нашым роліку 👌 -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Беларусі заўважаны дзяцел-«Бэнксі»
Птушку зафіксавалі на відэа проста ў часе стварэння «муралу». Здаецца, няблага атрымалася. А вам як? 🫠 -
Belsat TV
@Belsat_TV
Чатыры гады таму Алесь Бяляцкі стаў Нобэлеўскім лаўрэатам
Праваабаронца і кіраўнік цэнтру «Вясна» на той момант знаходзіўся за кратамі. Рэжым Лукашэнкі пакараў яго 10 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Нобэлеўскага лаўрэата вызвалілі 13 снежня 2025 года ў выніку перамоваў з ЗША. На пачатку 2026 года ён асабіста атрымаў дыплом і медаль прэміі міру.
А каму могуць даць Нобэлеўскую прэмію сёлета – чытайце тут storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/fhkpddwv -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Правакацыя на беларуска-латвійскай мяжы: дэманстратыўная і агрэсіўная
Узброеныя людзі ў масках суправаджалі групу мігрантаў каля 20 чалавек да беларуска-латвійскай мяжы, а потым зайшлі на тэрыторыю Латвіі. Інцыдэнт здарыўся на гэтым тыдні.
«Тыя, хто суправаджаў нелегальных мігрантаў, былі ўзброеныя, пагражалі вайскоўцам Нацыянальных узброеных сіл, а таксама актыўна падштурхоўвалі і гналі групу мігрантаў у напрамку Латвіі», – паведамляюць Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі.
Латвійскія памежнікі спынілі нападнікаў, але неўзабаве яны вярнуліся.
«Праз некалькі гадзінаў пасля гэтага канфлікту людзі ў масках праніклі на тэрыторыю Латвіі, пашкодзілі размеркавальную шафу і скралі камеры. Да таго як памежны нарад паспеў прыбыць на месца, гэтыя асобы вярнуліся на тэрыторыю Беларусі», – паведамляе міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Дамбрава ў сацсетцы X.
У латвійскім войску заявілі, што правакацыя насіла дэманстратыўны і агрэсіўны характар.☝️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚽️ Зборная Беларусі забіла самы хуткі гол у сваёй гісторыі і нечакана перамагла Фінляндыю ў Лізе Нацыяў
Аўтарам гістарычнага мяча стаў 21-гадовы Арцём Шуманскі, які адзнаўчыся ўжо на 14-й секундзе матчу. Каманда Фінляндыі так і не змагла адгуляцца да фінальнага свістка.
У паралельнай сустрэчы групы 1 лігі C зборная Сан-Марына была вельмі блізкая да сенсацыйнай нічыёй 1:1 з Албаніяй. Аднак ужо ў кампенсаваны час суддзя прызначыў у браму «карлікаў» пенальці, і гаспадары ў выніку пазбегнулі непрыемнага для сябе выніку.
Албанія цяпер ачольвае групу з 9 пунктамі, а Беларусь і Фінляндыя маюць па 7 балаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚆 Трохі пазітыву з беларускай чыгункі
Свет змяняецца, але атмасфера ў правінцыйных электрычках застаецца той жа самай, што і 30 гадоў таму.
Гляньце, як весела 🎤This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦶Памятаеце, як юзэрнэйм «Пула Первого» быў скрадзены «футфетышыстамі»? Цяпер тое самае здарылася з адрасам сталічнай ДАІ
Спасылка, якая раней вяла на канал менскай дзяржаўтаінспекцыі з навінамі пра змены ў дарожным руху і пра ДТЗ, цяпер накіроўвае чытача на калекцыю здымкаў жаночых ступняў. Сам канал пры гэтым функцыянуе ў звычайным рэжыме.
«Пул Первого» вяртаў сабе юзэрнэйм недзе 3-4 гадзіны. За які час справіцца ДАІ? 🫠 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Пакуль у Літве галасуюць за ядравую зброю і вайсковую базу ЗША, Лукашэнка патрабуе абнулення дронаў. Ці магчыма гэта ў Беларусі?
Як наяўнасць нямірнага атаму ў Літве можа змяніць расстаноўку сілаў у рэгіёне?
📺 Абмяркуем у вечаровай Студыі Белсату. Уключайце эфір! -
Belsat TV
@Belsat_TV
😊 Беларус падзяліўся мілай гісторыяй пра тое, як сямейная пара палякаў вяртала яму згублены гаманец
Непрыемная сітуацыя здарылася з Арцёмам на мінулым тыдні. Непадалёк ад вакзалу «Варшава Заходня» гаманец з дакументамі і грашыма выпаў з ягонай кішэні, а заўважыў згубу беларус толькі дома. Самастойныя пошукі ды размяшчэнне аб'яваў у сацсетках нічога не далі.
Але ў гэтай гісторыі ўсё ж здарыўся хэпі-энд:
«Як высветлілася пазней, мой гаманец знайшла пара палякаў, якія ўсімі магчымымі спосабамі спрабавалі знайсці мяне. Напрыклад, яны званілі ў банк, які выдаў маю картку, аднак там адмовіліся даць ім мае кантакты і толькі заблакавалі картку.
Пасля яны знайшлі мяне ў Facebook і пісалі мне з розных акаўнтаў, аднак праз асаблівасці сацсеткі я не атрымаў ніводнага паведамлення – усе яны так і засталіся ў "запытах". І толькі праз тры дні пасля здарэння, калі я сам вырашыў праверыць запыты ў Facebook, я знайшоў усе гэтыя паведамленні.
Мы дамовіліся пра сустрэчу. Яны вярнулі мне гаманец і адмовіліся ад любой узнагароды. Дадалі, што заўважылі па карце побыту, што я з Беларусі і маю міжнародную абарону. Казалі, што ведаюць, што адбываецца ў Беларусі, і падтрымліваюць як беларусаў, так і ўкраінцаў. Менавіта таму яны не аднеслі гаманец у паліцыю ці амбасаду, а вырашылі самі паспрабаваць знайсці мяне»
✍️ Дзяліцеся ў каментарах такімі ж добрымі гісторыямі, якія здараліся з вамі -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎃 Да Гэлаўіну гатовы: гарадзенец выгадаваў на сваім лецішчы гарбуз вагою 150 кг
Ігар кажа, што не ставіў мэту біць рэкорды, проста хацеў паглядзець, «што за расліна такая, як сябе паводзіць». І нават апыліў гарбуз позна, ды й увогуле клапаціўся пра яго не зусім так, як раяць спецыялісты.
На агародзе Ігара каля 150-кілаграмовага гарбуза-гіганта ёсць і 50-кілаграмовы «малютка».
✍️ Вага стандартнага гарбуза рэдка перавышае 10 кг, хоць сусветны рэкорд складае больш за 1200 кг. Так што гарадзенцу ёсць куды імкнуцца 💪 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇨🇭 У Швейцарыі ўрачыста адкрыюць абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку
Ён быў усталяваны тут яшчэ 9 гадоў таму з ініцыятывы тагачаснага кіраўніка Беларускага аб'яднання ў Швейцарыі Алеся Сапегі. Нагодаю стала 200-я гадавіна з дня смерці Касцюшкі.
У ліпені ў манумента з'явіўся падмурак з беларускага валуна ды новая мемарыяльная шыльда. А яшчэ – брукаванка на навакольнай тэрыторыі. Рэнавацыяй займалася ініцыятыва MALDZIS (сумесна з Фондам Марыі Магдалены Радзівіл), прычым апрацоўку каменя і выраб шыльды замовілі ў Менску. Пазней падмурак, брукаванку і шыльду даставілі з Беларусі ў Польшчу, а ўжо адтуль – у Швейцарыю.
✍️ Урачыстая цырымонія прэзентацыя абноўленага манументу запланаваная на 17 кастрычніка (а 13-й гадзіне). Месца – гарадскі парк мястэчка Золатурн. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️ Гэта самая мілая аперацыя ва Украіне
Нацгвардыя эвакуявала шэсць коцікаў з акупаваных тэрыторыяў. Паглядзіце! 😺This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤡 Азаронак зноў знайшоў «здраду» на Зыбіцкай
Адыёзны прапагандыст чарговы раз праявіў сябе ў тым, што ўмее найлепш – раскапаў прыкметы злачынства і «здрады дзяржаве» там, дзе ментальна ўраўнаважаны чалавек пабачыў бы толькі гумар ды іронію.
Расказваем, у чым справа 👌 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇮🇷 Іранскія сілавікі прыбылі ў Беларусь, каб прыняць удзел у «антытэрарыстычных» вучэннях ШАС
Гаворка ідзе пра вайскоўцаў спецпадраздзяленняў сухапутных войскаў Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі. Гэта своеасаблівы сімбіёз узброеных сілаў і «палітычнай паліцыі» Ірану. Цікава, што ажно 47 дзяржаваў свету прызналі згаданы Корпус тэрарыстычнай арганізацыяй.
У Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі падкрэслілі, што ўдзел іхнай «дэлегацыі» ў вучэннях на тэрыторыі Беларусі адбываецца на фоне «спробаў заходніх дзяржаваў аслабіць дачыненні Ісламскай рэспублікі з дзяржавамі рэгіёну». -
Belsat TV
@Belsat_TV
📶 Гарадзенцы цяпер могуць карыстацца 5G-інтэрнэтам. Але не ва ўсім горадзе
Пра з'яўленне ў абласным цэнтры сеткі 5G паведаміла кампанія beCloud. У Менску, Берасці, Гомлі, Магілёве ды Віцебску 5G-пакрыццё з'явілася яшчэ ў студзені гэтага года.
У кампаніі пералічылі гарадзенскія лакацыі, дзе цяпер даступныя «тэхналогіі пятага пакалення»:
📍на пляцоўцы паміж Гарадзенскім дзяржаўным аграрным універсітэтам і Гарадзенскім электратэхнічным каледжам
📍непадалёк гандлёвага цэнтру ў раёне вуліцы Пралетарскай
📍каля галоўнага корпусу Гарадзенскага дзяржаўнага медуніверсітэту -
Belsat TV
@Belsat_TV
😺 Усё, халява скончылася? ChatGPT пачне таемна маркіраваць свае тэксты!
Калі вы звыклі пісаць курсавыя, працоўныя справаздачы ці пасты для сацсетак з дапамогаю штучнага інтэлекту – самы час напружыцца. OpenAI пад ціскам Еўразвязу пачынае ўкараняць нябачныя «вадзяныя знакі» (textGrain)!
🤨 Што гэта значыць?
Цяпер выкладчык або бос зможа прагнаць ваш тэкст праз спецыяльны дэтэктар і імгненна даведацца, што яго пісаў ChatGPT. Гэта не нейкія схаваныя прабелы, а хітры алгарытм статыстыкі падбору словаў. Фіча аўтаматычна запрацуе ў Еўропе ўжо ў найбліжэйшыя тыдні!
Сама кампанія прызналася, што сістэма пакуль... дзіравая.
❌ Калі вы наўпрост скапіюеце вялікі тэкст – вас 100% зловяць.
✅ Але варта вам замяніць усяго 10% словаў уласнымі сінонімамі – і дакладнасць дэтэктара рэзка абвальваецца! А калі вы не палянуецеся і перапішаце 25% тэксту, ШІ пазнае свой уласны твор толькі ў 17% выпадкаў. Да таго ж, кароткія тэксты сістэма амаль не распазнае.
👇 Ну што, хто пойдзе тэрмінова перапісваць свае справаздачы? Адпраўляйце навіну сябрам, якія любяць зваліць усю працу на нейрасетку! 🚀 -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️«Наша ніва»: сілавікі арыштавалі галоўнага доктара Берасцейскай абласной больніцы
Гаворка пра 66-гадовага Аляксандра Карпіцкага (на фота), сувязі з якім няма з мінулага тыдня. Карпіцкі мае статус заслужанага лекара Беларусі і ганаровага грамадзяніна вобласці, таксама ён – аўтар 15-ці вынаходніцтваў і рэпрэзентант Берасцейшчыны ў лукашэнкаўскім Савеце Рэспублікі. Берасцейскую абласную больніцу Карпіцкі ачольвае больш як 25 гадоў. У 2020-м яго дадалі ў «Чорную кнігу Беларусі» за тое, што ён не падаўжаў кантракты маладым спецыялістам па палітычных матывах.
На працоўным месцы ў згаданай больніцы цяпер адсутнічае і адзін з намеснікаў Карпіцкага – Андрэй Шасцюк. @nashaniva мяркуе, што ён таксама быў затрыманы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Пракурораў адправілі ў садок. Вучыць патрыятызму тых, хто яшчэ не ўмее трымаць лыжку?
📌 А ў гэты час Лукашэнка выхоўвае ўласных дзяцей: пры чым да дыктатарскіх нашчадкаў гусь - глядзіце ў Нашым дні.
⏯️ Далучайцеся да трансляцыі.
youtube.com/live/9gAWrHT3uAQ -
Belsat TV
@Belsat_TV
✍️ Украінскія войскі здолелі выйсці да мяжы з РФ на адным з участкаў у Харкаўскай вобласці?
Пра гэта піша амерыканскі маніторынгавы канал US Army Power.
Адзначаецца, што ЗСУ прарваліся праз расейскія абарончыя ўмацаванні непадалёк ад Ваўчанскіх Хутароў. Ім удалося дасягнуць лініі дзяржаўнай мяжы ўпершыню ў гэтым сектары.
Афіцыйнай інфармацыі ад украінскага Генштабу, якая б пацвярджала гэтыя звесткі, няма.
📷 Фота ілюстрацыйнае -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏆 Нобэлеўскім лаўрэатам у галіне фізікі сёлета стаў Франсіс Галзэн
Амерыканскага фізіка бельгійскага паходжання ўзнагародзілі «за вырашальны ўнёсак у развіццё нейтрынавай абсерваторыі IceCube і адкрыццё высокаэнергетычных нейтрына астрафізічнага паходжання». -
Belsat TV
@Belsat_TV
Чайка вырашыла адпачыць проста пасярод ажыўленай менскай вуліцы
Аднак неабыякавая жанчына палічыла, што птушцы лепш перавесці дух у нейкім спакайнейшым месцы. Яна выйшла проста на праезную частку, каб вынесці чайку падалей ад аўтамабіляў.
Вось як гэта было 👀 -
Belsat TV
@Belsat_TV
Фотафакт: Лукашэнку паказалі беларускі беспілотнік
Як піша прэс-служба самаабвешчанага кіраўніка краіны, БПЛА стварылі ў Акадэміі навук. Таксама Лукашэнку паказваюць іншыя распрацоўкі «цывільнага і ваеннага прызначэння», да якіх прыклала руку НАН РБ. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Былы палітвязень, які выехаў у Польшчу, публічна расказаў пра тое, што быў завербаваны КДБ
Жлобінец Вадзім Пашкоўскі быў пакараны ў Беларусі за ўдзел у пратэстах-2020 – ягоную асобу вылічылі праз відэа, знятае сілавікамі. Прычым гэта здарылася ажно праз 4 гады пасля падзеяў.
У снежні 2025-га мужчына вызваліўся і здолеў знайсці сабе працу па спецыяльнасці (інжынер-распрацоўнік тэхналагічных працэсаў) на прыватным прадпрыемстве ў Магілёве. Аднак там у Пашкоўскага здарыўся канфлікт з кіраўніцтвам, які перарос у выклік сілавікоў і размову з імі ў Упраўленні КДБ па Магілёўскай вобласці.
«Мне кажуць: “Короче, расклад такой: или ты сегодня идешь домой, но тебе придется поехать в командировку, или ты сегодня не пойдешь домой, потому что на твоем ноутбуке очень много файлов и у нас есть основания подозревать, что ты занимаешься промышленным шпионажем”. А я, яшчэ як вучыўся ў БДТУ, рабіў шмат рысункаў, розных файлаў, звязаных з вытворчасцю. І вось іх яны перакруцілі на той шпіянаж. І таму яны сказалі: “Или на 15 лет, или надо будет помочь стране”.
Яны сказалі, што мне трэба выехаць у Польшчу і там проста жыць, стасавацца з людзьмі і перыядычна распавядаць ім як у мяне справы і з кім я стасуюся. І, сказалі, што самае галоўнае – ні пры якіх акалічнасцях нікому, асабліва ў Польшчы ніколі не казаць пра гэты факт. Бо, маўляў, як толькі я камусьці скажу пра гэта – маё жыццё скончыцца, таму што Польшча адразу мяне выкіне назад, а яны адразу мяне сустрэнуць і далей ужо я мусіў сам зразумець, што будзе»
Вадзім Пашкоўскі дачакаўся польскай гуманітарнай візы ў Беларусі, а ўначы 3 кастрычніка заехаў у Польшчу. Ён вырашыў адразу ж публічна расказаць пра вербаванне з боку спецслужбаў Лукашэнкі, каб «абнуліць» яго і паказаць, што не мае намеру працаваць на сілавікоў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️На Гомельскім хімічным заводзе ўначы ліквідоўвалі ўцечку аміяку
МНС паведамляе, што яна адбылася на адкрытай пляцоўцы складу. У паветра патрапіла каля 50 кг гэтага небяспечнага рэчыва.
Аднак у ведамстве заяўляюць, што цяпер пагрозы няма – замеры паказалі, што перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі аміяку ў ваколіцах заводу не зафіксавана. Былі праведзеныя адпаведныя дзеянні па асаджванні пары гэтага рэчыва ды ягонай нейтралізацыі. Людзі не пацярпелі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Цяперашні стан дачыненняў нагадвае кветкі, якія прарастаюць скрозь асфальт. Прыкладна як на падворку беларускай амбасады ў Кіеве»
Офіс Святланы Ціханоўскай у панядзелак зладзіў онлайн-брыфінг, на якім эксперты абмеркавалі свежыя даследаванні беларуска-ўкраінскіх стасункаў.
Супраца паміж дэмсіламі Беларусі і афіцыйным Кіевам цяпер адназначна выглядае шырэй ды лепш, чым 3-4 гады таму. А што адбываецца на ўзроўні грамадстваў?
✅ Падсумоўваем высновы экспертаў: belsat.eu/95766904/bielarus-ukraina-moladz
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/rqeaapxw -
Belsat TV
@Belsat_TV
💪 Ва Украіне з'явілася новае беларускае падраздзяленне – «Воля»
Гэта спецрота беспілотных лятальных апаратаў, якая будзе ўваходзіць у склад 447‑га асобнага батальёна ВМС Украіны.
Упершыню афіцэрскія пасады там будуць займаць беларусы.
«Мы будуем элітнае падраздзяленне, якое займаецца дып– і мідлстрайкамі, а таксама СПА» – адзначыў камандзір Мікіта (Аксон) Забуга выданню «Зеркало»
Інфармацыю пра колькасць асабовага складу спецроты – не паведамляюць. Новыя вайскоўцы будуць праходзіць там жорсткі адбор і паліграф. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏡 «Людзям не хапае простага жывога кантакту» – што такое «Дворатэрапія?»
Распавядаем пра спробу вярнуць атмасферу «тых самых» двароўThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 У Літве затрымалі літоўца і паляка з беларускімі цыгарэтамі на €33 тысячы
Іх затрымалі пасля 20-кіламетровай пагоні. Аднаго з мужчын – адразу, другога знайшоў службовы сабака. У машыне BMW X3 былі 6 тысячаў пачкаў цыгарэтаў з беларускімі акцызнымі маркамі.
Супраць затрыманых распачалі крымінальную справу. Ім пагражае да шасці гадоў зняволення. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎼 Адзін з самых важных канцэртаў у ягоным жыцці адбыўся без сцэны
Восенню 2020-га лідар J:МОРС Уладзімір Пугач прыехаў выступіць на Плошчы Пераменаў. Звычайнага канцэрту не атрымалася, давялося імправізаваць.
Музыка ўзгадаў, як усё адбывалася і чаму гэты выступ назаўсёды застанецца ў ягонай памяці.
🎙А паслухаць размову з Уладзімірам Пугачам цалкам можна ў нашай новай праграме «Калыханка для дарослых» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Лукашэнкаўцы апублікавалі відэа з Ігарам Пасновым і кажуць, што ён жывы
📌 Увесь свет сочыць за чумой у Іркуцку
📌 У Змітра Дашкевіча памёр бацька. Мужчына не можа па-людску з ім развітацца, бо не можа вярнуцца на радзіму. Як бяда аднога чалавека адлюстроўвае трагедыю цэлага грамадства
📌 У Беларусі працягваюць вербаваць на вайну. Што гэтым разам?
📺 Пра гэта ды іншыя самыя цікавыя падзеі размаўляем у Студыі Белсат.
youtube.com/live/rQ_wIhGFMgU -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 Былы прэзідэнт Польшчы пра адносіны Менску і Варшавы: «Пад амерыканскім уплывам нешта зрушылася»
Браніслаў Камароўскі распавёў, што думае пра бягучыя адносіны паміж Беларуссю і Польшчай, а таксама падзяліўся ўласным досведам палітвязня пад камуністычнай уладай.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤖 «Кіберпанк» па-польску
Цяпер варта падумаць, ці мігаць сустрэчнаму на дарозе.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇪🇺 NATO не каментуе заявы беларускіх уладаў – адказалі «Белсату»
Так у альянсе адказалі на просьбу пракаментаваць заяву кіраўніка МЗС Беларусі Рыжанкова пра тое, што стасункі паміж Беларуссю і краінамі NATO нібыта паляпшаюцца:
«Мы не каментуем заявы беларускіх афіцыйных асоб.
Краіны – чальцы NATO асудзілі Беларусь за тое, што яна спрыяла поўнамаштабнаму ўварванню Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года, а таксама за яе далейшы саўдзел у агрэсіўнай вайне Расеі.
Што да канкрэтных двухбаковых адносінаў, прапануем звярнуцца да краін – чальцоў NATO»
– адказалі «Белсату».
1 кастрычніка Рыжанкоў заявіў пра гатовасць Беларусі аднавіць вайсковыя каналы ўзаемадзеяння з NATO і сказаў, што цікавасць да гэтага праяўляе «усё больш еўрапейскіх краін». -
Belsat TV
@Belsat_TV
👩🍼 Беларусь – лепшая краіна, у якой можна нарадзіць дзяцей. Прынамсі, калі верыць прапагандзе
Адзін з галоўных аргументаў – тры гады дэкрэтнага адпачынку, які падаюць як ледзь не ўнікальнае беларускае дасягненне.
Праверылі, наколькі яно сапраўды ўнікальнае ў нашай праграме «Атма$фера».
💰 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Сілавікі паказалі лекара Ігара Паснова – ён сапраўды ў калоніі, але жывы
Раней праваабаронцы са спасылкай на неназваныя крыніцы паведамлялі, што Пасноў памёр у зняволенні.
Кароткае відэа з віцебскім лекарам апублікаваў Telegram-канал, блізкі да сілавікоў.
На відэа Пасноў зачытвае: «артыкул 167, частка 3» — «гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару». Ці мае ён дачыненне да гэтага артыкула, незразумела. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛽️ У Беларусі з 7 кастрычніка падаражэе паліва
Максімальныя цэны на бензін і дызель вырастуць на 1 капейку.
🔺АІ-92 будзе каштаваць 2,62 рубля
🔺АІ-95 – 2,72
🔺АІ-98 – 2,94
🔺Дызель – 2,72 рубля. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 Літоўскія памежнікі збілі чарговы дрон з беларускімі цыгарэтамі. Ужо 61-ы с пачатку году
Здарэнне адбылося ў Шальчынінкайскім раёне. Дрон перавозіў 320 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Калі б такую партыю легальна ўвезлі ў Літву, з улікам падаткаў яе кошт склаў бы €1651.
З пачатку года памежнік Літвы ўжо перахапілі 61 дрон. Гэта больш, чым за ўвесь 2025 год , бо тады было 59 такіх выпадкаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💱 Курсы валютаў 5 кастрычніка
Долар адскочыў ад планкі ў 3 рублі і значна ўмацаваўся дадаўшы 3.0 капейкі. Еўра таксама дадаў 1.6 капейкі пасля працяглага падзення. Расейскі рубель саслабеў амаль на капейку за сотню.
#курсывалютаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎬 «Мсціўцы: Фінал» зноў сталі самым касавым фільмам у гісторыі
Фільм Marvel пасля паўторнага пракату сабраў у сусветным пракаце $2,925 млрд і абышоў «Аватар» Джэймса Кэмерана, на рахунку якога $2,923 млрд.
Гэта ўжо не першая такая «перадача кароны». «Аватар» узначальваў рэйтынг амаль дзесяць гадоў, пакуль у 2019 годзе яго не абышоў «Фінал». У 2021-м «Аватар» вярнуў сабе першае месца пасля паўторнага пракату, а цяпер «Мсціўцы» зноў выйшлі наперад. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Лукашэнка займаецца «класічным беларускім танга» – эксперт у справе ЕЗ
Рэдактар Радыё Свабода ў Еўропе Рыкард Юзьвяк адказаў на пытанні «Белсату» пра сённяшнія адносіны Еўропы з рэжымам Лукашэнкі:
«Паляпшэнне адносінаў – гэта вельмі аптымістычны погляд на рэчы. Праўда, ёсць пэўнае адчуванне, што Беларусь можа быць гатовая крыху зрушыцца.
Аднак шмат ключавых краінаў вакол Беларусі (Літва, Польшча і іншыя) па-ранейшаму надзвычай скептычна ставяцца да шчырасці Лукашэнкі».
Эксперт называе паводзіны Лукашэнкі «класічным беларускім танга».
«Гэта калі вы крыху ідзяце налева, крыху на Захад і гэтак далей. Таму гэты крок, я думаю, хутчэй ёсць больш адчайнаю спробаю Менску не быць уцягнутым у патэнцыйны канфлікт паміж NATO і Расеяй. Вось як я гэта чую і як бачу з таго, што чую ў Бруселі».
Рыкард Юзьвяк таксама адказаў на пытанне, як Лукашэнку аддаліцца ад Пуціна.
«Думаю, гэта самае простае: яму трэба паказаць палітыку, незалежную ад спадара Пуціна. Я ведаю, што ён спрабуе, але ўрэшце дапамагло б не ствараць гэтыя гібрыдныя пагрозы на межах Літвы, Латвіі і Польшчы і вызваліць палітычных зняволеных. Гэта былі б відавочныя сігналы таго, што ён настроены сур’ёзна. Пакуль што гэта крыху фарс». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧬 «Калі адмоўлю – усё роўна праз крымінальны вышук знойдуць». У Гомлі міліцыя патрабуе здаваць ДНК
Беларуска ў Threads распавяла, што ёй патэлефанаваў з такім патрабаваннем участковы. На пытанне, з чым гэта звязана, ён адказаў: «Гэта як раней здымалі пальчыкі ва ўсіх». Жанчыне сказалі, што ў выпадку адмовы напішуць рапарт у вышку і яе ўсё адно знойдуць. У выніку яна пагадзілася.
Адна жанчына ў каментарах распавяла, што ДНК у яе таксама бралі ў Новабеліцы, калі міліцыя правярала жанчын дзетароднага ўзросту пасля выяўлення дзіцяці ў сметніцы.
Раней Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў казаў пра жаданне стварыць максімальна поўную базу ДНК беларусаў. Але асобнага такога закону ў Беларусі няма.
Раней у СМІ ўжо была інфармацыя, што сілавікі ўжо збіраюць ДНК у палітвязняў, іх сваякоў, журналістаў і палітэмігрантаў праз падман альбо пагрозы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇲🇩 У Малдове расейскі снарад пашкодзіў аўтобус і памежны пункт «Паланка» на мяжы з Украінай
Пасля ўдару аб зямлю снарад рыкашэтам трапіў у рэйсавы аўтобус, які чакаў праверкі дакументаў. У аўтобусе выбіла вокны. Таксама пашкоджаная кабіна памежнага кантролю.
Адзін супрацоўнік Памежнай паліцыі Малдовы атрымаў лёгкія раненні. Іншых пацярпелых няма. Працу пункта пропуску часова прыпынілі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😮 За якое адкрыццё прысудзілі сёння Нобэлеўскую прэмію па медыцыне і як гэта паўплывае на чалавецтва?
🪼 Тым часам у Беларусі з'явіліся медузы. Адкуль яны ўзяліся ў нашай краіне? Няўжо прырода ачысцілася настолькі?
🤔 Лукашэнка зноў спрабуе заігрываць з Захадам. Ці чакаць чарговай адлігі?
⏯️ Гэта і не толькі абмяркуем у Нашым дні. Далучайцеся!
youtube.com/live/jSf1HUILn_A -
Belsat TV
@Belsat_TV
😥 «Адчуваю сябе птушкай без крылаў» Пасля праходжання мяжы блогерка сказала, што ў яе знікла жаданне весці блог па-беларуску
Фатографка і дызайнер адзення Аліса Цёсь-Шаблінская напісала пра гэта па вяртанні з Грузіі ў Беларусь:
«Няма пачуцця бяспекі»
Што ці хто стаў прычынай такіх думак, яна не кажа:
«Нават гэтую сторыс выкладаць трывожна» -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧠 Нобелеўскую прэмію па медыцыне далі за адкрыцці, якія дазволілі кіраваць клеткамі святлом
Лаўрэатамі сталі Карл Дайсэрот, Пэтэр Гэгеман і Георг Нагель. Яны адкрылі механізмы, з дапамогай якіх святло можа ўплываць на працу нервовых клетак.
Гэта стала асновай оптагенетыкі — метаду, які дапамагае навукоўцам даследаваць мозг. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😅 Не дасылайце гэтае відэа ў NATO!
Расейскія войскі прыдумалі выкарыстоўваць тэхналогіі Першай сусветнай. Яны запускаюць дырыжаблі, каб тыя праводзілі выведку і неслі на сябе рэтранслятары.
Як пішуць Z-каналы, такі апарат нібыта можа падымацца ў стратасферу.
Іспыт аднаго з дырыжабляў адбыўся ў студзені 2026-га, але апарат атрымаў пашкоджанні. -
Belsat TV
@Belsat_TV
BELPOL: МЗКТ паставіць Расеі 30 шасі для вайсковай тэхнікі — кантракт разлічаны да 2029 года
Менскі завод заключыў кантракт з маскоўскай кампаніяй «Оборонительные системы» на пастаўку 30 спецыялізаваных колавых шасі.
Гэтыя шасі ствараліся, у прыватнасці, для размяшчэння комплексаў СПА «Печора-2М» і радыёлакацыйных станцыяў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 У чаце расейскай гандлёвай сеткі рэкламуюць службу ў расейскім войску – у тым ліку набор у штурмавыя адрады
У Барысаве музыка-аранжыроўшчык заўважыў у Viber-групе крамы «Светофор» абвесткі пра вербаванне беларусаў на службу ў расейскай арміі.
На просьбы мужчыны выдаліць пасты адміністратары не рэагавалі. Таму мужчына звярнуўся да спецслужбаў. Пасля ягонага звароту публікацыі зніклі.
Паводле Media-Polesye, падобныя абвесткі з'яўляліся і ў групах Лунінецкага раёну. У адной з абвестак наўпрост было напісана: «Набор у штурмавыя адрады» - піша выданне.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇩🇪 Для чаго нямецкія дэпутаты едуць у Беларусь?
У складзе дэлегацыі – прадстаўнікі некалькіх партыяў, у тым ліку «Саюзу Сары Вагенкнэхт», «Зялёных» і «Альтэрнатывы для Нямеччыны».
Шэсць тонаў ежы дронамі даставілі ў акупаваныя Алешкі, дзе расейцы ўтрымліваюць каля дзвюх тысяч цывільных.
У Наваполацкай калоніі памёр лекар – ахвяра карнай псіхіятрыі.
Ртуць знайшлі ў двары ў Гомлі. Ці была небяспека для жыхароў?
📌 А яшчэ: карупцыйная схема ў сельскай гаспадарцы ў трох вобласцях, два смяротныя ДТЗ за дзень, і адно выратаванае жыццё пад Асіповічамі.
📺 Пра гэтыя і іншыя падзеі – у новым выданні навінаў на «Белсаце»
www.youtube.com/watch?v=q7AykTrv7MI -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥇🥈 Беларускі зрабілі дубль на Кубку свету па скачках на батуце
Беларускі забралі першыя два месцы на этапе Кубка свету ў італьянскім Рычоне.
Кацярына Яршова стала чэмпіёнкай, набраўшы 57,100 бала, а Яна Лебедзева з вынікам 57,020 заваявала срэбра.
Яшчэ адну медаль беларускі дуэт можа ўзяць у змешаных сінхронных скачках. Яршова і Станіслаў Яскевіч паказалі найлепшы вынік у кваліфікацыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Камуністы ў Маскве пратэставалі супраць рэпрэсіяў і за сумленныя выбары. Іх затрымлівалі
Падчас узгодненай акцыі КПРФ сілавікі затрымалі 65 чалавек. Мітынг і шэсце былі прымеркаваныя да гадавіны расстрэлу Дома Саветаў у 1993 годзе.
Але падчас акцыі пачалі гучаць актуальныя палітычныя лозунгі – «За сумленныя выбары», «Свабоду палітычным зняволеным», «Не палітычным рэпрэсіям» і «Далоў цара».
Паводле КПРФ, большасць затрыманых – маладыя людзі.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐦 Ранішні Бабруйск можа здзіўляць
Вось такога мінака сустрэла карыстальніца Threads. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥲 Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
26-гадовай Галіне Федаровіч, якая выхоўвае малое дзіця, прызначылі «хатнюю хімію». Яе справу разглядаў Берасцейскі абласны суд — піша «Наша Ніва».
Галіна перастала выходзіць у сацсеткі ў сакавіку 2026 года, верагодна, пасля затрымання. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤡 З кіравання Генштабам – сачыць за TikTok. Чым будзе займацца Муравейка ў адміністрацыі Лукашэнкі
Былы кіраўнік Генштабу Павел Муравейка стаў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі дыктатара. Сярод яго новых задачаў – сачыць за сацсеткамі і вылучаць там тэмы, якія вартыя ўвагі Лукашэнкі.
Таксама Муравейка будзе каардынаваць памочнікаў Лукашэнкі ў рэгіёнах і кантраляваць шэраг стратэгічных праектаў.
Рэжым ужо не хавае, што ўважліва сочыць за тым, што беларусы пішуць у TikTok, Threads і Telegram. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 ЗША ўпершыню за чатыры гады атрымаюць беларускі калій
Першая з 2022 года партыя беларускіх ўгнаенняў ужо накіраваная ў ЗША. Каля 30 тысяч тон калію маюць выгрузіць у порце Новага Арлеана 14 кастрычніка.
У 2017–2021 гадах Беларусь пастаўляла ў ЗША ў сярэднім 635 тысяч тон калію штогод. Для параўнання, летась ЗША імпартавалі агульна 5,6 млн тон такіх уганенняў.
Пастаўка стала магчымай пасля таго, як Вашынгтон пачаў змякчаць санкцыі супраць беларускай калійнай галіны ў абмен на вызваленне палітвязняў.
Трамп раней заяўляў пра намер заключыць «маштабную ўгоду» з Беларуссю. І пачаць пастаўляць беларускі калій на замену канадскаму. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Украіна дастаўляе дронамі гуманітарку ў блакадныя Алешкі, але акупанты караюць за атрыманне пасылак
У блакадны горад, якія перажыве гуманітарную катастрофу Украіна даставіла каля 6 тонаў ежы:
«Аперацыя патрабавала ювелірнай дакладнасці аператараў і велізарнай Вытрымкі алешкаўцаў. Акупацыйны расейскі кантынгент працягвае ладзіць паляванне на дроны, адбіраць ежу і запалохваць насельніцтва, але спыніць такія гуманітарныя місіі ім не ўдасца»
– кажа кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.
Ён кажа, што расейскія войскі караюць, у тым ліку жорстка збіваюць жыхароў гораду за тое, што тыя забіраюць ежу.
У акупаваных Алешках каля 2 тысяч жыхароў застаюцца фактычна ў закладніках расейцаў і выжываюць без ежы, вады ды электрычнасці. Апошні раз прадукты ў крамы завозілі ў траўні. Падыходы да гораду замінаваныя. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Пайшоў з жыцця бацька экс-палітвязня Змітра Дашкевіча
Вячаславу Дашкевічу было 88 гадоў.
«Тата памёр. Я ў нейкім прадчуванні не так даўно пазадаваў яму пытанні пра жыццё, занатаваў, запісаў відэа.
Запішыце ўсе-ўсе ўспаміны бацькоў, пакуль яны жывыя. Малюся, – казаў тата, – каб нам яшчэ пабачыцца». Гэта было няпроста, тата 1938 года» – піша спадар Зміцер.
Паводле экс-палітвязня, ягоны бацька пражыў няпростае жыццё пад рознымі акупацыямі і скрозь вайну. Вячаслаў Дашкевіч працаваў і кінамеханікам, і на камбайне, і цаліну падымаў, і на будоўлях, але большую частку жыцця – журналістам.
«Ты, татуля, жыў годна, адышоў ціха, як ты хацеў, – уночы. Даруй, не магу прыехаць і развітацца з табою… дзікі час…
Матуля памерла, калі я сядзеў на Валадарцы ў 2011, тады мяне вывезлі на развітанне. Цяпер, тата, даруй мне, не магу правесці цябе ў апошні шлях… дзікі, дзікі час…» -
Belsat TV
@Belsat_TV
Белы дом сочыць за верагоднай успышкаю чумы ў Расеі
Паводле выдання Axios, адміністрацыя Трампа «праінфармаваная і ацэньвае магчымыя варыянты дзеянняў».
Нагадваем, 25 верасня ў Іркуцку лабарантка Дар'я Шыпілава, верагодна, разбіла прабірку з узбуджальнікам лёгачнай чумы. Праз 4 дні яе шпіталізавалі з сімптомамі цяжкай пнеўманіі, а 2 кастрычніка яна памерла.
Пасля смерці Дарʼі ў некалькіх медустановах рэгіёну ўвялі каранцін, куды змясцілі каля 200 чалавек.
Афіцыйных пацверджанняў, што лабарантка сапраўды памерла ад чумы, не было. Аднак, крыніцы выдання «Людзі Байкала» паведамлялі, што іркуцкія лекары «адкрыта гавораць пра чуму». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎶 Музыка на вечар – ад Уладзіміра Пугача
Ён распавёў, як стаў купалаўцам, успомніў свой самы важны канцэрт 2020 года і падзяліўся, якую музыку любіць слухаць у новай перадачы «Калыханка для дарослых».
А гэта маленькая музычная паўза, каб ваш вечар быў яшчэ больш прыемным. 🎧
👉 Паслухайце і паглядзіце поўны выпуск праграмы па спасылцы
youtu.be/kggtHqAvSB0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎧 Як гучаць беларускія міфы?
Камерны аркестр Arsis Nova выпусціў новы рэліз з творамі беларускіх кампазітараў Кацярыны Ланеўскай і Васіля Веляцінскага.
У музыцы ажываюць русалкі, таямнічая пушча, млын-партал у іншасвет і лабірынт, з якога трэба знайсці выйсце. Творы спалучаюць беларускія народныя матывы, джаз і рэлігійныя спевы.
🎶 Паслухайце тут
modernclassicalx.lnk.to/NotHereYetNotThereAnymore
#Штопаслухаць -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇩🇪 «Спыніце гэтую бессэнсоўную вайну!» –Фрыдрых Мерц звярнуўся да Пуціна ў Кіеве
Канцлер Нямеччыны разам з Уладзімірам Зяленскім наведаў будынак Нацыянальнай акадэміі навук, пашкоджаны расейскім ударам. Падчас візіту ў Кіеве некалькі разоў гучалі сірэны паветранай трывогі.
«Мы гатовыя да перамоваў, але гэтыя варварскія напады на мірнае насельніцтва Украіны мусяць спыніцца», – сказаў канцлер.
Паводле крыніц ва ўрадзе, Мерц таксама мае пацвердзіць далейшую ваенную і фінансавую падтрымку Украіны, у тым ліку пастаўкі тысяч дронаў-перахопнікаў і паскарэнне вытворчасці зброі далёкага дзеяння.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні: Што значыць прызначэнне Паўла Муравейкі ў адміністрацыю Лукашэнкі? З чаго раптам Рыжанкоў кажа пра кантакты з краінамі NATO? Абмяркоўваем з Паўлам Усавым.
Таксама пагаворым пра ўмовы паляпшэння беларуска-ўкраінскіх стасункаў, сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі і за яе межамі, эфект Кашпіроўскага ды новыя выказванні Ціханоўскага пра жонку: youtube.com/live/55vNvkxLfhI -
Belsat TV
@Belsat_TV
📺 «Уся вёска глядзела»: як Кашпіроўскі стаў тэлевізійным феноменам?
У 1990-я ягоныя сеансы глядзелі цэлымі сем’ямі, а дзеці нават спрабавалі гіпноз на аднакласніках.
❓ Чаму беларусы верылі ў здольнасці «тэлегіпнозу» і што стаяла за яго папулярнасцю – чытайце ў нашым матэрыяле
belsat.eu/95748978/belarusy-zgadvayuts-kashpirouskaga
🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/xdvdqsro -
Belsat TV
@Belsat_TV
📸 Пратэсты школьнікаў у Францыі і жалоба па ахвярах землятрусаў у Венесуэле
Сабралі найбольш выразныя фота апошніх дзён.
Belsat TV
@Belsat_TV
Belsat TV
@Belsat_TV
-
Belsat TV
@Belsat_TV
🔥 ЗСУ ўдарылі па двух расейскіх знішчальніках
Украінскія дроны атакавалі аэрадром у Адыгеі – прыкладна за 500 км ад лініі фронту. Паводле ЗСУ, у выніку ўдару былі пашкоджаныя знішчальнікі Су-35 і Су-34.
Абодва самалёты з'яўляюцца носьбітамі кіраваных авіябомбаў, якімі Расея масава атакуе ўкраінскія гарады і пазіцыі на фронце.
OSINT-каналы паведамляюць пра пажар у раёне аэрадрому. Расейскае Мінабароны заявіла пра 559 збітых і перахопленых БПЛА, але пра атаку на Адыгею не згадала. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍉 «Кавуновы батальён» Лукашэнкі: улады шукаюць прыгажунь па ўніверсітэтах
У ВНУ ў дзяўчат запытваюць фізічныя параметры і спасылкі на сацсеткі – а тых, хто адмаўляецца, просяць пісаць тлумачэнні.
Тым часам улады маўчаць пра атакі дронаў на беларускія фуры і расейскі пераход на мяжы з Беларуссю.
Чаму работніцы Шклоўскага калгасу даводзіцца са слязамі прасіць абсталяванне для кароваў асабіста ў Лукашэнкі? І ці сапраўды беларусы стануць багацейшымі пасля абяцанага росту заробкаў?
🎥 Пра гэта глядзіце ў новым выпуску «Дэкодэра» Дзмітрыя Семчанкі
www.youtube.com/watch?v=fbY8FXNmyMw -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛑 Лукашэнкаўцы засталіся яшчэ без аднаго YouTube-канала
YouTube заблакаваў канал унутраных войскаў МУС — пра гэта паведаміў тг-канал установы.
На замену яны стварылі новы канал. Цікава, колькі пражыве ён. 😁
Нагадаем, 3 красавіка YouTube выдаліў каналы дзяржаўных медыя БЕЛТА, ОНТ і СТВ. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎓 Беларусь за пяць гадоў страціла больш за 13 тысяч настаўнікаў
Гэта мінус каля 11,9%, альбо кожны восьмы настаўнік. Такія даныя прыводзіць «Позірк» паводле статыстыкі «Белстату». -
Belsat TV
@Belsat_TV
Абудзішся ў 2080 годзе, а ў Беларусі ўсё так жа выступае Гайдукевіч 🙈
Хто з вядомых беларусаў мог бы быць наступным прэзідэнтам ці прэм'ерам?
Абмяркоўваем з Франакам Вячоркам і Дзянісам Дудзінскім у нашай новай праграме «Калыханка для дарослых». Паслухайце, ці можна любога чалавека ператварыць у палітыка, хто з вядомых дзеячаў надаецца на вышэйшыя пасады ўжо цяпер і ці знайшлося б у будучым урадзе месца для Гайдукевіча і Качанавай ☝🏻
Кім мог бы стаць Макс Корж, чым магла б заняцца Ганна Канапацкая, ды каму яшчэ «шэры кардынал беларускай палітыкі» раздаў бы міністэрскія пасады, глядзіце ў поўным выданні праграмы на youtube-канале BELSAT LIFE 🎬
www.youtube.com/watch?v=kggtHqAvSB0&t=332sThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇪🇸 Ціханоўская – у Гішпаніі: што дала паездка і навошта беларусам новы офіс у Мадрыдзе?
Тым часам Мерц нечакана паехаў у Кіеў.
Макс Корж зноў трапіў пад прыцэл расейскіх зэтнікаў. А ў Нямеччыне назвалі імя беларуса, завербаванага Расеяй, якога падазраюць у тэракце ў Лейпцыгу.
Зборная Беларусі па футболе перамагла найслабейшую каманду свету. А жанчын-даўгажыхарак у Беларусі амаль у дзевяць разоў больш за мужчынаў.
👀 Пра гэтыя і іншыя падзеі – у новым выданні навінаў на «Белсаце»
www.youtube.com/watch?v=JA-Wd-27E0E -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚫️ У калоніі памёр віцебскі лекар Ігар Пасноў — ён быў ахвярай карнай псіхіятрыі
Пра смерць Паснова ў ПК-1 распавёў праваабаронца Павел Левінаў са спасылкай на ўласныя крыніцы. Прычына смерці пакуль невядомая — піша «Вясна».
Пасноў стаў вядомы як «лекар-праўдаруб», калі пачаў адкрыта казаць пра праблемы ў віцебскай медыцыне. У 2013 годзе пасля выступу на «Белсаце» яго змясцілі ў псіхіятрычную клініку. Пазней незалежныя спецыялісты заявілі, што Пасноў не меў патрэбы ў лячэнні.
У 2019 годзе яго асудзілі за паклёп на віцебскага пракурора. Але хутка Пасноў апынуўся на волі, а вызваленне сам тлумачыў «амністыяй» або «здзелкай». Ён зноў пачаў працаваць лекарам і крытыкаваў улады, у тым ліку за ігнараванне праблемаў з каронавірусам.
Калі і за што Пасноў трапіў у калонію, дакладна невядома. Былыя зняволеныя казалі пра яго жахлівае фізічнае і псіхалагічнае становішча, і здзекі з боку адміністрацыі. Пасноў спрабаваў адстойваць свае правы, але безвынікова. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📚 «Я не люблю хлусні, глупства і подласці»
Кнігавыдавец Зміцер Колас, якога нядаўна вывезлі з Беларусі разам з іншымі палітвязнямі, расказаў пра арышт, следства і жыццё пасля вызвалення.
«Я прыехаў а 7:00 з Польшчы. Пайшоў у ванны пакой. Раптам чую жудасны грукат. Падумаў, што, можа, нешта ў суседзяў здарылася, можа, нейкую трубу прарвала. А гэта, аказваецца, па маю персону – можа, з 15 сілавікоў. Вывалаклі голага на лесвіцу і толькі потым ужо ў кватэры далі апрануцца. Ну, гэта быў, вядома, кашмар».
— распавядае выдавец пра сваё затрыманне.
👉 Чытайце поўнае інтэрв’ю «Белсата» на сайце
belsat.eu/95747316/zmitser-kolas
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/jyxnvopk -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎓 Ціханоўская і Лукашэнка павіншавалі настаўнікаў — кожны па-свойму
Святлана Ціханоўская ў Дзень настаўніка падзякавала педагогам за працу і нагадала: настаўнік — гэта не толькі пра падручнікі і адзнакі.
Паводле яе, добры педагог дапамагае дзіцяці паверыць у сябе, не баяцца памылак, задаваць пытанні і мець уласнае меркаванне:
«Сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім»
Лукашэнка таксама павіншаваў настаўнікаў. Ён больш акцэнтаваўся на тым, што нават у эпоху лічбавых тэхналогіяў «алгарытм не здольны замяніць чалавечага ўдзелу». А яшчэ заклікаў педагогаў выхоўваць у дзяцей павагу да нацыянальных традыцыяў і каштоўнасцяў ды гонар за «родную краіну і народ». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎓 Ціханоўская і Лукашэнка павіншавалі настаўнікаў — кожны па-свойму
Святлана Ціханоўская ў Дзень настаўніка падзякавала педагогам за працу і нагадала: настаўнік — гэта не толькі пра падручнікі і адзнакі.
Паводле яе, добры педагог дапамагае дзіцяці паверыць у сябе, не баяцца памылак, задаваць пытанні і мець уласнае меркаванне:
«Сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім»
Лукашэнка таксама павіншаваў настаўнікаў. Але ён больш акцэнтаваўся на тым, што ў эпоху лічбавых тэхналогіяў «алгарытм не здольны замяніць чалавечага ўдзелу». А яшчэ заклікаў педагогаў выхоўваць у дзяцей павагу да нацыянальных традыцыяў і каштоўнасцяў ды гонар за «родную краіну і народ». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 Захад рыхтуецца да найгоршага сцэнару ў Кіеве
Заходнія дыпламаты распрацоўваюць планы на выпадак рэзкага пагаршэння сітуацыі ва Украіне. Разглядаецца магчымасць перанесці пасольствы з Кіева ў Львоў або на ўсход Польшчы.
Прычына — пагроза новых масаваных расейскіх удараў. Адзін з высокапастаўленых заходніх дыпламатаў у Кіеве на ўмовах ананімнасці сказаў The Guardian, што «Расея плануе замарозіць Кіеў, адкінуць яго назад у каменны век». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏗 У Менску будуюць сакрэтныя комплексы для сілавікоў — адзін на месцы могілак
Каля плошчы Бангалор на ўчастку больш за 12 га ўжо выраслі чатыры будынкі. У галоўным прадугледжаныя цір, спартовая і актавая залі, і, магчыма, памяшканне для захоўвання зброі. Падрадчыкам забаранілі фатаграфаваць будоўлю і перадаваць інфармацыю трэцім асобам.
Другі комплекс будуюць побач з касцёлам Святога Роха. Ён будзе ўключаць шасціпавярховы навучальны корпус з інтэрнатам, сталоўку, басейн і спартовую залу. А ў падземнай частцы запланавалі 56-метровую стралковую галерэю і памяшканні для зброі.
📌 Што яшчэ высветлілі журналісты пра гэтыя праекты - чытайце па спасылцы
belsat.eu/95746688/tajemnyja-budynki-silavikou
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/xmaangqy -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧑🏫 Уявіце, што матэматыку ў вас выкладае даследчык касмічнай праграмы, а маляванне – мастак, які піша жыццё на Сатурне
Мы прывыклі ведаць іх як пісьменнікаў, мастакоў, навукоўцаў і палітычных дзеячаў, але яны таксама вучылі маладых беларусаў.
👇🏻 У Дзень настаўніка ўзгадваем пра гэты бок жыцця Коласа, Цёткі, Драздовіча і іншых выбітных беларусаў
Belsat TV
@Belsat_TV
-
Belsat TV
@Belsat_TV
📅 Роўна 444 гады таму Беларусь перайшла на Грыгарыянскі календар
Калі новы каляндар з’явіўся ў 1582 годзе, ён таксама выклікаў спрэчкі і непаразуменні на землях Вялікага Княства Літоўскага, уласна, якія працягваюцца і дагэтуль. 🤔
👇🏻 Пра гісторыю і наступствы гэтых разыходжанняў распавядае Цімох Акудовіч у перадачы «Вусы Скарыны»
www.youtube.com/watch?v=CxfYxrqx1DkThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦌 Магутны алень трапіў на відэа ў Налібоцкай пушчы
Глядзіце з гукам! -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Далучайцеся да «Раніцы з Белсатам»
Што прыносяць Беларусі Wildberries і Ozon: новыя магчымасці ці залежнасць ад расейскіх платформаў?
Таксама – эпоха Пятра Машэрава, падлеткі на электрасамакатах і закуліссе Нобэлеўскай прэміі.
youtu.be/ScCl9nrwKkc -
Belsat TV
@Belsat_TV
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц прыбыў у Кіеў з нечаканым візітам
«Я прыбыў у Кіеў сёння, бо Украіне патрэбна наша падтрымка ў бліжэйшыя тыдні. Калі не спыніць Расею, яе ваенная машына рана ці позна павернецца супраць нас. Для людзей імкліва набліжаецца пятая ваенная зіма. Расея бамбіць гарады, жылыя дамы і цеплаэлектрастанцыі. Украінцаў нельга зламаць тэрорам», – заявіў Мерц на вакзале пасля прыбыцця.
Ён таксама паведаміў, што сустрэнецца з Зяленскім. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌉 «Лагістычны жах». Расея б'е па мастах Кіева – пяць з шасці ўжо часткова або цалкам закрытыя
За апошнія тры дні расейскія войскі шэсць разоў атакавалі масты ў Кіеве. Адзін з іх трапіў пад удар ажно тройчы, яшчэ адна атака адбылася раніцай 3 кастрычніка.
Праз пашкоджанні і пагрозу новых удараў улады абмежавалі або спынілі рух на пяці з шасці аўтамабільных мастоў сталіцы. Гэта ўжо сурʼёзна ўскладняе штодзённыя паездкі паміж двума берагамі Дняпра.
Паводле NYT, закрыццё мастоў не толькі ўскладніць жыццё кіеўцам, але і створыць праблемы з перавозкай прадуктаў, абсталявання і іншых грузаў паміж двума берагамі Дняпра. На левым беразе жыве каля мільёна чалавек, у той час як большасць дзяржаўных установаў і бізнесу знаходзіцца на правым.
Альтэрнатыўныя пераправы знаходзяцца прыкладна за 145 км ад Кіева, а іншыя – яшчэ бліжэй да фронту.
У выданні называюць гэтую сітуацыю «лагістычным жахам». -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 «Адзін каментар. 50 дзён катаванняў. 2 гады турмы»: беларуска распавяла, што перажыла пасля «справы Зельцэра»
Пра лютаванні сілвікоў жанчына распавяла ў Трэдс.
Першыя 10 дзён яна правяла на Акрэсціна. Там у двухмеснай камеры ўтрымлівалі па 15 жанчын. Матрацаў і цёплых рэчаў не давалі. У гэты час быў разгар пандэміі COVID-19, у многіх зняволеных знік нюх і пачалася ангіна:
«Жанчыны з месячнымі, якім не давалі сродкаў гігіены, спалі штабелямі на ледзяной падлозе, прыціснуўшыся адна да адной, каб не замерзнуць».
Вольга таксама кажа, што допыты ў КДБ маглі працягвацца па шэсць гадзін — без ежы, вады і магчымасці схадзіць у туалет:
«Ад ежы, якую давалі раз на дзень (калі з допыту не прывезлі ў патрэбны час, то ежы няма ніякай), пачалася ваніты».
Паводле жанчыны, у камеры з ёй былі і тыя, хто перажыў яшчэ больш жорсткае абыходжанне:
«Адну жанчыну прывезлі сінюю ад сінякоў, як ізалентай абматаную. Ёй нацягнулі майку на галаву і жорстка збівалі ў адным пакоі, пакуль у суседнім гэтак жа білі яе мужа і сына».
Яшчэ адну затрыманую, паводле Скрашчук, прывезлі ў кайданках на руках і нагах, злучаных паміж сабой жалезным ланцугом.
#рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Плаціце мне больш, а то я ўцяку на Захад» – Цыганкоў пра шматгадовую палітыку Лукашэнкі да Расеі
Нават калі Менск робіць асцярожныя крокі насустрач Захаду, Лукашэнка спяшаецца запэўніць Маскву ў сваёй адданасці. Сёння ж залежнасць Беларусі ад Расеі стала настолькі глыбокай, што сапраўдны разварот для Лукашэнкі выглядае ўжо практычна немагчымым.
Чаму пасля 2020 года ён канчаткова апынуўся ў ролі васала Крамля – і ці сапраўды калісьці меў намер «пераабуцца»?
👉 Чытайце поўны каментар аўтара на сайце «Белсата»
belsat.eu/95719446/chamu-lukashenka-ne-mozha-kinuc-raseyu
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/rqgvnucf -
Belsat TV
@Belsat_TV
📊Беларусь — 98-я ў свеце паводле палітычнага ўплыву жанчын
У агульным рэйтынгу гендарнай роўнасці краіна займае 52-е месца са 145.
📌 Дзе жанчыны ў Беларусі маюць найбольш магчымасцяў, а дзе гендарны разрыў асабліва вялікі — чытайце ў нашым артыкуле
belsat.eu/95561887/belarus-u-rejtyngu-gendarnaj-rounascih…
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/zwzuajfe -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 Галоўныя падзеі дня ў вечаровых навінах на Белсаце
У сённяшнім выданні:
🔸Шакавальныя падрабязнасці здарэння на рэйсе FlyDubai
🔸Беларусы моцна адказалі за Шагала! Як беларусы абараняюць сваю спадчыну абмяркуем з Сяргеем Будкіным
Таксама пагаворым пра паборы ў школах, новы электронны сэрвіс «Белпошты», парламенцкія выбары ў Латвіі, чаму ЗША не ўкладуцца ў азотны камбінат: youtube.com/live/FJB93xlDIj8 -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 15 гадоў за шпіянаж — і цяпер, магчыма, новыя тэрміны
Былыя маёры КДБ Юрый і Ірына Акінчыцы ўжо больш за 10 гадоў за кратамі. Цяпер, паводле суразмоўцаў «Белсату», ім могуць рыхтаваць новыя крымінальныя справы.
📌 Як сужэнцы апынуліся за кратамі, што перажылі за гэтыя гады — чытайце ў матэрыяле «Белсату»
belsat.eu/95722667/yak-adbyvayuc-15-gadovyya-terminy-byly…
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/kqlzyyxj -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚗 Кіроўцу Bentley, які мае 125 штрафаў, пакаралі толькі трыма месяцамі пазбаўлення правоў
Затое беларусам цяпер пагражае сацсеткa Threads – ці забароняць яе?
Беларуска загінула ў Хайфе пры трагічных абставінах. А ў Беларусі сілавікі прыйшлі па дырэктараў лясгасаў і ляснічых – затрыманні адбыліся адразу ў некалькіх рэгіёнах.
А яшчэ – пагоня з матацыклістамі, загадкавы «трукач» у Мазыры і незвычайны крадзеж у Горадні.
📌 Больш навінаў глядзіце ў новым выпуску перадачы «Не да законаў»
www.youtube.com/watch?v=DK0Au40ubQY -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧐 Васількі, буслы, жэмчуг і больш за 10 тысяч дэкаратыўных элементаў
Беларусь павезла на конкурс Miss Global нацыянальны касцюм, які ўжо выклікае спрэчкі.
А вам як?This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☎️ Андрэй Павук патэлефанаваў у «Белую Русь» — і пагаварыў пра традыцыйныя каштоўнасці
А дакладней – пра тое, наколькі «традыцыйная» сям’я «галоўнага сем’яніна краіны» 😁
📺 Што адказалі чыноўнікі — глядзіце ў відэа
www.youtube.com/watch?v=BYMlo-y9dsU -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Рускія ніяк не могуць развітацца са сваім каланіяльным мысленнем»
Кіраўнік Рады беларускай культуры Сяргей Будкін назваў праявай «каланіяльнага мыслення» словы расейскага журналіста Леаніда Парфёнава пра Марка Шагала.
Парфёнаў, знаходзячыся ў Віцебску, на радзіме мастака, сказаў, што Шагал «да Беларусі не мае дачынення» і назваў яго рускім і французскім мастаком яўрэйскага паходжання
👉 Чаму спрэчка вакол Шагала значна шырэйшая за адну заяву Парфёнава — чытайце ў матэрыяле
belsat.eu/95736667/budkin-pra-shagala
📌Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/dzxsrjtp -
Belsat TV
@Belsat_TV
😔 46-гадовага айцішніка з Гомля асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах
Гомельскі абласны суд прызнаў Балтоўскага вінаватым у распальванні варожасці, удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», а таксама паклёпе і абразе Лукашэнкі.
Яўген Балтоўскі больш за 20 гадоў працаваў у IT, а з 2021 года кіраваў DevOps-напрамкам у міжнародным кіберспартыўным сэрвісе Mobalytics.
Мужчына жыў у Гомелі і працаваў аддалена. Апошняя актыўнасць у ягоным акаўнце была ў чэрвені 2025 года – пасля гэтага ён знік, імаверна, быў затрыманы.
Дакладны тэрмін невядомы, але, паводле «Нашай Нівы», мужчыну, імаверна, прысудзілі да калоніі.
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Ці сапраўды ЗША могуць укласціся ў беларускую прамысловасць?
Лукашэнка прапануе амерыканцам разам з Расеяй пабудаваць у Беларусі новы завод азотных угнаенняў. Але эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць такую ідэю нерэалістычнай і называе заявы Лукашэнкі хлуснёй:
«У краіне, якая не мае права ўласнасці, ніякай увогуле незалежнай судовай сістэмы, ніякіх буйных інвестараў быць не можа»
🔗 Што насамрэч стаіць за прапановамі Лукашэнкі Вашынгтону — чытайце ў каментары Яраслава Раманчука па спасылцы
belsat.eu/95736136/usa-azotny-kambinat-u-belarusi
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/bdclepld -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕯 Памерла Валянціна Гаявая – заснавальніца «Харошак»
Валянціне Гаявой было 90 гадоў. Яна больш за паўстагоддзя займалася беларускай харэаграфіяй і папулярызацыяй культурнай спадчыны.
З 1974 года Гаявая была мастацкай кіраўніцай і галоўнай балетмайстаркай ансамбля «Харошкі». -
Belsat TV
@Belsat_TV
💰 У Менскай вобласці накрылі 19 «кур’ераў» тэлефонных махляроў
Паводле слілавікоў, яны забіралі грошы са схованак, дзе іх пакідалі падманутыя беларусы. Потым сродкі канвертавалі ў крыптавалюту і пераводзілі арганізатарам схемы.
Цяпер следчыя высвятляюць колькасць пацярпелых і памер шкоды. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 У Літве зноў абвяшчалі паветраную небяспеку
На радарах заўважылі невядомыя аб’екты, падобныя да дронаў, і ў неба паднялі знішчальнікі. Працу Віленскага аэрапорту спынялі.
Трывога доўжылася каля 40 хвілінаў і была адмененая а 10:30. Слядоў дронаў так і не знайшлі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Памёр Кашпіроўскі – той самы тэлепсіхіятр з 1990-х
Расейскаму «экстрасэнсу» было 87 гадоў. У 1990-я ягоныя тэлесеансы глядзелі і ў Беларусі
У 2025 годзе ён збіраўся правесці сустрэчу ў Варшаве, але яе скасавалі пасля крытыкі з боку польскіх медыкаў.
Як выглядала сустрэча з Кашпіроўскім у Менску ў 1990 годзе – глядзіце на відэа.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😢 У 4-й гімназіі Менску маці давялі да слёзаў і прыніжальна выгналі з канцэрту яе дачкі. А яна – былая настаўніца
У беларускіх школах бацькі здаюць неймаверныя сумы грошай, а туалетная папера і мыла пасля праверак могуць знікаць ужо праз 15 хвілін.
Менчукам удалася адстаяць важныя аўтобусныя маршруты падчас публічнага абмеркавання з чыноўнікамі.
А рэжым Лукашэнкі тым часам не толькі абменьваецца з тэрарыстамі медычным і аграрным досведам, але і прапануе Талібану беспілотнікі.
📺 Больш пра гэтыя ды іншыя навіны – глядзіце ў кароткім аглядзе навінаў на «Белсаце»
www.youtube.com/watch?v=a1Tn1yLmrKE -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Лукашэнка ўсё ж хоча сустрэцца з Трампам – кажуць у МЗС
Паводле кіраўніка лукашэнкаўскага МЗС Максіма Рыжанкова, для гэтага «робяцца адпаведныя крокі». А галоўная перашкода – санкцыі ЕС і праблемы з пералётам.
У лютым 2026 году Лукашэнка ўжо збіраўся ў ЗША на «Раду міру», але так і не паляцеў. Тады прычынай таксама называлі санкцыі і праблемы з пералётам.
А пазней Лукашэнка агучыў іншае апраўданне – маўляў, у Беларусі якраз праводзілася праверка баявой гатовасці войска. А затым стала вядома, што ў гэтыя дні ён сустракаўся са старшынёй Сенату Зімбабвэ.
Сам Рыжаноў тады таксама не паляцеў у ЗША — яму не далі візу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔎 Мянчук пайшоў на працу — і знік
Аляксандра Наркевіча шукаюць з 29 верасня. Ён выйшаў з дому і больш не выходзіў на сувязь. Аляксандру 41 год. Рост – 178 см, нармальнага целаскладу, вочы блакітныя, валасы цёмна-русыя, кароткія.
📍 Апошнія каардынаты тэлефона зафіксавалі каля вёскі Тачылішча.
Пошукі працягваюцца.
Калі вам нешта вядома, тэлефануйце 7733 або 102. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😬 Магілёўскім школьнікам зладзілі зум з калоніяй з «прафілактычнай» мэтай
30 верасня навучэнцам магілёўскіх каледжаў правялі відэастрым з непаўналетнім вязнем з бабруйскай калоніі №2.
І гэта ўжо не першы такі «ўрок»: у верасні школьнікаў сустракалі з сілавікамі, работнікамі калоніяў і зняволенымі, а некаторых нават вазілі на экскурсіі ў СІЗА. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 У Літве памежнікі затрымалі двух хлопцаў на машыне з «перабітымі» нумарамі. Але самае цікавае было побач
Прыкладна за 400 метраў памежнікі выявілі рэшткі паветранага шара і абсталяванне для перавозкі кантрабандных цыгарэтаў. Яшчэ адзін такі камплект знайшлі за 600 метраў.
Маладзёнаў 19 і 25 гадоў затрымалі памежнікі ў Панявежскім раёне Літвы. Яны ехалі на Audi Q7 з чужымі літоўскімі нумарамі, а VIN аўтамабіля быў знішчаны.
Паводле памежнікаў, паветраны шар мог прыляцець з боку Беларусі. Ці маюць затрыманыя дачыненне да кантрабанды, цяпер высвятляе следства. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦🏼 На Макса Каржа ў Расеі напісалі данос
Z-актывісты з руху «Сорок сороков» патрабуюць ад Генпракуратуры Расеі праверыць яго трэк «С нами или нет» на «дыскрэдытацыю арміі»:
«Даведаліся, што Макс Корж выступае супраць СВА. Тыя, хто ваююць, адкрыта называюць яго здраднікам, які „плюе нам у твар“»
— напісалі «актывісты».
Іх увагу прыцягнулі радкі «И не нужна война, она не нужна» і заклік не ісці ваяваць.
Песня выйшла ў траўні 2026 года. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✊ Рэжым упаў без адзінага стрэлу
Здавалася, гэтага не будзе ніколі. Але гісторыя зноў даказала: нават самыя моцныя дыктатуры не вечныя. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐈 Добрыя навіны з Чэрвеня – ратавальнікі дапамаглі кату
Хатні гадаванец апынуўся на даху жылога дома, і гаспадары не змаглі дапамагчы яму самастойна.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧐 Улады зноў загаварылі пра пазбаўленне грамадзянства беларусаў за мяжой
Дзяржаўная прапаганда пачала абмяркоўваць ідэю пазбаўляць грамадзянства тых, каго лічыць «здраднікамі» і праціўнікамі рэжыму.
Але, Канстытуцыя Беларусі забараняе пазбаўляць грамадзянства людзей, якія атрымалі яго ад нараджэння.
Навошта ўлады вярнуліся да гэтай тэмы і чым гэта можа пагражаць беларусам замежжа:
👉 Чытайце на сайце «Белсату»
belsat.eu/95721644/pazbauliennie-hramadzianstva
🔗 А гэтая спасылка адкрыецца з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/cmrnarww -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Далучайцеся да «Раніцы з Белсатам»
Чаму Расея не пускае беларускія прадукты і што стаіць за гандлёвымі войнамі?
Хто стварае фэйкі пра Беларусь і як іх распазнаць?
youtu.be/PDrd6mcEUIE -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤬 На Паўночным мосце ў Кіеве пашкоджана дарожнае палатно і кантактная тралейбусная сетка
Пра гэта паведаміў мэр гораду Клічко. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Я ведаю, што МЗС Польшчы было супраць нармалізацыі стасункаў з рэжымам Лукашэнкі. За нармалізацыю былі [польскія] спецслужбы»
Былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі (а цяпер аглядальнік парталу onet.pl) Вітальд Юраш паразмаўляў з «Белсатам» на тэму «адлігі» ў стасунках рэжыму Лукашэнкі з калектыўным Захадам.
❓Чаму пан Юраш крытычна ставіцца да амерыканскай палітыкі ў дачыненні Беларусі? Што паўплывала на змену ягонай пазіцыі адносна дыялогу з афіцыйным Менскам? Ці пагодзіцца Польшча на транзіт беларускага калію праз сваю тэрыторыю?
✅ Чытайце размову на нашым сайце: belsat.eu/95718019/vitald-yurash-nat-belarus-sikorski-lib…
🔗 Націскайце сюды, калі хочаце прачытаць тэкст з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/adenbxyc -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Калі логіка гэтых зменаў будзе даведзеная да канца – атрымаецца, што ўлады незалежнай Рэспублікі Беларусь, у адрозненні ад царскіх і савецкіх, будуць баяцца “Пагоні”»
Ва ўрадзе распрацавалі папраўкі да закону, прысвечанага сімволіцы. Калі яны будуць зацверджаныя, то герб або сцяг можна будзе выключыць з дзяржаўнага рэгістра, калі «экстрэмісцкім» прызнаюць хаця б адзін ягоны элемент.
Геральдыст Алесь Чайчыц перакананы, што такім чынам закладваюць падмурак пад поўнае выцісканне з публічнага ўжытку розных варыяцыяў «Пагоні», якія дагэтуль можна сустрэць на гербах шэрагу гарадоў і рэгіёнаў.
✅ Разбіраем папраўкі разам з экспертам у нашым матэрыяле: belsat.eu/95698862/pahonia-pad-pahrozaj
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/rozynxki -
Belsat TV
@Belsat_TV
📍Паліна Шарэнда-Панасюк расказала, як ёй «паставілі дыягназ» у зняволенні
Нарколагу-псіхіятру з папраўчай калоніі №24 у пасёлку Зарэчча Паўлу Бурвелю хапіла двух размоваў з экс-палітзняволенай, каб вызначыць, якую «псіхічную хваробу» яна мае.
Вось як апісвае гэтую сітуацыю сама Шарэнда-Панасюк:
«Першы раз Бурвеля я ўбачыла, калі вывелі з ШІЗА для гэтак званага медагляду псіхіятра. Адразу сказала яму, што ў ягоных паслугах патрэбы не маю. Ён: "А чаму?" - "А таму што я палітзняволеная, таму што мяне трымаюць тут незаконна, таму што тэрор..." - "І вы ў гэта верыце?" І пасміхаецца гэтак з мяне-недарэкі. Аааа, стоп! Палітзняволеных у нас няма, знаёмая песня.
Усё з гэтым "медыкам" зразумела, я рэзка перарвала размову і сышла. А Павел Іванавіч, падазраю, пакрыўдзіўся, адчуў дысананс з усеагульнай любоўю да сябе.
Ува што верыць ён сам, ён патлумачыў мне пры наступнай сустрэчы, пяпярэдне націснуўшы "выкл." на відэарэгістратары. - "А я вось веру, што за Лукашэнку прагаласавала 80%, што на мітыгні супраць яго выйшла 2-3 тысячы чалавек, што маіх таварышаў пабілі і таму правільна вас тут прэсуюць!"
[...]
- "Дык вы лекар альбо кат?" Не столькі пыталася ў яго, як канстатавала факт.
Напрыканцы 2022-га, калі мяне ўжо бесперапынна ўтрымлівалі ў ШІЗА, Павел Іванавіч Бурвель звольніўся з калоніі. Але "падарунак" пасля сябе пакінуў.
У чэрвені 2023-га адна з ягоных "кліентак" збіла мяне ў ПКТ, адміністрацыя тады заварушылася, пачала імітаваць расследванне выпадку, у выніку чаго ў мае рукі патрапілі паперы, якія вяла на мяне медчастка калоніі. Ляжала там і дакладная запіска псіхіятра за восень-2022. Чорным па белым Павел Іванавіч Бурвель пісаў: "Называет себя политзаключенной. Диагноз – параноидальное расстройство личности". І подпіс». -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️🩹 Калі дом далёка, асабліва важна часам апынуцца сярод сваіх
Пагаварыць пра тое, што хвалюе, пасмяяцца, паўспамінаць сваё і проста пабыць разам. Менавіта такой мы задумалі новую вечаровую праграму «Калыханка для дарослых» – цёплай размовай напрыканцы тыдня.
Першае выданне вы пабачыце ўжо 3 кастрычніка а 19:30 паводле менскага часу. Глядзіце на «Белсаце» 🖥This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛩 Адзін з пасажыраў, што выратаваў самалёт Flydubai, аказаўся фанатам цыклу праграмаў пра авіякатастрофы
Яніў Хаён, які працуе звычайным сантэхнікам, першым уварваўся ў кабіну пілотаў і здолеў стабілізаваць лайнер, пацягнуўшы штурвал на сябе. Пазней за справу ўзяліся рэзервовыя прафесійныя пілоты, аднак без хуткай і спраўнай рэакцыі Хаёна іхная дапамога магла б ужо й не выратаваць сітуацыю. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні пагаворым пра наступны візіт Коўла ў Беларусь, аднаўленне кантактаў з NATO, магчымае вызваленне палітвязняў.
Таксама абмяркуем працу рэтранслятараў у Беларусі, пагрозы Паўлу Латушку, будаўніцтва акадэміі КДБ, вакцынацыю супраць грыпу ды працу «Беларусьфільму»: youtube.com/live/Mig1kvZNFug -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔍 Берасцейскія мытнікі знайшлі ў аўтамабілі беларускі тры старажытныя іконы, якія яна не мела намеру дэклараваць
Жанчына, якая мае грамадзянства РБ, аднак жыве ў Нямеччыне, заязджала на радзіму на аўтамабілі з нямецкімі нумарамі. З гэтай прычыны яна паехала на «чырвоны калідор», каб аформіць часовы ўвоз транспартнага сродку. У часе размовы з мытнікамі яна патлумачыла, што больш не мае пры сабе ніякіх каштоўных рэчаў, якія б падлягалі дэклараванню.
Аднак калі супрацоўнікі мытні вырашылі праверыць салон легкавіка, то знайшлі схаваныя пад чахламі сядзенняў іконы. Экспертыза ўстанавіла, што яны былі створаныя яшчэ ў XVIII ды XIX стагоддзях на тэрыторыі Расейскай імперыі. Гэта абразы «Божая Маці Ахтырская», «Божая Маці Толская», «Божая Маці Усіх Смуткуючых Радасць». Агульную вартасць усіх іконаў ацанілі ў 6 тысяч беларускіх рублёў.
У дачыненні да жанчыны распачалі адміністратыўны працэс. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Няўважлівы кіроўца знёс святлафор на менскім скрыжаванні, але ўсё магло скончыцца куды горш
У ДАІ паказалі відэа сённяшняй аварыі на Каменнай Горцы. 32-гадовы мужчына, які кіраваў Renault, спрабаваў пазбегнуць сутыкнення з папутным легкавіком. Ён вылецеў за межы праезнай часткі і «заваліў» святлафор проста перад дзяўчынаю, якая спакойна пераходзіла вуліцу.
Пазбегнуць трагедыі дазволілі літаральна долі секунды. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏃♀️ Бегаеце шмат, а тэхніка лепшай не становіцца? Магчыма, варта... навучыцца скакаць
Здавалася б, зусім іншая дысцыпліна 🤔 Але менавіта скокі дапамагаюць адпрацаваць тое, што адбываецца з нагамі падчас кожнага бегавога кроку.
Крысціна Ціманоўская параіла некалькі практыкаванняў, якія можна дадаць да сваіх трэнаванняў 👌
💃🏼 Даведацца больш можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»: www.youtube.com/live/72s0KSqwcVoThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇲🇩 У Кішынёве эвакуявалі аэрапорт праз паведамленне аб замінаванні
З будынку выводзяць пасажыраў і персанал, рэгістрацыю на рэйсы прыпынілі, а расклад запланаваных вылетаў будзе зменены. На месцы працуюць спецыяльныя падраздзяленні МУС Малдовы.
Міжнародным аэрапортам імя Яўгена Догі карыстаецца ў тым ліку нямала беларусаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✍️ Камісія па этыцы КР папрасіла дэлегатаў не пасылаць адзін аднаго ў грубай форме падчас камунікацыі
Увагу на сітуацыю звярнула @euroradio.
Нагодаю для ўмяшання камісіі стаў напружаны дыялог у «Чаце рэфарматараў і рэфарматарак», дзе Мікіта Семяненка (Кааліцыя Латушкі і «Рух За Свабоду») быў пасланы «на**й» Іванам Краўцовым (фракцыя «Наступ»). Краўцова падтрымаў лайкам былы прадстаўнік згаданай фракцыі Яўген Каравулаў. А пачалося ўсё (паводле словаў Семяненкі) з абвінавачванняў з боку Краўцова: маўляў, дэмакратычныя сілы займаюцца «очковтирательством». Дасталася і Мікалаю Казлову з фракцыі АГП, якому Краўцоў закінуў «грантовое трудоустройство».
👀 Камісія па этыцы Каардынацыйнай рады, прааналізаваўшы сітуацыю, параіла Краўцову з Каравулавым «устрымлівацца ад падобнага стылю камунікацыі», а яшчэ прынесці прабачэнні Казлову.
📷 Скрыншот: @euroradio -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Навошта Лукашэнку асобны чалавек, каб сачыць за ўласнымі сілавікамі?
Начальніка Генштаба Паўла Муравейку раптам перавялі ў Адміністрацыю Лукашэнкі, і даручылі яму абсалютна новы кірунак. Разбіраемся, што адбываецца ўнутры сілавой сістэмы і чаму самаабвешчанаму кіраўніку РБ спатрэбіўся яшчэ адзін канал кантролю, у новым выданні нашай праграмы «Нацыянальны інтарэс».
🔍 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»: youtu.be/NzjlkCl6ALY -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Павел Латушка расказаў пра маштабныя спробы вярбоўкі людзей з ягонай каманды
У размове з Беларускай службаю Польскага радыё палітык расказаў, што толькі за апошні месяц да 11-ці ягоных паплечнікаў звярталіся невядомыя, якія за грошы прапаноўвалі перадаваць ім інфармацыю пра маршруты перасоўвання Латушкі ды ягоны працоўны графік.
Проста цяпер у Польшчы расследуюць ажно 5 крымінальных справаў, звязаных з пагрозамі жыццю і здароўю лідара НАУ. Апошняя з іх была заведзеная два тыдні таму.
Паводле Латушкі, дэмакратычныя сілы могуць спадзявацца толькі на органы бяспекі замежных дзяржаваў. Ён параіў адразу звяртацца ў паліцыю ці пракуратуру пры спробах вербавання, а таксама да праваабаронцаў, «каб яны ведалі».
«Мы павінны зразумець, што супраць нас ідзе вайна, яна аб'яўленая і адкрытая», – падкрэслівае палітык. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏅 «Нобэлеўскі тыдзень» ужо грукаецца ў дзверы. Каго лічаць фаварытамі сёлета?
Варта памятаць аднак, што стаўкі на Нобэлеўскую прэмію (як і на іншыя падзеі) далёка не заўсёды сведчаць пра будучага пераможцу. Нобэлеўку могуць даць нават чалавеку, які не ўваходзіў у букмекераў і ў топ-70.
І ўсё ж, чые шанцы сёлета лічаць найвышэйшымі?
✅ Расказваем у нашым матэрыяле: belsat.eu/95712888/nobel-za-medycynu-fiziku-chimiju-ekano…
🔗 А гэтай спасылкай карыстайцеся, калі чытаеце нас з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/orgspzrk -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Чыноўнікі ад адукацыі заявілі, што пакаралі настаўнікаў менскай школы за «паборы» перад выпускным
Нагадаем: на пачатку верасня гісторыяй падзялілася былая вучаніца 9-га класу сталічнай школы №66. Яна зрабіла допіс у Threads (які суправаджаўся адпаведнымі скрыншотамі з чатаў), дзе падрабязна расказала, колькі грошай і на што канкрэтна збіраў бацькоўскі камітэт, каб «падмасліць» настаўнікаў перад іспытамі.
Свае скаргі школьніца (з дапамогаю бацькоў) накіравала ў Адміністрацыю Лукашэнкі. Там такой «дробяззю» займацца не сталі, аднак пераслалі ліст на ўзровень ніжэй – у адміністрацыю Савецкага раёна Менску.
Тамтэйшае Упраўленне па адукацыі не стала ігнараваць праблему. У адказе, які прыйшоў дзяўчыне, гаворыцца, што «праведзенае ўнутранае разбіральніцтва», «факт беспадстаўных збораў пацверджаны», а да асобаў, што дапусцілі правіну, прымененыя «захады дысцыплінарнага спагнання».
✍️ Большасць беларусаў у каментарах дзякуе дзяўчыне за неабыякавасць (бо праблема падобных пабораў, відавочна, існуе ў вялізнай колькасці школаў), аднак ёсць і тыя, хто мяркуе, што ёй «будзе цяжка ў жыцці» і што ўся гісторыя з паборамі – паклёп, бо «школа нармальная». -
Belsat TV
@Belsat_TV
💪 Беларусы выратавалі бабруйскі прытулак для сабакаў, за лічаныя дні сабраўшы неабходную суму для выкупу зямельнага ўчастку
Нагадаем: уласнік зямлі, на якой месціцца пабудова, вырашыў прадаць дзялянку ды дамогся праз суд высялення прытулку з гэтай тэрыторыі. Валанцёры тэрмінова абвесцілі збор, які неабыякавыя людзі здолелі «закрыць» нават з запасам.
«Усе сабраныя звыш сумы кошты пойдуць на ўладкаванне той самай зямлі, якую нам з вамі ўдалося выкупіць! Мы вельмі хочам перасадзіць сабачак з будынку ў вулічныя вальеры. Сабраная сума дазволіць нам забяспечыць для "хвосцікаў" лепшыя ўмовы!», – паведамляецца на старонцы бабруйскага прытулку ў Instagram.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚡️ «Александрыя добрая тым, што ў яе ваколіцах месціцца беларуская акадэмія чараўнікоў»
Прадстаўніца Міністэрства культуры РБ Ірына Дрыга расказала, што проста цяпер «Беларусьфільм» працуе над стварэннем мульціка пра «айчынны Хогвартс».
І ўсё б нічога, але дзеянне будзе адбывацца не абы-дзе, а ў Александрыі. Так-так, у роднай вёсцы Лукашэнкі.
Дрыга паведаміла, што праектам пад назваю «Таямніцы Александрыі» займаецца рэжысёрка Алена Турава. А перадпрэм'ерны паказ гісторыі пра «беларускага Гары Потэра» запланаваны на Купальскім фэсце, які традыцыйна правядуць акурат у Александрыі летам наступнага года. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦌 У Налібоцкай пушчы назіраюць гон аленяў
Так у гэтых жывёлаў называюць шлюбны перыяд. Заспець гон можна раніцай, калі лес ахутаны туманам.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔶 Мікалай Статкевіч заявіў, што меў сустрэчу з афіцыйнымі прадстаўнікамі ЕЗ у Беларусі
«Скарыстаўся нагодай, каб выказаць сваю ўдзячнасць кіруючым структурам ЕЗ за дапамогу Украіне ды салідарнасць з паняволенымі краінамі нашага рэгіёну.
Цяперашнія рэгіянальныя войны (абарончая ва Украіне і халодная грамадзянская ў нас) – найперш войны за каштоўнасці, дзе сілы свабоды супрацьстаяць сілам тыраніі.
У гэтых войнах вызначыцца не толькі лёс рэгіёна і кантынента, але і будучыня ўсёй планеты.
Падтрымка з боку вольнага свету, у якой ЕЗ адыгрывае самую значную ролю, паказвае, што мы не самотныя ў сваёй барацьбе, што сілы свабоды ў свеце пераважаюць сілы тыраніі. І што, урэшце, свабода пераможа рабства.
Беларусь будзе вольнай!» -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Украіна нанесла ўдары па аб'ектах у Валгаградскай і Самарскай вобласцях
Верагодна, былі пашкоджаны Валгаградскі нафтаперапрацоўчы завод і вытворча-дыспетчарская станцыя «Самара». Апошняя зʼяўляецца найбуйнейшым у Расеі нафтавым вузлом, які ўключае 71 рэзервуар агульнай ёмістасцю каля 1,6 мільёна кубаметраў.
Таксама нанесены ўдар па хімічным заводзе «Каўстык» у Валгаградскай вобласці, які вырабляе сыравіну для расейскага ваенна-прамысловага комплексу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❓Алкагалізм можна перамагчы на дзяржаўным узроўні?
Швецыя вырашыла паспрабаваць. Моцны алкаголь там не купіш у звычайным супермаркеце, а дзяржава свядома робіць так, каб «накідацца ў зюзю» было няпроста.
У праграме «Прабел» Сцяпан Пуціла параўнаў такі падыход з беларускім. У чым розніца, глядзіце ў нашым відэа!
🎥 А цалкам праграму можна паглядзець на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»: youtu.be/TIfQMbSYsUAThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚙 У Менску 19-гадовы маладзён перастроіўся проста ў МАЗ. Атрымалася эфектна, але гэта можа каштаваць яму пасведчання кіроўцы
ДТЗ здарылася сёння на вуліцы Радыяльнай. Людзі ў выніку не пацярпелі, аднак левы бок Mazda моцна пашкоджаны.
ДАІ паказала запіс аварыі ☝️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛂 Лукашэнка прыняў у грамадзянства РБ амаль 300 чалавек
Згодна са звесткамі ад прэс-службы самаабвешчанага кіраўніка краіны, пераважна гэта выхадцы з дзяржаваў постсавецкай прасторы (у тым ліку з Украіны, Літвы і Латвіі).
Аднак ёсць і прадстаўнікі больш экзатычных месцаў – напрыклад, В'етнаму.
20 новаспечаных грамадзянаў Беларусі – непаўналетнія. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇬🇪 Упершыню з «дакавідных» часоў у Менску правядуць грузінскі фестываль «Тбілісоба»
Яго ўжо ладзілі ў беларускай сталіцы штовосень з 2015 па 2019 гады. Але пасля пандэміі ды пратэстаў-2020 улады цалкам змянілі падыход да правядзення вулічных мерапрыемстваў: гарадскія святы амаль зніклі, а тыя, што «выжылі», зрабіліся лакальнымі і строга кантраляванымі на ўсіх узроўнях.
Цяпер, падобна, гайкі ў гэтай сферы паціху адкручваюць.
✅ Чытайце, дзе дакладна пройдзе фэст: belsat.eu/95698658/-tbilisoba-u-myensku
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/chrmhruw -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦 Зяленскі заявіў пра першае баявое выкарыстанне ўкраінскай балістычнай ракеты
Падрабязнасцей, калі і па якім аб'екце «адпрацавала» ракета FP-7, ён не прывёў, аднак падзяліўся відэазапісам.
«Дзякуй за вынік. Далей – вырабніцтва», – падсумаваў прэзідэнт Украіны свой допіс. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴«Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Падрабязнасці забойства беларускі ў Ізраілі 🔻Высылка замежнікаў з Беларусі, арышт беларусаў па запыту СНД, ды іншыя заявы Кубракова
Таксама пагаворым пра візіт Ціханоўскай у Іспанію, працу беларускай дэлегацыі ў ПАРЕ, падрабязнасці атакі ў самалёце Flydubai, становішча беларускіх пенсіянераў, прагнозы курсаў валютаў ды надвор'я: youtube.com/live/I73f3ZiDwPY -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 У верасні быў пабіты месячны рэкорд колькасці БПЛА, зафіксаваных над Гомельшчынаю
Выданне @flagshtok зрабіла выснову, што на працягу першага месяца восені ў небе над рэгіёнам пабываў сама меней 21 дрон. Хутчэй за ўсё, рэальная лічба яшчэ вышэйшая.
Калі абапірацца на звесткі маніторынгавых паблікаў, большасць БПЛА, якія заляталі ў Гомельскую вобласць, пазней вярталіся ў паветра Украіны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛑 Пасля інцыдэнтаў з дронамі на расейска-беларускай мяжы аўтобусы з Бранскай вобласці ў Гомель ездзяць нашмат радзей
Інфармацыя пра гэта з'явілася ў праваабарончым канале @MAYDAYMog.
У прыватнасці, цалкам скасаваныя перавозкі па маршруце Навазыбкаў-Гомель. Прычына – на расейскім ўчастку трасы, па якой пралягае маршрут гэтых аўтобусаў, фіксуецца вялікая колькасць так званых «дронаў-пачакуноў». Гэта FPV-беспілотнікі, якія могуць знаходзіцца ў рэжыме чакання некалькі гадзінаў або нават дзён, пасля чаго рэагуюць на з'яўленне мэты і наносяць удар.
Цалкам спалучэнне паміж Браншчынай і Гомельшчынай не спыненае – працягваюць ездзіць прыватныя маршруткі. Паводле відавочцаў, якія рызыкнулі праехацца ў іх, кіроўцы разганяюцца больш як да 120 кіламетраў на гадзіну, каб знізіць рызыку патрапіць пад удар БПЛА. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧑🎓 Кім хочаш стаць, калі вырасцеш?
Цяпер гэткае пытанне можна задаваць не толькі дзіцяці, але і робату!
У Кітаі першая чацвёрка такіх «студэнтаў» ужо скончыла навучанне. Усё амаль як у людзей: розныя спецыяльнасці, выпускны, дыпломы, а потым – праца.
Паглядзіце, кім будуць працаваць гэтыя незвычайныя «выпускнікі».
🤖 Даведацца больш пра тое, што чакае нас наперадзе, можна ў праграме «Навіны з будучыні» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»: youtu.be/Tw593s8yu0kThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ Віцебскім «дармаедам» знайшлі працу на пару гадзінаў. Праўда, грошай ім за яе не дадуць
«Беспрацоўных, залучаных у базу не занятых у эканоміцы», выклікалі ў АУС Віцебскага райвыканкаму, каб выкарыстаць іх для «добраўпарадкавання».
Людзі прыбіралі лісце ў парку, пасля чаго з імі правялі «групавое прафілактычнае мерапрыемства». -
Belsat TV
@Belsat_TV
▫️ Белтэлерадыёкампанія цяпер афіцыйна «пад каблуком» прэс-службы Лукашэнкі
Учора ведамства, што месціцца ў Менску на вуліцы Макаёнка, атрымала абноўлены статут, паводле якога цяпер будзе арганізоўваць сваю працу. Там наўпрост, без сораму і цьмяных фармулёвак, прапісалі, што дзейнасць БТ «арганізуецца ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі, намесніка кіраўніка Адміністрацыі, які курыруе інфармацыйную палітыку, і прэс-сакратаркі Лукашэнкі».
Любы чалавек, які меў дачыненне да Белтэлерадыёкампаніі альбо іншых дзяржаўных медыяў у мінулыя гады, ведае, што ў якасці непісанага правіла гэтая норма існуе ўжо хіба з 2000-х гадоў. Аднак цяпер яе замацавалі ў афіцыйным дакуменце.
Што яшчэ там прапісалі? «Белсат» разбіраецца разам з экспертам.
✅ Чытайце матэрыял вось тут: belsat.eu/95694631/statut-bielteleradyjokampanii
🔗 Карыстайцеся гэтай спасылкаю, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/cinbwddk -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔔 160 сабакаў пад пагрозаю
Таварыства абароны жывёлінаў «Пяць свабод» з Бабруйску апынулася ў крытычнай сітуацыі ды звярнулася па дапамогу ў сацсетках.
Цяпер для ўратавання гадаванцаў засталося сабраць ужо каля 16 тысяч рублёў з неабходных 105 тысяч 👌
Расказваем, у чым сутнасць гісторыі. Паглядзіце!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️Жывы эфір «Наш дзень»
Як штучны інтэлект будуць выкарыстоўваць на «Атланце» і ў аэрапорце? Чаму беларускія пенсіянеры працягваюць працаваць? І што звязвае Марка Шагала з Беларуссю насуперак словам Леаніда Парфёнава? Абмяркоўваем з Максімам Пазняковым, Аляксеем Картыннікам і Аляксандрам Паршанковым.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
youtube.com/live/m_LFOZCvVe0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Два ўдарныя дроны атакавалі Паўднёвы мост у Кіеве. Праз яго ідзе 90% транзітнага трафіку паміж правабярэжнай ды левабярэжнай Украінай
Мяркуючы па здымках, мэтаю ўдараў былі апоры мосту. Крытычных пашкоджанняў ён не атрымаў, аднак сам факт таго, што расейцы сталі біць па гэтым мосце, можа сведчыць пра іхны намер выклікаць ва Украіне лагістычны калапс.
На гэты момант рух праз Паўднёвы мост прыватнага і грамадскага транспарту (у тым ліку метро) спынены. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Сеуле распавялі пра здароўе Кім Чэн Ына
Паводле паўднёвакарэйскай выведкі, лідар КНДР знаходзіцца ў групе рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў. У яго крайняя ступень атлусцення і палітык шмат паліць.
«Стан здароўя Кім Чэн Ына класіфікуецца як крайняе атлусценне, ягоная вага перавышае 140 кілаграмаў», – заявіў паўднёвакарэйскі дэпутат Юн Кун Ён.
Бацька Кім Чэн Ір і дзядуля Кім Ір Сен таксама мелі праблемы з вагой і шмат палілі. Абодва памерлі ад сардэчных прыступаў.
Выведка таксама распавяла і пра кулінарныя прыхільнасці Кім Чэн Ына:
«Яму падабаецца ікра, амары, сапраўды вытанчаныя прадукты. Фуа-гра ён вельмі любіць, яму падабаецца песціць сябе вытанчанай кухняй». -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 На Віцебшчыне ў аб'ектыў камеры спаймалі чарговага мядзведзя
Гэтыя кадры, зафіксаваныя фотапасткаю, знятыя непадалёк ад вёскі Уладзіміраўка, прыкладна за 20 кіламетраў ад абласнога цэнтру.
✍️ У Віцебскай вобласці жыве прыкладна 3/4 усёй папуляцыі бурых мядзведзяў Беларусі. У апошні час фіксаваліся выпадкі, калі яны выходзілі досыць блізка да людзей (напрыклад, прагульваючыся ўздоўж аўтамабільных дарог). -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎞 Сто гадоў таму ў Беларусі знялі фільм, які сёння можа здзівіць сваёй смеласцю
Цяпер ён зноў выйшаў да гледача: стужку паказалі на вялікім экране ў Варшаве з жывым музычным суправаджэннем.
Расказваем, як прайшоў паказ, у нашай праграме «Раніца з Белсатам».
💃🏼 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»: www.youtube.com/live/cVR7lfKyDUMThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Бывала, чуеш, што павінна выйсці чарговая група, і ўжо думаеш: што мне трэба ўзяць, ці ўсе дакументы і лісты сабраныя. Потым супрацоўнік прыходзіць, называе прозвішчы – а майго сярод іх няма»
Былы палітвязень Аляксей Санчук правёў у няволі амаль 6 гадоў - 4 лістапада 2020-га яго затрымалі проста падчас рэпетыцыі барабаншчыкаў. Увесь гэты час на волі яго чакалі жонка і маленькая дачка, якая за час зняволення Аляксея стала ўжо падлеткам.
Санчука не дэпартавалі з краіны прымусова, аднак ён прыняў рашэнне з'ехаць сам. Усяго праз тры дні пасля вызвалення.
👀 Цяпер на платформах BYSOL і GoFundMe ідзе грашовы збор для Аляксея Санчука і яго сям'і, які вы пры жаданні можаце падтрымаць: bysol.org/ru/private/Sanchuk_Aliaksey/
www.gofundme.com/f/help-aliaksei-rebuild-in-safety
✅ А пра тое, як палітвязень і ягоная сям'я вытрымалі гэтыя 6 гадоў стрэсу, чытайце тут: belsat.eu/95666035/alyaksej-sanchuk
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/nuhglswg -
Belsat TV
@Belsat_TV
Вось так сёння выглядае пункт «Чырвоны камень»
29 верасня туды прыляцелі дроны. У выніку адбыўся пажар, які пашкодзіў навес і прычэп грузавіка.
Сам пункт размешчаны ў Бранскай вобласці Расеі, проста насупраць беларускага КПП «Селішча» у Гомельскай вобласці.
Відэа: Флагшток -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Малдову тройчы за дзень заляталі дроны
Адбылося гэта 30 верасня на фоне масавай атакі на Украіну. Адзін з беспілотнікаў нават праляцеў праз краіну і выбухнуў каля вёскі. Пазней прыляталі яшчэ два дроны.
Улады Малдовы закрылі паветраную прастору ў паўночнай і цэнтральнай частках краіны.
Паводле міністра абароны Малдовы, беспілотнікі парушалі паветраную прастору Малдовы ўжо 84 разы.
«Расейская Федэрацыя падвяргае небяспецы жыцці нашых грамадзянаў, і няважна, з якога боку [Днястра] яны знаходзяцца і на якой мове размаўляюць», – сказаў Анатоль Насаты. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥈 Крыўдна, калі да перамогі не хапіла зусім крыху
Глядзіце, якія шчырыя эмоцыі часам хаваюць спартовыя распранальні 🫂This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☢️ Мала хто памятае, але першы ў гісторыі «Чарнобыльскі шлях» адбыўся зусім не ўвесну, а ўвосень
Акурат у гэты ж самы дзень – 30 верасня 1989 года – сотні беларусаў зладзілі акцыю ў цэнтры Менску, каб нагадаць уладам (тады яшчэ савецкім) пра наступствы аварыі на ЧАЭС, якія балюча ўдарылі па шмат якіх раёнах Гомельшчыны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦♂️ Лукашэнка знайшоў новы рэцэпт добрага жыцця для беларусаў
Схема простая: хата, паўгектара зямлі і ніякіх вам газонаў – усё трэба ўзараць. Лукашэнка ўжо нават ведае, чаму некалі гэта будзе каштаваць «шалёных грошай».
Што гэта за чарговая ідэя і да чаго прывядзе, абмяркоўваем у новым выданні праграмы «Чалы. Дарэчы».
🎥 Глядзіце ў жывым эфіры а 20:30 (паводле менскага часу) і задавайце вядоўцам свае пытанні, калі для вас гэта бяспечна!
www.youtube.com/watch?v=Aa4DnOaiLTY -
Belsat TV
@Belsat_TV
⏱ «Пафарбаваць за 10 секунд»
Такім правілам, падобна, карыстаюцца супрацоўнікі гомельскага дарожна-будаўнічага ўпраўлення №13. Глядзіце, як хутка яны «разабраліся» з прыпынкам у Прыбары пад Гомлем.
Можа, гэта відэа для Кнігі рэкордаў Гінэса? 🫠
📹 Відэа заўважыў: @flagshtokThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 Літоўскі палітык цёпла выказаўся пра беларусаў
«Беларускі народ існуе ў нашай свядомасці як еўрапейскі народ, які зрабіў свой выбар на карысць еўрапейскіх каштоўнасцяў і на карысць ліквідацыі нянавісці, за якой стаіць спадар Лукашэнка», – сказаў у размове з Белсатам Эмануэліс Зінгерыс.
Палітык прызнае, што ўзровень рэпрэсіяў у самой Беларусі не змяняецца:
«Кожны дзень мы чытаем пра масавыя затрыманні, арышты. Калі па просьбе амерыканцаў вызваляюць нейкіх людзей, пасля гэтага, нягледзячы на хлуслівыя заявы Лукашэнкі, зноў саджаюць іншых людзей. Акрамя таго, сотні сем’яў застаюцца раздзеленымі».
Спадар Эмануэліс лічыць, што Лукашэнка «забівае беларускасць»:
«Ён уводзіць гэтыя дозы атруты, накіраваныя супраць еўрапейскай прыналежнасці беларускага народу, у масавую свядомасць людзей». -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Беларускі парадокс: улады хочуць, каб пенсіянеры працавалі даўжэй, а людзі ў сацсетках скардзяцца, што на працу перад пенсіяй уладкавацца немагчыма. Як так?
📌 Навошта ў Беларусі збіраюцца лічыць вернікаў?
📺 Пра гэта ды іншыя злабадзённыя тэмы пагамонім у нашай вечаровай Студыі Белсат. Далучайцеся!
youtube.com/live/wN-BaLNMKLU -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦬 Сёння – Міжнародны дзень зуброў
Згодна з абноўленымі звесткамі, якія датычаць папуляцыі гэтых жывёлаў, у Беларусі сёлета жыве 2985 асобінаў зубра. Гэта на 58 болей, чымся летась.
Паводле гэтага паказчыку нашая краіна займае трэцяе месца на планеце. Наперадзе апынуліся Польшча (3491 зубр станам на 2026 год) і Расея (3408 асобінаў).
Агулам у свеце колькасць зуброў перавышае 13 тысячаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Радослаў Сікорскі назваў «невялікім пацяпленнем» тое, што цяпер адбываецца ў беларуска-польскіх стасунках
Паводле міністра замежных справаў Польшчы, «адліга» сталася магчымаю дзякуючы таму, што афіцыйны Менск выпусціў з турмы Анджэя Пачобута, а пазней не стаў чыніць яму перашкодаў у вяртанні да роднай Горадні.
У інтэрв'ю выданню Rzeczpospolita Сікорскі таксама падкрэсліў, што для Беларусі цяпер вельмі важна захаваць незалежнасць ад РФ, што адпавядае ў тым ліку і польскім інтарэсам.
✅ Чытайце больш па гэтай тэме: belsat.eu/95681234/patsyaplenne-polshchy-i-belarusi
🔗 Калі вы ў Беларусі, карыстайцеся гэтай спасылкаю: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/cwlghzaf -
Belsat TV
@Belsat_TV
⭕️ Грамадзянін ЗША купіў за сімвалічную суму беларускую сядзібу 1840 года пабудовы
Іншых жадаючых прыняць удзел у аўкцыёне не знайшлося, таму мужчына атрымаў ва ўласнасць закінутую сядзібу Грабніцкіх у аграгарадку Арэхаўна без нейкіх складанасцяў. За будынак ён аддаў адну базавую (45 BYN) плюс 5%. Як і заўсёды ў падобных выпадках, «у камплекце» разам са старым будынкам ідзе абавязак правесці ягоную рэканструкцыю цягам 5-ці гадоў.
Канчатковы лёс сядзібы новы гаспадар пакуль не вырашыў – разглядаюцца варыянты ператварыць яе ў музей, гатэль або галерэю. У найбліжэйшы час будынак проста плануюць выратаваць з аварыйнага стану і закансерваваць.
Летась сядзібу Грабніцкіх ужо купляў жыхар Менску, аднак неўзабаве яна вярнулася ў спіс маёмасці, выстаўленай на аўкцыён. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛔️ Спачатку нельга было пісаць пра палітыку, цяпер – пра чаргу ў паліклініцы і сапсаваныя прадукты ў краме
Сілавікі называюць сацсетку Threads «пагрозай бяспецы», а прадстаўнікі ўладаў разважаюць пра адказнасць за інфармацыю, якую беларусы выносяць у публічную прастору.
Што стаіць за такімі пагрозамі і дзе можа апынуцца новая мяжа дазволенага? Каментуе Віталь Цыганкоў у новым выданні «Цыганкоў. Высновы»:
«Учора стала небяспечным выказвацца пра сілавікоў, сёння нельга крытыкаваць чыноўнікаў, а заўтра забароняць крытыкаваць прадаўцоў, дворнікаў і дарожнікаў. Мара ўладаў – зрабіць так, каб людзі самі ведалі, што чыноўнікаў крытыкаваць нельга і нават намякаць на тое, што ўлады нешта не тое робяць, таксама нельга. Бо сачыць за ўсімі – гэта дорага і неэфектыўна, таму лепш запалохаць, сказаць, што сілавікі дзень і ноч манітораць інтэрнэт. Гэта тая сітуацыя, якая апісваецца беларускай прыказкай "Б'юць і плакаць не даюць"».
youtu.be/mL2ihpQOmeA -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸Захапляўся перакладамі з балгарскай мовы ды не любіў песню «Касіў Ясь канюшыну». 95 гадоў таму нарадзіўся Ніл Гілевіч
Гэты таленавіты беларус прайшоў шлях ад паштальёна да народнага паэта. Ягонай мараю было пабачыць па-сапраўднаму «беларускую» Беларусь, і ён прыклаў шмат высілкаў, каб яе рэалізаваць.
👀 Раскрываем невядомыя старонкі біяграфіі паэта ў нашым відэаThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✍️ Дапамогу на пахаванне «ўрэжуць», дровы можна будзе замовіць праз інтэрнэт, а «Беларусбанк» забароніць карыстацца карткамі сваякоў
Ад 1 кастрычніка ў Беларусі адбудзецца шэраг зменаў. На жаль, не настолькі глабальных, як чакаюць многія, але ўсё роўна адметных.
Сабралі іх у адным месцы, каб вам было зручна ✍️
✅ Чытайце вось тут: belsat.eu/95566990/zmieny-kastrycznik-2026
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/nkibnkph -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️🩹 Пасля ранення гэты ваяр зрабіў тое, пра што даўно марыў
Так у жыцці беларускага добраахвотніка Морты з’явіўся сабака Тор – сябар, які вельмі не любіць доўгія баявыя выезды гаспадара і заўсёды чакае дома.
Пра гісторыю іхнага сяброўства, а таксама пра важнасць прыслухоўвання да ўласнай інтуіцыі ды пра тое, як гэта – спаць проста на бульбе – мужчына распавёў у нашай праграме «Ваяры і валанцёры».
🎥 Глядзіце гісторыю цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC»: youtu.be/VnilRidgyPQThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤨 Расея наўпрост паведаміла краінам NATO, што ў выпадку блакады Калінінградскай вобласці будзе гатовая ўжыць ядравую зброю
Адпаведнае паведамленне было накіраванае альянсу непублічна, аднак расейскі бок заявіў пра гэта і адкрыта – праз сваю амбасаду ў Ірландыі:
«Не павінна быць ніякіх сумневаў – Расея будзе гатовая выкарыстаць увесь свой арсенал, у тым ліку ядравую зброю, для абароны сваёй тэрыторыі, калі краіны NATO паспрабуюць ізаляваць Калінінградскую вобласць ад астатняй часткі краіны.
У такім сцэнары рызыка ўзброенага супрацьстаяння будзе высокай, а верагоднасць таго, што Расея ўжо на ранняй стадыі канфлікту нанясе прэвентыўныя ўдары па цэнтрах прыняцця рашэнняў у краінах Альянсу, будзе вельмі вялікай».
☝️Прадстаўнікі NATO ў адказ падкрэслілі, што вучэнні Альянсу не маюць на мэце стварыць нейкую пагрозу для Калінінградскай вобласці, а «безадказная ядравая рыторыка» вартая асуджэння. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Шкляны гмах «Беларусбанку» масава забівае птушак. Што адбываецца?
Многія менчукі, якія добра арыентуюцца ў паўднёва-заходняй частцы сталіцы, памятаюць шкляны фасад вялізнага будынку на праспекце Дзяржынскага. Нягледзячы на тое, што з пункту гледжання гарадской эстэтыкі ён выглядае цікава, шкляная абліцоўка ўяўляе смяротную небяспеку для птушак.
Відэадоказ гэтага апублікаваў адзін з жыхароў гораду: на кадрах, якія ён выклаў у сацсеткі, можна пабачыць вялікую колькасць мёртвых птушак, што ляжаць на ходніку пад будынкам.
Справа ў тым, што адлюстраванне неба і дрэваў у шкляных пласцінах абліцоўкі стварае для птушкі небяспечную ілюзію – яна не разумее, што насамрэч перад ёй сцяна, б'ецца аб фасад галавою, атрымлівае пасля такога сутыкнення страсенне мазгоў ды амаль заўсёды памірае. Прычым праблема існуе ва ўсім свеце – паводле вельмі прыблізных ацэнак, штогод жыццё ў выніку такіх «інцыдэнтаў» страчвае больш за мільён птушак.
✍️ У Менскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўжо адрэагавалі на сітуацыю: «Беларусбанку» накіраваныя рэкамендацыі аб тым, як зрабіць фасад бяспечнейшым для «братоў меншых». Там паабяцалі дадаць на фасад спецыяльныя налепкі.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Здаюць назад: раней улады пазачынялі прыватныя дамы для састарэлых, а цяперака зноў хочуць прыцягнуць іх да сацыяльнага абслугоўвання. А што здарылася?
Пра тое, чаму дзяржава раптам расперажывалася пра насельніцтва, якое старэе, а таксама пра іншыя тэмы, звязаныя з нашай краінай, паразмаўляем у Нашым дні.
⏯️ Уключайце онлайн-трансляцыю!
youtube.com/live/gXvzGlA_KN4 -
Belsat TV
@Belsat_TV
Цяпер трапіць у Літву з Беларусі нелегальна будзе складаней
Водная перашкода, распрацаваная па польскім праекце, з'явілася ля памежнага знака «Мара», які знаходзіцца на стыку межаў Літвы, Польшчы і Беларусі. Акурат у гэтым месцы памежнікі часта фіксуюць спробы груп мігрантаў, якія прыйшлі з боку Беларусі, перасекчы мяжу, а таксама іх манеўры ўздоўж ракі.
«Гэта ўнікальнае інжынернае збудаванне забяспечыць аператыўны доступ супрацоўнікаў у стратэгічна важнае месца і дапаможа яшчэ больш эфектыўна спыняць нелегальную міграцыю і перадухіляць парушэнні» – адзначаюць у Службе аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы.
Дарэчы, на польскім баку ўжо функцыянуе аналагічная водная брама. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Расейская армія на гэтым тыдні зазнала найбольшых чалавечых стратаў на фронце з лютага 2022-га
Такія звесткі ўтрымліваюцца ў паведамленні Генштабу Украіны, якія распаўсюджвае таксама брытанскае Міністэрства абароны.
Згодна са свежымі дадзенымі, у панядзелак 28 верасня Расея страціла забітымі і параненымі 2090 чалавек. Больш было толькі ў самыя першыя дні поўнамаштабнага ўварвання ў 2022-м, а лічбу ў 2 тысячы чалавек на содні страты арміі РФ (зафіксаваныя ўкраінскім Генштабам) мінулы раз перакрочвалі ў 2024-м. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Калі побач ідзе такая бура, а ты застаўся цэлы, ты выйграеш»
Расейскі апазіцыйны блогер Максім Кац расказаў у размове з Алінаю Коўшык, чаму ён аптымістычна глядзіць на будучыню Беларусі пасля заканчэння расейска-ўкраінскай вайны.
Паслухайце ягоную аргументацыю 👀This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️«Была перадухіленая катастрофа вялізнага маштабу»
Апублічваюцца ўсё новыя падрабязнасці пра «трылер», што здарыўся сёння на борце самалёту Flydubai.
Паводле новых звестак, другі пілот накінуўся на свайго напарніка з нажом проста ў кабіне. Пачуўшы крыкі ды гукі барацьбы, туды кінуліся іншыя чальцы экіпажу, а таксама пасажыры, сярод якіх апынуліся прафесійныя пілоты, што накіроўваліся ў камандзіроўку.
Паводле сведчанняў відавочцаў, у кабіне было шмат крыві. Boeing цягам усяго адной хвіліны знізіўся прыкладна на 4 кіламетры, аднак яго ўсё ж атрымалася вярнуць у бяспечную палётную кандыцыю.
Другі пілот цяпер узяты пад арышт, яго дапытвае паліцыя. Ізраільскія медыі публікуюць кадры з акрываўленымі людзьмі ў салоне, якія спрабавалі спыніць неадэкватнага мужчыну. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📚 Гэтую жанчыну называюць беларускай Эмілі Дыкінсан, і нездарма
Яўгенія Пфляўмбаўм – адна з тых беларускіх аўтарак, якіх сёння даводзіцца фактычна адкрываць наноў. Яна пісала ўсё жыццё, але паміж публікацыямі ейных твораў прайшло ажно 63 гады!
Сёння гэтае прыгожае прозвішча, якое перакладаецца як «слівавае дрэва», стала назваю выдавецтва, якое вяртае забытыя жаночыя галасы.
Крысціна Дробыш расказала пра лёс спадарыні Пфляўмбаўм у нашай праграме «Раніца з Белсатам».
💃🏼 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»: www.youtube.com/live/cVR7lfKyDUMThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ Заява супраць ціску на медыі з боку апазіцыйных палітыкаў
БАЖ, Прэс-клуб і ПЭН разам выступілі ў абарону беларускіх незалежных медыяў, якія атрымліваюць пагрозы ад некалькіх беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.
Белсат падтрымлівае заяву і далучаецца да медыяарганізацыяў.
Поўны тэкст заявы чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ: belsat.eu/95653426/suprac-cisku-na-medyi
Чытайце тут калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/pjwjqrqj -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Ізраільскія медыі: адзін з пілотаў рэзка накіраваў самалёт на зніжэнне, іншы спрабаваў яму перашкодзіць
З'яўляюцца новыя падрабязнасці інцыдэнту на борце Flydubai, што выконваў рэйс у Тэль-Авіў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, адзін пілот спрабаваў спыніць неадэкватныя дзеянні другога: той пастанавіў здзейсніць суіцыд, перавёў лайнер на ручное кіраванне і пачаў рэзкае зніжэнне. У выніку цягам кароткага часу борт апусціўся з вышыні каля 9500 метраў на вышыню каля 4500 метраў.
Таксама паведамляецца, што адзін пілот паходзіць з Расеі, а іншы – з Украіны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛩 Самалёт Flydubai, што ляцеў з Эміратаў у Ізраіль, перадаў сігнал бедства. Пазней высветлілася, што прычынаю сталася бойка пілотаў
Лайнер выконваў рэйс з Дубаю ў Тэль-Авіў, на борце знаходзіліся больш за 180 чалавек. Прыкладна праз 1,5 гадзіны пасля вылету з ААЭ, у часе знаходжання ў паветранай прасторы Іярданіі, борт перадаў на зямлю міжнародны аварыйны код 7700, а следам код 7500, які выкарыстоўваецца для абазначэння захопу самалёту.
Занепакоенасць пасіліла тое, што лайнер рэзка змяніў курс – развярнуўся на поўдзень і накіраваўся ў бок Саўдаўскай Аравіі – а таксама на некаторы час знік з агульнадаступных сэрвісаў для адсочвання пасажырскага паветранага руху.
У Ізраілі нават склікалі тэрміновую нараду сілавікоў, каб абмеркаваць надзвычайную сітуацыю. Аднак неўзабаве стала вядома, што борт Flydubai прызямліўся ў Саўдаўскай Аравіі, а трывожную кнопку экіпаж націснуў з прычыны таго, што першы і другі пілот пабіліся проста ў кабіне. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Былы беларускі настаўнік выказаўся пра БРСМ
«Гэта магчымасць рэалізаваць свае таленты, але таленты своеасаблівыя: у прыстасаванстве і лаяльнасці», – заявіў Уладзіслаў Бохан.
Апошнім часам у сацсетках пачалі з'яўляцца скаргі бацькоў на арганізацыю за прымус падлеткаў туды ўступаць.
Паводле Бохана, так было заўсёды, і дзяцей цягнуць у БРСМ «казкамі пра тое, што будзе лягчэй паступіць». Такі імпэт настаўнікаў ён звязвае з сістэмай справаздачнасці.
«Галоўнае, каб было добра ўсё ў справаздачах. І таксама школа ўважае, што, калі ў іх будзе 100 %, то гэта будзе неяк для іх лепей. І я ведаю, што школы перад БРСМ справаздачацца».
Што прапануе бацькам былы настаўнік і для каго БРСМ будзе насамрэч карысны – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ: belsat.eu/95651808/byly-nastaunik-pra-brsm
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/cgthspyq -
Belsat TV
@Belsat_TV
😱 Прыехалі ў Закапаны, але замест гор пайшлі на могілкі
І на тое ёсць вельмі беларуская прычына. Закапаны – гэта не толькі горы, лыжы і адпачынак. Тут ёсць важны кавалак нашай гісторыі: больш за сто гадоў таму лёс прывёў сюды аднаго з выбітных беларусаў, які стаяў ля вытокаў нацыянальнага адраджэння.
Пра каго гаворка і як Закапаны звязаны з беларускай гісторыяй, разбіраемся ў нашым відэа.
👨🦰 А даведацца больш можна ў нашай праграме «Сармацкі вус» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏺 Археолагі знайшлі на Банцэраўшчыне новыя сляды старажытнага паселішча!
Падчас сёлетніх раскопак на гарадзішчы Банцэраўшчына ў Менскім раёне даследчыкі выявілі элементы старажытнай абарончай сістэмы, у тым ліку пачатак рова, а таксама магчымае новае паселішча на месцы стаянкі ранняга неаліту.
Акрамя таго, археолагі знайшлі бронзавую шпільку — унікальны для жалезнага веку Цэнтральнай Беларусі артэфакт. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Трамп намінаваў Коўла на новую пасаду: прадстаўніка ў справах закладнікаў
Цяпер ён займаецца Беларуссю і ўжо вёў перамовы з Лукашэнкам, пасля якіх на волю выйшлі сотні палітвязняў. Што можа змяніцца для Беларусі і хто можа замяніць Коўла?
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
belsat.eu/95649178/novaja-pasada-koula
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/knwjkvwj -
Belsat TV
@Belsat_TV
❓ Ці распадзецца Расея пасля вайны ва Украіне?
❓ Чаму Беларусь выйграе пасля гэтай вайны?
❓ За чым расейцы едуць у сучасную Беларусь?
☝️Пра гэта распавёў расейскі блогер і апазіцыянер Максім Кац у інтэрв’ю Белсату. Паглядзіце!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Трэдс гудзе ад новых школьных «правілаў»: прымушаюць далучацца да камсамолу лукашэнкаўскага ўзору і не дапускаюць да заняткаў за парушэнне дрэс-код. Што рабіць?
📌 Тым часам французскія школьнікі выйшлі на пратэсты. Затрымана больш за 160 асобаў, пацярпелі 180 навучальных установаў.
📌 А вось у Беларусі пасля выказванняў сілавікоў на тэму Трэдсу прапануюць распрацаваць асобны кодэкс паводзінаў у інтэрнэце.
📺 Усё гэта абмяркуем у вечаровай Студыі Белсату. Далучайцеся да эфіру!
youtube.com/live/8c-yaUTn_o0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤢 У Берасці хочуць паставіць 50-метровы чырвона-зялёны сцяг
На развязцы каля памежнага пераходу хочуць зрабіць вялізную стэлу з лукашэнкаўскім сцягам. Унутры яшчэ плануюць LED-экран – для сімволікі, віншаванняў, надвор’я і іншай «важнай інфармацыі». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕵️♀️ Пяць мянчанак на працягу 10 гадоў «правяралі» крамы і вымагалі грошы
Яны прыходзілі ў крамы пад выглядам звычайных пакупніц, знаходзілі парушэнні і пагражалі скаргамі. Каб праблем не ўзнікла, прапаноўвалі заплаціць за «навучальныя курсы» на рахункі дзвюх падкантрольных фірмаў.
За 10 гадоў пацярпелі 430 чалавек, якія пералічылі жанчынам больш за 100 тысяч рублёў. Падазраваных затрымалі, ім ставяць у віну вымагальніцтва ў асабліва буйным памеры. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇳 Дзве Беларусі – адна Генасамблея ААН
Ціханоўская правяла дзясяткі сустрэч з еўрапейскімі і сусветнымі лідарамі, а Рыжанкоў упершыню за доўгі час пагаварыў з кіраўніком МЗС Польшчы Сікорскім.
🔗 Як можна ацаніць поспехі абедзвюх дэлегацыяў – разбіраем у нашым матэрыяле
belsat.eu/95646414/cichanouskaja-i-ryzhankou-u-aan
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/yndqrtik -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌾 Транзіт беларускага і расейскага збожжа праз Латвію рэзка вырас
За першыя 24 дні верасня з Беларусі праз Латвію перавезлі больш за 40 тысяч тон збожжа — летась у верасні такіх перавозак не было.
Пры гэтым нядаўна Латвія ўвяла абмежаванні на транзіт збожжа, каб прадухіліць увоз прадукцыі з акупаваных тэрыторыяў Украіны.
📌 Пра гэта падрабязней чытайце тут
belsat.eu/95642320/tranzit-zbozzha
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/oambbwel -
Belsat TV
@Belsat_TV
✈️ У Расеі разбіўся стратэгічны бамбавік Ту-95
Telegram-каналы паведамляюць пра падзенне ваеннага самалёта ў Амурскай вобласці. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✈️ У Расеі разбіўся стратэгічны бамбавік Ту-95
Telegram-каналы паведамляюць пра падзенне ваеннага самалёта ў Амурскай вобласці. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚡️ У Рэчыцы ўладальнік кувалды «Вагнера» атрымаў пасаду спецыяліста па працы з моладдзю
Кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба «Скіф» Уладзімір Габроў стаў спецыялістам па ідэалагічнай і моладзевай працы ў структуры «Беларуснафты» – піша «Флагшток».
Раней ён рэкламаваў набор у ПВК «Вагнер» і атрымліваў ад яе прадстаўніка кувалду з сімволікай групоўкі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚆 Цягнік Адлер — Менск перанакіравалі пасля атак на чыгунку ў Бранскай вобласці
Цягнік №301 Адлер — Менск 29 верасня пойдзе не праз Гомель, а праз Оршу. Раней у Бранскай вобласці былі пашкоджаныя чыгуначныя шляхі праз абстрэлы.
БЧ афіцыйна тлумачыць змены маршруту «тэхнічнымі прычынамі».😁
Цягнік прыбудзе ў Менск са спазненнем прыкладна на гадзіну -
Belsat TV
@Belsat_TV
💳 Цяпер не толькі імпульсіўныя пакупкі, але і імпульсіўныя крэдыты
«Беларусбанк» запусціў паслугу афармленне крэдытаў непасрэдна падчас пакупак на Wildberries.
Сума — ад 200 да 50 тысяч рублёў на тэрмін да 5 гадоў. Пры стаўцы 17,05–17,65% гадавых.
Заяўку можна аформіць анлайн, а рашэнне аб выдачы крэдыту банк абяцае прыняць за некалькі хвілін. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦♂️ «А без плёнкі кіно здымаць можаш?»
Такое пытанне Андрэй Кудзіненка пачуў напярэдадні першага візіту Лукашэнкі на «Беларусьфільм». Гэтая гісторыя вельмі добра тлумачыць, што адбываецца з беларускай дзяржаўнай кінастудыяй.
Чаму «Беларусьфільм» не здымае добрага кіно, рэжысёр распавёў у нашай праграме «Мне толькі спытаць».
🎙Глядзіце інтэрв'ю цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Удава беларускага добраахвотніка распавяла пра праблемы беларусаў ва Украіне
Ёй не выплачваюць заробак загінулага мужа, бо закон ставіць грамадзянаў Беларусі ў адзін шэраг са здраднікамі і калабарантамі.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️ Ён навучыў беларусаў вывучаць Беларусь
Двойчы яго арыштоўвалі савецкія ўлады, а ўрэшце – расстралялі.
135 гадоў таму нарадзіўся Аркадзь Смоліч – навуковец, географ і аўтар першай сістэмнай «Геаграфіі Беларусі».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚎 Адзін тралейбус – два білеты: дзе менчукам даводзіцца плаціць за паездку двойчы
На маршрутах №22, 40 і 40А прыпынак «Кахоўская», які знаходзіцца паміж «Камароўкай» і «Крапоткіна», фармальна стаў канчатковым. Таму паездка праз яго лічыцца двума рэйсамі – і за праезд праз яго трэба прабіць два талончыкі.
Пасажыры абураюцца: яны не выходзяць з тралейбуса і працягваюць ехаць тым жа транспартам, але за некалькі дадатковых прыпынкаў мусяць плаціць яшчэ раз — піша «Анлайнер».
Падобныя праблемы сустракаюцца і ў іншых раёнах Менску. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚀 Starship упершыню здзейсніў арбітальны палёт
Касмічны карабель SpaceX Ілана Маска выйшаў на арбіту Зямлі і вывеў 26 спадарожнікаў Starlink, пасля чаго паспяхова вярнуўся ў атмасферу.
SpaceX падзялілася эпічнымі кадрамі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❓ Ці падобныя сёння сітуацыі, у якіх апынуліся беларуская і расейская апазіцыі?
⏯️ Абмяркоўваем у Нашым дні! Далучайцеся!
☝️ Акрамя гэтага паразмаўляем пра інвестыцыі расейцаў у беларускія санаторыі, пра рапс – кармілец Беларусі і тое, як нарошчванне расейскай вайсковай актыўнасці ўплывае на нашую краіну.
youtube.com/live/9t1kQvz9vzM -
Belsat TV
@Belsat_TV
👃🏼У Светлагорску жыхары скардзяцца на моцны смурод ад заводу беленай цэлюлозы
Людзям становіцца дрэнна, некаторыя закрываюць вокны і не выходзяць з дамоў – піша «Гомельская Вясна».
Праваабаронцы кажуць, што завод раней неаднаразова звязвалі з небяспечнымі выкідамі, аварыямі і пажарамі.
Пасля рэпрэсій грамадскасці практычна не засталося магчымасцяў уплываць на сітуацыю.
📌 Падрабязнасці – па спасылцы
belsat.eu/95643642/svietlagorsk-nakryla-smurodam
🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/zfifsabq -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Медыя: Расея плануе ў 2027 годзе павялічыць ваенныя выдаткі прыкладна на 27%
Такім чынам вайсковы бюджэт складзе $203 млрд. Гэта будзе найбуйнейшая сума з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, паведамляе Reuters.
На фоне росту ваенных выдаткаў расце і дэфіцыт бюджэту: улады Расеі збіраюцца больш пазычаць і павышаць падаткі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏫 Беларуска напісала, што ейнаму сыну забаранілі прыходзіць у школу ў пола – і адкрыла партал у пекла ў каментарах
Жанчына распавяла ў Threads, што ў школе белае класічнае пола раптам назвалі вопраткай, якая не адпавядае дзелавому стылю.
Пост сабраў больш за 63 тысячы праглядаў, а ў каментарах беларусы пачалі абурацца, ды дзяліцца сваімі гісторыямі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Галоўная мэта БТ — піярыць Лукашэнку за грошы беларусаў
Такі ўказ падпісаў сам дыктатар.
У Беларусі распачаліся мабілізацыйныя вучэнні. А Расея зноў павялічыла колькасць войска ды заслала чарговы дрон пад мяжу з Польшчай.
А таксама: першыя крыптабанкі ў ПВТ, падвышэнні пенсіяў, затрыманне падазраванага ў падпале паркінгу ў Менску і аварыі з удзелам школьніка ды трамвая.
🔗 Пра гэтыя і іншыя падзеі глядзіце ў аглядзе навінаў на «Белсаце»
www.youtube.com/watch?v=x0OnnrBjmsAThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎙 Спантанная размова з Максімам Кацам у Брусэлі!
Якія шляхі могуць прывесці Беларусь да свабоды? І ці варта Беларусі спадзявацца на перамены ў Расеі?
📺 Глядзіце эксклюзіўнае інтэрв’ю ўжо сёння ў праграме «Наш дзень» а 14:00 па менскім часе на YouTube-канале «Белсат News»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥Дроны ўначы атакавалі міжнародны КПП «Красны Камень» на мяжы Расеі і Беларусі
КПП размешчаны з расейскага боку насупраць беларускага пункта пропуску «Селі́шча» ў Гомельскай вобласці. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 У Беларусі распачаліся заняткі па мабілізацыйнай гатовасці ў чатырох вобласяцх
Да 2 кастрычніка чыноўнікі, ваенкаматы і вайсковаабавязаныя будуць адпрацоўваць фармаванне тэрытарыяльных войскаў і народнага апалчэння.
Але гэта не адзіныя вучэнні, якія трываюць у Беларусі.
🔗 Больш падрабязна — па спасылцы
belsat.eu/95643128/zaniatki-pa-mabilizacyjnaj-gatovasci
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
belsat.eu/95643128/zaniatki-pa-mabilizacyjnaj-gatovasci -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Threads стаў небяспечным для скаргаў на жыццё ў Беларусі. Як не трапіцца сілавікам?
Сілавікі звярнулі на сацсетку асаблівую ўвагу. І нават, здавалася б, звычайная скарга на праблемы ў краме, паліклініцы ці на вуліцы можа прыцягнуць непажаданую ўвагу.
📌 Якія ёсць варыянты для тых, хто ўсё ж хоча дзяліцца інфармацыяй — чытайце ў нашым матэрыяле
belsat.eu/95630455/threads-dla-skarhau
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ymcpfghq -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦🏼 У Беларусі прапанавалі стварыць кодэкс паводзінаў у інтэрнэце — з удзелам сілавікоў
З такой ідэяй выступіў намеснік дэкана факультэта журналістыкі БДУ Алег Нікіфараў у эфіры СТВ.
Паводле яго, над дакументам павінны працаваць не толькі юрысты, сацыёлагі і педагогі, але і праваахоўнікі. Нікіфараў лічыць, што беларусам неабходна выпрацаваць агульныя этычныя нормы камунікацыі ў інтэрнэце. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Асцярожна, адчувальны кантэнт! Расейскі палонны: у «Вагнэры» медыкаў навучалі на палонных, якім адрывалі канечнасці выбухоўкай
Расейскі палонны, які некалі служыў у расейскім ПВК «Вагнэр», распавёў украінскаму блогеру Дзмітрыю Карпенку («Апосталу») пра жорсткі спосаб падрыхтоўкі медыкаў.
Паводле ягоных словаў, падчас знаходжання ў Малі навучэнцам прыводзілі «палонных тэрарыстаў». Аднаму з іх прывязалі да нагі шашку і падарвалі яе, пасля чаго навучэнцы павінны былі надаваць пацярпеламу медычную дапамогу.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 #галоўнае за 28 верасня
✔️ У дыктатара новы намеснік кіраўніка адміністрацыі
✔️ Статкевіч паказаў свой «катэдж», пра які гадамі пляткарылі спецслужбы
✔️ Пасля атакі дронаў у Краснадарскім краі Расеі загарэлася нафтабаза
✔️ Блогерам забаранілі самастойна збіраць грошы на дабрачыннасць
✔️ Чырвоны касцёл у Менску не адкрыюць своечасова
✔️ Атака на расейскую чыгунку парушыла рух цягнікоў у напрамку Беларусі
✔️ МУС абвясціла Threads «пагрозай бяспецы»
✔️ Польскі журналіст: Польшча можа быць пасярэднікам у вяртанні беларускага калію на сусветны рынак
✔️ Бізнесмен беларускага паходжання атрымаў ад Зяленскага ордэн «За заслугі» III ступені
✔️ Польшча ў жніўні дала міжнародную абарону 36 беларусам
✔️ Расейскі дрон ударыў па будынку НАН Украіны ў цэнтры Кіева — загінулі два акадэмікі
✔️ Беларуса асудзілі ў Польшчы за падрыхтоўку дыверсіі
✔️ Міністр аховы здароўя Талібана прыехаў у Беларусь для абмену медычным досведам
✔️ На мяжы з Польшчай зноў упаў беспілотнік
✔️ 10 з 25 палітвязняў, вызваленых 16 верасня падалі заявы на міжнародную абарону ў Польшчы
✔️ У Оршы пасля абурэння жыхароў пачалі ствараць новы мурал з выявай Уладзіміра Караткевіча
✔️ Марыя Калеснікава выступіла ў ПАРЕ
✔️ Лукашэнка адправіў у адстаўку аднаго з найбольш вядомых беларускіх дыпламатаў — Андрэя Дапкюнаса
#рэпрэсіі:
▫️Ад 12 да 20 гадоў завочна. Пяцярых беларусаў, звязаных з палком Каліноўскага асудзілі ў Менску -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇪🇺 «Беларусь належыць да Еўропы» — Марыя Калеснікава выступіла ў ПАРЕ
Яна заклікала не забываць пра беларускіх палітвязняў, і сказала што Еўропа не павінна ізаляваць Беларусь і аддаваць яе расейскаму ўплыву:
«Салідарнасць азначае адказнасць і дзеянне. Я прашу вас не пакідаць Беларусь пад расейскім панаваннем»
🔗 Што яшчэ сказала Калеснікава — чытайце па спасылцы
belsat.eu/95627059/kalesnikava-pare
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/xxqubvsi -
Belsat TV
@Belsat_TV
Лукашэнка адправіў у адстаўку аднаго з найбольш вядомых беларускіх дыпламатаў — Андрэя Дапкюнаса
Дапкюнас вядомы тым, што быў першым прадстаўніком Беларусі, які выступіў перад Генасамблеяй ААН на беларускай мове.
🔗 Чым яшчэ ён запомніўся — чытайце па спасылцы
belsat.eu/95630544/andrei-dapkyunas
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/kfmxqyql -
Belsat TV
@Belsat_TV
😍 У Оршы пасля абурэння жыхароў пачалі ствараць новы мурал з выявай Уладзіміра Караткевіча
Папярэдні чорна-белы мурал знішчылі падчас рамонту дома.
Новы партрэт будзе каляровым, на фоне прыроды, а на сцяне зноў з'явіцца радок Караткевіча: «Быў. Ёсць. Буду» — піша «Віцебская Вясна».
Завяршыць працу плануюць да 26 лістапада – 96-й гадавіны з дня нараджэння пісьменніка. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚗 У Польшчы, кіроўца ўцёк з памежнага кантролю і зладзіў пагоню. Ён ехаў з Беларусі
22-гадовы жыхар Беластоку ўехаў у Польшчу з боку Беларусі праз пераход у Баброўніках, але не дачакаўся завяршэння праверкі і рвануў у бок Беластоку.
Паліцыя кінулася ў пагоню. Кіроўца ехаў супраць руху, абганяў на «зебры» і выехаў на тратуар з пешаходамі. У выніку яго затрымалі, пазбавілі пасведчання і перадалі Памежнай службе -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Сілавікі супраць блогераў: за Трэдс хочуць саджаць
📌 У Беларусі пустуе 17 тысяч дамоў, але ў той жа час мільён сем'яў стаяць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў
📌 Прызыў 2026: бяруць усіх, а паперы з дзяржаўных лякарняў не прымаюць
📺 Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у вечаровай Студыі Белсату. Будзьце з намі!
youtube.com/live/fPFvI4Tf3FY -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 10 з 25 палітвязняў, вызваленых 16 верасня падалі заявы на міжнародную абарону ў Польшчы
Дзевяць чалавек зрабілі гэта ў Варшаве, яшчэ адзін — у Беластоку. Ім дапамагалі Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, ініцыятыва «Вольныя» і Цэнтр Беларускай Салідарнасці.
Астатнія вырашылі застацца ў Літве.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
belsat.eu/95629960/palitznyavolenyya-mizhnarodnaya-abaron…
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/cohbhwsx -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 На мяжы з Польшчай зноў упаў беспілотнік
Украінскія Telegram-каналы пішуць, што гэта зноў адбылося каля памежнага пераходу Ягодын ва Украіне.
Момант удару трапіў на відэа.
Крыніцы «Белсату» паведамляюць, што ў Люблінскім ваяводстве жыхарам пачалі прыходзіць паведамленні пра пагрозу атакі з паветра і чуваць паветраную трывогу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Што азначае прызначэнне генерала Муравейкі ў адміністрацыю Лукашэнкі?
Генерал Павал Муравейка, які раней заяўляў, што Беларусь мае «падставы» прасекчы калідор праз Літву сілай зброі, стаў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.
🔗 Юрый Дракахруст звяртае ўвагу на сувязі генерала з Расеяй і не выключае больш агрэсіўных планаў Менску – пра гэта падрабязна чытайце ў каментары эксперта для «Белсата»
belsat.eu/95628613/pryznaczenie-muraviejki
📌Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ycvnrxhr -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦🏼Міністр аховы здароўя Талібана прыехаў у Беларусь для абмену медычным досведам
З беларускага боку афганскую дэлегацыю сустрэў намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Барыс Андросюк. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹Літва плануе абмежаваць грамадзянам Беларусі і Расеі з ВНЖ куплю нерухомасці побач з ваеннымі палігонамі і іншымі аб’ектамі бяспекі
Выключэнне прапануюць зрабіць для нерухомасці, атрыманай у спадчыну.
Таксама хочуць абмежаваць публічную дзейнасць беларусаў і расейцаў, якія падтрымліваюць вайну супраць Украіны або рэпрэсіі.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
belsat.eu/95627774/litva-abmezhavanni-neruhomasts-rasejts…
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/hntnrtbd -
Belsat TV
@Belsat_TV
💔 Расійскі дрон ударыў па будынку НАН Украіны ў цэнтры Кіева — загінулі два акадэмікі
Пасля ўдару пачаўся моцны пажар, а людзі, якія апынуліся заблакаванымі ўнутры, выбіраліся праз вокны, ратуючыся ад агню.
Паводле апошніх паведамленняў, у выніку атакі загінулі два акадэмікі. Некалькі іншых супрацоўнікаў акадэміі пакуль не выходзяць на сувязь.
Будынак НАН размешчаны ў гістарычным цэнтры Кіева, непадалёк ад амбасады Нямеччыны.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 Польшча ў жніўні дала міжнародную абарону 36 беларусам
35 чалавек атрымалі статус уцекача, яшчэ адзін — дадатковую абарону. Пры гэтым 49 беларусам адмовілі.
Гэта больш, чым у ліпені, калі станоўчыя рашэнні атрымалі толькі 14 беларусаў, а 82 атрымалі адмовы.
Праз рэзкі рост адмоваў 26 верасня беларусы выйшлі на акцыю «Калі ў Беларусі сталася бяспечна?» у Варшаве каля Управы ў справах замежнікаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 Двое загінулі, трое пацярпелі ў ДТЗ на трасе М1
На 39-м кіламетры М1 у Жабінкаўскім раёне Mercedes сутыкнуўся з Volkswagen, які спыніўся перад пешаходным пераходам.
Загінулі кіроўца Volkswagen і пасажырка Mercedes, яшчэ трое чалавек шпіталізаваныя. За стырном Mercedes быў 58-гадовы жыхар Кобрыні, раней пазбаўлены правоў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☎️ МУС адсочвае доўгія тэлефанаванні з-за мяжы
Беларусцы адразу пасля такой размовы пазванілі сілавікі.
Чым яны пацікавіліся?This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📸 У сетках з'явілася фота Кныровіча з разбітым тварам
Вядоўца «Белсату» патлумачыў, што ўрэзаўся ў шкляныя дзверы, і з ім усё нармальна. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Польскі журналіст: Польшча можа быць пасярэднікам у вяртанні беларускага калію на сусветны рынак
Паводле журналіста Onet Вітольда Юраша, за патэнцыйнай перазагрузкай адносінаў Польшчы і Беларусі могуць стаяць амерыканскія інтарэсы - піша Refrom.nеws
Журналіст кажа, што кампаніі, звязаныя з асобамі з польскіх спецслужбаў, могуць быць зацікаўленыя ў імпарце беларускіх калійных угнаенняў.
Адначасова з гэтым, ён звярнуў увагу на ўдзел польскіх спецслужбаў у перамовах паміж Сікорскім і Рыжанковым, і мяркуе, што супадзенне гэтага факту з бізнес-інтарэсамі вакол беларускага калію можа быць невыпадковым. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💸 Эканамічны суд прызначыў аператару А1 штраф 109,7 млн рублёў
Гэта адбылося праз закрыццё архіўных тарыфных планаў і перавод карыстальнікаў на даражэйшыя. Таксама атрымала штраф адказная за гэта рашэнне асоба, але сціплейшы – 2250 рублёў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ «Беларусь не мусіць быць у ізаляцыі. Я ведаю, як працуе ізаляцыя. Беларусь належыць Еўропе, і Еўропа не можа ад яе адвярнуцца»: Марыя Калеснікава падчас узнагароджання прэміяй імя Гавэла нагадала пра палітвязняў
Пра гэта, а таксама пра 5-ю гадавіну забойства айцішніка Андрэя Зельцара і калапс ЖКГ на вуліцы Жукоўскага ў Менску пагаворым у «Нашым дні».
📺 Далучайцеся!
www.youtube.com/watch?v=YZAWLXI2WPY -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Ад 12 да 20 гадоў завочна. Пяцярых беларусаў, звязаных з палком Каліноўскага асудзілі ў Менску
Юрыю Макітаву прызначылі 20 гадоў, яшчэ чацвярым – Крысціне Станкевіч, Міхаілу Чупрынскаму, Мікалаю Бойку і Наталлі Нікіцінай – па 12 гадоў.
Іх абвінавацілі, у прыватнасці, ва ўдзеле ў замежным узброеным фармаванні, «экстрэмісцкай» і «тэрарыстычнай» дзейнасці, а таксама ў змове з мэтай захопу ўлады — піша «Вясна».
Таксама суд прызначыў ім штрафы на агульную суму 180 тысяч рублёў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤬 Пяць гадоў пасля справы Зельцара
28 верасня 2021 года падчас рэйду сілавікоў у менскай кватэры загінулі супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк і праграміст Андрэй Зельцар.
Пасля гэтага пачалася новая хваля рэпрэсій, якая закранула сотні людзей.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚂 Атака на расейскую чыгунку парушыла рух цягнікоў у напрамку Беларусі
Украіна атакавала чыгуначную інфраструктуру ў Бранскай і Калужскай вобласцях з дапамогай БПЛА.
Паводле расейскіх медыя, пашкоджаныя чыгуначныя шляхі, а на перагоне Дзядзькава – Людзінава абрынулася частка моста. З рэек сышлі 10 вагонаў.
Ва Унецкім раёне Бранскай вобласці з рэек сышлі яшчэ 18 пустых паўвагонаў.
Сярод цягнікоў, рух якіх быў парушаны, – №489 Анапа – Менск. Яго адправілі па альтэрнатыўным маршруце, а пасажыраў іншых цягнікоў дастаўляюць аўтобусамі.
Пацярпелых, паводле расейскага боку, няма. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛪️ Чырвоны касцёл у Менску не адкрыюць своечасова
Храм, які чатыры гады таму прымусова забралі ў парафіі пасля пажару, адкрыюць не раней за канец красавіка 2027 года – тэрмін рэканструкцыі перанеслі са студзеня.
Існуе версія, што падазроныя абставіны пажару, закрыццё святыні і яе адбіранне ў парафіі маглі быць помстай за актыўную грамадзянскую пазіцыю пробашча Уладзіслава Завальнюка. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤡 Прапагандысты асудзілі дэмантаж савецкага помніка ў Польшчы, але праігнаравалі такі самы выпадак у сябе пад носам
У польскім Жэшаве пачалі дэмантаваць помнік Чырвонай арміі, усталяваны ў 1951 годзе. Яго элементы плануюць перамясціць у музей і на савецкія вайсковыя могілкі.
Беларускія і расейскія дзяржаўныя рэсурсы назвалі гэта «перапісваннем гісторыі» і «бязлітасным знішчэннем» помніка – заўважыў «Флагшток».
Пры гэтым у пачатку верасня ў беларускіх Калінкавічах дэмантавалі помнік-танк Т-34, усталяваны ў 1975 годзе. Танк перанеслі ў гарадскі парк для стварэння экспазіцыі, а ягоны стары пастамент таксама разбурылі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️У дыктатара новы намеснік кіраўніка адміністрацыі
Ім стаў генерал Павал Муравейка.
У 2023 годзе ён заявіў, што Беларусь мае падставы «прабіць жыццёва важны для нас калідор сілай зброі» праз Літву.
А ў 2021 годзе Павел Латушка сцвярджаў, што Муравейка выступаў за стварэнне групаў афіцэраў для фізічнай ліквідацыі беларускіх апазіцыянераў за мяжой.
Муравейка знаходзіцца пад санкцыямі Еўрапейскага звязу ад 2023 году за курыраванне вайсковай супрацы паміж Беларуссю і Расеяй.
Замест Муравейкі начальнікам Генштаба прызначаны Уладзімір Белы.
Таксама прызначаны кіраўнік МАРГ — новым міністрам стаў Аляксандр Якоўчыц. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚫 Блогерам забаранілі самастойна збіраць грошы на дабрачыннасць
Цяпер яны змогуць толькі распавядаць пра зборы ў сацсетках і заклікаць людзей дапамагчы, але самі збіраць ахвяраванні ад імя хворага ўжо не могуць.
Гэта прадугледжвае ўказ, падпісаны 7 верасня. Паводле новых правілаў, грошы павінны паступаць на асобны дабрачынны рахунак чалавека, якому патрэбная дапамога, альбо праз дабрачынны фонд, установу ці грамадскае аб’яднанне.
Гэта можа быць праблемай, напрыклад, калі патрэбная тэрміновая дапамога, а ў чалавека няма фонду ці магчымасці хутка аформіць такі рахунак самастойна. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💭 «За кожным крокам Лукашэнкі ў еўрапейскім напрамку ў Расеі сочаць яшчэ больш уважліва»
Сустрэча Рыжанкова і Сікорскага – гэта пакуль не сур’ёзнае пацяпленне, а хутчэй невялікі крок пасля таго, як Менск выканаў дамоўленасці ў справе Анджэя Пачобута.
Так мяркуе гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман:
«Быў гэты візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь, ён прайшоў як мае быць, там ніякіх форс-мажораў не адбылося, Пачобут вярнуўся, яму перашкодаў нейкіх на тэрыторыі Беларусі не чынілі. То-бок, відавочна, тое, што Пачобуту было абяцана, беларускі бок вытрымаў. Ну вось, і за гэта яны атрымалі гэтую сустрэчу з Сікорскім».
❓ Як эксперт бачыць далейшае развіццё беларуска-польскіх стасункаў – чытайце ў разгорнутым каментары для «Белсату»
belsat.eu/95616952/frydman-pra-paciapliennie
🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/sptbdfou -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚗 Уладальнік Toyota паказаў, што сталася з яго машынай пасля прарыву трубы на Жукоўскага
Ён распавёў, што машыну спачатку пашкодзілі гарачая вада і камяні, а пасля магутны струмень каля 50 хвілінаў заліваў аўта. Паводле яго словаў, машына не падлягае аднаўленню.
«Менскэнерга» заявіла, што пацярпелым жыхарам абяцаюць кампенсацыю.
Нагадаем, 27 верасня ў Менску на вуліцы Жукоўскага адбыўся прарыў цепласеткі, які пашкодзіў аўта і выбіў вокны ў некалькіх кватэрах. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏠 Статкевіч паказаў свой «катэдж», пра які гадамі пляткарылі спецслужбы
Дом Мікалая Статкевіча і Марыны Адамовіч у Лошыцы знеслі, таму сям’я пераехала ў загарадны дом недалёка ад Менску. Праз гэта Статкевіч узгадаў на сваім канале пра шматгадовыя чуткі пра яго нібыта раскошную маёмасць:
«Найбольш распаўсюджаныя плёткі пра тое, што апазіцыянеры атрымоўваюць і прысвойваюць велізарныя грошы ад замежных краін.
З-за ўласцівай большасці людзей зайздрасці і адсутнасці ў іх уяўленні іншых матываў для небяспечнай і няроўнай барацьбы з рэжымам, акрамя грошай і ўлады, яны часта ўспрымаюць гэтыя плёткі, як праўдзівыя».
Так Статкевіч кажа пра плёткі, як сродак прапаганды:
«Не трэба недаацэньваць іх эфектыўнасць. Тым болей, што ў рэжыма ёсць магутная схаваная сетка для іх распаўсюджвання. Я маю на ўвазе сексотаў ды інфарматараў спецслужбаў».
Статкевіч кажа, што чуткі пра яго «катэдж» ходзяць яшчэ з канца 1990-х. Потым нават ягоны звычайны дом у Лошыцы сталі называць «трохузроўневым катэджам».
Цяпер Статкевіч іранізуе, што сапраўды пераехаў у «катэдж». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤬 МУС абвясціла Threads «пагрозай бяспецы»
Прадстаўніца МУС Наталля Сахарчук заявіла, што карыстальнікі часта выносяць у сацсеткі скаргі на працу дзяржаўных структураў, чэргі, якасць паслуг і іншыя праблемы замест таго, каб звяртацца непасрэдна ў міліцыю.
«Таму што трэба думаць галавой, што вы размяшчаеце ў любой з сацыяльных сетак, таму што наступствы не прымусяць сябе чакаць».
У ведамстве нагадалі пра адміністрацыйную і нават крымінальную адказнасць за асобныя допісы, а таксама заявілі, што манітораць інтэрнэт-кантэнт «24 на 7». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤸 Учора на Нямізе была свая атмасфера
This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
На Кубані гарыць нафтабаза пасля атакі ЗСУ
Паводле папярэдніх звестак, гэта «Эдэльвейс-95» у станіцы Новацітараўская.
Выбухі таксама былі чутныя паблізу часова акупаванага Марыупалю, а таксама ў Варонежы і Туапсе.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌸 Пустыня Атакама ў Чылі раптам пакрылася кветкамі пасля моцных дажджоў
За сезон у некаторых раёнах выпала больш за 180 мм ападкаў – у месцах, дзе звычайна выпадае каля 15 мм за год. Пік рэдкага «росквіту пустыні» чакаюць у кастрычніку.
Гэта звязана з супер-Эль-Ніньё – рэдкай кліматычнай з’явай, якая сёлета прынесла на поўнач Чылі незвычайна шмат ападкаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🗣 «Беларуская мова дае ўпэўненасць і адказ на пытанне: “Хто ты ёсць?”»
Гурт Naviband правёў у Варшаве адкрытую сустрэчу пра беларускую мову і распавёў, чаму пасля пераезду ў Польшчу яны цалкам перайшлі на беларускую ў творчасці і паўсядзённым жыцці.
Музыкі таксама гаварылі пра свабоду, веру, эміграцыю і планы на новыя песні.
🔗 Чытайце рэпартаж па спасылцы
belsat.eu/95614752/naviband
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/msctgsmh -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧱 На Асмалоўцы ў Менску знялі асфальт – пад ім быў сюрпрыз з мінуўшчыны
Рабочыя падчас рамонту выявілі старую брукаваную дарогу -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇷🇸 Прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч сёння падасць у адстаўку
Ён заявіў, што ўвечары 27 верасня сыдзе з пасады прэзідэнта і ў звароце да нацыі растлумачыць сваё рашэнне. Ён абяцаў зрабіць гэта каля 21:00 па менскім часе.
Адстаўку Вучыч анансаваў на фоне працяглых антыўрадавых пратэстаў у Сербіі. Пры гэтым ён не плануе сыходзіць з палітыкі: паводле ягонай заявы, на датэрміновых выбарах 25 кастрычніка ён будзе балатавацца на пасаду прэм’ер-міністра. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Толькі паміж Менскам і Варшаваю пачаў тануць лёд, як кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў «адпаліў» у ААН чарговага крынжу
😮 Святлана Ціханоўская тым часам сустрэлася з дзіцём Беларусі
📌 У Літве плануюць эвакуацыю ў выпадку нападу Расеі і размаўляюць аб магчымым дазволе транзіту беларускага калію
⏯️ Далучайцеся да нашага эфіру «Студыі Белсат»
youtube.com/live/cqYw9HiiBGk -
Belsat TV
@Belsat_TV
📸 Галоўныя кадры апошніх дзён — у нашай фотападборцы Удары па Украіне, спроба мігрантаў перасекчы Ла-Манш, пратэст у Вашынгтоне і рэдкія кадры з розных куткоў свету.
Belsat TV
@Belsat_TV
Belsat TV
@Belsat_TV
-
Belsat TV
@Belsat_TV
🚰 Менскі двор ператварыўся ў фантан
На вуліцы Жукоўскага прарвала трубу — магутны струмень вады ўзняўся ледзь не да верхніх паверхаў шматпавярховікаThis media couldn't be displayed. See it on the original post.
Belsat TV
@Belsat_TV
💦 Як выглядае кватэра, дзе праз аварыю на водаправодзе выбіла шыбы
Вада з прарванага трубаправоду выбіла акно, затапіла падлогі, а разам са струменем у кватэру ляцелі камяні. Відавочцы кажуць, што аварыйная служба прыехала толькі праз паўгадзіны – піша «Анлайнер»
Нагадаем, раней у Менску ў раёне вуліцы Жукоўскага адбыўся прарыў водаправода, праз які магутны струмень вады паліваў шматпавярховы дом.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Беларуская фура трапіла пад удар дрона ў Расеі каля беларускай мяжы?
Пра атаку паведамляюць у сацсетках.
Інцыдэнт меркавана адбыўся ўчора ў раёне МАПП «Красны Камень» каля Добрушу, ужо з расейскага боку мяжы, у напрамку Бранскай вобласці.This media couldn't be displayed. See it on the original post.
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Стала вядома пра яшчэ адну беларускую фуру, якая трапіла пад атаку дрона ў Расеі каля мяжы
26 верасня ў раёне МАПП «Красны Камень» каля Добрушу, ужо з расейскага боку мяжы, дрон атакаваў беларускую фуру.
Цяпер высветлілася, што яшчэ адзін грузавік трапіў пад удар дрона днём раней – 25 верасня. У фуры з грузам кавуноў цалкам згарэла кабіна, а паўпрычэп атрымаў пашкоджанні — піша «Флагшток».
У абодвух выпадках кіроўцы не пацярпелі.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 «Дапамажыце, маю маму забіваюць!» - 11-гадовая дзяўчынка патэлефанавала ў міліцыю, калі бацька пагражаў забіць маці
Мужчына быў п’яны, кідаў у жонку крэсла і пагражаў ёй расправай на вачах у дзяцей - паведамляе МУС.
Міліцыянты прыехалі на месца і затрымалі яго. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за пагрозу забойствам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Кілер для Лукашэнкі?
🔸 Навошта Ціханоўская сустрэлася з наёмным забойцам?
🔸 Чым Расея труціць беларусаў?
🔸 Як аголеныя жанчыны з Беларусі супраць сваёй волі трапілі ў чужую галерэю?
🔸 Чаму беларускія чыноўнікі падпісаліся супраць расейскай перамогі?
На гэтыя пытанні адказваем у новым выпуску праграмы «Дэкодар» з Дзмітрыем Семчанкам
www.youtube.com/watch?v=_fEftI6JYE8 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Лукашэнкаўскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у вучэннях АДКБ на Урале
Вайскоўцы з Беларусі разам з кантынгентамі Расеі, Казахстану, Кыргызстану і Таджыкістану пачалі вучэнні АДКБ у Чэлябінскай вобласці.
Удзельнікі адпрацоўваюць сумесныя дзеянні ў выпадку ўзброенага канфлікту, выведку і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне.
🔗 Падрабязнасці — чытайце па спасылцы
belsat.eu/95613430/vuczenni-adkb
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/otymehhw -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚫👴🏻 Смерць Лукашэнкі не разбурыць сістэму?
Даследчыкі прааналізавалі сувязі 271 чыноўніка і сілавіка і высветлілі, што сістэма ўлады моцна трымаецца на асабістых і прафесійных сувязях. Яны вылучылі 17 чалавек, якія звязваюць паміж сабой розныя групоўкі рэжыму.
Ці зможа гэтая сістэма захавацца без Лукашэнкі і хто сёння трымае яе разам?
👉 Чытайце поўны разбор даследавання па спасылцы
belsat.eu/95613067/sistema-perazhyve-lukashenku
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/aupmslxt -
Belsat TV
@Belsat_TV
📰 Навіны за 10 хвілінаў!
Мянчанка, якая пасля нараджэння трайнят звярнулася да Лукашэнкі па кватэру, урэшце атрымала ключы ад новага жытла.
На агароды насоўваецца навала іспанскіх смаўжоў – навукоўцы раяць адлоўліваць іх з дапамогай звычайнага піва.
Менск хоча прывабліваць больш турыстаў з Кітаю ды Індыі – для гэтага ўжо ёсць прамыя авіярэйсы ў Пекін, Сіань і Нью-Дэлі.
Беларуская зборная стартавала ў Лізе нацый з паразы. А сілавікі працягваюць рэпрэсаваць беларусаў за каментары.
▶️ Гэтыя і яшчэ больш навінаў глядзіце ў кароткім выданні навінаў ад «Белсату»
youtu.be/8eONmo2Xw-A -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏋️ Ціханоўская паказала, як яна трэніцца ў мацоўні
Беларуская дэмакратычная лідарка апублікавала відэа з тым, як праводзіць нядзелю пасля сустрэчаў на палях Генеральнай асамблеі ААН.
Раней Ціханоўская распавядала, што рэгулярна займаецца спортам і спрабавала розныя віды трэнаванняў – ад боксу і ёгі да заняткаў у трэнажорнай залі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤖 Будучыня з «Тэрмінатара» ўжо на падыходзе?
Экс-міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў анансаваў праект «Армія робатаў» — распрацоўку гуманоідных машын, якія павінны выконваць простыя задачы на фронце замест вайскоўцаў.
Прома-відэа праекта выглядае так, быццам яго рабілі не для прэзентацыі, а для апакаліптычнага баявіка.😅
Паводле Фёдарава, першая мэта – на працягу шасці месяцаў з моманту старту праграмы выкарыстаць робата супраць расейскага вайскоўца, а за год – правесці першую аперацыю, дзе робаты і дроны будуць узаемадзейнічаць паміж сабой праз алгарытмы.
Праект пакуль знаходзіцца на этапе пошуку інжынераў, камандаў і інвестараў.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖🇰🇿 У Казахстане звольнілі міністра абароны пасля гібелі 14 вайскоўцаў
24 верасня падчас вучэнняў у Мангістаўскай вобласці рэзка пагоршылася надвор’е і праз моцны вецер змыла ў мора 17 вайскоўцаў. 14 з іх загінулі.
Пасля трагедыі прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў звольніў міністра абароны Даўрэна Касанава. Новым кіраўніком Мінабароны стаў Айдос Мырзахметаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥Washingtong Post: ЗША і Расея прыбралі патрабаванне чалавечай праверкі цэляў з праекту правілаў для ШІ-зброі
ЗША і Расея абмяркоўвалі ў ААН правілы выкарыстання аўтаномнай зброі, якая з дапамогай ШІ можа самастойна выбіраць і атакаваць цэлі. Але з праекту пагаднення прыбралі некалькі ключавых абмежаванняў. Раней меркавалася, што:
- чалавек павінен праверыць цэль перад ударам, нават калі яе выбраў ШІ;
- сістэма павінна працаваць надзейна і прадказальна;
- пры выкарыстанні такой зброі трэба ўлічваць этычныя нормы.
Перамовы праходзілі ў пачатку верасня ў Жэневе пад эгідай ААН. У іх удзельнічалі сотні дыпламатаў, якія спрабавалі выпрацаваць першыя міжнародныя правілы для падобнай зброі.
Паводле трох крыніцаў The Washington Post, амерыканская і расейская дэлегацыі каля 15 гадзінаў працавалі над тэкстам у закрытым рэжыме. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Расейскі прапагандыст Карчэўнікаў здымае ў Беларусі фільм пра «рускую цывілізацыю»
На Піншчыне прайшлі здымкі фільму Барыса Карчэўнікава для каналу «Спас». Праект называецца «Россия, которую нам оболгали» і прысвечаны Першай сусветнай вайне ды гісторыі Расейскай імперыі - пішуць дзяржаўныя медыя.
Карчэўнікаў у фільме сцвярджае, што Расея была «на парозе сусветнага трыумфу», усхваляе дасягненні дарэвалюцыйнай імперыі і называе яе спадчыну часткай «рускай цывілізацыі».
Пры гэтым здымкі такога праекту праходзяць непасрэдна ў Беларусі.
Эпізод пра Піншчыну будзе распавядаць пра баі Першай сусветнай вайны ў рэгіёне, захаваныя акопы, вайсковыя пахаванні і гістарычныя асобы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😎 «Я зрабіў самы танны пухавік у свеце. З натуральнага матэрыялу»
Менскі дызайнер паказаў куртку незвычайнага дызайну. У каментарах раяць запатэнтаваць вопратку «каб не скрала Баленсіяга». 🤭 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐠 «Відэа пра тое, як піранні на крапіву напалі»
У Гарадзенскім заапарку паказалі як кормяць экзатычных рыбаў.
«Крапіва паляпшае афарбоўку рыб, умацоўвае іх імунітэт, насычае арганізм вітамінамі і мінераламі, а таксама зніжае схільнасць да паядання акварыумных раслінаў».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤡 У Беларусі запусцілі клон Instagram без «экстрэмізму». Але зарэгістравацца там не так проста
Доступ да сацсеткі YALINK заблакаваны з-за мяжы, а для рэгістрацыі ўнутры краіны патрэбнае запрашэнне. Платформа забараняе кантэнт, які рэжым лічыць «экстрэмісцкім», і, у выпадку чаго, будзе перадаваць інфармацыю сілавікам.
Сярод першых карыстальнікаў – чыноўнікі, прадстаўнікі БРСМ і некалькі праўладных блогераў. Пакуль у YALINK каля 200 карыстальнікаў. Сацсетка працуе толькі ў вэб-версіі, а яе стужка, паводле водгукаў, выглядае як сумесь дзяржаўных справаздач, рэкламы і звычайных публікацый.
На навіну звярнула ўвагу «Зеркало» -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸🇵🇱 Польшча хоча размясціць у сябе вытворчасць Patriot
Польшча прапанавала ЗША і Украіне запусціць сумесную вытворчасць ракет для сістэмаў Patriot. Варшава матывуе гэта меркаваннямі бяспекі і прапануе размясціць прадпрыемства ў Польшчы замест Украіны:
«Калі плануецца будаўніцтва такой фабрыкі ва Украіне, мы прапануем пабудаваць яе на тэрыторыі Польшчы, каб яна знаходзілася на так званай бяспечнай тэрыторыі»
– сказала намесніца міністра абароны Польшчы Магдалена Сабкавяк-Чарнецкая.
Акрамя таго, Польшча дамагаецца стварэння цэнтру абслугоўвання ракет PAC-3 для еўрапейскіх карыстальнікаў Patriot. У перспектыве Варшава разлічвае наладзіць і іх вытворчасць. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔻Колькасць ІП у Беларусі за год скарацілася на 10%
Пры чым скарачэнне адбылася ва ўсіх сферах дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў акрамя адной – у «транспарце, складской, паштовай і кур’ерскай дзейнасці». Там адбыўся рост +6,5% — піша «Office Life»
Найбольшае падзенне – у сферы «інфармацыя і сувязь», дзе ІП стала менш на 33,7%.
Усяго за год колькасць ІП у Беларусі ўпала з 222 тысяч да 198 тысяч. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇳🇵 Беларусь хоча арганізавана прыцягваць працоўных мігрантаў з Непалу
Для гэтага збіраюцца стварыць адмысловы механізм працаўладкавання, які павінен таксама гарантаваць працоўныя і сацыяльныя правы мігрантаў. Пра гэта размаўлялі кіраўнікі МЗС Беларусі і Непала.
Раней падобныя спробы з Пакістанам і Узбекістанам сутыкнуліся з праблемамі – мігранты скардзіліся на нізкія заробкі і ўмовы працы.
Чаму на гэты раз павінна атрымацца з Непалам – незразумела 🤔 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚘 Уначы ў Менску згарэлі адразу пяць аўтамабіляў
Пажар здарыўся на паркінгу жылога дому на вуліцы Магнітнай. Калі ратавальнікі прыехалі, ужо гарэлі пяць легкавікоў.
Пажар удалося патушыць. Што стала прычынай узгарання, пакуль невядома. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤡 Рыжанкоў выступіў у ААН з прапагандысцкім спічам
26 верасня кіраўнік МЗС заявіў, што Еўропа хоча зрабіць людзей «гарматным мясам», а Захад – «аслабіць, прынізіць, зламаць» Расею.
Пры гэтым той жа Захад, паводле яго, ужо занепадае: «Аднапалярны свет, мы бачым, тоне» – сказаў ён напрыканцы прамовы.
Такім чынам, Рыжанкоў выкарыстаў класічны вобраз «слабага і небяспечнага ворага»: праціўніка адначасова паказваюць як пагрозу, якой трэба баяцца, і як заняпалую сілу, над якой можна адчуваць перавагу і якую ў выніку можна перамагчы.
Такім метадам прапаганды карысталіся многія таталітарныя рэжымы, у тым ліку ў нацысткай Нямеччыне. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏰 У Крэўскім замку новая археалагічная знаходка
Археолагі выявілі падмуркі сярэднявечнага замкавага моста, які злучаў Малую браму з дзядзінцам праз затопленую частку замка.
Даследчыкі кажуць, што мост быў часткай складанай абарончай сістэмы замку:
«Замкавы мост на дзядзінцы быў часткаю фартыфікацыйнага мастацтва. Знаходка дапамагае лепш зразумець, як была арганізаваная абарона і гідрарэгуляцыя замку»
– пішуць у акаўнце Інстытуту гісторыі Акадэміі навук.
Мост плануюць аднавіць падчас рэстаўрацыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Магутныя выбухі каля акупаванага Луганску
У ноч на 26 верасня жыхары паведамлялі пра серыю моцных выбухаў у раёне акупаванага Луганску. У сацсетках з'явіліся паведамленні, што пад удар мог трапіць расейскі склад боепрыпасаў. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.
У той жа час Расея ўначы атакавала Украіну 170 беспілотнікамі розных тыпаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️«Калі ў Беларусі стала бяспечна?» Беларусы пратэставалі перад Упраўленнем па справах замежнікаў у Варшаве
Людзі пратэстуюць супраць адмоваў у міжнароднай абароне, пакуль у Беларусі працягваюцца рэпрэсіі.
📌 Рэпартаж «Белсату» глядзіце па спасылцы
belsat.eu/95602873/belarusy-pratestavali
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/poyjqtaf -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 Беларускія навукоўцы разам з еўрапейскімі славістамі дэмакратычна абмяркоўвалі, якой павінна быць беларуская мова і яе азбука
Гэта не казка і не гіпатэтычная будучыня, а рэальная гісторыя. 100 гадоў таму адбылася Акадэмічная канферэнцыя, якая стала адной з найважнейшых падзей у гісторыі беларускай мовы.
Але пазней гэтае «акно магчымасцяў» закрылі:
«Амаль усе, хто ў лістападзе 1926-га паверыў, што беларускі дом можна збудаваць і пад савецкай уладай, праз дзесяць гадоў апынуліся ў турмах, ссылках ці ў расстрэльных ямах».
📌 Пра надзею і трагедыю маладой беларускай навукі – чытайце ў нашым артыкуле
belsat.eu/95589485/sto-hadou-akademicznaj-kanfierencyi-19…
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/nmbgjhqa -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 Сілавікам хочуць даць яшчэ больш улады, на дарогах – новыя аварыі, а мядзведзі ўсё часцей трапляюць у навіны
Міністр Іван Кубракоў патрабуе пашырыць паўнамоцтвы міліцыі, а яго намеснік Мікалай Карпянкоў праводзіць сілавыя вучэнні.
Школьнік са Слуцка «замініраваў» школу дзеля жарту, а ў Мікашэвічах прагрымелі сапраўдныя выбухі.
Тым часам у Польшчы беларускі аўтобус назбіраў ажно 34 штрафы.
😳 Дзе адбылося ДТЗ, падобнае да фільму жахаў, і якія яшчэ надзвычайныя здарэнні адбыліся ў Беларусі – глядзіце ў новым выпуску «Не да законаў»
www.youtube.com/watch?v=PlD9Bf03yBw -
Belsat TV
@Belsat_TV
Справаў за каментары ў сацыяльных сетках робіцца ўсё больш: «Фактычна людзей караюць за іншадумства»
«Белсат» паразмаўляў з праваабаронцам Алегам Агееўым пра тое, за якія праявы вольнадумства сёння саджаюць у Беларусі, і ці шукаюць сілавікі «ідэалагічных ворагаў» з дапамогай ШІ.
👉 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/mngkeuyz -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 Галоўныя падзеі дня ў вечаровых навінах на Белсаце
У сённяшнім выданні:
🔸Вынік удзелу Святланы Ціханоўскай у Тыдні высокага ўзроўню Генасамблеі ААН
🔸«Калі ў Беларусі стала бяспечна?». Беларусы ў Варшаве беларусы выйшлі на акцыю пратэсту
Таксама абмяркуем цяперашні стан беларускай мовы, апошнія падзеі вайны ва Украіне, зніклых беларускіх грыбнікоў ды апошнія выпадкі атручвання грыбамі, калі чакаць пацяплення: www.youtube.com/live/Xmm9NjeQE_E -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎶Гусляр са «Старога Ольсы» Алесь Чумакоў: У СІЗА сніліся ўласныя канцэрты
Яму прапанавалі памілаванне ў абмен на выезд за мяжу, хоць сам ён хацеў застацца ў Беларусі і працягваць развіваць беларускую культуру. Пасля дзевяці месяцаў у СІЗА яго вызвалілі і прымусова вывезлі ў Літву.
Перад гэтым музыку асудзілі на два гады калоніі за тое, што ён нібыта «рыхтаваў пратэставае ядро» — запісваў беларускія народныя песні.
📌 Як Алесь Чумакоў перажыў зняволенне і чым плануе займацца цяпер – чытайце ў нашым матэрыяле
belsat.eu/95602223/ales-chumakou-u-siza
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ngrodamh -
Belsat TV
@Belsat_TV
😁 Павук пачаў закідваць цытаты Лукашэнкі міліцыянту, а той – не вытрымаў
У 2020 годзе Леанід Кубрыцкі пісаў даносы падчас пратэстаў, а цяпер працуе ўчастковым на Віцебшчыне. Андрэй Павук дабраўся і да яго – пачаў задаваць нязручныя пытанні пра абсурдныя выказванні Лукашэнкі пра Гітлера, каронавірус і Менск як сталіцу ЗША.
👇 Чым усё скончылася – глядзіце ў новым выпуску «Шухер Шоў» ад «Белсата».
www.youtube.com/watch?v=1GxSi44Y_BA -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌊 Тайланд змагаецца з маштабнымі паводкамі
Залевы накрылі Бангкок і іншыя рэгіёны Тайланду. Затопленыя дарогі, паралізаваны рух транспарту, сотні людзей былі вымушаныя эвакуявацца.
У асобных раёнах Бангкоку за некалькі дзён выпала больш за 30 см ападкаў. Улады абвясцілі ўсе 50 акругаў сталіцы зонамі стыхійнага бедства, каб паскорыць ліквідацыю наступстваў.
Паводле афіцыйных звестак, ад паводак ужо пацярпелі больш за 84 тысячы чалавек у 21 правінцыі краіны.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😢 Журналіст: у акупаваных Расеяй Алэшках на Херсоншчыне паведамляюць пра галодныя смерці
Пра гэта распавёў журналіст Алег Батурын са спасылкай на жыхароў гораду, якія нядаўна змаглі выехаць. Паводле іх, прадуктаў у горадзе амаль няма: рынак перастаў працаваць, а некаторыя людзі збіраюць і ядуць дзікарослыя расліны.
Паводле дадзеных ААН, паставак харчавання ў Олешкі не было з 26 траўня. Рада Еўропы заклікала забяспечыць гуманітарны доступ і бяспечную эвакуацыю цывільных з горада.
Сітуацыю ўскладняюць разбураная інфраструктура, адсутнасць нармальнай сувязі, замінаваныя дарогі і пастаянная небяспека з паветра. Жыхары кажуць, што баяцца нават выходзіць на вуліцу.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎬 «Забароны не здымаюцца. Вось ты ў спісах – ты там будзеш заўсёды»
Беларускае кіно даўно працуе ва ўмовах цэнзуры і «чорных спісаў». Рэжысёр Андрэй Кудзіненка распавёў, як праз аднаго «непажаданага» актора могуць перазняць увесь фільм, а карціны за мільёны долараў – проста пакласці на паліцу.
🎬 Чаму і як рэжысёраў прымушаюць даказваць сваю лаяльнасць – чытайце ў матэрыяле «Белсату»
belsat.eu/95596598/kudzinenka -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 У школах Беларусі ў верасні прайшлі сустрэчы з сілавікамі, супрацоўнікамі калоніяў і зняволенымі
Такім чынам падлеткам з Горадні распавялі пра ўладкаванне турмы №1: якія там ёсць прафесіі, спецыяльнасці і перспектывы кар'еранага росту. У гэтай турме знаходзяцца як найменей 19 палітвязняў.
Падобныя сустрэчы адбыліся ў шэрагу школаў.
🔗 Як школьнікам рэкламавалі працу ў рэпрэсіўнай сістэме — чытайце больш па спасылцы
belsat.eu/95600747/sustrechy-z-silavikami-u-shkolah
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/klrriioq -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛪️ Мінкультуры адмовілася лічыць знаходжанне ўнікальных цэркваў у спісе ЮНЭСКО падставай для надання ім найвышэйшай ахоўнай катэгорыі
Намінацыя «Культавае драўлянае дойлідства Палесся XVII–XVIII стст.» знаходзіцца ў Папярэднім спісе ЮНЭСКО яшчэ з 2004 года, аднак за 20 гадоў дзяржава так і не падала поўнае намінацыйнае дасье і не змяніла статус помнікаў:
«Фактычна Мінкульт афіцыйна распісаўся ў тым, што абараняць драўлянае дойлідства ад далейшых царкоўных «еўрарамонтаў» не ўваходзіць у яго планы. Прысутнасць беларускіх цэркваў на сайце ЮНЕСКА застанецца 20-гадовай піяр-дэкларацыяй, пакуль самі помнікі будуць працягваць фізічна разбурацца».
– піша тэлеграм канал «Спадчына».
На зварот «Спадчыны» чыноўнікі адказалі, што ўключэнне аб’екта ў Папярэдні спіс ЮНЭСКО не накладае на дзяржаву абавязкаў па яго далейшай распрацоўцы і ахове. Пры гэтым законы прадугледжваюць найвышэйшую катэгорыю «0» для каштоўнасцяў, якія ўключаныя або прапанаваныя ў Спіс сусветнай спадчыны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Адпусцілі беларуса, якога затрымалі ў Арменіі пасля дэпартацыі з Грузіі
За вызваленне Льва Міхеева ўзяліся беларускія праваабаронцы, армянскія і грузінскія прадстаўнікі і юрысты Офісу Святланы Ціханоўскай — піша АПК.
Але гісторыя на гэтым не завершаная. Цяпер Міхееў плануе дамагацца прававой ацэнкі дзеянняў грузінскіх уладаў. Ягоны выпадак прыцягнуў увагу грузінскіх праваабаронцаў да праблемы дэпартацыі беларусаў з Грузіі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Проста сустракайцеся з намі, фатаграфуйцеся, рабіце выгляд, што ў нас адліга і нармалізацыя, але рабіць мы нічога не будзем»
Так дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка апісаў пазіцыю Менску адносна магчымай нармалізацыі адносінаў з Захадам. Паводле яго, рэжым хоча паказухі і дыялогу дзеля дыялогу, але не гатовы да рэальных пераменаў – вызваляць палітвязняў, спыняць рэпрэсіі і вырашаць праблемы бяспекі.
Ён таксама папярэдзіў: калі сустрэчы з лукашэнкаўскімі чыноўнікамі пачнуць падаваць як знак «пацяплення» і нармалізацыі, гэта можа ўдарыць па стаўленні Еўропы да беларусаў
🔗 Якім чынам? Чытайце ў каментары для «Белсату» па спасылцы
belsat.eu/95600331/viachorka-sustrecha-sikorskaga-z-ryzha…
🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/masrdhwc -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏗 Жыхары «Паўночнага берага» у Менску збянтэжаныя вынікамі рамонту двара: вынік аказаўся надта далёкім ад абяцанняў
А ў студэнцкіх інтэрнатах Менску сілавікі правялі рэйды з кінолагамі – шукалі наркотыкі і нават вэйпы. Тым часам 28-гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі за здраду і наркотыкі.
Варшава і Менск падаюць асцярожныя сігналы пра магчымы дыялог, а Грузія выслала беларускага палітуцекача ў Арменію.
👀Пра гэтыя і іншыя навіны – глядзіце ў кароткім аглядзе навінаў «Белсату»
www.youtube.com/watch?v=xthcqqBBj1wThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏗 Жыхары «Паўночнага берага» у Менску збянтэжаныя вынікамі рамонту двара: вынік аказаўся надта далёкім ад абяцанняў
А ў студэнцкіх інтэрнатах Менску сілавікі правялі рэйды з кінолагамі – шукалі наркотыкі і нават вэйпы. Тым часам 28-гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі за здраду і наркотыкі.
Варшава і Менск падаюць асцярожныя сігналы пра магчымы дыялог, а Грузія выслала беларускага палітуцекача ў Арменію.
👀Пра гэтыя і іншыя навіны – глядзіце ў кароткім аглядзе навінаў ад «Белсату»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📚 Ініцыятыва MALDZIS выкупіла «Слоўнік беларускай гаворкі» Івана Насовіча ХІХ стагоддзя
Гэта адно з найважнейшых лексікаграфічных выданняў у гісторыі беларускага мовазнаўства. Кнігу набылі на аўкцыёне ў Нідэрландах на сродкі ад штомесячных ахвяраванняў, а ў будучыні яе плануюць перадаць у Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей — на радзіму аўтара. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧲«Мы ходзім па коле: рэпрэсіі, санкцыі, змякчэнне, лібералізацыя, а потым новыя рэпрэсіі — і ўсё спачатку»
Пасля сустрэчы кіраўнікоў МЗС Беларусі і Польшчы Віталь Цыганкоў разважае, ці сапраўды Менск і Захад уваходзяць у новы цыкл дыялогу і наколькі далёка Еўропа гатовая пайсці без патрабаванняў палітычных зменаў.
🔗 Ці пачне Еўропа дыялог з дыктатарам услед за ЗША — чытайце па спасылцы
belsat.eu/95584384/polski-trek
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/fcnwjfzf -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌲 У лесе пад Бараўлянамі з’яўляюцца таямнічыя арт-аб’екты
Ананімны аўтар упрыгожвае лес невялікімі драўлянымі фігурамі і інсталяцыямі, якія мясцовыя жыхары знаходзяць падчас прагулак.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚽️ Беларусь будзе гуляць у Лізе нацыяў UEFA. Ці можа выйсці ў Лігу B?
Зборная Беларусі 26 верасня распачынае выступ у групе C1 Лігі нацыяў UEFA матчам супраць Албаніі ў Тыране. У групе таксама гуляюць Фінляндыя і Сан-Марына.
Нягледзячы на няўдалыя вынікі апошніх гадоў, спартовы блогер Яраслаў Пісарэнка лічыць, што беларуская зборная можа прэтэндаваць нават на першае месца ў групе.
Але ж зборная працягне праводзіць «хатнія» матчы на нейтральных стадыёнах і без гледачоў праз санкцыі UEFA за саўдзел Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны.
📌 Якія шанцы ў Беларускай зборнай – чытайце па спасылцы
belsat.eu/95591147/liga-nacyjau
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/jzzbgpwr -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪰 У беларускіх лясах актывізаваліся ласіныя мухі – крывасмокі, якія часта нападаюць на людзей
Звычайныя рэпеленты іх надзейна не адпужваюць, а іх укусы могуць доўга свярбець і запаляцца.
🔗 Чым яны небяспечныя і як ад іх ратавацца – чытайце па спасылцы
belsat.eu/95567871/lasinaya-muha
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/gplghfok -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦 Офіс Зяленскага зняпраўдзіў звесткі, быццам бы Трамп заклікаў яго паехаць на перамовы ў Маскву
Раней пра такую прапанову, якая нібыта прагучала падчас сустрэчы Зяленскага з Трампам у Нью-Ёрку 22 верасня, паведамляла агенцыя Bloomberg.
Аднак цяпер украінскія медыя пішуць пра абвяржэнне гэтай інфармацыі са спасылкай на Офіс прэзідэнта Украіны.
Калі расейскія прапагандысты настырна спрабавалі запытацца ў Зяленскага ў ЗША, калі ён наведае Маскву, ён адказаў: «На ракеце» і вылаяўся. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Далучайцеся да «Раніцы з Белсатам»
Абмяркуем вынікі Генасамблеі ААН і сустрэчу кіраўнікоў МЗС Беларусі і Польшчы.
Беларус з Амерыкі раскажа пра шлях да прытулку ў ЗША і выступ на Burning Man.
Запрашаем на эфір!
youtu.be/72s0KSqwcVo -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 У Краснадарскім краі гарыць НПЗ
Гэты аб'ект зʼяўляецца ключавой крыніцай паліва для падраздзяленняў Паўднёвай ваеннай акругі Расеі.
У той жа час губернатар паведаміў пра пажар на іншым прамысловым абʼекце. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎵 Свет пабачыла Alchemia Настассі Рыдлеўскай – гэта чацвёрты паўнафарматны альбом беларускай мастачкі і спявачкі
Першую паўнавартасную рэцэнзію на яго традыцыйна апублікаваў журналіст і музычны крытык Аляксандр Чарнуха:
«У альбоме Alchemia артыстка раскрываецца з новага боку – высвятляецца, што яна можа быць злой, нават жорсткай. Гэтая злосць на мяжы з лютасцю, адчай на мяжы з маніякальнасцю імплементаваныя ў розныя гатункі электроннай музыкі: Kris з уплывам мінімалізму, Pusteča з цёмным брыстальскім гучаннем, рытуальная Your Woman, інтэнсіўная Lilith.
Рыдлеўская працавала над Alchemia самастойна: сама сачыняла, сама запісвала, сама рабіла звядзенне і майстарынг. То бок альбом – гэта на 100% яе светаадчуванне і эмоцыя»
🎶 Зацаніць свежы альбом можна на Spotify, Apple Music і Yandex Music проста цяпер: band.link/aralchemia
📹 Відэа: rydlevskaya_a / Threads -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤖 Трывожная навіна для танцораў і актораў
Робаты ўжо самастойна выступаюць на сцэне.
🤔 Ці зможа робат сыграць Паўлінку?This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚽️ Фотафакт: бела-чырвона-белы сцяг на матчы моладзевых зборных Беларусі ды Бельгіі
Гульня адбывалася ўчора ў мястэчку Вэстэрло, беларуская каманда ў ёй мінімальна саступіла (0:1). На гэты момант зборная нашай краіны знаходзіцца ў сваёй адборачнай групе да моладзевага чэмпіянату Еўропы на апошнім месцы.
Таксама ў гэтыя дні свой збор праводзіць нацыянальная футбольнай зборная Беларусі. Заўтра ў межах Лігі нацыяў яе чакае гасцявое супрацьстаянне з Албаніяй.
📷 Фота: @racyja -
Belsat TV
@Belsat_TV
Беларускія грыбнікі шалеюць у сацсетках: хваляцца ўпаляванай «здабычаю» ды кажуць, што такога ўраджаю ніколі не бачылі
Больш за ўсё з грыбамі пашчасціла Віцебшчыне дзякуючы рэгулярным дажджам.
У Менскай вобласці хваляць Лагойскі раён, Плешчаніцы, Стаўбцоўскі і Вялейскі раёны, Тальку на Пухавіцкім кірунку. А вось паўднёвыя рэгіёны – найменш шчодрыя на грыбы.
✅ Сабралі сведчанні «грыбных прафесіяналаў» па спасылцы: belsat.eu/95583564/byelarusy-khvalyatstsa-hrybnoy-zdabychay
🔗 А праз гэты лінк адкрывайце матэрыял, калі вы ў РБ: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/pankxxym -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📍Белпол знайшоў дакумент пра конкурс сярод ідэолагаў. Чым займаецца армія гэтых дармаедаў?
📍У Беларусі скардзяцца на дзіўны вірус. Ці сапраўды гэта нешта новае і небяспечнае?
Далучайцеся да нашага эфіру: -
Belsat TV
@Belsat_TV
Што адбываецца, Віцебск перадалі ў склад РФ?
Спакойна, не ўсё так страшна. На гэтых кадрах – проста «саюзны злёт» людзей старэйшага пакалення. У ім прынялі ўдзел каля тысячы чалавек, значная частка якіх прыехала з суседняй дзяржавы.
«За што гэта нашаму гораду? Дзе мы правініліся?», – па-філасофску запытвае адзін з віцяблянаў у каментарах да гэтага роліку ў TikTok. Зрэшты, абуральны каментар там далёка не адзін – нават лукашэнкаўскія боты не ратуюць сітуацыю. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏆 Беларуска-шведскага драматурга Дзмітрыя Плакса адзначылі ў межах прэстыжнай тэатральнай узнагароды Bennypriset
Плакс, які з'яўляецца мастацкім кіраўніком праекту Dramaten.doc пры Каралеўскім драмтэатры Швецыі, стаўся лаўрэатам Ганаровай прэміі (Hederspriset). Галоўную ж прэмію Bennypriset сёлета аддалі светлавой дызайнерцы Софі Гюнінг.
«Калі шведскі тэатр часам здаецца зацыкленым на сабе, Дзмітрый прыходзіць і выбівае дзверы да свежага паветра», – такі маляўнічы камплімент зрабіла беларусу журы ў тэксце сваёй афіцыйнай пастановы пра Ганаровую прэмію Bennypriset.
✍️ Дзмітрый Плакс нарадзіўся ў Менску, аднак у Швецыі жыве ўжо каля 30 гадоў. Акрамя дзейнасці ў тэатры, ён стварыў беларускую службу «Радыё Швецыя», напісаў шэраг кніг на беларускай, расейскай і шведскай мовах, рабіў пераклады на беларускую шведскіх літаратараў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛶 «Браслаўскія азёры» адкрылі вакансію рыбака. Гатовыя плаціць да 2 тысяч рублёў, а патрабаванне толькі адно
Кандыдат, які хоча працаваць у нацыянальным парку ў якасці рыбака прамысловага лову, мусіць мець пасведчанне, якое дазваляе кіраваць маламернымі суднамі. Іншых патрабаванняў працадаўца не выстаўляе.
Вакансія адкрытая з 1 кастрычніка. Зарабіць на такой працы можна будзе ад 1500 да 2000 BYN на месяц.
📷 Фота ілюстрацыйнае -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎬 А калі б пра беларускую палітыку здымалі серыял, хто б там сыграў галоўныя ролі?
Прапанавалі рэжысёру Андрэю Кудзіненку на некалькі хвілінаў стаць кастынг-дырэктарам і падабраць актораў на ролі вядомых беларусаў.
Некаторыя адказы атрымаліся вельмі нечаканымі!
Глядзелі б такі серыял?
🎥 Цалкам размову слухайце ў нашай праграме «Мне толькі спытаць» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»: youtu.be/QR3c_WiS_8gThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Грузіі затрыманы беларус, які чакае на палітычны прытулак з 2021 года
Пра затрыманне беларуса Льва Міхеева паведаміў «Позірку» праваабаронца Раман Кісляк, які сам змагаецца за атрыманне прытулку ў Грузіі.
Паводле Кісляка, на прытулак Леў Міхееў чакае ці не даўжэй за ўсіх іншых суайчыннікаў. У Грузіі ён браў удзел у розных акцыях і атрымліваў пагрозы ад беларускага КДБ.
Міхеева затрымалі 25 верасня, калі ён звярнуўся ў аддзел міжнароднай абароны Дэпартаменту міграцыі МУС Грузіі па падаўжэнне часовага пасведчання асобы. Сувязь з ім цяпер адсутнічае. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Расея атакавала офісны будынак у Кіеве – загінулі чатыры чалавекі
Удар наносіўся па дата-цэнтрах інтэрнэт-правайдару DataGroup у Саламянскім раёне гораду. У згаданай кампаніі пацвердзілі атаку, аднак падкрэслілі, што сярод іхных працаўнікоў ніхто не пацярпеў.
Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што целы загінулых знайшлі каля будынку. Там жа на паркоўцы згарэла некалькі аўтамабіляў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Сотні даваенных артэфактаў выявілі ў часе раскопак у цэнтры Варшавы. Сярод знаходак – 100-гадовы бюст Адама Міцкевіча
Праўда, ён сур'ёзна пашкоджаны, і здымак з ім археолагі выкладаць у сацсеткі не сталі.
Затое паказалі фрагменты старых каваных вырабаў, металічныя вянкі, керамічныя талеркі з выявамі Жыгімонта III Вазы ды Яна Сабескага, бронзавую фігурку вершніка і барэльеф 1881 года з выяваю мужчынскай галавы.
Усе гэтыя каштоўныя рэчы былі знойдзеныя ў падвалах даваеннага будынку, які разабралі каля 60-ці гадоў таму. У апошні час на месцы раскопак месцілася паркоўка перад варшаўскай Філармоніяй. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐦 Сапраўдная бітва за птушыныя кармушкі разгарнулася ў сталіцы
Парадаксальна, але ўласна птушкі ў ёй ніякага ўдзелу не бяруць – хіба што назіраюць за ўсім з боку.
У чым сутнасць сітуацыі? Расказваем у нашым відэа 👀 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 Гарадзенка знайшла непадалёк ад абласнога цэнтру цяжкапараненага сабаку. Падобна, у яго хтосьці страляў
Жывёла ляжала на ўзбочыне дарогі ў вёсцы Няцечы. Калі сабаку прывезлі ў ветэрынарную клініку, высветлілася, што ў яго паламаны пазваночнік, а ў жываце – пранікальнае раненне, нанесеная куляю ад пнеўматычнай зброі.
Інфармацыю пра здарэнне перадалі ў міліцыю, і там цяпер шукаюць таго, хто настолькі негуманным чынам абышоўся з жывёлаю. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️Жывы эфір «Наш дзень»
Крэмль рыхтуе «нешта маштабнае», а беларусы баяцца быць уцягнутымі ў вайну – заявіў кіраўнік МЗС Польшчы. Абмяркуем што гэта значыць.
Беларускі гросмайстар Дзяніс Лазавік адказаў на пытанне, як ён ставіцца да беларускай мовы. Маўляў, яна вымірае. Абмяркуем выказванне і стан беларускай мовы з блогерам, папулярызатарам беларускай мовы Усяславам Пашкевічам.
youtube.com/live/nrq_8-Ooeso -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 У Жлобіне раскапалі стаянку першабытных людзей, якой больш за 10 тысяч гадоў
Яе выявіла археалагічная экспедыцыя Інстытуту гісторыі НАН РБ. Стаянка, якой далі ўмоўную назву «Жлобін 5», была заселеная яшчэ ў перыяд фінальнага палеяліту ды мезаліту. Папярэдняе найстаражытнейшае «месца дыслакацыі» людзей у Жлобіне датавалася ўзростам 8-9 тысяч гадоў. Новая знаходка старэй на 1-2 тысячы гадоў.
Падчас раскопак знайшлі вялікую колькасць артэфактаў з розных гістарычных эпохаў, што сведчыць пра неаднаразовае засяленне гэтай дзялянкі. Найбольш познія са знойдзеных фрагментаў датуюцца перыядам Кіеўскай Русі – гэта фрагменты ганчарных вырабаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸Алесь Бяляцкі святкуе дзень народзінаў. Упершыню пасля 2020 года – на волі
Сёння праваабаронцу, былому палітвязню і Нобэлеўскаму лаўрэату споўнілася 64 гады.
Прыгадваем ключавыя этапы ягонай біяграфіі ў нашым матэрыяле ✍️
І шчыра віншуем 🎉 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🙂 У менскім метро заўважаны сабака, што патроху эвалюцыянуе ў чалавека
Прынамсі, за поручань падчас руху трымацца ўжо ўмее. Скіл, які нават не ўсе людзі яшчэ пракачалі 💁🏻♂️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
Максім Рыжанкоў працуе над бязвізам для беларусаў у КНДР
Кіраўнік МЗС Беларусі сустрэўся з паўночнакарэйскім калегам на палях Генасамблеі ААН. Бакі адзначылі «новы ўзровень, на які выйшлі краіны».
«Падкрэслілі, што іх аснову складаюць сяброўскія і даверлівыя адносіны паміж лідарамі дзвюх краін», – адзначыла прэс-служба МЗС Беларусі.
Акрамя абмеркавання адкрыцця беларускай амбасады ў Пхеньяне, міністры дамовіліся ўзмацніць намаганні ў пытанні бязвізавага рэжыму для грамадзян Беларусі і КНДР. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Сікорскі: Расея рыхтуе нешта вялікае
Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, што атрымлівае інфармацыю пра падрыхтоўку Расеяй нейкіх дзеянняў ужо ў гэтым годзе. Міністр дадаў, што не раскрывае крыніцаў, але адзначае, што іх шмат.
«Мы таксама думаем, што грамадская думка існуе нават у дыктатурах, і я лічу, што Пуціну патрэбная падстава для мабілізацыі. Таму яны могуць правесці атаку пад чужым сцягам, каб сказаць расейцам: "На нас напалі, і таму мы павінны мабілізавацца"», – заявіў кіраўнік польскага МЗС.
Радаслаў Сікорскі таксама дадаў, што «беларусы вельмі занепакоеныя ўцягваннем у вайну».
Нагадваем, 23 верасня ўпершыню за 11 гадоў адбылася сустрэча міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫠 «Чаму так шмат плаціць за крэдыт, калі мы шматдзетныя і нам належыць бясплатнае жытло?»
Гісторыя вырашэння «кватэрнага пытання» сям'і з Фаніпалю падзяліла меркаванні ў беларускім Threads.
Паглядзіце, у чым справа 👌 І вырашайце, на чыім баку тут вы 💁🏻♂️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 У Менску кіроўца «Škoda» заехаў на паркінг незвычайным спосабам
42-гадовы мужчына прабіў сваім легкавіком агароджу падземнай паркоўкі на праспекце Дзяржынскага каля скрыжавання з вуліцаю Шчорса. Папярэдне, ён адчуў сябе кепска за стырном.
Кіроўцу даставілі ў больніцу для абследавання. Акрамя ягонага аўта і агароджы паркінгу пацярпелых не было. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️На волі яшчэ 15 чалавек. Што вядома на гэты момант?
🤔 Святлана Ціханоўская ў Генасамблеі ААН. Ці перасячэцца яна там з прадстаўнікамі Менску?
🙋🏼♂️🙎🏻♂️ Доналд Трамп асабіста сустракаў Сі Цзыньпіна ля трапа самалёта. ЗША і Кітай дамовіліся працягнуць «гандлёвае перамір’е». А што яшчэ?
📺 Усё самае важнае глядзіце ў Студыі Белсату!
youtube.com/live/mSITRsEfufo -
Belsat TV
@Belsat_TV
📞 Амаль як у Лондане. У Магілёве зноў ёсць таксафон, але працуе ён ужо паводле сучасных тэхналогіяў
«Апгрэйднутая» савецкая тэлефонная будка з'явілася на вуліцы Арджанікідзэ. Каб скарыстацца таксафонам, варта падключыць да яго свой смартфон праз Bluetooth.
А экстраныя службы ў выпадку неабходнасці можна выклікаць «па-старынцы». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤪 Ігар Случак працягвае «паляванне» на чыноўнікаў, што ігнаруюць беларускую мову
І робіць гэта без усялякага «беспределу» – цалкам законным спосабам.
Азаронак, што з тварам? -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Памілаваныя 15 вязняў
З іх 13 адбывалі пакаранне паводле так званых «экстрэмісцкіх» артыкулаў. 10 з вызваленых сёння – жанчыны. Імёны гэтых людзей пакуль невядомыя.
Прэс-служба Лукашэнкі паведамляе, што ўсе вызваленыя звярталіся з прашэннем аб памілаванні. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🙃 Хочаце шчасця? Вырушайце на Віцебшчыну!
Бо менавіта там, калі верыць уладам, жывуць самыя шчаслівыя беларусы. Мы зацікавіліся: можа, жыхары Віцебшчыны ведаюць нейкі сакрэт, пра які іншыя беларусы яшчэ не здагадваюцца?
🎥 Разгадваем віцебскі феномен у нашай праграме «Навіны з будучыні» На YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»: www.youtube.com/watch?v=nzOgu4vAbG8This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇻 Латвія забараніла вяшчанне «Радыё Беларусь» на сваёй тэрыторыі. Мінінфарм РБ адрэагаваў на гэта з «рашучым асуджэннем»
Латвійская Нацыянальная рада па электронных СМІ (NEPLP), прыняла адпаведную пастанову 17 верасня. А ўчора яна была афіцыйна апублікаваная.
Сігнал «Радыё Беларусь» пакрывае значную частку ўсходніх раёнаў Латвіі (у тым ліку буйны горад Даўгаўпілс), бо распаўсюджваецца з перадатчыка ў Браславе.
Аргументуючы забарону на вяшчанне, NEPLP указаў на тое, што ў эфіры «Радыё Беларусь» ставілася пад сумнеў незалежнасць латвійскіх медыяў, крытыкаваліся рашэнні ўладаў Латвіі ды Еўразвязу, аповеды пра падзеі Другой сусветнай вайны былі аднабаковымі. Акрамя таго, жыхароў Латвіі заклікалі ездзіць у Беларусь, падкрэсліваючы, што гэта бяспечна (у той час як МЗС Латвіі так не лічыць і неаднаразова выдаваў камунікаты з засцярогамі для латвійцаў).
Прымаючы да ўвагі ўсё апісанае вышэй, Рада па электронных СМІ робіць выснову, што кантэнт з эфіру «Радыё Беларусь» нясе пагрозу дзяржаўным інтарэсам Латвіі ды ейнай нацыянальнай бяспецы. Апублікаваная забарона датычыць не толькі вяшчання ў FM-дыяпазоне, але таксама інтэрнэт-эфіраў.
👀 Міністэрства інфармацыі РБ не пакінула гэты крок без адказу (пакуль толькі пісьмовага). У ведамстве лічаць, што дзяржаўныя органы Латвіі «хочуць не дапусціць распаўсюду аб'ектыўнай і вартай даверу інфармацыі». Мінінфарм падкрэсліў, што «рашуча асуджае» пастанову NEPLP. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Часам кажуць: з эміграцыі не робіцца палітыка. Яшчэ як робіцца!»
«Беларускую хрысціянскую дэмакратыю» таксама не абмінулі ўнутраныя сваркі, характэрныя для беларускага апазіцыйнага руху ў апошнія гады. Аднак Павел Севярынец, які выйшаў на волю ў снежні, поўны рашучасці аб'яднаць партыю і зноў ператварыць яе ў масавую і ўплывовую палітычную сілу.
Роўна праз месяц у Беластоку будзе праведзены з'езд БХД, ад якога мусіць распачацца новы раздзел у гісторыі партыі. Дата абраная невыпадкова – 24 кастрычніка 1926-га ў Вільні адбыўся сход, на якім Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць (існавала з 1917 года) была пераўтвораная ўласна ў Беларускую хрысціянскую дэмакратыю.
✅ Прапануем вашай увазе вялікую размову з Паўлам Севярынцам: belsat.eu/95561016/zjezd-bchd
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/neqkqooh -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐎 Гэта не стэпы Дзікага Захаду, а звычайная дарога пад Менскам
Табун коней раптам вырашыў спыніць аўтамабільны рух на трасе «Дукора-Смілавічы».
Жывёлам спатрэбіўся нейкі час, каб зразумець, які бок дарогі іх цікавіць больш 💁🏻♂️
📹 Відэа: Минск. Главное! -
Belsat TV
@Belsat_TV
👆 Страцілі працу? Вось тут і стане ясна, ці сапраўды дзяржава сацыяльная
І Беларусь, і Швецыя абяцаюць падтрымку тым, хто застаўся без заробку. Але слова «падтрымка», як аказалася, у гэтых краінах разумеюць вельмі па-рознаму.
Сцяпан Пуціла ў праграме «Прабел» параўнаў выплаты, і аказалася, што беларускі варыянт патрабуе надзвычай ашчаднага падыходу да жыцця.
А як у Швецыі, глядзіце ў відэа!
👀 Цалкам праграму можна паглядзець на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»: youtu.be/io1cSYy3e-cThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔹Дыверсіі ў Еўропе сталіся звычайнай справаю. Якім чынам NATO можа адказаць ды ці будзе адказваць увогуле?
У Стратэгічнай канцэпцыі NATO 2022 года наўпрост гаворыцца: гібрыдная атака можа быць настолькі сур’ёзнай, што альянс будзе разглядаць яе як узброены напад і зможа прымяніць артыкул 5. Для кібератак асобна ўдакладняецца: падставаю можа стаць як адна сур’ёзная атака, так і некалькі атак разам.
Але колькаснага парогу ў дакументах NATO няма. У іх не пазначана, колькі павінна быць атак, загінулых або пашкоджаных аб’ектаў і якой шкоды дастаткова для пераходу да калектыўнай абароны.
✅ Разбіраемся з магчымымі сцэнарамі развіцця падзеяў: belsat.eu/95558525/kali-u-nato-lopne-cyarpenne
🔗 Калі вы ў Беларусі, карыстайцеся гэтай спасылкаю: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/rdlnegxt -
Belsat TV
@Belsat_TV
ЦРУ папярэджвае: Расея можа атакаваць дронамі Іспанію, Францыю або Італію. Як гэта можа паўплываць на беларусаў?
📺 Гэта і іншыя падзеі абмяркоўваем у Нашым дні. Далучайцеся!
youtube.com/live/aEU71IoJ6sM -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Мужчына, узброены мачэтэ, атакаваў людзей у польскім кляштары. Адзін чалавек загінуў
Трагедыя здарылася сёння раніцаю ў мястэчку Ярослаў (Падкарпацкае ваяводства, непадалёк ад мяжы з Украінаю).
Прыкладна а 9:30 на тэрыторыю кляштара Сёстраў Бенедыктынак уварваўся мужчына, які трымаў у руцэ вялікі нож (паводле некаторых звестак, мачэтэ). Ён стаў кідацца на ксяндзоў, што рыхтаваліся да імшы, а таксама на прыхаджанаў. Вядома, што адзін з атакаваных мужчынаў ад атрыманых раненняў сканаў, яшчэ двое знаходзяцца ў крытычным стане. Паведамляецца таксама пра параненую жанчыну.
Паліцыя па падазрэнні ў здзяйсненні гэтага злачынства затрымала 31-гадовага ўкраінца. Ягоныя матывы пакуль застаюцца загадкаю. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️Смяротнае ДТЗ на Віцебшчыне: сутыкнуліся два нямецкія легкавікі, у адным з іх загінула пасажырка
Аварыя здарылася каля 8-й гадзіны раніцы на дарозе «Дуброўна-Баева» непадалёк ад расейска-беларускай мяжы. 21-гадовы кіроўца Mercedes выехаў на сустрэчную паласу, па якой у той момант рухаўся Audi.
У выніку сутыкнення 42-гадовая жанчына, што знаходзілася ў салоне Audi, загінула на месцы. 50-гадовы кіроўца таго ж аўтамабіля атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Вінаваты ў аварыі маладзён таксама дастаўлены ў больніцу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Казахстанскіх вайскоўцаў вынесла ў Каспійскае мора падчас вучэнняў – прынамсі 9 чалавек загінулі
Міністэрства абароны краіны паведаміла, што надзвычайная сітуацыя здарылася з 19-цю службоўцамі, якія прымалі ўдзел у трэнаваннях ВМС у Мангістаўскай вобласці Казахстану.
Выратаваць на гэты момант атрымалася толькі траіх вайскоўцаў. Адзін з іх шпіталізаваны. Дзевяцёра дакладна загінулі, лёс астатніх сямі застаецца невядомым.
На месца здарэння асабіста выехаў міністр абароны Казахстану Даўрэн Касанаў.
Нагадаем: усяго два тыдні таму сумесныя вучэнні з прадстаўнікамі арміі Казахстану праводзілі Узброеныя сілы РБ. Тыя трэнаванні адбываліся на тэрыторыі Беларусі.
📷 Фота ілюстрацыйнае -
Belsat TV
@Belsat_TV
Батарэі ў Менску пацяплеюць. Але пакуль не ў жылых дамах
А таксама: МУС «ліквідавала дыверсантаў» на Мазырскім НПЗ, новаўвядзенні для беларусаў, што хочуць падацца на італьянскі «шэнген», сувенір за $3 тысячы для наведнікаў Нясвіжскага палацу.
👀 Сабралі ўсе заўважныя навіны мінулых содняў у кароткім выданні навінаў: www.youtube.com/watch?v=kjRdQK0SZ1oThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍞 Жыхарка Камянецкага раёну знайшла дзіўны металічны кавалак у буханцы хлебу. На хлебазаводзе патлумачылі, адкуль узялася «начынка»
Як высветлілася, на накіроўваючай лініі печы сарвала ланцуг. Адзін з металічных мацуючых элементаў праз гэта зляцеў ды патрапіў у пустую форму для выпякання хлеба.
Абсталяванне адраманатвалі ўсяго за паўгадзіны, аднак той самы металічны элемент так і не выявілі. У форму, дзе ён апынуўся, было залітае цеста, і далей кавалак металу выправіўся ў сваю «вандроўку» да пакупнікоў.
На прадпрыемстве выбачыліся перад жанчынаю, якой не пашанцавала атрымаць буханку «з сюрпрызам». -
Belsat TV
@Belsat_TV
Украіна перадала Паўднёвай Карэі двух палонных вайскоўцаў КНДР
«Гэтых хлопцаў нялёгка ўзяць у палон жывымі. Адзін з іх, калі зразумеў, што яго збіраюцца ўзяць у палон, паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам і быў шакаваны тым, што лёс не дазволіў яму памерці.
Вось так выхоўваюць людзей на Поўначы. Гэта рэальнасць. Іх пазбаўляюць права выбару і ўнушаюць, што яны павінны памерці, нягледзячы ні на што», – заявіў Зяленскі з трыбуны ААН.
Паводле прэзідэнта Украіны, КНДР ужо адправіла ў Расею ад 30 да 50 тысяч вайскоўцаў, а таксама боепрыпасы і зброю. У абмен Пхеньян атрымаў $13 млрд у выглядзе валюты і энерганосьбітаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇨🇳🇺🇸 Сі Цзіньпін прыляцеў у Злучаныя Штаты з трохдзённым візітам
Доналд Трамп асабіста сустракаў яго на лётным полі базы «Эндрус» разам з жонкаю Меланіяй. У гонар лідара наймагутнейшай азіяцкай дзяржавы зладзілі паказальны пралёт бамбардавальнікаў, а таксама для яго граў аркестр ВПС ЗША ды разаслалі 30-метровую чырвоную дарожку.
Гэта першы раз з 2015 года, калі Сі Цзіньпін наведвае Злучаныя Штаты.
📹 Відэа: Associated PressThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 Часовы павераны ў справах РБ у Вільні атрымаў чарговую ноту пратэсту ад МЗС Літвы
Гэтым разам яна датычыць запушчаных з беларускай тэрыторыі метэазондаў, якія ў ноч з 21 на 22 верасня спрычыніліся да часовага закрыцця Віленскага аэрапорту.
«Гэты інцыдэнт стварыў прамую пагрозу бяспецы цывільнай авіяцыі. Давялося часова абмежаваць выкарыстанне паветранай прасторы, што паўплывала на цывільныя рэйсы і парушыла планы пасажыраў. Літва ацэньвае гэты ды іншыя аналагічныя выпадкі, зафіксаваныя ў апошнія месяцы, як сістэматычныя дзеянні гібрыднага характару, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы», – гаворыцца ў заяве літоўскага знешнепалітычнага ведамства. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Анджэй Пачобут сустрэўся з Джонам Коўлам
«Я ўдзячны Коўлу за намаганні дзеля майго вызвалення і вызвалення іншых палітвязняў.
Трымаю кулакі за яго місію і наступны візіт у Беларусь», – напісаў былы палітвязень.
Сустрэча прайшла ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША. Пачобут і Коўл абмеркавалі пытанні палітвязняў, польскай дыяспары ў Беларусі, а таксама магчымасці паляпшэння сітуацыі ў нашай краіне. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Зяленскі адказаў, калі прыедзе ў Маскву
Расейскі прапагандыст паспрабаваў задаць пытанне прэзідэнту Украіны і атрымаў іранічны адказ.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 «Умова - поўнае спыненне агрэсіі»: намеснік кіраўніка МЗС Польшчы пракаментаваў сустрэчу Сікорскага і Рыжанкова
Пачатак палітычнага дыялогу паміж Варшавай і Менскам, сімвалам якога стала сустрэча міністраў замежных справаў у Нью-Ёрку, стаў магчымым дзякуючы канкрэтным крокам беларускага боку па зніжэнні напружанасці. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных справаў Польшчы Марцін Басацкі.
Паводле дыпламата, за апошнія месяцы Менск зрабіў шэраг канкрэтных дзеянняў, якія паменшылі агрэсіўнасць Беларусі ў дачыненні да суседзяў. Сярод асноўных чынікаў Басацкі адзначыў вызваленне каля 800 палітвязняў і істотнае зніжэнне гібрыднага міграцыйнага ціску на мяжы - да некалькіх працэнтаў ад узроўню мінулых 4–5 гадоў.
Belsat TV
@Belsat_TV
Марцін Басацкі сфармуляваў дакладную ўмову Варшавы для далейшага перамоўнага працэсу:
«Мы, безумоўна, хацелі б мець добрыя адносіны з усімі суседзямі, але каб так было, гэтыя суседзі не могуць быць агрэсіўнымі. Думаю, гэта і ёсць адказ на пытанне, якія польскія ўмовы сумленнага дыялогу з Беларуссю: каб з таго боку — пры належнай ацэнцы тых жэстаў і дзеянняў, якія беларускі бок зрабіў за апошнія дзесяць з лішнім месяцаў, — адбылося поўнае спыненне агрэсіўных жэстаў з боку Беларусі».
Дыпламат дадаў, што Польшча памятае пра сотні палітвязняў, якія ўсё яшчэ застаюцца ў турмах, і пакуль устрымліваецца ад ацэнак, ці стане сустрэча ў Нью-Ёрку паўнавартасным пераломам ва ўзаемаадносінах, ці застанецца адзінкавым жэстам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤸♂️ Добрыя звычкі часам нараджаюцца ў вельмі нечаканых абставінах
У Анатоля Лябедзькі адна з іх пачалася яшчэ на вясковых танцах і засталася з ім на ўсё жыццё.
Піт Паўлаў распытаў палітыка пра спорт, узрост і штодзённую дысцыпліну, а таксама праверыў, ці ўсё так добра на практыцы.
💃🏼 Глядзіце больш цікавых і важных рэчаў у нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 У Варшаве беларусы выйдуць на акцыю супраць адмоваў у палітычным прытулку
26 верасня каля Упраўлення па справах замежнікаў у Варшаве пройдзе акцыя «Калі ў Беларусі стала бяспечна?».
Удзельнікі хочуць звярнуць увагу на рост колькасці адмоваў беларусам у міжнароднай абароне.
Паводле даных выдання MOST, за першыя сем месяцаў 2026 года беларусы атрымалі 165 адмоваў, а ў ліпені абарону атрымалі толькі 14 з 108 заяўнікаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏚😡 Гэта рамонтнае пекла
Жыхары дому ў Гомлі 4 месяцы жывуць без прыбіральні, а некаторыя – нават без падлогі. І выглядае, што справа нават не рушыць у бок заканчэння.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦 Украіна пагадзілася на поўнае і неадкладнае спыненне агню
І заклікае Расею зрабіць тое ж самае. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве 51 дзяржавы — члена ААН, якую цытуе МЗС Украіны.
Падпісанты таксама заклікалі Расею спыніць агрэсію, паўнавартасна ўдзельнічаць у перамовах і забяспечыць вяртанне ва Украіну незаконна затрыманых, прымусова перамешчаных і дэпартаваных украінскіх мірных жыхароў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Расейскі верталёт зноў залятаў у Польшчу. Ці будзе адказ?
📌 У Гомлі няма каму «ваяваць»? На вучэннях заўважылі жанчын
📌 Больш улады для міліцыі ў абыход пракуратуры. Што задумаў Кубракоў?
📺 Пра гэта і не толькі пагамонім у вечаровай Студыі Белсату. Уключайце эфір! -
Belsat TV
@Belsat_TV
Photo
🎬 Як здымаць кіно ў краіне, дзе само жыццё часам бывае страшнейшым за фільмы жахаў?
Асабліва калі дзяржава вырашае, хто мае права здымаць і здымацца, а ўжо гатовы фільм можа легчы на паліцу праз «не таго» рэжысёра ці актора.
Пра цэнзуру знутры, сучасную Беларусь і навошта беларусам уласныя нацыянальныя міфы паразмаўлялі з рэжысёрам Андрэем Кудзіненкам, які сам нядаўна быў вымушаны ўцякаць з краіны.
🎙 Паслухайце вялікую размову ў падкасце ад нашай праграмы «Мне толькі спытаць»!
youtu.be/QR3c_WiS_8g
#Падкаст -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪵 У цэнтры Магілёва з грузавіка на дарогу звалілася бервяно
Гэты страх не ўсе зразумеюць, але шмат хто ўзгадае. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Ён удзельнічаў у забойстве майго бацькі»
Дачка зніклага былога кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі распавяла пра суд над адным з байцоў лукашэнкаўскага «эскадрону смерці»:This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 Стваральнік буйнога фан-акаўнту Лэдзі Гагі два гады правёў у беларускай калоніі
Высветлілася, што ўладальнікам акаўнту Gaga Daily з 480 тысячамі падпісантаў апынуўся 32-гадовы мянчук Кірыл. У пачатку 2024 года яго арыштавалі за ўдзел у пратэстах і асудзілі на больш чым два гады зняволення. Ён цалкам адбыў пакаранне ў ІК-17 у Магілёўскай вобласці і выйшаў на волю ў красавіку 2026 года.
«Прабачце за адсутнасць навінаў – я літаральна быў у турме 😭»
– напісаў Кірыл, вяртаючыся ў акаўнт.
Ён расказаў, што ўвесь гэты час Gaga Daily вялі яго сябры, і падзякаваў фанатам за паведамленні падтрымкі. Кірыл таксама сказаў, што цяпер ён на волі і ў бяспецы.
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
💻 Спрабавалі зменшыць папяровую працу – у выніку павялічылі яе ўдвая
Электронныя дзённікі выглядалі добрай ідэяй, але атрымалася «як заўжды»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 У Беларусі па даручэнні Лукашэнкі пачалася праверка баявой гатовасці ВПС і войскаў СПА
Раней падобныя праверкі прайшлі ва ўнутраных войсках МУС і ў адным з танкавых батальёнаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚛 Суд ЕЗ адхіліў пазоў МАЗу і пакінуў у сіле санкцыі
МАЗ патрабаваў скасаваць санкцыі Еўразвязу, сцвярджаючы, што сама форма дзяржаўнай ўласнасці прадпрыемства не даказвае падтрымку рэжыму.
Суд адмовіў, бо палічыў, што завод застаецца крыніцай даходаў беларускіх уладаў: МАЗ цалкам належыць дзяржаве, а яго дзейнасць прыносіць бюджэту падаткі і іншыя выплаты.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
belsat.eu/95543126/maz-u-sudze-ez
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/kobjfiel -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤡 З Саладухам, але без замежных дыпламатаў
6 гадоў таму на фоне масавых пратэстаў адбылася таемная інаўгурацыя Лукашэнкі.
Згадваем гэтую ганебную падзею👇 -
Belsat TV
@Belsat_TV
✊ Святлана Ціханоўская папярэдзіла пра рызыкі «калійнай угоды» ЗША з Беларуссю
Паводле яе, без адпаведных умоваў атрыманыя ад продажу ўгнаенняў грошы могуць быць выкарыстаныя супраць беларусаў:
« Кожнае эканамічнае пагадненне з дыктатарамі звязанае з рызыкай, таму што без адпаведных умоваў гэтыя грошы могуць быць пайсці на рэпрэсіі і на падтрымку расейскай вайны. Канешне, мы цэнім высілкі прэзідэнта Трампа па вызваленні палітвязняў і заахвочваем да працягу гэтага гуманітарнага шляху, але калі казаць пра канкрэтна гэтую ўгоду, то тут больш пытанняў, чым адказаў»
— сказала Ціханоўская. -
Belsat TV
@Belsat_TV
➡️ Расея можа не пераходзіць чырвоную лінію, а ўвесь час пасоўваць яе
Дрон у чужой паветранай прасторы, інцыдэнт на мяжы, новая правакацыя – і кожны раз праверка, якой будзе рэакцыя Еўропы.
У нашай праграме «Тут і там» палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў тлумачыць, чаму лічыць такі сцэнар эскалацыі рэальным.
🎥 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»
youtu.be/XXZjm6SOfRUThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨Сабатаж? У Польшчы невядомыя паклалі бетонныя блокі на рэйкі перад двума грузавымі цягнікамі
Здарэнне адбылося ў Люблінскім ваяводстве на лініі Лукаў–Скерневіцы. Гэты шлях выкарыстоўваецца для лагістыкі ў бок Украіны. Два грузавыя цягнікі, якія ехалі насустрач адзін аднаму, наехалі на перашкоды, але не сышлі з рэек.
Паводле польскай паліцыі, адзін з цягнікоў перавозіў пустыя паліўныя цыстэрны. Абодва лакаматывы атрымалі пашкоджанні, рух на ўчастку часова спынілі.
Паліцыя расследуе здарэнне як магчымую спробу стварэння чыгуначнай катастрофы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 Кубракоў заклікаў даць сілавікам магчымасць прымаць рашэнні без санкцыі пракурора «ў асаблівых умовах»
Для гэтага кіраўнік МУС прапануе пашырыць паўнамоцтвы кіраўнікоў аператыўна-штабных структур.
Што менавіта маецца на ўвазе, Кубракоў не ўдакладніў.
Аднак з кантэксту вучэнняў, падчас якіх была агучаная прапанова, можна меркаваць, што гаворка ідзе пра сітуацыі, звязаныя з масавымі беспарадкамі, дзеяннямі спецпадраздзяленняў і прымяненнем зброі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹🚁 Літоўскія памежнікі перахапіл дрон з 1000 пачкамі беларускіх цыгарэт
У Шальчынінкайскім раёне дрон прымусова пасадзілі з дапамогай антыдронавага абсталявання, пасля чаго ён загарэўся. Ён нёс два пакункі з 1000 пачкамі цыгарэт Minsk Superslims з беларускімі акцызнымі маркамі.
Гэта ўжо 58-ы дрон кантрабандыстаў, перахоплены літоўскімі памежнікамі сёлета. За ўвесь мінулы год іх было 59. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 Расейскі Мі-8 на 42 секунды парушыў паветраную прастору Польшчы
Расейскі вайсковы верталёт заляцеў з Калінінградскай вобласці ў Польшчу каля Бранева. Паводле вайскоўцаў, верталёт праляцеў каля 300 метраў углыб польскай тэрыторыі:
Характар інцыдэнту паказвае на тое, што Расея ў чарговы раз правярае гатовасць нашай супрацьпаветранай абароны
– пішуць вайскоўцы.
Мі-8 адсочвалі польскія радары, пасля чаго ў паветра паднялі знішчальнікі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Бабарыка падзякаваў кіраўніку МЗС Польшчы за сустрэчу з беларускім бокам у Нью-Ёрку
«Дзякую Радославу Сікорскаму 🇵🇱 за сустрэчу з міністрам замежных справаў Беларусі ў рамках #unga81, нягледзячы на сённяшнія няпростыя абставіны. Любая магчымасць для дыялогу важная, калі яна можа спрыяць паляпшэнню адносінаў на карысць людзей Польшчы і Беларусі»,
— напісаў у X Віктар Бабарыка.
Сустрэча Сікорскага і Рыжанкова адбылася на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Сікорскі назваў яе першай, «уступнай», і сказаў, што кантакты паміж бакамі адбываюцца таксама на іншых узроўнях.
Польскі журналіст Руслан Шошын, які асвятляе беларускую тэматыку, у каментары «Белсату» назваў сустрэчу «пераломам без выразнай, зразумелай перспектывы». Што гэта быў перш за ўсё сімвалічны крок, наступствы якога пакуль незразумелыя. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Паміж Менскам і Варшавай пацяплела? Абмяркуем, ці палепшацца стасункі дыктатара з афіцыйнай Польшчай у «Нашым дні»
☝️ Апроч таго паразмаўляем пра тое, як Лукашэнка кажа, што калій распраданы, а сам неўзабаве адгрузіць трошкі ЗША, а яшчэ пра ягоны ўказ, дзякуючы якому бацькі хворай малечы не могуць адкрыць дабрачынны рахунак.
▶️ Далучайцеся да трансляцыі!
youtube.com/live/B5VaBHZtiNQ -
Belsat TV
@Belsat_TV
💱 Курсы валютаў 23 верасня
Долар дадаў паўкапейкі пасля працяглага падзення. А еўра працягнуў ісці на паніжэнне. Расейскі рубель таксама трохі здаў.
#курсывалютаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 Анджэй Пачобут выказаўся пра новую амбасаду Польшчы ў Менску
Паводле былога палітвязня, будынак новай амбасады мае сімвалічны сэнс:
«Будаўніцтва новай амбасады Польшчы ў Менску — важны сігнал, што Варшава не перакрэслівае магчымасці ўстанаўлення ў будучыні нармальных адносінаў з Беларуссю. Гэта таксама доказ таго, што Польшча не перакрэслівае будучыню незалежнай Беларусі».
Пачобут таксама адзначыў, што будынак цалкам збудаваны польскімі кампаніямі з выкарыстаннем польскіх матэрыялаў, што мае важнае значэнне для бяспекі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚗 Беларусаў будуць штрафаваць за жартаўлівыя налепкі на аўта
У ДАІ кажуць, што размяшчаць мемныя надпісы і малюнкі на ўласным аўтамабілі забаронена.
За першы раз пагражае штраф – адна базавая велічыня (45 рублёў). Калі такое парушэнне паўторыцца цягам года, штраф будзе ад 2 да 6 базавых. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 Ашуканцы дабраліся да дамавых чатаў
Махляры пачалі размяшчаць там фальшывыя аб’явы аб продажы мэблі па прывабных коштах. Калі ахвяра зацікаўлівалася, яе прасілі пералічыць грошы на картку замежнага банку.
На такую схему ледзь не трапіў жыхар менскага ЖК «Дубравінскі»:
«Я паспрабаваў перавесці пару рублёў для праверкі – мой банк заблакаваў аперацыю. І тут я вырашыў пашукаць падобныя фота ў інтэрнэце. І, вядома ж, знайшоў на «Авіта» такі ж стол».
– перадае яго словы Onliner.
Падобныя аб’явы таксама заўважылі ў чатах «Зялёнай гавані», «Новай Баравой», «Антонаўскага квартала» і «Левады». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 На вайне ва Украіне знік 57-гадовы беларус, які ваяваў на баку Расеі
Аляксандр Савасцюк, які паходзіць з Берасця жыў у Краснадары і служыў у расейскай арміі. Ён разам з расейскім вайскоўцам знік пасля выхаду на заданне ў Харкаўскай вобласці 20 жніўня, а 22 жніўня іх абвясцілі зніклымі без вестак.
Паводле BELPOL, Савасцюк у 1992 годзе быў асуджаны ў Беларусі на 3,5 года за рабаванне.
🔗 Што вядома пра яго і агулам пра тое, колькі цяпер беларусаў ваюе на баку Расеі – чытайце па спасылцы
belsat.eu/95539468/na-vajne-znik-57-gadovy-belarus
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/dpnkcnyj -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Наша Ніва»: Былога гендырэктара мясакамбіната асудзілі на 7 гадоў калоніі за хабар крыптавалютай
Алег Іванова прызналі вінаватым у атрыманні хабару. Паводле Генпракуратуры, з 2019 да 2025 года ён атрымаў ад пяці кампаній 1,8 млн рублёў і крыптавалюту.
Грошы ад хабару пералічваліся на рахункі і крыптакашалькі яго дачкі, якая, паводле следства, не ведала пра іх незаконнае паходжанне. Узамен дырэктар дапамагаў пэўным пастаўшчыкам атрымліваць кантракты на закупку харчовых дабавак. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 24 верасня ў Беларусі будзе чуваць сірэны
У краіне заўтра запланавалы Адзіны дзень бяспекі. З гэтай наогоды ў розных гарадах запланаваная праверка сістэмы апавяшчэння. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 Ці пачынаецца пацяпленне ў адносінах Беларусі і Захаду?
У Нью-Ёрку сустрэліся кіраўнікі МЗС Беларусі і Польшчы – Максім Рыжанкоў і Радослаў Сікорскі. Што можа стаяць за гэтай сустрэчай?
Тым часам, хоць Лукашэнка казаў, што беларускага калію для Захаду няма, яго ўсё ж адгрузілі ў ЗША.
А простых беларусаў чакаюць перабоі ў працы банкаўскіх картак, і падаражэнне арэнднага жытла. А яшчэ – небяспечны паразіт атакуе людзей у беларускіх лясах.
👀 Што яшчэ адбылося ў Беларусі і за яе межамі за апошні час – глядзіце ў свежым выпуску навінаў «Белсат Online»
www.youtube.com/watch?v=4sdpos1gdcc -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 У Гомельскай вобласці пройдуць вучэнні МУС па разгоне пратэстаў і рэагаванні на дыверсантаў
З 22 верасня ў вобласці праходзяць комплексныя камандна-штабныя вучэнні МУС. Сілавікі адпрацоўваюць дзеянні ў «асаблівых умовах».
У Гомлі ўжо абмяжоўваюць рух, а ў Добрушы падчас практычнай часткі могуць быць чутныя выбухі і стрэлы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 Чаму ўлады дагэтуль падтрымліваюць калгасы, нягледзячы на іх неэфектыўнасць?
Вось, як тлумачыць гэтую з'яву палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў:
«Прыватны бізнес арыентуецца на прыбытак. Дзяржаўная гаспадарка атрымлівае заданні: пасеяць столькі, надаіць столькі, здаць дзяржаве столькі. Для аўтарытарнай сістэмы гэта вельмі зручна: старшыня гаспадаркі залежыць ад раённай і абласной улады, работнік ад гаспадаркі, а гаспадарка ад дзяржаўных заказаў, субсідыяў і паставак. Таму Лукашэнка падтрымлівае не проста сельскагаспадарчую вытворчасць, а сацыяльную сістэму, у якой чалавек моцна прывязаны да дзяржавы».
Згодныя?
🎥 Глядзіце падрабязней у новым выданні «Цыганкоў. Высновы» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».
youtu.be/Jx25opqzJ-4 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚢 Першае судна з беларускім каліем мае прыбыць у ЗША ў кастрычніку
У порт Новага Арлеана плануюць даставіць 30 тысяч тон хларыду калію – гэта будзе першая за чатыры гады фізічная пастаўка беларускага калію ў ЗША пасля зняцця амерыканскіх санкцый з галіны — піша Reform.nеws cа спасылкай на Argus Media.
Пры гэтым яшчэ 21 верасня Лукашэнка казаў, што ўвесь калій на гэты і наступны год у Беларусі ўжо «закантрактаваны».
Цяпер выявілася, што магчымасць адгрузіць частку прадукцыі амерыканцам усё ж такі ёсць.
Доналд Трамп таксама заявіў, што ЗША працуюць над «буйной здзелкай» па закупцы беларускага калію, як альтэрнатывы канадскім угнаенням. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇻 «Цяжка ўявіць, каб такое капанне працягвалася некалькі дзён або тыдняў і заставалася цалкам незаўважаным з беларускага боку»
На латышска-беларускай мяжы выявілі два падземныя тунэлі, праз якія ў Латвію прайшлі 43 нерэгулярныя мігранты. Адзін з хадоў быў каля 30 метраў даўжынёй, а на яго капанне сышоў прыкладна тыдзень.
❓Як латышскія памежнікі знаходзяць такія тунэлі, якія тэхналогіі цяпер выкарыстоўваюць для аховы мяжы і што пра сітуацыю кажуць мясцовыя жыхары – глядзіце ў рэпартажы «Белсата» з латвійскай мяжы
belsat.eu/95510708/repartazh-z-myazhy-latvii
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
belsat.eu/95510708/repartazh-z-myazhy-latvii -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Радослаў Сікорскі сустрэўся з кіраўніком МЗС Беларусі Рыжанковым
Інфармацыю аб кантактах паміж міністрамі Беларусі і Польшчы зʼявілася ўвечары ў аўторак на TVP Info. Сустрэча адбылася падчас 81-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Йорку.
Пра што была размова міністраў і як бакі пракаментавалі сустрэчу – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
belsat.eu/95538219/sikorski-sustreusya-z-ryzhankovym
Чытайце тут калі вы ў Беларусі:
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ecrgzmqz -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕯Сям'я пісьменніцы Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці рэшткі ў Беларусь
Як даведаўся "Белсат" сям’я Святланы Курс сама арганізавала перавозку яе рэштак з Польшчы ў Беларусь, бо не змагла атрымаць дапамогу ад беларускай амбасады.
🔗 Чытаць больш — па спасылцы
belsat.eu/95526695/pachavannie-sviatlany-kurs
📌Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/luskdhoi -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Гэта не любяць успамінаць лукашэнкаўскія і расейскія гісторыкі
22 верасня 1939 году ў Берасці прайшла афіцыйная перадача гораду савецкаму боку ў час уварвання ў Польшчу войскамі нацысцкай Нямеччыны і СССР. Часткі Вермахту і РККА прайшлі супольным маршам цэнтральнай вуліцаю Берасця.
Прымалі шэсце Гайнц Гудэр’ян з нямецкага боку і Сямён Крывашэін – з савецкага. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚜😅 Як ён туды патрапіў?
У горадзе Мэрыл у штаце Вісконсін раптоўна сустрэўся трактар Беларус.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
BELPOL і «Люстэрка»: Дзяржкантроль паскардзіўся, што чыноўнікі 2 гады не могуць навесці парадак з даўгабудамі
Медыя атрымала ліст Дзяржкантролю да віцэ-прэм’ера. У ім установа крытыкуе Саўмін, выканкамы і міністэрствы за маніпуляцыі з фармулёўкамі і статыстыкай: праблемныя аб’екты выключаюць са спісаў праз змены ў дакументацыі, хоць будаўніцтва фактычна не завяршаецца.
У выніку колькасць даўгабудаў змяншаецца толькі на паперы, а ў рэальнасці тэрміны і кошты будаўніцтва растуць.
Паводле Дзяржкантролю, на 25 жніўня ў Беларусі было 1450 аб’ектаў з перавышэннем «аптымальнага тэрміну» будаўніцтва. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Расейцы зноў спрабуюць прабірацца ва ўкраінскі тыл па газавых трубах
Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, у Сумскай вобласці за апошні тыдзень расейцы здзейснілі як мінімум дзве спробы пранікнення праз газаправод Уренгой – Памары – Ужгарад.
Расейскія сілы не здолелі прасунуцца ў рэгіёне, але зноў вярнуліся да тактыкі пранікнення праз трубу.
Падчас папярэдняй аперацыі ў сакавіку 2025 года расейскія вайскоўцы ўжо выкарыстоўвалі газаправод для выхаду ў раён Суджы. Пазней самі ўдзельнікі аперацыі распавядалі пра недахоп кіслароду, страты прытомнасці, галюцынацыі і іншыя праблемы са здароўем. Адзін з меркаваных удзельнікаў таксама сцвярджаў, што некаторыя вайскоўцы «задзяўбліся» псіхалагічна і скончылі жыццё самагубствам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⭕️ Прапагандысты зняпраўджваюць інфармацыю пра затрыманне афіцэраў у Мачулішчах. Што адбываецца?
⭕️ Лукашэнкаўскія чыноўнікі знахабнелі да краю: абыходзяць тэндары, каб зарабляць на дзяржмерапрыемствах
⭕️ У Нью-Ёрку праходзіць сесія ААН: там Трамп, Зяленскі і Ціханоўская. Ці сустрэнуцца яны?
📺 Глядзіце ў Студыі Белсату!
youtube.com/live/XlHIwQVclm4 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇻 🚬 На латвійска-беларускай мяжы спынілі 100 тысяч кантрабандных цыгарэтаў
Латвійскія мытнікі знайшлі іх у грузавым цягніку, які прыбыў з боку Беларусі. 5000 пачак цыгарэтаў з беларускімі акцызнымі маркамі былі схаваныя пад пластом руды ў адным з вагонаў.
Кошт нявыплачаных падаткаў ад незаконнага ўвозу партыі ацанілі больш чым у €29,9 тысячы. Матэрыялы перадалі ў падатковую і мытную паліцыю. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 «Хорошие русские» – саюзнікі беларусаў ці не?
Палітолаг Павел Усаў мяркуе, што такога саюзу быць не павінна, і вось чаму:
«Расея павінна быць слабой і пазбаўленай унутранай інтэгральнасць, бо няважна, хто прыйдзе да ўлады, калі Расея застанецца як геапалітычная прастора. Я не думаю, што можна аб'яднацца з [расейскімі апазіцыйнымі] структурамі, бо яны за інтэгральнасць Расеі. Можна працаваць толькі разам з прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў, якія намагаюцца сфармаваць на пострасейскай прасторы шэраг нацыянальных рэспублік».
А што думаеце вы?
🎙 Абмеркавалі гэтую тэму ў падкасце ад нашай новай праграмы «А хто там ідзе?»
www.youtube.com/watch?v=dLNjKO-R3cM -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 Беларусам у Польшчы вярнулі выплаты на дзяцей
Польскія ўлады пачалі аднаўляць замежнікам, у тым ліку беларусам, выплаты 800 злотых у месяц(каля 200 долараў) пасля іх часовага прыпынення.
На выплату могуць разлічваць сем’і, якія жывуць у Польшчы, дзе бацькі працуюць, а дзеці школьнага ўзросту вучацца ў школе.
Раней былі выпадкі, калі выплаты спынялі праз тое, што ў дзяржаўным рэестры не было звестак пра вяртанне чалавека ў Польшчу пасля выезду за мяжу. Каб атрымаць выплаты назад, трэба было пацвердзіць вяртанне ў краіну
🔗 Падрабязнасці – чытайце па спасылцы
belsat.eu/95525713/viartannie-800
✅ Чытаць з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/gbaexzbg -
Belsat TV
@Belsat_TV
💳 25 верасня ў Беларусі чакаюцца збоі працы картак
Праблемы магчымыя 02:00 да 06:30. У гэты час магчымыя кароткачасовыя перабоі з абслугоўваннем банкаўскіх картак, аплатай у крамах, працай банкаматаў і іншых прыладаў самаабслугоўвання.
Гэта здарыцца праз планавыя тэхнічныя працы ў працэсінгавым цэнтры. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Трамп анансаваў падрыхтоўку да буйнога закупу беларускага калію
У то час, як Лукашэнкі заявіў учора, што Беларусі ўжо «няма чаго» пастаўляць на Захад, бо ўся прадукцыя на гэты год ужо закантрактаваная.
Але ці сапраўды праблема ў адсутнасці калію?This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Нарадзінца Рагачова абвінавачваюць у разгоне Майдана
Украіна пачала завочнае расследаванне супраць былога кіраўніка Генштаба Юрыя Ільіна. Яго падазраюць у арганізацыі сілавога разгону пратэстаў у 2014 годзе – паводле следства, ён накіраваў у Кіеў 1790 узброеных вайскоўцаў і тэхнікі – піша Радыё Свабода.
Ільіну інкрымінуюць чатыры артыкулы, у тым ліку стварэнне злачыннай арганізацыі, перавышэнне ўлады і дэзертырства.
Цяпер ён знаходзіцца ў акупаваным Расеяй Крыме. -
Belsat TV
@Belsat_TV
BYSOL пачаў першыя выплаты вызваленым 16 верасня палітвязням.
7 з 25 чалавек ужо атрымалі па €1000, а збор сабраў больш за €37 тысяч пры мэце €25 тысяч
🔗 Больш падрабязнасцяў — па спасылцы
belsat.eu/95524246/vyplaty-bysol
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/kgdpqpfu -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️🩹 Ён з’язджаў ненадоўга. А атрымалася – на ўсё жыццё
Думаеце, гэта сучасная гісторыя? А вось і не! Гэта здарылася ў 1944 годзе з падлеткам, які пасля стане выбітным дзеячам беларускай эміграцыі, гісторыкам і палітолагам – Янкам Запруднікам. Ён развітаўся з бацькамі, і больш яны ніколі не ўбачыліся.
Як выглядала беларуская эміграцыя 80 гадоў таму і чаму яна так падобная на цяперашнюю, расказваем праз адзін лёс.
🎥 Даведацца больш пра беларускую пасляваенную эміграцыю можна ў нашай праграме «Каса на камень» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
youtu.be/xQu5fGTbo0QThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐘 У Беларусі рэстаўратар спрабаваў прысабечыць 20 біўняў маманта
Пры спробе ўладальніка іх вярнуць ён даслаў зробленыя раней фота, а спецыяліст заявіў, што гэта не тыя біўні.
Але ж судовыя эксперты па фотаздымках і ўласных прыкметах пацвердзілі, што канфіскаваныя ў рэстаўратара біўні — менавіта тыя, якія належалі замоўцу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✊ Ціханоўская заклікала ААН дапамагчы беларусам, якія засталіся без дакументаў
Цяпер тысячы беларусаў не могуць бяспечна абнавіць або атрымаць пашпарты за мяжою. Ціханоўская заклікала знайсці для іх міжнародна прызнанае рашэнне і дапамагаць беларусам, якія засталіся без сапраўдных дакументаў.
Яна таксама заклікала краіны не выдаваць беларусаў іншым дзяржавам, калі ёсць прыкметы таго, што гэта можа быць часткай палітычнага пераследу.
Беларуская дэмакратычная лідарка таксама папрасіла ААН больш увагі надаваць сітуацыі ў Беларусі і вярнуць беларускую праблематыку ў парадак дня арганізацыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Варшаве затрымалі 69-гадовага паляка, які напаў на беларуску
Інцыдэнт адбыўся 30 траўня. Тады мужчына пачаў абражаць беларуску Марыну Нікандрыну пасля таго, як пачуў яе акцэнт, а затым, паводле яе слоў, ударыў яе.
Паводле Радыё Свабода, мужчыну абвінавацілі ў публічнай абразе, парушэнні цялеснай недатыкальнасці, а таксама гвалце або супрацьпраўнай пагрозе з прычыны нацыянальнай прыналежнасці.
Мужчына часткова не прызнаў сваю віну – ён адмаўляе, што ўдарыў беларуску і пагражаў ёй забойствам.
Яму забаранілі набліжацца да Нікандрынай і кантактаваць з ёй.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚙 Дзяржаўная кампанія «Белджы» стала манапалістам на ўвоз кітайскіх Geely
Паралельны імпарт Geely іншымі кампаніямі цяпер абмежаваны – мытня можа не прапускаць такія аўтамабілі без дазволу праваўладальніка.
Толькі «Белджы» і яго дылеры могуць афіцыйна выкарыстоўваць таварны знак Geely на тэрыторыі Беларусі — піша Onliner. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏠 «Будаваць кватэры ў прывязцы да працоўных месцаў»: Лукашэнка хоча зрабіць арэнднае жыллё галоўным спосабам вырашэння жыллёвай праблемы
Дыктатар патрабуе хутчэй засяляць пустыя кватэры і будаваць новае жыллё там, дзе яно патрэбнае прадпрыемствам і іх работнікам.
У 2026–2030 гадах плануюць пабудаваць 6,5 млн м² жылля з дзяржаўнай падтрымкай, з іх 5 млн м² — арэнднага.
Пры гэтым Лукашэнка хоча, каб прадпрыемствы самі ўдзельнічалі ў фінансаванні жылля для сваіх работнікаў.
🔗 Больш падрабязнасцяў — па спасылцы
belsat.eu/95522163/arendnaje-zhytlo
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/myfxlgnw -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Флагшток: учора ў Беларусь заляцелі мінімум 7 расейскіх дронаў
Частка дронаў праляцела праз Брагінскі раён і Чарнобыльскую зону, дасягнула раёнаў Ельска і Хойнікаў, а затым вярнулася ва Украіну – піша выданне са спасылкай на ўкраінскія маніторынгавыя каналы.
Гэта былі ўдарныя дроны тыпу «Шахед/Герань».
Пасля некалькіх месяцаў адноснага зацішша парушэнні беларускай паветранай прасторы расейскімі дронамі зноў сталі масавымі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Флагшток: учора ў Беларусь заляцелі мінімум 7 расейскіх дронаў
Частка дронаў праляцела праз Брагінскі раён і Чарнобыльскую зону, дасягнула раёнаў Ельска і Хойнікаў, а затым вярнулася ва Украіну – піша выданне са спасылкай на Украінскія маніторынгавыя каналы.
Гэта былі ўдарныя дроны тыпу «Шахед/Герань».
Пасля некалькіх месяцаў адноснага зацішша парушэнні беларускай паветранай прасторы расейскімі дронамі зноў сталі масавымі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 Літва збіраецца часткова адмовіцца ад забароны на ядравую зброю і замежныя вайсковыя базы
Сейм ужо падтрымаў адпаведныя папраўкі: 99 дэпутатаў – за, 13 – супраць.
Калі змены прымуць, Літва зможа ўдзельнічаць у ядравым стрымліванні NATO, у тым ліку патэнцыйна размяшчаць на сваёй тэрыторыі ядравую зброю саюзнікаў. Літоўскія ўлады тлумачаць гэта пагрозамі з боку Расеі, Калінінграда і Беларусі.
Пакуль гэта не канчатковае рашэнне: бо папраўкі павінны двойчы атрымаць падтрымку не менш як 2/3 дэпутатаў з перапынкамі мінімум у тры месяцы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ У гэтыя хвіліны ў Швейцарыі праходзіць суд над забойцам Юрыя Захаранкі і Валерыя Красоўскага. Пра падрабязнасці справы распавядзем у нашым навіновым онлайн-выданні «Наш дзень».
Апроч гэтага ў выпуску:
📌 Беларусы стаяць у чарзе на жытло, але тэмпы будаўніцтва падаюць, а будаўнічыя кампаніі банкруцяцца. Чаму?
📌 Як праходзіць у Беларусі дзень без аўта: чаму ў адных гарадах увялі бясплатны праезд для кіроўцаў, а ў іншых не? Наколькі гэты дзень карысны для экалогіі?
▶️ Уключайце «Наш дзень»!
youtube.com/live/PqyA4TBrZAM -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇪🇺Літва: ніводная краіна ЕЗ не можа далучыцца да магчымай амерыкана-беларускай угоды аб імпарце калійных угнаенняў.
Пра гэта сказаў кіраўнік літоўскага МЗС Кястуціс Будрыс:
«Тое, што адбываецца паміж ЗША і Беларуссю, – гэта двухбаковыя стасункі. Тое, якія санкцыі здымаюць ЗША, наўпрост не звязана з дзеяннямі Еўрапейскага звязу і яго санкцыйнай палітыкай.
Таму, па словах Будрыса, гэтая справа не закранае краіны ЕЗ, дзе імпарт і транзіт беларускіх угнаенняў цалкам забаронены. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝🏼Палітычная кар’ера і высокі статус не абавязкова абараняюць ад адказнасці за злачынствы
Паказальны прыклад – Хашым Тачы, былы камандзір Арміі вызвалення Косава, які пасля стаў прэм’ер-міністрам і прэзідэнтам. А амаль праз 30 гадоў пасля вайны ён атрымаў 25 гадоў зняволення за ваенныя злачынствы, у тым ліку незаконныя затрыманні, катаванні, жорсткае абыходжанне і забойства.
Паводле прысуду, працэс быў не супраць самой ідэі незалежнасці Косава:
«Не мэты, якіх імкнуліся дасягнуць абвінавачаныя, зрабілі іх дзеянні злачыннымі. Злачыннымі былі сродкі, якімі яны спрабавалі іх дасягнуць».
🔎 Чым гэты кейс падобны да злачынстваў рэжыму Лукашэнкі і ці можа яшчэ адзін дыктатар апынуцца на лаве падсудных – чытайце ў матэрыяле «Белсата»
belsat.eu/95459222/urok-hashyma-tachy-dlya-lukashenki
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/yxkivztc -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚗 Вяселле на «Жыгулях» замест лімузінаў
У менскай Серабранцы маладзёны адмовіліся ад модных аўто і зрабілі стаўку на савецкія аўта.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне
Канстанцін Паляжаеў, які ўзначальваў горад у 2015–2019 гадах. У 2024 годзе яго асудзілі на пяць гадоў калоніі за атрыманне хабару каля $200 тысяч. Незадоўга да прысуду ён прызнаў віну і, падпісаўшы кантракт, адправіўся на фронт.
Пасля яго адпраўкі на вайну Апеляцыйны суд прыпыніў разгляд ягонай справы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☢️ Літва плануе скардзіцца на праект ядравага могільніку ў Беларусі
Вільня лічыць, што беларуская справаздача недастаткова ацэньвае рызыкі для Літвы – у прыватнасці, магчымасць радыеактыўнага забруджвання вады і тэрыторыі, а таксама наступствы магчымых аварый.
Літва можа звярнуцца са скаргай у Камітэт па рэалізацыі Канвенцыі Эспа, калі Беларусь не дапоўніць дакументацыю. Да магчымай сумеснай скаргі можа далучыцца яшчэ Польшча і Латвія.
Камітэт Канвенцыі Эспа – гэта міжнародны орган, які правярае, ці выконваюць краіны экалагічныя правілы пры небяспечных праектах. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🙂 Недзе ў Менскім двары
Карыстальніца трэдс падзялілся радасцю, якую пабчыла з уласнага акна:
Толькі паглядзіце, якія пазітыўныя ў нас людзі жывуць і працуюць у Менску. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚗 Сёння – Сусветны дзень без аўтамабіля!
І пакуль беларускія кіроўцы могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам, каб скараціць колькасць аўта, Віленскі аэрапорт часова закрываўся праз новы залёт паветраных шароў з боку Беларусі.
Тым часам КДБ затрымаў чыноўніка з Магілёўскай вобласці, а паводле медыяў – яшчэ і вайскоўцаў з Мачулішчаў.
Беларуская сетка тавараў для дому Vdom закрываецца, але на яе месцы адкрываецца іншая – з больш беларускай назвай.
Трамп узняў тэму закупаў беларускага калію. Ці зможа гэта выратаваць беларускую эканоміку, якая ледзь трымаецца?
📺 Пра ўсё гэта – у аглядзе апошніх навінаў ад «Белсат Online»
www.youtube.com/watch?v=s-fkHFW7N90This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«У нейкі момант пачаў планаваць забойства аднаго супрацоўніка»: Вінаградаў распавёў пра тое, як «едзе дах» у ізалятары
Жорсткай гісторыяй былы палітвязень Павал Вінаградаў падзяліўся ў сваім тэлеграм канале:
Мне здавалася, што гэта абсалютна правільнае і клёвае рашэнне. Потым я, дзеля прыколу, хацеў напоўніць кружку крывёй і хлюпнуць камусьці на праверцы ў паганую пашчу. Розныя думкі былі ў галаве. Некаторыя з іх я аддаю перавагу забыць. Тут галоўнае – своечасова адкаціцца і нагадаць сабе, якім ты быў да гэтага дзярма. Але спрацоўвае далёка не заўсёды
Былы палітзняволены кажа, што так на псіхіку ўздзейнічае працяглая ізаляцыя. Ён апісаў умовы ў камеры, дзе даводзіцца месяцамі жыць у адзіноце, змагаючыся з холадам, цішынёй і аднастайнасцю.
Belsat TV
@Belsat_TV
" Восем квадратных метраў, цьмянае кругласутачнае святло, аблупленыя сцены, аблупленая столь, аблупленая падлога, аблуплены свет. Сыра так, што пад умывальнікам растуць грыбы."
"Бывае холадна так, што ноччу заснуць нерэальна і даводзіцца займацца спортам."
"Есці не хочацца. Хочацца жэрці. Абсалютна няважна, што там за пайку табе баландзёр напхае ў кармушку."
"Навінаў няма зусім. Ніякіх. Лісты туды нельга."
"Размаўляць з табой баяцца і зэкі, і легавыя."
"Але вы не зусім адзін. З вамі чатырнаццаць відаў насякомых і пацукі." -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚠️ Пайшла на масаж – і выпадкова знайшла схаваную камеру
Рэзанансная гісторыя з Менску набірае абароты ў сацсетках. Беларуска распавяла, што запісалася на масаж праз Instagram і ўжо ў кабінеце заўважыла тэлефон, усталяваны так, каб здымаць тое, што адбываецца ў пакоі.
Паводле яе словаў, на прыладзе ішоў відэазапіс. Жанчына сцвярджае, што акрамя свайго відэа ўбачыла там дзясяткі іншых запісаў з наведніцамі.
Яна паведаміла, што звярнулася ў міліцыю і просіць іншых быць уважлівымі падчас візітаў у падобныя кабінеты. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«У калоніі сказалі, што чакаюць назад максімум праз паўгода». Былы палітвязень ўцёк у Літву, скокнуўшы праз плот.
Сяргей Ярашэвіч, які цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін, нелегальна перасек мяжу з Літвою і папрасіў там палітычнага прытулку праз 4 дні пасля свайго вызвалення. Сваёй гісторыяй ён падзяліўся з выданнем «Люстэрка».
Літоўскія памежнікі сустрэлі яго «з усмешкай на твары», спачатку пацікавіліся, як яго нага і ці патрэбная медычная дапамога, а пасля адвезлі на заставу.
Галоўнай прычынай уцёкаў стала жаданне ўз’яднацца з дзецьмі, якіх ён не бачыў і не чуў больш за шэсць гадоў. Калі Ярашэвіча затрымалі, ім было чатыры і шэсць гадоў.
У 2021 годзе Сяргея асудзілі па справе тэлеграм-каналу «Армія з народам», а пазней дадалі яшчэ 9 месяцаў за «непадпарадкаванне». Ягоная жонка Антаніна Кавалёва, таксама была асуджаная па гэтай справе і выйшла на волю на паўтара года раней. Пакуль бацькі былі за кратамі, іх двое дзяцей жылі з бабуляй у Польшчы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😻А ці хацелі бы вы пракаціцца на такім таксі?
-
Belsat TV
@Belsat_TV
🚧 Беларуса дэпартуюць з Польшчы пасля канфлікту ў таксі
46-гадовы беларус быў затрыманы ў Варшаве пасля таго, як адмовіўся плаціць, а затым пагражаў кіроўцу забойствам і пашкодзіў аўта.
Пасля затрымання і праверкі высветлілася, што ён ужо быў абавязаны пакінуць Польшчу. У выніку, яго перадалі памежнай службе для прымусовай дэпартацыі.
ochota.policja.gov.pl/r3/aktualnosci/152889,Grozil-kierow… -
Belsat TV
@Belsat_TV
✈️ Віленскі аэрапорт зноў спыняў працу праз метэазонды
Аэрапорт не працаваў з 23:25 каля 3,5 гадзін. За гэты час былі адмененыя, затрыманыя ці перанакіраваныя 18 рэйсаў. Гэта ўжо 10-ы раз з пачатку году, калі метэазонды з Беларусі парушаюць працу Віленскага аэрапорту.
📌 Больш падрабязна – чытайце па спасылцы
belsat.eu/95519697/vilenski-aeraport-spyniau-pracu
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/yjhemhat -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Куйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод ахоплены агнём пасля атакі дронаў
Яго праектная магутнасць па перапрацоўцы складае прыкладна 7 мільёнаў тон нафты ў год.
Завод уваходзіць у склад Самарскага нафтаперапрацоўчага кластара кампаніі «Роснафта» разам з Сызранскім і Навакуйбышаўскім нафтаперапрацоўчымі заводамі.
Акрамя таго, паведамляецца пра выбухі ў Тальяці Самарскай вобласці.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😔 Пенсіянер, які напісаў каментар у сацсетках, і 70-гадовы прафсаюзны дзеяч – што паміж імі агульнага?
Абодва знаходзяцца ў зняволенні паводле палітычна матываваных справаў і абодвух улады называюць «звычайнымі крымінальнікамі».
Распавядаем гісторыі тых, каго ў Беларусі запісалі ў злачынцы, у нашай праграме «Дэкодар».
🎥 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Пачобут зноў збіраецца вярнуцца ў Беларусь
Ён анансаваў вяртанне пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, «як павядуць сябе ўлады». У Беларусі ён плануе заняцца напісаннем кнігі:
«Там ёсць рознага роду справы. Вядома, што я пішу кнігу і буду працаваць над ёй, і на гэтым я сканцэнтруюся пасля вяртання са Злучаных Штатаў. Гэта фактычна цяпер самая важная справа, якую я хачу зрабіць».
🔗 Як Пачобут тлумачыць сваё рашэнне і што думае пра магчымасць зноў трапіць за краты — чытайце ў артыкуле
belsat.eu/95508018/paczobut-paslia-zsza-viartajecca-u-bie…
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/fhxhpand -
Belsat TV
@Belsat_TV
🙈 Хтосьці скраў юзэрнэйм Гарадзенскага выканкама ў тэлеграме
Цяпер па спасылцы, якая належала ўстанове, можна пабачыць нечаканыя паведамленні. 😁
Таксама былі перахопленыя акаўнты губернатара і міліцыі.
Раней штосьці падобнае адбылося з каналам прэсавай службы Лукашэнкі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні размаўляем пра арышты афіцэраў у Мачулішчах, заявы Лукашэнкі пра калій і недружалюбныя краіны, як спажывецкі бум уздымае беларускую эканоміку, загадковы аўтобусны маршрут у Менску ды іншыя навіны: -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️Кацярына Андрэева шчыра падзялілася сваімі ўражаннямі пасля першага жывога эфіру ў якасці вядоўцы інфармацыйнай «Студыі»
This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☢️ Украіна разарвала пагадненне аб ядравай бяспецы з Беларуссю. МЗС Беларусі адрэагавала праз тры дні
Пагадненне, падпісанае ў 2001 годзе, прадугледжвала абмен інфармацыяй пра ядзерныя аварыі і радыяцыйны маніторынг.
Беларускі бок кажа, што афіцыйнага паведамлення пакуль не атрымліваў, таму пагадненне фармальна будзе дзейнічаць яшчэ паўгода. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Трамп: ЗША рыхтуюць маштабную ўгоду па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі
У сваім акаўнце Truthsocial прэзідэнт ЗША анансаваў здзелку і напісаў:
Цана будзе істотна ніжэйшай за тую, якую мы цяпер плацім Канадзе, што з'яўляецца вельмі добрай навіной для нашых фермераў і жывёлагадоўцаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Сахашчык пракаментаваў інфармацыю пра арышт былога падпалкоўніка Дзмітрыя Зары і яго былых саслужыўцаў з Мачулішчаў
Былы вайсковец, які далучыўся да дэмакратычнага руху, распавёў «Белсату», што Дзмітрый Зара ў ягонай камандзе займаўся аналізам адкрытых дадзеных і не атрымліваў даручэнняў наладжваць кантакты з былымі саслужыўцамі.
Зара – былы падпалкоўнік і вайсковец, які далучыўся да каманды Сахашчыка ў 2022 годзе.
Паводле «Нашай Нівы» сам Зара цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Менску.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Эксперт: расейскія і беларускія спецслужбы могуць вербаваць палякаў
Жыхарам Польшчы рассылаюць SMS з прапановамі «выдаленай працы» па €35 за гадзіну і абяцаюць €10 нават за сам водгук — піша «Мост».
Для далейшага кантакту прапануюць перайсці ў Telegram, дзе працуе нібыта рэкрутэр.
Эксперт па дэзынфармацыі Міхал Марэк мяркуе, што такім чынам расейскія і беларускія спецслужбы могуць шукаць людзей для інфармацыйных аперацый і дыверсіяў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😰 Катастрофа пад расейкай акупацыяй: каля 2000 чалавек пяць месяцаў застаюцца без нармальных паставак ежы, вады і медыкаментаў
Генеральная асамблея ААН правядзе спецыяльнае паседжанне высокага ўзроўню дзеля выратавання жыхароў Алэшак.
Што там сталася – глядзіце ў відэа.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Гаманец Лукашэнкі» пабудуе духоўны комплекс у Пружанах
Аляксандр Зайцаў, якога называюць «гаманцом Лукашэнкі», фінансуе будаўніцтва каталіцкага духоўнага комплексу коштам больш за $1 млн.
Праект уключае касцёл, парафіяльны дом, цэнтр і Гетсіманскі сад.
Праект ужо пачаўся – раней у вёсцы Ківачына Пружанскага раёну з'явілася капліца, якую называюць «царквою Зайцава».
Фармальна заказчыкам выступае мясцовая рымска-каталіцкая парафія, аднак «Хрысціянская візія» звярнула ўвагу, што ў маленькай -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Трамп: Расея губляе кантроль над вытворчасцю дызелю
Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Truthsocial:
"Вялікая колькасць іх нафтаперапрацоўчых заводаў па вытворчасці дызелю была разбомбленая і цяпер, прынамсі часова, не працуе.
Гэтая недарэчная і бясконцая вайна з Украінай павінна быць скончаная. Увесь свет пакутуе, бо кожны месяц гіне 25 000 чалавек, большасць з якіх — вайскоўцы.
Якая ганьба!" -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️«Наша Ніва»: КДБ затрымаў 10 афіцэраў вайсковай базы ў Мачулішчах
Паводле медыя, іх падазраюць у кантактах з былым падпалкоўнікам Дзмітрыем Зарою, якога сілавікі лічаць аналітыкам Валерыя Сахашчыка.
Сярод затрыманых — былыя саслужыўцы Зары, у тым ліку пілоты і палкоўнікі. Дакладныя абвінавачванні пакуль невядомыя. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👆 Улады кажуць: пенсіі ў Беларусі цалкам нармальныя
Маўляў, калі паглядзець на ўвесь свет, скардзіцца асабліва няма на што. Але ў такіх параўнаннях ёсць адзін нюанс – з якімі менавіта краінамі яны параўноўваць Беларусь.
Разбіраліся, наколькі насамрэч «прыстойная» беларуская пенсія ў нашай праграме «Атма$фера».
💰 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»
youtu.be/_61aDwkrAR8This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇪🇺 ЕЗ пагражае санкцыямі арганізатарам і ўдзельнікам выбараў у Дзярждуму Расеі на акупаваных тэрыторыях Украіны
Еўразвяз папярэдзіў, што не збіраецца прызнаваць ані само правядзенне выбараў там, ані іх вынікі:
«Асобы, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі гэтых фіктыўных выбараў або балатаваліся на часова акупаваных тэрыторыях Украіны, а таксама тыя, хто адказны за падрыў магчымасці правядзення свабодных і справядлівых выбараў у самой Расеі, будуць падвергнутыя санкцыям».
Расея таксама не запрасіла назіральнікаў АБСЕ і не дапусціла да выбараў кандыдатаў ад партыі «Яблоко». Паводле ЕЗ, гэта не дазвале назваць выбары незалежнымі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️ Памёр беларускі паэт і бард Анатоль Кудласевіч
Яму было 65 гадоў. Кудласевіч арганізоўваў літаратурныя сустрэчы і фестывалі, працаваў на тэлебачанні і радыё, выдаў некалькі кніг, пісаў песні і выступаў як бард.
У 2020 годзе яго затрымлівалі за ўдзел у пратэстах, а ў 2021-м у яго кватэры двойчы праходзілі ператрусы. Пазней яго аштрафавалі на 2900 рублёў за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Ведалі б вы, як я змагалася ўсе гэтыя 2,5 месяцы»
Чатырохгадовую Дашу, якую бацька таемна вывез з Беларусі ў Эстонію, нарэшце вярнулі маці.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️Жывы эфір «Наш дзень»
Сёння абмяркоўваем вайсковыя вучэнні ў Гомлі і Беларусь на сесіі ААН, скандал са Святланай Ціханоўскай, вынікі Форуму Астрожскіх у Кіеве, выбары ў Расеі ды Нямеччыне.
🤧Як берагчыся ў «грыпозны сезон», калі і дзе рабіць прышчэпкі? Раскажа лекарка Мая Церакулава: youtube.com/live/5VczcpIG8Us -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 Пераапрануўся ў памежніка і адабраў у мігрантаў грошы – траіх беларусаў будуць судзіць
Групу абвінавачваюць у арганізацыі незаконнай міграцыі, махлярстве і самавольным прысваенні ўлады службовай асобы.
Паводле СК, адзін з іх прывёз групу замежнікаў у Свіслацкі раён, дзе другі, пераапрануты ў форму памежніка, пад выглядам ператрусу забраў грошы і каштоўныя рэчы. Такім чынам яны завалодалі маёмасцю мігрантаў амаль на 1500 рублёў.
Згадваецца яшчэ эпізод, калі ў чэрвені 2025 года адзін з абвінавачаных за $350 дапамог пяці мігрантам дабрацца з Маладзечна ў Свіслацкі раён, і даў рыдлёўку і балтарэз для незаконнага перасячэння мяжы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💱 Курсы валютаў 21 верасня
Долар, Еўра і расейскі рубель разам патаннелі.
А якім будзе курс долара на гэтым тыдні? — чытайце ў нашым матэрыяле
#курсывалютаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Пра гэта марылі б у Менску – каб мне не захацелася вярнуцца ў журналістыку. Я не зраблю ім такога падарунку»
Пасля вызвалення Кацярына Андрэева вяртаецца ў эфір «Белсату» – цяпер ужо ў якасці вядоўцы інфармацыйнай «Студыі». За гэты час змянілася шмат што: сам «Белсат», яе жыццё і яна сама. Але, паводле Кацярыны, журналістыка і беларуская мова застаюцца неад’емнай часткай яе ідэнтычнасці.
У шчырай размове былая палітзняволеная журналістка распавяла пра вяртанне ў эфір, жыццё пасля калоніі, мужа Ігара Ільяша і тое, што дапамагае ёй зноў будаваць нармальнае жыццё👇
📌 Чытайце інтэрв'ю – па спасылцы
belsat.eu/95500257/katsyaryna-andreeva-pra-zhurnalistyku
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/mxkhujkt -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 Больш за 150 чалавек сталі ў чаргу ў менскай паліклініцы — за відэа пра гэта завядуць крыміналку?
Тым часам у Полацку рыхтуюць цэнтр для нелегальных мігрантаў з «рэлігійным памяшканнем». А на паседжанне Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку прыедуць Зяленскі і Трамп, а таксама Рыжанкоў і Ціханоўская.
Як Лукашэнка чарговы раз намякнуў на «несяброўскасць» Арменіі? І ці здолеў расейскі футбаліст Аршавін прачытаць хаця б адзін радок па-беларуску?
👀 Усё гэта — у свежым выпуску навінаў «Белсату» па спасылцы
www.youtube.com/watch?v=PKu77CaRHN8This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🗳 Партыя Пуціна атрымала канстытуцыйную большасць у Дзярждуме
«Адзіная Расея» заняла рэкордную колькасць мандатаў — 355 з 450, паводле папярэдніх вынікаў выбараў у РФ. Гэта дае ёй канстытуцыйную большасць, неабходную для прыняцця законаў і ўнясення паправак у Канстытуцыю без падтрымкі іншых фракцыяў.
Сярод новых дэпутатаў ад «Адзінай Расеі» — 86 ветэранаў вайны супраць Украіны.
Паводле аналітыкаў Інстытуту Вывучэння вайны (ISW), гэтыя выбары, сярод іншага, павінны былі прадэманстраваць падтрымку расейцамі палітыкі Крамля і вайны супраць Украіны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛑🪖Вучэбны блокпост на ўездзе ў Гомель выклікаў вялізны затор. Незадаволеным пагражалі
Карыстальнікі, якія папярэджвалі кіроўцаў пра праверкі праз онлайн-сэрвісы і раілі ехаць у аб’езд, паведамляюць пра пагрозы ў каментарах. Некаторыя людзі выдалялі паведамленні.
Увечары 20 верасня чарга на ўездзе з боку чарнігаўскай трасы расцягнулася амаль на кіламетр. Блокпост арганізавалі ў межах збораў тэрытарыяльнай абароны.
Аналагічныя пункты стварылі таксама ў Светлагорску і Акцябрскім. Пры гэтым у Акцябрскім на вайскоўцах заўважылі чырвоныя палосы скотчу на руках і нагах – паводле «Флагштока», яны паўтараюць расейскія тактычныя абазначэнні, якія выкарыстоўваюцца падчас вайны ва Украіне.
Зборы працягнуцца да 25 верасня. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Памёр 47-гадовы былы пракурор Віцебску Андрэй Шклярэўскі
Паводле праваабарончых крыніц, Шклярэўскага абвінавачвалі ў датычнасці да рэпрэсій і іншых парушэнняў правоў грамадзян, у тым ліку ў арганізацыі маніторынгу пратэсных настрояў на прадпрыемствах Віцебску пасля страйку на «Спецаўтабазе».
З 2006 па 2017 год ён узначальваў пракуратуру Бешанковіцкага раёну, з 2017 па 2020-ы быў пракурорам Віцебскага раёну, а з 2021 года да лютага 2026-га – пракурорам Віцебску.
У 2024 годзе ягоны родны брат быў асуджаны за «экстрэмізм».
Прычына ягонай смерці не паведамляецца. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎃 240 кг за 52 дні. У Берасцейскай вобласці фермер вырасціў гіганцкі гарбуз
«Вось адно насенне. Спачатку з'яўляецца маленькі парастак, як расада, а потым усё гэта — з аднаго насення, каб вы разумелі. Догляд за ім як за маленькім дзіцем. Тут сапраўды трэба за ім даглядаць. Ёсць пэўныя сакрэты агратэхнікі»
— дзеліцца фермер Аляксандр Дзямешка.
Плод прэзентуюць на мясцовым а сельскагаспадарчым кірмашы ў кастрычніку.
👇 Колькі яшчэ ён можа набраць у вазе за гэты час?This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛢 Медыя: Трамп зноў папрасіў Зяленскага спыніць удары па расейскіх паліўных заводах
Паводле крыніцы Axios, слова «дызель» падчас тэлефоннай размовы 20 верасня згадвалася шмат разоў. Трамп сказаў, што такія ўдары выклікаюць дэфіцыт дызельнага паліва на рынку.
У час размовы Зяленскі і Трамп дамовіліся сустрэцца ў Нью-Ёрку на палях Генасамблеі ААН.
Яшчэ 13 верасня Трамп ужо заклікаў Украіну не атакаваць расейскія аб’екты, звязаныя з вытворчасцю дызелю, прапануючы замест іх іншыя цэлі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦«Па дарозе мы спыняліся на эвакуацыю». Карэспандэнт «Белсату» пра вяртанне з Кіева пад пагрозай абстрэлаў
Вітаўт Сіўчык распавёў, што ягоны адваротны шлях з Форуму Астрожскіх у Кіевe да Варшавы цягнецца ўжо больш за содні:
"Выехаў з Кіева ўчора а 8 раніцы, і дагэтуль не даехаў да Варшавы. Наш украінскі цягнік моцна спазніўся – доўга стаялі на мяжы, а па дарозе мы спыняліся на эвакуацыю.
Праваднік заявіў, што ёсць небяспека расейскага ўдару, і загадаў усім пасажырам як мага хутчэй пакінуць вагоны і адысці падалей ад чыгуначнага палатна. З сабой можна было забраць толькі заплечнік з самымі неабходнымі рэчамі" -
Belsat TV
@Belsat_TV
📷 Фотафакт: так выглядае «беларускі куток» мемарыялу на кіеўскім Майдане
Кожны маленькі БЧБ-сцяг сімвалізуе аднаго загінулага беларускага дабраахвотніка. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Думаеце, гэта згенераваў штучны інтэлект?
А вось і не. Гэта цалкам сапраўдны твор мастака Гіёма Легро, што працуе ў жанры «лэнд-арту» (і фактычна з'яўляецца яго піянерам).
Гіганцкую карціну ён стварае проста на горнай пашы ў французскіх Альпах.
✅ А больш здымкаў тыдня мы сабралі для вас вось тут: belsat.eu/95463756/raketnyya-ataki-na-zaparozhzha-i-prate…
🔗 Карыстайцеся гэтай спасылкаю, каб паглядзець з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/wuynagrh -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Пачыналі будаваць за грошы Еўразвязу, скончаць за грошы бюджэту РБ. Пад Полацкам з'явіцца Цэнтр размяшчэння мігрантаў
Канал @vitebsk_info звярнуў увагу на праектную дакументацыю гэтага аб'екту, якую выклалі на сайце дзяржзакупак.
Па-першае, варта адзначыць, што ён будзе рэжымным. Гэта значыць, змяшчаць туды будуць тых мігрантаў, якія патрапілі ў Беларусь незаконным шляхам або звярнуліся па палітычны прытулак. Гаворкі пра размяшчэнне звычайных працоўных мігрантаў у гэтым месцы не ідзе.
У адпаведнасці са стандартамі рэжымных аб'ектаў ложкі, шафы ды частка мэблі будуць прымацаваныя да падлогі, у калідорах і памяшканнях усталююць відэаназіранне, а на ўваходзе з'явіцца абсталяванне з кантролем доступу.
Каб дадаць разнастайнасці вольнаму часу жыхароў Цэнтру, сюды закупяць тэлевізары, праектар, акустычныя прылады, шведскія сценкі для фізічных актыўнасцяў. Будзе таксама выставачная зона са стэндамі ды манекенамі, а для рэлігійных асобаў прадугледзелі асобнае памяшканне з іканастасам.
Колькі дакладна «пастаяльцаў» зможа змясціць Цэнтр – няясна, бо ў дакументах умяшчальнасць не прапісалі. Аднак закупіць плануецца 15 металічных ложкаў. То бок трымаць тут адначасова дзясяткі ці сотні людзей улады дакладна не разлічваюць.
✍️ Планаваны кошт будаўніцтва складае 4 млн BYN. Двухпавярховы будынак пачалі ўзводзіць у Фарынаве (на тэрыторыі Полацкага памежнага атраду) яшчэ ў 2019-м, і тады большую частку вытратаў пакрывалі грошы Еўразвязу. Пазней працы спыніліся, і ў жніўні 2022-га закансерваваны будынак быў перададзены ва ўласнасць Дзяржаўнага памежнага камітэту. Цяпер яго зноў хочуць прывесці да ладу, але ўжо «сваімі сіламі». -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі тыдня!
У сённяшнім выданні абмяркуем:
🔸ЗША – Лукашэнка: што за «вялікая ўгода»?
🔸«Гусак», Maxline і бізнес вакол Лукашэнкі. Што вядома пра сапраўдных гаспадароў гэтага бізнесу?
Таксама пагаворым пра працу расейскіх рэтранслятараў у Беларусі, тунэлі пад беларуска-латвійскай мяжой ды выбары ў Расеі:
youtube.com/live/68dBaqkSECA -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐺 Гарадзенскі заапарк зладзіў «наваселле» для сваіх ваўчанятаў Чука і Гека
Урачыстую падзею прымеркавалі да 99-годдзя заапарку. Чук і Гек атрымалі не толькі пашыраную «жылплошчу», але яшчэ і падарункі.
Усё як у людзей 👌This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪵 Ад 1 кастрычніка беларусы атрымаюць магчымасць замаўляць дровы праз інтэрнэт
Пра новы крок у «лічбавізацыі» краіны расказаў міністр лясной гаспадаркі РБ Сяргей Ульдзіновіч:
«Мы робім усё, каб людзям было зручней гэта рабіць. З 1-га кастрычніка дровы можна будзе замовіць анлайн, не трэба ехаць у лясніцтва. Які-кольвек грамадзянін, знаходзячыся ўдома або на працоўным месцы, можа аформіць анлайн-заяўку»
Ульдзіновіч падкрэсліў таксама, што апошнім часам сярод беларусаў расце попыт на паколатыя дровы, таму паабяцаў павялічыць вытворчасць драўніны менавіта ў такім выглядзе. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💸 Кажуць, што сапраўдныя беларусы не толькі ўсё лічаць у доларах, але і заўсёды маюць долар у сваім гаманцы
А як у вас? -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Верагоднасць таго, што ў часе размінкі на футбольным полі на вас наедзе каток, малая. Аднак не роўная нулю
У гэтым пераканаўся на ўласным досведзе былы гулец зборнай Англіі Андрас Таўнсэнд, які на схіле футбольнай кар'еры выступае ў чэмпіянаце Тайланду.
Глядзіце, што з ім здарылася 😨 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎨Рэжым Лукашэнкі цяпер мае свой «фірмовы пах»
СССР пахнуў дэфіцытнай каўбасою, сённяшняя Расея – сырой нафтаю... «Парфумер» з Драздоў вырашыў не адставаць ад трэнду і таксама дадаў сваёй сістэме ўнікальны водар.
👀 Глядзіце свежы выпуск новай аўтарскай праграмы Дзмітрыя Семчанкі «Дэкодэр». Расшыфроўваем навіны тыдня разам!
www.youtube.com/watch?v=GR9ZaXskuhQ -
Belsat TV
@Belsat_TV
Анатоль Лябедзька паказаў у Facebook свае «артэфакты мінулай эпохі»
Так выглядала ягонае пасведчанне (і значок) народнага дэпутата ў першай палове 1990-х. Таксама палітык захаваў свой дыпламатычны пашпарт з «Пагоняй» з тых жа часоў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚋 У Варшаве прайшоў чэмпіянат Еўропы сярод кіроўцаў трамваяў
Удзельнікі з розных краін спаборнічалі не ў хуткасці, а ў дакладнасці, майстэрстве і ўменні ювелірна выконваць самыя складаныя манеўры.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📱Менчукі ўсю ноч стаялі ў чарзе па смартфоны са зніжкаю. Не абышлося без скандалу
Расказваем, у чым справа ⬆️
✍️ А таксама: сырок-гігант на «Дажынках», новыя блакпасты на Гомельшчыне, маштабны ракетны ўдар Украіны па Маскве.
👀 Наш традыцыйны выпуск кароткіх навінаў ужо чакае вашых праглядаў: www.youtube.com/watch?v=CqhtTaDUx8QThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤩 Пасажыры рэйсу Belavia Стамбул-Менск атрымалі нечаканы музычны бонус
Проста ў часе палёту для іх заспяваў удзельнік папулярнага ў 90-я гады нямецкага рэп-гурта Down Low Майк Дальен.
Ён накіроўваўся ў Менск, каб прыняць удзел у фестывалі «Прайм Эра» на сталічным стадыёне «Дынама».
Глядзіце, як гэта было!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🙃 Гіганцкі дранік (ну а што ж яшчэ!) прыгатавалі ў Беларусі
Відэа з парку гісторыі «Вялікае Княства Сула».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☕️ Запрашаем на «Раніцу з Белсатам»
Чаму чыноўнікі не гатовыя да візітаў Лукашэнкі? Чаму грамадства вінаваціць жанчын, нават калі яны ахвяры? Тыповыя рысы характару беларусаў: што за яны, на каго мы падобныя, на каго не, ці праўдзівыя культурныя стэрэатыпы пра нацыю? Якое надвор'е чакае нас гэтай восенню?
👀 Прачынаемся і абмяркоўваем разам – далучайцеся!
youtu.be/20Y_qqJfo14 -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Маштабная атака па Маскве і Маскоўскай вобласці
У Капотні гарыць адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў.
Таксама паведамлялася пра ўдары па Варонежы, Разані і Дагестане.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💪 Ілля Шкурын зноў прынёс свайму клубу перамогу ў чэмпіянаце Польшчы
Беларус забіў на 90-й хвіліне хатняга матчу сваіх «Катавіцаў» супраць «Краковіі». Перад трапным стрэлам Шкурына на табло была нічыя 2:2. Такім чынам, дзякуючы гэтаму голу «Катавіцы» здабылі пераможныя тры пункты.
У рэестры бамбардзіраў польскай «Экстракласы» Шкурын працягвае займаць другое месца, маючы ў скарбонцы 6 галоў і адну выніковую перадачу.
📹 Відэа: Ekstraklasa TV -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥁«Перкусійная п’еса» ў Амстэрдаме нагадала пра беларускіх палітвязняў
Удзельнікі перформансу сталі голасам тых, хто застаецца за кратамі і не можа гучна гаварыць аб сваіх праблемах.
Паглядзіце (лепш з гукам)!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸Мастак Аляксандр Адамаў прэзентаваў у Варшаве сваю выставу. А распачалося ўсё з незвычайнага пэрфомансу
Адамаў адпрэчвае ў сваім праекце традыцыйны падыход, калі арт-абʼекты адмяжоўваюцца ад рэчаіснасці рамай, формай, колерам ці пастаментам. Тут так: робіш крок – і адразу трапляеш усярэдзіну.
«Па-першае, параю наведнікам выспацца! Проста выспацца. А калі сапраўды выспаліся і адчуваеце сябе нядрэнна, прыслухацца да сябе: ці гатовыя вы ўдзяліць увагу дэталям?»
✅ Чытайце вялікі рэпартаж «Белсату»: belsat.eu/95474523/vystava-alyaksandra-adamava
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/oavfobsz -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐶 Падчас футбольнага матчу ў Мазыры да гульцоў на полі далучыўся сабака
У чэмпіянаце Беларусі такія сітуацыі здараюцца нярэдка – раз на год дакладна (і гэта толькі ў Вышэйшай лізе).
Гэтым разам бонуснае відовішча атрымалі гледачы гульні «Славія» (Мазыр) – «Нафтан» (Наваполацк). -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥷 «Размовы» на мяжы РБ адбываюцца штодня. Пра гэта сведчыць аналіз памежных чатаў
Міні-даследаванне зрабіў Telegram-канал @Grodno_grab.
Вось да якіх высноваў прыйшлі аўтары:
✍️ Як летась, так і сёлета ўзгадванні пра «размовы» і допыты падчас перасячэння мяжы Еўразвязу з Беларуссю ўзгадваюцца ў сярэднім па 150 разоў на месяц (то бок каля 5 разоў на дзень)
✍️ Калі браць апошнія 365 дзён, то толькі 12 з іх абыходзіліся без узгадванняў «размоваў» і допытаў увогуле
✍️ Пра праверкі тэлефонаў у 2026-м сталі пісаць амаль што ў два разы радзей, чым у 2025-м. Аднак гэта тычыцца толькі праверак гаджэтаў, а не ўласна «размоваў»
На падставе гэтага аналізу аўтары нагадваюць, што кожная паездка ў Беларусь мусіць суправаджацца павышанымі захадамі асабістай перасцярогі. Калі вы мяркуеце, што рэжым Лукашэнкі мае нават нязначныя падставы вас затрымаць, лепш не ехаць на радзіму ўвогуле. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Канцэртаў «Океану Ельзи» ў Беларусі альбо «NaviBand» ва Украіне больш няма. А што ёсць?
Міждзяржаўныя адносіны паміж Беларуссю і Украінаю цяпер са зразумелых прычынаў знаходзяцца ў сваёй найніжэйшай кропцы. Аднак кантакты ў галіне культуры, на шчасце, ад дзяржаўнага кіраўніцтва і геапалітычных фактараў залежаць у досыць невялікай ступені.
Уявіць выступ «Океану Ельзи» ў Менску альбо «NaviBand» у Харкаве, што было звычайнай з'яваю яшчэ 7 гадоў таму, цяпер нерэальна. Аднак вартых увагі праектаў усё роўна хапае.
Беларуская Рада культуры сумесна з Дацкім культурным інстытутам склалі «Мэпінг беларуска-ўкраінскай культурнай супрацы ў 2022-2026 гадах».
✅ Расказваем пра тое, што ён ахоплівае: belsat.eu/95476532/kultura-by-ua
🔗 Пераходзьце па гэтай спасылцы, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/wjwvaemu -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📍Швейцарыя далучылася да санкцыяў Еўразвязу супраць афіцыйнага Менску. Трамп тым часам падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расеі.
📍Чым адметны другі дзень Форуму Астрожскіх у Кіеве
Далучайцеся да нашага эфіру: youtube.com/live/duFdfdN4VTU -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥺 Гісторыя са шчаслівым канцом
Мянчанка не змагла прайсці міма кінутага ў парку сабакі і дапамагла знайсці яму новых гаспадароўThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Бабруйскім раёне ратаўнік з прозвішчам Лось тушыў пажар у хаце жанчыны з прозвішчам Лось. А адбывалася ўсё ў вёсцы Лосі
Пра незвычайную сітуацыю паведамляе канал «Служба спасения». «Всё сошЛОСЬ», – падсумаваў аўтар паста, дадаўшы, што на пажары ніхто не пацярпеў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Он с девками прохлаждается на нашей территории, а там пацаны гибнут. Такие вот россияне»
🕷Павук патэлефанаваў вядомаму ў вузкіх колах «ябацьку» Віталю Леановічу, а яшчэ патрапіў на закрыты сазвон беларускіх прыхільнікаў «русского мира». І высветліў, што ў «тым лагеры» свайго расчаравання паводзінамі расейскай дзяржавы і народу таксама шмат хто не хавае.
Ад вайны стаміліся ўсе? 🤔
👀 Глядзіце і слухайце новы выпуск «Шухер шоу» на канале «БЕЛСАТ LIFE»: www.youtube.com/watch?v=tyDmYVaSzZ8 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔹Круглы празрысты стол, за ім – тры ўдзельнікі. А паміж імі – спрэчка
Такою, у трох словах, будзе новая дыскусійная праграма «А хто там ідзе?..», прэм'ера якой адбудзецца ў эфіры «Белсату» ўжо заўтра.
Стваральнік і вядоўца праграмы Алесь Кіркевіч напярэдадні дэбютнага выпуску даў інтэрв'ю нашаму сайту:
«Пэўнае хваляванне ёсць, таму што гэта новы для мяне жанр, і таму цікава, як людзі гэта ўбачаць і ці падтрымаюць. Хаця да крытыкі я стаўлюся спакойна. "А хто там ідзе?.." – эксперымент. І ў працэсе яго мы будзем змяняцца і ўдасканальвацца»
✅ Чытайце размову цалкам на старонцы: belsat.eu/95439623/ales-kirkevich-novy-praekt-na-belsace
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/hikmjagk -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Украінцы добра ведаюць са сваёй гісторыі, што такое пераслед за нацыянальную сімволіку, і таму сёння хочуць падтрымаць беларусаў»
У Кіеве адкрылі выставу, прымеркаваную да 35-й гадавіны вяртання бела-чырвонага-белага сцяга і герба «Пагоня» ў якасці дзяржаўных сімвалаў Беларусі.
Паглядзіце, што там ёсць ☝️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤪 Гасцям менскіх абласных «Дажынак» у Дзяржынску прэзентавалі гіганцкі глазураваны сырок
Гэты прадукт, выпушчаны на Слуцкім сыраробным камбінаце, важыць ажно 100 кг. У сярэдзіну дадалі начынне з фісташкавай пасты, дадаўшы ласунку папулярнага «дубайскага» стылю.
📹 Відэа: Солигорск. Слуцк. НовостиThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 П'яны маладзён з Эстоніі жорстка збіў супрацоўніка берлінскага аэрапорту. Цяпер яму інкрымінуюць «замах на забойства»
Гісторыя здарылася яшчэ ўвечары 6 верасня, аднак у медыі патрапіла толькі ўчора.
Двое грамадзянаў Эстоніі спазніліся на рэйс авіякампаніі AirBaltic з берлінскага «Брандэнбургу» ў Талін. Калі 48-гадовы супрацоўнік аэрапорту адмовіўся прапускаць іх на борт з гэтай прычыны, адзін з пасажыраў – 22-гадовы Каспар – накінуўся на яго з кулакамі.
На відэа з камераў назірання відаць, што эстонец збівае свайго апанента цягам двух хвілінаў. Той не аказвае супраціву, спрабуючы толькі ўхіліцца і ўцячы ад удараў, аднак маладзён не спыняецца і працягвае агрэсію. На падлозе хутка з'яўляюцца сляды крыві. Некаторыя з пасажыраў, што сталі сведкамі нападу, спрабавалі спыніць неадэкватнага хлопца, аднак марна.
Супрацоўнік аэрапорту быў шпіталізаваны, яму давялося зрабіць дзве аперацыі праз пералом вочніцы.
Вядома, што разам з Каспарам у Талін збіраўся ляцець ягоны 36-гадовы прыяцель Роланд. Той не браў актыўнага ўдзелу ў нападзе, аднак вядома, што тры гады таму яго прызналі вінаватым у згвалтаванні жанчыны. Цяпер Роланд знаходзіцца на выпрабаваўчым тэрміне.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Гэта вайна за суб’ектнасць, а не толькі за тэрыторыі. "Русский мир" атакуе нашу суб’ектнасць»
Такую думку агучыла падчас чарговай дыскусіі Форуму Астрожскіх дырэктарка ўкраінскага Інстытуту нацыянальнай устойлівасці і бяспекі Рэна Маруцян.
Наш карэспандэнт Вітаўт Сіўчык, прысутны на месцы падзеяў, так падсумаваў ключавыя пасылы ранішніх абмеркаванняў:
«І беларусы, і ўкраінцы дагэтуль кшталтуюцца як нацыі у плане свядомасці. "Савецкасць" і абыякавасць часткі беларускага грамадства – не канстанта, а эфект мэтанакіраванай палітыкі спачатку СССР, а потым рэжыму Лукашэнкі. Таму нацыянальная адукацыя і беларускамоўныя медыі надзвычай важныя для пашырэння колькасці нацыянальна свядомых людзей. Тым больш, што нават умоўна постсавецкая частка беларусаў збольшага негатыўна ўспрымае вайну». -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Год таму многае было немагчыма. Цяпер, калі з'явіліся нейкія кантакты з Украінай, многія рэчы, спадзяемся, можна будзе вырашыць»
Франак Вячорка, які гэтымі днямі наведвае Форум Астрожскіх у Кіеве, расказаў пра абмеркаванні датычна стварэння працоўнай групы, што магла б вырашаць праблемы беларусаў ва Украіне. Гэтае пытанне закраналася ў размове з прадстаўніком Офісу Зяленскага.
А з дэпутатамі Вярхоўнай Рады прадстаўнікі беларускіх дэмсілаў вялі гаворку пра законапраекты, што паспрыялі б разблакаванню банкаўскіх рахункаў беларусаў ды спрашчэнню легалізацыі нашых суайчыннікаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Цярплівасці Трампа ў дачыненні Пуціна прыйшоў канец? Ён падпісаў закон аб «пякельных санкцыях» супраць РФ
Закон дае права прэзідэнту ЗША ўводзіць 100% мыты супраць 5-ці найбуйнейшых пакупнікоў расейскіх энергарэсурсаў. Акрамя таго, ён прадугледжвае санкцыі супраць расейскіх абаронных, энергетычных і фінансавых арганізацыяў, ценявога флоту РФ, а таксама супраць практычна ўсяго складу палітычнага і ваеннага кіраўніцтва.
Той жа закон працягвае на 5 гадоў і санкцыі супраць Ірану.
✅ Больш па тэме чытайце тут: belsat.eu/95473498/trump-padpisau-zakon
🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/mxpyonnn -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 У Воранаўскім раёне беларус загінуў у часе капання бульбы
Мужчына прыехаў дапамагчы знаёмым на поле непадалёк Беняконяў. Бульбу збіралі з дапамогаю камбайну. У нейкі момант узнікла замінка – у камбайна заклініла бункер і бульбіны перасталі перасыпацца ў прычэп трактара.
Мужчына ўзяўся вырашаць гэтую праблему ўручную, аднак, пацягнуўшчы рычаг, ён зачапіўся адзеннем за шасцярні, якія рухаліся.
Ён атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦀 Амерыканец сустрэў на сваім падворку ўзброенага нажом краба
Кадры знятыя ў Флорыдзе. За тры дні ролік ужо сабраў больш за мільён лайкаў у Instagram -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐾 У Балівіі навукоўцы адкрылі новы від дзікага ката
Жывёліна атрымала назву Leopardus tilcayo. Гэта невялікая плямістая котка, меншая за хатнюю. Яна жыве ў вільготных горных лясах Балівіі.
Колькі такіх катоў засталося ў прыродзе, навукоўцы пакуль не ведаюць, але асцерагаюцца, што новы від ужо можа быць пад пагрозай праз знішчэнне ягонага асяроддзя.
«Гэта новая прычына абараняць свет», – кажа суаўтарка даследавання Паола Нагалес-Аскарунс. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫥 Ён кажа: здзекаваліся. Сілавікі кажуць: далі плед і гарбату
Памятаеце Льва Беларусава, які выклікаў сілавікоў пасля канфлікту ў Талачыне, а ў выніку сам правёў ноч у аддзяленні? Ён скардзіўся на кепскае стаўленне, холад і тое, што яму не аказалі неабходнай дапамогі.
Цяпер адказала МУС. Там сцвярджаюць, што крыўдзіцеляў Беларусава затрымалі, а самога блогера пакінулі ў РАУС дзеля «неабходных працэсуальных дзеянняў».
Паводле міліцыі, яму прапанавалі плед, гарачую гарбату, ежу і медычную дапамогу – і ўсё гэта ён нібыта «прыняў з натхненнем».
🤦♂️ А вось за відэа, у якім Беларусаў расказаў пра сваё знаходжанне ў РАУС, яму прыгразілі адказнасцю. Блогер выдаліў ролік з сацсетак. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Лукашэнка «наехаў» на Коўла. Чаго псіхануў?
Нервознасць і незадаволены «наезд» – у такім тоне Лукашэнка размаўляў са спецпрадстаўніком ЗША Джонам Коўлам падчас апошняй сустрэчы. У выніку такіх перамоваў на волю выйшлі не 200 палітвязняў, як гэта чакалася, а толькі 25. Што ў Лукашэнкі пайшло «не так» і чаму так званая «вялікая ўгода» ператварылася ў нервовы гандаль?
Гэтую і іншыя тэмы ў новай праграме «Нацыянальны інтарэс» сёння абмяркоўваюць вядоўца Сяргей Пеляса і аналітык «Белсату» Зміцер Міцкевіч: www.youtube.com/watch?v=A3pNgJdq_1oThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️«Пул Первого» вярнуў назад свой юзэрнэйм, які часова «скралі» футфетышысты
Чаму менавіта з адрасам лукашэнкаўскага акаўнту здарыўся такі канфуз, застаецца загадкаю. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Рэгіянальнае гомельскае тэлебачанне знайшло яшчэ аднаго «мемнага» персанажа
Памятаеце ўдзельніка студатраду, які палоў бульбу і расказаў пра гэта так, што яно нагадвала рэчытатыў ад рэп-выканаўцы?
Падобна, што начальнік змены з КУП «Кармалён» можа скласці канкурэнцыю таму хлапчуку 👌
📹 Відэа: Беларусь 4 Гомель -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏎 «Колькі супернікаў трэба, каб ускладніць жыццё зорнаму гоншчыку «Формулы-1»?
Макс Вэрстапэн узяў удзел у чэленджы, у якім хуткасці было недастаткова – спачатку трэба было прабіцца праз цэлы натоўп картынгістаў.
Чым скончыўся гэты эксперымент – глядзіце ў відэа 👀This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 Забіў тым жа нажом, якім за хвіліну да таго наразаў гародніну для салату
У афіцыйным выданні МУС «На страже» раскрылі некаторыя падрабязнасці рэзананснага забойства цяжарнай жанчыны ў Менску. Меркавана, яго здзейсніў 38-гадовы Аляксей Гаўрылёнак. Хоць следства працягваецца, аднак мужчына ўжо сам прызнаўся ў здзейсненым страшным злачынстве.
Калі верыць ягонаму апісанню падзеяў, карціна выглядала наступным чынам. Раніцаю 8 верасня Гаўрылёнак быў разам са сваёй будучай ахвяраю – ён гатаваў салат, а Таццяна Мартышчанка ў чарговы раз завяла размову пра будучыню пары. Тым больш, што яна чакала ад Аляксея дзіця, а той меў уласную сям'ю і мусіў бы вызначыцца, з кім хоча заставацца далей. Пабачыўшы нерашучасць мужчыны, Таццяна стала гразіць тым, што сыдзе да іншага. Для забойцы гэта стала «трыгерам» – ён пачаў наносіць сваёй палюбоўніцы ўдары тым жа нажом, з дапамогаю якога толькі што гатаваў салат. Нажавых раненняў Таццяне было нанесена не менш за 15.
Цела забітай Гаўрылёнак пакінуў у ваннай ды сышоў. Праз пару гадзін ён набыў у краме рыдлёўку. На наступны дзень вярнуўся ў кватэру, дзе адбылося забойства, і стаў пазбаўляцца ад слядоў. Труп жанчыны ён паклаў у чорную торбу, а на галаву апрануў пакет. Увечары, калі апусцілася цемра, забойца паклаў торбу і пластыкавы чамадан з улікамі ў машыну ды паехаў за горад. На шляху выкінуў у раку смартфон сваёй і ахвяры ды ключы ад ейнай кватэры.
Непадалёк ад Лагойска Гаўрылёнак заехаў у лес, прайшоўся пешшу ўглыб гушчару, выбраў месца для «пахавання» і пакінуў цела там.
Пазней высветлілася, што пазбавіцца ад усіх улікаў у яго не атрымалася – падчас вобшуку аўтамабіля забойцы аператыўнікі знайшлі там майку жанчыны са слядамі засохлай крыві, якая выпала з чамадана ў салон. Гаўрылёнак гэтага нават не заўважыў, пры тым што пасля заканчэння сваіх «чорных справаў» прапыласосіў салон легкавіка. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️🩹 Відэа, прасякнутае цеплынёй і любоўю
Тое, што для кагосьці – частка паўсядзённасці, для былых палітвязняў – раскоша, якой давялося чакаць вельмі доўга.
Паглядзіце, як сям'я сустрэла былога палітзняволенага Паўла Петручэню 🫶🏻This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
На словах Леў Талсты, а на справе Лукашэнка гаворыць, што не трымаецца за ўладу сінімі пальцамі, аднак прэзідэнцкае крэсла саступаць не спяшаецца
📌 Дык усё ж наеўся ўлады ці не?
📌 Як функцыянуе беларуская сістэма знутры?
📌 Ці існуе рэальнае адзінства паміж рознымі ведамствамі?
📌 Хто звязвае галоўныя элементы сістэмы і наколькі яна ўстойлівая да магчымага транзіту ўлады?
▶️ Гэта ды іншыя злабадзённыя навіны абмяркуем у сённяшняй Студыі Белсату. Уключайце эфір і будзьце з намі!
youtube.com/live/bDFqf4wDLX4 -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Telegram выдаліў афіцыйны канал прэс-службы Лукашэнкі «Пул Первого»
На гэты момант арыгінальны акаўнт недаступны. Пошук мэсэнджару выдае выключна каналы-«клоны».
UPD. Канал не быў выдалены, аднак старая спасылка цяпер вядзе не на інфармацыю ад прэс-службы Лукашэнкі, а на супольнасць аматараў «фут-фетышу» -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏥 Былы кіраўнік Ганцавіцкага РАУС збег з псіхдыспансэру ў Баранавічах
Віталь Куляшоў кіраваў згаданым райаддзелам акурат у час пратэстаў-2020, і адзначыўся асабістым удзелам у затрыманні апазіцыйна настроеных мясцовых жыхароў і журналістаў. У 2021-м ягоная кар'ера ў структуры МУС раптоўна абарвалася. Уцямнай прычыны гэтага так нідзе і не паведамілі, але, паводле некаторых звестак, Куляшоў апынуўся замяшаным у карупцыі.
І вось цяпер, праз 5 гадоў, усплылі звесткі пра ягонае знаходжанне ў Баранавіцкім псіханеўралагічным дыспансэры. У чацвер у раёне абеду экс-міліцыянт уцёк з гэтай установы – яго шукалі цягам содняў. Сёння Куляшоў быў знойдзены – з ім усё адносна добра, ён жывы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📷 Яшчэ некалькі кадраў сённяшняга прыезду экс-палітзняволеных у Варшаву
На здымках: Павел Белавус, Людміла Чэкіна (разам з Марынай Золатавай), Павел Петручэня. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Паглядзіце, як сёння сустракалі ў Варшаве вызваленых у сераду палітвязняў
З Літвы ў Польшчу прыехалі 10 чалавек (з 25-ці тых, каго адпусцілі на свабоду пазаўчора).
Павел Латушка ў каментары «Белсату» заявіў, што амаль усе з тых, хто прыехаў, плануюць застацца жыць у польскай сталіцы. Адзін з вызваленых пераедзе ў Беласток.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🙊 Шок: у Швецыі прайшлі выбары, а вынікі загадзя не вядомыя
Беларусь і Швецыя – краіны з амаль аднолькавай колькасцю жыхароў. А вось з выбарамі атрымаліся дзве вельмі розныя гісторыі.
За электаральнай кампаніяй у скандынаўскай дзяржаве паназіраў Сцяпан Пуціла. І гатовы расказаць, у чым розніца.
🎥 Падрабязней глядзіце ў нашай праграме «Прабел» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Шукаў медзь – знайшоў смерць. Жыхар Салігорскага раёну паспрабаваў разабраць знойдзены баепрыпас і загінуў
Мужчына выявіў некалькі старых снарадаў, прынёс у свой гараж і вырашыў «пакорпацца» ў іх у пошуку каляровых металаў. Што магло пайсці не так?
У працэсе распілу аднаго з баепрыпасаў той здэтанаваў. Мужчыну яшчэ паспелі завезці ў шпіталь, аднак там ад атрыманых траўмаў ён неўзабаве памёр. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 Малярыя дабралася да Еўропы: у Нямеччыне ёсць памерлыя
Трапічная малярыя, якую звычайна звязваюць з краінамі Афрыкі, нечакана выявілася ў людзей, якія нават не ездзілі ў тропікі.
Што адбываецца ў Франкфурце:
☠️ Ёсць памерлыя. Зафіксаваныя смяротныя выпадкі малярыі, выкліканай небяспечным паразітам Plasmodium falciparum.
✈️ Версія з «камарамі-пасажырамі». Двое заражаных не наведвалі рэгіёны, дзе распаўсюджаная малярыя, і не працавалі ў аэрапорце. Улады Нямеччыны разглядаюць версію, што заражэнне магло адбыцца праз камароў, якія трапілі ў краіну з-за мяжы. Раней малярыя была выяўленая ў шасці супрацоўнікаў аэрапорту Франкфурта. Там усталявалі пасткі для камароў, а спайманых інсэктаў накіравалі на даследаванне.
⚠️ Сімптомы, якія нельга ігнараваць: высокая тэмпература, дрыжыкі, моцны галаўны боль, спутанасць свядомасці, курчы і праблемы з дыханнем.
Пакуль гэта не азначае, што Еўропу накрыла эпідэмія: нямецкія ўлады ацэньваюць рызыку для насельніцтва як вельмі нізкую.
Але гісторыя сапраўды незвычайная. Людзі захварэлі на трапічную малярыю, не наведваючы тыповы рэгіён распаўсюду гэтай хваробы.
Перашлі гэта тым, хто зараз жыве або падарожнічае па Нямеччыне ☝️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤨 Гісторыя з кінутым недакуркам на Нямізе нечакана атрымала працяг
Блогер і музы́ка Леў Беларусаў расказаў, што, прыехаўшы ў Талачын, ён сутыкнуўся з агрэсіяй з боку знаёмых хлопца, да якога ўлетку меў прэтэнзіі.
Беларусаў выклікаў міліцыю, аднак гэта дадало ў гісторыю яшчэ больш непрыемных адценняў... Расказваем падрабязнасці ў нашым відэа 👀 -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Вінаваціць амерыканскі бок [у тым, што выпусцілі менш палітвязняў, чым планавалася] не выпадае»
Палітык і былы палітзняволены Павел Севярынец пракаментаваў апошнія перамовы Джона Коўла і Лукашэнкі ў нашай праграме «Нацыянальны інтарэс»:
«Абсалютна амаральная пазіцыя тут у Лукашэнкі: ён гандлюе людзьмі, нахабна заломвае кошты – 44 мільёны, калій, зняцце санкцыяў – і пры гэтым кажа, што ніякіх палітвязняў няма. Тут чорнае і белае: Амерыка спрабуе вызваліць людзей і гатовая за гэта плаціць і здымаць санкцыі, бо гэта сапраўды краіна свабоды, а Лукашэнка – абсалютнае зло. Ён гандляр, а ЗША вымушаныя з ім заключаць гэтую здзелку дзеля свабоды людзей».
А вы як думаеце?
🎥 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»: youtu.be/A3pNgJdq_1o -
Belsat TV
@Belsat_TV
😠 Такога разносу для чыноўнікаў не было з часоў «абасраных кароваў»
Падчас сённяшняга візіту ў гаспадарку «Гавяды-Агра» пад Шкловам Лукашэнка вырашыў адхіліцца ад маршруту ды заехаць у «мядзвежы вугал», каб паглядзець на поле з ільном.
З гэтага атрымаўся сапраўдны трылер (а для прысутных чыноўнікаў, хутчэй, фільм жахаў).
Дасталася нават Надзеі Каткавец 🫠
📺 Глядзіце ў «Нашым дні»!
youtube.com/live/PcyECOt38dc -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️🩹 «Мой абавязак – расказаць пра тое, што сабой уяўляе беларуская жаночая турма»
Журналістка і былая палітзняволеная Марына Золатава хоча захаваць гісторыі беларусак, якія прайшлі праз турмы пасля 2020 года. Пра што будзе кніга, яна распавяла Беларускай службе Польскага радыё:
«Расказваю пра тое, як мы там жылі, як на нас уплывае турма, ва ўмовах, у якіх мы там знаходзімся, ці змяняе яна нас, якія там жанчыны, як людзі там жывуць, як яны праходзяць праз усе гэтыя выпрабаванні. Вось пра гэта будзе кніга».
Золатава кажа, што значная частка кнігі ўжо напісаная, але праца над ёй працягваецца. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 Міністр абароны Літвы: збіты ў краіне дрон з выбухоўкаю быў расейскім, Украіна адхіліла яго ад курсу сродкамі РЭБ
Робэртас Каўнас падкрэсліў, што ў дадзеным выпадку мэтаю ўдару дрона была не Літва, а Украіна. Пад уздзеяннем сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, якія выкарыстоўваюць ЗСУ, беспілотнік быў адхілены ад траекторыі, паляцеў спачатку ў Беларусь, а ўжо адтуль патрапіў у паветраную прастору Літвы.
Нагадаем: БПЛА, што нёс на сабе выбухоўку, быў збіты над Літвою знішчальнікамі NATO ў ноч на 15 верасня. Ён упаў непадалёк ад Коўна. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔹Медыямэнэджар Андрэй Аляксандраў, якога вызвалілі ў сераду, сёння далучыўся да канферэнцыі БАЖ у Вільні
«Хачу вам усім падзякаваць за тое, што вы ёсць, што вы працягваеце працаваць у прафесіі, за тое, што беларуская журналістыка працягваецца».
✅ Больш інфармацыі шукайце тут: belsat.eu/95453391/andrej-alyaksandrau-my-macnej-za-absta…
🔗 Калі вы ў Беларусі, карыстайцеся гэтай спасылкаю: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/mxhdakej -
Belsat TV
@Belsat_TV
📷 Так выглядаюць першыя дыскусіі на Форуму Астрожскіх у Кіеве
З беларускага боку ў іх бяруць удзел, сярод іншых, Франак Вячорка ды Анатоль Лябедзька. Праз відэасувязь прысутнічае таксама Павел Латушка.
З боку Украіны можна пабачыць прадстаўніка МЗС у справе кантактаў з беларускімі дэмсіламі Яраслава Чарнагора, а таксама былога дарадцу Офіса прэзідэнта Мыхайла Падаляка. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Кватэру пакуль не далі. Замест яе – сертыфікат на каляску
Ангеліна Камінская з Менску, якая нарадзіла трайнят і на мінулым тыдні папрасіла за гэта ў Лукашэнкі кватэру, ужо выпісаная разам з дочкамі з радзільнага дому.
Пытанне з кватэраю пакуль застаецца адкрытым. Затое прадстаўнікі праўладнай «Белай Русі», што наведалі Ангеліну перад выпіскаю, падаравалі ёй сертыфікат на 2 000 рублёў, каб набыць трохмесную каляску.
Зрэшты, у сацсетках «Белай Русі» пішуць, што «дзякуючы клопату дзяржавы неўзабаве жыллёвае пытанне вырашыцца». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸У Кіеве распачаўся 5-ты Форум Астрожскіх
Гэта ўкраінска-беларуская экспертная пляцоўка, дзе абмяркоўваюць актуальныя пытанні двухбаковых адносінаў нашых народаў.
Журналісты «Белсату» прысутнічаюць на месцы падзеяў ва ўкраінскай сталіцы і будуць знаёміць вас з падзеямі, дыскусіямі ды тэмамі сёлетняга Форуму ✍️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👆Як Коўл ставіцца да вызвалення палітвязняў у абмен на паслабленне санкцый?
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі сцвярджае, што пазіцыя ЗША гуманітарная: вызваліць 25 чалавек – выдатна, 200 – таксама выдатна:
«Калі Лукашэнка гандлюе зняволенымі ў абмен на паслабленне санкцый, я не маю з гэтым праблемы, бо менавіта я гляджу ў вочы вызваленым вязням і бачу, што для іх значыць свабода. Для мяне гэта значна важней за нейкія палітычныя пытанні, якія могуць хваляваць кагосьці звонку».
Таксама ён дадаў, што праз месяц з беларускіх турмаў могуць выйсці яшчэ каля сотні палітвязняў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🙈 Чаго толькі не бывае падчас жывога эфіру
Паглядзіце, што здарылася ў нас! -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚗 У Менску распрадалі партыю новых BMW коштам па €180 тыс
Але галоўная цікавостка ў тым, што ўвоз іх у Беларусь – забаронены. Пра гэта глядзіце ў нашым відэа☝🏼This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇸🇪 «Бюро»: у Швецыі расследуюць магчымае парушэнне санкцый супраць Беларусі
Раней журналісты Бюро высветлілі, што да перавозкі грузаў са шведскай медычнай фабрыкі AstraZeneca прыцягваліся польская DSPL і казахстанская «Тэхнабел», якія, паводле расследавання, звязаныя з беларускім перавознікам «Джэнці-спедзішн».
Транспартным кампаніям з Беларусі забаронена працаваць у ЕЗ праз антываенныя санкцыі.
Цяпер стала вядома, што шведская паліцыя расследуе гэтую справу – пішуць у «Бюро». -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚖️ У бюджэт Міжнароднага крымінальнага суда Гаазе на 2027 год заклалі фінансаванне «беларускага кейсу»
Пра гэта паведаміў Павел Латушка - піша Еўрарадыё. Паводле кіраўніка НАУ, грошы прадугледжаныя на расследаванне сітуацыі ў Беларусі, працу пракурора і правядзенне следчых дзеянняў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️ Новыя звесткі пра тое, як узбагачаюцца за дзяржаўны кошт сваякі клану Лукашэнкаў ды іх набліжаныя. На казіно, кажа, не зарабляюць, а на чым тады? Тым часам цэлае войска інтэрнэт-ботаў накіравалі на апраўданне «лейтэнанта Колі»
▶️ Глядзіце ў нашай вечаровай Студыі Белсату.
Акрамя гэтага паразмаўляем пра палітвязняў, Дзень так званага «адзінства» ды іншыя цікавыя інфанагоды.
Далучайцеся!
youtube.com/live/cPFPaThUWiU -
Belsat TV
@Belsat_TV
😁 Села батарэйка? Мемны вайсковец, які перадаваў «зарад рашучасці» ад Лукашэнкі звольнены
Але палкоўнік Крываносаў працягне працаваць у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ў Менску.
На пасадзе ваеннага камісара Гомельскай вобласці яго замянілі маладзейшым падпалкоўнікам — піша «Флагшток» -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤬 «Дзень народнага адзінства» ў 2021 годзе ў беларускай калоніі адзначылі збіцце зняволеных
Гэтай гісторыяй падзяліўся адзін палітзняволены. У ПК-17 у зоне карантыну групе новапрыбылых зняволеных выдалі толькі некалькі аднаразовых кубкаў – на ўсіх не хапіла. Яны вырашылі разам зрабіць каву ў адным вялікім кубку, але супрацоўнікам рэжымнага аддзелу не спадабалася гэтая ўзаемадапамога.
Тады ў калонію ўварваліся каля дзясятка супрацоўнікаў з дубінкамі, паставілі вязняў да сценкі і пачалі жорстка збіваць:
" Яны пачалі крычаць, ставіць людзей да сценкі «на расцяжку». Пры гэтым наносілі шматлікія ўдары: білі дубінкамі, нават нагамі. Некаторыя падалі, але мусілі зноў падымацца і станавіцца каля сценкі. Найбольш актыўным у збіцці быў начальнік рэжымнага аддзела Сяргей Карчэўскі – ён наносіў удары па нагах, каб вязні шырэй расстаўлялі іх, а некаторых збіваў нагамі, быццам граў у футбол»."
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
У акупаванай Расеяй частцы Херсонскай вобласці збіраюць наладзіць пастаўкі сельгастэхнікі, запчастак і ўгнаенняў з Беларусі
Пра гэта заявіў кіраўнік акупацыйных уладаў Херсоншчыны Уладзімір Сальда, які летась сустракаўся з Лукашэнкам.
Гаворка ідзе не пра адзінкавыя закупы, а пра асобныя кантракты паміж херсонскімі гаспадаркамі і беларускімі пастаўшчыкамі, у тым ліку з выкарыстаннем лізінгу і арганізацыяй дастаўкі на акупаваную тэрыторыю Украіны.
Таксама акупацыйныя ўлады хочуць прыцягнуць Беларускую нацыянальную біятэхналагічную карпарацыю да падрыхтоўкі кадраў для аграпрамысловага комплексу на акупаванай тэрыторыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💊У Менску затрымалі двух наркакур’ераў — канфіскавана больш за 100 доз мефедрону
23-гадовы мантажнік і 50-гадовы дырэктар арганізацыі каля трох тыдняў раскладвалі наркотыкі па схованках у Менску і Менскім раёне.
Сілавікі знайшлі ў іх перапіску з куратарамі наркашопа і каардынаты схованак. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 Кіраўнік МЗС Польшчы адказаў на пагрозу дарадцы Пуціна знішчыць Польшчу за 2-3 дні
Польскі міністр Радослаў Сікорскі папярэдзіў, што Расея павінна разумець суадносіны сіл і наступствы такіх пагроз. Ён таксама сказаў, што Расея мае перавагу ў ядравай зброі, але, паводле ягоных словаў, гэтая перавага цяжка выкарыстоўваецца:
«Калі Расея магла б вырашыць гэтую вайну ядравым шантажом, яна ўжо гэта зрабіла б»
Раней памочнік Пуціна Мікалай Патрушаў заявіў, што ў выпадку вайны Расеі з Польшчай, польская дзяржаўнасць «перастане існаваць за два-тры дні». -
Belsat TV
@Belsat_TV
😢 У Астравецкім раёне мужчына згарэў у кабіне трактара
Агонь цалкам знішчыў кабіну і пашкодзіў колы трактара. Унутры машыны знайшлі моцна абгарэлае цела мужчыны. Выратаваць чалавека не ўдалося.
Трагедыя здарылася 16 верасня на полі каля вёскі Гурнікі. Ратавальнікаў выклікаў мясцовы жыхар, які заўважыў пажар у полі.
Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару магло быць парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😢 У Астравецкім раёне мужчына згарэў у кабіне трактара
Агонь цалкам знішчыў кабіну і пашкодзіў колы трактара. Унутры машыны знайшлі моцна абгарэлае цела мужчыны. Выратаваць чалавека не ўдалося.
Трагедыя здарылася 16 верасня на полі каля вёскі Гурнікі. Ратавальнікаў выклікаў мясцовы жыхар, які заўважыў пажар у полі.
Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару магло быць парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😐 «Вельмі хутка ўсе зразумелі, што савецкая ўлада – гэта ўлада чэкістаў»
Беларуская прапаганда сцвярджае, што 17 верасня 1939 года адбылося аб'яднанне беларускага народу. А што ўзгадваюць відавочцы?
Глядзіце ў нашым відэа!
👆 А паслухаць больш гісторыяў можна ў нашым фільме «Як нас вызвалялі ў верасні 1939 года» на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC».
youtu.be/AWwN7v1nBpIThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💉У Расеі набіраюць папулярнасць «вакцынацыйныя туры» у Беларусь для сабак
Беларускія ветэрынары скарысталіся попытам на замежныя вакцыны сярод расейцаў і арганізавалі выязныя ветпункты каля мяжы – на трасах з Масквы і Санкт-Пецярбургу.
Расейцы ў сваю чаргу пачалі арганізоўваць выезды дзеля такіх прышчэпак, каб зэканоміць на паліве на дарогу.
Прычына – праблемы з расейскай вакцынай «Мультикан-8». Уладальнікі паведамляюць пра цяжкія пабочныя рэакцыі ў гадаванцаў, нават да гібелі. А замежныя вакцыны сталі недаступныя пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇻🇦 Ватыкан упершыню ў гісторыі падасць фільм на «Оскар»
Дакументальная 39-хвілінная стужка «Green Lava» распавядае пра маладога італьянца Джакомо Маціві, які жыве з мышачнай дыстрафіяй Дзюшэна.
Фільм пакажуць у Бэвэрлі-Хілз 18–24 верасня, пасля чаго яго пададуць на разгляд у намінацыі за лепшы кароткаметражны дакументальны фільм. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💱 Курсы валютаў 17 верасня
Долар дадаў паўкапейкі. Еўра працягнуў працяглае паніжэнне і згубіў 1.1 капейкі. Расейскі рубель згубіў таксама, але не так істотна.
#курсывалютаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔻Кірунак – дно. Як змяніліся пазіцыі Беларусі ў сусветным рэйтынгу дэмакратыі
Беларусь апынулася ў самым нізе сусветнага рэйтынгу па грамадзянскім удзеле: 162-е месца са 173 краінаў. За 2020–2025 гады гэты паказнік у Беларусі знізіўся адным з самых рэзкіх тэмпаў у свеце.
Усё гэта праз пераслед супраць грамадзянскай супольнасці і медыя. У выніку адбылося фактычнае «выхалашчванне» грамадзянскай прасторы.
🔎«Белсат» прааналізаваў новае даследаванне пра ўзровень дэмакратыі. Што яно кажа пра Беларусь – чытайце ў артыкуле
belsat.eu/95436186/belarus-u-rejtyngu-demakratyi
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/mabjswkk -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 У Польшчы спынялі працу аэрапорты праз выбух расейскага рэактыўнага дрона каля мяжы
Дрон выбухнуў усяго за 4 км ад польскага памежнага пераходу ў Дарогуску, паведаміў прэм’ер Дональд Туск. Паводле папярэдніх дадзеных польскіх вайскоўцаў, беспілотнік альбо ўразіў цэль, альбо быў збіты ўжо на ўкраінскім баку.
Праз гэта Польшча падняла ў паветра знішчальнікі, а аэрапорты Любліна і Жэшава часова спынялі працу. Парушэння польскай паветранай прасторы не фіксавалі.
Нагадаем, 13 верасня каля гэтага ж памежнага пераходу расейскі дрон ударыў па цягніку Кіеў — Варшава. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎓 Гомельскі ўніверсітэт закупляе нары. Але не для таго, пра што вы падумалі
Выданне «Флагшток» заўважыла незвычайны тэндар на 7 двух’ярусных металічных нараў з драўлянымі рэйкамі за 6 тысяч рублёў.
Іх усталююць у сховішчы грамадзянскай абароны ў старым корпусе ўніверсітэту.
Падобныя закупы апошнім часам праводзілі і іншыя беларускія ўніверсітэты – у Горадні і Магілёве. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ Літоўскае МЗС накіравала Беларусі ноту рашучага пратэсту пасля прылёту з Беларусі беспілотніка
Вільня патрабуе неадкладна і падрабязна патлумачыць, чаму дрон заляцеў з боку Беларусі і апынуўся ў Літве.
Таксама літоўскі бок заклікаў Беларусь забяспечыць кантроль над сваёй тэрыторыяй і паветранай прасторай.
Здарэнне адбылося ў ноч з 14 на 15 верасня. Літва выявіла і знішчыла беспілотнік з выбухоўкай, які заляцеў з тэрыторыі Беларусі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 Літва падзякавала ЗША за вызваленне беларускіх палітвязняў
Пасля вяртання спецпасалнніка Трампа Джона Коўла з Беларусі, ён сустрэўся з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам Літвы.
Прэм'ер Сінкявічус сказаў, што дыпламатычныя намаганні ЗША спрыяюць зніжэнню напружанасці і гібрыдных пагрозаў у рэгіёне:
"Чым больш увагі ЗША надаюць нашаму рэгіёну, тым больш бяспечна мы сябе адчуваем"
Літоўскі прэм'ер таксама папрасіў перадаць Доналду Трампу падзяку за намаганні дзеля бяспекі Літвы і рэгіёну.
А прэзідэнт Наўседа ў той жа час сказаў, што агульная сітуацыя з бяспекай не мяняецца:
" Не варта прыраўноўваць пэўны гуманітарны прагрэс да больш шырокіх палітычных зменаў і зменаў у бяспецы ў Беларусі. "
Нагадаем, што ўчора Джон Коўл агучыў планы вярнуцца ў Беларусь праз месяц, каб дамагчыся вызваленняў яшчэ сотняў зняволеных. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️🩹 15 гадоў таму ён пабудаваў гэтую сцяну, а цяпер прыйшоў яе разбурыць
За ёй засталося тое, што давялося хаваць ад дыктатарскага рэжыму перад уцёкамі з краіны. Паўтара дзесяцігоддзя ён не мог да гэтага вярнуцца.
А цяпер нарэшце змог.
Што было за сцяной, паказваем у відэа!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏠 47 сем'яў у Мазыры засталіся без льготных кватэраў за два тыдні да здачы
Семʼі ўжо ведалі нумары сваіх кватэр і рыхтаваліся да афармлення дакументаў. Некаторыя ўжо прадалі машыны ці кватэры і планавалі праз два тыдні зʼехаць з жытла, якое наймалі.
Дом на вуліцы Нафтабудаўнікоў, 40 першапачаткова планаваўся для людзей, якія стаялі ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў, сярод якіх шматдзетныя семʼі. За два тыдні да здачы дому мясцовыя ўлады змянілі статус кватэр – цяпер яны будуць арэнднымі.
Незадаволеныя мазырчукі выйшлі на вуліцу цэлымі семʼямі і запісалі відэазварот, каб дамагчыся вырашэння гэтай несправядлівасці💪This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐕 Выраз «сабакі рэжыму» зайграў новымі фарбамі
Міністэрства ўнутраных справаў адрапартавала пра сустрэчу з сілавікамі з М'янмы, што прайшла на базе АМАП ГУУС Менгарвыканкаму. На відэа і фота трапіў робат-сабака, якога выкарыстоўваюць сілавікі. Якія задачы выконвае робат і для чаго ён ведамству – не паведамляецца.
Што да прадстаўнікоў Мʼянмы, то ім паказалі не толькі робасабаку, але і «пастановачны спектакль» – зачыстку гандлёвага цэнтру з вызваленнем закладнікаў з вагона, штурмам будынку і спыненнем «масавых беспарадкаў». А яшчэ адвялі ў цір, паказалі спартова-тактычны комплекс, клас падрыхтоўкі для спецыялістаў у кіраванні БПЛА. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚗🚙 Прыгоды нямецкага аўтапраму ў Менску: BMW перастроіўся наўпрост у Volkswagen
Ад удару Volkswagen адкінула на бетонную сцяну падземнага пешаходнага пераходу. Кіроўцу і пасажыра BMW даставілі ў медустанову для абследавання.
На месцы працавалі ДАІ, МНС і следча-аператыўная група. Ці былі кіроўцы ў цвярозым стане – не паведамляецца. Роўна як няма і іншых падрабязнасцяў аварыі.
Паводле беларускага заканадаўства, віноўніку пагражае ад 2 да 30 базавых велічыняў штрафу, або пазбаўленне правоў кіроўцы на 2 гады за парушэнне правілаў манеўравання/перастраення, якое прывяло да стварэнне аварыйнай абстаноўкі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏠 Былому амбасадару Расеі Мезенцаву выдзелілі зямлю ў Драздах – «для службовага карыстання»
Пакуль расейскі чыноўнік абжываецца ў Беларусі, 25 беларускіх палітвязняў вывезлі з краіны ў Літву. Пры гэтым многія чакалі значна большага вызвалення: некаторым родным палітвязняў напярэдадні сказалі ехаць сустракаць сваіх блізкіх з калоній – але ў выніку іх так і не выпусцілі.
📺 Што яшчэ адбылося ў Беларусі і вакол яе за апошнія cодні – глядзіце ў нашым штодзённым аглядзе навінаўThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚫 Анджэй Пачобут распавёў, як яго правяралі на беларускай мяжы
Калі памежнік унёс ягоныя дадзеныя ў базу, «загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія ў іх толькі ёсць».
Пачобута адвялі на асобную размову, дзе яго спыталі, калі ён збіраецца вяртацца назад, хоць журналіст адказаў, што прыехаў у Беларусь «назусім».
Спачатку ў яго паспрабавалі праверыць тэлефон, на што ён сказаў, што не ўмее яго разблакоўваць. А пазней да яго прыйшлі двое памежнікаў і чалавек у цывільным:
«Магчыма, гэта быў КДБ. Мяркую, што КДБ, але дакладна не ведаю. І размова са мной у іх асабліва не клеілася»
– распавёў былы палітвязень польскаму медыя «Kanał Zero».
Пасля каля дзесяці хвілінаў размовы яго адпусцілі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 На тэрыторыі Беларусі адбыўся абмен целамі загінулых паміж Расеяй і Украінай
Расея атрымала целы 23 вайскоўцаў, Украіна — 252. Паводле дзяржаўных медыя, на беларускай тэрыторыі ўжо правялі больш за 70 такіх гуманітарных місіяў.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚖️ 26-гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму
Мацвея Баранава абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «дыскрэдытацыі Беларусі», «абразе» і «паклёпе» на Лукашэнку.
Прысуд пакінулі без зменаў пасля апеляцыі. Баранаў адбывае пакаранне ў ПК №22.
#рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
🗣 Статкевіч пра перамовы Коўла: «было парушана ключавое правіла гандлю»
Палітык і былы палітвязень парадаваўся з нагоды вызвалення 25 палітвязняў учора. Але, разам з падзякай, трохі пажурыў амерыканскую дэлегацыю і прааналізаваў яе памылкі:
Шчыра кажучы, чаканы вынік. Бо было парушана ключавое правіла гандлю, якое павінны ведаць не толькі спецыялісты па «здзелках», але і любы звычайны пакупнік. Калі купляеш нейкі тавар і загадзя пачынаеш публічна выказваць сваю зацікаўленасць у набыцці яго вялікай колькасці, то прадавец аўтаматычна падыме кошт гэтага тавару.
Калі маеш справу з прыроджаным (у літаральным сэнсе) гандляром, то варта прагназаваць яго рэакцыю на свае словы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫡 Яму казалі: «З’язджай ва Украіну». Ён узяў і з’ехаў
Беларускі ваяр Джагернаўт пасля 2020 года быў звольнены з працы і паехаў жыць у Польшчу, але там яму не раз нагадвалі, што ён чужы. Цяпер ён ва Украіне – у краіне, дзе ідзе вайна, – і кажа, што менавіта тут яму значна лепш.
Як беларус прайшоў гэты шлях і што знайшоў ва Украіне, глядзіце ў нашым відэа.
🎥 А даведацца гісторыю ваяра цалкам вы можаце ў нашай праграме «Ваяры і валанцёры» на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇬🇪 Грузія паведаміла пра дэпартацыю 78 замежнікаў, сярод іх – беларусы
Паводле аналізу выдання «Позірк» ад лютага 2026 году гэта ўжо 16 раз, калі ў падобных заявах Дэпартаменту міграцыі МУС Грузіі згадваюцца беларусы.
Дакладная колькасць выправаджаных грамадзянаў Беларусі не паведамляецца. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💊 Хворую на рак актывістку BYPOL выпусцілі з міграцыйнай турмы ЗША
У ізалятары Кацярыне Бартко не давалі неабходных лекаў, і праз гэта яе адпусцілі пры ўмове выкарыстання GPS-маніторынгу. Праз адсутнасць належнага лекавання за апошнія тры месяцы яе стан вельмі моцна пагоршыўся, і яна была шпіталізаваная.
Пасля шпіталізацыі яна вернецца не ў міграцыйную турму ICE, а да свайго партнёра ў Маямі.
Судовае разбіральніцтва па іміграцыйнай справе дзяўчыны павінна адбыцца ў канцы верасня. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Беларусь праводзіць маштабныя вайсковыя вучэнні каля межаў Польшчы і Літвы, у раёне Сувалскага калідору
Сувалкскі калідор – адзіная сухапутная сувязь краінаў Балтыі з астатняй тэрыторыяй NATO. Гэтую тэрыторыю лічаць адной з найбольш імаверных мэтаў нападу Расеі і Беларусі на краіны NATO.
На вучэннях танкавыя і механізаваныя падраздзяленні адпрацоўваюць ахову мяжы, дзеянні ва ўмовах ваеннага становішча, барацьбу з дыверсантамі, беспілотнікамі і лёгкай авіяцыяй.
Вучэнні таксама праходзяць, Берасцейскім і Ружанскім палігонах. Яны пачаліся 15 верасня будуць доўжыцца да заўтра. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 17 верасня – «пункт збору» антыпольскай і антызаходняй рыторыкі прапаганды
Дзяржаўная прапаганда называе 17 верасня «вызваленчым паходам» чырвонай арміі, а міжваенную Польшчу – «акупантам» і крыніцай «прыгнёту» беларусаў.
Паводле гісторыка Паўлюка Быкоўскага, у гэты дзень усе антыпольскія наратывы, якія гучаць цягам году, збіраюцца ў кампактную форму. Гэтыя гістарычныя сюжэты прапаганда звязвае з сучаснай палітыкай Захаду.
🔗 Як прапаганда выкарыстоўвае гэты дзень для крытыкі Захаду – разбіраем у нашым матэрыяле
belsat.eu/95398649/dzen-narodnaga-adzinstva-prapaganda
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/gxuppdaz -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦🏼 Беларус паўгода не мог вярнуць больш за 6 тысяч еўра за ўвоз аўто ў Беларусь
Мужчына, які жыве ў Польшчы, заплаціў гэтыя грошы за часовы ўвоз аўтамабіля на польскіх нумарах. Яму сказалі, што сродкі вернуць пры выездзе — распавядае mostmedia.
Але пры выездзе грошы не вярнулі - адправілі ў банк, хоць грошы павінныя былі прыйсці на карту. Там яму адмовілі, а на мытні проста выдалі дакумент, які пацвярджае аплату.
Самае цікавае адбылося падчас паўторнага ўезду ў Беларусь: мытніца заявіла, што ягоных грошай у сістэме няма, і паставіла мужчыну перад выбарам – паўторна заплаціць гарантыю або вярнуцца ў Польшчу.
У выніку ён быў вымушаны пакінуць аўтамабіль на польскім баку мяжы і ехаць у Беларусь на аўтобусе. Пазней высветлілася, што грошы ўсё ж знаходзіліся на рахунку мытні, але карт-рахунак для іх вяртання быў згублены.
У выніку сродкі вярнуліся мужчыну толькі праз паўгода. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨« "Пажартавалі", быццам будуць заціскаць ёй пальцы дзвярыма». КДБ тры месяцы тэрарызуе сям’ю актывіста з КР
25 чэрвеня Жэні Караулаву з нумару яго бабулі патэлефанаваў мужчына, які назваўся Жэнем і сказаў: «Ты ж ведаеш, хто мы».
Размова доўжылася каля 46 хвілінаў: яго распытвалі пра жыццё і працу, а таксама пра дзейнасць Каардынацыйнай Рады. Пад ціскам і страхам за родных Караулаў пагадзіўся на «супрацу», але калі ад яго запатрабавалі код з SMS для ўваходу ў Telegram, адмовіўся і спыніў размову.
Пасля гэтага сілавікі затрымлівалі яго маці, забіралі тэлефон бабулі, а 28 жніўня зноў затрымалі маці – забралі падчас працы:
Мама потым распавяла, што там «пажартавалі», быццам будуць заціскаць ёй пальцы дзвярыма. На гэты раз яна правяла там толькі дзве гадзіны. Прасілі перадаць мне, што хочуць «проста паразмаўляць».
Сёння ціск КДБ паўтарыўся зноў:
Раніцай патэлефанавалі з бабулінага тэлефону. Я зноў адразу заблакаваў. Сказалі, што заўтра ўвечары зноў прыйдуць і забяруць тэлефон, каб «проста паразмаўляць». -
Belsat TV
@Belsat_TV
💪 Ён хацеў стаць кухарам, усё жыццё працаваў электрыкам, а цяпер ходзіць на баявыя заданні
Беларускі добраахвотнік на пазыўны Джагернаўт вырас у вёсцы і з дзяцінства ведаў, што такое цяжкая праца. Пасля 2020 года ён страціў працу і з’ехаў у Польшчу, але знайсці сябе там так і не змог. Некалькі месяцаў таму Джагернаўт далучыўся да падраздзялення спецыяльнага прызначэння «1514».
Журналісты нашай праграмы «Ваяры і валанцёры» сустрэліся з ваяром перад ягоны трэцім баявым заданнем і даведаліся ягоную гісторыю.
🎥 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC»
youtu.be/-ZI0oYpgsRU -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Перамовы пайшлі не па плане?
Праваабаронцы паведамляюць, што павінна было выйсці болей людзей, іх сваякам патэлефанавалі і сказалі сустракаць родных, а ў выніку не адпусцілі. Але Джон Коўл абяцае не спыняцца і вярнуцца ў Беларусь праз месяц.
За вызваленне 25 палітвязняў ЗША здымаюць санкцыі з прадпрыемстваў «Лакафарба» і «Беллеспаперпрам». Што гэта за прадпрыемствы і чаму гэта так важна для Лукашэнкі?
📺 Абмяркуем у вечаровай Студыі Белсату. Далучайцеся!
youtube.com/live/ii2wJYlBsn8 -
Belsat TV
@Belsat_TV
💰 BYSOL закрыў тэрміновы збор для 25 вызваленых палітвязняў
Сёння BYSOL абвяшчаў збор €25 тысяч на іх падтрымку. Сродкі прызначаныя на жытло, медычную дапамогу, аднаўленне дакументаў і іншыя неабходныя выдаткі — па 1000 еўра на кожнага.
Цяпер усе планаваныя сродкі сабраныя. Гэта заняла каля 6 гадзін. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦 Памежная служба Украіны: Беларусь дапамагла Расеі атакаваць АЗС каля ўкраінска-польскай мяжы
Прадстаўнік украінскай памежнай службы Андрэй Дземчанка заявіў, што Беларусь зноў уключыла рэтранслятары, якія ўзмацняюць сігнал для расейскіх дронаў «Шахед» і «Гербера»:
«Беларусь зноў уключыла рэтранслятары, якія дапамагаюць расейскім дронам атрымліваць сігнал і глыбей пранікаць на тэрыторыю Украіны».
Паводле Дземчанкі, менавіта пры падтрымцы гэтых рэтранслятараў была ажыццёўленая нядаўняя атака дронаў на АЗС каля пункту пропуску «Ягодзін» на мяжы з Польшчай. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📚 Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў у Варшаве польскі пераклад «Сабакаў Еўропы»
Гэта кніга, якую сам аўтар называе сваім галоўным творам. На сустрэчы пісьменнік разважаў пра мову, свабоду, беларусаў у эміграцыі і тое, чаму літаратура мусіць заставацца «капсулай часу»
🔗 Пра гэта падрабязна чытайце ў рэпартажы «Белсату»
belsat.eu/95415543/psy-europy-bacharewicz
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/pdnyocfi -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚌 З Менску ў Варшаву – ад 90 рублёў, з Горадні – 130
З 30 верасня паміж Менскам і Варшавай пачне хадзіць новы штодзённы аўтобус. Выезд з Менску – а 03:30, з Варшавы – а 22:00. Маршрут праходзіць праз пункт пропуску «Берасце». Білет з Менску цяпер можна набыць за 90 рублёў, а з Варшавы – за 115.
Таксама з'явіцца новы штодзённы рэйс з Горадні. З 17 верасня аўтобус пачне хадзіць да варшаўскага аэрапорту імя Шапэна. З Горадні ён будзе адпраўляцца ў 06:50, з аэрапорту – у 18:50, а кошт паездкі будзе 130 рублёў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😲 Што робіць кавалак Нясвіжа пасярод Кракава?
Паглядзіце на адзін з самых вядомых кракаўскіх касцёлаў – і адразу заўважыце нешта падазрона знаёмае. Такое падабенства ўжо цяжка спісаць проста на моду эпохі.
Чаму у Нясвіжы і Кракаве амаль аднолькавыя будынкі, распавядаем у нашай праграме «Сармацкі вус».
👨🦰Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Дыктатары любяць гандляваць сваімі людзьмі». Вячорка – чаму вызвалілі менш палітвязняў, чым чакалася
Коўл казаў, што разлічвае на вызваленне значна большай колькасці людзей. у Эфіры «Белсату» Франак Вячорка распавёў, чаму сёння былі адпушчаныя толькі 25 палітзняволеных:
«Гэта ж не ўпершыню ў гісторыі такое адбываецца, калі дыктатарскія рэжымы гандлююць вязнямі. Дыктатары любяць гандляваць сваімі людзьмі. Для дыктатараў людзі – гэта прыгонныя, гэта рабы. Не дарма Лукашэнка называе “беглымі”. Так называлі, напрыклад, сялянаў, якія ўцяклі ад прыгону, ці рабоў. Калі людзі – уласнасць для дыктатара, то імі можна гандляваць»
Вячорка лічыць, што цяперашняя група можа быць толькі часткай дамоўленасцяў і перамовы працягнуцца:
Мы чулі ад Лукашэнкі, што ён выставіў новыя нейкія ўмовы і пра разблакаванне сродкаў у банку. Магчыма, гэта стала прычынай, што Лукашэнка хоча, як заўжды, памяняць правілы гульні ў працэсе. Але я думаю, што і амерыканцы ведаюць, з кім маюць справу, таму будуць выцягваць усіх, каго можна толькі выцягнуць.
🔗 Што Вячорка мяркуе пра далейшыя вызваленні — чытайце па спасылцы
belsat.eu/95415732/vyachorka-chamu-vyzvalili-mensh-palitv…
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ufnxogej -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Коўл плануе вярнуцца ў Беларусь праз месяц: «Я ўпэўнены, што нам удасца вызваліць значна больш людзей»
Спецпасланнік Трампа сказаў пра гэта Reuters. Ён разлічвае зноў наведаць Беларусь і дамагчыся вызвалення яшчэ сотняў зняволеных:
«Я спадзяюся, што будуць вызваленыя сотні. Не ведаю. Гэта мая надзея»
— сказаў Джон Коўл. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📸 У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў – фотарэпартаж
Кадры з першымі эмоцыямі пасля вызвалення новага шэрагу зняволеных
Belsat TV
@Belsat_TV
Belsat TV
@Belsat_TV
-
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 Прэзідэнт Польшчы правядзе сустрэчу з кіраўніком Мінабароны і начальнікам Генштабу праз расейскую эскалацыю
18 верасня Яны абмяркуюць цяперашнюю сітуацыю з бяспекай Польшчы.
Сустрэча адбудзецца у тым ліку праз апошня здарэнняў з расейскімі беспілотнікамі. Нядаўна адзін узброены дрон знайшлі на пляжы каля мястэчка Русінова на Памор'і. Падчас расейскай атакі на заходнюю Украіну адзін беспілотнік ударыў у цягнік каля польскай мяжы, яшчэ адзін – каля памежнага пераходу Дарагуск–Ягацін. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Беларусі няма рэпрэсій і палітвязняў?
Новы даклад ААН выкрывае хлусню дыктатара, якая, колькі б ён яе ні паўтараў, праўдай не стане.
Якія жахлівыя сведчанні палітвязняў леглі ў аснову дакладу — глядзіце ў нашым відэаThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Першае інтэрв'ю Паўла Белавуса па вызваленні!
🔗 Далучайцеся да трансляцыі «Белсата»
www.youtube.com/watch?v=h9lzUeQiaL0This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Першыя словы Дзмітрыя Наважылава на волі!
🔗 Далучайцеся да трансляцыі «Белсата»
www.youtube.com/watch?v=h9lzUeQiaL0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Былыя палітвязні ўжо ў Вільні
🔗 Далучайцеся да трансляцыі «Белсата»
www.youtube.com/watch?v=h9lzUeQiaL0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Былыя палітвязні ўжо ў Вільні
🔗 Далучайцеся да трансляцыі «Белсата»
www.youtube.com/watch?v=h9lzUeQiaL0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Цягам 5 хвілінаў палітвязні прыедуць у Вільню – далучайцеся да эфіру!
«Белсат» вядзе наўпроставую трансляцыю з месца сустрэчы вызваленых 25 палітвязняў, якіх вывезлі ў Літву.
👇Каго атрымаецца пабачыць і з кім паразмаўляць – глядзіце па спасылцы
www.youtube.com/watch?v=h9lzUeQiaL0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
Цыганкоў пра вызваленне палітвязняў: «Будзем шчырымі. Гэта не зусім тое, што мы чакалі»
Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў лічыць, што вызваленне 25 палітвязняў – важны, але значна меншы вынік, чым чакалася ад перамоваў ЗША з Лукашэнкам.
Паводле яго, Лукашэнка паказаў, што гатовы вызваляць палітвязняў толькі ў абмен на больш істотныя саступкі, і цяпер беларуска-амерыканскія перамовы апынуліся на «раздарожжы»:
Лукашэнка яўна ўпёрся і даў зразумець, што далей за проста так адпускаць свой галоўны актыў (закладнікаў) не забіраецца, і патрабуе за іх большага
Выглядае, што Лукашэнка хацеў зрабіць пэўны «шчаўчок па носе» амерыканцам. Маўляў, хопіць «Лакафарбы» усялякія нам дараваць – давайце нешта больш сур’ёзнае -
Belsat TV
@Belsat_TV
Вызваленыя і вывезеныя ў Літву былыя беларускія палітвязні выехалі з памежных пераходаў
Цяпер іх чакаюць у Вільні праз 30-40 хвілінаў, паведаміў у эфіры «Белсату» дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.
Сярод іх 4 чалавекі не маюць пашпартоў. Паўлу Белавусу, Дзянісу Сальмановічу, Аляксандру Чумакову і Яніне Пазняк дакументы не вярнулі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Пад Мазыром упаў беспілотнік?
Мясцовыя жыхары чулі характэрны гук мапеду і выбух, але афіцыйныя медыя, як звычана, гэтую інфармацыю хаваюць.
Беларусь у чаканні вызвалення палітвязняў, пра якое Коўл дамаўляўся з Лукашэнкам. Падчас сустрэчы з амерыканцамі дыктатар адмовіўся спыняць рэпрэсіі, і не застаўся пустаслоўным – сілавікі тут жа папоўнілі спіс тэрарыстаў.
❓Што адбываецца на памежных пераходах, якія новыя міжнародныя маршруты з'явіліся ў беларускага перавозніка, і якая краіна перастала выдаваць беларусам візы – глядзіце ў кароткім аглядзе навінаў ад «Белсату»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Беларуска якую лічылі зніклай у Непале, знайшлася ў ізалятары на Тайвані
Днямі імя Ірыны Бадзілоўскай з’явілася ў афіцыйных спісах зніклых без вестак пасля маштабнага сходу селю на мяжы Непалу і Кітаю. Медыі паведамлялі пра яе як пра другую зніклую беларуску разам з Кацярынай Саковіч, пра лёс якой нічога не вядома яшчэ з 26 жніўня.
Але ў гісторыі адбыўся нечаканы паварот – гэтую інфармацыю зняпраўдзілі. Паводле афіцыйнага пацвярджэння консульства Беларусі, дзяўчына жывая, яе трымаюць у жаночым ізалятары тайванскага гораду Тай-Чжун. Ейнае траплянне ў непальскія спісы родныя лічаць памылкай або дэзынфармацыяй.
Сям’я тэрмінова шукае юрыдычную дапамогу і незалежнага адваката на Тайвані, каб высветліць абставіны. Усіх, хто валодае кантактамі або можа дапамагчы з юрыдычнай абаронай, просяць звязвацца з маці Ірыны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️ У сённяшнім выданні «Нашага дня» глядзіце ўсё самае галоўнае пра вызваленых палітвязняў
Белсат сочыць за падзеямі і ўжо чакае на іх прыезд у Вільню. А ў чаканні пакажам, што вядома на дадзены момант і што Лукашэнка атрымае ўзамен на закладнікаў.
📺 Уключайце наўпроставы эфір, каб не прапусціць нічога важнага!
www.youtube.com/live/h9lzUeQiaL0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ BYSOL адкрыў экстраны збор для вызваленых палітвязняў
Літаральна ў першыя ж хвіліны ўдалося назбіраць амаль тысячу еўра.
Грошы традыцыйна пойдуць на арэнду жылля, медычную дапамогу, аднаўленне дакументаў і іншыя неабходныя выдаткі.
Калі сродкі са збору застануцца незапатрабаванымі да 16 сакавіка 2027 года, іх раўнамерна размяркуюць сярод вызваленых, якія звярнуцца па дапамогу.
❤️ Падтрымаць збор можна тут.
bysol.org/ru/bs/sro4naya_pomosch_4/ -
Belsat TV
@Belsat_TV
Больш фота вызваленых палітвязняў
Крыніца: Asta Andrijauskienė
Belsat TV
@Belsat_TV
-
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Апублікаванае фота вызваленых палітвязняў
Сярод вызваленых бачныя:
Павал Белавус
Людміла Чэкіна
Зміцер Колас
Ірына Злобіна
Андрэй Аляксандраў
Яна Пінчук
Дзяніс Сальмановіч
Дзмітрый Наважылаў
Алена Лазарчык
Яўген Бурло
Святлана Якубовіч
Яўген Юшкевіч
Зміцер Галавач
Настасся Лазарэнка
Алесь Чумакоў
Павел Петручэня
Кірыл Пазняк
Андрэй Цалюк
Андрэй Ярэмчык
Дзмітрый Галавач
Ілля Верамееў -
Belsat TV
@Belsat_TV
Павал Белавус на волі!
Павал Белавус — культурніцкі менеджар, заснавальнік «Арт Сядзібы» і symbal.by, адзін з арганізатараў святкавання 100-годдзя БНР у 2018 годзе.
Яго затрымалі ў лістападзе 2021 года. У 2023-м Белавуса асудзілі на 13 гадоў калоніі і штраф за абвінавачанні ў арганізацыі масавых дзеянняў, закліках, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы, стварэнні экстрэмісцкага фармавання і здрадзе дзяржаве.
На волі яго чакалі жонка і двое дзяцей -
Belsat TV
@Belsat_TV
◾️ Як перажываюць смерць блізкіх тыя, хто не можа вярнуцца ў Беларусь?
Акрамя відавочных праблемаў з інтэграцыяй і дакументамі беларусы замежжа, якія вымушана з'ехалі з Радзімы, маюць яшчэ адно перажыванне. Гэта немагчымасць развітацца з памерлымі блізкімі, якія засталіся ў Беларусі. І гэта не толькі асабістая трагедыя, а сапраўдная сацыяльная рана, якая закранае многіх.
З гэтай прычыны ў Познані паўстала выстава «Пахаванне.MP4. Страта і жалоба ў палітычнай эміграцыі», якае падымае гэтае балючае пытанне.
📌 Якія гісторыі распавядае выстава, і як аблегчыць перажыванне страты на адлегласці – чытайце ў нашым матэрыяле
belsat.eu/95411305/vystava-pra-zhalobu
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ktnhnzat -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 палітвязняў у абмен на санкцыі
Паводле спецпасланніка Донлада Трампа, ЗША зніме санкцыі з двух кампаніяў: «Лакафарба» і «Беллесбумпрам».
Коўл назваў такі вынік «вялікімі прагрэсам» і сказаў, што перамовы працягнуцца.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️«Вясна»: пачалося вызваленне палітвязняў
Паводле праваабаронцаў учора ўвечары сваякі некаторых зняволеных даведаліся, што ўжо сёння раніцай змогуць забраць сваіх блізкіх з калоніяў.
Гэта хваля вызвалення адбываецца пасля ўчорашніх перамоваў амерыканскай дэлегацыі з Лукашэнкам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛰ Пошукі беларускага альпініста Мікалая Свярыдава ў гарах Кыргызстана спынілі
Ратавальнікі чатыры дні абследавалі схіл піка Курумды, але знайсці яго не ўдалося. Былі выяўленыя толькі красоўка і намёт:
" Мы аднавілі месца на грэбені, адкуль, як мяркуецца, адбыўся зрыў. Цяпер вядома, дзе ўсё пачалося. Мікалая на здымках няма. Мяркуючы па рэльефе і па тым, як у гэтым кулуары сходзяць лавіны, з вялікай верагоднасцю ён пахаваны пад лавіннымі наносамі альбо знаходзіцца ў расколінах ніжэй па схіле. Ні таго, ні другога з паветра не відаць.
Мікалай застаецца на Курумды."
– пішуць на сайце, прысвечаным пошуку зніклых альпіністаў.
Раней падчас пошукаў знайшлі целы двух іншых альпіністаў з групы — беларуса Максіма Палянскага і грамадзяніна Літвы Сяргея Рубцова.
Пошукі Мікалая аднаўляць не плануюць. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Адкрыта крытыкавалі Лукашэнку — а потым зніклі
Роўна 27 гадоў таму, 16 верасня 1999 года, у Менску зніклі былы старшыня ЦВК і апазіцыйны палітык Віктар Ганчар і бізнесмен Анатоль Красоўскі.
Іх знікненне звязваюць з дзейнасцю сілавых структур і топ-чыноўнікаў таго часу і з самім Лукашэнкам.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫡 Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам і былым палітвязням Ціханам Клюкачам
Ён загінуў яшчэ 9 траўня 2026 года на Ліманскім кірунку падчас баявога задання.
13 верасня пабрацімы з 60-й Інгулецкай брыгады запрасілі нас на апошняе развітанне з Францам. Ціхан – герой і светлы воін украінскай ды беларускай нацыяў. Таму пад скляпеннямі развітання гучалі Малітва ўкраінскага нацыяналіста і Зарок беларускага ваяра, гімн Украіны і святая «Пагоня»
— піша пра ягонае пахаванне БДК.
Ціхан Клюкач правёў 1.5 года ў калоніі агульнага рэжыму па палітычным артыкуле. А выйшаўшы вясною 2022 году з'ехаў ва Украіну, дзе далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Пасля ранішняга абстрэлу ў небе над украінскай сталіцай узняўся вялізны слуп дыму, які бачны з розных раёнаў гораду
-
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️Дыпламата «на расцяжку» ды ў аўтазак? Было і такое. Расказваем новыя падрабязнасці затрымання Крыстафэра Паніко ў Менску
Чалец амерыканскай дэлегацыі, які цяпер прыехаў у Беларусь разам з Джонам Коўлам, спазнаў лукашэнкаўскае «часам не да законаў» на ўласнай скуры.
Як менавіта яго затрымлівалі ў 2000 годзе і чым скончылася гэтая гісторыя, глядзіце ў нашым відэа.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Святар з Паставаў нечакана стаў зоркай TikTok
Падчас адкрыцця новага касцёла ў райцэнтры ксёндз-канонік Павел Самсонаў пусціўся ў вясёлы танец, чым імгненна заваяваў сімпатыі гледачоў.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Вайна, улада, прапаганда і спробы растлумачыць, чаму адны маюць права кіраваць іншымі. Антычная класіка можа аказацца значна бліжэйшай да нашага часу, чым здаецца. А цяпер яе можна чытаць і па-беларуску.
Пра антычную класіку, якую сапраўды варта прачытаць, распаяла Крысціна Дробыш.
💃🏼 А даведацца больш пра літаратуру па-беларуску можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
www.youtube.com/live/hgfKbWBpb-0
Дзякуем за дапамогу ў здымцы Karma Crew!
www.instagram.com/karma7warsawThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ ААН апублікавала новы даклад пра рэпрэсіі ў Беларусі
Эксперты заяўляюць, што пераслед іншадумцаў у Беларусі – гэта не шэраг выпадкаў, а сістэмная практыка, у якой дзяржаўныя органы выкарыстоўваюць правасуддзе як інструмент рэпрэсіяў.
Даклад быў апублікаваны ў той самы дзень, калі Лукашэнка падчас сустрэчы з Коўлам актыўна адмаўляў існаванне рэпрэсіяў, кажучы, што ўсе палітвязні сядзяць па законе, і што гэтая практыка не спыніцца.
🔗 Падрабязна разбіраем што ў дакладзе – па спасылцы
belsat.eu/95398927/daklad-aan
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/vdixhuwl
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні абмяркуем падрабязнасці перамоваў Лукашэнкі з Коўлам, вызваленне палітвязняў і вяртанне Пачобута ў Польшчу.
Таксама пагаворым пра збіты ў Літве дрон і адмененыя рэйсы ў аэрапорце Вільні, набліжэнне «грыпознага» сезону ў Беларусі, візіт міністра абароны ў Кітай ды блакаванне прапаганды.
Далучайцеся: youtube.com/live/oxsjOqafgJ0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳Аголеная Сідні Суіні выклікала скандал і рэакцыю сярод спартовак
Акторка знялася ў рэкламе букмекерскай кампаніі, а што было далей – глядзіце ў відэа☝🏼This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚖️ Вясна: Двух палітвязняў з Барысава асудзілі да пяці гадоў калоніі
Сяргея Салаша і Дзмітрыя Бабіцкага прызналі вінаватымі па справе арт-прасторы «Склад бутэлек», дзе праводзілі культурніцкія мерапрыемствы.
Ініцыятыва была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».
Кожнаму прызначылі па 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, штраф 36 тысяч рублёў і канфіскацыю «злачыннага даходу».
#рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇮🇹 Італія спыніла рэгістрацыю на візы для беларусаў
Візавы цэнтр Італіі ў Менску часова спыніў рэгістрацыю новых заяўнікаў у спіс чакання на італьянскія візы.
Рэгістрацыя прыпыненая на невызначаны час.
Тыя, хто ўжо зарэгістраваўся, застаюцца ў спісе і атрымаюць паведамленне пра свабодныя месцы на электронную пошту. Прычыну рашэння не паведамляюць. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Дрон, які сёння ўначы заляцеў з Беларусі ў Літву нёс выбухоўку
Пра гэта паведаміў міністр абароны Літвы Робертас Каўнас:
«План "Шчыт" завершаны. Паводле канчатковых дадзеных, выяўлена выбуховае прыстасаванне. Сапёры яго абясшкодзілі»
— напісаў ён у сацсетках. Паводле Каўнаса, спецыялісты працягнуць даследаванне і аналіз збітага дрона. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛓ Вясна: пасля апошняга буйнога вызвалення палітвязнямі прызналі яшчэ 362 чалавекі
19 сакавіка ў выніку перамоваў дэлегацыі ЗША з дыктатарам на волю выйшлі 250 палітвязняў. За гэты час палітвязнямі сталі яшчэ 224 чалавекі.
Да таго ж, за гэты перыяд праваабаронцы дадалі ў гэты спіс яшчэ 138 чалавек, які паспелі выйсці на волю цалкам адбыўшы тэрмін. Яны былі прызнаныя палітвязнямі постфактум.
#рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
📱 На станцыі метро «Няміга» у вагоне загарэўся тэлефон
Гэта здарылася 13 верасня ўвечары. Відавочцы кажуць, што прылада разламалася на часткі, акумулятар пачаў дыміцца, пасля чаго пачуўся выбух. У метрапалітэне сцвярджаюць, што гэта быў паўэрбанк.
Інфармацыі пра пацярпелых няма, сур'ёзнага перабою ў руху цягнікоў таксама не было.
У каментарах пад відэа некаторыя крытыкуюць рэакцыю ахоўнікаў праз пасіўнасць, а некаторыя кажуць, што наадврот паніку перабольшваюць.
🤔 А вы як лічыце?This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛴 Магілёўскі ўрбанізм здзіўляе беларусаў
Карыстальнік сацсетак падзяліліся фота роварнай сцежкі, на якую паклалі «ляжачыя паліцэйскія». У каментарах скардзяцца, што пераязджаць такія перагародцы на самакаце зусім непрыемна праз памер кола.
🤔Людзі таксама цікавяцца, ці гэта толькі магілёўскае ноў-хаў? -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 У гэтым горадзе вучыўся Скарына, а Багушэвіч выдаваў свае кнігі
І не, гэта не ў Беларусі, гэта – у Кракаве. Гэты польскі горад яднае з нашай гісторыяй больш, чым можа здавацца.
Даследуем беларускія месцы Кракава ў нашай праграме «Сармацкі вус».
👨🦰 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
youtu.be/pKe0wsmM_NM -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧐 Вызваленне палітвязняў можа выглядаць як прыкмета адлігі. Але ці сапраўды яна пачалася?
Публіцыстка Аксана Колб прапануе глядзець не на колькасць вызваленых, а на тое, што адбываецца з самой сістэмай рэпрэсіяў:
«Нават калі зараз выпусціць 800 ці 900 палітвязняў, пра якіх кажуць праваабаронцы, – гэта не значыць, што там [у беларускіх турмаў] больш нікога не застанецца. Як мінімум яшчэ столькі ж там застанецца, а за некалькі месяцаў яны [сілавікі] гэта кампенсуюць. Нават калі б Лукашэнка на сёння захацеў спыніць рэпрэсіі, ён гэта ўжо не можа зрабіць таму, што ёсць велізарны сілавы апарат, сілавы блок, які проста па інерцыі рухаецца. Яго спыніць ужо зараз немагчыма. Спыніць можа толькі смерць Лукашэнкі».
А вы як думаеце?
🎥 Разважаем на гэтае ды іншыя важныя пытанні ў нашай праграме «Тут і там» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».
youtu.be/sLq9CWR2lXI -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Коўл: ЗША падтрымалі просьбу Лукашэнкі вярнуць «захраслыя» у банку грошы
Раней Лукашэнка заяўляў, што ў амерыканскім Citibank «захраслі» каля $43–44 млн за беларускія калійныя ўгнаенні, і заклікаў ЗША вярнуць гэтыя грошы.
Паводле Коўла, ЗША ўжо звярнуліся да банку з просьбай размарозіць сродкі і цяпер «выпрацоўваюць механізм таго, як гэта зрабіць». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Чальца амерыканскай дэлегацыі, які прыехаў у Беларусь, затрымлівалі ў Менску ў 2000 годзе
Падчас сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй Аляксандр Лукашэнка, убачыўшы новага чальца Крыстафера Паніку, павітаў яго словамі: «О, старыя знаёмыя».
І сапраўды, ён быў супрацоўнікам місіі АБСЕ ў Менску. Падчас акцыі да Дня Волі ў 2000-ым годзе яго затрымалі нягледзячы на дыпламатычную недатыкальнасць. Паводле «Радыё Свабода», калі Паніка сказаў міліцыянту: «У мяне недатыкальнасць. Я дыпламат», той адказаў: «Яна ў цябе была, пакуль я цябе не затрымаў».
Падчас разгону акцыі ў Менску тады брутальна затрымалі каля 200 чалавек. Сярод іх — дзясяткі журналістаў, якім пашкодзілі тэхніку. На вуліцах былі задзейнічаныя вадамёты і бронетранспарцёры, а каля сотні ўдзельнікаў апынуліся на Акрэсціна. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💱 Курсы валютаў 15 верасня
Долар зусім трохі вырас. А Еўра трохі варухнуўся ў бок паніжэння. Расейскі рубель згубіў больш заўважна – амаль цэлую капейку за сотню.
#курсывалютаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️Жывы эфір «Наш дзень»
Сёння гаворым пра ўсе падрабязнасці перамоваў Джона Коўла з Лукашэнкам, а таксама пра збіты ў Літве беспілотнік, сітуацыю з самакатамі ды роварамі ды якім павінен быць сямейныя капітал, каб дэмаграфія паляпшалася?
www.youtube.com/live/WrWwc6gqfCQ -
Belsat TV
@Belsat_TV
У час сустрэчы з Коўлам Лукашэнка адказаў, ці будуць працягвацца рэпрэсіі. Спойлер: будуць
Дыктатар, як заўжды, адмовіў сам факт існавання палітычных рэпрэсіяў, спаслаўшыся на тое, што ў Беларусі нібыта няма палітычных крымінальных артыкулаў. Ён сказаў што «калі нехта з грамадзянаў Беларусі парушыць законы, то мы абавязкова будзем дзейнічаць паводле закону».
З гэтага можна зрабіць выснову, што зменаў у рэпрэсіўнай практыцы рэжыму чакаць не варта. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱Анджэй Пачобут вярнуўся ў Польшчу
Пра вяртанне былога палітвязня пасля паездкі ў Беларусь паведаміла газета «Gazeta Wyborcza».
Сёння ён перасек памежны пераход у Кузніцы (Брузгі).
Падчас сваёй паездкі, якая доўжылася тыдзень, Пачобут наведаў Горадню, Ваўкавыск і іншыя мясціны, дзе сустракаўся з сябрамі, паплечнікамі і прадстаўнікамі Саюзу палякаў Беларусі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 Беларускі брэнд гатовы плаціць расейскім блогерам, а тыя «яшчэ і назву краіны каверкаюць»
Пры гэтым яшчэ больш здзіўляе стаўленне да блогераў з самой БеларусThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👶 Беларускі з трайнятамі працягваюць флэшмоб: патрабуюць дапамагчы з жытлом за выкананне плану па нараджальнасці
На Гомельшчыне з'яўляюцца блокпасты і антыдронавыя сеткі, а тым часам Літва збіла беспілотнік, які заляцеў з Беларусі.
Прапаганда нервова рэагуе на выдаленні сваіх каналаў з Youtube.
Але галоўная інтрыга дня — перамовы пра вызваленне беларускіх палітвязняў. Колькі іх выпусцяць і што дыктатар запатрабуе за іх свабоду?
👀 Усё гэта і нават больш глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце
www.youtube.com/watch?v=h7Hx0BOS5n8This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦 28-гадовую ўкраінку з Марыупалю асудзілі ў Менску за «экстрэмізм»
Аксана Дзячук, якая нарадзілася ў Марыупалі, пасля пачатку вайны збегла ад акупацыі, а ў 2023 годзе пераехала ў Польшчу разам з хлопцам-беларусам.
Напрыканцы 2025 года яна пісала пра праблемы са здароўем і працай і казала, што, магчыма, вернецца ў родны Марыупаль, які цяпер акупаваны Расеяй — паведамляе «Наша Ніва».
У выніку Дзячук апынулася ў Беларусі, дзе яе затрымалі і асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Што менавіта стала прычынай справы, невядома.
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤡 Памочнік Пуціна прыгразіў знішчыць Польшчу. Угадайце, за колькі дзён?
Мікалай Патрушаў заявіў, што ў выпадку вайны Расеі з Польшчай, польская дзяржаўнасць «перастане існаваць за два-тры дні».
Так Патрушаў адрэагаваў на заявы кіраўніка МЗС Польшчы Радослава Сікорскага пра ваенны патэнцыял Еўропы. Сікорскі сказаў, што еўрапейскія войскі NATO нават без удзелу ЗША маглі б знішчыць палову расейскіх НПЗ «хутчэй, чым гэта робіць Украіна».
У адказ Патрушаў сказаў, што Расея нібыта ваюе супраць Украіны не ў поўную моц, а ў выпадку канфлікту з Польшчай задзейнічае ўвесь свой патэнцыял. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔎 Разам з Коўлам у амерыканскай дэлегацыі на перамовы ў Менск прыехаў новы дыпламат
Як высветлілі reform.nеws – гэта Крыстафер Паніка.
Раней ён ужо працаваў у Менску: у 2010–2012 гадах быў супрацоўнікам амбасады ЗША. Таксама Паніка раней займаў пасаду намесніка дырэктара ўпраўлення разведвальных аперацый і нагляду Бюро выведкі і даследаванняў Дзярждэпартаменту ЗША.
Ён замяніў Крыса Сміта, які летам пакінуў пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША па Усходняй Еўропе. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 Літва: Беларусь не паведаміла пра дрон, які заляцеў з яе боку
Начны інцыдэнт у Літве пракаментаваў камандуючы ВПС Літвы Антанас Матуціс:
Беларусь не перадавала ніякай інфармацыі пра дрон, які ляцеў у бок Літвы. Аб'ект быў выяўлены літоўскімі сродкамі назірання, пасля чаго яго візуальна пацвердзілі і знішчылі самалёты місіі паветранай паліцыі NATO
Дрон быў збіты каля вёскі Праткунай у Кайшадорскім раёне. Паводле літоўскіх вайскоўцаў, ён мог быць абсталяваны выбухоўкай. Побач з месцам знішчэння знаходзіцца гідраакумуляцыйная электрастанцыя.
Паходжанне беспілотніка пакуль высвятляецца.
Беспілотнік знаходзіўся над тэрыторыяй Літвы каля паўгадзіны -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Спецпасланнік Трампа Джон Коўл ужо ў Менску
Сёння ён мае правесці перамовы з дыктатарам наконт вызвалення часткі палітзняволеных. Па словах Коўла пры ягоным пасярэдніцтве «ужо былі вызваленыя каля 700-800» і ён мае намер давесці гэтую лічбу да 1000.
Напярэдадні Коўл наведаў Вільню, дзе разам з кіраўніком літоўскага МЗС абмяркоўваў вызваленне беларускіх палітвязняў і праблему падземных хадоў, якімі мігранты з Беларусі трапляюць у Літву.
Цяпер у Беларусі афіцыйна прызнаныя 902 палітвязні. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏃Не ведаеце, што рабіць з рукамі падчас бегу?
Пакуль уся ўвага звычайна дастаецца нагам, рукі здаюцца проста часткай цела, якая рухаецца разам з намі. Але для добрага бегу яны значна важнейшыя, чым можа здавацца.
Як прымусіць рукі працаваць на вашу хуткасць, распавяла спартоўка Крысціна Ціманоўская. Паглядзіце!
💃🏼Даведацца больш можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤡 Мінінфармацыі «настойліва рэкамендуе» не глядзець беларусам Youtube праз выдаленне беларускай прапаганды
Учора самы папулярны ў свеце відэахостынг выдаліў каналы СТВ, Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, Radio Kultura BY і «Радыё Сталіца».
Мінінфарм назвала выдаленне гэтых каналаў «праявай цэнзуры па нацыянальнай прыкмеце» і «інфармацыйнай сегрэгацыяй» і заклікала беларусаў звярнуць увагу на «нацыянальныя» аналагі. 😁
Гэта ўжо не першы раз калі YouTube выдаляе каналы лукашэнкаўскай прапаганды. Так, гэтай вясною ўжо выдалялі каналы БелТА і ОНТ. А канал СТВ — нават двойчы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 Апоўначы ў Літву заляцеў беспілотнік, у краіне была абвешчана паветраная трывога
Дрон быў збіты знішчальнікамі НАТО ў Ковенскім раёне, прыкладна за 90 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 Вынішчальнік NATO збіў дрон непадалёк ад Каўнаса
Папярэдне, ён заляцеў з тэрыторыі Беларусі. Жыхары ўсходняй і цэнтральнай часткі Літвы атрымлівалі паведамленні пра паветраную небяспеку. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚫 YouTube выдаліў каналы СТВ, Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, Radio Kultura BY і «Радыё Сталіца»
Увечары 14 верасня відэаплатформа YouTube выдаліла старонкі СТВ і шэрагу беларускіх дзяржаўных радыёстанцый, усе медыярэсурсы ўваходзяць у склад Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Першы інфармацыйны».
Канал СТВ быў забанены падчас прамой трансляцыі ток-шоу «По существу», прысвечанага «Дню народнага адзінства і пытанням гістарычнай праўды».
У навіне пра блакіроўку на «Першым інфармацыйным» не хаваюць расчаравання:
«Пры гэтым на YouTube спакойна існуюць відэа з перапісваннем гісторыі і «ўрокамі» пра тое, як ненавідзець сваю краіну. Схема ўжо даўно адпрацаваная: спачатку перарываюць прамы эфір, а потым выдаляюць канал. І пры гэтым толькі разводзяць рукамі: нічога асабістага, гэта ўсё алгарытмы». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪽 Журавы збіраюцца ў вырай
На палях і балотах Беларусі ўжо можна пачуць развітальныя песні. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔹У Ваўкавыску адкрыецца навучальны пункт пры Саюзе палякаў. У 2022-м у гэтым райцэнтры перавялі польскамоўную школу на расейскую
Пра гэта піша Анджэй Пачобут, які гэтымі днямі наведвае асяродкі Саюзу палякаў у разнастайных гарадах Беларусі:
«Кіраўнік аддзелу СПБ Ежы Чупрэта асабіста паказаў мне месца, дзе ад заўтра дзеці змогуць вучыць польскую мову. Ваўкавыск – гэта для нас стратэгічнае месца, у 2022-м тут "зрусіфікавалі" польскую школу»
Сапраўды, увесну 2022-га адміністрацыя сярэдняй школы №8 у Ваўкавыску здзівіла бацькоў вучняў навіною пра тое, што ад новага навучальнага году ўсё выкладанне будзе весціся па-расейску. Для польскай мовы і літаратуры тады пакінулі ўсяго па гадзіне на тыдзень. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📍Візіт Коўла ў Менск і што Лукашэнка папросіць у ЗША ўзамен на вызваленне палітвязняў
📍Масавы залёт дронаў у Беларусь і чарговыя камандна-штабныя вучэнні
Таксама пагаворым пра рэкордныя цэны на нерухомасць, абмяркуем колькі ж беларусаў задаволеныя ўласным дабрабытам: youtube.com/live/FRbs3YpgH3o -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚁 Дзіцячы верталёцік на дыстанцыйным кіраванні стаў прычынаю праблемаў беларускі на мяжы
Як высветлілася, такая цацка лёгка можа быць ураўнаваная з беспілотнікам. Нават калі падымаецца ў паветра на вышыню ўсяго пары метраў.
Расказваем кур'ёзную гісторыю ў нашым відэа ☝️This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧐 Польскія вайскоўцы дасталі з Балтыйскага мора дзіўны дрон. Міністр абароны мяркуе, што ён расейскі
Уладыслаў Касіняк-Камыш напісаў у сацсетцы X, што беспілотнік паднялі з вады на пляжы каля мястэчка Русінова (Заходнепаморскае ваяводства). Ён зазначае, што большасць дадзеных папярэдняга аналізу паказвае на тое, што БПЛА паходзіць з Расеі і нагадвае дрон тыпу «Гербера».
Прэс-сакратар Аператыўнага камандавання Узброеных сілаў Польшчы, падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі пагаджаецца з гэтай думкаю:
«Можам выказаць здагадку, што гэты беспілотнік дрэйфаваў з міжнародных водаў або больш аддаленага месца» -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚽️ У футбольным чэмпіянаце Беларусі ўпершыню зладзілі матч з сістэмаю VAR. У большасці еўрапейскіх лігаў яе выкарыстоўваюць ужо 7-8 гадоў
«Гістарычная падзея» здарылася ўчора на Нацыянальным стадыёне ў Менску. VAR дапамагаў суддзям матчу «Дынама» (Менск) – «Дынама» (Берасце). Берасцейцы ў гэтай гульні мінімальна перамаглі (1:0), а ўмяшальніцтва высокатэхналагічнай сістэмы так нідзе і не спатрэбілася – спрэчных момантаў не было.
✍️ VAR (Video Assistant Referee) – сістэма відэадапамогі футбольным суддзям, якая дазваляе дакладна вызначаць наяўнасць ці адсутнасць афсайдаў, фалоў, галоў ды іншых важных момантаў гульні, якія могуць паўплываць на вынік. Упершыню на міжнародным узроўні яе праверылі ў 2017-м годзе. Праз год сістэма актыўна выкарыстоўвалася на чэмпіянаце свету ў Расеі, а ў большасці сур'ёзных еўрапейскіх лігаў стала ўкараняцца ў 2018-2019 гадах. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎸Легенда беларускай рок-сцэны святкуе дзень народзінаў. Складана паверыць, але яму ўжо 61
Першы альбом, у запісе якога прыняў удзел Лявон Вольскі – «Дваццаць восьмая зорка» гурту «Мроя» – выйшаў яшчэ ў СССР.
Далей было Адраджэнне 90-х, эксперыменты 2000-х, сольныя праекты 2010-х. Пасля падзеяў 2020-га Вольскі, як і сотні тысяч беларусаў, апынуўся ў вымушанай эміграцыі. Цяпер гэты жыццёвы разварот таксама знаходзіць сваё адлюстраванне ў творчасці музы́кі.
✅ Прыгадваем біяграфію і дыскаграфію чалавека-эпохі: belsat.eu/95377063/volskamu-61
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/xdcjhfqf -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️На прадпрыемстве «Рэчыцадрэў» здарыўся пажар, адзін працаўнік атрымаў апёкі
Мужчыну шпіталізавалі, наколькі сур'ёзна ён пацярпеў – невядома.
У выніку загарання пашкоджаная стужка транспарцёру. Прычыну пажару цяпер высвятляюць. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Варшаўская пракуратура выставіла абвінавачванні двум IT-спецыялістам, што супрацоўнічалі з «Белсатам»
Абодва мужчыны – Кшыштаф М. і Шыман П. – грамадзяне Польшчы.
Следства лічыць, што першы з іх атрымаў ад дзяржаўнага польскага тэлебачання (TVP) грошы за шэраг паслугаў, аднак не выканаў іх. Да таго ж, згодна з матэрыяламі пракуратуры, ён выставіў фальшывыя фактуры на агульную суму каля 4,5 млн злотых (больш за мільён еўраў).
Выстаўленне фальшывых фактураў (на суму каля 4,2 млн злотых, трохі меней за мільён еўраў) закідаюць і другому абвінавачанаму, Шымону П. Акрамя таго, ён нібыта ўвёў TVP у зман адносна рэальнай вартасці сваіх IT-паслугаў, завысіўшы іхны кошт.
Ні Кшыштаф М., ні Шыман П. сваёй віны не прызналі. Да іх ужытыя абмежавальныя захады. Следства працягваецца, справа пакуль не накіраваная ў суд. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇻 Пенсіянеры і расейскамоўныя ставяцца да беларусаў найлепш, а моладзь – найгорш
Досыць прадказальна вялікім ступенем сімпатыі да нашых землякоў адзначылася Латгалія – самы ўсходні рэгіён Латвіі, якія мае мяжу з Віцебшчынай.
«Белсат» вывучыў новую працу Інстытуту палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» і паглядзеў, як у Латвіі ўспрымаюць беларусаў і Беларусь.
✅ Чытайце матэрыял у нас на сайце: belsat.eu/95300576/shto-zhyhary-latvii-dumayuc-pra-belarusau
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/qquskktn -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦🏻♂️ Ва Уруччы жанчына выйшла на праезную частку проста перад маршруткаю
Здарэнне адбылося на праспекце Незалежнасці каля гандлёвага цэнтру «Спектр».
На кадрах, якія паказала сталічная ДАІ, відаць, што шанцаў паспець спыніццца ў 38-гадовага кіроўцы фактычна не было. На шчасце, хуткасць мікрааўтобусу была невялікай, таму 50-гадовая жанчына не атрымала цяжкіх траўмаў. Яе накіравалі ў больніцу для абследавання. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Апошнія прыгатаванні да вызвалення палітвязняў.
то вядома на гэты момант
☝🏻Абмяркоўваем галоўныя навіны ў выданні «Наш дзень».
Таксама сёння пагаворым пра тое, як Беларусь страціла статус «бульбяной дзяржавы» ды ў які скандал трапіла Сабаленка. Далучайцеся да нашага эфіру: -
Belsat TV
@Belsat_TV
📖 Віктар Марціновіч выдаў новы раман, дзе закранае праблему падзеленасці беларусаў на тых, хто з'ехаў ды тых, хто застаўся
Твораў такога маштабу пісьменнік не выпускаў ажно 8 гадоў. Да таго ж свежы раман «Глыбіня» напісаны па-беларуску.
«Што будзе з намі, калі мы раптам апынемся па розныя бакі – краіны, гісторыі, уласнага жыцця?
Адна краіна расколваецца на “да” і “пасля”. На тых, хто застаўся, і тых, хто знік, забраўшы з сабой мову, памяць, цывілізацыю. Цэлы свет распадаецца на часткі, і кожная з іх пачынае жыць паводле ўласных законаў. Але героі гісторыі застаюцца знітаваныя агульным мінулым, выбарам, які нельга адмяніць, і пытаннямі, на якія няма простых адказаў. Ці можна зноў стаць адным цэлым? І ці хто-кольвек гэтага хоча?», – гаворыцца ў рэцэнзіі.
Наклад «Глыбіні» надрукавалі ў Вроцлаве, у выдаўніцтве KEW.
👉 Замовіць яе анлайн можна вось тут: gutenbergpublisher.eu/shop/глыбіня-віктар-марціновіч/ -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Спецпасланнік Трампа Джон Коўл – ужо ў Вільні
Паведамленне пра гэта з'явілася на афіцыйным сайце МЗС Літвы.
Меркавана, сёння ўвечары або заўтра ён вырушыць у Менск для чарговага раўнду перамоваў з Лукашэнкам.
✍️ Коўл ужо правёў сустрэчу з міністрам замежных справаў Літвы Кястутысам Будрысам, падчас якой абмеркаваў справу вызвалення чарговых палітвязняў, якіх трымае за кратамі рэжым Лукашэнкі. Таксама Будрыс давёў да ведама спецпасланніка Трампа інфармацыю пра падземныя тунэлі на беларуска-літоўскай мяжы, якія выкарыстоўваюцца для перакідвання мігрантаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🗑 «Самага небяспечнага злачынцу злавілі – можна спаць спакойна»
Случчанку могуць аштрафаваць за тое, што «няправільна» выкінула смецце. Камунальнікі нават не паленаваліся адгледзець камеры відэаназірання, каб устанавіць асобу «парушальніцы». Хоць жанчына «хацела як лепш» – яна падумала, што непатрэбныя ёй рэчы захоча забраць хтосьці іншы, таму і не стала запіхваць іх у кантэйнер.
✍️ Таксама ў выпуску: аднаўленне пошукаў загінулага беларускага альпініста, узмацненне ціску на прыватныя медцэнтры, Туск непакоіцца з нагоды магчымай пагрозы для Польшчы.
👀 Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце: www.youtube.com/watch?v=J8VRETkDkHQThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Людзі ў Беларусі добрыя, чыста, бяспечна – але жыць няма на што... Бедная краіна, абмежаваныя магчымасці»
Сярод пэўнай (не вельмі шырокай) групы замежнікаў Беларусь дагэтуль мае рэпутацыю «астраўка стабільнасці», якой кіруе «моцны гаспадар», што не «дапусціў вайны». Гэты ж наратыў актыўна прасоўвае і лукашэнкаўская прапаганда.
Пра што прапаганда не кажа – дык гэта пра тое, што адным энтузіязмам ад кіравання «моцнага гаспадара» сыты не будзеш. Трэба таксама мець нейкія фізічныя рэсурсы ды фінансавыя сродкі для ўласнага існавання. Вось на гэтым моманце ў многіх «збеглых з капіталістычнага Захаду» і разбіваюцца «ружовыя акуляры».
Расказваем гісторыі людзей, якіх спакусіла ўяўная беларуская «стабільнасць», аднак пазней ударыла па галаве суворая беларуская рэальнасць.
✅ Чытайце матэрыял на сайце: belsat.eu/95180309/kvitok-u-adzin-bok-akazausya-zvarotnym…
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/cyntuwoq -
Belsat TV
@Belsat_TV
💵 Школьніца расказала ў Threads пра паборы ў сваёй школе. Сума ўражвае
Аўтарка допісу сцвярджае, што сёлета ў чэрвені здавала выпускныя іспыты ў 9 «Б» класе менскай сярэдняй школы №66:
«Бацькоўскі камітэт з класным кіраўніком незаконна сабралі з бацькоў амаль 5 тысяч рублёў "на іспыты". Закупалі прадукты харчавання ў нечуваных маштабах для камісіі»
Школьніца далучыла да сваёй публікацыі скрыншоты з чатаў, якія пацвярджаюць ейныя словы. Яна ўжо нават звярнулася да Лукашэнкі, хоць і падкрэслівае: «разумею, што не змагу дамагчыся справядлівасці, а горш будзе толькі мне». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 Дональд Туск заявіў, што Польшча рыхтуецца да магчымых наступстваў эскалацыі з боку Расеі
Такую заяву ён зрабіў пасля нарады з кіраўнікамі сілавых структураў і міністрамі на фоне ўчорашніх расейскіх удараў паблізу польскай мяжы.
Паводле польскага прэм’ера, апошнія атакі сведчаць пра рост пагрозаў, таму ўлады пераходзяць да ўзмоцненага рэжыму бяспекі. Асаблівую занепакоенасць выклікае выкарыстанне Расеяй рэактыўных беспілотнікаў з большай дальнасцю і дакладнасцю, піша RMF24.
Туск падкрэсліў, што Варшава не хоча нагнятаць сітуацыю, аднак не выключае розных сцэнароў і рыхтуецца да магчымых спробаў атак на інфраструктуру краіны. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐻 Пад Воршай мядзведзь гуляў проста каля трасы
Жывёліна спакойна шпацыравала ўздоўж дарогі каля вёскі Свісцелкі.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸Наведнікі Гарадзенскага заапарку занепакоіліся тым, што рысь трымаюць у малой клетцы замест вальеру
Аднак у гэтай сітуацыі не ўсё так проста. Супрацоўнікі заапарку патлумачылі, у чым справа.
Расказваем у відэа 👌This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🙃 Нацыянальная традыцыя? Беларусы зноў залезлі на лаўку, зняўшы перад тым абутак
Гэта не архіўны кадр з 2020-га – здымак быў зроблены ў Берасці сёння раніцай.
Як піша аўтарка посту, людзі сабраліся на вуліцы Савецкай паглядзець выступ вулічных кітайскіх артыстаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 У часе сённяшняга ўдару па цягніку на ўкраінска-польскай мяжы зусім блізка быў іншы цягнік – з еўрапейскімі чыноўнікамі
Згодна са звесткамі нямецкага выдання Der Spiegel, у ім быў дарадца канцлера ФРГ па бяспецы Гюнтэр Заўтэр, адказныя за бяспеку чыноўнікі з Францыі, Італіі ды Вялікай Брытаніі, а яшчэ былы міністр замежных справаў Швецыі Карл Більдт ды былы брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан.
Усе пералічаныя (плюс шэраг дэпутатаў Бундэстагу) вярталіся ў Еўразвяз пасля наведвання канферэнцыі па бяспецы YES (Yalta European Strategy) у Кіеве. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні абмяркуем як праходзіць візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь ды што вядома перад прыездам у краіну Джона Коўла.
Таксама пагаворым пра ўзаемаадносіны дзяржаўнай і прыватнай медыцыны, паглядзім, як прайшоў альтэрнатыўны дзень Гомлю ў Варшаве ды чым уразілі сацсеткі беларускія чыноўнікі.
Далучайцеся да нашага эфіру: www.youtube.com/live/OSnNmxZeZWs -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «ТихановскИЙ или ТихановскАЯ была случайным человеком до лета-2020»?
Сяргей Ціханоўскі і раней шматлікімі намёкамі даваў зразумець, што не ў захапленні ад дзейнасці Офісу Ціханоўскай, але гэтым разам адважыўся на адкрыты выпад у бок сваёй жонкі:
«Не дазваляйце ім перапісаць гісторыю. Заўтра мы даведаемся, што менавіта Света адкапала Курапаты, а бацька Зянон быў у яе на падхваце».
Прэс-сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна сказала «Белсату», што лідарка дэмсілаў не будзе каментаваць гэтую заяву мужа.
✅ Больш чытайце на нашым сайце: belsat.eu/95366604/tsikhanouski-paskardziusya-na-pyerapis…
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/rxqfnasu -
Belsat TV
@Belsat_TV
Роўна 6 гадоў таму берасцейцы проста патанчылі ў карагодзе пасярод вуліцы. Гэта вылілася ў крымінальную справу для дзясяткаў людзей
Пераслед спыніўся толькі нядаўна – калі самаабвешчаныя ўлады пераключыліся на больш важную для сябе «справу Гаюна».
Прыгадваем той гістарычны карагод. Паглядзіце!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛽️ Трамп заявіў, што «Зяленскі мусіць спыніць удары па вырабніцтву дызельнага паліва» ў РФ
На думку прэзідэнта Злучаных Штатаў, такія ўдары спрыяюць недахопу дызеля ва ўсім свеце:
«Зяленскі мусіць зрабіць адну рэч. Ён павінен перастаць выводзіць з ладу расейскае дызельнае паліва [маюцца на ўвазе НПЗ – заўв.]. Ён выклікае дэфіцыт дызеля. Гэты дэфіцыт не звязаны з Блізкім Усходам, ён адбываецца праз вайну Украіны ды Расеі»
Трамп дадаў, што ён ужо размаўляў на гэту тэму непасрэдна са сваім украінскім калегам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥪 «Ён нібы з самалёта выпаў». Беларускі Threads шакаваны выглядам сэндвічу з Нацыянальнага аэрапорту
Кошт такога «твору кулінарнага мастацтва» – 18 BYN.
Зрэшты, многія пішуць пра тое, што на іншую ежу ды іншыя кошты разлічваць у аэрапортах і не варта 💁🏻♂️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 Літоўскія вайскоўцы прынялі чараду птушак за дроны і абвесцілі на ўсходзе краіны паветраную трывогу
Таксама з гэтай прычыны часова зачынялі віленскі аэрапорт, а ў паветра падымалі вынішчальнікі NATO.
Праз 40 хвілінаў пасля пачатку трывогі быў дадзены «адбой», аэрапорт таксама запрацаваў у штатным рэжыме. Марафон, які сёння адбываўся ў Вільні, спыняць не сталі.
✍️ Вайскоўцы патлумачылі, што падчас назірання за радарамі сляды, якія пакідаюць птушкі, могуць быць вельмі падобнымі да слядоў БПЛА. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎒Сканфіскаваныя гільза і заточка, пагарда да беларускамоўных дзённікаў, дысбаланс ва ўкамплектаванасці класаў
Новы навучальны год у Беларусі распачаўся нечакана весела (насамрэч не). Столькі тэмаў, вартых абмеркавання, банальны старт чарговага школьнага сезону не падкідваў даўно.
«Белсат» сабраў у адно цэлае ўсе найбольш гучныя падзеі апошняга часу, звязаныя з айчыннай сярэдняй адукацыяй.
✅ Чытайце матэрыял вось тут: belsat.eu/95307603/pierszyja-tylni-u-szkole
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/dvsalvpw -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫣 Не так і проста здагадацца, што за мерапрыемства на гэтых кадрах. А гэта – турыстычны злёт МУС
Хай лепш так забаўляюцца, чым месяць людзей дубінкамі 💁🏻♂️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Расея працягвае наносіць удары па ўкраінскіх пасажырскіх цягніках
Учора ад атакаў БПЛА пацярпелі вагоны на вакзале ў Луцку, а сёння «прылёт» здарыўся па лакаматыве цягніка «Кіеў-Варшава», у часе калі ён стаяў на ўкраінска-польскай мяжы. На шчасце, людзі былі своечасова эвакуяваныя з вагонаў і не пацярпелі.
👀 Акрамя таго, уначы дроны ўдарылі па АЗС непадалёк ад пункту пропуску «Ягадын – Дарогуск» (гэта таксама ўкраінска-польская мяжа). Там здарыўся магутны пажар. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Раман Пратасевіч зладзіў сваё трэцяе вяселле
31-гадовы беларус гэтым разам абраў Настассю Лабазаву. Яна працуе ў сферы медыцыны і цікавіцца таро.
Дзяўчына называе сябе ведзьмай і распавядала, што прывабіла будучага жаніха чырвонымі майткамі (якія, паводле яе, неабходны, каб у жыцці было каханне ✍️).
Першы і другі шлюбы Рамана былі з Маргарытай Грыцкевіч, якая таксама мела медычную адукацыю і любіла таро. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Папулярны ў Расеі спявак сабраў тысячы беларусаў
На Нямізе падчас Дня гораду прайшоў канцэрт Акмаля. Гэта малады расейскі выканаўца, які нарадзіўся ў Туркменістане.
Вядома, што спявак трапляў у скандалы праз палітыку: у 2025-м ён атрымаў ад прыхільніцы падарунак у блакітна-жоўтым пакеце. Артыст вярнуў яго са словамі: «Пакетик этот сожгите, цвета мне не нравятся».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Абганяю інамарку, дзеўкі млеюць за вуглом»
Намеснік кіраўніка райвыканкаму Дзмітрый Багдановіч заспяваў на «Дажынках»
Чыноўнік перарабіў тэкст песні «Малінавая Лада» і замяніў словы на «трактар». Паслухайце!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐝 Шэршні захапілі старую шпакоўню і зрабілі ў ёй «рамонт» на свой лад
Такі незвычайны сімбіёз «будаўнічых тэхналогіяў» пабачылі ў адным з лясоў Любанскага раёну.
✍️ Такое гняздо шэршняў ні ў якім разе нельга чапаць (і тым больш спрабаваць збіць) – увесь рой кінецца на вас у атаку, што прывядзе да вельмі непрыемных наступстваў. Нават проста набліжацца да такой «пабудовы» ды размахваць рукамі каля яе ўжо вельмі небяспечна. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎾 Арына Сабаленка саступіла Алене Рыбакінай у фінале US Open
Сабаленка ўзяла другі сэт, аднак у першым і трэцім мацнейшаю была нарадзінка Масквы (4:6, 7:5, 2:6).
Раней прадстаўніца Казахстану ўжо забрала ў беларускі тытул першай ракеткі свету – гэта адбылося дзякуючы факту выхаду Рыбакінай у паўфінал турніру. Сабаленка будзе вымушаная пакінуць топавы радок рэйтынгу WTA пасля бесперапыннага знаходжання на ім на працягу 99 тыдняў.
Адкрыты чэмпіянат ЗША быў у апошнім у гэтым годзе турнірам Вялікага Шлему. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Вы ж понимаете: волосы – это не зубы, их можно отрастить в любой момент»
🕷Павук высвятляе, чаму для вучняў баранавіцкай школы «выкацілі» спіс «ідэалагічна правільных» прычосак ды што будзе, калі фрызура вучня зацверджаным мадэлям не адпавядае.
Уцямных тлумачэнняў блогер так не атрымаў, затое высветліў нешта іншае: вялікая частка супрацоўніц сферы адукацыі РБ чамусьці вельмі нервовыя 😳
👀 Глядзіце і слухайце свежы выпуск «Шухер шоу» на канале «БЕЛСАТ LIFE»: www.youtube.com/watch?v=K9tae2EDun0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
📷 Фотафакт: так выглядае цягнік «Укрзалізниці» пасля трапляння па ім беспілотніка на вакзале ў Луцку
Пажар быў аператыўна патушаны. У вагонах у момант «прылёту» нікога не было. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏒 Хакеісты з дзвюх «братэрскіх» сталіц учынілі маштабную бойку ўжо на 18-й секундзе матчу КХЛ
Так выглядаў старт сённяшняй гульні маскоўскага ды менскага «Дынама» 🥊
Сам жа матч скончыўся для клубу з Беларусі чарговай паразаю (ужо трэцяй запар у трох згуляных матчах сезону).This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Я ведаю, што невінаваты, і давяду гэта. На 101% упэўнены ў тым, што выйграю працэс»
Беларускі добраахвотнік Жэрар (Аляксандр Красоўскі), якому ва Украіне пагражае турэмнае зняволенне паводле артыкулаў за «самавольнае пакіданне часткі» ды «незаконны абарот зброі», даў шчырае інтэрв'ю «Белсату», дзе расказаў сваю версію падзеяў.
Цяпер Жэрар знаходзіцца на волі (яго выпусцілі пад заклад), аднак на яго накладзены шэраг абмежаванняў. Да таго ж, беларус не хавае свайго расчаравання паводзінамі асобных украінскіх чыноўнікаў ды інстытуцыяў.
✅ Чытайце вялікую размову на нашым сайце: belsat.eu/95355760/zherar-sud-abvinavachanni-u-karupcyi-u…
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ipyyuihu -
Belsat TV
@Belsat_TV
💀 Вось такі помнік з'явіўся ў Вільні. Без падказак амаль немагчыма здагадацца, каму ён прысвечаны
Толькі подпісы на калоне пад гэтымі залатымі чарапамі даюць зразумець, што аўтар прысвяціў сваю скульптуру вялікаму князю Літоўскаму ды каралю Польскаму Жыгімонту II Аўгусту, а таксама ягонай другой жонцы Барбары Радзівіл.
✍️ Шлюб Жыгімонта і Барбары быў таемным – пара хацела схаваць гэты факт ад шляхты ды магнатаў, якія выступалі рэзка супраць пашырэння ўплыву Радзівілаў. Усяго праз 4 гады пасля вянчання (і менш як праз паўгода пасля каранацыі на польскі трон) Барбара памерла. Дагэтуль існуе версія, што яе атруцілі.
👀 Помнік паставілі ў дворыку каля бібліятэкі Акадэміі навук Літвы. Некаторыя жыхары Вільні ўжо выказалі сваю незадаволенасць вусцішным выглядам скульптуры. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Tribuna: паводле падазрэння ў забойстве цяжарнай жанчыны ў Менску затрыманы хакейны суддзя Аляксей Гаўрылёнак
38-гадовы Аляксей – сын былога гульца нацыянальнай хакейнай зборнай краіны Аляксандра Гаўрылёнка.
Журналісты @tribuna_by звяртаюць увагу, што ягоны профіль ужо выдалены з афіцыйнага сайту Федэрацыі хакею РБ. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Пуцін пагражае Еўропе ў выпадку ўводу войскаў ва Украіну, Зяленскі прапанаваў яму спаткацца ў Маямі, а Пяскоў тым часам заявіў, што Расея каардынуе праверку боегатовасці ў Беларусі.
📺 Гэтыя ды іншыя тэмы глядзіце ў вечаровым выданні навінаў.
youtube.com/live/S_qJyzi8Xok -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 У Лошыцы сёння адбываецца нешта дзіўнае: толькі патушылі адну хату – як загарэлася іншая
Гэтым разам полымя пашкодзіла не драўляную пабудову, а цагляную. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇻 Латвійскія сілавікі затрымалі мужчыну, які вёз у салоне свайго легкавіка ажно 7 мігрантаў
Ніхто з пасажыраў не меў дакументаў, якія б дазвалялі легальна знаходзіцца на тэрыторыі Еўразвязу. Кіроўца ж выявіўся грамадзянінам Латвіі.
Як высветлілася, мігранты незадоўга да таго незаконна перайшлі беларуска-латвійскую мяжу. Пра іх далейшы лёс не паведамляецца. Тым часам кіроўцу за садзейнічанне нелегальнаму перамяшчэнню асобаў праз дзяржаўную мяжу цяпер пагражае крымінальная адказнасць. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У менскай Лошыцы гарэла драўляная хата
Гукі «выбухаў», якія чуваць на відэа, – гэта шыфер, які лопаецца пад уздзеяннем высокай тэмпературы. Пажар быў зліквідаваны, пацярпелых няма.
✍️ Цікава, што ў межах святкавання Дня гораду ў Менску сёння адбываліся спаборніцтвы «Наймацнейшы пажарны-ратаўнік» 🫠
Але гэтае загаранне не было часткаю турніру – тут усё па-сапраўднаму. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🗿Будуць «юрыдычна паслухмянымі», бо баяцца дэпартацыі. BELPOL вывучыў закрытыя абвесткі з «рэкламаю» замежных працаўнікоў
Сярод іншых «перавагаў», якія, напрыклад, маюць госці з Пакістану ці Непалу, называецца гатовасць да перапрацовак, фізічная трываласць ды адсутнасць цікавасці да алкаголю.
✅ Чытайце наш вялікі матэрыял: belsat.eu/95353444/yak-prapanuyuc-pracaunikou-z-nepalu-i-…
🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/nlzlwqbg -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫠 Гамельчукі прыйшлі за рамантыкай, а атрымалі фаер-шоу
Выданне @flagshtok звярнула ўвагу, што фестываль водных ліхтарыкаў, якія ладзілі на Сяльмашаўскім кар'еры, трохі адхіліўся ад плану.
Замест таго, каб разнесці ліхтарыкі па паверхні вады, вецер прыбіў іх да берагу. Але і гэта быў не канец канфузу – полымя з гэтых папяровых «караблікаў» падпаліла прыбрэжны чарот 💁🏻♂️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Расейскія дроны атакавалі Луцк і Ковель у Валынскай вобласці
Гэты рэгіён Украіны мае мяжу з Берасцейскай вобласцю Беларусі.
У Луцку дрон патрапіў у пасажырскі цягнік, ён загарэўся. У Ковелі ж беспілотнік пацэліў у будынак вакзалу.
Інфармацыі пра пацярпелых на гэты момант няма. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎞 Упершыню ў найноўшай гісторыі ў праграме Венецыянскага кінафестывалю прэзентавалі фільм пра Беларусь
Стужка «Лісты з маўклівай краіны» расказвае гісторыі людзей, чыё жыццё змянілі рэпрэсіі, турма і выгнанне. Ён здымаўся цягам пяці гадоў.
«Перш за ўсё я хацеў даць галасы людзей з Беларусі, пра Беларусь, з рознай перспектывы. Кагосьці ўжо з намі няма, як Вітольда [Ашурка], які памёр – быў закатаваны ў турме», – расказвае рэжысёр Андрэй Куціла.
Кіно складаецца з гісторыяў пяці чалавек, сярод іх – згаданы вышэй Вітольд Ашурак, які ўжо пайшоў з жыцця. А яшчэ – асоба, што знаходзіцца ў Беларусі і спрабуе пазбегнуць затрымання.
Пасля фестывалю ў Венецыі фільм пакажуць у Польшчы, Нямеччыне і Францыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Беларусы зладзілі на старэнькім ЗІЛе трук у стылі праграмы Top Gear
У TikTok з'явілася відэа, на якім цяжкавік пераязджае праз Прыпяць, якая гэтым летам моцна абмялела.
Праўда, многія гледачы заўважылі, што на першых кадрах у кузаве ЗІЛа адсутнічаюць дровы, а далей ён едзе праз раку ўжо загружаны бярвеннем. Аўтар патлумачыў, што справа ў мантажы: спачатку аўтамабіль ехаў пустым з аднаго берагу на іншы, а вяртаўся назад ужо з дровамі. То бок ён «фарсаваў» раку двойчы, а кадры проста былі так склееныя.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Магчыма, абарона ад махляроў тут і спрацуе, іншая справа – якім коштам»
Самаабвешчаныя ўлады Беларусі не стамляюцца шукаць усё новыя сферы жыцця, дзе можна яшчэ мацней «закруціць гайкі». Гэтым разам выйшаў указ Лукашэнкі, які бярэ пад кантроль дабрачынныя зборы.
На паперы ўсё як звычайна выглядае шляхетна: заяўленая мэта – абараніць беларусаў ад махляроў. Але ў рэальнасці ступень зарэгуляванасці цяпер такая, што гэта натуральна ставіць «палкі ў колы» людзям, якія змагаюцца за сваё жыццё альбо жыццё блізкіх, і для якіх часам мае значэнне кожны дзень і кожная гадзіна.
✅ Разбіраемся ў гэтай справе разам з экспертамі: belsat.eu/95342297/ukaz-lukashenki-pra-dabrachynnasts
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/pikwgmox -
Belsat TV
@Belsat_TV
✍️ Нямецкія ўлады назвалі імя беларуса, датычнага да дыверсіі ў аэрапорце Лейпцыгу
Мужчыну завуць Андрэй К. Нагадаем: раней стала вядома, што ён атрымаў шэнгенскую візу ў амбасадзе Італіі ў Менску. На тэрыторыю Еўразвязу дзякуючы гэтай візе дыверсант патрапіў напрыканцы красавіка. Што цікава, раней Андрэй К. быў фігурантам крымінальных справаў у Літве ды Фінляндыі.
У ролі ж арганізатара выступіў Алег Л. з расейскім пашпартам. Ён таксама апынуўся на тэрыторыі Нямеччыны цалкам легальна. За два дні да атакі Алег Л. пакінуў Нямеччыну і вырушыў у Сербію. Цяпер ён ужо знаходзіцца ў РФ. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 У Менску легкавік збіў 12-гадовага дзіцёнка на электрасамакаце
Здарэнне адбылося на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Ціхай. Падлетак перасякаў праезную частку на зялёнае святло і па роварнай сцежцы. Аднак, згодна з беларускімі правіламі дарожнага руху, калі побач з роварнай сцежкаю ёсць пешаходны пераход, раварыст або самакатчык у любым выпадку мусіць спешвацца.
Пасля аварыі хлопчыка накіравалі ў больніцу для абследавання. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📺 Навіны за 8 хвілін
🐴 Бесчалавечная гісторыя з Магілёва: дырэктар мясцовай коннай школы аддаў «спісаных» каней на забой мясакамбінату. Навучэнкі спрабавалі іх уратаваць. Ці ўдалося?
✍️ А таксама: вялізныя чэргі ў сталічную паліклініку, Пачобут на «Валадарцы» (на шчасце, як турыст), продаж дарогі ў Быхаве (што?), экзатычная ліхаманка ў Беларусі.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце: www.youtube.com/watch?v=cxYCBTINrv8This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Для навучэнцаў нараўлянскага каледжу зладзілі «прафілактычны відэастрым» са зняволенымі-рэцыдывістамі
На мерапрыемства былі запрошаныя каля 20 вучняў, з якімі інспектары па справах непаўналетніх вядуць «індывідуальную прафілактычную працу». Калі казаць прасцей, гаворка пра «цяжкіх падлеткаў». А ў якасці «спікераў» выступілі зэкі з папраўчай калоніі №20 у Мазыры.
Што дакладна расказвалі зняволеныя падчас «відэаканферэнцыі», мясцовая раёнка «Прыпяцкая праўда» не раскрывае. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏀 Кіраўнік Турэччыны Эрдаган згуляў у баскетбол са сваімі чыноўнікамі
У матчы таксама бралі ўдзел кіраўнік турэцкай выведкі, міністр працы ды былы міністр замежных справаў.
На кадрах, якія з'явіліся ў інтэрнэце, каэфіцыент карыснага дзеяння Эрдагана на пляцоўцы сягае 100% – аніводнай недакладнай перадачы і аніводнага промаху падчас кідкоў 🫠
Нават Лукашэнка ў хакеі на такое не здольны!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😧 Гэтая беларуска пацярпела ад рэпрэсіяў на радзіме, а пасля двойчы страціла працу ў выгнанні ў Латвіі. Драматычная гісторыя Алены Мешчараковай
Кардынальныя змены ў жыцці Алены пачаліся, як і ў сотняў тысяч беларусаў, у 2020-м годзе. Тады яна была назіральніцаю на выбарах ва Уздзе ад ініцыятывы «Сумленныя людзі».
У Беларусі жанчына ўжо магла б выйсці на пенсію, але за мяжою пра пенсію можна і не марыць – у новай краіне яна пражыла надта мала часу, каб прэтэндаваць на такое фінансавае падтрыманне. Натуральна, даводзіцца працаваць.
Але і з працаю перыядычна ўзнікаюць праблемы: Алене «прылятала» і за беларускае грамадзянства, і нават за падтрымку Украіны, бо адзін з кіраўнікоў сімпатызаваў Лукашэнку ды РФ.
✅ Расказваем гісторыю Алены Мешчараковай у нашым матэрыяле: belsat.eu/95283298/belaruska-u-latvii
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/yrlyxnrz -
Belsat TV
@Belsat_TV
Дроны ЗСУ атакавалі ваенны аэрадром у Расеі
Украінскія ТГ-каналы паказваюць відэа пажару з боку рэжымнага аб’екта ў горадзе Таганрог. Там базуецца 708-ы ваенна-транспартны авіяцыйны полк.
Паводле мясцовых уладаў, у Растоўскай вобласці было знішчана больш за 70 БПЛА.
Акрамя таго, дроны прыляцелі і ў Самарскую вобласць. Праз працу сістэмаў СПА адзін з іх трапіў у шматпавярховік у Тальяці. Губернатар рэгіёну таксама заявіў пра атаку на прамысловы аб’ект. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕵🏼♀️ Беларускі ўласнаруч выкрылі ў сацсетках імавернага педафіла
Пачалося ўсё з адной пільнай маці няпоўнагадовай дзяўчынкі, да якой гэты чалавек праявіў падазроную цікавасць... Далей «клубок» стаў распутвацца ўсё больш.
Міліцыя пакуль ніяк не адрэагавала, хоць «база доказаў» сабраная ўжо немалая 💁🏻♂️
Глядзіце нашае відэа 👌 -
Belsat TV
@Belsat_TV
👷 На якія спецыяльнасці ды на які заробак айчынныя працадаўцы гатовыя наймаць працаўнікоў з замежжа?
Станам на гэты тыдзень у Рэспубліканскім банку вакансіяў было больш за 14,5 тысячаў вакансіяў з магчымасцю працаўладкавання замежных грамадзянаў. Прычым адна аб’ява можа быць разлічаная адразу на некалькіх чалавек: некаторыя працадаўцы шукаюць адначасова па 20-25 рабочых.
Колькі гатовыя ім плаціць ды ці мае значэнне адукацыя? Разбіраемся ў нашым матэрыяле.
✅ Чытайце яго вось тут: belsat.eu/95325699/yakih-zamezhnikau-gatovyya-najmac
🔗 Альбо вось тут, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ntlqoalr -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Самі супрацоўнікі зарагаталі ўголас, калі гэта пабачылі»
Беларуска паскардзілася ў Threads, што ейнага сабаку ўсё часцей не пускаюць на платформы менскага метро. Хоць раней праблемаў не было – дастаткова было трымаць жывёлу на руках ды мець на ейнай пысе наморднік.
Днямі працаўнікі метрапалітэну паставілі жанчыне такую ўмову: пасадзіць сабаку ў «пераноску» ці... апрануць на заднія лапы пакет. Аўтарка гісторыі выбрала другі варыянт. Вынік – на фатаздымках.
«Майго сабаку ўкусіла пчала. Мы пабеглі ў ветклініку, джала дасталі, ін'екцыю зрабілі. Нам ехаць адну станцыю метро да дому. Супрацоўнікі патрабуюць "пераноску" або (увага!) пакет! "Пераноскі" ў нас няма, быў абраны пакет... Самі супрацоўнікі зарагаталі ўголас, калі гэта пабачылі» -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛓ У Польшчы затрымалі ўдзельнікаў групоўкі, што займалася кантрабандаю цыгарэт з РБ. Сярод арыштаваных ёсць і беларус
Наш суайчыннік быў затрыманы ў аэрапорце Шапэна ў Варшаве (фота 1). Двух ягоных супольнікаў-палякаў «накрылі» ў Беластоку, а яшчэ адзін (таксама паляк) быў узяты пад варту на пункце пропуску «Кузніца» (фота 2).
Згодна з папярэднімі звесткамі следства, гэтыя людзі займаліся арганізацыяй перапраўкі метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі з беларускай на польскую тэрыторыю. Усім цяпер пагражае турэмнае зняволенне (тэрмінам не менш за тры гады). -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇳🇴 Праз два тыдні пасля смерці караля Нарвегіі Гаральда V пайшла з жыцця і ягоная сястра, прынцэса Астрыд
Пра гэта паведаміла прэс-служба нарвежскага Каралеўскага дому.
Прынцэса Астрыд Мод Інгеборг нарадзілася ў 1932 годзе, і была старэйшай за Гаральда на 5 гадоў. Апошні раз яна з'явілася на публіцы ды патрапіла ў аб'ектывы камераў акурат на цырымоніі развітання з братам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Лукашэнка загаварыў пра мабілізацыю. Што гэта значыць для звычайных беларусаў? Таксама прагучалі словы пра падрыхтоўку новай угоды з ЗША. Чым Беларусь можа іх зацікавіць? Абмяркуем у Студыі Белсату.
Апроч таго, пагамонім пра:
📌 забойства цяжарнай жанчыны ў Менску
📌 рост коштаў на нафту
📌 рызыку ўцягвання нашай краіны ў канфлікт Расеі з NATO.
📺 Далучайцеся да нашага эфіру!
youtube.com/live/3SgxTpn5c-8 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫠 Беларуска вырашыла праверыць, ці здольны Лукашэнка трымаць сваё слова
Ну мы з вамі і без гэтага «тэсту» ведаем адказ, але можа жанчыне ўсё ж пашанцуе...
Глядзіце, у чым справа 👀 -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Дэмакратыі павінны не заігрываць з дыктатурамі, а захоўваць сваё адзінства ў глабальным маштабе»
Алесь Бяляцкі пасля атрымання медаля «За служэнне дэмакратыі» выступіў з кароткай прамоваю на цырымоніі Democracy Awards. Ён чарговы раз нагадаў пра катастрофу, якая тут і цяпер адбываецца з правамі чалавека ў Беларусі, дзе рэжым Лукашэнкі амаль цалкам знішчыў грамадзянскую супольнасць.
Паслухайце!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👜 Баул, чаўнок, шоп-тур – пазналі эпоху?
У 90-я гэтыя словы ведалі ўсе. Для многіх беларусаў з імі была звязаная ці не адзіная магчымасць зарабіць на жыццё.
Як нарадзіўся гэты слоўнік і што за ім стаяла, распавядаем у нашай праграме «Каса на камень».
🎥 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👆«Рэжым Лукашэнкі робіць усё, каб закруціць гайкі максімальна, але каб пра гэта менш казалі»
Ці вяртанне ў Беларусь Анджэя Пачобута стане знакам для іншых уцекачоў? Якія агулам можа мець наступствы? Разбіраемся ў новым выданні нашай праграмы «Нацыянальны інтарэс».
🎥 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»: www.youtube.com/watch?v=9wY_hU7WunE -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏡 «Будуем дом для беларусаў разам з беларусамі. Гэта крута!»
Ужо сёння, 11 верасня – старт нашага новага праекту «Талака. Будуем Мрою». Гэта сапраўдны дакументальны серыял, які пакажа гісторыю пары, што пачынае новае жыццё на хутары.
🎥 Глядзіце на «Белсаце»!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Лукашэнка сказаў, што ягоны сын Мікалай ужо служыць у войску ды мае званне лейтэнанта
Праўда, род войскаў самаабвешчаны кіраўнік краіны раскрываць не стаў:
«Младший сын уже служит в армии. Никто и не знал даже. Виктор [Хрэнін – заўв.] призвал. Служит в армии, как положено, как все. Лейтенант. Не буду говорить где, но в самом сложном подразделении»
Вядома, што раней, у чэрвені гэтага года, Мікалай Лукашэнка скончыў навучанне ў сумеснай адукацыйнай праграме БДУ і Пекінскага ўніверсітэту. Атрыманая ім спецыяльнасць – «Біятэхналогія». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔹Мінула чвэрць стагоддзя з дня тэрактаў, якія змянілі свет. Прыгадваем храналогію і наступствы 11 верасня 2001
Гэта было, бадай што, першае здарэнне такога каласальнага маштабу, за якім уся планета назірала літаральна ў жывым эфіры. Таму жудасныя кадры падзення вежаў Сусветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку засталіся ў калектыўнай памяці не толькі амерыканцаў, але і ўсяго свету.
Колькасць ахвяраў тэракту перавысіла 3 тысячы чалавек. Ад наступстваў таго страшнага дня людзі паміралі і праз гады.
✅ Прыгадваем падзеі таго дня ў нашым вялікім матэрыяле: belsat.eu/95266776/terakt-11-verasnya
🔗 Карыстайцеся гэтай спасылкаю, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/sumdyvvo -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ Лукашэнка заявіў пра намер «страсянуць армію». Не выключыў і варыянт мабілізацыі
Сёння самаабвешчаны кіраўнік РБ наведвае вайсковы палігон у Баранавіцкім раёне. Там ён ужо паспеў зрабіць некалькі заяваў, звязаных з праверкаю баегатовасці Узброеных сілаў краіны.
Іх прыводзяць дзяржаўныя медыі:
«Я уже говорил по-народному: армию надо встряхнуть, пришло время. Всю армию. Всех проверим. Вплоть до мобилизации»
«Агрессивную риторику в адрес Беларуси видите и наблюдаете. Разведка ведётся достаточно открыто, почти внаглую: периодически фиксируем различного рода провокации, нарушения воздушного пространства. Но не это главное. Главное заключается в том, что наши соседи тратят миллиарды на вооружение своей армии. Мы должны быть всегда готовы к своевременной и адекватной реакции, если вдруг что-то случится».
Акрамя таго, Лукашэнка наўпрост сказаў, што ў выпадку вайны падначаленыя яму вайскоўцы «не змогуць перамагчы ў канфлікце з "монстрамі"»:
«Мы понимаем, что если мы на кого-то, допустим из наших соседей, совершим нападение, это смерти подобно. Выиграть конфликт с "монстрами", расположенными по периметру, мы не сможем. Зачем тогда начинать войну?» -
Belsat TV
@Belsat_TV
Мянчук жорстка забіў цяжарную сужыцельку. Што вядома на гэты момант?
Адкуль на Польшчу рыхтаваўся напад?
Што за такая новая Інтэлектуальная акадэмія і хто зможа туды паступіць?
Усе самыя важныя навіны дня разбіраем у праграме "Наш дзень". Далучайцеся!
📺 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍰 «Вось такая маленькая прыемнасць з самага ранку ад "сыначкі-карзіначкі"»
Святлана Ціханоўская пахвалілася ў сацсетках ягадным пірожным, якое прэзентаваў для яе сын Карней.
Сёння Святлана адзначае 44-ты дзень народзінаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪲 Беларус вырабляе металічныя брошкі ды завушніцы ў выглядзе інсэктаў
Ёсць нават каларадскі жук!
Насілі б такія ўпрыгажэнні? 🙃 -
Belsat TV
@Belsat_TV
✍️ Новым сакратаром Каардынацыйнай рады стаў Аляксей Кірыенка
У галасаванні бралі ўдзел 63 дэлегаты, за Кірыенку выступілі 43 з іх.
Пасля заканчэння Універсітэту імя Куляшова Аляксей нейкі час працаваў настаўнікам у вясковых школах, аднак далей стаў будаваць сваю кар'еру ў IT-сферы. З 2024 года ён кіруе камандаю па распрацоўцы рэкламных ролікаў да гульняў у Awem Games LTD.
Таксама новы сакратар КР з 2011 года звязаны з Аб'яднанай грамадзянскай партыяй.
✅ Больш чытайце па спасылцы: belsat.eu/95333876/nov-sakratar-kr
🔗 Лінк для тых, хто ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/wxbnabja -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Цяжарную жанчыну, якую шукалі з 8 верасня, знайшлі забітай
Паводле падазрэння ў забойстве сілавікі затрымалі 38-гадовага жыхара Менску, які меў з жанчынай блізкія стасункі. Паведамляецца, што зацяжарыла яна менавіта ад яго. Праз тое, што мужчына паралельна быў у адносінах з іншай кабетай, з забітай у яго адбываліся рэгулярныя канфлікты.
Падчас чарговай сваркі ён некалькі разоў ударыў жанчыну нажом, пасля схаваў цела ў дарожную сумку, вывез за горад ды закапаў. Каб схаваць сляды, пазбавіўся ад акрываўленага адзення забітай ды ейнага смартфону. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️На кангрэсе медыкаў ва Уроцлаве вывесілі чырвона-зялёны сцяг, каб падкрэсліць прысутнасць беларускіх удзельнікаў. Тыя дамагліся, каб яго знялі
Пра сітуацыю піша @nashaniva. «Кангрэс медыцынскай Палоніі» сабраў дактароў рознага паходжання, што арганізатары перадалі праз вывешванне адпаведных дзяржаўных сцягоў. Вось толькі са сцягам Беларусі ўзнік канфуз.
«Наша супольнасць аказалася прадстаўленай сімволікай тых уладаў, ад якіх многія з гэтых дактароў былі вымушаныя уцякаць», – гаварылася ў звароце беларусаў Уроцлава, што быў накіраваны арганізатарам.
Аргкамітэт кангрэсу адказаў, што шануе пазіцыю беларусаў і паабяцаў прыбраць сцяг. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Гісторыі палітвязняў трэба абавязкова занатоўваць, бо яны вельмі шмат цікавага распавядаюць пра чалавечую прыроду, пра сутнасць аўтарытарных рэжымаў»
Роўна год таму журналістка «Белсату» Ларыса Шчыракова была вызваленая і вывезеная ў Літву разам з групай іншых палітзняволеных.
Цяпер яна жыве ў польскім Беластоку, працягвае займацца тут сваім хобі – этнафатаграфіяй, а таксама запісвае ўспаміны з праведзенага ў калоніі часу, каб некалі выдаць іх у выглядзе кнігі.
Але, як і ў першы дзень пасля вызвалення, Ларыса падкрэслівае, што вельмі хоча вярнуцца дадому, у Беларусь.
✅ Чытайце вялікую размову на нашым сайце: belsat.eu/95299729/shchyrakova-pra-god-na-voli
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/lasoqlkh -
Belsat TV
@Belsat_TV
Туск: была перадухіленая атака на польскі памежны пераход
Прэм’ер-міністр Польшчы не ўдакладніў, якая менавіта гэта была пагроза. Паводле яго, перадухіліць яе ўдалося ў супрацы з Украінай.
Акрамя таго, Туск заявіў, што атрымаў ад ЦРУ «даволі дакладны дакумент» пра магчымыя падзеі ў бліжэйшыя месяцы.
«Польшча і ўся Еўропа павінны быць гатовыя да розных варыянтаў развіцця падзей, звязаных не толькі з сітуацыяй на расейска-ўкраінскім фронце, але і з абстаноўкай уздоўж усходняга флангу ЕЗ», – заявіў прэм’ер Польшчы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Алесю Бяляцкаму ўручылі медаль «За служэнне дэмакратыі»
Цырымонія адбылася ў амерыканскім горадзе Маунт-Вернане. Сярод прысутных быў і спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл, які прадстаўляў праваабаронцу.
Намаганнямі ў тым ліку Коўла быў вызвалены і сам Бяляцкі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏝 Беларусь – выспачка бяспекі пасярод «страшнай Еўропы». Ці не?
Менавіта такую карцінку ўсё настойлівей і настойлівей малюе прапаганда. Сцяпан Пуціла вырашыў не спрачацца, а проста праверыць гэта на практыцы, і з'ездзіў у Аўстрыю.
Што там з бяспекаю, паказваем у відэа!
🎥 Даведацца больш можна ў праграме «Прабел» NEXTA на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».
youtu.be/4k6FDArT3lIThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎣 «Клюнуў а 4-й, дасталі толькі а 10-й»
Рыбак Павел разам з цесцем адправіўся на Уборць у Гомельскай вобласці і зусім не разлічваў на такі трафей – ён вылавіў сама вагой 35 кілаграмаў.
Бітва за ўлоў працягвалася больш за пяць гадзін. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Reuters: Краіны NATO сарвалі вучэнні расейскіх дыверсантаў у Арктыцы
Расейскія глыбакаводныя апараты адпрацоўвалі тэхналогію, якая патэнцыйна магла б выводзіць з ладу камунікацыйныя падводныя кабелі без відавочных слядоў умяшання. Пра гэта агенцыі распавялі два ананімныя заходнія чыноўнікі.
З іх словаў, саюзнікі высачылі караблі расейскага ўпраўлення глыбакаводных даследаванняў і не дазволілі завяршыць вучэнні.
Аперацыя адбывалася ў раёне архіпелага Шпіцберген вясной 2026 года.
Паводле Reuters, частка амерыканскай выведкі баіцца, што Расея нарошчвае дыверсійную актыўнасць у Еўропе і можа рыхтавацца да магчымага канфлікту з NATO. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦 Украіна ўвяла спецыяльны рэжым уздоўж мяжы з Беларуссю
На час ваеннага становішча людзям забаронены свабодны ўезд, знаходжанне, пражыванне і перамяшчэнне людзей у кіламетровай зоне ад беларускай мяжы.
Цяпер там абмежаваная любая дзейнасць, не звязаная з абаронай краіны і аховай мяжы.
Аналагічны рэжым ўведзены на мяжы з Расеяй. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😡 Дзмітрый Баскаў узначаліў назіральную раду менскага «Дынама» пасля сканчэння сваёй дыскваліфікацыі
Да гэтага Баскаў узначальваў федэрацыю хакею Беларусі, але быў дыскваліфікаваны на 5 гадоў праз ціск на спартоўцаў і выкарыстанне сваёй пасады для падтрымкі Лукашэнкі.
Таксама ён падазраваўся ў датычнасці да смерці мірнага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі ў 2020-ым годзе. Гэтае забойства дагэтуль застаецца нераскрытым.
Разам з Баскавым у раду трапілі былы намеснік кіраўніка МУС Казакевіч і былы камандзір менскага АМАПу Дзмітрый Балаба.
Назіральная рада клуба – гэта орган, які займаецца бюджэтам, трансфернай палітыкай, прызначэннем трэнераў і мае ўплыў на фармаванне складу каманды. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 А што, калі міліцыянты сапраўды будуць кантраляваць дамафоны?
😮 І ці праўда, што ацяпленне цяпер будуць уключаць раней, чым звычайна?
🤡 «Галоўны рэфарматар Беларусі» хоча пераменаў у адукацыі і медыцыне, а ягоных сямейнікаў заўважылі за чарговымі цёмнымі справамі
📺 Пра гэта і не толькі – глядзіце ў сённяшняй Студыі Белсату.
youtube.com/live/3k58RL5Gqbk -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦♂️ Людзі, якія ніколі не шукалі месца для паркоўкі, хочуць стварыць новыя праблемы тым, хто шукае
Не, улады не збіраюцца будаваць зручныя падземныя паркінгі, як ва ўсім свеце – яны хочуць зрабіць так, каб пакідаць машыну стала складаней. І ўсё гэта робіцца пад гучныя размовы пра клопат пра насельніцтва.
Што прапануе Лукашэнка і колькі гэта можа каштаваць кіроўцам, разбіраемся ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні».
🎥 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
youtu.be/byHGFgAoq6oThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☀️«Нельга пазагараць»? Мянчанка праверыла на сабе, ці можна зрабіць гэта ў двары шматпавярховікаў
Яна выйшла пазагараць у двор ЖК «Парк Чалюскінцаў» і да яе прыйшла міліцыя – такое відэа з ёй апублікавала сведка падзеі. Пазней жанчына сама напісала, што нехта мэтанакіравана данёс на яе ў 102, але міліцыя ніякага злачынства ў яе сонечных ваннах не пабачыла.
Onliner заўважыў, што падобная сітуацыя адбываецца ўжо не першы раз. Раней «неабыякавы» карыстальнік Threads раскрытыкаваў жанчыну за тое, што яна загарае ў двары. У каментарах жанчыну тады падтрымалі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕊 Вежы-блізняты ў Нью-Ёрку адрадзіліся на некалькі хвілінаў
Напярэдадні 25-й гадавіны тэрактаў 11 верасня ў начным небе над Нью-Ёркам з’явіліся знаёмыя абрысы разбураных вежаў Сусветнага гандлёвага цэнтра.
У імпрэзе выкарысталі 2 977 дронаў — па адным у памяць пра кожнага загінулага.
💔Зірніце! -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍰 Не праз грошы, і не праз славу. Праўладныя блогеры зладзілі скандал праз пушку пірожных
Шасцёра праўладных блогераў і прапагандыстаў у Магілёве сабраліся на квіз, дзе выйгралі пакунак з 36 пірожных. Падзяліць прыз паміж сабой яны не змаглі.
У выніку сварка праз прысмакі дайшла да абразаў, публічных абвінавачанняў, даносаў і нават заявы ў міліцыю па крымінальным артыкуле.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫤 Адзін з самых непрыкметных людзей у атачэнні Лукашэнкі можа аказацца адным з самых уплывовых
Сяргей Чалы тлумачыць, чаму Аляксандр Вальфовіч можа быць не проста «памочнікам Лукашэнкі»:
«У Вальфовіча імідж чалавека, які не мае ніякіх палітычных амбіцыяў: сціплы службовец, выканаўца даручэння Лукашэнкі. [Але] Хрэнін, Церцель, Кубракоў – усё гэта пад адным чалавекам, пад Вальфовічам. Вальфовіч – цалкам расейскі чалавек. Мала таго – ён вучыўся ў найвышэйшай вайсковай вучэльні ў Маскве. То бок ягоныя аднакурснікі – найвышэйшыя вайсковыя чыны. І вось цяпер паўстае пытанне: а ён дакладна памочнік Лукашэнкі? І яшчэ адно: у нас працягвае дзейнічаць Дэкрэт №2, дзе напісана, што ў выпадку страты працаздольнасці Лукашэнкам (няважна, ці забіты ён, ці страціў свядомасць, ці выкрадзены) уся ўлада пераходзіць Савету бяспекі, сакратар якога – Вальфовіч. Вось так незаўважна ўсё абсалютна пад ім у самы крытычны момант».
❓А вы як думаеце?
🎙 Даведацца больш можна ў падкасце ад нашай праграмы «Чалы.Дарэчы»
www.youtube.com/live/dOE-o41BrOY -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕯 У Магілёве знайшлі мёртвымі мужа і жонку
Цела 44-гадовага мужчыны заўважылі пад вокнамі шматкватэрнага дома, а ў кватэры выявілі цела ягонай 50-гадовай жонкі з колата-рэзанымі раненнямі. Паводле судовых экспертаў, мужчына, верагодна, загінуў у выніку падзення з вышыні, а жанчына – ад вострай страты крыві.
Вядома, што напярэдадні вечарам супругі выпівалі. У сям'і было двое дзяцей – сын і дачка. Па месцы жыхарства і працы мужа і жонку характарызавалі станоўча. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤖 Школьнік у Менску з дапамогай ШІ «абрабаваў» уласную кватэру
Ён вырашыў разыграць маму і з дапамогай нейрасеткі стварыў фота, на якім нібыта злодзеі выносяць тэлевізар з іх кватэры. Жанчына паверыла ўбачанаму і выклікала міліцыю.
Калі высветлілася, што рабавання не было, яе супакоілі: пакарання за ілжывы выклік не будзе, бо яна шчыра лічыла, што ў кватэры адбываецца злачынства.
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/amjtorsy -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Апошнія навіны за 9 хвілінаў
Адваката Віктара Бабарыкі і Алеся Бяляцкага Дзмітрыя Лаеўскага асудзілі на тры гады, а былы палітвязень Анджэй Пачобут працягвае падарожнічаць па Беларусі. У Салігорску сілавікі ўчынілі страляніну падчас затрымання. А ў Горадні частка сцяны старога складу абрынулася проста на дарогу.
Тым часам у краіне змяняецца надвор'е, а аўтобусныя зносіны з Літвой пакуль захоўваюцца.
💻 Гэтыя ды іншыя навіны глядзіце ў кароткім выданні на Белсаце
www.youtube.com/watch?v=yDLjXjwHnos -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 Апраўдваючы дагляды ў школах, ОНТ заявіла, што ў беларускіх Горках сілавікі перадухілілі напад на першакласнікаў. Але насамрэч гэта было ў Расеі?
3 верасня ОНТ распавяло, што 17-гадовы хлопец з Дагестана нібыта рыхтаваў падлеткаў у горадзе Горкі да нападу на першакласнікаў з нажом, малатком і сякерай. Гэтую гісторыю пасля перадрукавалі іншыя медыя, і яна стала адным з аргументаў на карысць узмацнення кантролю ў беларускіх школах.
Але высветлілася, што справа 17-гадовага жыхара Дагестана звязаная з расейскімі Горкамі-2 у Падмаскоўі.🙈
🔗 Як так атрымалася – чытайце ў матэрыяле
belsat.eu/95320428/napad-na-pershaklasnikau-u-gorkah
📌 Акдрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/qygmgwjj -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚖️ Былога гендырэктара «Камунаркі» асудзілі на несалодкі тэрмін
Сяргею Анюхоўскаму прысудзілі 7 гадоў калоніі, штраф у 45 тысяч рублёў і забарону займаць пэўныя пасады на 5 гадоў. Яго прызналі вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і атрыманні хабару: паводле абвінавачання, ён фальсіфікаваў паказнікі праекту па перапрацоўцы какава-бабоў і атрымліваў грошы ад пастаўшчыкоў абсталявання.
Але перажываць за Анюхоўскага не варта: даволі часта лаяльныя рэжыму «кіраўнікі» выходзяць датэрмінова і пасля могуць узначальваць малаважныя або стратныя прадпрыемствы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
◾️ Беларуса збілі да смерці перад фестывалем пад Пецярбургам
53-гадовы беларус Анатоль загінуў пасля збіцця ў намётавым лагеры, дзе рыхтаваліся да фестывалю Solar Systo Togathering непадалёк ад Выбаргу.
У справе затрымалі трох мужчын, фестываль пасля трагедыі адмянілі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🙊 Інтэрнэт рэагуе на галоўную навінку ўчорашняй прэзентацыі Apple
Сабралі падборку мемаў з новым iPhone DUO.
Belsat TV
@Belsat_TV
-
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️ Жывы эфір «Наш дзень»
У Беларусі пачнуць уключаць ацяпленне па-новаму, таксама перамены чакаюць і беларусаў, якія шукаюць працу за мяжой. Тым часам у інтэрнэце горача абмяркоўваюць новы айфон і BelGee X50. Пра ўсё гэта глядзіце ў эфіры «Нашага дня».
Таксама ў выданні:
📍 У Беларусі вынеслі прысуд усёй адвакатуры
📍 Бюракратыя перамагла: ліцэнзіі цяпер будуць патрабаваць паўсюль — ад дамафонаў да медыцыны
📍 Сардэчна запрашаем: замест гістарычнай спадчыны — «чырвоны турызм»
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
youtube.com/live/-brcZvUZP_0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
💱 Курсы валютаў 10 верасня
Долар і Еўра істотна праселі – згубілі адразу амаль па 4 капейкі. Расейскі рубель падрос на 1.8 капейкі за сотню.
#курсывалютаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ Палітзняволеныя Наста Кухта і Ірына Такарчук выйшлі на волю
Паводле «Вясны», яны цалкам адбылі тэрмін.
Анастасія Кухта — менская актывістка, асуджаная да 5 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах і іншую грамадзянскую дзейнасць. З 2023 года адбывала пакаранне ў гомельскай ПК №4.
Ірына Такарчук — маці былой палітзняволенай Вольгі Такарчук, затрыманая падчас рэйду на сваякоў палітвязняў. У 2024 годзе яе асудзілі да 3 гадоў калоніі за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✈️ «Белавія» запусціла онлайн-вяртанне квіткоў
Цяпер для добраахвотнага вяртання квітка не трэба ехаць у офіс «Белавія».
Паслуга даступная толькі для рэзервавання, дзе квіток і дадатковыя паслугі аформленыя праз сайт авіякампаніі.
Сума вяртання залежыць ад умоваў набытага тарыфу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔎 Дзе працуюць блізкія сваякі Ліліі Лукашэнкі – нявесткі дыктатара
Як высветліла «Бюро», блізкія сваякі жонкі Віктара Лукашэнкі, працуюць у дзяржаўных структурах і кампаніях, звязаных з уплывовымі беларускімі бізнесменамі.
🔸 Яе сястра Іна Гарусава пачынала кар’еру ў сістэме адукацыі, але пазней перайшла ў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце, а затым – у вайсковую частку №08188, якую таксама звязваюць з ААЦ.
🔹 Пляменнік Ліліі і Віктара, Кірыл Гарусаў яшчэ ў 17–18 гадоў пачаў працаваць у кампаніі, звязанай з Dana Holdings і сямействам Карычаў – сербскімі бізнесменамі, набліжанымі да Лукашэнкі. З 2024 года ён працуе ў кампаніі з бізнес-імперыі набліжанага да Віктара Лукашэнкі Аляксандра Зайцава.
🔹 Яшчэ адзін іх пляменнік, Уладзіслаў Гарусаў, пачынаў у кампаніі, якая ўваходзіць у бізнес-імперыю Людмілы Няронскай – бізнесвумэн, звязанай з сям’ёй Віктара Лукашэнкі. Акрамя таго, Уладзіслаў гуляе ў хакейнай камандзе Віктара Лукашэнкі «Бастыён-2», дзе трэнерам працуе Дзмітрый Баскаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇨🇭Швейцарская пракуратура спыніла разгляд скаргі былой палітзняволенай Наталлі Хершэ
Наталля Хершэ, якая была вызваленая дзякуючы намаганням швейцарскай дыпламатыі, звярнулася ў Генпракуратуру Швейцарыі са скаргай на злачынствы супраць чалавечнасці.
Пракурор прызнаў, што ўмовы яе зняволення былі «надзвычай цяжкімі» і «часткова прыніжальнымі», але не палічыў іх катаваннямі — піша «Reform.nеws».
Нагадаем, грамадзянка Беларусі і Швейцарыі Наталля Хершэ была асуджаная на 2,5 года калоніі за тое, што сарвала з амапаўца балаклаву. Пазней яе перавялі ў турму пасля адмовы шыць форму для сілавікоў. Усяго яна правяла за кратамі 17 месяцаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 Лукашэнка хоча «ліцэнзаваць» дадатковую адукацыю дзяцей
Пасля знішчэння ў краіне прыватнай сярэдняй адукацыі дыктатар заклікае ўзяць пад кантроль і дадатковую адукацыю. Паводле яго, гэта неабходна, каб «абараніць дзяцей ад усялякага роду прайдзісветаў».
Раней чыноўнікі таксама агучвалі ідэю стварыць дзяржаўную «вітрыну» рэпетытараў. Паводле экспертаў, яна можа стаць абавязковай і выкарыстоўвацца для ідэалагічнага кантролю над настаўнікамі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫎 Лось раніцай заблукаў у Гомелі
Незвычайнага госця заўважылі каля 7:30 раніцы на вуліцы Савецкай, недалёка ад ТЦ «Карусель».
Відаць, жывёла спалохалася, апынуўшыся сярод гарадской мітусні. Гамельчукі паспелі зняць нечаканую сустрэчу на відэа. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚠️ Беларуса, які вярнуўся з Польшчы, асудзілі на 5 гадоў
31-гадовага Дзмітрыя Новікава, які апошнія гады працаваў у Польшчы, у Беларусі асудзілі за два ахвяраванні крыптавалютаю на гуманітарныя патрэбы беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Яго затрымалі 16 снежня 2025 года – прыблізна праз тры месяцы пасля вяртання ў Беларусь. А суд адбыўся ў траўні 2026 году.
Ад 2019 году Новікаў працаваў у сэрвісе прагнозу надвор'я WindyApp, дзе кіраваў маркетынгавай камандай.
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ У Горадні сцяна абрынулася на праезную частку – момант трапіў на відэа
Падчас зносу старога склада частка сцяны вылецела за межы агароджы і абрынулася на дарогу.
Абломкі пашкодзілі аўтамабіль. У «Гроднажылбудзе» заявілі, што небяспечная зона была агароджаная, а рух пешаходаў узгоднены з ДАІ. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 Беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве становіцца менш
На 1 верасня 2026 года ў Літве дзейныя дазволы на пражыванне мелі 47 872 беларусы — піша «Позірк».
За месяц іх колькасць скарацілася на 411, а ад пачатку года — на 4,8%. За год зніжэнне склала 7,08%, а за два гады — больш за 22%. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌡 Калі ў Беларусі ўключаць ацяпленне?
Рашэнне залежыць ад тэмпературы і прагнозаў Белгідрамету ў канкрэтнай мясцовасці. Цяпер для пачатку ацяпляльнага сезону дастаткова трох содняў устойлівага пахаладання – раней чакалі пяць.
Першымі, як звычайна, цяпло атрымаюць дзіцячыя сады, школы і медычныя ўстановы – пры сярэдняй тэмпературы +10 °C у содні. У жылых дамах ацяпленне пачнуць пры +8 °C і ніжэй на працягу трох сутак. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ «Вясна»: у Беларусі працягваецца ціск на былых палітвязняў
Сілавікі прыходзяць з ператрусамі да бацькоў былых палітвязняў, выклікаюць іх родных на допыты і распытваюць пра месцазнаходжанне вызваленых зняволеных – піша «Вясна»
Праваабаронцы заклікаюць паведамляць пра такія выпадкі, каб зафіксаваць маштабы пераследу.
#рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Трамп паабяцаў амерыканцам па $5000 – але ёсць нюанс
Умова – перамога Рэспубліканскай партыі на выбарах у Палату прадстаўнікоў і Сенат.
Паводле Трампа, грошы будуць выплачаныя ў выглядзе дывідэндаў дзякуючы эканамічным поспехам краіны. Пры гэтым ён паставіў яшчэ адну ўмову: атрыманыя сродкі павінны быць выдаткаваныя толькі на тэрыторыі ЗША.
Механізм выплаты і крыніцы фінансавання пакуль не раскрытыя. Паводле ацэнкі Associated Press, рэалізацыя такой праграмы магла б каштаваць амерыканскаму бюджэту каля $1 трлн. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Украіна пачала ўсталёўваць антыдронавыя сеткі на дарогах у раёне Чарнобылю, недалёка ад мяжы з Беларуссю
Такія сеткі ствараюць ахоўны калідор і павінны абараняць транспарт ад атак FPV-дронаў у небяспечных рэгіёнах.
У 2025 годзе ў Кіеўскай вобласці такімі канструкцыямі ўжо абсталявалі 52,4 км дарог, а ва ўсёй Украіне – больш за 534 км. У 2026 годзе планавалася акрыць сеткамі яшчэ 4000 км дарог.
На ўчастках украінска-беларускай мяжы ўжо таксама ёсць супрацьтанкавыя загароды, калючы дрот і замінаваныя тэрыторыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚗 У Беларусі пашырылі спіс выпадкаў, калі можна не прышпільвацца ў аўтамабілі
У пералік дадалі некаторыя выпадкі пасля аперацыяў, буйныя пухліны на грудной клетцы і ўрастому.
Раней не прышпіляцца маглі цяжарныя, людзі з цяжкімі захворваннямі скуры, дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэмаў, хваробамі хрыбта і ЦНС, а таксама ўладальнікі кардыёстымулятараў і іншых сардэчных прыладаў.
Змены набылі моц 10 верасня. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎾 Сабаленка страціла званне першай ракеткі свету
Беларуска займала першае месца ў рэйтынгу бесперапынна амаль два гады – 99 тыдняў, але цяпер страціць яго.
Яе месца зойме прадстаўніца Казахстану Алена Рыбакіна, якая здабыла сабе першае месца ў рэйтынгу праз выхад у паўфінал US Open. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Сочы, Барысаглебск і Махачкала атакаваныя дронамі
Порт Махачкалы – адзіны расейскі глыбакаводны порт на Каспійскім моры, які не замярзае, працуе круглы год і апрацоўвае як наліўныя, так і сухія грузы.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤐 Дзень нараджэння Лукашэнкі сёлета прайшоў падазрона ціха
Афіцыйныя рэсурсы амаль прамаўчалі, узрост не згадвалі – затое з Масквы віншаванні прыйшлі ажно двойчы.
❓Чаму прапаганда раптам стала такой сціплай і што хаваецца за гэтай цішынёй?
🎥 Разбіраемся ў новым выданні «Чалы. Дарэчы» – а 20:30 паводле менскага часу ў жывым эфіры.
www.youtube.com/live/dOE-o41BrOY -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Падчас візіту Коўла могуць вызваліць каля 200 чалавек – крыніца «Белсату»
У першую чаргу ў спіс трапяць палітвязні з гуманітарнага спісу – людзі, якія ў асаблівай рызыцы за кратамі праз цяжкія захворванні або сталы ўзрост. Частка вызваленых пакіне Беларусь
– паведаміў «Белсату» суразмоўца.
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/epwwplql -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥰 «Гарадзенскія зубраняты ну такія ўжо дзе мілыя»
Відэа з заказніку «Азёры» – паглядзіце на гэтых гарэзаў 🥹 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤖 У Варшаве каля 30 робатаў выйшлі на пратэст супраць пагрозаў ад ШІ. Гэта не жарт
Каля 30 гуманоідных і чатырохногіх робатаў зладзілі ў Варшаве дэманстрацыю каля Міністэрства лічбавізацыі.
Арганізатары такім чынам звярнулі ўвагу на рызыкі, якія штучны інтэлект і аўтаматызацыя ствараюць для працоўных месцаў, і заклікалі ўзняць пытанне пра рэгуляванне гэтай сферы.
Робаты хадзілі па коле, неслі сцягі, а лозунгі гучалі з дынамікаў — гэта была пастаноўка, арганізаваная людзьмі, а не самастойны пратэст машын.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍄 Грыбнікі прыдумалі лайфхак ад кляшчоў у лесе — абматаліся скотчам
У сацсетказ прапаноўваюць на галёнкі паверх штаноў наклейваць палоскі двухбаковага скотчу, да якога могуць прыляпляцца кляшчы, мошкі і смецце.
Аўтар раіць выкарыстоўваць гэты спосаб толькі як дадатковую абарону разам з закрытым адзеннем і рэпелентамі.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎬 Марына Ментусава прыйшла на Венецыянскі фестываль з імёнамі палітзняволеных
Беларуская вядоўца Марына Ментусава наведала сусветную прэм’еру фільму Андрэя Куцілы «Лісты з маўклівай краіны» на Венецыянскім кінафестывалі. У стужцы яе голасам гаворыць палітзняволеная Кася Будзько, якая знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі.
Для прэм’еры Марына апранула кімано з імёнамі жанчын-палітзняволеных, якое стварыла беларуская дызайнерка Вольга Кардаш (KARDASH).
«Я прыйшла туды не адна – са мной імёны Касі і іншых жанчын-палітзняволеных. Спадзяюся, яны аднойчы пройдуць па гэтай чырвонай дарожцы самі», – напісала яна. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️ «Маё самае галоўнае адкрыццё – якімі сталі беларусы пасля 2020 года»
Мы самі можам не заўважаць, наколькі моцна змяніліся за апошнія гады. А вось Паўлу Севярынцу пасля вызвалення гэта кінулася ў вочы.
Якімі ён пабачыў сённяшніх беларусаў, глядзіце ў нашым відэа.
🎙 А вялікае інтэрв'ю з палітыкам цалкам можна паслухаць у праграме «Мне толькі спытаць» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Коўл едзе ў Беларусь: колькі палітвязняў выйдзе на волю гэтым разам?
🔸Хто можа не прышпільвацца ў аўтамабілі ды як атрымаць СМС пра неаплачаную паркоўку?
Таксама пагаворым пра хвалю карупцыйных справаў, рэйсы ў Літву ды адкрыццё беларускай кнігарні ў Беластоку. youtube.com/live/siJqi_Jdeto -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦫 Бясстрашная андатра заўважаная ў цэнтры Менску
Жывёлу пабачылі каля скрыжавання праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайтэ. Яна зусім не звяртала ўвагі на людзей і спакойна займалася сваімі справамі.
У каментарах карыстальнікі сетак жартуюць, што андатра «ужо ўсё зразумела пра гэты свет»😁This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦 Украіна непрыкметна для расейскага камандавання вызваліла вялікую тэрыторыю пад Ліманам?
На Ліманскім напрамку ЗСУ правялі аперацыю, у выніку якой, паводле ўкраінскага вайскоўца і OSINT-аналітыка, было вызвалена больш за 200 км² тэрыторыі.
«Замест чаканага развіцця наступу яны атрымалі контрудар, страту значнай часткі раней захопленай тэрыторыі і неабходнасць тэрмінова перабудоўваць свае пазіцыі», – адзначае ўкраінскі вайсковец з пазыўным Мучны.
Як так сталася, што расейскае камандаванне замоўчвала такі істотны правал і працягвала ствараць бачнасць наступу?
📌 Чытайце па спасылцы
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/sxlfifqt
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
belsat.eu/95303833/liman -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Былы палітвязень Анджэй Пачобут распавёў пра сваю паездку ў Беларусь
Ён ужо наведаў Горадню і сустрэўся з сябрамі і паплечнікамі з Саюзу палякаў Беларусі. Пра гэта ён распавёў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:
"Шмат эмоцый, шмат гісторый пра тое, як людзі перажылі і вытрымалі хвалю рэпрэсій у 2021–2023 гадах, якая тады пракацілася праз нашу арганізацыю.
Кранальныя гісторыі настаўніц пра тое, як яны хавалі спісы вучняў, каб не падставіць іх і іх бацькоў пад рэпрэсіі…
Пра тое, што ніхто не быў упэўнены, ці прыйдуць дзеці ў школу ў верасні 2021 года, ці не будуць баяцца. Яны прыйшлі. Толькі асобныя сем’і адмовіліся."
Пачобут быў затрыманы ў 2021 годзе і правёў у беларускай калоніі больш за пяць гадоў. У красавіку 2026 года яго вызвалілі ў межах міжнароднага абмену -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Гэта спроба стварыць паміж Менскам і Вашынгтонам такія сувязі, якія Масква не кантралюе»
Чаму ЗША працягваюць перамовы з Лукашэнкам і што яны могуць атрымаць ад беларускага дыктатара? Сваё меркаванне выказаў палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў:
«Аддаленне Беларусі ад Расеі – стратэгічная задача ЗША. Гэта было і пры першым прэзідэнцтве Трампа, калі ў Беларусь прыязджаў дзяржсакратар Майк Пампэа, а ў Беларусь пачалі закупляць амерыканскую нафту. Вашынгтон разумее, што сёння не можа хутка змяніць беларускі рэжым, але можа паспрабаваць зрабіць так, каб Беларусь не была на 100% расейскім васковым і палітычным працягам. Вашынгтон цяпер можа быць зацікаўлены не столькі ў пытанні, хто заменіць Лукашэнку, колькі ў пытанні, як зрабіць так, каб Беларусь не была расейскім і вайсковым плацдармам. І калі гэта можа забяспечыць Лукашэнка, што ж, цынічна будзем размаўляць з Лукашэнкам».
🎥 Каб разабрацца ў нюансах перамоваў паміж афіцыйным Менскам і Вашынгтонам, глядзіце новае выданне «Цыганкоў. Высновы».
youtu.be/X9d7dH7iJ1c -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕷 Спецыялісты патлумачылі, як знайсці на сабе кляшча-німфу і ці варта іх баяцца
Німфы кляшчоў маюць памер усяго 0,5–2 мм, таму заўважыць іх на скуры няпроста. Аднак спецыялісты адзначаюць, што моцна баяцца іх не варта: німфы пераважна атакуюць дробных жывёлаў, а на чалавека часцей нападаюць дарослыя кляшчы.
Калі німфа ўсё ж прысмакталася, вакол месца ўкусу звычайна з'яўляецца лёгкае пачырваненне. Эксперты раяць аглядаць скуру з дапамогай лупы і ліхтарыка. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 «Мэта Трампа – не спыніць Расею, а проста падпісаць дамову». Эксперт – пра перспектывы міру ва Украіне
Новыя перамовы ЗША, Украіны і Расеі могуць пачацца пасля візіту прадстаўнікоў Трампа ў Кіеў. Аднак эксперт Аляксандр Краеў скептычна ацэньвае іх вынік:
Трампаўскае ўяўленне, што ўся міжнародная палітыка – гэта асабістыя сустрэчы з лідарамі, пакуль што разбіваецца аб сцяну рэальнасці. А рэальнасць такая, што без нармальнай папярэдняй падрыхтоўкі, без прафесійных дыпламатаў, аднымі кушнэрамі і ўіткафамі развязаць самыя вялікія праблемы сучаснасці проста немагчыма.
🔗 Што такое становішча можа азначаць для Украіны — чытайце гутарку з экспертам у нашым матэрыяле
belsat.eu/95300963/pyerspyektyvy-miru-va-ukrainye
📌Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/uuyokvft -
Belsat TV
@Belsat_TV
💱 Курсы валютаў 9 верасня
Долар пайшоў уніз і згубіў адразу 1.4 капейкі. Еўра таксама адскочыў долу, страціўшы капейку. А Расейскі рубель умацаваўся больш як на 1.6 капейкі за сотню.
#курсывалютаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 У руінах берасцейскага кляштару выявілі псіхаактыўныя рэчывы
Археолагі знайшлі манеты XVII стагоддзя, кераміку і каля тысячы шкляных ёмістасцяў з рэшткамі кадэіну, марфіну, барбіталу, а таксама камфары, фенолу і кафеіну на тэрыторыі Валынскага ўмацавання Берасцейскай крэпасці.
🔗 Больш падрабязна пра знаходкі — чытайце па спасылцы
belsat.eu/95301278/arheolagi-znajshli-manety-xvii-stagoddzya
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/onslunrl -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Бяляцкі сустрэўся са спецпасланнікам Трампа па Беларусі
Старшыня «Вясны» і Нобэлеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі правёў сустрэчу са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам учора ў Вашынгтоне – піша «Вясна».
Нагадаем, што Джон Коўл мае наведаць Беларусь 14 верасня з мэтай вызвалення часткі палітвязняў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Бяляцкі сустрэўся са спецпасланнікам Трампа па Беларусі
Старшыня «Вясны» і Нобэлеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі правёў сустрэчу са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам учора ў Вашынгтоне – піша «Вясна».
Нагадаем, што Джон Коўл мае наведаць Беларусь 14 верасня з мэтай вызвалення часткі палітвязняў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎭Прапаганда мяняе тактыку: у ёй становіцца менш агрэсіі і ўвагі да апазіцыі, затое больш замежнай павесткі і вобразу ворага
Даследчыкі папярэджваюць, што менавіта гэтая вонкавая нейтральнасць можа зрабіць прапаганду рэжыму больш небяспечнай: «яна ўжо не тая таксічная сістэма, якая крычыць і накідваецца на цябе».
Цяпер жа адбываецца руцінізацыя, і яе галоўная задача – каб чалавек успрымаў прапаганду як належнае.
📌 Больш падрабязна пра тое, як мяняецца характар ідэалагічнай рыторыкі рэжыму – чытайце ў матэрыяле
belsat.eu/95298199/prauladnyya-belaruskiya-smi
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/veofcfvj -
Belsat TV
@Belsat_TV
💪 Самая «гламурная» цягліца нашага цела насамрэч патрэбная далёка не толькі для прыгажосці
Моцныя сядліцы дапамагаюць трымаць цела, рухацца і нармальна вытрымліваць нагрузку. А каб іх умацаваць, не патрэбныя ні складаныя трэнажоры, ні гадзіны ў спартзале.
Піт Паўлаў паказвае некалькі простых практыкаванняў, якія можна зрабіць амаль дзе заўгодна: дома, на вуліцы і нават у офісе. Захоўвайце, каб не згубіць, калі для вас гэта бяспечна!
💃🏼 А даведацца больш важнага і цікавага можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
www.youtube.com/live/9Wpw5c8F5EoThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️ Жывы эфір «Наш дзень»
Сёння гаворым пра візіт Коўла ў Менск ды рэакцыю прапаганды на вяртанне Пачобута.
Таксама ў выданні: Лукашэнка абнавіў Дырэктыву №1. Што за змены і што гэта будзе значыць для звычайных беларусаў? Абмяркуем з юрыстам і праваабаронцам Раманам Кісляком. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚌 Беларусь пачне збіраць больш звестак пра пасажыраў, якія выязджаюць за мяжу
З 1 кастрычніка 2027 года аўтаперавозчыкі будуць перадаваць дзяржаве звесткі пра пасажыраў міжнародных рэйсаў.
У сістэму будуць трапляць імя, дата нараджэння, грамадзянства і дадзеныя дакументу, па якім набыты білет.
Адпаведную пастанову Мінтранспарту апублікавалі сёння.
Для авія- і чыгуначных перавозак гэтае патрабаванне ўжо дзейнічае з 2016 году. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Палову заробку ад турызму ў Беларусі прынеслі санаторыі
У 2025 годзе яны зарабілі 536 млн рублёў. За год яны прынялі 1,56 млн чалавек, каля 200 тысяч з якіх прыехалі з-за мяжы.
Чыноўнікі плануюць да 2030 года пашырыць санаторную базу на 30 % і прымаць да 2 млн чалавек штогод. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚗 Небяспечны абгон скончыўся пазбаўленнем правоў
23-гадовы кіроўца «Audi» на вуліцы Савецкай у Рэчыцы стварыў аварыйную сітуацыю, якая трапіла на відэа.
Супрацоўнікі ДАІ знайшлі кіроўцу па відэазапісе. У выніку яго пазбавілі права кіравання на 7 месяцаў і аштрафавалі на 270 рублёў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📺 Апошнія навіны за 9 хвілінаў
Як дзяржава кантралявацьме ваш выезд за мяжу? Як рэжым гандлюецца з Польшчаю? Трывожная статыстыка смерцяў падлеткаў. Як Сабаленка можа прайграць нават у выпадку перамогі?
Гэтыя ды іншыя навіны глядзіце ў кароткім выданні на Белсаце 🎬 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Навошта ЗША дыялог з дыктатарам, і чаго Лукашэнка хоча ад Вашынгтона?
Паводле аналітыка Віталя Цыганкова, ЗША разглядаюць Менск як магчымы канал уплыву на Пуціна і спосаб не дапусціць поўнага ператварэння Беларусі ў расейскі вайскова-палітычны плацдарм.
📌 А што Лукашэнка хоча атрымаць ад гэтых кантактаў, і ці атрымаецца ў яго аднавіць манеўраванне паміж Расеяй і Захадам – чытайце ў поўным матэрыяле на нашай старонцы
belsat.eu/95286524/lukashenka-razmaulyats-z-vashyngtonam
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/jytzcgrn -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 «Гэта не зона адчужэння, а жылы дом у Віцебску на ДСК»
Мужчына паказаў пад’езд аднаго з дамоў у Віцебску. На відэа бачны жахлівы стан пад’езда: няма святла, паўсюль смецце і нешта яшчэ больш непрыемнае.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 На праспекце Незалежнасці ў Менску чалавек на монаколе разагнаўся да 60 км/г
Ён ехаў па пешаходнай зоне проста з хуткасцю патоку машынаў.
Відэа выклікала спрэчкі ў каментарах: адны абураюцца небяспечнай хуткасцю і рызыкай для пешаходаў, іншыя пішуць, што ён ехаў па роварнай дарожцы. Негатыву дасталася і кіроўцу, бо ён здымаў усё гэта падчас руху. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Джон Коўл мае наведаць Беларусь 14 верасня
Пра гэта паведамляе @svaboda, спасылаючыся на крыніцы свайго карэспандэнта ў Вашынгтоне.
Раней спецыяльны пасланнік Трампа Джон Коўл казаў, што плануе прыехаць у Беларусь у сярэдзіне верасня дзеля новых вызваленняў палітвязняў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🗳 Адзіны кандыдат апазіцыі, кампрамат на Лукашэнку і прэзідэнцкі дэбют Ярмошынай
Роўна 25 гадоў таму адбыліся першыя прэзідэнцкія выбары пад уладай Лукашэнкі, якія праходзілі на фоне нераскрытых знікненняў апазіцыйных палітыкаў.
Чаму гэтыя выбары не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю і праз якую буйную трагедыю пра іх усе забыліся — згадваем у нашым відэа 🎥This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚫🇱🇹 Літва хоча забараніць аўтобусныя рэйсы ў Беларусь услед за Латвіяй
Такую прапанову агучыў дэпутат Сейма Літвы Арвідас Анушаўскас. Ён прапануе не працягваць дазволы на аўтобусныя перавозкі:
"Пакуль Латвія плануе спыніць аўтобусныя зносіны з агрэсарам – Расеяй – і Беларуссю, якая ёй дапамагае, Літва застаецца адным з галоўных транзітных калідораў для пасажырапатоку ў гэтыя краіны"
- кажа дэпутат.
Паводле яго, дзеянняў адной Латвіі недастаткова, бо Расея і Беларусь абыходзяць забароны на ўезд у іншыя краіны ЕЗ менавіта праз Літву. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 ЗСУ нанеслі ўдар па порце Новарасійску на Чорным моры
Пажары фіксуюцца ў некалькіх месцах, у тым ліку, як мінімум адзін рэзервуар, які загарэўся на тэрмінале мазуту.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫠 Нічога незвычайнага, проста глушэц абараняе ўраджай грыбоў ад людзей
Відэа знята ў Налібоцкай пушчы.
А вас бы напалохаў такі «ахоўнік»?This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ Літоўскія памежнікі зладзілі аблаву на людзей, датычных да кантрабанды беларускіх цыгарэтаў. Амаль палова затрыманых апынуліся іхнымі калегамі
У выніку аперацыі, праведзенай у ноч на панядзелак, пад арышт былі ўзятыя сямёра падазраваных. Іронія ў тым, што трое з іх самі з'яўляюцца супрацоўнікамі памежнай службы Літвы.
Выйсці на след удзельнікаў групоўкі атрымалася пасля перахопу грузу з 22 скрынямі тытунёвых вырабаў з Беларусі. Адразу ж былі затрыманыя і два чалавекі, што прыехалі забіраць гэтыя скрыні. Неўзабаве кайданкі надзелі і на двух малодшых спецыялістаў памежнай заставы Капчамесціса. Праз нейкі час да іх «далучыўся» старэйшы следчы памежнага атраду Варэны.
Затрыманым памежнікам выстаўленыя падазрэнні, звязаныя са здзяйсненнем карупцыйных злачынстваў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎾 Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал US Open
У матчы 1/4 фіналу беларуская тэнісістка, якая па-ранейшаму мае тытул першай ракеткі свету, перамагла Лінду Наскову з Чэхіі ў трох сэтах (7:6, 3:6, 7:6). Складаны двубой працягваўся амаль дзве з паловаю гадзіны.
✍️ Варта адзначыць, што ў выпадку, калі заўтра прадстаўніца Казахстану Алена Рыбакіна ў яшчэ адным чвэрцьфінале пераможа кітаянку Цыньвэнь Чжэн, Сабаленка страціць сваю пазіцыю першага нумару жаночага рэйтынгу. Беларуска бесперапынна знаходзіцца на ёй ужо амаль два гады – з кастрычніка 2024 года. Парадаксальна, але нават перамога на сёлетнім US Open не дапаможа ёй утрымаць топавае месца ў рэйтынгу WTA, калі свой матч выйграе Рыбакіна. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Дык колькі ж войскаў было на полі бітвы пад Воршай?
Гісторыкі спрачаюцца дагэтуль. Паслухайце, чаму некаторыя лічбы выглядаюць нерэальнымі, а што вядома дакладна ☝🏻
Больш падрабязнасцяў пра знакамітую бітву ды яе ўдзельнікаў, а таксама што яе яднае з сённяшняй вайною Расеі супраць Украіны, глядзіце ў адмысловым выданні «Вусоў Скарыны»: youtu.be/5hnt7jircnIThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️62-гадоваму кіроўцу цяжкавіка стала кепска проста за стырном на МКАД. Ён памёр
Аўтамабіль Iveco, якім кіраваў мужчына, спачатку ўляцеў у адбойнік на сярэдзіне кальцавой, а пасля з'ехаў на ўзбочыну і ў кювет. Ратаўнікі дэблакавалі кіроўцу з кабіны, а медыкі правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак яны не далі плёну.
Смерць, верагодна, наступіла не ў выніку ДТЗ. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Я не шчаслівы з той нагоды, што ён паехаў. Але, разумееце, ягоная душа – у Горадні»
Польскі журналіст Барташ Веліньскі быў першым прадстаўніком медыяў, які апублікаваў фота з Анджэем Пачобутам пасля ягонага вызвалення ў красавіку. Гэты ж чалавек стаў першым, хто падзяліўся здымкам Пачобута з Горадні пасля сённяшняга вяртання экс-палітвязня ў Беларусь.
Спадар Веліньскі паразмаўляў з нашым карэспандэнтам і раскрыў больш звестак пра анансаваны яшчэ ў траўні прыезд Анджэя Пачобута на радзіму.
Пра сам працэс перасячэння мяжы:
«Анджэй перасёк мяжу на аўтамабілі сваёй дачкі, якая ездзіць паміж Беластокам і Горадняй. Гэты аўтамабіль прапусцілі. Там, мяркую, была нейкая размова на мяжы паміж Анджэем і прадстаўнікамі службаў. Але я патэлефанаваў яму каля 12-й гадзіны, і ён сказаў, што ўжо на беларускім баку».
Пра тое, куды Пачобут найперш паехаў у Беларусі:
«Сёння з самай раніцы пасля перасячэння мяжы ён паехаў у Вялікую Бераставіцу, месца свайго нараджэння. Потым адтуль паехаў на могілкі, схіліўся над магіламі сваіх продкаў. Адтуль паехаў у Горадню».
Пра магчымыя рызыкі затрымання:
«Анджэй знаходзіцца ў Польшчы пад апекаю дзяржавы, таму ўрад паклапаціўся пра тое, каб беларускі бок не зрабіў нічога неразумнага ў гэтай справе».
Пра паралелі з лёсам Аляксея Навальнага:
«Анджэй казаў: "Але гэта іншая краіна, гэта іншая сітуацыя. Гэта Беларусь, а не Расея. Калі б яны хацелі мяне забіць, яны б забілі мяне яшчэ ў турме"»
Пра спробы адгаварыць Пачобута ад паездкі ў Беларусь:
«Я лічу, што Анджэй павінен быў застацца. Ён мне неяк кажа: "Чаму ты забараняеш мне ехаць да маёй сям'і, у мой горад, у маю краіну? Сопат прыгожы, Варшава прыгожая, Беласток добры і таксама вельмі прыгожы, але мая душа – у Горадні"»
Пра рэакцыю лукашэнкаўскай прапаганды:
«Яны насамрэч апынуліся ў даволі складаным становішчы. Вяртаецца надзвычай адважны чалавек. Што аўтарытарны, хлуслівы прапагандыст можа зрабіць з такім чалавекам, як Пачобут? Ён можа толькі лаяць яго, але Пачобуту гэта, вядома, як з гусака вада».
Пра схаваныя палітычныя сігналы, якія могуць хавацца ў вяртанні Пачобута:
«Я думаю, што гэта не з'яўляецца ніякім сігналам. Гэта асабістая справа Анджэя Пачобута. Яна не мае ніякай палітычнай афарбоўкі. Гэта проста яго асабісты, прыватны выбар». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Легалізацыя ці самаліквідацыя? Што насамрэч адбываецца з Саюзам палякаў Беларусі?
🔸Цяпер да вайны рыхтуюцца і ратавальнікі
🔸Яшчэ 11 «Рускіх дамоў» паўстане за мяжою. Расказваем дзе менавіта і чым яны займаюцца ўжо цяпер
youtube.com/live/Qug8tVdfdFc -
Belsat TV
@Belsat_TV
Кітайскім блогерам «са шматмільённай аўдыторыяй» паказалі беларускае балота
Тур для гасцей з азіяцкай краіны арганізавала Нацыянальнае агенцтва па турызме сумесна з амбасадаю РБ у Кітаі.
Удзельнікі туру прайшліся па 5-кіламетровай экасцежцы і, як паведамляецца, нават сустрэлі мясцовых жыхароў, якія збіралі журавіны.
«Было вельмі прыемна, што чалавек прывітаўся з намі па-кітайску, сказаўшы "ніхао"! Мы адразу адчулі дабрыню і гасціннасць беларусаў», – цытуюць дзяржаўныя медыі аднаго з відэаблогераў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Пайду Дудзінскага ў сябры дадам, ці што. Чым больш нас – тым менш іх»
Новая калонка Паўла Вінаградава прысвечаная тэме, якая што 5 гадоў таму, што цяпер падзяляе нацыянальна-арыентаваную беларускую супольнасць на два практычна роўныя лагеры.
🤔 Ці варта забывацца на мінулае людзей, якія да падзеяў 2020-га працавалі на рэжым Лукашэнкі, а потым змянілі пазіцыю? Цікавыя аргументы прыводзяць прыхільнікі абодвух бакоў гэтага «супрацьстаяння».
«Вінаград» паспеў пабываць і ў «радыкальным» лагеры, але цяпер, здаецца, палагаднеў.
✅ Чытайце ягоную калонку на нашым сайце: belsat.eu/95279046/vinagradau-zhurnalisty
🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/wpzznusy -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Рэжым Лукашэнкі прапанаваў Саюзу палякаў Беларусі самараспусціцца ды легалізавацца як новая юрыдычная асоба?
Узамен лукашэнкаўцы нібыта прапануюць сябрам Саюзу шэраг паслабленняў, звязаных з правядзеннем у Беларусі культурніцкіх польскіх праектаў. Аднак вяртанне сканфіскаванай раней маёмасці арганізацыі ў такім выпадку стане амаль немагчымым.
Галоўная рада СПБ пакуль не прымала рашэння аб роспуску арганізацыі дзеля рэгістрацыі новай. Паводле звестак TVP, у актывістаў няма ўпэўненасці, што рэжым Лукашэнкі ў дадзенай сітуацыі сапраўды мае намер выканаць свае абяцанні.
✅ Расказваем больш пра сітуацыю па спасылцы: belsat.eu/95284344/belarus-mozha-legalizavac-sayuz-palyakau
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/glmyinlf -
Belsat TV
@Belsat_TV
💪 Не ўсе героі носяць плашчы. Некаторыя разгружаюць палеты
Звычайны грузчык супермаркету з прыгараду Мехіка выклікаў захапленне ўсёй краіны пасля таго, як выратаваў дзяўчынку. Маці не ўсачыла за ёй, і малая пабегла проста на вуліцу з ажыўленым аўтамабільным рухам.
На шчасце, усё скончылася добра. У тым ліку дзякуючы самаадданасці грузчыка. Паглядзіце, як гэта было 👀This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔺 Расея атакавала памяшканні тэлеканалу «Мы – Украіна» у момант жывога эфіру
Асноўны ўдар прыйшоўся на рэдакцыю і офісы супрацоўнікаў. На месцы працуюць ратавальнікі і медыкі.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📷 Фотафакт: Анджэй Пачобут у Горадні на беразе Нёмна
Кадр апублікаваў журналіст выдання Gazeta Wyborcza Барташ Веліньскі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Гэта не значыць, што ўсе беларусы могуць вяртацца»
Вяртанне Анджэя Пачобута ў Беларусь у жывым эфіры новай белсатаўскай праграмы «Наш дзень» пракаментаваў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка:
«У выпадку Статкевіча і ў выпадку Пачобута – гэта сапраўды міжнародная ўвага. У вызваленні гэтых людзей удзельнічалі амерыканцы, а з амерыканцамі Лукашэнка сварыцца не хоча.
На жаль, такая "абарона" не распаўсюджваецца на ўсіх. Вядома, гэта [вяртанне Пачобута] – пазітыўны прэцэдэнт, але, па-першае, давайце дачакаемся ягонага бяспечнага выезду [з Беларусі], а па-другое, гэта не азначае што ўсе беларусы могуць вяртацца. Таму мы заклікаем пакуль што ўстрымацца ад паездак у Беларусь тых, для арышту каго рэжым можа мець падставы» -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸Святлана Ціханоўская пракаментавала вяртанне Анджэя Пачобута ў Беларусь
«Думаю, кожны, хто ведае яго гісторыю, разумее, колькі мужнасці стаіць за гэтым рашэннем.
Часам нават ва ўмовах дыктатуры чалавек можа адваяваць для сябе маленькую прастору свабоды – дзякуючы ўласнай трываласці і міжнароднай падтрымцы. Я вельмі рада, што Анджэй цяпер у Беларусі і можа быць дома.
Але важна не рабіць з гэтага выснову, што ў краіне нешта змянілася для ўсіх. Рэпрэсіі працягваюцца: людзей затрымліваюць, заводзяць крымінальныя справы, ціснуць на родных, выклікаюць у КДБ. Для тых, хто мае рызыку пераследу, вяртанне па-ранейшаму можа быць небяспечным.
Гісторыя Анджэя – вельмі асаблівая. Такія людзі натхняюць сваёй вытрымкай і гераізмам. І сёння галоўнае – каб ён быў у бяспецы. І спадзяюся, што ён гэтак жа свабодна зможа выехаць». -
Belsat TV
@Belsat_TV
▶️Жывы эфір праграмы «Наш дзень»
Сёння гаворым пра вяртанне Анджэя Пачобута ў Беларусь. Таксама ў выданні:
📍Дзень беларускай вайсковай славы: чаму гэтая дата важная для нас ды ці ваяўнічы народ беларусы?
📍Абмяркуем і мапу заробкаў у Беларусі ды як крэдыт пад 1% справакаваў рост цэнаў на жыллё.
www.youtube.com/live/wFN9oII95Qc -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Gazeta Wyborcza: Пачобут збіраецца знаходзіцца ў Беларусі цягам тыдня, пасля паляціць у Паўночную Амерыку
Там былы палітвязень плануе сустрэцца з амерыканскімі ды канадскімі палітыкамі, а таксама актывістамі мясцовай польскай дыяспары. Далей, паводле выдання, Анджэй Пачобут накіруецца ў Польшчу, дзе будзе працаваць над кнігаю пра сваё знаходжанне ў турме. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️Анджэй Пачобут перасёк польска-беларускую мяжу ды едзе ў Горадню
Пра гэта піша рэпарцёр польскага выдання Gazeta Wyborcza Барташ Веліньскі. Гэты ж журналіст быў першым прадстаўніком медыяў, хто пабачыўся з Пачобутам пасля ягонага вызвалення ў красавіку.
Пачобут выехаў з тэрыторыі Польшчы сёння да апоўдня. -
Belsat TV
@Belsat_TV
МЗС Вугоршчыны пастанавіла выслаць з краіны 10 расейскіх дыпламатаў
Кіраўніца ведамства Аніта Орбан напісала ў Facebook, што даручыла аднаму з падначаленых паведаміць пра дадзенае рашэнне амбасадару РФ у Будапэшце.
Як заяўляе міністарка, высланыя расейцы «ажыццяўлялі ў Вугоршчыне дзейнасць, несумяшчальную са статусам дыпламата».
Орбан падкрэсліла, што гэтае рашэнне служыць «забеспячэнню бяспекі ды суверэнітэта Вугоршчыны», аднак яно не азначае разрыву дыпламатычных сувязей з РФ. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍉 Жыхарка Ваўкавыску пахвалілася гіганцкім кавуном, які вырас на ейнай дзялянцы
У каментарах некаторыя пішуць, што ён важыць больш за іх 🫠
Паглядзіце 🔭This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔍 Колькасць дазволаў на жыхарства ў Еўразвязе для беларусаў скарачаецца кожны год. Але іх усё роўна істотна больш, чым да падзеяў 2020-га
Галоўным кірункам беларускай міграцыі застаецца Польшча. Летась краіна выдала грамадзянам РБ ажно 87% ад усіх дазволаў у ЕЗ. А супольна з Літвою гэты паказчык увогуле сягае 95%.
«Белсат» вывучыў новыя звесткі Еўрастату, звязаныя з міграцыйнай палітыкаю Еўразвязу ў дачыненні нашых землякоў.
✅ Вось што цікавага мы там знайшлі: belsat.eu/95264993/hto-kudy-i-navoshta-zyazdzhau-u-2025-g…
🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/uhutzdta -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤨 Беларусы – ціхія і рахманыя? Ну-ну!
У 90-я беларуская мафія працавала не толькі дома, але і за мяжой. Дарагія іншамаркі, страхавыя махінацыі і схемы такога ўзроўню, што ў справе з’яўлялася нават фальшывая польская паліцыя! На чым толькі не зараблялі бандыты...
🚘 Расказваем пра крымінальны бізнес беларускіх 90-х у нашай праграме «Каса на камень». Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»: youtu.be/fadR2QBPA-oThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏹 Беларуска стала галоўнай зоркаю чэмпіянату Польшчы па стральбе з лука, заваяваўшы ажно 7 залатых медалёў
На спаборніцтвах у Беластоку, якія адбыліся ў мінулы ўікэнд, 26-гадовая Карына Казлоўская стала найлепшай у стральбе з дыстанцыяў 30, 50, 60 і 70 метраў, а таксама ўзяла золата ў камандных спаборніцтвах ды ў міксце. Напрыканцы Казлоўская дадала ў сваю скарбонку найгалаўнейшы індывідуальны залаты медаль.
✍️ Карына Казлоўская лічылася адной з найбольш перспектыўных лучніц Беларусі. Яна выступіла за каманду роднай краіны на Еўрапейскіх гульнях 2019 года (дзе ўзяла срэбны медаль) ды на Алімпіядзе ў Токіа ў 2021-м. Пасля пачатку поўнамаштабнай расейска-ўкраінскай вайны ў 2022-м Казлоўская з'ехала з Беларусі ды пакінула нацыянальную каманду. Цяпер яна мае польскае грамадзянства ды працягвае спартовую кар'еру ў Польшчы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤩 Мурал з выявамі трох беларускіх пісьменнікаў стварылі ў Касцюковічах
На сцяне будынку ў мікрараёне Маладзёжны з'явіліся партрэты Аркадзя Куляшова, Івана Чыгрынава ды Алеся Пісьмянкова.
Мурал паўстаў да Дня беларускага пісьменства, які сёлета прайшоў у згаданым райцэнтры. У якасці спонсару выступіў «Беларусбанк». -
Belsat TV
@Belsat_TV
📌 Латвія плануе з 2027 года цалкам спыніць аўтобусныя перавозкі ў Беларусь і Расею
Міністэрства транспарту краіны прапанавала забараніць рэгулярныя і нерэгулярныя рэйсы, а таксама транзіт праз Латвію ў гэтыя краіны.
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/cdhzxtse -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔺 У выніку начнога балістычнага ўдару па Кіеву пашкоджаны дамы, склады, гаражы і аўто па ўсім горадзе
This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎵 «Мы зрабілі першы беларускі трылер пра буслянятак»
Беларускі тэхна-гурт Intelligency працягвае разаграваць сваіх прыхільнікаў перад выпускам першага чыста беларускамоўнага альбому.
Вось такі кліп музы́кі прэзентавалі ў сваіх сацсетках. Як вам? 🧐This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Паўзучая русіфікацыя» Дня беларускага пісьменства
Падобна, без мілітарна-савецкіх «нотак» у сучаснай Беларусі нельга правесці нават традыцыйнае свята беларускай літаратуры 💁🏻♂️
Глядзіце, што было на фэсце ў Касцюковічах 🔍 -
Belsat TV
@Belsat_TV
Беларускую «Вікіпедыю» цэнзуруе дзіўны акаўнт, падпісаны як «Мінінфарм Беларусі»
Ён хавае змест тых старонак, якія ідуць насуперак ідэалогіі рэжыму Лукашэнкі, паказваючы замест іх паведамленне пра нібыта абмежаваны доступ.
Пад «забарону» трапілі артыкулы «Сэкс», «Бісексуальнасць», «Парнаграфія», ЛГБТ і «Вясёлкавы сцяг», а таксама тэмы «Аранжавая рэвалюцыя», «Пуцінізм», «Уварванне Расіі ва Украіну», «Пратэсты ў Беларусі». Апынуліся ў спісе і артыкулы пра зніклых чвэрць стагоддзя таму апанентаў Лукашэнкі.
✅ Больш па тэме чытайце тут: belsat.eu/95266456/misinform-u-vikipiedyi
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/uayhagwb -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
youtube.com/live/7Gjs9sgsR5g -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Са мною ніхто не звязаўся, мы самі знайшлі яго ў моргу праз міліцыю»
Жонка мужчыны, які памёр учора падчас менскага паўмарафону, расказала ў сацсетках, як выглядалі ейныя спробы знайсці мужа:
«Сэрца, рэзкі спазм сасудаў. Я ўчора бегала 2 гадзіны яго шукала, распытвала дактароў хуткай, валанцёраў, арганізатараў – ніхто нічога не ведаў. Толькі напрыканцы адзін з арганізатараў пацвердзіў, што ён сышоў з дыстанцыі на 13-м кіламетры. Вось і ўсё, гэта ўся інфармацыя.
Са мною ніхто не звязаўся, мы самі знайшлі яго ў моргу праз міліцыю. Заўтра пахаванне, сёння мы развітваемся з ім у царкве, я не ведаю як гэта вытрымаць».
У дзяржаўных медыях пра інцыдэнт так і не напісалі. У той жа час, сёння ў іх працягвалі выходзіць рэкламныя матэрыялы, звязаныя з менскім паўмарафонам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Жыхар Барысаўскага раёну ўзяў рыдлёўку ды пайшоў граміць аўтамабілі аднавяскоўцаў
Уцямна патлумачыць, чаму менавіта ён «псіхануў», 45-гадовы мужчына не здолеў. Толькі спаслаўся на стан алкагольнага ап'янення.
Вынікі ягоных дзеянняў можна пабачыць на здымках. Акрамя легкавікоў, пацярпелі яшчэ і шыбы дамоў. На мужчыну завялі крымінальную справу за хуліганства.
📷 Милиция Минщины / Telegram -
Belsat TV
@Belsat_TV
💪 Яна была адзінай жанчынаю ў першым складзе ўраду БНР
Роўна 141 год таму ў Навабеліцы пад Гомлем нарадзілася Палута Бадунова. Яна працавала настаўніцай і сталася адной з ключавых постацяў беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ стагоддзя. За свае перакананні Бадунова прайшла праз арышты ды вымушаную эміграцыю, але і пасля вяртання з яе трагічныя падзеі ейнага жыцця не скончыліся.
☝️Узгадваем жыццёвы шлях нашай выбітнай зямлячкі. Паглядзіце! -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Беларусы масава з'язджаюцца ў Менск? Лічбы кажуць пра іншае!
Лукашэнка зноў прапануе стрымліваць наплыў беларусаў у сталіцу. Але калі паглядзець на дэмаграфію, праблема хаваецца зусім у іншым.
📊 Разбіраемся, што насамрэч адбываецца з насельніцтвам сталіцы і рэгіёнаў, у нашай праграме «Атма$фера» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔍 BELPOL сцвярджае, што выявіў чарговае беларускае прадпрыемства, якое працуе на расейскі ВПК. Аднак санкцыі супраць яго не ўводзіліся
Бартавыя сістэмы кіравання і вылічальнікі, прыборныя панэлі, пульты кіравання, маніторы, дысплэі спецыяльнага прызначэння, аўтаматызаваныя працоўныя месцы – усё гэта вырабляе менскае прадпрыемства «Кантактмодуль».
З дакументаў, якія патрапілі ў рукі расследавальнікаў, вынікае, што яно «актыўна працуе ў інтарэсах вайскова-прамысловага комплексу Расеі», мае супрацу з заводамі «абаронкі» ў Пензе, Маскве, Омску і Уладзівастоку.
✅ Больш інфармацыі па тэме шукайце тут: belsat.eu/95262675/pradpryyemstva-zarablyaye-na-vaynye
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ioqormje -
Belsat TV
@Belsat_TV
💐 Рамантыка менскіх двароў
Сапраўднага сябра гэты маладзён ужо дакладна мае. А пасля такога незвычайнага пэрмофансу, падобна, атрымае і сапраўднае каханне ❣️
Паглядзіце! -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 На трасе М1 перакуліўся цяжкавік. Ён цалкам заблакаваў рух у бок Берасця
Аварыя здарылася ў Дзяржынскім раёне. Аб'ехаць фуру, якая перагарадзіла сабою адразу дзве паласы і ўзбочыну, можна толькі па навакольным полі.
Што справакавала ДТЗ, пакуль не паведамляецца. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Беларусы Беластоку зладзілі акцыю да Дня беларускай вайсковай славы
У нядзелю яны сабраліся ля будынку консульства РБ з бела-чырвона-белымі сцягамі ды плакатамі, што асуджаюць дзеянні рэжыму Лукашэнкі ды расейскае ўварванне ва Украіну.
У часе акцыі ўдзельнікі ўзгадалі пра беларускіх палітвязняў, што знаходзяцца ў лукашэнкаўскіх турмах, а таксама ўшанавалі ўсіх загінулых у барацьбе за вольную Беларусь. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Кіраўнік ГУР Украіны заяўляе, што на тэрыторыі Беларусі базуецца расейская вайсковая брыгада, што мае на ўзбраенні «Арэшнік»
Адначасова з гэтым Алег Івашчанка падкрэсліў, што прыкметаў актыўнага ўцягвання Беларусі ў вайну на гэты момант не назіраецца, а ўзровень пагрозы для Украіны з тэрыторыі РБ ён ацэньвае як нізкі.
У той жа час праблема са «слыннымі» рэтранслятарамі, паводле генерала, дагэтуль да канца не вырашаная.
✅ Болей інфармацыі па тэме шукайце тут: belsat.eu/95262042/rasyeyskaya-rakyetnaya-bryhada-u-byela…
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/mbkzllii -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️Пайшла з жыцця дачка пісьменніка Алеся Адамовіча Наталля
Яна шмат гадоў дбала пра захаванне памяці аб сваім бацьку і аб ягонай творчасці. Сам Алесь Адамовіч памёр у 1994-м.
Наталлі Адамовіч сёлета споўнілася 72 гады. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️Інфармацыя пра смерць удзельніка менскага паўмарафону пацвердзілася
Выданне @onlinerby паведамляе, што факт здарэння пацвердзілі ў Следчым камітэце РБ. Ведамства праводзіць праверку.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, памерламу мужчыну было 50 гадоў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Наш дзень» на «Белсаце» – новы інфармацыйны праект, з якім вы не прапусціце нічога важнага
Яшчэ аператыўней, яшчэ цікавей, яшчэ больш аналітыкі ды пунктаў гледжання ✍️
Глядзіце ўжо а 14-й гадзіне менскага часу!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 З Літвы дэпартаваныя 22 беларусы, якіх прызналі «пагрозаю нацыянальнай бяспецы»
Усе яны супрацоўнічалі з кампаніяй-партнёрам Агенцтва касмічнай праграмы Еўразвязу (EUSPA), якая (згодна са звесткамі літоўскіх праваахоўнікаў) атрымала махлярскім шляхам паўмільёна еўраў ды мела сувязі з ваеннай прамысловасцю РБ і РФ.
✅ Вось што яшчэ вядома пра сітуацыю: belsat.eu/95260674/litva-departavala-22-byelarusau-aytsis…
🔗 Пераходзьце па гэтай спасылцы, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/xglkmmux -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 У часе менскага паўмарафону памёр чалавек?
У сацсетцы Threads, а таксама ў каналах з навінамі Менску ў Telegram пішуць пра тое, што ўчора падчас забегу на 21 км вуліцамі беларускай сталіцы аднаму з удзельнікаў стала кепска.
Прыкладна на 13-м кіламетры маршруту ён упаў, пасля чаго праводзіліся рэанімацыйныя мерапрыемствы. Некаторыя пішуць, што гэта была дзяўчына, аднак адзін з карыстальнікаў Threads зазначае, што гаворка пра знаёмага яму мужчыну, які быў «сябрам сям'і». Той жа каментатар сцвярджае, што «не абышлося: быў чалавек і няма яго».
Ніякай афіцыйнай інфармацыі ў дзяржаўных беларускіх медыях, а таксама ад міліцыі ці медыкаў з нагоды гэтага інцыдэнту не было. -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️Пад Віцебскам загінуў рыбак. Ён зачапіў вудою ЛЭП і атрымаў смяротны электрычны ўдар
Следчы камітэт паведамляе, што трагедыя здарылася ўчора непадалёк вёскі Хайсы. 49-гадовы мужчына ў нейкі момант вырашыў змяніць лакацыю для лоўлі рыбы на мясцовым возеры, аднак не звярнуў увагу на лініі электраперадачаў. Гэтая няўважлівасць сталася для яго фатальнаю.
✍️ Літаральна тыдзень таму беларускія энергетыкі выпусцілі відэаролік, дзе папярэджвалі пра наступствы, якія могуць чакаць няўважлівага рыбака, што зачапіў вудою ЛЭП. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Ты посещаешь Мюнхен и Давос, а я в тюрьме ем сечку и овёс»
Сяргей Ціханоўскі прачытаў верш, які ён напісаў яшчэ ў 2023-м у жодзінскай турме да свята 8 сакавіка.
Твор ён назваў «Паралельныя сусветы» і апісаў у ім розніцу паміж сваім тагачасным жыццём ды жыццём Святланы Ціханоўскай.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У аэрапорце Маямі грузавы Boeing 767 выкаціўся за межы ўзлётна-пасадкавай паласы проста на дарогу – загінулі 5 чалавек
Самалёт, што належыць авіякампаніі Amazon Prime Air, сканчваў свой рэйс з Пуэрта-Рыка. З невядомай прычыны ён не змог своечасова спыніцца пасля пасадкі і пратараніў некалькі аўтамабіляў на размешчанай паблізу аўтадарозе. Пасля Boeing загарэўся.
Акрамя 5 загінулых, паведамляецца яшчэ пра такую ж колькасць параненых. Дакладна не вядома, ці ідзе гаворка пра чальцоў экіпажу, альбо пра людзей, што знаходзіліся ў аўтамабілях на трасе.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Альтэрнатыва для Нямеччыны» перамагла на выбарах у Саксоніі-Ангальт
Правая партыя набрала 43,8% галасоў. Галоўны канкурэнт, ХДС, атрымаў усяго 17,2%.
Цяпер АдН зойме 39 з 83 месцаў у мясцовым парламенце. Гэта азначае, што яны змогуць сфармаваць кааліцыйны ўрад.
Кандыдатам гэтай партыі на пасаду прэм’ера Саксоніі-Ангальт выступае 35-гадовы Ульрых Зігмунд. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Нафтабаза «Раснафты» у Сочы загарэлася другі раз
Прадпрыемства трапіла пад атаку дронаў яшчэ 4 верасня. У ноч на 7 верасня там зноў пачаўся пажар. Інфармацыі пра ўдары беспілотнікаў пакуль няма.
Украінскія тг-каналы таксама паказваюць атакі дронаў на НПЗ «Лукойла» у Пермі. Адзін з БПЛА збіўся з курсу і трапіў у жылы дом.
Акрамя таго, у акупаваным Марыупалі ў выніку атакі загарэўся ГЦ «Галактыка». Гэтая гандлёвая сетка з’явілася пасля захопу гораду расейцамі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚽️ Нанесці траўму ў футболе можа не толькі супернік
У другім дывізіёне чэмпіянату Калумбіі галкіпер адной з камандаў нечакана атрымаў па галаве ад папярэчыны ўласнай брамы, якую недастаткова моцна зафіксавалі.
Перад кур'ёзным інцыдэнтам ён рыхтаваўся адбіць пенальці ды інтэнсіўна размахваў рукамі, каб збіць суперніка з панталыку. Але перастараўся ды выпадкова збіў папярэчыну.
Ніякіх наступстваў для здароўя брамніка пасля гэтай сітуацыі не было. Больш за тое, супернікі пенальці так і не рэалізавалі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📷 Фотафакт: шыльда з беларускамоўным варыянтам малітвы «Ойча наш» у ерусалімскім храме Pater Noster
У хрысціянскай традыцыі прынята лічыць, што менавіта тут Ісус Хрыстос падараваў апосталам гэтую базавую для хрысціянаў малітву.
✍️ Цяпер на сценах тутэйшага кляштара змешчаныя шыльды з тэкстам «Ойча наш» на 107 мовах. Беларускамоўная з'явілася 15 гадоў таму.
📷 Threads -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚘 Перад Гран-пры Італіі ў «Формуле 1» на трасу выехаў легендарны мульцяшны персанаж
«Маланка МакКўін» з мультфільму «Cars» (у беларускім пракаце выходзіў пад расейскамоўнай назваю «Тачки») зрабіў ганаровае кола па знакамітай трасе ў Монцы, якая штогод прымае спаборніцтвы Гран-пры Італіі.
Такім чынам арганізатары гонкі адзначылі 20-годдзе з моманту выхаду аднаго з найпапулярнейшых дыснэеўскіх мульцікаў XXI стагоддзя. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ «Россия с вами». Вучням беларускіх школаў раздалі сувеніры ад «братэрскага народу»
1500 заплечнікаў, аформленых у стылі «касмічнай адысеі Саюзнай дзяржавы», атрымалі дзеці са школаў абласных цэнтраў, а таксама буйных гарадоў Гомельшчыны – Мазыра, Рэчыцы і Жлобіна.
Акцыю праводзіла арганізацыя «Россотрудничество» праз падпарадкаваныя сабе «Русские дома». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 Розніца ў кошце – амаль у 7 разоў. Грыбны сезон стартаваў, але цэны ў Менску і райцэнтрах адрозніваюцца кардынальна
Напрыклад, цэннік за кілаграм белых грыбоў на сталічнай Камароўцы можа сягаць нават 100 рублёў. У той жа час у Слоніме вядро такога ж аб'ёму вам прададуць за 15 рублёў.
А што з лісічкамі?
✅ Сабралі ўсе звесткі па спасылцы: belsat.eu/95249251/kolki-kashtuyuc-gryby-u-mensku-i-regiy…
🔗 Калі вы ў Беларусі, націскайце сюды: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/pkdoxadp -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸 Закрыты дакумент Мінэканомікі паказаў маштаб новага этапу інтэграцыі. Што Беларусь ужо аддала Расеі – і што хоча атрымаць узамен?
🔸 Дагляд асабістых рэчаў, камеры, дрэс-код і беспілотнікі на занятках: як дзеці і бацькі перажылі першы тыдзень школы?
🔸 «Вайна» Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай» перарасла ў спрэчку пра незалежныя медыі
🔸 Літоўская выведка не пацвердзіла словы Святланы Ціханоўскай пра новую вайсковую інфраструктуру. Праблема з інфармацыяй ці змена падыходу Вільні?
🔸 Украінскія дроны ўсё мацней уплываюць на авіязносіны з Расеяй. Ці можа Беларусь страціць адзін з апошніх паветраных калідораў у свет?
🔸 Уіткоф і Кушнер сустракаюцца з Пуціным, Масква і Кіеў загаварылі пра паўзу ва ўдарах. Пачатак дээскалацыі ці кароткае зацішша?
🔸 Адзін з найбуйнейшых фестываляў сучаснай беларускай музыкі сабраў поўную залу. Чаму беларуская музыка за мяжой перажывае такі ўздым?
▶️ Усё гэта раскажам і пакажам у нядзельным выпуску «Студыі Белсат»
youtube.com/live/ESFNNQlqNxY -
Belsat TV
@Belsat_TV
😊 Ратаўнікі з Талачына выцягнулі кацяня з каналізацыйнага калодзежа
Як жывёла там апынулася – незразумела, аднак вылезці назад самастойна яна ўжо не магла. Мінакі патэлефанавалі ў МНС, а там аператыўна вырушылі на дапамогу вусатаму небараку.
У ветэрынарнай дапамозе кацяня патрэбы не мела. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎵 Беларускую музыку можна выгнаць з радзімы, але немагчыма – з сэрцаў беларусаў
Фэст Graj сабраў у Варшаве гурты і выканаўцаў, якіх ужо можна назваць легендамі айчыннай альтэрнатыўнай сцэны.
Зацаніце атмасферу 🤟This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🗳 Год, калі ў беларусаў першы раз скралі надзею. У Музеі вольнай Беларусі адкрылася выстава, прысвечаная прэзідэнцкім выбарам-2001
Плакаты з Уладзімірам Ганчарыкам ды Гайдукевічам-старэйшым, крэатыўныя ўлёткі моладзевых рухаў, надзея на тое, што галасы яшчэ могуць лічыць сумленна. Мінула чвэрць стагоддзя з выбараў-2001 – першай беларускай электаральнай кампаніі XXI стагоддзя, якая мусіла б адбыцца двума гадамі раней.
«Для тых, хто тады зразумеў усё, 2020 год не быў дзіўным адкрыццём. Мне здаецца, асноўны выбар, які зрабілі тады і эліты, і беларусы, уплывае на ўсіх нас і зараз»
✅ Чытайце вялікі рэпартаж «Белсату»: belsat.eu/95248326/vystava-pra-vybary-2001-godu
🔗 Карыстайцеся гэтай спасылкаю, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/vgrlfvdl -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️У Каба-Вэрдэ зваліўся ў прорву аўтобус, які вёз школьнікаў. Загінулі не менш за 25 чалавек
Гэтая цалкам астраўная дзяржава складаецца з больш як 10 выспаў, раскіданых на захад ад кантынентальнай Афрыкі. Трагедыя здарылася на адной з іх – пад назваю Фогу.
Аўтобус, у салоне якога былі дзясяткі падлеткаў, зваліўся з горнай дарогі ў прорву, глыбіня якой складае прыкладна 30 метраў. На гэты момант пацверджаная загібель 25 чалавек, аднак лічба ахвяраў можа вырасці.
📷 Фота ілюстрацыйнае -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Чыста кітайскае» ДТЗ здарылася ўначы на сталічным праспекце Незалежнасці
Аварыю справакаваў 19-гадовы кіроўца белага Geely, які выехаў на скрыжаванне праспекту з вуліцай Сурганава на чырвонае святло. Кіроўца цёмнага Lifan таксама мог бы пазбегнуць аварыі, калі б спыніўся на міргаючае зялёнае святло, аднак не зрабіў гэтага.
На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў. Пашкоджанні легкавікоў, насуперак сумнеўнай рэпутацыі кітайскага аўтапраму, таксама не выглядаюць катастрафічнымі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 «Сцяна дронаў» – утопія? Як NATO збіраецца бараніць свой усходні фланг у выпадку раптоўнай пагрозы
Польшча, краіны Балтыі ды Румынія добра асэнсоўваюць небяспеку, якая існуе ўжо цяпер, аднак нейкай агульнай стратэгіі абароны выпрацавана не было. Нацыянальныя праграмы, праекты Еўразвязу і NATO па абароне ад беспілотнікаў развіваюцца адначасова і не заўсёды ўзгоднена.
«Чым далей прасоўваюцца асобныя праекты, тым складаней будзе аб’яднаць іх і забяспечыць абмен інфармацыяй, неабходны для агульнай аператыўнай карціны», – гаворыцца ў дакладзе Еўрапейскай рады міжнародных стасункаў, які мае назву «Аблом для дронаў: як абараніць Еўропу ад беспілотнікаў».
✅ Разбіраем гэты даклад у нашым вялікім матэрыяле: belsat.eu/94963252/yak-europa-zbiraecca-zakryc-uskhodni-f…
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/lrqkwaxt -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Японіі абурыліся помнікам, які ў пятніцу адкрылі ў расейскім Хабараўску
Скульптура ў выглядзе савецкага жаўнера, які знішчае кувалдаю японскі памежны слуп, была ўрачыста прэзентаваная ў Хабараўску 4 верасня. Гэты манумент сімвалізуе перамогу СССР над Японскай імперыяй у Другой сусветнай вайне. На цырымоніі прысутнічалі, сярод іншых, дыпламаты з Кітаю ды КНДР (у гэтых дзяржаваў традыцыйна складаныя ўзаемаадносіны з Японіяй).
Афіцыйны Токіа быў асабліва абураны не самім фактам адкрыцця помніка, а ягоным знешнім выглядам. На імправізаваным «памежным слупе», які знішчае жаўнер, высеклі выяву хрызантэмы – гэта афіцыйны сімвал японскага імператарскага дому і адзін з сімвалаў краіны ў цэлым. Прэм'ер-міністарка Санаэ Такаіці падкрэсліла, што будзе «цвёрда дамагацца закрыцця помніка», таму што ён «абражае пачуцці ўсяго народу». -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Проста ў цэнтры Менску пабачылі андатру
У сабакі амаль атрымалася з ёй пасябраваць, а вось ад людзей андатра ўсё ж вырашыла ўцячы 💁🏻♂️
Відэа знятае на беразе Свіслачы ля скрыжавання праспекту Пераможцаў і вуліцы Мельнікайтэ.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍕 Вось чаму піцу, якую вы замовілі, вязуць так доўга
У сталіцы Аргентыны Буэнас-Айрэсе адбыўся чэмпіянат сярод піцаёла – так называюць кухараў, што спецыялізуюцца на прыгатаванні топавай стравы італьянскай кухні.
Журы ацэньвала не толькі ўласна сам прыгатаваны прадукт, а яшчэ і спрытнасць рук кухараў-піцаёла.
Паглядзіце, як гэта было 🍕This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Анджэй Пачобут заявіў, што паедзе ў Беларусь ужо на наступным тыдні
Праўда, экс-палітвязень пакуль не ведае, у які дакладна дзень гэта адбудзецца і праз які дакладна пункт пропуску ён будзе перасякаць мяжу. Пачобут у чарговы раз падкрэсліў, што хоча вярнуцца ў Горадню перадусім для таго, каб падтрымліваць развіццё Саюзу палякаў на Беларусі:
«Я туды еду не таму, што маю нейкія асабістыя матывы. Гэта справа, якой я прысвяціў значную частку свайго жыцця. Я хачу, каб гэтая справа функцыянавала, каб Саюз развіваўся», – цытуе былога палітзняволенага Polskie Radio Białystok. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Спецпасланнікі Трампа ўжо знаходзяцца ва Украіне
Адразу пасля візіту ў Маскву Стыў Ўіткаф і Джарэд Кушнэр накіраваліся ў Кіеў. Уладзімір Зяленскі сустрэў іх на Сафійскай плошчы.
Мяркуецца, што Ўіткаф і Кушнэр падзеляцца з украінскім прэзідэнтам пасланнем, якое атрымалі ў Крамлі, а таксама прымуць да ўвагі погляд ўкраінскага боку на завяршэнне вайны ды магчымыя мірныя перамовы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔞 Самотны беларус скраў гумовыя ягадзіцы з сэкс-шопу ў Маскве
Пра здарэнне пішуць расейскія тэлеграм-каналы. 26-гадовы маладзён зайшоў у краму інтымных тавараў і папрасіў прадаўца прынесці яму «элітны мастурбатар-паўторс». Аднак, пачуўшы кошт тавару – 21 тысяча расейскіх рублёў (больш за 750 беларускіх) – хлопец зразумеў, што выдаткаваць столькі на сэкс-цацку не гатовы.
Але і адмаўляцца ад намеру завалодаць гумовымі ягадзіцамі ён не стаў – узяўшы выраб пад пахі, проста развярнуўся ў бок выхаду ды сышоў з крамы.
Праз тое, што распусны беларус засвяціўся на камерах відэаназірання, паліцыя досыць хутка яго знайшла і затрымала. Маладзён не стаў адмаўляць сваю віну ды шчыра раскаяўся. Суд прыняў гэта да ўвагі і не стаў прысуджаць хлопцу адміністратыўны арышт – усё абмежавалася пастановаю пра 240 гадзінаў грамадскіх працаў.
📷 Фота інтэр'еру сэкс-шопа – ілюстрацыйнае -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔥 Лайв-прэм’ера новага трэку Вольскага
Песня «Пакідаем на Потым» – пра боль і шкадаванне ад страчаных магчымасцяў ды імгненняў мінулага жыцця, якое ўжо не вернецца.
Прэзентацыя трэку адбылася на фэсце Graj. Паказваем, як гэта было 🎵This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸На Віцебшчыне бусел знайшоў сабе «папутку» ў вырай
Праўда, супрацоўнікі АЗС пракаціцца на ёй птушцы ўсё ж не дазволілі 💁🏻♂️
📹 Як пішуць у каментарах, гэтыя кадры знятыя ў Навалукомлі -
Belsat TV
@Belsat_TV
📉 Рэйтынг Доналда Трампа апусціўся да рэкорднага мінімуму, – Financial Times
Свежае апытанне, праведзенае аўтарытэтным выданнем, паказала, што дзейнага прэзідэнта ЗША падтрымліваюць толькі 33% выбаршчыкаў. Гэта на 3% ніжэй, чым месяц таму.
Нават калі браць толькі сяброў Рэспубліканскай партыі, да якой належыць сам Доналд Трамп, то і сярод іх працэнт ухвалення палітыкі прэзідэнта абваліўся да 72% – таксама антырэкорд.
Асноўнай прычынаю падзення папулярнасці Трампа з'яўляецца вайна з Іранам, якая разглядалася як хуткая аперацыя, а ператварылася ў зацяжны канфлікт, што б'е па коштах на тавары ды паслугі ў самой Амерыцы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Так выглядае адна з дысцыплінаў спаборніцтваў на Сусветных гульнях качэўнікаў у Кыргызстане
Сутнасць – падняць 400-кілаграмовае пудзіла вярблюда ды пранесці яго на як мага большую адлегласць.
✍️ Нагадаем: Сусветныя гульні качэўнікаў у Бішкеку сталі своеасаблівым «дадаткам» да саміту ШАС. Адкрыццё гэтага дзіўнаватага турніру наведваў у тым ліку і Лукашэнка. Беларусы ёсць і сярод удзельнікаў – за прызы змагаюцца 9 нашых землякоў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 Жанчына выжыла пасля 11 дзён пад заваламі ў затопленым доме ў Непале
Пацярпелую знайшлі жывой на чацвёртым паверсе затопленага дому ў Бэтраваты. Ратавальнікам давялося прабіць сцяну, каб вызваліць жанчыну, пасля чаго яе шпіталізавалі.
Паводле апошніх дадзеных, у выніку катастрофы ў Непале загінулі 1344 чалавекі, яшчэ каля 4887 лічацца зніклымі без вестак. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚫 Аварыі, забойствы і крымінальныя гісторыі — у новай перадачы «Белсату» «Не да законаў»
Што насамрэч адбылося з параненым мядзведзем і пры чым тут Ігар Шуневіч? У якім стане дзяўчаты, якіх у Менску збіла хуткая, і які раён Беларусі самы крымінальны?
🐻 Пра гэта — у новым выпуску «Не да законаў» з Яўгенам Салянковым
www.youtube.com/watch?v=mTaA_2gLebI -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍿 Брэд Піт, Стывэн Кінг і Гай Рычы: 7 галоўных прэм’ер восені
Восень 2026 года абяцае быць насычанай на гучныя кіна- і серыяльныя прэм’еры. На экраны вяртаюцца «Джэнтльмены», «МобЛэнд» і «Уладар пярсцёнкаў: Пярсцёнкі ўлады».
🔗 Якія яшчэ фільмы і серыялы варта дадаць у восеньскі спіс прагляду – сабралі найбольш прыкметныя прэм’еры
belsat.eu/95079164/shto-glyadzec-getaj-vosennyu-filmy-i-s…
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/nnlkweqj -
Belsat TV
@Belsat_TV
❤️ У Горадні ў новым навучальным годзе адкрылі два беларускамоўныя першыя класы – у школах №34 і №32.
У школе №34 беларускамоўны клас набраў пяць дзяцей, а ў школе №32 – 11. Асноўныя прадметы дзеці будуць вывучаць цалкам па-беларуску, школы таксама забяспечылі іх падручнікамі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎵 Лера Яскевіч запісала кавер на «Дзеда Берадзеда»
Папулярная беларуская спявачка і блогерка выпусціла асучасненую версію спеву. Яе варыянт атрымаўся з больш плаўным і спакойным інды-гучаннем, і элементамі электроннай музыкі.
Лера расказала, што яшчэ тры гады таму задумалася, як можа загучаць «Дзед Барадзед» у зусім іншым стылі.
Паслухаць спеў можна тут па спасылцы:
band.link/2d4kV
#ШтопаслухацьThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⭕️ Масква спыніла агонь у адказ на аналагічныя дзеянні Кіева. Тым часам у Маскву прыехаў Уіткаф. Вайна хутка скончыцца?
⭕️ У Беларускіх радзільнях раздзеляць палаты для цяжарных і жанчын пасля абортаў, а медычны персанал адправяць на курсы абыходжання з парадзіхамі
⭕️ У Беларусі пачалі абшукваць школьнікаў у школах. Маці абураныя, а знакаміты пралукашэнкаўскі ваенкам заступаецца за ініцыятыву і абражае «яжмацямі»
⭕️ Увоз «электрычак» у Беларусь цяпер платны. Ільготную квоту вычарпалі
📺 Гэта і шмат іншых цікавостак глядзіце ў вечаровых «Навінах» на Белсаце!
youtube.com/live/aGBGSl0TN6c -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦 «Ад будучыні Беларусі залежыць бяспека ўсяго рэгіёну» — украінскі дыпламат
Украіна зацікаўленая ў дэмакратычнай і суверэннай Беларусі, бо яе будучыня непасрэдна ўплывае на рэгіянальную бяспеку. Пра гэта заявіў амбасадар МЗС Украіны ў асаблівых даручэннях Яраслаў Чарнагор:
«Для Украіны гэта не толькі пытанне стасункаў з суседняй дзяржавай: ад будучыні Беларусі ў значнай ступені залежыць бяспека ўсяго рэгіёну. Таму ўжо сёння важна падтрымліваць адкрыты і адказны дыялог з тымі, хто адстойвае дэмакратычнае і суверэннае развіццё Беларусі».
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
belsat.eu/95236522/charnahor-pra-vazhnasts-byelarusi-dlya…
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/vsruvhsx -
Belsat TV
@Belsat_TV
😁 Незразумела, чым тут трэба захапляцца больш: ураджаем ці трываласцю аўта
У сеціве вірусіцца відэа, дзе беларус загрузіў Ford Mondeo даверху бульбай, каб вывезці свой ураджай з поля.
А які ў вас ураджай сёлета? 🥔This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😁 «Бо каментары пачалі пісаць не вельмі прыемныя» – Павук даведаўся, чаму СМІ выдалілі артыкулы пра візіт талібаў на малаказавод
Нядаўна Слуцкі сыраробны камбінат пахваліўся візітам дэлегацыі з Афганістану. Пра прыезд талібаў у Слуцк напісала і мясцовая раённая газета. Аднак неўзабаве абедзве публікацыі зніклі.
Андрэй Павук патэлефанаваў ідэолагу і супрацоўнікам газеты, каб высветліць, што здарылася. У газеце «Слуцкі край» гасцей з тэрарыстычнай арганізацыі назвалі «міралюбівымі людзьмі з добрымі намерамі».
👇 Што яшчэ ўдалося даведацца Павуку пра працу дзяржаўных медыя і ідэолагаў – глядзіце ў новым выпуску «Шухер-шоў» на канале «БЕЛСАТ LIFE»
www.youtube.com/watch?v=078Nyk-gQ-0 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 З'езд палякаў Беларусі, на які збіраўся ехаць былы палітвязень Пачобут адкладзены
Падзея, якая мелася прайсці 13 верасня, адклалася праз лагістычныя праблемы. Аднак гэта не змяняе планаў Анджэя Пачобута вярнуцца ў Горадню.
Зʼезд мае адбыцца цягам шасці месяцаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛓ У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб’яднання па пошуку рэпрэсаваных і яго жонку-медсястру
Ігар Свірыдзенка шмат гадоў займаўся пошукам парэшткаў загінулых у Другой сусветнай вайне і ахвяраў сталінскіх рэпрэсій – піша @nashaniva . Ягоная жонка Алена працавала старэйшай медсястрой у дзіцячай рэанімацыі.
Сужэнцаў прызналі вінаватымі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Ігару прысудзілі калонію ці «хімію» з накіраваннем, а Алене – хатнюю «хімію».
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Вайна будзе працягвацца»
Ці здольны візіт спецпасланнікаў Трампа ў Маскву і Кіеў змяніць ход вайны? Аналітык Рыгор Ніжнікаў лічыць, што чакаць спынення агню пакуль не варта:
«Гэта немагчыма. Спынення агню ў бліжэйшым часе, нават у сярэднетэрміновай перспектыве чакаць нельга. Вайна будзе працягвацца»
– кажа аналітык.
🔗 Чым аналітык абгрунтоўвае сваё меркаванне — чытайце па спасылцы
belsat.eu/95235359/nizhnikau-vajna-budzie-praciagvacca
📌 Чытаць з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/dnwkxbyn -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Спецпасланнікі Трампа Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер прыляцелі ў Маскву
Як раней заяўляў прэзідэнт ЗША Доналд Трамп, яны прывезлі новую прапанову мірнай угоды.
6 верасня амерыканская дэлегацыя плануе наведаць і Кіеў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚡️ Пуцін загадаў не наносіць удараў па Кіеве на працягу трох содняў
Пра гэта паведаміў Дзмітрый Пяскоў – прэс-сакратар Пуціна.
Заява прагучала на фоне візітаў спецпасланнікаў Трампа ў Маскву і Кіеў. Раней аб чатырохдзённым спыненні агню заявіў і украінскі бок. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Чаму тэрытарыяльныя войскі трэнуюцца ўсё часцей?
Эксперты звяртаюць увагу на рост маштабу і частаты такіх вучэнняў. Што стаіць за гэтай актыўнасцю і да чаго рыхтуецца рэжым?
«Упершыню, напрыклад, ужываўся такі захад, як поўная мабілізацыя вайсковай часткі, як пры ваенным часе. Гэта адбывалася ў Гарадзенскай вобласці ў 2026 годзе. Гэта вельмі дарагое мерапрыемства для дзяржавы. Як мне сказалі (крыніцы. – Рэд.), такое пры незалежнай Беларусі адбылося ўпершыню.
– кажа Вадзім Кабанчук прадстаўнік АПК у пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі.
🔗 Да якіх сцэнароў рыхтуецца Лукашэнка – чытайце меркаванне экспертаў па спасылцы
belsat.eu/95220768/chamu-terytaryyalnyya-vojski-trenuyucc…
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/vzclxodl -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 Пачынаем сезон навінаў «Белсат Online» у новым фармаце!
Штармавы вецер і смерч пад Радашковічамі. Напад расейца ў Смалявічах. Што за спрэчкі вакол масавага відэаназірання па краіне? Ці выправяць грубасць медперсаналу радзільняў курсамі па далікатным абыходжанні?
Усё самае важнае за тыдзень 👇
▶️ Глядзіце першы выпуск новага сезону па спасылцы
www.youtube.com/watch?v=ZqdG605Ikqg -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌬 Моцны вецер пашкодзіў дрэвы і аўтамабілі па ўсёй Беларусі
МНС дапамагала ліквідаваць наступствы непагадзі ў Берасцейскай, Віцебскай, Гомельскай, Менскай вобласцях і Менску. У выніку падзення дрэваў пашкоджаныя некалькі аўтамабіляў, аднак пацярпелых няма.
МНС папярэджвае: 5 верасня ў Беларусі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру з парывамі да 15–20 м/с.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 КДБ праводзіць «контрвыведныя мерапрыемствы» у Магілёве
КДБ апублікаваў заяву пра праверку мясцовага жыхара, якога падазраюць у супрацы з замежнай спецслужбай. Сілавікі правярацюь куды ён ездзіў за мяжу і з кім кантактаваў.
Раней праваабаронцы паведамлялі пра ператрусы ў некалькіх магілёўцаў, якія нядаўна наведвалі Еўразвяз. У людзей правяралі тэлефоны і пыталіся пра кантакты з прадстаўнікамі дэмакратычнага руху. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚗 Лукашэнка абурыўся «акіянам аўтамабіляў» у дварах Менску
У той жа час у сталіцы пустуюць больш за 20 тысяч парковачных месцаў. Эксперт Зміцер Кухлей лічыць, што праблема не ў жыхарах, а ў падыходзе ўладаў: паркінгі будуюць без уліку рэальных патрэбаў людзей, іх аддаленасці і кошту.
🔗 Што эксперт лічыць рэальным коранем праблемы – чытайце па спасылцы
belsat.eu/95224916/parkouki-u-miensku
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ioaiyszxThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 У Смалявічах 49-гадовы грамадзянін Расеі напаў на 11-гадовага школьніка на дзіцячай пляцоўцы
Мужчына схапіў хлопчыка за руку і ўдарыў па галаве. Падазраванага затрымалі, супраць яго распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб хуліганстве. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎵 Лявон Вольскі выпусціў новы сінгл «Пакідаем на Потым»
Гэта песня пра час, які мы адкладаем, і словы, сустрэчы ды пачуцці, якія можам ужо не паспець вярнуць.
🔗 Паслухаць спеў на розных платформах можна па спасылцы
onerpm.link/167135410257
#Штопаслухаць -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕊 Медыя: Украінскія вайскоўцы атрымалі загад спыніць агонь на чатыры дні
Падраздзяленні Сіл абароны Украіны атрымалі загад выконваць рэжым цішыні на лініі баявога сутыкнення з 00:00 5 верасня да 23:59 8 верасня. Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведамілі суразмоўцы ў некалькіх брыгадах на розных кірунках і высокапастаўленыя крыніцы ў сілавым блоку.
Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі ад Генштаба або Мінабароны пакуль няма.
На фоне гэтага спэцпасланьнікі Дональда Трампа Стыў Ўіткаф і Джарэд Кушнэр маюць наведаць Маскву 5 верасня, а Кіеў — 6 верасня для перамоваў пра спыненьне вайны.
Тым часам, паводле паведамленняў украінскіх крыніц, у першыя хвіліны пасля абвяшчэння рэжыму цішыні дроны працягвалі ляцець на Кіеў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Расейскія сілы губляюць у сярэднім 340 чалавек на квадратны кіламетр захопленай ці інфільтраванай тэрыторыі
Летні наступ не прынёс Маскве значных тэрытарыяльных поспехаў: за месяц расейскія войскі захапілі менш за сотню квадратных кіламетраў. Пры гэтым страты расейскай арміі ў ліпені і жніўні дасягнулі каля 40 тысяч чалавек на месяц.
У той жа час Украіна ўсё больш пераносіць вайну на расейскую тэрыторыю, атакуючы нафтаперапрацоўчыя заводы, склады і іншую інфраструктуру.
📌 Ці падштурхоўвае гэта Пуціна да спынення вайны і пра што папярэджваюць аналітыкі – чытайце больш па спасылцы
belsat.eu/95215694/letni-nastup
🔗 Адкрыць у Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/yfquixfw -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Двое расейскіх стрымераў ідуць з Масквы ў Менск, каб асабіста сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам
Яны пераадольваюць па 35–40 кіламетраў у дзень, начуюць у палатцы, а праз адсутнасць падрыхтоўкі ўжо сцерлі ногі да крывавых мазалёў. Штодня ім даводзіцца заклейваць ногі дзясяткамі пластыраў і прымаць абязбольвальныя — піша «Наша Ніва».
Пасля перасячэння беларускай мяжы іх сустрэлі мясцовыя жыхары і нават беларускія прапагандысты з кавай і прысмакамі.
У Беларусі іх найбольш напалохалі не сілавікі ці дарогі, а мядзведзі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏆 Беларускі журналіст Андрэй Аляксандраў стаў лаўрэатам міжнароднай прэміі Free Media Awards 2026
Журы адзначыла яго мужнасць і адданасць абароне свабоды прэсы і слова ва ўмовах рэпрэсій у Беларусі. Аляксандраў атрымаў 14 гадоў калоніі ў «справе БелаПАН» і застаецца палітвязнем.
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 29 верасня ў Осла -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸 Што будзе рабіць «Белавія», калі Украіна «закрые неба» над Расеяй?
🔸 Алесь Бяляцкі на Нобэлеўскім камітэце выказаўся ў абарону Беларусі
🔸 ГУБАЗіК зноў застрашвае беларусаў «экстрэмізмам»: у Магілёве прыходзілі з ператрусамі да людзей, якія вярнуліся з Еўропы
🔸 Чыноўнікі VS паркоўкі. Пераможа загад Лукашэнкі прыбраць паркамесцы ці здаровы сэнс?
🔸 Улады абіраюць месца на ядравы магільнік. Эксперты: у праект закладзеныя небяспечныя і састарэлыя тэхналогіі
🔸 Беларусы абураюцца крывадушнасцю прапаганды: у Трэдс раскрытыкавалі гарадзенскую раёну «Перспектыву» за допіс на расейскай мове
🔸 Неўзабаве стартуе новы сезон на «Белсаце». Нас чакаюць перамены!
Самыя важныя навіны ў апошнім у гэтым сезоне выданні «Аб'ектыву» і «Студыі Белсат» ⤵️
youtube.com/live/KJrv9_lft3U -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Ці з’явяцца ў Беларусі расейскія «мобікі» ўжо ўвосень?
Лукашэнка і Пуцін правялі закрытыя перамовы, якія публічна выдаюць за абмеркаванне «эканамічнай супрацы». Што ў сапраўднасці абмяркоўвалі ваенныя агрэсары? Чаго чакаць у бліжэйшай будучыні беларусам і Беларусі?
🔸 Гэтую ды іншыя тэмы ў новай праграме «Нацыянальны інтарэс» сёння абмяркоўваюць вядоўца Сяргей Пеляса, аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў (OSW, Варшава) Каміль Клысіньскі і вайскова-палітычны аналітык «Белсату» Зміцер Міцкевіч.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎭 У Варшаве паказалі спектакль «Жарсці Караткевіча» – дакументальна-мастацкую фантазію Васіля Дранько-Майсюка
Пастаноўка спалучае архіўныя факты, сямейныя ўспаміны, літаратурныя цытаты і мастацкую выдумку, каб паказаць Уладзіміра Караткевіча не як ідэалізаванага класіка, а як жывога, супярэчлівага чалавека.
Матэрыялы для спектаклю браліся таксама з аповедаў бацькі Васіля Дранько-Майсюка, які сябраваў з Караткевічам.
📌 Як нечакана раскрылася постаць беларускага класіка – глядзіце ў нашым рэпартажы
belsat.eu/95217756/spiektatkl-karatkiewicz
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/qgoxpucz -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛓ 26-гадовага супрацоўніка мытні асудзілі на 16 гадоў за палітыку
Пятра Асіпенку, які працаваў у структуры судовых экспертыз, а пазней у аператыўнай мытні, асудзілі на 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму – піша «Наша Ніва».
Яго прызналі вінаватым паводле трох палітычных артыкулаў: за «здраду дзяржаве», абразу Лукашэнкі і ўдзел у дзеяннях, якія ўлады назвалі парушэннем грамадскага парадку.
Праваабаронцы прызналі Асіпенку палітычным зняволеным.
Цяпер ён па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА КДБ. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥳 Сёння Максіму Знаку спаўняецца 45 гадоў!
Паслухайце, як былога палітвязня «віншавалі» з народзінамі, калі ён быў за кратамі👇🏻 -
Belsat TV
@Belsat_TV
Гэтай восенню нашыя дакументалкі можна будзе пабачыць на вялікіх экранах у розных гарадах Польшчы
🔸 «Інга» Кшыштафа Капчыньскага – гісторыя дзяўчынкі, якая разам са сляпымі бацькамі ўцякае ад вайны ва Украіне і пачынае новае жыццё ў Варшаве.
📍 8–12 верасня – 23-ці Еўрапейскі кінафестываль «Integracja Ty i Ja».
🔸 «Казка» Якуба Станкевіча – светлая, містычная і трагічная гісторыя мастака з Падляшша, у чыёй творчасці ажываюць зніклая беларуская вёска і гістарычныя раны Беларусі.
📍 17–20 верасня – 40-ы Міжнародны каталіцкі фестываль фільмаў і мультымедыя «Niepokalana».
🔸 «Dvizh» Аляксандра Гарадко – фільм пра 70 тысяч беларусаў, украінцаў і расейцаў едуць на канцэрт Макса Каржа ў Варшаве. Яны належаць да створанай ім субкультуры «Двіж», якая спрабуе заставацца па-за палітыкаю і «жыць тут і цяпер». Але ці магчыма гэта, каліт навокал ідзе вайна?
📍 14–18 кастрычніка – 36-ы фестываль медыяў «Człowiek w Zagrożeniu».
📍А таксама фільм «Dvizh» пакажуць на «21° Szczecin Film Festival» – 16-18 кастрычніка. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💳 Беларусбанк адключыць сумесны доступ да картак
З 1 кастрычніка ў M-Belarusbank нельга будзе праглядаць і кіраваць карткамі іншых людзей, нават калі гэта карткі сваякоў.
Калі такая картка застанецца прывязанай да вашага акаўнту, доступ да ўсіх картак у дадатку можа быць заблакаваны. Каб пазбегнуць праблем, банк раіць загадзя выдаліць чужыя карткі.
Пры гэтым самі банкаўскія карткі працягнуць працаваць без змяненняў. Паводле банку гэтыя новаўвядзенні робяцца дзеля барацьбы з махлярствам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎾 Сабаленка трапіла пад праверку пасля вечарынкі ў букмекера
Незалежны орган па барацьбе з карупцыяй у тэнісе (ITIA) вывучае абставіны вечарыны букмекерскай кампаніі, на якой прысутнічала першая ракетка свету.
Імпрэза прайшла ў Нью-Ёрку перад стартам асноўнай сеткі US Open.
Шматлікія вядомыя тэнісісты, у тым ліку Сабаленка, Уільямс, Рыгор Дзімітраў, Мата Берэтціні, Гаўф, Андрэева і Ева Ліс сфатаграфаваліся перад сцяной з лагатыпамі букмекерскай кампаніі – гэты факт выклікаў пытанні арганізацыі.
У ITIA кажуць, што нават пры адсутнасці прамой фінансавай узнагароды ўдзел у такіх рэкламных актыўнасцях можа разглядацца як парушэнне. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💱 Курсы валютаў 4 верасня
Долар спыніў працяглы рост і трошкі страціў. А Еўра расці працягнуў, дадаўшы паўкапейкі. Расейскі рубель падняўся прыкладна на 1.1 капейку за сотню.
#курсывалютаў -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️ «Нарэшце мы пазбавімся ад гэтай імперыі»
Так мяркуе прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінету па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук:
«Місія Пуціна – прывесці развал Расейскай Федэрацыі да лагічнага канца. Ён сваімі многахадовачкамі, сваімі «геніяльнымі» задумамі давядзе сітуацыю да таго, што там проста пачнецца эфект даміно. Беларусь гэта, на жаль, таксама закране таму, што мы эканамічна прывязаны да Расейскай Федэрацыі. Тут трэба рыхтавацца да пагаршэння эканамічнага становішча».
А вы як думаеце?
А што можа чакаць нашую краіну ў бліжэйшай будучыні, можна даведацца ў новым падкасце ад нашай праграмы «Карані праблемаў». Паслухайце!
youtu.be/RnZoC3WWum8 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚁 Паляк хацеў увезці дрон у Беларусь і застаўся без яго
У пункце пропуску «Берасце» беларускія мытнікі выявілі ў 32-гадовага грамадзяніна Польшчы беспілотнік і камплектуючыя да яго. Мужчына ўязджаў у краіну на матацыкле і перавозіў дрон у багажным адсеку.
Беспілотнік канфіскавалі, а замежніку пагражае штраф да 1350 рублёў.
У Беларусі для фізічных асобаў дзейнічае татальная забарона на ўвоз, захоўванне, выкарыстанне і выраб грамадзянскіх дронаў і авіямадэляў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎾 Сабаленка трапіла пад праверку пасля вечарынкі ў букмекера
Незалежны орган па барацьбе з карупцыяй у тэнісе (ITIA) вывучае абставіны вечарыны букмекерскай кампаніі, на якой прысутнічала першая ракетка свету.
Імпрэза прайшла ў Нью-Ёрку перад стартам асноўнай сеткі US Open.
Шматлікія вядомыя тэнісісты, у тым ліку Сабаленка, Уільямс, Рыгор Дзімітраў, Мата Берэтціні, Гаўф, Андрэева і Ева Ліс сфатаграфаваліся перад сцяной з лагатыпамі букмекерскай кампаніі – гэты факт выклікаў пытанні арганізацыі.
У ITIA кажуць, што нават пры адсутнасці прамой фінансавай узнагароды ўдзел у такіх рэкламных актыўнасцях можа разглядацца як парушэнне. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇫🇷 Z-манахіні з Беларусі працягваюць гандляваць у Францыі
Французскае выданне Ouest-France высветліла, што сёстры менскага Свята-Елісавецінскага манастыра і надалей прадаюць у каталіцкіх храмах Францыі іконы, сувеніры і прадукты, заяўляючы, што сродкі ідуць на дабрачыннасць.
Журналісты нагадваюць пра падтрымку манастыром расейскіх вайскоўцаў. Аднак доказаў таго, што менавіта на гэта выкарыстоўваліся грошы, сабраныя ў Францыі, яны не знайшлі.
У шэрагу краін Еўропы такія кірмашы ўжо забаранілі, але ў Францыі рашэнне пакуль прымаюць мясцовыя парафіі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌙 У Беларусі стала прасцей пакінуць дзіця ў садку на ноч
Цяпер бацькам не трэба пацвярджаць позні працоўны графік, каб пакінуць дзіця ў начной групе дзіцячага садка. Дастаткова заявы, а прычынай, акрамя працы, могуць быць і складаныя жыццёвыя абставіны – паведамляюць дзяржаўныя медыя.
У начныя групы прымаюць дзяцей ад чатырох гадоў. А 21-ай гадзіне вечара дзяцей укладваюць спаць, і да раніцы з імі знаходзіцца памочнік выхавацеля.
У Менску такія групы ўжо працуюць у двух дзіцячых садках – №406 і №547. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚡️ Ільготны ўвоз электрамабіляў амаль скончыўся
Мытны камітэт паведаміў, што на сёння ў Беларусі засталася квота на бязмытны ўвоз для фізічных асоб усяго на 98 электрамабіляў.
На 2026 год для грамадзян было прадугледжана 6200 аўтаў у квоце, і цяпер яна практычна вычарпаная. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎾😂 Адна святкуе, другая ламае ракетку: кадр з US Open узарваў інтэрнэт
Пакуль амерыканская тэнісістка Эма Наваро радасна святкавала перамогу ў першым крузе турніру, проста за яе спінай францужанка Луіс Буасон, якая прайграла матч, у гневе разбівала ракетку аб корт. Гэты момант імгненна стаў вірусным у сацсетках. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍄 Талерка грыбоў ледзь не каштавала жыцця
Трое грамадзян Туркменістана атруціліся бледнай паганкай пасля таго, як сабралі і пасмажылі невядомыя грыбы. Усе трапілі ў бальніцу, двое апынуліся ў рэанімацыі:
«Мы сабралі грыбы, пасмажылі іх, паелі. Мы не ведалі, што яны небяспечныя, мы думалі, ядомыя. Зʼелі крышачку, талерку на траіх. Раніцай было атручванне» - кажа адзін са шпіталізаваных.
Медыкі амаль два тыдні змагаліся за іх жыццё, праводзячы ў тым ліку гемадыяліз. Мужчыны выжылі і цяпер абяцаюць больш ніколі не збіраць і не есці грыбы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 «Мы не можам пацвердзіць заявы Ціханоўскай»: Літва не бачыць росту пагрозы з боку Беларусі
Пра гэта заявіў галоўны дарадца прэзідэнта Літвы па нацыянальнай бяспецы Дэйвідас Матулёніс. Паводле яго, літоўскія спецслужбы не маюць інфармацыі пра новую ваенную інфраструктуру ў Беларусі, пра якую заявіла Святлана Ціханоўская.
«Я сёння спецыяльна дадаткова цікавіўся — у нашых службаў такой інфармацыі няма»,
— сказаў Матулёніс.
Раней Святлана Ціханоўская заявіла, што ў Беларусі будуецца новая ваенная інфраструктура каля мяжы з Украінай і краінамі ЕС, а Расея можа выкарыстоўваць яе для правакацый супраць NATO. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 Ці з'явіцца ў Беларусі расейскае войска ўжо гэтай восенню?
Што засталося за зачыненымі дзвярыма перамоваў Пуціна і Лукашэнкі — разбіраемся з амерыканскім аналітыкам контрвыведкі і экспертам Варшаўскага цэнтру ўсходніх даследаванняў у першым выданні нашай новай аналітычнай праграмы «Нацыянальны інтарэс».
🎥 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»!
youtu.be/hiDvw9i7GTA -
Belsat TV
@Belsat_TV
❓Як чалавек, народжаны ў Польшчы, усвядоміў сябе беларусам і стаў пісьменнікам?
Роўна 90 гадоў таму ў Крынках на Падляшшы нарадзіўся Сакрат Яновіч. Ён вырас у беларускай сям’і і паступова прыйшоў да ўсведамлення сябе беларусам, стаўшы адным з найбольш прыкметных беларускіх інтэлектуалаў Падляшша.
У сваіх творах Яновіч шмат увагі надаваў жыццю, гісторыі і ідэнтычнасці беларусаў Падляшша.
👇🏻 Пра ягоны шлях распавядаем у нашым відэа.
🎥 А паглядзець дакументальны фільм «Сакрат Яновіч: як я стаў беларусам» можна на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC»
www.youtube.com/watch?v=Q17CJdmp8gsThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
лыбіні 170 метраў выратавалі двух мужчын
Двух рабочых электрастанцыі, дзе здарылася абрушэнне, 30 і 45 гадоў даставілі ў больніцу ў Катманду. Стан аднаго стабільны, а другі знаходзіцца ў крытычным стане. Паводле звестак Асацыяцыі незалежных вытворцаў электраэнергіі Непала, сотні рабочых гідраэлектрастанцый па-ранейшаму лічацца зніклымі без вестак.
У выніку разбуральнай паводкі загінулі больш за 1200 чалавек, яшчэ больш за 5300 лічацца зніклымі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💭 «Я быў, па сутнасці, піар-менеджарам дыктатара. І ў гэтым мая віна…»
Былы кіраўнік лукашэнкаўскага пулу, журналіст ОНТ і палітвязень Дзмітрый Семчанка дэбютуе на «Белсаце» з новай праграмай «Дэкодар».
Паразмаўлялі з ім не толькі пра новую перадачу, але і пра ягоны шлях.
Як выглядала яго праца на імідж Лукашэнкі? Што ён тады думаў пра нацыянальную ідэю і незалежныя СМІ? Чаму да 2020 года каля ОНТ стаялі машыны з налепкамі Пагоні? І што з ім урэшце зрабіў ГУБАЗіК і беларуская турма?
Асобна пагаварылі пра кляймо прапагандыста і тое, як Семчанка ставіцца да сваёй працы на дзяржаўным тэлебачанні сёння.👇
«Я лепш застануся ў турэмнай робе, чым вазьму на сябе ганьбу рабіць прапаганду пра палітвязняў».
📌 Чытайце грунтоўнае інтэрв’ю – па спасылцы
belsat.eu/95197720/semchanka
✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/cyaefcak -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧻 «...нават пазбавілі цябе магчымасці напісаць заяву на атрыманне рулона дзяржаўнай туалетнай паперы»
Беларускія палітвязні часта сутыкаюцца з праблемамі, пра якія рэдка гавораць, бо яны выглядаюць занадта будзённымі на фоне палітычных рэпрэсій.
Былы палітвязень Павел Вінаградаў распавёў, як рэпрэсіўная машына рэжыму ператварае ў праблему нават задавальненне самых базавых фізіялагічных патрэбаў палітвязняў. А таксама пра тое, як гэтыя патрэбы ўсё ж вырашаюцца.
📌 Што звычайна не распавядаюць пра турму — чытайце ў блогу Паўла Вінаградава на нашым сайце
belsat.eu/95196917/vinagrada-turemny-pobyt
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/sdlcrshc -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Ноччу ў раёне Сочы прагучала серыя выбухаў
Па дадзеных OSINT-аналітыкаў, удар украінскіх дронаў мог прыйсціся на расейскі дывізіён СПА паблізу пасёлка Сірыус.
Таксама, у Башкирыі, пасля нападу загарэўся Стэрлітамакскі нафтахімічны завод.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥹 Мілая гісторыя пра тое, што для мары ніколі не позна
У 70 гадоў беларуска таемна купіла акардэон і пайшла вучыцца ў дзіцячую музычную школу.
Цяпер музыка стала адной з галоўных частак яе жыцця 🪗💜This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📚 Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе ў школе няма «сусветнай літаратуры», замест яе школьнікі вывучаюць расейскую
Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў мяркуе, што менавіта такім чынам замест нацыянальнай беларусы атрымліваюць расейска-савецкую культурную ідэнтычнасць, разбаўленую пэўнымі беларускімі элементамі:
«Школьнікі ў Беларусі фактычна пазбаўленыя ўсіх дасягненняў сусветнай літаратуры, бо замест яе яны вывучаюць літаратуру расейскую. Увесь вялікі і разнастайны свет для беларускіх школьнікаў наўмысна зводзіцца да літаратуры адной краіны. Чаму? Мы што, частка Расеі альбо яе калонія? Не. Беларусь, прынамсі, юрыдычна самастойная дзяржава са сваёй культурай. Чаму ўвогуле ў незалежнай дзяржаве павінна вывучацца як асобны прадмет літаратура іншай дзяржавы?
На сёння мы маем у Беларусі своеасаблівыя светапоглядныя нажніцы паміж рознымі ідэнтычнасцямі. Большасць беларусаў у палітычным сэнсе даўно ўжо мае беларускую палітычную свядомасць, то бок адназначна пазітыўна ўспрымае нашу дзяржаўную незалежнасць. Але ў культурным сэнсе значная частка, а можа і большасць, застаецца расейска-арыентаванай».
Згодныя?
📚 Даведацца больш можна ў новым выданні «Цыганкоў. Высновы» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»
youtu.be/C2JH64lYBIw -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Мы рыхтуемся і будзем ваяваць толькі супраць Расейскай Федэрацыі»
Вадзім Кабанчук, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі, лічыць, што рызыка поўнамаштабнага ўцягвання Беларусі ў вайну паступова расце. А разам з ёй — і рызыка мабілізацыі ў Беларусі.
Ён таксама распавёў пра падрыхтоўку беларускага беспілотнага падраздзялення і неабходнасць быць гатовымі да розных сцэнароў.
📌 Як варта дзейнічаць беларускім дэмакратычным сілам і беларусам у выпадку ўцягвання Беларусі ў вайну — чытайце ў вялікай размове з «Белсатам»
belsat.eu/95198979/intervju-kabanczuk
🔗 Адкрыць спасылку ў Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/kttsqenn -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸 У ляйпцыгскай дыверсіі браў удзел беларус?
🔸 Да бою гатовы? Лукашэнка зноў загадаў праверыць Узброеныя сілы і МУС. Колькі было тых вучэнняў і колькі яшчэ будзе?
🔸 Wildberries будуе «запасны аэрадром»: буйны склад паўстае каля Фаніпалю. Якія могуць быць наступствы?
🔸 Пуцін «пераабуўся»: дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расея і Украіна
🔸 Што? Тарнада ідзе ў Беларусь?
Глядзіце нашыя «Аб'ектыў» і «Студыю Белсат», каб не прапусціць нічога важнага ⤵️
youtube.com/live/jxCMdFAauoI -
Belsat TV
@Belsat_TV
📚 Школьныя падручнікі сёлета здзівілі многіх бацькоў
Праўда, прыемным гэты сюрпрыз назваць складана.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💭«У турме горш, чым у эміграцыі, але праца над характарам там ідзе мацней»
Задалі Паўлу Севярынцу кароткія, але вельмі асабістыя і складаныя пытанні.
Паслухайце, што ён адказаў!
🎥 А цалкам вялікае інтэрв'ю можна паглядзець у праграме «Мне толькі спытаць» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE», альбо паслухаць аўдыя-версію тут.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚬 У Маскве знайшлі 6,7 млн пачкаў беларускіх кантрабандных цыгарэт
Іх кошт ацанілі прыкладна ў 1 млрд расейскіх рублёў ($11,5 млн). Цыгарэты перавозілі чыгункай пад выглядам электрычных правадоў. На адной з фатаграфій бачная беларуская марка NZ і лагатып Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚜 Хто кіруе жнівом, калі ў полі няма Лукашэнкі?
У Аўстрыі, здаецца, ніхто – і гэта чамусьці працуе. Няма штогадовай «бітвы за ўраджай», селектараў і чыноўнікаў, якія патрабуюць выканаць план.
Сцяпан Пуціла паглядзеў, як выглядае сельская гаспадарка без «галоўнакамандуючага».
🎥 Даведацца больш можна ў праграме «Прабел» ад NEXTA на «Белсаце».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚗 У Беларусі з 1 кастрычніка зменяцца правілы электроннай чаргі на мяжы
Дамова на рэгістрацыю фізічных асоб у сістэме электроннай чаргі на мяжы будзе дзейнічаць 30 каляндарных дзён з даты аплаты.
За гэты час неабходна ці праехаць на транспартным сродку ў зону чакання, ці цалкам прайсці онлайн-рэгістрацыю. Альбо падаць заяву на вяртанне сродкаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📺 Навіны за 8 хвілін
▶️ У Горадні ратуюць бусла ў мікрараёне Дзевятоўка
🔻 Раптоўная баявая гатоўнасць войскаў МУС у Віцебску
🔻 Дзе плануюць захоўваць радыеадкіды ад БелАЭС?
🔻 Сітуацыя на мяжы: абмежаванне электроннай чаргі на 30 дзён
🔻 Куды знікла возера пад Лагойскам
🔻 Міжнародны спорт паслабляе санкцыі для беларусаў: баскетбол і сноўборд
🔻 Жоўты ўзровень небяспекі на 3 верасня ў Беларусі і самы спякотны жнівень
🔻 Эвакуацыя са школы, якая завяршылася заручынамі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇩🇰🪖 Расея рыхтуе дыверсіі супраць абаронных прадпрыемстваў Даніі
Дацкая выведка папярэдзіла, што расейскія спецслужбы рыхтуюць канкрэтныя дыверсіі супраць прадпрыемстваў абароннай прамысловасці, звязаных з дапамогай Украіне.
Сярод магчымых сцэнароў – падпалы. У арганізацыі таксама заяўляюць пра спробы завербаваць звычайных жыхароў Даніі для збору інфармацыі пра ахову і бяспеку прадпрыемстваў.
🔗 Падрабязнасці — чытайце тут
belsat.eu/95195559/dackaya-vyvedka
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/dcmfamth -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Наша Ніва»: яшчэ адзін беларус не вернецца з вайны Расеі супраць Украіны
Медыя звярнула ўвагу на інфармацыю з базы дадзеных рашэнняў расейскіх судоў. Паводле судовых актаў, бацькі беларуса Аляксея Багатава звярнуліся ў Воласаўскі раённы суд Ленінградскай вобласці, каб прызнаць сына зніклым без вестак.
У судзе яны ўказалі, што гэта неабходна для атрымання сацыяльных і страхавых выплат. Паводле дакументаў расейскага Мінабароны, Багатаў быў паранены аскепкам снарада, пасля чаго, як мяркуецца, загінуў – эвакуяваць яго не змаглі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤡 Лукашэнка прапанаваў прыбраць паркоўкі ад жылых дамоў у Менску
Дыктатар раскрытыкаваў вялікую колькасць аўтамабіляў на тэрыторыях Менску. Паводле яго «брудныя і замызганыя» машыны робяць гарадское асяроддзе непрыгожым, а каля дамоў павінна быць больш зеляніны і месцаў для адпачынку.
Ён прапанаваў старшыні Менгарвыканкаму ў перспектыве паступова пераносіць парковачныя месцы далей ад жылых дамоў, каб вызваліць тэрыторыі для дрэваў, кустоў, кветнікаў і дзіцячых пляцовак. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️На паляванні пад Горадняй егер выпадкова застрэліў свайго знаёмага
Паводле следчых, 51-гадовы мужчына паклаў зараджаны карабін на калені і не паставіў яго на засцерагальнік. Калі ён здымаў каўпачок з прыцэла, стрэльба выпадкова спрацавала.
48-гадовы мужчына атрымаў смяротнае раненне. Супраць егера распачалі крымінальную справу за забойства па неасцярожнасці. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇱🇹 Спікер Сейма Літвы: санкцыі супраць Беларусі трэба ўзмацняць
Пра гэта заявіў Юозас Олекас пасля сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Вільні. Паводле яго, галоўная ўмова для змены падыходу – вызваленне палітычных зняволеных і спыненне рэпрэсіяў:
Мы прытрымліваемся пазіцыі, што санкцыі павінны быць узмоцненыя. Мы выступаем за вызваленне палітычных зняволеных. Але мы не бачым змяненняў, якія дазволілі б аслабіць санкцыі і меркаваць, што іх змякчэнне дасць большы эфект для дэмакратыі
– заявіў Олекас.
Падчас сустрэчы Ціханоўская заклікала зрабіць Беларусь адным з прыярытэтаў еўрапейскага парадку дня падчас старшынства Літвы ў Радзе ЕЗ. Яна ўзняла пытанні вызвалення палітвязняў, легалізацыі беларусаў, адукацыі і іншых праблемаў беларускай супольнасці ў Літве.
Олекас таксама адзначыў, што Літва разам з ЕЗ і ЗША працягвае шукаць магчымасці для дыялогу з лукашэнкаўскімі ўладамі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Гэта можа даць шанец для Беларусі, гэта можа легчы крыжам на нашыя плечы»
Павел Севярынец чакае, што набліжаецца момант, калі падзеі вакол Беларусі могуць рэзка паскорыцца. На яго думку, магчымыя змены могуць як адкрыць для Беларусі новыя магчымасці, так і несці сур'ёзныя пагрозы.
🎙 У нашай праграме «Мне толькі спытаць» пагаварылі з палітыкам не толькі пра тое, што можа чакаць Беларусь наперадзе, але і пра тое, што пайшло не так у 2020-м, чаму апазіцыя не стала адной камандай і хто сёння можа прэтэндаваць на палітычнае лідарства.
youtu.be/ZLzYI3HzB9w -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 У Варшаве знайшлі нямецкую прапаганду часоў другой сусветнай на беларускай мове
Пад варшаўскай плошчай Пілсудскага археолагі знайшлі спаленыя прапагандысцкія плакаты з беларускім тэкстам. На адным з іх было напісана «Гітлер-асвабадзіцель – піша «Refom.nеws»
Плакаты распаўсюджвала нямецкая акупацыйная ўлада, каб заваяваць прыхільнасць мясцовага насельніцтва. Як яны апынуліся ў Варшаве, пакуль невядома. -
Belsat TV
@Belsat_TV
❗️ Метэаролагі папярэдзілі пра рызыку смерчаў на поўначы і паўночным захадзе Беларусі 4 верасня
Рэгіён уключылі ў зону першага ўзроўню небяспекі ESTOFEX. Папярэджанне дзейнічае з раніцы пятніцы да раніцы суботы. Пры гэтым еўрапейскія спецыялісты адзначаюць, што смерчы не абавязкова ўзнікнуць.
Белгідрамет пра магчымыя смерчы 4 верасня не папярэджвае. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Міліцыя прапанавала былому палітвязню паехаць на «СВА»
Паводле «Вясны» гісторыя здарылася з ананімным палітвязням, які цалкам адбыў пакаранне. Ён вызваліўся ўлетку гэтага году, і яму цяпер трэба штодня трэба прыходзіць адзначацца ў РУУС пакуль ён не знойдзе працу.
Там мужчыну прапанавалі дзеля вырашэння гэтай праблемы паехаць на вайну ва Украіне і сказалі, што за гэта не будзе адказнасці за найміцтва:
«Глядзі, тады ў цябе застаецца толькі адзін варыянт. Трэба ехаць на «СВА». Вось у нас ужо трое паехала такіх, як ты, палітычных, якія ў «спісах тэрарыстаў». Праўда, толькі адзін вярнуўся, але прывёз з сабой 40 тысяч долараў. Разумееш, якія багацці там?»
- перадае «Вясна» рыторыку сілавікоў.
#Рэпрэсіі -
Belsat TV
@Belsat_TV
Пуцін змяніў рыторыку: цяпер Расея хоча дамаўляцца наўпрост з Украінай
Яшчэ нядаўна ён фактычна адмаўляў Украіне ў ролі самастойнага боку перамоваў і казаў, што Маскве трэба дамаўляцца перадусім са ЗША.
Заявы прагучалі на Усходнім эканамічным форуме.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Мікалай Статкевіч выказаўся пра канфлікт Ціханоўскага з «Нашай Нівай»
У сваім допісе Статкевіч назваў Ціханоўскага «харызматычным лідарам», які шмат зрабіў для народнага ўздыму 2020 году, і сказў, што той годна прайшоў праз турэмныя катаванні, не папрасіўшы літасці ў рэжыму.
Разам з тым Статкевіч параіў Ціханоўскаму не рэагаваць эмацыйна на крытыку і напады:
Безумоўна, Сяргей рабіў памылкі, амаль непазбежныя пасля пяці гадоў поўнай ізаляцыі. Эмацыйнасць – добрая якасць для палітыка, неабходная для ўздзеяння на эмоцыі людзей. Але яна можа шкодзіць у стасунках з медыя і дыскусіях у Сеціве.
Статкевіч раскрытыкаваў «Нашу Ніву» за ўдзел у распаўсюдзе непацверджанай інфармацыі пра турэмны «статус» Ціханоўскага і назваў выкарыстанне такіх чутак працягам турэмнага псіхалагічнага ціску.
У звароце да выдання, Статкевіч таксама заклікаў «Нашу Ніву» не апускацца ў спрэчках з Ціханоўскім да абразлівых выразаў, сказаўшы, што гэта можа павялічваць аўдыторыю, але «памяншае павагу». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌊 У Беларусі знікла возера
Гісторыя з абмяленнем здарылася каля мемарыяльнага комплексу «Дальва» у Лагойскім раёне.
Высветлілася, што прычынай абмялення стала засмечаная труба водапрапускальнай сістэмы. Праз гэтага вада пайшла па новым рэчышчы і падмыла дамбу.
Цяпер спецыялісты высвятляюць, хто нёс адказнасць за забруджаную трубу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💸 Ці сапраўды кватэра ў Менску больш даступная за жыллё ў суседніх сталіцах? Спойлер: не😳
Калі ў вас ёсць уся сума на куплю кватэры, кошт квадратнага метра ў Менску сапраўды можа выглядаць прывабна. Але большасць людзей набывае жыллё ў крэдыт – і тут пачынаецца самае цікавае.
Эканаміст і бізнесовец Аляксандр Кныровіч параўнаў, колькі насамрэч будзе каштаваць уласнае жыллё ў Менску і Вільні з улікам працэнтаў па іпатэцы. Вынік аказаўся нечаканым. 👇
📌 Пра гэта падрабязна – у нашым матэрыяле
belsat.eu/95174222/u-mensku-kvatery-tannejshyya-ipateka-k…
🔗 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/feycstkj -
Belsat TV
@Belsat_TV
💸 Цяпер ў Беларусі не ўсім бюджэтнікам будуць кампенсаваць пражыванне ў інтэрнаце
З 1 кастрычніка кампенсацыя для новых жыхароў інтэрнатаў будзе залежаць ад прафесіі і рашэння мясцовых уладаў.
Калі прафесіі ў спісе не будзе, бюджэт плаціць за чалавека не стане.
🔗 Больш інфармацыі тут
belsat.eu/95191270/internaty
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/hmqmjiip -
Belsat TV
@Belsat_TV
МЗС Італіі праверыць, як падазраваны ў дыверсіі беларус атрымаў візу ў Менску
Ён разам з грамадзянінам Латвіі расейскага паходжання падазраваны ў датычнасці да дыверсіі ў Лейпцыгу, дзе ў жніўні быў выяўлены дрон з выбухоўкай каля ўкраінскага самалёту Ан-124.
Беларус, які мае таксама расейскі пашпарт, атрымаў італьянскую візу ў канцы красавіка бягучага году і па ёй прыехаў у Нямеччыну.
🔗 Больш падрабязна чытайце тут
belsat.eu/95191794/padazravany-u-dyversii-belarus-atrymau…
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ckooqdvy -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨 Учора ўвечары ў Менску адбылося масавае ДТЗ па віне нецвярозага кіроўцы BMW
За рулём быў малады чалавек 1998 года нараджэння.
Афіцыйнай інфармацыі аб ДТЗ пакуль няма.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
📖 Пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў уключаны ў лік сямі фіналістаў літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы Angelus
Арлоў патрапіў у фінал разам са сваёй кнігаю «Танцы над горадам. Тры гісторыі». Дзякуючы гэтаму беларус ужо зарабіў 5 тысяч злотых (€1150), якія выплочваюцца кожнаму з фіналістаў. У выпадку, калі спадара Арлова прызнаюць пераможцам, ён заробіць яшчэ 150 000 злотых (каля €35 000). Гэта рэкордная фінансавая ўзнагарода, якая існуе сярод усіх літаратурных прэміяў Польшчы.
Адным з канкурэнтаў Уладзіміра Арлова ў фінале будзе вядомы ў тым ліку сярод беларусаў украінскі пісьменнік і музы́ка Сяргей Жадан. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔺Гібрыдная вайна не абавязкова назаўсёды застанецца гібрыднай
Калі Расея вырашыць павысіць стаўкі, Беларусь наўрад ці застанецца проста назіральнікам. Але ці будзе Лукашэнка дзейнічаць паводле ўжо знаёмага сцэнара – ці гэтым разам ад яго спатрэбіцца нешта іншае?
🎥 Разбіраем адзін з магчымых сцэнароў эскалацыі ў праграме «Тут і там» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»: youtu.be/PRVwszgsIGoThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💥 Новы сезон на «Белсаце» – распачынаем 5 верасня!
Падрыхтавалі для вас шмат сюрпрызаў – як з добра знаёмымі, так і з новымі вядоўцамі і журналістамі!
✨ Навіны, рэпартажы, забаўляльны кантэнт, гісторыя, інтэлектуальныя дэбаты – усё па-беларуску і для беларусаў (дзе б яны ні былі)!This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
youtube.com/live/HbDMUzIzLYw -
Belsat TV
@Belsat_TV
✍️ Адным з арганізатараў дыверсіі ў Лейпцыгу лічаць чалавека з беларускім пашпартам
Ён мае таксама і расейскае грамадзянства.
Згодна са звесткамі нямецкіх медыяў, імаверны дыверсант заехаў у краіну паводле італьянскай турыстычнай візы, атрыманай напрыканцы красавіка. Ён ужо трапляў у поле зроку паліцыі іншых краінаў Еўразвязу.
Кампаньёнам гэтага мужчыны быў грамадзянін Латвіі расейскага паходжання.
✅ Вось што яшчэ вядома: belsat.eu/95176858/bielarus-padazravany-u-lajpcygu
🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/jilwhwhf -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫶 «Я сапраўды хачу жыць у такой краіне, дзе прэзідэнта можна сустрэць ля крамы і зрабіць сэлфі»
Вулічны трубач з Беларусі Цім Суладзэ сустрэў ля магазіна ў Вільні прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседу. -
Belsat TV
@Belsat_TV
✝️ Анджэй Пачобут сустрэўся ў Ватыкане з Папам Рымскім
Пра гэта інфармуе польская агенцыя PAP, якой Пачобут даў кароткі каментар пасля заканчэння аўдыенцыі са Львом XIV. Пачобут падкрэсліў, што такая сустрэча з'яўляецца вялікім гонарам для якога-кольвек католіка, а таксама сказаў, што цяпер адчувае «ўнутраны спакой»:
«У апошнія дні і месяцы я адчуваў унутранае напружанне. Я вельмі ўдзячны Папу за той спакой, які адчуваю цяпер. Неўзабаве я вяртаюся ў Беларусь, і гэтае ўнутранае напружанне паступова нарастала. Апошнія некалькі месяцаў былі вельмі насычанымі. Цяпер я адчуваю спакой»
Акрамя таго, Пачобут расказаў, што папрасіў Льва XIV пра блаславенне для Беларусі, для сваёй сям'і і для Саюзу палякаў на Беларусі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ «Произошла чудовищная ошибка». TikTok праўладнага блогера прызналі «экстрэмісцкім», бо не распазналі іронію ў ягоных загалоўках
Андрэй Нікіцін з Мазырскага раёну вядзе блог пад назваю «Тот самый белорус». Варта прызнаць, што ён мае немалую колькасць падпісантаў – больш за 37 тысяч. У сваіх роліках Нікіцін абараняе Лукашэнку, крытыкуе беларускую апазіцыю ды палітыку «калектыўнага Захаду», прасоўвае тэзісы дзяржаўнай прапаганды стасоўна падзеяў 2020 года.
Аднак нават з такім кантэнтам згаданая TikTok-старонка апынулася ў рэспубліканскім спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Гомельскае выданне @flagshtok выказвае здагадку, што ўсяму віною саркастычныя (з пункту гледжання самога аўтара) загалоўкі, якія Нікіцін даваў сваім ролікам: «Как режим Лукашенко издевается над белорусами», «Довел Лукашенко Беларусь», «Как белорусы живут в такой диктатуре». Падобна, што пракурор і суддзя не сталі адглядаць самі ролікі, а вынеслі пастанову абапіраючыся выключна на назвы відэа. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛩 Што кажуць у «Белавіі» пасля неадназначнай заявы Зяленскага пра «блакаванне расейскага неба»?
Хоць прэзідэнт Украіны і падкрэсліў, што афіцыйны Кіеў «не пагражае цывільнай авіяцыі» і «не хоча страты бязвінных жыццяў», многія ўспрынялі ягоную заяву як пагрозу для бяспекі пасажырскага руху над РФ. Асабіста Пуцін, выступаючы ўчора перад журналістамі, назваў гэта «заяўкаю на дзяржаўны тэрарызм».
Сёння ад раніцы ў маскоўскіх аэрапортах скасоўвалі і пераносілі больш рэйсаў чым звычайна – перш за ўсё гэта закранула турэцкіх авіяперавозчыкаў.
«Белавія» тым часам не стала рабіць ніякіх заяваў з гэтай нагоды. Наш карэспандэнт вырашыў «разгаварыць» авіякампанію сам, і патэлефанаваў у яе офіс пад выглядам «занепакоенага пасажыра».
✅ Чытайце, што там адказалі: belsat.eu/95174975/belaviya
🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/edyxqefy -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦝 У Барысаве часткова зафарбавалі мурал з янотам. Ён упрыгожваў горад з 2019 года
Мясцовая жыхарка Ганна не разумее, каму мог перашкодзіць гэты твор вулічнага мастацтва, які красаваўся на будынку па адрасе Заводская, 30. Яна нават звярнулася з адпаведным пытаннем на гарачую лінію Барысаўскага райвыканкаму.
Зрэшты, палова муралу ўжо знікла, таму ягонае аднаўленне выглядае малаверагодным 💁🏻♂️ -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛷ Беларускіх і расейскіх лыжнікаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы. Пакуль што – у нейтральным статусе
FIS (Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту ды сноўборду) абвесціла пра тое, што прадстаўнікі РБ і РФ могуць зноў удзельнічаць у стартах пад ейнай эгідаю. Аднак перад тым давядзецца падпісаць дэкларацыю пра нейтральнасць. Выкарыстоўваць дзяржаўныя сцягі Беларусі і Расеі спартоўцам таксама будзе забаронена.
Акрамя таго, «бан» зняты толькі для індывідуальных відаў. У камандных спаборніцтвах беларусы ды расейцы па-ранейшаму браць удзел не змогуць.
📷 Фота ілюстрацыйнае -
Belsat TV
@Belsat_TV
Нас часта папракаюць у тым, што мы кпім з беларускіх саламяных скульптураў. То сёння будзем імі захапляцца 👌
Ніякага сарказму: сабралі падборачку саламяных «аплікацыяў» з айчынных палёў, якія сапраўды радуюць вока. Тут і птушкі з Angry Birds, і міньёны, і вожыкі, і зубры 🤩 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤯 GTA на гарадзенскіх вуліцах – Toyota пасля сутыкнення з Nissan ператварылася ў «цэнтрыфугу»
На шчасце, кіроўца жывы. Яго шпіталізавалі.
Колькі пераваротаў налічылі? 🧐 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔸 Родная сястра беларускі, якая знікла пасля паводкі ў Непале, вылецела ў Катманду, каб шукаць яе ў мясцовых больніцах
Зніклая Кацярына Саковіч (на фота), акрамя беларускага пашпарту, мае таксама ізраільскі. А яшчэ – італьянскі від на жыхарства, бо пражывае ў Мілане. Аднак у Непал яна заязджала па беларускім дакуменце, таму ў спісах зніклых пазначаная толькі як грамадзянка Беларусі.
Сястра Кацярыны расказала @onlinerby, што з першых жа дзён пасля катастрофы дамагалася, каб ейная сваячка фігуравала ва ўсіх спісах таксама як грамадзянка Ізраілю. Гэта дапамагло б актыўней задзейнічаць у пошуках ізраільскіх дыпламатаў, аднак спачатку яны мусяць атрымаць афіцыйнае пацверджанне ад уладаў Непалу ды Кітаю. Праз бюракратыю гэты працэс не адбываецца хутка.
У Непале Дарына (так завуць сястру зніклай беларускі) збіраецца наведваць больніцы ў пошуках Кацярыны, а таксама дамагацца інфармацыі ад аператыўных штабоў, што займаюцца зборам інфармацыі пра наступствы катаклізму. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Уначы ў Кіеве адбылася страляніна. Паведамляецца, што яе зладзілі супрацоўнікі ГУР і СБУ
Паводле інфармацыі ад некаторых крыніцаў, сутычка ўзнікла праз ранейшае выкраданне намесніка камандзіра «Расейскага дабравольчага корпусу» Сцяпана Каплунова.
Афіцыйная версія СБУ (апублікаваная ў сацсетках ведамства) заключаецца ў тым, што супрацоўнікі спецслужбы «ладзілі вобшук у межах расследавання справы аб замаху на аднаго з лідараў расейскай апазіцыі». Падчас вобшуку аўтамабілі СБУ раптоўна былі заблакаваныя групай невядомых, па працаўніках СБУ адкрылі агонь. Каб суцішыць нападнікаў, быў прыцягнуты спецназ «Альфа», які таксама ўжыў зброю.
Папярэдне, сярод нападнікаў – трое параненых (некаторыя паблікі нават пішуць пра забітага). У ГУР Украіны ніяк не каментавалі здарэнне і не пацвярджалі датычнасць да яго сваіх супрацоўнікаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥹 У Лоеве МНС дапамаглі сабаку
Жывёлінцы заціснула лапу карабінам -
Belsat TV
@Belsat_TV
👆Найбуйнейшыя дзяржавы свету ваююць і дзеляць сферы ўплыву. Але хто ў гэтай сітуацыі думае пра бяспеку Беларусі?
Гэта не абстрактная геапалітыка: рашэнні, прынятыя ў Маскве, Вашынгтоне, Бруселі ці Пекіне могуць мець наступствы і для нашай краіны.
🎥 Таму мы запускаем новы праект «Нацыянальны інтарэс» – праграму, у якой будзем ацэньваць вялікую палітыку праз прызму бяспекі Беларусі ды яе дачыненняў з суседзямі і галоўнымі глабальнымі гульцамі.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏆 Іллю Шкурына прызналі найлепшым гульцом 6-га туру чэмпіянату Польшчы, а таксама намінавалі на найлепшага гульца жніўня
Беларускі нападнік клубу «Катавіцы» звярнуў на сябе асаблівую ўвагу польскіх аматараў футболу пасля таго, як забіў тры мячы ў браму «Гурніка» (Забжэ) ў нядзелю. Гэта дапамагло «Катавіцам» дамагчыся перамогі з лікам 3:2.
У бягучым сезоне Ілля Шкурын мае ў сваёй скарбонцы 5 забітых галоў і знаходзіцца на другой пазіцыі ў спісе найлепшых бамбардзіраў польскай «Экстракласы». У зборную Беларусі Іллю не выклікаюць праз ягоную палітычную пазіцыю – у 2020-м нарадзінец Віцебску адкрыта і рэзка крытыкаваў Лукашэнку. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤨 Пуцін зноў адмаўляе магчымую мабілізацыю ў Расеі
Уладзімір Пуцін назваў «поўнай лухтой» чуткі пра новую мабілізацыю ў Расеі, якая нібыта можа пачацца пасля вераснёўскіх выбараў у Дзярждуму. Паводле яго, гэта «інфармацыйная атака на Расею».
Аднак перад папярэдняй мабілізацыяй у верасні 2022 года расейскія ўлады таксама ўсё адмаўлялі. Пуцін і ягоны прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў тады заяўлялі, што размова пра мабілізацыю не вядзецца.
Пры гэтым у ліпені пра магчымую новую мабілізацыю папярэджваў Уладзімір Зяленскі. Ён спасылаўся на звесткі ўкраінскай выведкі і сцвярджаў, што Расея рыхтуе ўмовы для пашырэння мабілізацыі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Каля вакзалу нямецкага Аўгсбургу ўначы выбухнула ручная граната. Пацярпелі два чалавекі
Паведамляецца, што выбух прагрымеў каля 3-й гадзіны ночы. Лёгкія раненні атрымалі выпадковыя мінакі – 18-гадовы хлопец і 17-гадовая дзяўчына.
Аднак нямецкія медыі не маюць еднасці стасоўна дакладнага месца выбуху. Bild піша, што ён здарыўся каля турэцкай ювелірнай крамы ў адным з тунэляў, які вядзе на вакзал. Мясцовае выданне Augsburger Allgemeine, аднак, сцвярджае, што інцыдэнт адбыўся каля офісу аднаго з банкаў непадалёк вакзалу, а ў навакольных будынках павыбівала шыбы.
Больш за тое, бліжэй да раніцы вакзал у Аўгсбургу ўвогуле зачынілі для пасажыраў, бо быў знойдзены «чарговы падазроны прадмет». Яго выявіў службовы сабака ў адным са сметнікаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤬 Расейская атака на Адэсу на Дзень гораду
Пашкоджаны шматпавярховы будынак, дзве навучальныя ўстановы і інфраструктура. Частка гораду засталася без электрычнасці.
Таксама ў Вішнёвым Кіеўскай вобласці ў выніку варожага нападу разбураны два дамы.
2 верасня ў Адэсе Дзень гораду – 232 гады.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️Неба над Расеяй становіцца небяспечным для палётаў
Пра гэта заявіў Уладзімір Зяленскі і паведаміў, што Украіна пачынае блакаванне расейскага неба.
У адмысловым звароце прэзідэнт Украіны папярэдзіў авіякампаніі, страхавальнікаў і ўсіх, хто карыстаецца ключавымі расейскімі аэрапортамі, што далейшыя палёты ў Расею будуць небяспечнымі.
"Расейскае неба дэ-факта будзе закрывацца: вайна, што развязана Расеяй, закрывае яе неба», – падкрэсліў Зяленскі ў звароце.
Прэзідэнт таксама дадаў, што Украіна не пагражае цывільнай авіяцыі як такой і не хоча страты бязвінных жыццяў, аднак дроны ў небе Расеі становяцца фактарам, які трэба ўлічваць усім авіяперавозчыкам, што лётаюць у Маскву, Пецярбург і іншыя ключавыя расейскія напрамкі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇩🇪 Нямецкія ўлады афіцыйна абвінавацілі РФ у арганізацыі дыверсіі ў Лейпцыгу месяц таму
На адмысловай прэс-канферэнцыі, арганізаванай сёння, міністры ўнутраных і замежных справаў ФРГ абвесцілі пра ўвядзенне супраць Крамля шэрагу захадаў у адказ.
Сярод іх – закрыццё «Русского дома» ў Берліне і ўзмацненне кантролю за ўездам расейскіх грамадзянаў у Нямеччыну.
✅ Вось што яшчэ: belsat.eu/95158779/niamieczczyna-abvinavacila-rasieju
🔗 Націскайце сюды, каб адкрыць тэкст з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/fwfnhurz -
Belsat TV
@Belsat_TV
🌪 Сюрпрыз ад прыроды на 1 верасня: Меншчыну накрыла навальніца
А ў ваколіцах сталіцы бачылі ў небе віхар, падобны на тарнада.
Таксама пад Менскам прайшоў град.
Паспелі схавацца ад непагадзі? ⛈ -
Belsat TV
@Belsat_TV
🥴 Лінейка па-лукашэнкаўску
У Магілёве вучням паказалі, чаму навучыліся выхавальнікі вайскова-патрыятычных клубаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
www.youtube.com/live/-KNq7vOg3QI -
Belsat TV
@Belsat_TV
💬 «Увесь перыяд з пачатку Першай сусветнай да канца Другой сусветнай можна назваць своеасаблівай "еўрапейскай грамадзянскай вайной"»
Сёння – 87-я гадавіна пачатку Другой сусветнай вайны. І хоць распачалася яна з нападу Нямеччыны на адну толькі Польшчу, на «лакальным» узроўні не скончылася і вельмі хутка разраслася на ўвесь кантынент, залучаючы ўсё новых «гульцоў».
📍Чаму Гітлеру было б складана адважыцца на поўнамаштабную вайну ў Еўропе без дамовы са Сталіным?
📍Чаму лёс беларускіх земляў у тых падзеях стаўся асабліва трагічным?
📍Якія паралелі можна правесці паміж тагчаснай і сучаснай Еўропаю?
✍️ Наш карэспандэнт Алесь Сіліч паразмаўляў з бельгійскім прафесарам гісторыі Вімам Каўдэнісам
✅ Чытайце інтэрв'ю па спасылцы: belsat.eu/95155961/hitler-stalin-vajna
🔗 Каб адкрыць яго з Беларусі, карыстайцеся гэтым лінкам: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/yrlecdul -
Belsat TV
@Belsat_TV
😲 Рэч Паспалітая была знішчаная праз тое, што кароль парушыў старажытнае табу?
Прынамсі, такую легенду расказвалі пасля падзелаў дзяржавы. Апошні кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падчас сваёй каранацыі зрабіў некалькі рэчаў, на якія да яго стагоддзямі не наважваліся польскія манархі.
Што такога забароненага зрабіў Панятоўскі ды чаму ў гэтым убачылі благі знак, – расказваем у нашым відэа.
👑 А даведацца больш гістарычных фактаў можна ў нашай праграме «Сармацкі вус» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»: youtu.be/PcTsJAMrsMcThis media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Беларускія грошы з «паралельнага сусвету» – так маглі выглядаць айчынныя банкноты ў 90-я
Музей грошай Нацбанку паказаў эскіз купюры наміналам 50 рублёў, створаны ў 1992 годзе. На ім – партрэт Максіма Багдановіча ды герб «Пагоня» (на аверсе), а таксама слуцкі пояс (на рэверсе) – адсылка да твору «Слуцкія ткачыхі».
Як вам? Лепш або горш, чым зацверджаныя ў выніку «зайчыкі»? 🐇 -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤩 «Адысею» Гамэра выдалі па-беларуску. Гэта першае поўнае выданне легендарнай паэмы на нашай мове
Пераклад выканаў філолаг і дзеяч беларускага Адраджэння пачатку 1990-х Лявон Баршчэўскі. Выданне ўтрымлівае таксама каментары, што дапамогуць чытачу лепш зразумець культурна-гістарычны кантэкст падзеяў, пра якія ідзе гаворка.
✍️ Выдавецтва «Полацкія лабірынты» абвесціла пра пачатак папярэдняй замовы беларускамоўнай «Адысеі», якая працягнецца да 20 верасня. Да гэтай даты кнігу можна будзе набыць па спецыяльным кошце 89 злотых: allegro.pl/oferta/adysieja-pieradzamova-homer-odyseja-po-… -
Belsat TV
@Belsat_TV
🛩 Польскі пасажырскі самалёт, што ляцеў з Вільні ў Варшаву, вырашыў «зрэзаць» праз Беларусь. Раней на гэтым рэйсе такога не назіралася
На незвычайны выпадак звярнуў увагу журналіст Ігар Кулей. Ён мяркуе, што прычына досыць банальная – самалёт польскай авіякампаніі LOT быў вымушаны аблятаць навальнічны фронт. Адзіным бяспечным калідорам для лайнеру быў акурат той, што закранае некалькі кіламетраў паветранай прасторы Беларусі.
Нагадаем: большасць еўрапейскіх авіякампаніяў абмінаюць паветраную прастору РБ з траўня 2021 года – пасля таго як рэжым Лукашэнкі прымусова пасадзіў у Менску самалёт Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪑Шмат сядзіце? Тады адна з самых моцных цягліцаў вашага цела можа проста перастаць працаваць як след
Ягадзіцы павінны дапамагаць нам моцна адштурхоўвацца ад зямлі, але праз маларухомы лад жыцця яны часта не ўключаюцца як трэба.
Як гэта ўплывае на тэхніку бегу? Якімі практыкаваннямі можна «абудзіць» гэтыя мышцы? Расказвае ўдзельніца Алімпійскіх гульняў і рэкардсмэнка Польшчы Крысціна Ціманоўская.
🏃 Даведацца больш цікавага і важнага можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤔 Некаторыя навучальныя ўстановы Менску сёння «замінавалі» тэлефонныя «тэрарысты»
Таксама паведамленні пра выбухоўку тычыліся шэрагу сталічных медычных установаў.
У міліцыі не раскрылі, якія дакладна аб'екты сталіся «ахвярамі» пранкаў. Там падрэслілі, што «спецыялісты даследавалі ўказаныя аб'екты ды прылеглую тэрыторыю, небяспечных прадметаў і выбуховых прыстасаванняў не знойдзена». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇦 Праз рэзкае павелічэнне інтэнсіўнасці абстрэлаў Кіева дэпутаты Вярхоўнай рады будуць праводзіць паседжанні ў падвале
Як ён выглядае, паказаў нардэп Аляксей Ганчарэнка. Уваход у падвальнае памяшканне будзе ажыццяўляцца праз QR-коды, а галасаванні пры гэтым будуць арганізоўваць праз адмысловую электронную праграму на тэлефонах.
Ганчарэнка падкрэслівае, што месцаў для ўсіх дэпутатаў у гэтым памяшканні можа не хапіць, таму, імаверна, давядзецца абсталёўваць працоўныя месцы ў падвальных калідорах.
Плануецца, што паседжанні будуць адбывацца тут толькі ў часе паветраных трывогаў. У выпадку, калі трывогі няма, нардэпы будуць знаходзіцца ў звычайнай сесійнай зале. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️«Гэта нясе вялізную рызыку для пана Пачобута». Віцэ-шэф польскага МУС занепакоены намерам былога палітвязня вярнуцца ў Беларусь
Чэслаў Мрочэк узняў гэтую тэму ў размове з радыё RMF FM:
«Гэта будзе складаная сітуацыя для Польшчы, бо рэжым Лукашэнкі зноў зможа "разыграць" справу Анджэя Пачобута. У гэтым сэнсе для нас мае вялікае значэнне, каб пан Пачобут знаходзіўся ў бяспецы, як цяпер.
Я паважаю ягоны асабісты выбар, але, скажам шчыра, гэтая сітуацыя [вяртанне ў Беларусь] нясе вялізныя рызыкі для самога пана Пачобута»
✍️ Раней Анджэй Пачобут казаў, што мае намер вярнуцца ў Горадню ў верасні. Там ён хоча ўзяць удзел у з'ездзе Саюзу палякаў Беларусі, што пройдзе 13 верасня. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧑⚖️ Праз 30 гадоў пасля забойства рэпера Тупака Шакура ў ЗША прызналі вінаватым аднаго з датычных да таго злачынства
Гэта адзін з лідараў банды South Side Compton Crips Дўэйн Кіт Дэвіс, якому цяпер 63 гады.
Гісторыя пачалася з таго, што Шакур разам са сваімі паплечнікамі збіў пляменніка Дэвіса ў адным з казіно. Дэвіс вырашыў, што рэпер мусіць адказаць за гэтыя дзеянні – сабраў групоўку, знайшоў для яе зброю ды аўтамабіль, а пасля яны ўсе разам высачылі машыну Шакура. Далей Дэвіс перадаў пісталет на задняе сядзенне таму самаму пляменніку (яго звалі Арланда Андэрсан), а той здзейсніў некалькі стрэлаў у Шакура. Праз некалькі дзён рэпер памёр у шпіталі ад атрыманых раненняў.
Арланда Андэрсан быў забіты ў 1998-м годзе ў іншай перастрэлцы. Дўэйн Кіт Дэвіс тым часам не проста дажыў да нашых дзён, а яшчэ і выдаў мемуары, дзе сам наўпрост заяўляў пра сваю датычнасць да забойства Тупака: маўляў, ён быў у аўтамабілі з якога стралялі і асабіста перадаваў зброю Арланда Андэрсану. Гэтыя мемуары сталі адным з важных доказаў ягонай віны падчас судовага працэсу. Аналагічныя аповеды ад Дэвіса можна было пачуць у дакументальных фільмах ды інтэрв'ю, якія ён не баяўся раздаваць.
Цяпер прысяжныя прызналі Дэвіса вінаватым у забойстве, аднак прысуд для яго яшчэ не вынесены. Яго маюць агучыць да сярэдзіны кастрычніка. Пакараннем можа быць у тым ліку пажыццёвае зняволенне. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎵 Незвычайны музычны акампанемент Дня ведаў у баранавіцкай школе
Настаўнікі вывелі дзяцей на лінейку пад мінусоўку песні «Кукла колдуна» гурта «Король и шут».
Норм ці не? 🫠This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫣 Блогеры захапіліся турмой, дзе катавалі беларусаў
Улады арганізавалі для маладых людзей экскурсію па «Валадарцы», якая цяпер на рэканструкцыі. Што яны наздымалі – глядзіце ў відэа.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 Палітыка Польшчы ў дачыненні мігрантаў зрабіла трывожны разварот. На што звяртаць увагу беларусам?
Ініцыятыва «Партызанка» прэзентавала справаздачу, у якой робіцца спроба аналізу актуальных паводзінаў польскіх дзяржаўных органаў у дачыненні нашых землякоў.
Даследаванне фіксуе трывожны парадокс: пры быццам бы разуменні сітуацыі беларусаў, якую публічна дэкларуюць польскія палітыкі і ўлады, адміністрацыйная практыка часта ідзе ў супрацьлеглы бок.
✅ Чытайце наш вялікі матэрыял па тэме: belsat.eu/95141433/szto-z-bielarusami-u-polszczy
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі: storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/auqkscxk -
Belsat TV
@Belsat_TV
▪️Памёр грэка-каталіцкі святар з Берасця, які ў 2020-м дамагаўся ад гарадскіх уладаў выпусціць затрыманых у часе пратэстаў
Ігару Кандрацьеву было 67 гадоў. Ён пайшоў з жыцця пасля некалькіх гадоў змагання з анкалагічнай хваробаю. У апошні час святар жыў у Ізраілі.
У 1990-я Кандрацьеў стаяў ля вытокаў стварэння грэка-каталіцкіх парафіяў у шмат якіх гарадах Берасцейшчыны, а таксама ачольваў грэка-каталіцкую газету «Царква». Адметна, што ён з нуля вывучыў беларускую мову, хоць сам нарадзіўся ў Сібіры, а юнацтва і маладосць правёў у розных рэгіёнах РСФСР.
✍️ У часе жнівеньскіх пратэстаў 2020-га ў Берасці Кандрацьеў браў удзел у сустрэчы гарадской грамадскасці з Аляксандрам Рагачуком, які тады ачольваў гарвыканкам. Падчас той размовы чыноўніка ўдалося пераканаць выпусціць затрыманых у першыя паслявыбарчыя дні. Ігар Кандрацьеў правёў усю ноч каля мясцовага ІЧУ, пільнуючы, каб на волі апынуўся кожны з арыштаваных.
У 2022-м святара судзілі па адміністратыўцы за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў», ён правёў у зняволенні 12 содняў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👀 Зламыснікі стварылі ў TikTok фэйкавы акаўнт спевака Аляксея Хлястова ды пішуць з яго іншым карыстальнікам
Сапраўдны Хлястоў папярэдзіў пра гэта ўсіх на сваёй рэальнай старонцы ў Instagram:
«Людзі, якія стварылі гэты акаўнт, вядуць камунікацыю ад майго імя ды прапануюць перайсці на нейкі Telegram-акаўнт. Ні ў якім разе не пераходзьце па спасылках, не вядзіцеся на гэтыя размовы»
Спявак мяркуе, што ягоным імем карыстаюцца махляры, якія такім чынам хочуць выцягнуць з даверлівых людзей грошы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Уначы дроны лёталі ў паветранай прасторы Латвіі ды Эстоніі
Прыкладна а 2-й гадзіне ночы пра пагрозу было абвешчана ў Лудзенскім краі на ўсходзе Латвіі (ён мае мяжу ў тым ліку з Беларуссю). Праз 1,5 гадзіны БПЛА былі зафіксаваныя ў Алуксненскім краі на поўначы краіны. У паветраную прастору ў сувязі з гэтым падымаліся вынішчальнікі місіі NATO.
Паралельна чужыя дроны ў сваім небе зафіксавалі таксама Узброеныя сілы Эстоніі. Іхны рух назіраўся ва ўсходняй частцы краіны. Пра падзенні і выбухі БПЛА на тэрыторыі краінаў Балтыі не паведамляецца. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Святлана Ціханоўская запісала відэазварот з нагодны 1 верасня:
«Адукацыя мусіць даваць дзіцяці свабоду думаць, а настаўніку – свабоду вучыць.
Сёння я хачу сказаць усім школьнікам і студэнтам: не страчвайце цікаўнасці. Нягледзячы ні на што, шукайце тое, што цікава менавіта вам, развівайце свае таленты, знаёмцеся і знаходзьце сваіх людзей»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🦌 Ласіха з ласянём праваліліся ў копанку ў Жыткавіцкім раёне
Каб дастаць жывёлаў, ратавальнікі перавязалі іх пажарным рукавом.
Ветэрынарная дапамога небаракам пасля вызвалення з «пасткі» не спатрэбілася. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏰 У гэты польскі горад перавезлі з Горадні караля Баторыя, а таксама тут пахаваная каралева родам з Гальшанаў
У новым сезоне нашая перадача «Сармацкі вус» завітала ў Кракаў – горад каралёў, легендаў і агульных герояў Наведалі месца пахавання Ягайлы, даведаліся легенду пра тое, як Касцюшка расейскага імператара надурыў, а таксама разабраліся, што аб'ядноўвае вавэльскага і палескага цмокаў.
👨🦰 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»: youtu.be/PcTsJAMrsMc -
Belsat TV
@Belsat_TV
На «віцебскай» трасе лоб у лоб сутыкнуліся два легкавікі – загінула 22-гадовая пасажырка
ДТЗ здарылася ў Докшыцкім раёне каля вёскі Кальнік. Аварыю справакаваў 51-гадовы кіроўца Ford Galaxy, які выехаў на паласу сустрэчнага руху, не пераканаўшыся ў бяспецы свайго манеўру. Там адбылося сутыкненне з легкавіком KIA, за рулём якога быў 22-гадовы маладзён. Пасажырка, што ехала разам з ім, загінула.
Яшчэ 4 чалавекі (абодва кіроўцы ды два пасажыры) шпіталізаваныя з траўмамі.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🫡 Ліянэль Мэсі заявіў, што сканчвае сваю кар'еру ў зборнай Аргентыны
«Гэтае рашэнне выклікала ў мяне боль і працягвае выклікаць боль глыбока ўнутры, але я разумею, што гэта правільны момант. Клянуся, я заўсёды аддаваў усё, каб мы перамагалі. Я заўсёды змагаўся за гэтыя колеры, каб праз футбол прынесці вам шчасце і гонар за тое, што вы аргентынцы», – гаворыцца ў развітальным звароце Мэсі да фанатаў.
✍️ Ліянэль Мэсі дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Аргентыны ў 2005 годзе. За 21 год ён правёў за яе 207 матчаў і стрэліў 125 галоў, стаўшы рэкардсмэнам краіны паводле абодвух паказчыкаў. У 2022-м годзе Мэсі стаў чэмпіёнам свету на «мундыялі» ў Катары. На мінулым чэмпіянаце свету ў Паўночнай Амерыцы таксама дайшоў з Аргентынаю да фіналу, аднак там «бела-блакітныя» пацярпелі паразу ад Іспаніі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
youtube.com/live/wSJV7C5Zynk -
Belsat TV
@Belsat_TV
💁🏻♂️ У спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» апынуўся Instagram-акаўнт, што публікуе фрагменты жыцця Беларусі перыяду адноснай «нармальнасці»
Гаворка пра старонку «1000bielarus». На ёй можна знайсці фрагменты легендарных тэлевізійных шоу старога БТ, музычныя кліпы і рэкламныя ролікі, што сталі культавымі ў перыяд з 90-х па 2010-я, кавалкі рарытэтных спартовых трансляцыяў з удзелам беларускіх зборных ды клубаў, архіўныя кадры Менску ды абласных цэнтраў 20-гадовай і 30-гадовай даўніны.
На акаўнт цяпер падпісаныя каля 11,5 тысяч карыстальнікаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛽️ «Белнафтахім» дадае яшчэ капейку да цэнаў на паліва
Ад серады, 2 верасня, на айчынных АЗС будуць такія кошты:
➡️2,61 BYN за літр АІ-92
➡️2,71 BYN за літр АІ-95
➡️2,93 BYN за літр АІ-98
➡️2,71 BYN за літр дызельнага паліва -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇵🇱 Расейскі самалёт-выведнік наблізіўся да польскай паветранай прасторы над Балтыйскім морам
Міністр абароны Польшчы Уладыслаў Касіняк-Камыш напісаў у сацсетцы X, што незадоўга да апоўдня вынішчальнікі польскіх ВПС былі паднятыя ў паветра ды перахапілі расейскі ІЛ-20 за 30 кіламетраў ад мястэчка Лэба на балтыйскім узбярэжжы. Паветраная прастора Польшчы парушаная не была.
📷 Фота: Władysław Kosiniak-Kamysz / X -
Belsat TV
@Belsat_TV
📚Шукаеце добрую беларускую кнігу? Сёлетні шорт-ліст Прэміі Гедройця дае адразу некалькі падказак!
Тут ёсць што выбраць і аматарам вялікіх сямейных гісторыяў, і тым, каму хочацца містыкі, дзіўных сусветаў ці сапраўднага science fiction.
Аўдыявыдаўца Крысціна Дробыш расказвае, што з гэтага спісу вартае ўвагі.
💃🏼 Даведацца больш важных рэчаў можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😨 На возеры Выганашчанскім – масавы мор рыбы
У рыбацкіх супольнасцях краіны з'яўляюцца відэа, якія паказваюць маштаб экалагічнага здарэння.
Гэта не першы падобны інцыдэнт на возеры, што месціцца ў Івацэвіцкім раёне. У ліпені 2019-га прычынаю такога ж масавага мору назвалі навальніцу, у часе якой вецер падняў на Выганашчанскім вялізную хвалю. Тая, у сваю чаргу, узняла з дна пласты глею ды мулу. Яны патрапілі ў дыхальныя шляхі рыбаў, што выклікала іхную гібель.
Што прывяло да мору цяпер – пакуль невядома.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Полацкім раёне мужчына ляжаў проста на чыгуначных пуцях. Яго заўважылі занадта позна
30 жніўня чыгуначнікі ажыццяўлялі падачу вагонаў ад станцыі «Громы» да прадпрыемства, што займаецца дастаўкаю драўніны. Складальнік цягніка ў пэўны момант заўважыў у цемры чалавека на рэйках і тэрмінова даў сігнал машыністу цеплавоза, каб той спыніўся. Аднак дыстанцыі для тарамажэння не хапіла – пазбегнуць наезду не атрымалася. 61-гадовы мужчына загінуў.
Падобна на тое, што загінулы быў у нецвярозым стане. Следчыя падчас агляду месца трагедыі знайшлі побач з целам пустую бутэльку з-пад спіртнога. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤿 Беларускі мастак стварыў чарговага «вадалаза» – ён трымае на руках варшаўскую русалку
Міхась Мішук, што праславіўся сваімі арт-аб'ектамі ў выглядзе вадалазаў, якія «ўсплываюць» у розных краінах, дадаў на «мастацкую мапу» Варшавы яшчэ адзін свой твор.
Новы «вадалаз» вынырвае з Віслы з русалкаю на руках. Гэтая міфічная істота – сімвал польскай сталіцы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
☝️У Польшчы здарыўся пажар на заводзе, што вырабляе запчасткі для дронаў. Не выключаецца версія падпалу
Загаранне адбылося неўзабаве пасля апоўначы ў мястэчку Скажыска-Каменна, якое месціцца паміж Радамам ды Кельцамі. Агонь выявіў ахоўнік у памяшканні аддзелу мантажу фабрыкі WB Electronics.
Пажар быў зліквідаваны цягам гадзіны. Пацярпелых не было, бо ўначы завод не функцыянаваў. Аднак пасля пажарнай службы на месца прыехалі супрацоўнікі польскай спецслужбы ABW – яны будуць высвятляць, ці няма ў гэтым загаранні слядоў умяшальніцтва замежнай выведкі.
Некаторыя польскія медыі сцвярджаюць, што камеры відэаназірання, усталяваныя на заводзе, зафіксавалі невядомую асобу ў балаклаве, што патрапіла на тэрыторыю прадпрыемства праз агароджу. Таксама на месцы здарэння нібыта выявілі заплечнік і байку. Аднак гэтая інфармацыя неафіцыйная. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Беларуса будуць судзіць па «крыміналцы» за каментар у Threads. Прычына – «адмаўляў генацыд беларускага народу»
Следчы камітэт РБ расказаў, што ў мінулым кастрычніку 39-гадовы жыхар Менску пракаментаваў адну з публікацыяў, прысвечаных гісторыі Другой сусветнай вайны. Там ён падкрэсліў, што не верыць у існаванне гітлераўскага плану «Ост», хоць сам «мае павярхоўныя веды пра гісторыю», а арыгінал плану ды прысвечаныя гэтай тэме гістарычныя крыніцы не чытаў.
Агулам матывацыяй мужчыны, калі ён пісаў каментар, было «справакаваць спрэчку» і «заняць сябе».
За такое «злоснае правапарушэнне» на беларуса завялі крымінальную справу, яму можа пагражаць ажно да 10 гадоў пазбаўлення волі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Беларусі працягваюць распрадаваць маёмасць ксяндза Генрыха Акалатовіча, якога судзілі за «здраду дзяржаве», а пазней выслалі з краіны
Гэтым разам на пляцоўцы «БелЮрОбеспечение» з'явілася аб'ява пра аўкцыён, на які выстаўлены Volkswagen Transporter 2007 года, што належыць Акалатовічу. Стартавы кошт буса – 16 860 беларускіх рублёў. Гандляванні прызначылі на 15 верасня.
Раней самаабвешчаныя ўлады ўжо прадавалі іншыя аўтамабілі ксяндза, а вось на ягоны зямельны ўчастак у Баранавіцкім раёне пакупнікоў не знайшлося. Затое пару месяцаў таму пайшла з малатка калекцыя старажытных іконаў, што належала Акалатовічу.
📍Генрыха Акалатовіча затрымалі напрыканцы 2023 года. Яго прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве» і прысудзілі 11 гадоў калоніі. Летась у лістападзе святара «памілавалі» і прымусова дэпартавалі з Беларусі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚠️ Дроны атакавалі Екацярынбург – пашкоджаныя жылыя будынкі
Ад мяжы з Украінай да гэтага расейскага гораду – больш за 2 тысячы кіламетраў.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏃♀️Крысціна Ціманоўская пабіла рэкорд Польшчы ў бегу на дыстанцыі 150 метраў
Беларуская лёгкаатлетка з польскім грамадзянствам (а таксама вядоўца «Белсату») стала аўтаркаю гэтага дасягнення ў Ольштыне, дзе адбываўся Мемарыяльны турнір Збігнева Людвіхоўскага.
Ціманоўская прабегла 150 метраў за 16,81 секунды. Такім чынам яна абнавіла папярэдні рэкорд Наталлі Букавецкай, усталяваны ў 2024-м, больш як на 0,4 сек. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚨Над Гомельскай вобласцю ўначы зафіксавалі чарговы рэактыўны БПЛА
Выданне @flagshtok звярнула ўвагу на паведамленні ўкраінскіх маніторынгавых каналаў. Згодна з імі, расейскі дрон быў збіты з курсу ў часе атакі па Украіне, каля 2:30 паляцеў у бок вёскі Церуха Гомельскага раёну, далей накіраваўся на Рэчыцу і Васілевічы. Прыкладна а 2:50 ён манеўраваў у раёне Нароўлі.
✍️ Агулам на працягу жніўня на Гомельшчыну прыляцела не менш за 7 расейскіх беспілотнікаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🙂 Калі панядзелак – то толькі такі
Паветраны шар, упрыгожаны васількамі, прыцягнуў увагу мінакоў пад Менскам. -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Мядзеле гарэў шапік з шаурмою
Людзі не пацярпелі, аднак сам кіёск на вуліцы Юбілейнай пашкоджаны досыць істотна.
Што сталася прычынаю загарання – высвятляецца. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤨 Бацька пасадзіў сваю 12-гадовую дачку не на тую маршрутку, ёй дапамагла неабыякавая пасажырка
Гісторыяй падзялілася ў Threads гарадзенка, якая днямі ехала на маршрутцы «Берасце-Горадня». Паводле яе, падчас прыпынку ў Кобрыне побач з ёй села дзяўчынка. А далей адбывалася вось што:
«Я адным вокам гляджу: яна глядзіць у мапы ў тэлефон, і вочы ўсё больш спалоханыя. Даязджаем да Пружанаў, і тут яна пытае: "Мы ж у Берасце едзем?" Я спачатку падумала, што гэта нейкі жарт. Кажу: "Не, мы едзем у Горадню"»
Далей высветлілася, што дзіцю сапраўды трэба было ў Берасце, а на няправільную маршрутку яе пасадзіў бацька. Пасажырка звярнулася да кіроўцы, які прапанаваў дзяўчыцы проста выйсці. Гэта абурыла аўтарку аповеду:
«Я на яго такая: "Чаго бл**ь? А палове на дзясятай вечара дзіця ў незнаёмым горадзе?" Ён кажа: "А што, я яе ў Горадню павязу?". "Калі будзе трэба, павязеце!"»
У выніку кіроўцу ўсё ж пераканалі ісці ў дыспетчарскую аўтавакзалу ў Пружанах і дамаўляцца пра тое, каб яго супрацоўнікі папільнавалі дзяўчынку. Сама яна патэлефанавала бацьку – той тэрмінова вырушыў за дачкою на аўтамабілі.
«Як жа мяне разарвала ад думкі, што гора-папаша не здолеў выканаць адну найпрасцейшую задачу: пасадзіць дзіця на патрэбную маршрутку», – падсумоўвае свой аповед гарадзенка.
📷 Фота ілюстрацыйнае -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚽️ Беларус Ілля Шкурын прынёс перамогу «Катавіцам» у матчы чэмпіянату Польшчы, забіўшы тры мячы
У «сьлёнскім дэрбі» «Катавіцы» гулялі на выездзе з «Гурнікам» (Забжэ) – срэбным прызёрам мінулага польскага чэмпіянату. Шкурын адкрыў лік у першым тайме, аднак у другой палове гаспадары цягам адной хвіліны адгуляліся і выйшлі наперад. Ужо ў кампенсаваны час Шкурын двойчы ўдала падставіў сваю галаву пад мяч у штрафной пляцоўцы супернікаў – і лёс матчу зноў быў перагорнуты з ног да галавы. Фінальны свісток зафіксаваў перамогу «Катавіцаў» з лікам 3:2.
📹 Агляд матчу глядзіце па спасылцы: www.youtube.com/watch?v=xHEx_6ywJ1Q
✍️ Нагадаем: у 2020-м годзе Шкурын, які тады выступаў за маскоўскі ЦСКА, падтрымаў пратэсты ў Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту. Таксама ён заявіў, што не збіраецца вяртацца ў Беларусь ды гуляць за нацыянальную зборную, пакуль у краіне трымае ўладу Лукашэнка. У Польшчы перад трансферам у «Катавіцы» 27-гадовы нарадзінец Віцебску паспеў пагуляць у клубах «Ракаў» (Чэнстахова), «Сталь» (Мелец) ды «Легія» (Варшава). -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Дэфіцыт вагонаў на БЧ супаў з вайсковымі вучэннямі. Праз гэта можа пацярпець прамысловасць
Напрыканцы жніўня на Беларускай чыгунцы ўзнік недахоп вагонаў-платформаў для перавозкі грузаў. Паводле крыніц БЧ, частку з іх маглі вылучыць пад вайсковыя замовы.
Дэфіцыт супаў з аператыўна-тактычнымі вучэннямі, другі этап якіх пройдзе ў Расеі. Але, падобна, платформы маглі задзейнічаць і для іншых вайсковых патрэбаў.
Такая сітуацыя ўжо была падчас вучэнняў «Захад-2021». Тады дэфіцыт тлумачылі выкананнем замоваў, звязаных з «нацыянальнай бяспекай».
Пры гэтым прыкметаў маштабнага перакідання войскаў, падобнага да студзеня–лютага 2022 года, пакуль няма.
🔗 Падрабязнасці – чытайце тут
belsat.eu/95115194/na-byelchuhuntsy-nye-khapaye-vahonau-p…
📌 Чытаць з Белаурсі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/adhmkohp -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔥📦 Атака на склад Ozon у Белгарадзе: ёсць пацярпелыя
Пад удар трапілі сартавальны цэнтр і хаб дастаўкі. Супрацоўнікаў эвакуявалі, паводле папярэдніх звестак, ёсць пацярпелыя. Пажар на складзе ўжо ўдалося лакалізаваць.
У маркетплэйсе пацвердзілі трапленне і заявілі: «Часова не прымаем і не дастаўляем заказы ў Белгарадзе і вобласці». -
Belsat TV
@Belsat_TV
🎤 Паслухайце, як хлопец заспяваў у гомельскім парку
Відэа з ягоным выступам завірусілася ў сацсетках. Карыстальнікі сацыяльных сетак назвалі імя хлопца – Улад Старчанка. Ён 22 гады займаецца музыкай і быў фіналістам «Фактар BY», але, як пішуць каментатары, яго па-ранейшаму можна сустрэць і паслухаць проста ў гарадскім парку.
«Такі талент павінен быць вядомым», – пішуць у каментарах. А некаторыя здзіўляюцца: «Няўжо яму дагэтуль ніхто не прапанаваў кантракт?» -
Belsat TV
@Belsat_TV
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі тыдня!
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
youtube.com/live/Kjf44mJcUwg -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Расейскія «Шахеды» ляцяць да Кіева ўздоўж беларускай мяжы
Украінскі эксперт Сяргей Бескрэстнаў звярнуў увагу, што сотні расейскіх рэактыўных «Шахедаў» ляцяць да Кіева амаль адным і тым жа, на першы погляд нелагічным маршрутам – максімальна доўга ўздоўж мяжы з Беларуссю.
Паводле яго версіі, так дроны могуць выкарыстоўваць беларускія базавыя станцыі LTE для сувязі і навігацыі. Эксперт кажа, што гэта пакуль толькі ягонае меркаванне. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🩸 У Драгічыне хочуць наладзіць вытворчасць глюкометраў
Расейскі бок мае падзяліцца тэхналогіямі і сыравінай, а таксама дапамагчы навучыць беларускіх спецыялістаў. Плануюць вырабляць таксама тэст-палоскі для людзей з дыябетам.
Пакуль праект існуе толькі на ўзроўні мемарандума паміж Берасцейскай і Іркуцкай вобласцямі. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🏍 Матацыкліст у Салігорску дапамог хуткай даставіць пацыента з інфарктам у шпіталь
На трасе быў шчыльны паток аўтамабіляў, таму байкер ехаў наперадзе машыны хуткай і дапамагаў расчышчаць паласу.
Як пазней растлумачыў фельчар, у машыне знаходзіўся чалавек з інфарктам. Без дапамогі матацыкліста хуткай даводзілася б пастаянна рэзка тармазіць перад аўтамабілямі і зноў набіраць хуткасць, губляючы каштоўны час. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚒 У Лошыцы заўважылі два слупы дыму: гарыць аўтамабіль, на месцы працуе МНС
Паводле відэа відавочцаў, адзін з іх падымаецца ад аўтамабіля, які гарыць. На месцы другога ўзгарання таксама ўжо працуюць ратавальнікі МНС.
Прычыны пажараў і інфармацыя пра магчымых пацярпелых пакуль невядомыя.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🚢 Паром з 270 пасажырамі патануў каля Паўночнага Кіпру: 6 загінулых
Паводле папярэдніх звестак, судна атрымала прабоіну, пасля чаго ў яго насавую частку пачала паступаць вада.
Капітан паспрабаваў развярнуць паром да берага, але судна перакулілася і пайшло на дно. Вялікія хвалі істотна ўскладняюць пошукава-выратавальную аперацыю.
Выратавальнікам ужо ўдалося ўстанавіць сувязь са 172 пасажырамі, а лёс астатніх людзей пакуль застаецца невядомым. -
Belsat TV
@Belsat_TV
😳 Акулы забіваюць адзінкі людзей, а камары – сотні тысячаў
Распавядаем, якія істоты насамрэч самыя небяспечныя для чалавека, і чаму ў гэтым рэйтынгу ёсць нават звычайныя слімакі👇
🔗 Чытайце падрабязна па спасылцы
belsat.eu/94721545/samyya-nebyaspechnyya-istoty
✅ Чытаць з Беларусі -
Belsat TV
@Belsat_TV
✈️ У аэрапорце «Менск» за апошнія содні затрымаліся каля 20 рэйсаў. Найбольшае спазненне склала 17 гадзінаў
Найбольш верагодная прычына — абмежаванні ў паветранай прасторы Расеі на фоне атак беспілотнікаў. Афіцыйных тлумачэнняў ад аэрапорту і «Белавіі» пакуль не было.
Затрымкі закранулі рэйсы ў Расею, Кітай, Турцыю, ААЭ, Ізраіль, Егіпет і Грузію. На паўгадзіны таксама затрымалі прыватны самалёт у Тэгеран. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🧑🏼👩🏼🦱 «Згадаліся стэнды з ухваленымі партыяй фрызурамі»
Баранавіцкая школа апублікавала спіс «ідэалагічна правільных» прычосак і справакавала хвалю каментароў у сацсетках -
Belsat TV
@Belsat_TV
Лукашэнку – 72. Пуцін пажадаў яму «шчасця», а дзяржаўныя медыя маўчаць
Кіраўнік Расеі пажадаў беларускаму дыктатару «здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці». Таксама ён заявіў, што шануе «ўзаемаразуменне і давер», якія склаліся паміж імі.
Пры гэтым дзяржаўныя медыя не спяшаюцца шырока адзначаць дзень нараджэння Лукашэнкі. Цікава, чаму?🤔
Дарэчы, дата нараджэння Лукашэнкі доўгі час выклікала блытаніну. Сам ён раней заяўляў, што нарадзіўся 31 жніўня – у адзін дзень з малодшым сынам Мікалаем, а 30-ае жніўня – запісанае было памылкова. Пазней афіцыйныя крыніцы вярнуліся да даты 30 жніўня 1954 года.
З нагоды народзінаў 72-гадовага дыктатара мы сабралі максімальна поўную інфармацыю пра ягоны радавод – ад таямнічага бацькі і родных па мацярынскай лініі да жанчын, дзяцей, унукаў і ўжо праўнукаў.
🔗 Чытайце матэрыял па спасылцы
belsat.eu/95058811/siamja-lukaszenki
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ckooqdvy -
Belsat TV
@Belsat_TV
📺 «Мо, некалі ў серыяле з’явіцца і сцэна з беларусамі» – гурт «Касары» распавёў, як здымаўся ў серыяле для Netflix
Музыкі трапілі ў трэці сезон «1670» і сыгралі ўкраінскіх казакоў. Ім давялося правесці цэлы дзень на здымках, асвойваць вялікія барабаны і нават пайсці на некаторыя ахвяры дзеля вобразаў.
🔗 Сваімі ўражаннямі музыкі падзяліліся ў гутарцы з «Белсатам» – чытайце па спасылцы
belsat.eu/94979852/jak-kasary-zdymalisia-u-1670
✅ Чытаць з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/kepdhtgr -
Belsat TV
@Belsat_TV
📺 Навіны за 9 хвілін
▶️ Жывыя дрэвы замяняюць штучнымі
🔻 Коўл анансаваў наступны візіт у Беларусь
🔻 Легкавік перакуліўся на сталічнай дарозе
🔻 Пешаходам закрылі пераход
🔻 Скандал на фестывалі Lidbeer
🔻 Кірмашы вяртаюцца ў цэнтр Менску
🔻 З дэфіцытам дапамог «ТыкТок»
🔻 Агратворчасць на палях
🔻 У Барысаве невядомыя травяць хатніх і бяздомных жывёлінаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
www.youtube.com/watch?v=bsd7gvpUJU0This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🪖 Двух расейскіх прызыўнікоў не выпусцілі з Беларусі
Гэта адбылося літаральна за апошнія некалькі дзён. Адзін з расейцаў 27 жніўня спрабаваў выехаць праз Беларусь у Грузію, другі 28 жніўня – у Казахстан.
«Падыходжу, даю пашпарт. Ён глядзіць, кажа: прыкладзіце палец – правы, левы. Потым сядзіць, нешта глядзіць у сябе ў камп’ютары, выклікае кагосьці па рацыі. Прыходзяць два памежнікі, ён ім нешта паказвае ў камп’ютары. Адзін падыходзіць да мяне: «Прайдземце». Адвёў мяне да лавак, сказаў пачакаць. Потым падыходзіць памежнік і кажа: «На жаль, вы нікуды не паляціце, бо ў вас ёсць абмежаванне на выезд з РФ»
– распавёў адзін з прызыўнікоў.
Паводле праекту «Идите лесом», за год вядома ўжо пра шэсць падобных выпадкаў. Пры гэтым раней некаторым расейцам удавалася абысці забарону і выехаць праз Беларусь. -
Belsat TV
@Belsat_TV
⛈ Другі дзень запар сіноптыкі абвяшчаюць штармавое папярэджанне
Cёння ў асобных раёнах чакаюцца навальніцы. На большай частцы краіны пройдуць дажджы, тэмпература паветра складзе ад +21 да +27 градусаў.
У панядзелак, апошні дзень лета, месцамі знову пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Уначы будзе +9..+16, удзень – +23..+30.
У аўторак, 1 верасня, прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Амаль паўсюдна чакаюцца дажджы, месцамі – з навальніцамі і парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы – ад 11 да 18 цяпла, удзень – ад 18 да 25 градусаў. -
Belsat TV
@Belsat_TV
👴🏻 Хто на самой справе ўваходзіць у сямейную імперыю Лукашэнкі?
«Белсат» сабраў самы поўны радавод дыктатара, і ён значна большы і цікавейшы, чым звычайна мяркуюць:
Колькі ў Аляксандра Лукашэнкі дзяцей, унукаў і праўнукаў?
Як з ім звязаны закарпацкі калабарант вугорскіх фашыстаў, а каго з ягоных сваякоў рэпрэсавалі за дапамогу бандэраўцам?
Хто кінуўся пад цягнік, а каго пераехаў камбайн?
Да чаго тут пластычны хірург родам з Кувейту?
🔗 Адказы шукайце ў вялікім матэрыяле «Белсату» – па спасылцы
belsat.eu/95058811/siamja-lukaszenki
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/ckooqdvy -
Belsat TV
@Belsat_TV
🇺🇸 Джон Коул плануе прыехаць у Беларусь у верасні
Спецпасланнік ЗША заявіў, што праз пару тыдняў зноў плануе прыехаць у Беларусь для працягу перамоваў аб вызваленні палітвязняў. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю «Голасу Амерыкі».
Ён выказаў cпадзяванне, што новае вызваленне палітвязняў можа адбыцца ў сярэдзіне верасня. Паводле яго словаў, у выніку перамоваў ужо былі вызваленыя прыкладна 700–800 чалавек, і ён хоча давесці гэтую лічбу да тысячы. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐶 Самым мілым супрацоўнікам амерыканскай авіябяспекі стаў Болт
Трохгадовы нямецкі курцхаар Болт перамог у конкурсе на самага мілага службовага сабаку. Цяпер ён афіцыйна не толькі шукае выбухоўку ў аэрапорце Далас — Форт-Уэрт, але і крадзе сэрцы пасажыраў -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤝 Адкрыты збор для былой палітзняволенай журналісткі «Белсату» Ларысы Шчыраковай
Пасля прымусовага вывазу з Беларусі яна пераехала з Літвы ў Беласток і цяпер чакае рашэння ў сваёй справе. Праз гэта яна мае зацягнутую працэдуру легалізацыі і не можа працаваць.
Каб аплаціць жытло, базавыя патрэбы і набыць неабходную для працы фотатэхніку, фонд BYSOL адкрыў для яе збор на €3000 – падтрымаць збор можна па спасылцы
bysol.org/be/private/larysa_shchyrakova/ -
Belsat TV
@Belsat_TV
📸 Разбуральныя паводкі, пажары, вайна і нават спаборніцтвы гуманоідных робатаў
Самыя моцныя і ўражлівыя здымкі з розных куткоў планеты — глядзіце па спасылцы
belsat.eu/95086130/pavodka-u-nepale-i-zhaloba-z-za-smerts…
🔗 Адкрыць з Беларусі -
Belsat TV
@Belsat_TV
🍎🫐🎃 Топ рэцэптаў з жнівеньскага ўраджаю: джэм, варэнне і павідла без цукру
Канец лета – час, калі ўраджаю становіцца столькі, што ўжо не ведаеш, каму яшчэ раздаць яблыкі, слівы ці гарбузы.
🔗Сабралі ў нашым матэрыяле правераныя рэцэпты – у тым ліку варыянты для тых, хто сочыць за фігурай
belsat.eu/94843328/recepty-varennia
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
storage.googleapis.com/kldscp/belsat.eu/fnjdclds -
Belsat TV
@Belsat_TV
У Расеі сышоў з рэек цягнік з нафтапрадуктамі
Цягнік з 60 вагонамі, які перавозіў нафтапрадукты і піламатэрыялы, сышоў з рэек у Бранскай вобласці. Пацярпелых няма. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🤦♀️ Беларускія ўлады працягваюць расправу над памерлымі палякамі
Яшчэ адно пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай 1943 года знішчылі ў Стрыеўцы на Гарадзеншчыне. -
Belsat TV
@Belsat_TV
🕊 Настаўнікі супраць вайны
@zbsunion@прапанавалі кіраўніцтвам розных дзяржаўных устаноў адукацыі правесці флэш-моб «Беларусь за мір!» Глядзіце, якія фота яны атрымалі
Крыніца: @zbsunion -
Belsat TV
@Belsat_TV
🐶 Украінка пранесла на руках свайго старога сабаку 17 кіламетраў, каб перасекчы з ім мяжу
Крыніца: @znua_live -
Belsat TV
@Belsat_TV
Беларускі вайсковаабавязаны сапсаваў свой вайсковы білет
Такім чынам ён выказаў пратэст супраць вайны з Украінай.
#Украіна2022
Крыніца: @Belsat_TV -
Belsat TV
@Belsat_TV
«Маўчанне бацькоў - рабства дзяцей»
❓Як вы мяркуеце, ці ў адказе папярэднія пакаленні за тое, як у наш час жывуць іх дзеці ды ўнукі?
Жыхары Менска выходзяць кожны дзень, каб была краіна для людзей! -
Belsat TV
@Belsat_TV
У гэтыя хвіліны адбываецца суд над журналісткамі «Белсату» Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Андрэева іх могуць паракаць 3-а гадамі зняволенне.
Неверагодная колькасць беларусаў падтрымлівае іх.
Напішыце і вы пару словаў падтрымкі і пажаданняў дзяўчынам у каментары 👇 -
Belsat TV
@Belsat_TV
Яшчэ адно моцнае фота з сённяшняга вечара.
Менск.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu -
Belsat TV
@Belsat_TV
«***а, заткнись, иди учись».
Студэнтка МДЛУ пра затрыманні.
Крыніца: @OnlinerBY -
Belsat TV
@Belsat_TV
⚡️Толькі што Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымаў АМАП і кудысь звёз у аўтазаку.
-
Belsat TV
@Belsat_TV
Менск, крыніца: NEXTA
-
Belsat TV
@Belsat_TV
Сёння класіку беларускай літаратуры Васілю Быкаву споўнілася б 95 год.
Мы сабралі важныя факты пра пісьменніка, які праславіў Беларусь на ўвесь свет.This media couldn't be displayed. See it on the original post. -
Belsat TV
@Belsat_TV
Вынікі пайменнага галасавання 25-га жніўня 1991 г. Лукашэнка галасаваў супраць незалежнасці.
-
Belsat TV
@Belsat_TV
Адзін за працяг санкцыяў, іншы за нармалізацыю адносінаў. А за каго вы?
@franakviacorka VS @belarusian тут:
belsat.eu/news/franak-vyachorka-vs-andrej-dzmitryeu-tsi-b… -
Belsat TV
@Belsat_TV
Людзі прыдумалі новы спосаб барацьбы з падаткам на дармаедства :)
-
Belsat TV
@Belsat_TV
«Мог стаць прэзідэнтам Беларусі...» Фільм пра беларуса, які выратаваў 600 тыс дзяцей
belsat.eu/news/mog-stats-prezidentam-belarusi-film-belsat… -
Belsat TV
@Belsat_TV
МОВА НАНОВА: Што такое ДАК і капанір?
Выданне на тэму гісторыі Заходняй Беларусі: belsat.eu/programs/zahodnyaya-belarus/ -
Belsat TV
@Belsat_TV
3 гады таму адбыўся тэракт ў менскім метро - адна з найбольш жахлівых падзей ў найноўшай гісторыі РБ. Фільм Белсату: belsat.eu/be/filmy_dokumentalne/wideo/m,112,strakh-u-krai…























































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































